😳 Сваякоў зняволеных шклоўскай калоніі № 17 просяць «добраахвотна» дапамагчы з рамонтам калоніі
Як паведмаляе @MAYDAYMog, У ПК-17 у сакавіку зноў пачаўся час рамонтаў, з-за чаго асуджаных пераводзяць з атраду ў атрад. Сваякоў адпаведна просяць сустрэцца з юрыстам калоніі “для добраахвотнай перадачы ў дар” будаўнічых інструментаў і матэрыялаў (напрыклад, для пакоя вольнага часу).
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
💁 Элегантна віхляючы начосам, беларуска звярнулася да беларусаў з космасу
Беларускія сацсеткі не змаглі ўстрымацца ад рэакцый. Выказалі думкі і пра тое, што гэта касплэй на Маргарыту Ляўчук. Сабралі невялікую падборку ☝️
Марына Васілеўская – першая грамадзянка Беларусі, якая пакінула планету Зямля. Раней «Роскосмос» паведаміў, што яна прыступіла да правядзення эксперыменту «Проксібіётык». Прасцей кажучы, як у космасе рабіць ёгурт ці кефір.
☝️ Падацца на шэнгенскія візы ў амбасадзе Балгарыі можна будзе з 15 красавіка
Раней датай прыёму дакуентаў была абвешана 1 красавіка.
Уся неабходная інфармацыя што да атрымання візаў будзе даступная на сайце «VFS Global» і ў кол-цэнтры з 8 красавіка, гаворыцца ў паведамленні балгарскай амбасады.
📺 Асноўнае на гэтую гадзіну
🔸 Жывуць не па сродках? Беларусы ўсё больш улазяць у пазыкі перад банкамі;
🔸 Масавае судзілішча ў Баранавічах;
🔸 Настаўнікаў і лекараў цяпер у ВНУ будуць рыхтаваць толькі на «бюджэце»;
🔸 Моцны ўдар па Эрдагану. Падвядзенне вынікаў выбараў у Турцыі скончылася стралянінай;
🔸 «Контртэрарыст він!». Сталі вядомыя імёны чэмпіёнаў свету па Counter Strike;
🔸 Дарослыя на пластыкавых трохколавых роварах: незвычайны заезд у Сан-Францыска;
🔸 Першыя крокі маленькага белага верблюдзяня ў аграсядзібе пад Маладзечна;
Глядзіце кароткае выданне навінаў на «Белсаце»
✏️ Не вер усяму, што пішуць!
Правер, ці разумееш, што ў Беларусі адбывалася напраўду. Што з гэтага сапраўды было, а што мы выдумалі?
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁 Медыкі ў Жыткавічах чысцяць асфальт
Чарговы суботнік адбыўся ў Беларусі. Як пішуць мясцовыя СМІ:
Начальник хозяйственной службы Игорь Хотянович подчеркнул, что поддерживать свой населённый пункт в порядке — дело чести каждого его жителяЧитать полностью…
🤔 Скандал са смакам беларускага калію
У Літве цягам года адмысловая камісія праводзіла расследаванне, у якім фігуруе прэзідэнт Гітанас Наўседа. У апублікаваных высновах сцвярджаецца, што ў атачэнні літоўскага лідара выяўленыя асобы, якія могуць мець сувязі з беларускімі і расейскімі спецслужбамі, а таксама інтарэсы ў продажы калійных угнаенняў. Маўляў, яны маглі ўплываць на Наўседу пры ўвядзенні эканамічных захадаў супраць беларускай кампаніі.
Скандал вакол дзейнага прэзідэнта распальваецца акурат напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, якія адбудуцца ўжо 12 траўня. А Наўседа цэліць на другі тэрмін. Што гэта? Палітычная гульня, дыскрэдытацыя ці выключна факты?
Падрабязней 👇
#штопаглядзець
💁 КДБ прызнаў сайт Саюза палякаў «экстрэмісцкім фармаваннем»
Паводле ведамства, дачыненне да сайту маюць Анджэй Пісальнік і Інна Тодрык-Пісальнік, паведамляе @viasna96
У 2022-м сайт быў унесены ў «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Наступ на Саюз палякаў Беларусі рэжым Лукашэнкі пачаў з сакавіка 2021 года.
