🎞 Робаты і людзі: сябры ці ворагі?
Калі вам цікава паразважаць пра найбліжэйшую будучыню, падрыхтуйцеся да падарожжа ў свет, дзе тэхналогіі сутыкаюцца з чалавечнасцю. І дзе робат можа быць вашым найлепшым сябрам... або найгоршым кашмарам!
Захавайце сабе падборку фільмаў, каб не згубіць ☝️
🧐 Слова «яда» няма ў беларускай мове?
А вось і ёсць! Што яно азначае і як правільная яго ужываць, глядзіце ў нашым відэа ад праграмы «Мова Нанова»!
Паглядзець праграму цалкам можна ў плэй-лісце «Мова Нанова» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🤪 ЦВК: Лукашэнку на выбары ахвяравалі больш за 400 тысяч рублёў
Паводле ведамства, з іх ужо патрачаны 13 221 рубель.
Таксама ЦВК сцвярджае, што Алегу Гайдукевічу ахвяравалі 200 рублёў, Вользе Чамаданавай, якая знялася з выбараў – 2400 рублёў. А вось Ганне Канапацкай, як і астатнім двум удзельнікам кампаніі, якія цяпер збіраюць подпісы за вылучэнне ў кандыдаты, не ахвяравалі нічога.
👆Майк Тайсан вярнуўся на рынг і прайграў баксёру-блогеру Джэйку Полу
Легендарны 58-гадовы баксёр Майк Тайсан завяршыў сваю кар'еру ў 2005 годзе, але дзеля бою з 27-гадовым Джэйкам Полам зноў выйшаў на рынг.
Бой працягваўся ўсе 8 раўндаў, а пераможцу вызначалі суддзі, якія аддалі перамогу Джэйку Полу.
Першапачаткова бой паміж імі павінен быў адбыцца ў ліпені, але быў перанесены праз праблемы са здароўем у Тайсана.
Фота: usatoday.com
Вітаем тых, хто ўжо прачнуўся!
Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
📍«Але ў Беларусі замацоўваецца такі таталітарны майндсэт, калі нельга смяяцца ні з чаго, што робіць дзяржава»
Апошнія затрыманні, што разгарнуліся ў Беларусі, закранаюць усё больш і больш людзей. З просьбаю пракаментаваць гэтую сітуацыю «Белсат» звярнуўся да сузаснавальніка ініцыятывы BY_help і фонду «BYSOL» Аляксея Лявончыка.
📍Прадпрыемствы ў пазыках і няма каму працаваць
Чыноўнікі ў Берасцейскай вобласці занепакоеныя пазыкамі прадпрыемстваў, эфектам санкцыяў і недахопам кадраў.
📍Чаго чакаць беларусам ад прызначэнцаў Трампа?
«Белсат» спытаў амерыканіста Антона Пянькоўскага, ці зменяць новыя чыноўнікі стратэгію адносна Беларусі.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 15 лістапада
🔻КДБ правёў маштабныя рэйды па ўсёй Беларусі. Андрэй Стрыжак сцвярджае, што могуць быць затрыманыя сотні чалавек, а асаблівы акцэнт сілавікі робяць на Полацку і Наваполацку
🔻Сілавікі зладзілі затрыманні за жарты пра абутак, які выпускае БелАЗ
🔻Сайт «письмо.бел», праз які можна напісаць ліст палітвязню, стаў «экстрэмісцкім»
🔻За зрэзаны чырвона-зялёны сцяг затрымалі 16-гадовага падлетка з Ваўкавыску
🔻У Пецярбургу затрыманы беларус, якому ў РБ закідаюць «рэабілітацыі нацызму» і «распальванне варожасці»
🤪 Вось як можа выглядаць абмеркаванне законапраекту ў парламенце Новай Зеландыі
Гэта вам не лукашэнкаўская «палатка», дзе заўсёды ціха і ўсе з усімі згодныя 💁🏻♂️
📚Дзяніс Івашын, Віка Біран і ананімны аўтар. Назвалі лаўрэатаў сёлетняй прэміі Аляхновіча
Гэта яшчэ не ўсе, каму журы раздала ўзнагароды. Прэмія імя Францішка Аляхновіча ўручаецца за найлешпыя творы, напісаныя ў зняволенні.
