💔 Марыя Калеснікава
Кіраўніца выбарчага штаба Віктара Бабарыкі, родам з Мінска.
Марыя была выкрадзеная 7 верасня 2020 г. у Мінску і разам з яшчэ двума сябрамі Каардынацыйнай рады, Антонам Раднянковым і Іванам Краўцовым, гвалтоўна прывезеная на беларуска-ўкраінскую мяжу для выдварэння з краіны. Аднак, парваўшы свой пашпарт на памежным пераходзе і выскачыўшы з аўтамабіля, Марыя Калеснікава перашкодзіла рэалізацыі спецаперацыі сілавікоў.
6 верасня 2021 г. Мінскі раённы суд пасля месяцу разгляду крымінальнай справы вынес прысуд Марыі — 11 гадоў пазбаўлення волі.
28 лістапада 2022 г. Марыю даставілі ў хірургічнае аддзяленне гомельскай бальніцы хуткай дапамогі і прааперавалі з прычыны прабадной язвы і перытаніту.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
😱 У Бразіліі разбіўся пасажырскі самалёт
На борце было 62 пасажыры, піша Reuters.
Самалёт ATR-72 авіякампаніі Voepass Linhas Aereas выконваў рэйс у Сан-Паўлу. Авіякампанія паведаміла, што ёй пакуль нічога не вядома пра лёс пасажыраў і членаў экіпажу.
👉 Дзяржаўная пажарная каманда Сан-Паўлу пацвердзіла ў сацыяльных сетках, што самалёт разбіўся і накіравала сем брыгадаў у раён аварыі.
💔 У Гданьску адкрылася абноўленая версія выставы, прысвечанай беларускім палітвязням
Першая яе частка з'явілася ў Дзень Волі 2022 года на агароджы Еўрапейскага цэнтру салідарнасці. Гэта музей польскай барацьбы за незалежнасць, размешчаны на тэрыторыі верфі, дзе быў заснаваны прафсаюз «Салідарнасць».
☝️ Выстава была створаная ў супрацоўніцтве з тэлеканалам «Белсат».
Напярэдадні знакавай для беларусаў даты 9 жніўня да першапачатковай версіі выставы былі дададзеныя фотаздымкі людзей, забітых рэжымам Лукашэнкі.
❤️ Дзень, які раздзяліў лёсы сотняў тысячаў беларусаў на «да» і «пасля»
Беларусы па ўсім свеце адзначаюць 4ю гадавіну з дня выбараў.
Паглядзіце, як гэта было ў Вільні і Гданьску☝️
📸 Белсат
😢 У мяне не было свята. У маёй галаве пульсавала адная думка: «Нас усіх закатаюць у асфальт»
9 жніўня 2024 года беларусы дзеляцца сваімі ўспамінамі і думкамі аб тым дні чатыры гады таму.
Выказаліся Святлана Ціханоўская, Вольны хор і безліч вядомых беларусаў.
Тыя дні ўспамінае і «Белсат».
Пачытайце, як гэта было👇
🔹 Што беларусы пішуць у гадавіну выбараў-2020
🔹Успаміны журналістаў «Белсату»
📌 Не адкрываецца тэкст па спасылцы — уключыце VPN
📌 Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць начальнікаў калоній, якія асабіста аказвалі ціск і збівалі палітвязняў
Пад новыя санкцыі патрапілі 4 фізічныя асобы і 3 юрыдычныя:
▪️Аляксей Лазарэнка, начальнік ПК №15
Асабіста збіваў асуджанага да двух гадоў пазбаўлення волі Арцёма Анішчука пасля пракурорскай праверкі.
▪️Андрэй Пальчык, былы начальнік ПК №1
Па яго загадзе вязняў збівалі, катавалі і ўтрымлівалі ў бесчалавечых умовах.
▪️Філіп Стурчанка, начальнік ПК №3
Па сведчаннях былых палтвязняў, асабіста прыходзіў у камеру ШІЗА, каб збіваць палітвязняў.
▪️Дзяніс Таўсцянкоў, начальнік ПК №4.
Муж Паліны Шарэнда-Панасюк распавядаў, што адказным за чарговы ціск на яго жонку быў менавіта Таўсцянкоў.