#рэпрэсіі
📍Сусветная вайна, незапланаваная эскалацыя ці новы паход на Кіеў
Пры якіх умовах вайна можа прыйсці ў Беларусь? Разбіраем магчымыя сцэнары і распавядаем, што гэта будзе значыць для нашай краіны.
Пачытайце!
✅Праз VPN ❎Без VPN
🤯На мяжы з Украінай з пачатку года КДБ правёў мінімум тры «спецаперацыі»
Пра гэта гаворыцца ў анонсе чарговага фільму, які збіраюцца паказаць на АНТ.
Паводле прапагандыстаў «высветлілася, што агенты спецслужбаў Украіны, а ў іх ліку аказаліся і грамадзяне Беларусі, перамяшчалі праз паўднёвыя межы выбухоўку, рабілі тайнікі, каб пасля іншыя завербаваныя Кіевам узрывалі і забівалі».
У анонсе фільму паказваюць кадры з нібыта «аператыўных здымак», падчас якіх праводзяцца следчыя дзеянні, адбываецца допыт затрыманых, а таксама непасрэдна само затрыманне.
Так, падчас аднаго з іх, відавочна, прымянялася агнястрэльная зброя: на кадрах паказаны мужчына, які ляжыць на зямлі з прастрэленай нагой.
Добрага панядзелку, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Прынеслі вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹У Вільні прайшоў Суседскі фэст
Праз VPN
Паглядзіце на пісанкі, якія там зрабілі
🔹Як адсвяткавалі Вялікдзень у Вільні?
Праз VPN
Літоўскія велікодныя традыцыі маюць у сабе шмат незвычайнага і самабытнага.
🔹Павешанне селядца, катанне яек на могілках, сапраўднае ўкрыжаванне
Праз VPN
Распавядаем пра самыя незвычайныя велікодныя традыцыі розных краінаў.
#штопачытаць
🎼 Адназначна пазітыўнай музыкі на вечар ад Leibonik - «Жакі»
Што гэта за з'ява такая «Жакі», мы расказвалі тут, а песню варта паслухаць для дзеля добрага настрою, незалежна ад веравызнання і ступені веры.
Не зробіш вячэру - падчэпіш халеру,
Не пусціш да юбкі - размяркуюць у Крупкі,
А прытуліш пяшчотна - размяркуюць ў Гродна.
🎧 Слухаць тут. А калі маеце імпэт, паслухайце альбом цалкам
#штопаслухаць
💰 Куды ўсё гэта ідзе?
Зварот крыптавалют у Беларусі ўваходзіць у нейкую іншую, больш жорсткую, фазу рэгулявання, піша тэлеграм-канал «Юрысты і Бухгалтэрыя».
Якія змены анансаваныя, чытайце ў артыкуле 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#грошы
🔠🔠🔠🅰️🔠Новае выданне сатырычнага шоу «Хай так TV»
Актуальныя навіны праз прызму здаровага чалавека, скетчы ад каманды праекту @hajtaktv і яскравая тройка вядоўцаў – Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі.
Новае выданне глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞
#штопаглядзець
💥 Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸Gа слядах канферэнцыі беларусаў свету ў Празе. Ці сыходзіць прыярытэт з пытання палітзняволеных і што дэмсілы маглі бы рабіць;
🔸Дэмаграфічная катастрофа ў РБ;
🔸Гадзіннік Франака Вячоркі, любімы швэдар Валера Кавалеўскага і сукенкі Святланы Ціханоўскай - модныя аксэсуары беларускіх дэмпалітыкаў;
🔸Віншаванні з Вялікднем з Ватыкану ;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=uad6Qdmn9us
🧑🎓Цэнтралізаванае тэставанне пройдзе ў Беларусі з 27 траўня да 6 чэрвеня
Міністэрства адукацыі паведаміла, у якія дні якія прадметы трэба будзе здаваць, а таксама вызначыла, калі трэба прыходзіць на тэставанне, калі абітурыент не змог здаць яго ў асноўны дзень.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🙌 Наш Лас-Вэгас і найвядомейшы кантрабандыст з Беларусі
Сяргей Пясецкі - асуджаны на смерць пісьменнік, які праславіў Ракаў і Менск.
У першую сусветную вайну ён апынуўся ў горадзе Уладзімір, дзе з-за нейкага дробнага канфлікту з рэвальверам напаў на школьнага інспектара і апынуўся за кратамі. Але здолеў збегчы і апынуўся ў Маскве, дзе пазнаёміўся са светам бандытаў і авантурнікаў, а таксама ўзненавідзеў бальшавікоў, пабачыўшы на ўласныя вочы наступствы так званай «Кастрычніцкай рэвалюцыі».
Глядзіце новае выданне гістарычнай праграмы «Вусы Скарыны» з Цімохам Акудовічам і коцікамі на YouTube-канале «Белсат HISTORY» 🎞
#штопаглядзець
😧 Лявон Вольскі вырашыў вярнуцца ў Беларусь
Прынамсі на адзін дзень і толькі геалакацыяй. Вядомыя беларусы, здаецца, запусцілі ў сеціве новы флэшмоб з нагоды 1 красавіка.
А будзе час, калі гэтыя фота стануць нашай штодзённасцю, а не красавіцкім жартам 😌
💁 Усе сабраныя дроны былі перададзеныя Міністэрству абароны
У рамках ініцыятывы «Крылы», запушчанай арганізацыяй «Патрыёты Беларусі», грамадзяне перадалі ўладам каля 210 дронаў. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТВ расказала прадстаўніца арганізацыі Ірына Сінькевіч.
Нагадаем, што забарона на захоўванне і выкарыстанне беспілотных лятальных апаратаў пачала дзейнічаць з 28 сакавіка 2024 года.
Раней прадстаўнік «BELPOL» Уладзімір Жыгар выказваў думку, што дроны ў ні ў якім разе не варта аддаваць у рукі «бандытаў у пагонах». Бо ў выніку іх будуць выкарыстоўваць для таго, каб загнаць народ Беларусі ў «канцэнтрацыйныя лагеры».
#лічбадня
💱Курсы валютаў на 1 красавіка
Долар і еўра сёння патаннелі, расейскі рубель нязначна падрос
#курсывалютаў
🔻 У Менску судзяць Ніну Багінскую
Паколькі Ніна Багінская на суды прынцыпова не ходзіць, то пакуль невядома ці не даставілі яе туды прымусова супрацоўнікі міліццыі.
З крыніцаў «Белсату» вядома, што 20 сакавіка Багінская была ў кватэры сына, калі туда прыйшлі сілавікі з ператрусам. Яны забралі ўсе носьбіты інфармацыі, а таксама тры сцягі і плакат з Пагоняй, якія належылі Ніне Багінскай.
Чаму ў Расеі блакуюць музыку AP$ENT – тлумачыць «Раскамнагляд»
У каментары Forbes «Раскамнагляд» паведаміў, што доступ да профілю быў заблакаваны «з-за публікацыі матэрыялаў, накіраваных на дэстабілізацыю грамадска-палітычнага становішча ў Расейскай Федэрацыі».
☝️ Нагадаем, што 27 сакавіка «Раскамнагляд» запатрабаў ад расейскіх музычных сэрвісаў заблакаваць доступ да старонкі беларускага музыкі AP$ENT — аўтара папулярнага трэка «Можна я з табой».
У Баранавічах адразу 17 чалавек судзяць паводле «народнага» артыкула
Працэс праходзіць у судзе Баранавіцкага раёну і горада Баранавічы. Справу будуць весці Анастасія Паўлечка і Іна Паўлоўская, паведамляе «Вясна».
Па справе праходзяць адразу 17 чалавек. Гэта Аляксандр Лявончык, Яўген Цыбулька, Юрый Хаванскі, Міхаіл Петраш, Філіп Сцёпін, Вячаслаў Баравік, Крысціна Дыдышка-Чаркашына, Іван Дыдышка, Хута Дзмітрый, Апановіч Эдуард, Арцюх Алег, Лескавец Аляксей, Абрамовіч Дзмітрый, Сяргееў Алег, Тадро Вольга, Шкуцько Вячаслаў, Стахейка Алена.
У прапагандысцкіх каналах прадэманстравалі відэа, як частку затрыманых вядуць на працэс. Подпіс пад відэа кажа, што «ўсяго па справе праходзіць некалькі дзясяткаў» чалавек.
Так званы «хапун» у Баранавічах праходзіў у некалькі этапаў. Так, напрыклад, вядома пра затрыманні адразу васьмі чалавек напрыканцы 2023 года, у лютым стала вядома пра затрыманне яшчэ мінімум чатырох чалавек.
#рэпрэсіі
👆Ва ўсіх вобласцях Беларусі ўведзеныя абмежаванні на наведванне лясоў
У большасці раёнаў абмежаванні пачалі дзейнічаць з апошніх дзён сакавіка.
У большасці раёнаў уведзены ІІІ клас пажарнай небяспекі. Гэта значыць, што на тэрыторыю ляснога фонду забаронены ўезд транспартных сродкаў, на ёй нельга разводзіць вогнішчы, выкарыстоўваць адкрыты агонь, праводзіць работы, не звязаныя з вядзеннем лясной гаспадаркі, а таксама нельга праводзіць масавыя мерапрыемствы.
🤔Ці ўмее штучны інтэлект жартаваць?
Нейрасеткі ўжо прынамсі год размаўляюць па-беларуску і нават могуць дапамагчы перакласці на беларускую мову цэлую відэагульню. А ці здолеюць яны на 1 красавіка, Дзень дурня, прыдумаць анекдот пра Лукашэнку? Мы паразмаўлялі са штучным інтэлектам розных кампаніяў.
Пачытайце, што атрымалася:
✅Праз VPN ❎Без VPN
🟠 «Гэта спроба падняць шум, не ведаю, з якой мэтай»
Так пракаментавала інфармацыю пра магчымую дэпартацыю журналіста Алега Баршчэўскага дырэктар Дэпартаменту міграцыі Эвеліна Гудзінскайце.
👉 Па яе словах, Алег Баршчэўскі пасля адмовы яму ў бежанстве падаў новую заяву аб выдачы дазволу на жыхарства па ўз’яднанні сям'і (яго дзеці жывуць у Літве). Запыт прыняты да разгляду.
Падрабязней⤵️
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💥 #галоўнае за 31 сакавіка
🔻 Сёння згодна з грыгарыянскім календаром у свеце адзначаюць Вялікдзень;
🔻 Еўропа перавяла гадзіннікі;
🔻 Мэр Парыжу заявіла, што спартоўцам з Беларусі і РФ на Алімпіядзе не будуць радыя;
🔻 Румынія пачне выдаваць шэнгенскія візы беларусам з 31 сакавіка, Балгарыя – з 1 красавіка;
🔻 Пуцін падпісаў указ аб вясновым прызыве для 150 тысяч чалавек;
🔻 Ноччу расейцы ўчынілі атаку на ўкраінскія гарады з выкарыстаннем ракетаў і дронаў-камікадзэ. 767-я содні поўнамаштабнай вайны;
#рэпрэсіі
🔻 Яшчэ адно затрыманне ў Беларусі за каментары пра тэракт у «Crocus City Hall». Паводле праваабаронцаў, затрыманыя не меней як 12 чалавек;
🔻 Палітзняволеныя Міхаіл Калішук і Сяргей Карпеня выйшлі на волю;
💬 Папа Рымскі заклікаў Расею і Украіну абмяняць усіх палонных
На думку пантыфіка, Расеі і Украіне неабходны абмен паводле формулы «ўсіх на ўсіх», піша «Vatican News».
Папа Францішак таксама заклікаў спыніць агонь у сектары Газа, забяспечыць доступ туды гуманітарнай дапамогі і як найхутчэй вызваліць ізраільскіх закладнікаў, выкрадзеных 7 кастрычніка палестынскім тэрарыстычным рухам «Хамас».
🪖 Самы маштабны за 8 гадоў: Пуцін падпісаў указ аб вясновым прызыве для 150 тысяч чалавек
Згодна з указам, e армію адправяцца маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Выключэнні складуць тыя, каму споўнілася 27 гадоў да канца 2023 года, а таксама грамадзяне ва ўзросце 28 і 29 гадоў, якія ўжо знаходзяцца ў запасе.
📷 Ілюстрацыйнае / Dmitry Feoktistov / TASS / Forum
⏰ «Цяжка ўявіць, каб дзе-небудзь яшчэ былі дзве гадзіны розніцы на дзяржаўнай мяжы»
У Еўропе перайшлі на летні час, а ў Беларусі гэтага не робяць з 2011 году. Ад сёння у Вільні і Менску час будзе супадаць, а вось з Варшавай розніца скароціцца да адной гадзіны.
Чаму ў нашай краіне прынялі рашэнне не пераводзіць гадзіннік, і ці добра гэта для здароўя? Разбіраемся ў нашым відэа ☝️
❓А як вы лічыце, ці варта вярнуцца да пераходу на летні час?