📍Чытайце падрабязней у нас на сайце
❓Навошта Лукашэнку копія мяча полацкага князя?
Дык навошта яму падарылі меч Усяслава Чарадзея, з кім і чаму ён сустракаўся ў Баку – тэмы новага выдання праграмы «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою.
Госць студыі – Каміль Клысіньскі, галоўны спецыяліст Цэнтра ўсходніх даследаванняў, дзяржаўнага аналітычнага інстытута ў Варшаве⤵️
Цалкам выданне глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️
🏟️ Нацыянальны стадыён у Менску (з кітайскай дапамогай) амаль дабудаваны
Вось так ён выглядае з вышыні птушынага палёту ☝️
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Новы масавы «хапун» па ўсёй краіне: КДБ шукае «замежную дапамогу»
🔻Затрыманні на БелАЗе: сілавікі помсцяць за жарты над абуткам
🔻Хакеры ўзламалі базы Нацбанку
🔻Смяротнае ДТЗ у Светлагорскім раёне
🔻Масаваны абстрэл Адэсы
🔻Трамп прызначыў новага міністра аховы здароўя Злучаных Штатаў
🔻У Кітаі прэзентавалі зграю робатаў-ваўкоў
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😨 Хакеры кажуць, што ўзламалі Нацбанк РБ і неўзабаве сальюць адтуль звесткі
«Гэты доступ быў забяспечаны пасля стараннай падрыхтоўкі, і цягам значнага перыяду мы аказваліся незаўважанымі ў іх інфраструктуры», – напісалі яны.
📍Чытайце болей на старонцы
☝️Галоўнай рэдактаркай «Белсату» стала Аліна Коўшык
Абавязкі ж прадстаўніка ў пытаннях нацыянальнага адраджэння Аб'яднанага пераходнага кабінету (раней Аліна Коўшык займала гэтую пасаду) будзе выконваць ейны намеснік Павел Баркоўскі.
📍Чытайце падрабязней на старонцы
🔍 Аналізуем атрыманы ад «BELPOL» дакумент пра эканамічнае становішча Берасцейшчыны
Дакумент за подпісам першага намесніка старшыні Берасцейскага аблвыканкама Дзмітрыя Гарадзецкага датаваны 25 ліпеня 2024 года. З яго вынікае, што чыноўнікі выдатна разумеюць праблемы эканомікі вобласці.
📍Чытайце на нашай старонцы, пра што там ідзе гаворка
🔍 «Лукашэнку не надта заўважаюць у Вашынгтоне, таму што ўсе разумеюць, што бальшыня рашэнняў зараз прымаюцца ў Крамлі, а Лукашэнка на другіх ролях»
Доналд Трамп яшчэ не заступіў на пасаду прэзідэнта пасля перамогі на выбарах, аднак ужо пачаў рабіць палітычныя крокі, за якімі ўважліва назірае ўвесь свет. У першую чаргу ўсіх цікавіць, як Трамп паўплывае на лёс Украіны.
Мы ж вырашылі задацца пытаннем, чаго чакаць ад ягонай новай кадэнцыі Беларусі.
📍Чытайце матэрыял па спасылцы
💬 «Амерыканец нават перапытаў: "Калі гэты фотаздымак будзе ў маіх сацыяльных сетках, мяне што, не пусцяць у Беларусь?"»
Каардынатарка Народных амбасадаў Беларусі Аляксандра Мамаева вырашыла пераадолець вядомы пешы шлях святога Якуба ў Іспаніі. І зрабіць гэта не моўчкі, а актыўна камунікуючы з іншымі пілігрымамі ды расказваючы ім пра Беларусь.
