🔥 Беларусы прыйшлі на дапамогу кіроўцу, чые аўта загарэлася прама на трасе
Паглядзіце на сапраўдную талаку 💪
🌾 Фальшывыя бюлетэні можна ўтылізаваць, але як схаваць адсутнасць мільёнаў тон збожжа?
Нельга сказаць, што бітва за ўраджай прайграная, але й гучнай перамогі няма
Паразмаўлялі з экспертамі ☝️
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Сітуацыя на беларуска-ўкраінскай мяжы. Ці ёсць імавернасць нападу лукашэнкаўскіх войскаў на Украіну?
🔸 Беларускі Гаюн: каля трох расейскіх «шагэдаў» маглі заляцець ўначы ў Беларусь
🔸 Заўтра вырашаецца лёс беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта. Яму пагражае дэпартацыя з Сербіі ў Беларусь
🔸 За слабыя вынікі звольнілі трэнера БАТЭ Ігара Крывушэнку
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/A8ah-yi4IJU
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
❓ Што будзе з Telegram пасля затрымання Паўла Дурава?
❓ Які пазітыўны момант ёсць у гэтым затрыманні?
❓ Што агульнага ў сітуацыі з Telegram і ўзломам «Энігмы»?
☝️ «Белсат» паразмаўляў з экспертам у лічбавай бяспецы. Пачытайце, каб ведаць, да чаго варта рыхтавацца.
🤔 Як Лукашэнка амалоджвае сістэму і ці працуе гэта на ягоную карысць?
Пакуль сам дыктатар хутка размяняе сёмы дзясятак - ён уважліва сочыць, каб выбудаваная ім рэпрэсіўная сістэма папаўнялася маладою крывёю. Цягам апошняга дзесяцігоддзя і асабліва інтэнсіўна пасля 2020 году адбывалася змена пакаленняў у найвышэйшых эшалонах улады.
«Белсат» разбіраўся ў заканамернасцях кадравай палітыцы Лукашэнкі, якія мала хто заўважыў.
☝️ «Значэнне Белсату як адзінага ў свеце незалежнага тэлеканалу для беларусаў цяжка пераацаніць»
Адзначыла выбраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы з выканальнікам абавязкаў дырэктара «Белсату» Аляксеем Дзікавіцкім.
Кіраўнік «Белсату» пазнаёміў абраную прэзідэнтку з актуальнай сітуацыяй вакол тэлеканалу, падзякаваў за падтрымку праекту на розных узроўнях.
💱 Курсы валютаў на 26 жніўня
Еўра і долар крыху падраслі. У расейскага рубля назіраецца зваротны рост падзенне.
#курсывалютаў
🥰 Цяпер дакладна: з Нінай Багінскай усё добра
25 жніўня яна прыйшла да Чырвонага касёлу ў Менску.
Ну, канешне ж, прапагандысты не маглі ёй дараваць гэтага і адразу накінуліся. Але дзякуючы ім мы маем відэадоказ таго, што з самай вядомай беларускай пенсіянеркай усё ў парадку.
◾️Памерла беларуская праваабаронца і маці «каліноўца» Вераніка Іванава
Ёй было ўсяго 45 гадоў.
Прычына смерці невядомая. Паводле выдання «Медиа-Полесье», апошнім часам здароўе Веранікі пагоршылася, яна хварэла і неаднаразова трапляла ў бальніцу.
Вераніка — грамадская актывістка, лідарка Пінскай рэгіянальнай арганізацыі БСДП (Грамада). Яна маці траіх дзяцей.
У 2020 годзе жанчына аказвала прававую дапамогу ўдзельнікам акцый пратэсту ў Пінску, займалася праваабарончай дзейнасцю, за што была затрыманая 8 разоў на працягу года. А ў 2021 годзе сілавікі правялі ў яе два вобшукі.
😡 Расея ладзіць масавыя атакі па ўсёй тэрыторыі Украіны
Сёння раніцай выбухі прагучалі ў Кіеве, Адэсе, Харкаве, Львове, а таксама ў Запарожскай, Ровенскай і Цярнопальскай абласцях. Яшчэ некалькі ракет дагэтуль знаходзяцца над Украінай.