Акрамя таго, пад санкцы трапілі і тры беларускія прадпрыемствы абароннага і ваенна-прамысловага сектару:
🔸 ААТ «НІІЭВМ»
🔸 ААТ «Станкагомель»
🔸 ТАА «Рухсерваматор»
Новыя санкцыі абвесцілі і ЗША. Гэта вынік сумеснай працы ўладаў гэтай краіны і дэмакратычных сілаў Беларусі.
Гэтыя санкцыі скіраваныя на памагатых рэжыму і яго «кашалькоў». У спісе таксама прысутнічаюць, як фізічныя асобы, так і шэраг прадпрыемстваў, у тым ліку прыватныя авіа кампаніі.
✈️ Да таго ж, пад санкцыі трапіў і ўрадавы боінг Лукашэнкі Boeing 767-300. Такім чынам, цяпер увесь авіапарк дыктатара знаходзіцца пад санкцыямі ЗША .
Чытаць падрабязней
🫤 Грузінскія ўлады адмовілі беларускаму праваабаронцу Раману Кісляку
«ў прысуджэнні статусу ўцекача»
Гэта адбылося пасля больш чым гадавога чакання рашэння, паведаміў ён выданню «Позірк».
☝️ Паводле Кісляка, прычынай адказу стала тое, што Дэпартамент міграцыі Міністэрства ўнутраных справаў палічыў, што «ёсць дастатковыя падставы для дапушчэння», што яго знаходжанне там можа «супярэчыць інтарэсам краіны».
«Грузія лічыць, што я з’яўляюся пагрозай нацыянальнай бяспецы»
«Сітуацыя такая, што ў мяне закончыўся тэрмін дзеяння пашпарту. Тэрмін дзеяння грузінскага часовага пасведчання асобы таксама выйшаў. Буду дамагацца, калі абскарджу рашэнне, каб мне выдалі новае»
«Відавочна, што мы, актыўныя беларусы — члены грамадзянскай супольнасці, і грузінскі ўрад не вельмі хоча нас бачыць (…) Такім чынам, выбудоўваецца агульная задума грузінскіх уладаў, якія перацягваюць Грузію на бок «імперыі зла», дзе ўжо знаходзяцца Расія, Беларусь, КНДР і Іран»Читать полностью…
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Гадавіна прэзідэнцкіх выбараў – 2020
✔️МЗС Беларусі адрэагавала на заяву Еўразвязу да чацвёртай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў
✔️Палітвязень Анджэй Пачобут не хоча пакідаць Беларусі без магчымасці вярнуцца
✔️Расейцы ствольнай артылерыяй абстралялі Касцянтынаўку Данецкай вобласці
✔️Ва Украіне расследуюць дзейнасць узброенай групоўкі, якая рыхтавалася да акупацыі Адэсы Расеяй з 2014 года
✔️У Беларусі разглядаюць стварэнне новага турыстычнага маршруту, звязанага з дыктатарам
✔️Беларусь увяла дадатковыя санкцыі супраць Латвіі і Літвы
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💔 Кошт свабоды
Сёння - гадавіна пратэстаў 9 жніўня 2020-га году. Хто мог уявіць сабе, што ў мірны час у беларускай сталіцы ў пад’ездах дамоў побач з паштовымі скрынямі, з’явяцца бутлі з вадой і перавязачныя матэрыялы?
А ці магло быць усё інакш? Ці магчыма было пазбегнуць чалавечых ахвяр?
👉 Чытаць падрабязней
💱 Курсы валютаў на 9 жніўня
Долар падрос больш чым на паўтары капейкі. Еўра таксама значна падрос. А вось рубель страціў амаль 3 капейкі.
#курсывалютаў
🔥 Археолагі-аматары знайшлі страчаны компас Мікалая Каперніка
Ён праляжаў у замку Фромбарк на поўначы Польшчы 500 гадоў. Выявілі компас з дапамогай геарадара. Ён знаходзіўся ў падземным тунэлі пад садамі замку.
☝️ Менавіта ў Фромбарку Капернік зрабіў большую частку адкрыццяў. Паводле легенды, навукоўца выкарыстоўваў падземны тунэль, каб хадзіць у гарадскі сабор.
Мікалай Капернік - аўтар геліяцэнтрычнай сістэмы свету - прадстаўлення, што сонца з'яўляецца цэнтральным нябесным целам, вакол якога круцяцца планеты.
Вучоны пахаваны ў Кафедральным саборы замку Фромбарк.