📍Як адбывалася ейнае падарожжа, чытайце на нашай старонцы
🫠 Уладзіслаў Бохан раскрывае таямніцы таго, як правёў свой пранк з шапачкамі з фольгі
🫠 Лукашэнка атрымаў меч Усяслава Чарадзея
🫠 Кандыдатапад: «суворая перадвыбарчая барацьба» ў Беларусі не пашкадавала Чаманадаву
🫠 Чаму «Ролтан» вяртаецца?
🫠 Вольга Бондарава ў інфекцыйнай лякарні
Міхась Зуй і Дзмітрый Есяневіч не стамляюцца здзіўляцца плыні крынжовых навінаў з Беларусі і свету.
👀 Глядзіце, што яны абмяркоўваюць у чарговым выпуску сатырычнай праграмы «Хай Так TV» на канале «Белсат LIFE»
🔹Трамп высунуў 27-гадовую Кэралайн Лівіт на пасаду прэс-сакратаркі Белага дому
«Я абсалютна ўпэўнены, што яна выдатна выявіць сябе на трыбуне і дапаможа данесці да амерыканскага народа нашае пасланне «Зробім Амерыку зноў вялікай»,
😨 Кітай, імаверна, упершыню паставіў Расеі зброю для вайны ва Украіне
Еўразвяз і ЗША разглядаюць магчымасць увесці санкцыі супраць гэтай краіны, паведамляе «Frankfurter Allgemeine Zeitung» са спасылкай на свае крыніцы ў асяроддзі еўрапейскіх дыпламатаў. Доказы, якія сведчаць пра пастаўку Кітаем у Расею смяротнай зброі, адна з крыніцаў выдання назвала «пераканаўчымі».
Акрамя таго, паводле звестак «Reuters», Кітай паставіў у Расею сем ваенных БПЛА, у тым ліку дзве мадэлі «Гарпія-3», здольныя перавозіць выбухоўку вагой да 50 кілаграмаў і пераадольваць адлегласць да 2000 кіламетраў.
Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы.
💥 #галоўнае за 15 лістапада
✔️«Белсат» ачоліла былая прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінету Аліна Коўшык
✔️Стала вядома пра смерць ажно двух супрацоўнікаў міліцыі. Аднаму было 44 гады, іншаму – 39
✔️Чаго чакаць беларусам ад Трампа і ягоных прызначэнцаў?
✔️Аналізуем атрыманы ад «BELPOL» дакумент пра кепскае эканамічнае становішча Берасцейшчыны
✔️Хакеры ўзламалі базу Нацбанку РБ і абяцаюць зліць адтуль звесткі
✔️Шольц патэлефанаваў Пуціну
✔️Назвалі пераможцаў прэміі імя Францішка Аляхновіча
✔️Побач з парламентам самаабвешчанай Абхазіі адбыліся сутычкі прастэстоўцаў з сілавікамі
💬 «У Беларусі замацоўваецца такі таталітарны майндсэт, калі нельга смяяцца ні з чаго, што робіць дзяржава. Паколькі «БелАЗ» дзяржаўны, то ўсяму, што ён вырабляе, трэба пакланяцца»
Сузаснавальніка ініцыятывы BY_help і фонду «BYSOL» Аляксей Лявончык пракаментаваў нам апошнюю хвалю затрыманняў, якая пракацілася па Беларусі. У тым ліку абсурдныя «наезды» сілавікоў на грамадзян за жарты пра белазаўскі абутак.
📍Чытайце па спасылцы
Анджэй Дуда павіншаваў праваслаўных з вялікім святам
Не зразумелі з якім? Вы маглі яго і не ведаць. Распавядзем у відэа ☝️
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Настаўнікаў школаў прымушаюць ставіць подпісы ў падтрыманне вылучэння Лукашэнкі. А рэзідэнты ПВТ пералічылі грошы на выбарчую кампанію Лукашэнкі.
