😔 У Ірпіні адкрылі помнік з аскепкаў знойдзеных снарадаў – «Воля»
Ініцыятар праекта – Міхаіл Агерук. Ідэя стварэння помніка нарадзілася з аднаго аскепка варожага снарада, які Міхаіл знайшоў каля ложка сына пасля дэакупацыі горада.
📌 Ірпінь у Кіеўскай вобласці адным з першых пацярпеў ад расейскіх акупантаў, якія ў ноч на 24 лютага 2022 года з поўнамаштабнаю вайной уварваліся ва Украіну.
28 сакавіка Ірпінь вызвалілі ад нападнікаў. 73% гораду пацярпелі, не засталося аніводнай цэлай школы ды дзіцячага садка.
Пасля вызвалення ад расейцаў Ірпінь прызналі горадам-героем. Амаль 50% жыхароў вярнуліся дадому, большасць з іх – у нікуды.
📷 @Kravchuk_Andriy_Irpin
📷 Як адзначаюць сёння Вялікдзень у Вільні
Літва – пераважна каталіцкая краіна. Паводле перапісу 2021 года, каталікі тут складаюць 74,19% насельніцтва. Літоўскія велікодныя традыцыі з аднаго боку моцна падобныя да таго, як святкуюць каталікі ў іншых краінах свету, а з іншага – маюць у сабе шмат незвычайнага і самабытнага.
Фота: @belsat
🙌 Свежай музыкі на сёння прынёс Андрусь Такінданг
Музыка падзяліўся новым анімаваным відэа на песню «Прагну неба» на словы Святой Тэрэзы з Лізьё.
🎧 Глядзець і слухаць тут
#штопаслухаць
🔻 Яшчэ адно затрыманне за каментары пра тэракт у «Crocus City Hall»
Праваабарончы цэнтр «Вясна» зазначае, што гэта як мінімум 12 беларус, якога затрымалі за «няправільныя» каментары пра тэракт у Расеі.
☝️ Мужчыну стала веку затрымлівалі байцы, узброеныя аўтаматамі. На відэа, якое запісалі сілавікі, жыхар Капыля кажа, што «на эмоцыях напісаў негатыўны каментар у сувязі з тэрактам у Маскве і выказаў у гэтым каментары сваё меркаванне, хто мог учыніць гэты тэракт. І нават выказаў меркаванне, што гэта маглі зрабіць расейскія спецслужбы».
#рэпрэсіі
😮 Цэлая Велікодная фотазона
Усталявалі яе ў адным з гандлёвых цэнтраў сталіцы.
Ужо наведвалі? Нарабілі фота? Як вам?
😱 Ці праўда, што беларусам будуць карысныя пару гадоў расейскай акупацыі?
Паслухайце, што адказаў у эфіры ток-шоу «План: Б» палітолаг і гісторык Аляксандр Фрыдман і чаму з ім не пагаджаецца доктарка навук Паліна Прысмакова ☝🏻
Цалкам выданне, прысвечанае тэме незалежнасці, глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» 🎞
☝️ Рарытэтныя паштоўкі на свята
Паштоўкі на Вялікдзень XX ст, друкаваныя ў эміграцыі.
📷 @historyja
У Лондане здзейснены замах на вядоўцу незалежнага іранскага тэлеканалу
На Пурыю Зерааці напалі двое невядомых, калі ён выходзіў са свайго дому. Журналіст атрымаў шматлікія нажавыя раненні і быў шпіталізаваны. Яго стан ацэньваецца як стабільны.
Прадстаўнікі паліцыі Лондану паведамілі, што расследаванне гэтай справы вядуць спецыялісты па барацьбе з тэрарызмам. Пакуль ніхто не арыштаваны.
Незалежны тэлеканал «Iran International» базуецца ў Лондане. У 2022 годзе ён падрабязна асвятляў антыўрадавыя пратэсты ў Іране. Рэжым у Тэгеране абвесціў медыя тэрарыстычнай арганізацыяй.