📌 Журналісты расследавальнікі раскрылі схемы экспарту ўгнаенняў «Беларуськалію» і паставак люксавых аўтамабіляў з Украіны ў Расею праз Беларусь, на якіх зарабляе Шэйман
Экспартаваць падсанкцыйныя ўгнаенні «Беларуськалію» дапамагае кампанія-пракладка, зарэгістраваная на Кіпры. Фінансавы дырэктар кампаніі — былі беларускі чыноўнік. А за ўсім гэтым стаіць бліжэйшы паплечнік Лукашэнкі Віктар Шэйман, сцвярджаюць расследавальнікі.
А люксавыя аўта ўвазіў у Расею бізнесмен са Львову. Які ў тэлефоннай размове хваліўся, што мае ў Беларусі высокапастаўленага кума, які яго прыкрые.
👉 Чытаць падрабязней
🔺Дзень, пасля якога жыццё беларусаў раздзялілася на «да» і «пасля»
Роўна 4 гады таму ў нашай краіне прайшлі прэзідэнцкія выбары, пасля якіх адбыліся самыя вялікія пратэсты ў гісторыі сучаснай Беларусі, а таксама гвалт сілавікоў і рэпрэсіі.
Давайце ўзгадаем, што было ў той дзень!
🐱 Коцікі — найлепшыя заўзятары Алімпіяды
Паглядзіце, як яны сочаць за гульнямі!
Дарэчы, сёння Міжнародны дзень катоў. Не забудзьцеся павіншаваць свайго пухнатага сябра ці сяброўку.
Дабранак, дарагія чытачы!
Мы вам прынеслі ранішняе чытво – сабралі 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺Маршы, мітынгі, кінапаказы
Распавядаем, якія імпрэзы адбудуцца ў свеце з нагоды Дня салідарнасці з Беларуссю.
🔺Беларусы прафінансуюць вызваленне Беларусі
Нечаканая прапанова Вадзіма Кабанчука.
🔺BEROC: беларусы пачалі больш зарабляць, больш выдаткоўваць і менш ашчаджаць
Эксперты таксама расказалі, што адбываецца з эканомікаю і чаго можна чакаць.
#штопачытаць
💰Служкі Лукашэнкі працягваюць напаўняць ягоныя кішэні
Паглядзіце, якую схему выбудаваў адзін з яго верных падданых, Віктар Шэйман☝🏻
🤡 Кадыраў стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі…але не той
Кіраўнік Чачні атрымаў расейскую прэмію імя Людвіга Нобеля.
😏 На сайце прэміі гаворыцца, што «прэмія прысуджаецца знакавым асобам сучаснасці за выдатныя прафесійныя дасягненні і безумоўныя заслугі перад чалавецтвам».
Сярод іншых лаўрэатаў прэміі ёсць таксама Пуцін і Сабянін.
🏆 Прэмия ў гонар выдатнага вучонага, прамыслоўца і мецэната Людвіга Нобеля, старэйшага брата Альфрэда Нобеля, была заснаваная імператарскім рускім тэхнічным таварыствам ў Расеі 120 гадоў таму. Яе прысуджалі «за лепшае сачыненне або даследаванне па металічнай або нафтавай прамысловасці або за выдатныя вынаходкі або ўдасканаленне абсталявання гэтых відаў вытворчасці, маючы на ўвазе найбольшае практычнае прымяненне іх да развіцця ў Расеі...».
У 1917 годзе, з прыходам да ўлады бальшавікоў, таварыства спыніла сваё існаванне, і пра прэмію забыліся.
👉 У 2005 годзе прэмію адрадзілі.
😱 У Кітаі арыштавалі членаў злачыннай сеткі, якая выкрадала целы з крэматорыяў і медыцынскіх лабараторыяў для наступнай вытворчасці медыцынскіх пратэзаў
Як піша выданне South China Morning Post, зламыснікі выкралі звыш 4 тысячаў целаў і зарабілі на гэтым каля 380 млн юаняў (каля 53 млн долараў).
🫣 Паводле звестак паліцыі, скрадзеныя целы выкарыстоўваліся для стварэння алагенных трансплантатаў, прызначаных для лячэння захворванняў зубоў, костак і суставаў.