Вядома пра аднаго загінулага. Таксама ў Луцку пашкоджаны шматпавярховы жылы будынак. Па ўсёй Украіне абвешчаная паветраная трывога.
❗️Польшча падняла свае знішчальнікі на фоне расейскіх абстрэлаў Украіны.
Раскрыты імёны яшчэ трох памілаваных палітвязняў
Сярод іх:
Аляксандр Галуз — гамяльчанін, асуджаны ў 2023 годзе за «парушэнне парадку» і «распальванне варожасці» (прысуд невядомы).
Алег Зыкун — лекар з Берасця, якога ў 2024 годзе асудзілі на 1,5 года калоніі за «незаконныя дзеянні ў адносінах да інфармацыі пра прыватнае жыццё».
Руслан Красоў — у 2022 годзе Гарадзенскі суд пакараў яго 3 гадамі калоніі за «абразу і паклёп на Лукашэнку».
💥 #галоўнае за 25 жніўня
✔️33 гады таму незалежнасць Беларусі ад СССР была канчаткова аформленая
✔️МЗС Украіны выпусціла заяву з заклікам адвесці Узброеныя сілы РБ ад беларуска-ўкраінскай мяжы
✔️Расея нанесла ракетны ўдар па гатэлі ў Краматорску. У выніку загінуў брытанскі журналіст
✔️Як рэагуюць у Расеі ды свеце на затрыманне Паўла Дурава і што далей будзе з Telegram? Разбіраліся тут
✔️Павук працягвае троліць паліцэйскіх з Курскай вобласці. Глядзіце новае выданне «Шухер шоу»
✔️«Талібан» прызнаў жаночы голас «занадта інтымным» і забараніў жанчынам публічна спяваць ды чытаць услых
🤩 Медуза з тысячы дронаў у начным небе
За суткі гэтае відэа набрала ўжо 12 млн праглядаў 📈
Паглядзіце, якая прыгажосць!
❗️МЗС Украіны выпусціла заяву з заклікам адвесці Узброеныя сілы РБ ад беларуска-ўкраінскай мяжы
Прыводзім тэкст гэтай заявы цалкам:
«Паводле інфармацыі органаў выведкі Украіны, Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь пад выглядам вучэнняў канцэнтруюць значную колькасць асабовага складу, у прыватнасці сілаў спецыяльных аперацый, узбраення і ваеннай тэхнікі, уключна з танкамі, артылерыяй, РСЗА, сродкамі СПА ды інжынернай тэхнікаю, у Гомельскай вобласці ля паўночных межаў Украіны. Таксама зафіксаваная прысутнасць наймітаў былой ПВК «Вагнер».
Правядзенне вучэнняў у памежнай зоне і ў непасрэднай блізкасці ад Чарнобыльскай АЭС стварае пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны і сусветнай бяспецы ў цэлым.
Мы заклікаем афіцыйных асобаў Рэспублікі Беларусь не дапускаць трагічных памылак для ўласнай краіны пад ціскам Масквы, а ейныя Узброеныя сілы спыніць несяброўскія дзеянні і адвесці войскі ад дзяржаўнай мяжы Украіны на адлегласць, што перавышае далёкасць паражэння наяўных у РБ сістэмаў агню.
Падкрэсліваем, што Украіна ніколі не рабіла і не збіраецца рабіць ніякіх несяброўскіх дзеянняў супраць беларускага народа.
Папярэджваем, што ў выпадку парушэння дзяржаўнай мяжы Украіны з боку Беларусі нашая дзяржава выкарыстае ўсе неабходныя захады ў парадку рэалізацыі гарантаванага Статутам ААН права на самаабарону. Пры гэтым усе канцэнтрацыі войскаў, вайсковыя аб'екты і шляхі забеспячэння на тэрыторыі Беларусі будуць законнымі цэлямі для Узброеных сілаў Украіны» .
👀 Арыгінал (на ўкраінскай мове) можна прачытаць ВОСЬ ТУТ
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸 Магчымы ўваход у Бранск – на мяжу з Беларуссю. Які далейшы план Украіны?