🔸У Беларусі расце хваля рэпрэсіяў.
🔸Беларускі ПЭН: Каля 13% ад усёй колькасці палітвязняў – дзеячы культуры. Сёння – Дзень пісьменніка ў няволі.
🔸Долар у дачыненні да беларускага рубля ўсталяваў чарговы гістарычны максімум.
🔸Хакеры заявілі, што ўзламалі сетку Нацбанка з базамі карыстальнікаў.
🔸«BELPOL»: галоўны пастаўшчык наркотыкаў у Беларусь – Расея.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=k0TfqDp2fIo
💔 Роўна чатыры гады таму падчас стрыму з «Плошчы пераменаў» у Менску затрымалі нашых калегаў Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову
На гэтым відэа з таго самага стрыму відаць, як сілавікі разганяюць людзей з двара, у якім быў збіты Раман Бандарэнка, які пазней памёр у лякарні.
У лютым 2021 года Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову асудзілі. Дар'я вызвалілася ў верасні 2022-га, Кацярына дагэтуль знаходзіцца за кратамі.
#гэтыдзеньу2020
💬 «Малодшаму сыну 15 гадоў, і я разумею, што ў яго засталася траўма пасля таго, як мяне затрымалі»
У новым выданні праграмы «Беларус беларусу» на канале «Белсат LIFE» знаёмім вас з былой палітзняволенай і шматдзетнай маці Аленай Дзядзюляй.
Алена расказвае пра тое, як прайшла праз Жодзінскую турму, пра допыт пасля вызвалення і пра вымушаную эміграцыю з дзецьмі (праўда, не з усімі – большасць з іх засталіся ў Беларусі).
👀 Глядзіце свежы выпуск праграмы «Беларус беларусу» на канале «Белсат LIFE»
🔥 Ля будынку парламенту ў Сухумі адбыліся сутыкненні
У самаабвешчанай Рэспубліцы Абхазія адбываюцца пратэсты супраць ратыфікацыі інвестыцыйнага пагаднення з Масквой ☝️
🫤 Новы дзень – новыя схемы абыходу санкцыяў
Беларусы робяць мікрасхемы для расейскіх дронаў?
Глядзіце ў нашым відэа ☝️
💱 Курсы валютаў 15 лістапада
Долар вырас на капейку і зноў пабіў гадавы рэкорд. Расейскі рубель страціў дзве з паловаю. Еўра сёння не гандляваўся.
#курсывалютаў
☝️Стала вядома пра яшчэ адну смерць сілавіка: загінуў начальнік аднаго з аддзелаў УУС у Берасці
Гэта 39-гадовы Юрый Варыцкі. У міліцыі ён служыў болей за 20 гадоў. На сваёй апошняй пасадзе Варыцкі кіраваў аддзелам раскрыцця асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў супраць асобы ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС Берасцейскага аблвыканкама.
Пра смерць напісала выданне «На страже», якое належыць МУС. Згодна з інфармацыяй @nashaniva, Юрый Варыцкі загінуў падчас святкавання дня нараджэння маленькай дачкі (аднак іншых падрабязнасцей смерці няма).
Памёр 44-гадовы палкоўнік, які кіраваў міліцыяй Слаўгарада
На чале міліцыі гэтага райцэнтру на Магілёўшчыне Андрэй Лазаковіч паспеў пабыць усяго год. А ў папярэднія 5 гадоў ён быў начальнікам міліцыі іншага райцэнтру Магілёўскай вобласці − Крычава.
Два гады таму з рук міністра Кубракова Лазаковіч атрымаў нагрудны знак «За самаадданую службу» I ступені.
@nashaniva звярнула ўвагу, што ў верасні 2020-га, у разгар пратэстаў, Лазаковіч сам паскардзіўся ў міліцыю на надпіс «3%», які хтосьці пакінуў каля помніка Леніну ў Крычаве.