👆«Жадаю ўсім нам у гэты светлы дзень Вялікадня напоўніцца надзеяй, не падаць духам, захоўваць у сабе святло і дабрыню»
Святлана Ціханоўская запісала віншаванне для беларусаў, якія сёння адзначаюць Вялікдзень.
Паслухайце!
💥 #галоўнае за 30 сакавіка
✔️ Расейская дэпутатка прапанавала расстраляць абвінавачаных у маскоўскім тэракце мігрантаў у Беларусі. Бо ў нашай краіне дазволенае смяротнае пакаранне
✔️ Турэцкая авіякампанія Southwind Airlines болей не будзе лётаць з Менску ў Стамбул
✔️ У Менску задыміўся вагон метро
✔️ Якія змены чакаюць беларусаў з 1 красавіка?
✔️ Трэцяя частка вялікага інтэрв'ю з апальным беларускім бізнесоўцам Аляксандрам Мураўёвым
✔️ Прарасейская актывістка Мірсалімава расказала, у якіх менавіта яе пастах знайшлі «прапаганду нацызму»
✔️ У Нідэрландах невядомы захапіў закладнікаў. Пазней усіх вызвалілі, а мужчыну затрымалі
#рэпрэсіі:
▫️Затрымалі за каментары пра тэракт у «Крокусе» яшчэ аднаго беларуса
▫️Рыгор Кастусёў даслаў на волю новыя весткі пра сваё здароўе. Яно не паляпшаецца
🔹Прапагандысты падвярнулі ногі, ідучы па «ўкраінскім следзе» тэракту
🔹ФСБ раскрыла вінаватых у забойстве імператара Паўла
🔹Лукашэнка стаіць за атакамі на расейскія НПЗ?
Чарговая субота – і чарговае выданне сатырычнага шоў «Вечаровы шпіль»!
👀 Глядзіце проста цяпер
⛪️ Папа Рымскі зноў прапусціў Хрэсны ход
Аб тым, што Папа застаўся ў Ватыкане, стала вядома ў апошнія хвіліны да пачатку службы.
Ватыкан патлумачыў гэта неабходнасцю «захаваць здароўе» пантыфіка перад суботнім велікодным чуваннем, якое павінна пачацца ўвечары 30 сакавіка ў саборы Святога Пятра.
У 2023 годзе Францішак таксама прапусціў Хрэсны ход пасля перанесенага віруснага бранхіту.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Дэпутатка расейскай Дзярждумы прапанавала судзіць тэрарыстаў «Крокусу» у Беларусі, каб мець магчымасць прызначыць ім смяротнае пакаранне. Ці гэта магчыма?
🔸Вялікая субота ў каталікоў, уніятаў і пратэстантаў. Як вернікі рыхтуюцца сустрэць Пасху;
🔸Еўропа пераходзіць на летні час. Як уплывае перавод гадзінніка на здароўе? Чаму Беларусь адмовілася ад такой практыкі?
🔸У Аргентыне зрабілі вялізныя фігуры Ісуса з пяску;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=YmyJqSdjOek
🤔 Расея падкупляе палітыкаў ЕЗ? Еўрапарламент патрабуе расследаванне
Чэшскія ўлады заявілі, што раскрылі схему подкупу Расеяй палітыкаў ЕЗ з дапамогай сайту Voice of Europe.
☝️ На сайце рэгулярна публікаваліся заклікі еўрапейскіх палітыкаў спыніць дапамогу Украіне. Некаторым аўтарам гэтых заклікаў, як сцвярджаецца, за гэта плацілі грошы. Паводле звестак чэшскага выдання Deník N, гаворка ідзе пра палітыкаў з ФРГ, Бельгіі, Францыі, Вугоршчыны, Нідэрландаў і Польшчы.