🔸 Бітву за ўраджай – прайгралі? У Беларусі ёсць усе шанцы сабраць рэкордна нізкі ўраджай
🔸 Камала Гэрыс – афіцыйна кандыдатка на прэзідэнта ЗША. Чаму гэта дало надзею дэмакратычнай партыі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/jNjC12HslFI
🇺🇲 Камала Гэрыс афіцыйна кандыдатка на пасаду прэзідэнткі ЗША
Гэта было сапраўднае шоу з выступам папулярных выканаўцаў, зорак і селебрыці
Паглядзіце!
🤦♂️ Расея стала не толькі агрэсарам, але і браканьерам
Запускаючы ракеты па Украіне, яна прамахнулася і проста трапіла ў Кіеўскае мора, знішчыўшы там рыбу.
Гэтае браканьерства каштавала прыкладна 13 мільёнаў долараў.
😮 Ого! Вучоныя паказалі, як будуць перасаджваць галаву ў іншае цела
Пакуль гэта складана з-за адсутнасці тэхналогіі аднаўлення нерваў, але канцэпт ужо гатовы. Як думаеце, хто першы ў Беларусі захоча гэтым скарыстацца?
Яшчэ больш цікавінак глядзіце ў нашай новай праграме «Навіны з будучыні» на YouTube-канале «Belsat LIFE»
❗️ У папраўчай калоніі «Віцьба» памёр вязень
Паводле інфармацыі праваабаронцаў Mayday.Team, зняволенаму было 54 гады і ён ужо 10 гадоў адбываў пакаранне. Да канца тэрміну мужчыну заставаўся толькі год.
25 жніўня ў крытычным стане яго адвезлі ў Віцебскую бальніцу, але выратаваць вязня не атрымалася. Імя, прозвішча і артыкул, паводле якога быў пакараны мужчына — не называюцца.
У калоніі «Віцьба» адбываюць пакаранні як найменш 110 палітзняволеных.
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Чарговы этап праверкі тэрабароны на Гомельшчыне
🔻 Расейскія дроны-камікадзэ маглі зноў заляцець у Беларусь
🔻 Менская абласная арганізацыя Беларускага саюза жанчын сабрала гуманітарны груз на Куршчыну
🔻 Акцыі ў падтрымку беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта прайшлі ў Еўропе
🔻Латвія ўзмацніла кантроль беларускіх і расейскіх тавараў на мяжы
🔻Пракуратура Парыжу выступіць з заяваю адносна справы заснавальніка Тэлеграму Паўла Дурава
🔻Ізраіль і ХАМАС не дасягнулі пагаднення аб спыненні агню ў сектары Газа
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🖤 Тры гады таму ў гэты дзень памёр беларускі паэт Алесь Разанаў
Гэта здарылася нечакана і стала стратай для ўсёй еўрапейскай літаратуры. Ён быў легендарным паэтам, філосафам міжнароднага ўзроўню і стваральнікам глыбока інтэлектуальных вершаў.
Будучы студэнтам БДУ, у савецкі час Разанаў змагаўся за навучанне на роднай мове. Яго называлі нацыяналістам, выключылі з універсітэту. Яму пагражала забыццё. Але за таленавітага паэта заступіўся Максім Танк.
Якім быў Алесь Разанаў? Глядзіце ў нашай праграме «Лабірынты».
🤩 Пакуль вы адпачывалі — мы працавалі, каб быць яшчэ бліжэйшымі да вас!
І цяпер нашая старонка зноў дасяжная для чытачоў!
Пакуль на старонцы не адноўлены ўвесь ранейшы функцыянал, але каманда журналістаў і тэхнікаў працуе над развязаннем гэтых пытанняў.
«Паступова будзем паляпшаць і напаўняць, аднаўляць ранейшую функцыянальнасць. У дадзенай сітуацыі гэта каштавала і надалей каштуе шмат высілкаў, за якія я шчыра ўдзячны маім каляжанкам і калегам з „Белсату“, і адпаведных службаў TVP»,
Заснавальнік Telegram застанецца за кратамі яшчэ на 48 гадзін
Дураву павінны прад'явіць абвінавачанні або вызваліць на свабоду. Яго перыяд затрымання для допыту можа доўжыцца максімум да 96 гадзін.
Французскія ўлады і праваахоўныя органы па-ранейшаму не пракаментавалі затрыманне Дурава. Першае афіцыйнае паведамленне пракуратура павінна даць сёння, 26 жніўня.
❗️Уначы ў Беларусь маглі заляцець тры расейскія дроны-«Шахед»
Згодна з @eRadarrua, дроны-камікадзэ парушылі паветраную прастору Беларусі ў 03:26, 03:33 і 04:14. Беспілотнікі былі ў раёне Палескага запаведніка, Брагінскага і Лоеўскага раёнаў.
Як паведамляе «Беларускі Гаюн», авіяцыя не ўзнімалася. Аднак а 9-й раніцы верталёт з Мачулішчаў і знішчальнік з Баранавічаў былі накіраваныя на поўдзень Беларусі.
Прадстаўнік Лукашэнкі ў Берасцейскай вобласці распавёў пра любоў да рапсу
«Гэта абсалютна наша культура. Гэта эканоміка. Для жывёл гэта бялок, неад'емная частка. Ну і, вядома, само алей. Я — чалавек, які ўжо дзесяць гадоў ужывае. Глядзіце, як выглядаю!», — пахваліўся Юрый Шулейка.
Чыноўнік заявіў, што беларускі рапс «карыстаецца вялікім попытам на знешніх рынках», а яго ўраджайнасць у краіне толькі расце.
Юрый Шулейка знаходзіцца пад санкцыямі Еўразвязу, Вялікай Брытаніі, Канады, Швейцарыі і Украіны за падтрымку расейскай агрэсіі.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Як рэагуюць у свеце на затрыманне Паўла Дурава
Затрыманага заснавальніка Telegram падтрымліваюць не толькі прыхільнікі свабоды слова, але і Z-актывісты. Паводле іх, мэсэджар «даў магчымасць» каардынаваць расейскіх жаўнераў падчас вайны ва Украіне. Сабралі іх рэакцыі на арышт Паўла Дурава.
🔺На беларусак зноў напалі за мяжой
Пацярпелая сведка распавяла нам, што адбылося і як яны выратаваліся з сітуацыі.
🔺Ізраіль зладзіў масавую атаку па пазіцыях «Хізбулы» ў Ліване
У адказ «Хізбула» выпусціла 320 ракет і беспілотнікаў. Што там адбываецца — чытайце ў нашым аглядзе.
🥰 Мілата з Вільні: там адбыліся гонкі сабачак коргі
Іх правялі ў парку Вінгіс.
Хуткасць забегаў коргі была далёка не рэактыўнай, затое мімішнасць проста зашкальвала. Паглядзіце!
📷 Здымкі ўзятыя з тэлеграм-каналу @volna_lt
☝️У выніку расейскага ўдару па гатэлі ў Краматорску загінуў брытанскі журналіст
Пра гэта паведамляе Данецкая абладміністрацыя. Брытанцу было 40 гадоў.
Яшчэ чатыры журналісты, якія пражывалі ў тым жа гатэлі, параненыя. Раненні атрымалі і двое мясцовых жыхароў.
📹 На відэа ад «Радіо Свобода» відаць, як ратаўнікі выносяць цела загінулага з-пад завалаў
⚡️ Адваёўваць Куршчыну давядзецца жаўнерам тэрміновай службы
Працягваем сачыць за баявымі дзеяннямі ў Курскай вобласці.
👀 Глядзіце сюжэт цалкам у праграме «Тыдзень» ☝️
🫥 Расейскія ўлады забралі ў кампаніі Google каля 100 мільёнаў долараў, што захоўваліся ў расейскіх банках
Грошы былі перададзеныя прапагандысцкім рэсурсам, якія падтрымліваюць вайну ва Украіне – у тым ліку тэлеканалам Russia Today і «Царьград».
Гэта вынікае з судовых дакументаў ЗША.
🔍 Чытайце ВОСЬ ТУТ пра судовую «бітву», якая цяпер ідзе паміж Google ды адным з расейскіх алігархаў