Падчас ператрусаў было канфіскавана больш за 18 тон костак і 34 тысячы выніковых вырабаў. Паліцыя працягвае шукаць яшчэ не менш за 16 падазраваных у злачыннай дзейнасці сеткі.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸4-я гадавіна выбараў у Беларусі
🔸У адным з населеных пунктаў Беларусі узровень радыяцыі перавышае норму больш чым у 2,5 разы
🔸Анджэй Пачобут мае ўласнае бачанне свайго вызвалення
🔸Што адбываецца ў Курскай вобласці?
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/g_0GshRN6Wc
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
⬛️Страшная статыстыка: у Беларусі расце колькасць самагубстваў сярод дзяцей
Памяншаецца і ўзрост маленькіх беларусаў, якая адважваюцца на такі крок – самаму малодшаму сёлета было 10 гадоў.
Чаму так адбываецца і хто можа дапамагчы? Глядзіце ў нашым відэа.
📌 «З кожнай гадзінай становіцца ўсё больш зразумела, што тое, што адбываецца ў Курску не з'яўляецца рэйдам, а сапраўды ўварваннем»
Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) у сваёй зводцы па выніках 8 жніўня канстатаваў, што ЗСУ за тры дні здолелі прасунуцца ў Курскай вобласці на 35 км. Па мерках цяперашняй пазіцыйнай вайны гэта надзвычай высокія тэмпы. Паводле ацэнак «The Washington Post», украінскія вайскоўцы кантралююць каля 100 кв. км.
«Белсат» распавядае, што вядома пра сітуацыю ў Курскай вобласці РФ, дзе ЗСУ ўжо чацвёрты дзень вядуць паспяховае наступленне 👇
Чытаць падрабязней
😢 «У лепшым выпадку не ўладкуюся на працу, у горшым – сяду ў турму»
Палітычная і эканамічная сітуацыя ў Беларусі зараз такая, што людзям, асабліва ў невялікіх гарадах, стала складана не толькі знаходзіць новыя месцы працы, але і звальняцца са старых.
🤬 Рэжым пускае ў ход усе спосабы, у тым ліку ідэалагічныя запалохванні і шантаж дрэннымі характарыстыкамі, з якімі больш нікуды не возьмуць.
Да таго ж людзі часам баяцца страціць хоць нейкую працу, бо іншай у горадзе проста няма.
«Белсат» пагаварыў з працоўнымі беларусамі і высветліў, як і чаму ўсё гэта адбываецца👇
Чытаць падрабязней
🙈 Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура на 10 дзён заблакаваў у краіне сацсетку Х
Як піша ВВС, за крытыку выбараў. А яшчэ абвінаваціў Ілана Маска ў распальванні нянавісці.
Маск падтрымаў апазіцыю краіны, назваў перамогу Мадуры на выбарах «буйной фальсіфікацыяй» і напісаў: «ганьба дыктатару Мадура».
🤦♀️ Мадура ў сваю чаргу сказаў, што Маск «парушыў правілы, распальваючы нянавісць, фашызм, грамадзянскую вайну, смерць, канфрантацыю паміж венесуэльцамі і парушыў усе законы» краіны. А яшчэ абвінаваціў бізнесоўца ў кібератацы на нацыянальную выбарчую раду краіны.
☝️ За некалькі дзён да гэтага Мадура ў жывым эфіры выдаліў з тэлефону мэсэнджэр Whatsapp, які ён разам з іншымі сацсеткамі раскрытыкаваў за ўмяшанне ў справы краіны. «Whatsapp, прэч з Венесуэлы!» — сказаў ён у сваёй прамове падчас эфіру.
📌Справу забойцы беларускі Лізы перадалі ў суд
Пракурор падкрэсліў, што не можа раскрываць усе дэталі, але паведаміў, што паводле абвінавачанняў мужчыну пагражае ад 15 гадоў пазбаўлення волі да пажыццёвага зняволення.
☝️ З улікам характару справы далейшы ейны ход і наступны суд будуць закрытымі.
Калі суд пачнецца і скончыцца, яшчэ невядома. Але пракурор чакае, што рашэнне будзе прынятае ў бліжэйшыя тыдні.
👉 Двума днямі раней эксперты прызналі, што абвінавачаны не з’яўляецца псіхічна хворым, знаходзіцца ў стане свядомасці і здольны паўстаць перад судом.
⚖️ Хто яны, «экстрэмісты» і «здраднікі», з якімі змагаецца рэжым Лукашэнкі?
У ліпені 2022 года Лукашэнка падпісаў закон аб судовым пераследзе беларусаў, якія жывуць за межамі сваёй краіны.
Людзей абвінавачваюць у тэрарызме, генацыдзе, найміцтве, дзяржаўнай здрадзе, стварэнні экстрэмісцкіх фармаванняў і яшчэ шмат якіх «злачынствах».
Фільм «Партрэты экстрэмістаў», рэж. Ян Блюз, паказвае кантраст паміж беларускаю прапагандаю, якая сцвярджае, што героі фільму займаюцца экстрэмісцкай ці тэрарыстычнай дзейнасцю, і тым, кім напраўду ёсць завочна асуджаныя апазіцыянеры, якія змагаюцца за дэмакратыю, журналісты і нават простыя ўцекачы.
🎥 Глядзіце фільм «Партрэты экстрэмістаў» на Youtube канале Белсат DOC
💔 Тысячы палітвязняў, дзясяткі тысяч рэпрэсаваных і сотні тысяч эмігрантаў
Палітычны пераслед у Беларусі за гэтыя 4 гады закрануў людзей усіх узростаў, любога статусу, дастатку ды ўзроўню сацыяльнай актыўнасці.
Паказваем у лічбах, якіх маштабаў дасягнулі рэпрэсіі ў нашай краіне за гэты час.
👆«Давайце зробім усё магчымае, каб гэты мур рухнуў, як і ўся гэта бесчалавечная сістэма»
Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю. У сваёй прамове яна падкрэсліла, што пакуль актыўныя дзеянні ў Беларусі не магчымыя, важна развіваць яе па-за межамі краіны.
Паслухайце!
Мінабароны Расеі заявіла пра масаваную атаку дронаў
У ведамстве заяўляюць, што над Белгарадскай, Ліпецкай, Курскай, Бранскай Варонежскай і Арлоўскай абласцямі, а таксама над тэрыторыяй анексаванага Крыму, ноччу было збіта 75 БПЛА.
Губернатар Ліпецкай вобласці Ігар Артамонаў заявіў, што ў выніку атакі дронаў пацярпела 6 чалавек. Таксама была аб'яўленая эвакуацыя некалькі населеных пунктаў.
📸Фота мае ілюстрацыйны характар
📖 Сёння дзень народзінаў Ларысы Геніюш, першай беларускай дысідэнткі і вялікай паэткі, якая прайшла сталінскія лагеры і не зламалася
У незалежнай Беларусі Геніюш двойчы спрабавалі рэабілітаваць. Але ёй не знайшлося месца ў нацыянальнай літаратуры.
Чаму сталася немагчымаю рэабілітацыя жанчыны, віна якой - усяго толькі адданая любоў да Айчыны?..
💥 #галоўнае за 8 ліпеня
✔️ 8 ліпеня - міжнародны дзень ката!
✔️ «Беларусьфільм» рыхтуе прапагандысцкую стужку «Культурный код»
✔️ Хто і чаму незаконна вывозіць беларускіх дзяцей у Крым, які бамбяць усё часцей
✔️ Пракоп'еў, Ягораў і Кныровіч выступілі супраць падаўжэння мандата Святланы Ціханоўскай
✔️ Вадзім Кабанчук прапанаваў, каб беларусы прафінансавалі добраахвотнікаў
✔️ Беглая прэм'ер міністарка Бангладэш Шэйх Хасіна можа папрасіць палітычнага прытулку ў Беларусі
✔️ «Бюро»: таемныя сваякі дапамагаюць Аляксею Алексіну абыходзіць санкцыі
✔️ Хто вінаваты ў росце колькасці дзіцячых самагубстваў?
✔️ «The New York Times» распавяла пра прэтэнзіі да Ціханоўскай у сувязі з абменам вязнямі паміж Расеяй і Захадам
✔️ У Лондане з'явіліся чатыры новыя працы Бэнксі
#рэпрэсіі:
▪️ У Беларусі раптоўна заблакаваны шэраг онлайн-сэрвісаў
▪️ За ўдзел у акцыях пратэсту затрымалі дваіх жыхароў Фаніпаля
▪️ Затрымалі яшчэ чатырох жыхароў Фаніпаля
▪️ Аляксандра Азарава будуць судзіць па новай завочнай крымінальнай справе
▪️ 21-гадовага беларуса ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў» — раней яму прысудзілі 5 гадоў калоніі
▪️ У «спісе тэрарыстаў» 9 новых імёнаў