Прэм'ер-міністр Бельгіі Аляксандр дэ Кроа наўпрост заявіў, што Расея звярталася да дэпутатаў Еўрапарламенту і плаціла ім за прасоўванне расейскай прапаганды. Аднак гэтыя абвінавачванні пакуль не падмацаваныя сведчаннямі перадачы грошай. Але падчас ператрусаў у Польшчы ў аднаго з саўладальнікаў сайта Voice of Europe было канфіскавана 48 500 еўраў і 36 000 долараў ЗША. Гэтыя грошы не былі задэклараваныя.
Кіраўніца фракцыі «Абнаўляючы Еўропу» (Renew Europe), Валеры Айе ў лісце да кіраўніка ЕП Рабэрты Метсолы запатрабавала правесці «неадкладнае і празрыстае» ўнутранае расследаванне з гэтай нагоды.
😨 +1 страх: у Менску з-пад падлогі вагона метро сталі прабівацца іскры і дым
Гэта было выклікана няспраўнасцю тармазных калодак.
🔸У Балівіі дзюну ператварылі ў велікоднае палатно
У гэтым удзельнічала больш за 300 скульптараў.
Паглядзіце, што выйшла!
🔻 Румынія пачне выдаваць шэнгенскія візы беларусам з 31 сакавіка, Балгарыя – з 1 красавіка
Румынія і Балгарыя, якія ўваходзяць у Еўразвяз, далучыліся да бязвізавай прасторы Шэнгенскай зоны, аднак толькі часткова. У ноч на нядзелю, 31 сакавіка, адменены памежны кантроль у аэрапортах, а таксама ў марскіх партах, аднак кантроль на сухапутных межах гэтых краін пакуль будзе захаваны.
Калаж: @belsat
🤷🏻♀️ Чаму менавіта яйка стала сімвалам Вялікадня?
Пра гэта расказаў у новым выданні праграмы «Мова нанова» ксёндз Зміцер Прыступа.
Больш за тое, кожны прадукт у святочным кошыку апынаецца невыпадкова.
Раскажа наш госць і пра сутнасць свята, якую могуць засланяць вонкавыя атрыбуты. Ну а напрыканцы вядоўца Віктар Шукеловіч згуляе з ксяндзом Змітром у біткі.
Хто перамог у святочнай бойцы, глядзіце ў новым выданні «Мова нанова» на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞
#штопаглядзець
📸 Тыдзень у фотаздымках
Святкаванне беларусамі Дня Волі ў Грузіі, пясчаная бура ў Кітаі, сутыкненне кантэйнеравоза з мостам у амерыканскім Балтымары, перадача па паветры гуманітарнай дапамогі для сектару Газа і самасуд у Мексіцы
Асноўныя падзеі гэтага тыдня ў падборцы ад нашых фотарэдактараў ☝️
Палітзняволеныя Міхаіл Калішук і Сяргей Карпеня выйшлі на волю
27-гадовы Міхаіл быў асуджаны на 4 гады калоніі за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах у Берасці.
Сяргея 29 гадоў. Яго асудзілі да 2 гадоў «хіміі» за «абразу Лукашэнкі».
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
😉 Пойдзеце «ў жакі» на Вялікдзень?
Адкуль з'явілася традыцыя дый што гэта за «жак» такі, глядзіце ў відэа з колтшняга выдання праграмы «Мова Нанова».
Пра велікодныя гульні глядзіце тут 🎞
📍Ноччу расейцы ўчынілі атаку на ўкраінскія гарады з выкарыстаннем ракетаў і дронаў-камікадзэ
Цэллю нападу зноў была энергетычная інфраструктура Украіны.
У Львоўскай вобласці ў выніку атакі быў зруйнаваны адміністратыўны будынак. Загінуў як мінімум 1 чалавек.
У Адэскай вобласці падзенне абломкаў збітага дрона-камікадзэ выклікалі пажар на адным з энергетычных аб’ектаў. Пажар ужо патушаны, людзі не пацярпелі.
Як сцвярджаюць Паветраныя сілы ЗСУ, усяго расейцы запусцілі 14 крылатых ракет, адну ракету «Іскандэр-М», адну кіраваную авіяцыйную ракету і 11 дронаў-камікадзэ «Shahed». 9 крылатых ракетаў і 9 ударных беспілотнікаў сілы супрацьпаветранай абароны ЗСУ знішчылі.
🔸Яйкі чорнага колеру, «Дзіцячы Вялікдзень», пальмы з самшыту і павешанне селядца
Як адзначаюць вялікдзень у розных краінах? Паразмаўлялі пра гэта з беларусамі, якія цяпер жывуць у Літве, Польшчы ды Грузіі, а таксама распавядаем пра самую жудасную велікодную традыцыю.
Чытайце ў нашым артыкуле:
✅Праз VPN ❎Без VPN
Добрай раніцы, сябры!
Сёння згодна з грыгарыянскім календаром адзначаюць Вялікдзень. Шчыра віншуем вас! Зычым міру і святла! Спецыяльна да гэтага свята мы падрыхтавалі для вас паштоўкі. Дасылайце сваім сябрам, калі для вас гэта бяспечна.
А мы вам прынеслі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹«Дармаедскія» навінкі і абмежаванні на ўвоз
Праз VPN
Што зменіцца для беларусаў у красавіку?
🔹Сямейныя драмы беларусаў
Праз VPN
Расследавальнікі прааналізавалі даступныя дакументы сілавікоў і знайшлі там дзясяткі трагічных выпадкаў. Распавядаем пра іх.
🔹Аляксандр Мураўёў: пра спорт, першы мільён і сустрэчы з Лукашэнкам
Праз VPN
У вялікім інтэрв’ю вядомы бізнесовец Аляксандр Мураўёў распавёў, чаму не прадстаўляў Беларусь на Алімпіядах і шыў майткі спартоўцам, з-за чаго прыехаў у Маскву як аўстрыец і ці быў «новым рускім».
#штопачытаць
☝️ «Беларусь застаецца апошняй еўрапейскай краінай, дзе прымяняецца смяротная кара. Яна павінна быць адменена»
Святлана Ціханоўская пракаментавала інфармацыю аб магчымасці пакараць смерцю абвінавачаных у тэракце ў расейскім «Крокусе» ў Беларусі.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🫂 У новым выданні праграмы «Беларус беларусу» – гісторыя Алега Кірліка
Нягледзячы на цяжкае дзяцінства, Алег вырас сумленным чалавекам. У 2020-м годзе ён падтрымаў пратэст і быў вымушаны пераехаць у Польшчу, дзе працаваў у дастаўцы ежы.
У адзін з дзён, развозячы замовы, Алег патрапіў у аварыю на скутары – сустаў ягонай правай рукі дэфармаваўся, што прывяло да невымоўных боляў.
🔍 У выпуску мы расказваем гісторыю няпростага жыцця Алега і тлумачым, як пры жаданні можна яму дапамагчы
🛩 Турэцкая авіякампанія Southwind Airlines болей не будзе лётаць з Менску ў Стамбул, бо ёй забаранілі карыстацца паветранай прастораю ЕЗ
Сённяшні рэйс спачатку быў скасаваны – праз гэта дзясяткі беларускіх турыстаў захраслі ў Стамбуле ў чаканні вяртання дадому. У выніку самалёт усё ж вылецеў, але накіраваўся ў Турэччыну праз расейскае паветра.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🌍 Сёння вы можаце далучыцца да экалагічнай акцыі «Гадзіна Зямлі»
Зрабіць гэта вельмі проста – дастаткова а 20:30 (па беларускім часе) адключыць святло ў сваім жытле на адну гадзіну.
Беларусь прыме ўдзел у падобнай акцыі ўжо ў 16-ты раз.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🪨 «Час збіраць камяні». Навошта Каранік кінуў бюджэтнікаў на прыборку палёў Ашмяншчыны?
Прыбіраць камяні тут будуць амаль месяц 💁🏻♂️
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍Затрымалі за каментары пра тэракт у «Крокусе» яшчэ аднаго беларуса
Хлопец меў неасцярожнасць выказаць меркаванне, што да тэракту датычныя расейскія спецслужбы.
#рэпрэсіі
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN