belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

👀 Павук пайшоў у TikTok і практычна пераканаў «ябацек» за яго галасаваць!

Адзін з суразмоўцаў знайшоў у Павуку «семена пропаганды Геббельса», затое іншая адзначыла «адекватный разговор и речь», а трэці наогул сказаў, што той сам нагадвае яму «ябацьку».

Паглядзіце новы выпуск «Шухер-шоў» і паслухайце, як блогер спрабуе шукаць агульную мову з ідэалагічнымі апанентамі.

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱 У польскай Памежнай службе кажуць, што не змянялі нічога ў правілах уезду беларусаў з візамі PBH

На мінулым тыдні з'явіліся скаргі ад уладальнікаў такіх візаў: маўляў, палякі не пускаюць іх у сваю краіну без запрашэння на працу альбо працоўнай дамовы.

Чытайце болей на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🔹МАЗ знайшоў новую лакацыю для зборкі сваёй прадукцыі. Яна знаходзіцца ў Афрыцы

Падчас бізнес-форуму ў Зімбабвэ было падпісанае пагадненне аб стварэнні зборачнай вытворчасці з мясцовай кампаніяй AVM.

Вось пра што яшчэ беларускія вытворцы дамовіліся з зімбабвійскімі бізнес-коламі на форуме:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💬 «Прашу вас раздзяліць са мною лютасць, злосць, нянавісць да тых, хто асмеліўся забіць нашую будучыню»

Юлія Навальная запісала першы відэазварот пасля таго, як стала вядома пра смерць ейнага мужа. Яна заявіла, што працягне справу Аляксея Навальнага.

Читать полностью…

Белсат

💬 «Вы её храните как зеницу ока. Это для "первого"»

Лукашэнка казаў, што прышчапіцца ад COVID-19 ён збіраецца толькі беларускай вакцынай. Па факце ж яшчэ ўлетку 2021 года ён прышчапіўся расейскай вакцынаю, у той час як вакцынацыя звычайных беларусаў тады адбывалася абы як.

Злітыя дзякуючы «Кіберпартызанам» размовы праліваюць святло на тое, што адбывалася з прышчэпкамі ад каронавірусу ў нашай краіне ў пікавыя месяцы захворванняў.

Глядзіце сюжэт цалкам у праграме «Тыдзень» на канале «Белсат NEWS».

Читать полностью…

Белсат

🎤 Польшча вызначылася са сваім прадстаўніком на Еўрабачанні. Беларус Pan Savyan не паедзе на конкурс

Месяц таму ў польскім інтэрнэце завірусілася песня і кліп нашага земляка, стэндап-коміка Дзмітрыя Саўяна «W Kolorku Amaretto». З гэтым трэкам Дзмітрый хацеў прадстаўляць Польшчу на сёлетнім Еўрабачанні ў Швецыі.

🫠 Нягледзячы на тое, што песня набрала папулярнасць і некаторыя музычныя блогеры нават прагназавалі перамогу Саўяна ў нацыянальным адборы, на конкурс ён не паедзе. Журы ў закрытым галасаванні выбрала спявачку Luna з песняй The Tower.

Читать полностью…

Белсат

❤️ Вось так выглядаў першы беларускі незалежны мітынг

Адбылося гэта 19 лютага 1989 года яшчэ падчас БССР. Тады, на мітынг БНФ, прыйшло каля 40 000 асобаў.

Паглядзіце, як гэта было!

Читать полностью…

Белсат

🪣 Ад Facebook да Viber: як чысціць сацсеткі ад «палітычнага кантэнту»?

Простыя інструкцыі па выдаленню старых лайкаў, каментароў і рэпостаў. Вы справіцеся за хвіліны!

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сёння – міжнародны дзень кіта!🐋

А вы ведалі, што сіні кіт:
▪️самая вялікая жывёліна на планеце
▪️самая цяжкая за ўсю гісторыю Зямлі
▪️у яго самае вялікае сэрца, якое дасягае масы каля 1 тоны

А зараз, традыцыйна, найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

🔺У Горадні і Віцебску зʼявяцца «60 метраў гонару»

Праз VPN

Флагштокі з лукашэнкаўскімі сцягамі ўсталююць у абласных гарадах каб яшчэ больш «выхаваць патрыятызм». Разабраліся, колькі гэта каштуе.

🔺«Беларусаў хочуць растварыць у «расейскім моры»

Праз VPN

Адзіны падручнік па гісторыі для вучняў і студэнтаў – адна з тэмаў афіцыйных сустрэчаў Беларусі і Расеі. Што там будзе – пакуль не зразумела, але пэўныя намёкі ёсць. Спыталі беларускага гісторыка.

🔺35 чалавек вывезлі з Беларусі З часу апошняй аблавы на сем’і палітвязняў

Праз VPN

«Шмат з іх яшчэ раніцай былі ўпэўненыя, што ў жыцці нічога не змянілася, а ўжо вечарам былі на эвакуацыйнай трасе». Андрэй Стрыжак распавёў пра выратаванне беларусаў.

Читать полностью…

Белсат

🤯 Прарасейскія актывісты спрабавалі накруціць галасы супраць імёнаў выбітных беларусаў

Гаворка ідзе пра апытанку аб найменню прыпынкаў грамадскага транспарту ад адміністрацыі Ленінскага раёну Менску.

14 лютага ў тэлеграм-канале «Белоруска «топит» з’явіўся допіс, у якім прарасейская актывістка абурылася, што былі прапанаваныя імёны кампазітара Станіслава Манюшкі і географа Аркадзя Смоліча і заклікала галасаваць супраць. Яе заклік перапосціла «інфаказачка» Вольга Бондарава.

За гэтыя дні ім удалося сабраць больш за тысячу галасоў супраць.

👉На дзіўнае галасаванне звярнулі ўвагу ў сацыяльных сетках. Абураныя беларусы заклікалі галасаваць за імёны Манюшкі і Смоліча, каб «не даць падняць беларусафобам галавы ў краіне».

💪За некалькі гадзін перавага на сайце змянілася – цяпер больш за 50% галасоў падтрымліваюць назвы прыпынкаў у гонар славутых беларусаў.

Галасаванне працягваецца.

Читать полностью…

Белсат

💔Вёска Новае Залессе пад Кіевам. Сюды на лета прыязджаў маленькі Алёша Навальны.

Мясцовыя жыхары ўважліва сачылі за жыццём палітыка. Паслухайце, што яны кажуць👇

Читать полностью…

Белсат

🍊«Бітва апельсінаў» – такая цікавая традыцыя ёсць у горадзе Іўрэя на поўначы Італіі

Згодна з легендаю, бітва сімвалізуе непадпарадкаванне гарадскому тырану. Гэты тыран спрабаваў згвалтаваць маладую дачку млынара. А тая абезгаловіла яго, пасля чаго жыхары гораду штурмавалі ды спалілі палац.

Гараджане адзначаюць сваё вызваленне «Бітваю апельсінаў», якая доўжыцца тры дні.

Першапачаткова кідалі бабы́, потым яблыкі. Пазней, у XIX стагоддзі, апельсіны сталі сімвалізаваць камяні, кінутыя ў каралеўскі замак.

Читать полностью…

Белсат

📷 Смерць Навальнага, страляніна ў ЗША, прыгажосць з космасу. Тыдзень у фатаграфіях

Болей кадраў тут:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🎤«Пуцін ніколі не скажа ягонага імя. Сёння мы – людзі, якія вераць у свабоду – павінны зрабіць гэта»

Падчас канцэрту ў Лас-Вегасе лідар гурта U2 «Бона» заклікаў гледачоў скандаваць імя памерлага ў расейскай турме Аляксея Навальнага.

Следам гурт выканаў песню Don`t Dream It`s Over («Не мар пра тое, што гэта канец»).

Читать полностью…

Белсат

📍Святара з Рагачова арыштавалі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Ігар Кавальчук, былы настаяцель прыхода храма Успення Прасвятой Багародзіцы аграгарадку Гарадзец, быў затрыманы пасля вяртання з Італіі. Пра гэта напісала «Хрысціянская візія».

У тэлефоне Ігара былі выяўленыя падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы. Святара арыштавалі на 15 содняў.

Читать полностью…

Белсат

☝️Праваабаронцы дадалі ў спіс палітвязняў яшчэ 6 асобаў, у тым ліку трох удзельнікаў гурту Nizkiz

Гэта Аляксандр Ільін, Сяргей Кульша і Дзмітрый Халяўкін. Пра іхнае затрыманне стала вядома 6 студзеня.

Nizkiz перыядычна выязджаў у еўрапейскія краіны з канцэртамі, аднак стала музыкі пражывалі ў Беларусі.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️ Старшыня ЦВК Карпенка параіў схадзіць у цырк тым, хто лічыць беларускія выбары «нуднымі»

✔️ Лукашэнкаўцы рыхтуюць адказнасць за прапаганду «ненармальных стасункаў»

✔️ Генпракурор Швед расказаў пра «фантастычныя» вынікі працы «камісіі па вяртанні»

✔️ Беларускіх медыкаў хочуць абавязаць пералічваць працэнт ад заробку на Чырвоны крыж, які раней пазбавілі міжнароднага фінансавання

✔️ Інфляцыя ў РФ правакуе рост цэнаў у Беларусі

✔️ Юлія Навальная паабяцала працягнуць справу памерлага мужа

✔️ Святлана Ціханоўская заклікае міжнародную супольнасць памятаць, што беларускім палітвязням таксама можа пагражаць лёс Навальнага

✔️ Доктар хуткай дапамогі з Менску ратуе людзей не толькі лекамі, але і музыкай

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

📍Генпракурор Швед агучыў «неверагодныя» лічбы ахвочых вярнуцца ў Беларусь праз «камісію па вяртанні»

Сёння ручны лукашэнкаўскі пракурор выступіў у Палаце прадстаўнікоў. Паводле яго словаў, за час працы «камісіі» ў яе было накіравана 150 заявак, з іх «адпавядалі патрабаванням» і былі разгледжаныя 37, а вярнуліся і працягваюць жыць у Беларусі каля 10 чалавек. Дзейнасць камісіі Лукашэнка працягнуў і на гэты год, і за студзень-люты туды паступілі 12 заявак.

Нагадаем, што прыблізная колькасць людзей, якія з'ехалі з Беларусі на пастаяннае месца пражывання ў іншыя краіны пасля падзеяў 2020 года, ацэньваецца прыкладна ў 200-300 тысяч. Пры гэтым лічба можа быць яшчэ большай, бо дакладнай статыстыкі проста няма. Лічба ахвочых вярнуцца праз лукашэнкаўскую камісію на гэтым фоне выглядае як статыстычная пагрэшнасць.

🔹У тым жа выступе Швед расказаў, колькі сумарна гадоў «зняволення» было прысуджана «беглым», на якіх лукашэнкаўскія суды павесілі ярлыкі «экстрэмістаў». Паводле генпракурора, такіх «віртуальных» прысудаў набегла ажно на 425 гадоў.

💁🏻‍♂️ Яшчэ адной тэмай выступу Шведа стала ўвядзенне адміністрацыйнай адказнасці за прапаганду «ненармальных адносін».

Читать полностью…

Белсат

🇫🇷 Чаму ўнучка французскага маршала ўзялася аднаўляць Палац Радзівілаў?

184 гады таму вельмі далёка ад беларускіх земляў нарадзілася Марыя Даратэя дэ Кастэлян. Аднак у выніку яе жыццё аказалася цесна пераплецена з Нясвіжскім замкам. І пахавалі Марыю, якая пражыла да 1915 года, таксама ў Нясвіжы.

📍Чарговы выпуск «Вусоў Скарыны» − пра выбітную жанчыну, якая бачыла шмат прыгожых французскіх палацаў, але звязала сваё жыццё з іншым палацам, што месціцца за сотні кіламетраў на ўсход.

Читать полностью…

Белсат

🦿Міністр аховы здароўя расказаў, колькі людзей чакаюць чаргі на пратэзаванне суставаў у Беларусі

Гэта болей за 25 тысяч чалавек. «Калі глядзець на абсалютныя лічбы, то гэта досыць мала», – мяркуе міністр.

Чытайце болей на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Галасаванне за назвы прыпынкаў, у якім развярнулася «бітва» паміж беларусамі і «рускамірцамі», выдаленае

Падзеі развіваліся такім чынам: адміністрацыя Ленінскага раёна Менску прапанавала прагаласаваць за альбо супраць надання некаторым прыпынкам грамадскага транспарту імёнаў прафесара і дзеяча БНР Аркадзя Смоліча ды кампазітара Станіслава Манюшкі.

Гэта выклікала абурэнне ў Бондаравай, якая заявіла, што Манюшка «лічыў сябе палякам», а Смоліч – «кумір БНФаўцаў», бо меў дачыненне да ўраду БНР. Яна заклікала «рускамірцаў» галасаваць супраць надання імёнаў гэтых людзей прыпынкам.

На працягу некаторага часу варыянт «супраць» дзякуючы накруткам Бондаравай і кампаніі быў у лідарах галасавання. Аднак пазней пра апытанку даведаліся патрыятычна настроеныя беларусы і таксама пайшлі пакідаць свае галасы. У выніку варыянты «за» каля імёнаў Смоліча ды Манюшкі набралі прыкладна па 70%, варыянты «супраць» адкаціліся на ўзровень 30% галасоў.

Пасля ўсёй гэтай эпапеі сёння раніцай адміністрацыя Ленінскага раёна вырашыла наогул прыбраць апытанку.

Читать полностью…

Белсат

🤔Ці ведаеце вы, што фінансуе фонд Лукашэнкі?

Медыцыну, беларускую культуру ці дапамогу інвалідаў? Вядома ж не. Гэта будзе патрыятызм і, здаецца, з перагібамі.

Ад музеяў БРСМ, да муралаў пра вайну і выставаў працоўных спецыяльнасцяў – пачытайце, куды пойдуць грошы Лукашэнкі з падаткаў беларусаў:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🤡Кіраўнік ЦВК Беларусі распавёў, чым выбары пры Лукашэнкі адрозніваюцца ад дэмакратычных

«Выборы – это «серьезное мероприятие», а все эти шоу, различного рода столкновения, которые происходят в других стран, «нацелены только на одно:

Заболтать избирателя, дезорганизовать, чтобы провести к власти тех кандидатов, которые есть. Систему многопартийности, о которой многие любят трубить и говорить, сегодня мы наблюдаем в продвинутых демократиях, где две-три партии тасуют власть между собой. И порой приход одного или другого кандидата никаким образом не влияет на изменение в этой стране»


Ён таксама дадаў, што калі камусьці выбары ў Беларусі сумныя, то варта проста пайсці ў цырк.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 18 лютага

✔️ На Мюнхенскай канферэнцыі Святлана Ціханоўская сустрэлася з Хілары Клінтан ды з лідарам фракцыі дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў ЗША

✔️ Некаторыя палітыкі Славаччыны хочуць зноў сябраваць з лукашэнкаўскімі дэпутатамі

✔️ Новыя падрабязнасці вакол смерці Аляксея Навальнага

✔️ Telegram сёння адчуваў сябе кепска. Але хутка ачуняў

✔️ Адзін з эпізодаў нашага серыялу адзначылі на кінапрэміі «Чырвоны верас»

✔️ Праз пагрозы лукашэнкаўцаў у Швецыі былі вымушаныя адмяніць спектаклі з удзелам беларускіх актораў

#рэпрэсіі:

▫️Святара з Рагачова арыштавалі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» пасля вяртання з Італіі

▫️За пратэсты 2020 года затрымалі чарговага берасцейца

Читать полностью…

Белсат

🤡 Дайце грошай! Беларускі Чырвоны Крыж хоча забіраць 1% сярэднямесячнай заработнай платы медработнікаў

Беларускі Чырвоны Крыж (БЧК) звярнуўся ў Менгарвыканкам з просьбай «аказаць садзейнічанне» у пералічэнні грошай арганізацыі з боку медработнікаў.

Пра гэта паведаміў Фонд медычнай салідарнасці. Фонд апублікаваў адпаведны ліст на імя старшыні камітэту па ахове здароўя Менгарвыканкаму Ігара Юркевіча, датаваны 24 студзеня.

Нагадаем, генсек БЧК, Дзмітрый Шаўцоў, быў абвінавачаны ў датычнасці да вывазу дзяцей з Украіны. А 1 снежня 2023 года Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца прыпыніла членства БЧК. Гэта значыць, арганізацыя была пазбаўленая фінансавання.

Читать полностью…

Белсат

😡 Беларусь зарабляе мільёны на солі і пастаўках калію...у абыход санкцый

Паводле Мінфіну, у студзені-снежні 2023 года сукупны аб’ём імпарту КНР у таварнай пазіцыі «Угнаенні мінеральныя або хімічныя, калійныя» склаў $ 4,75 млрд.

Для параўнання: у той жа перыяд у 2022-га – $ 4,32 млрд.
У пастаўках калію на кітайскі рынак Беларусь апярэдзіла Расею ($ 1,13 млрд) і Канаду ($ 803,1 млн).

🤯А найбуйнейшым рынкам для паставак солі з Беларусі з'яўляецца... Польшча. За першыя 11 месяцаў 2023 года экспарт беларускай солі ў гэтую краіну склаў больш за 64 тысяч тон.

Як жа так адбываецца?🤔

Найбуйнейшы беларускі вытворца солі «Беларуськалій» знаходзіцца пад санкцыямі Еўразвязу, аднак «Мазырсолі» у абмежавальным спісе няма. Польскія вытворцы сцвярджаюць, што абедзве кампаніі актыўна супрацоўнічаюць у абыходзе санкцый: соль, вырабленая на «Беларуськаліі», змешваецца з мазырскай і пад брэндам апошняй трапляе на польскі рынак.

Польскія прадпрыемствы ўжо звярнуліся да ўрада з просьбай увесці санкцыі і супраць «Мазырсолі».

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ У Міністэрстве транспарту заявілі, што каля 90% прыватных маршрутак у нерэгулярных зносінах «не адпавядае заканадаўству»

Чыноўнікі наракаюць на адсутнасць у аўтамабіляў тэхагляду ды разнастайныя тэхнічныя парушэнні.

Чытайце на сайце:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»

У сённяшнім выданні:

🔸Смерць Навальнага як сігнал, што Лукашэнка можа расправіцца са сваімі апанентамі ў турмах;

🔸 Парламенцкія выбары ў Беларусі праз тыдзень. Чаму на іх нельга ісці?;

🔸 Кроў забітых дзяцей з Воршы часткова на руках чыноўнікаў. Шакуючая гісторыя забойства 4 дзяцей - вінаватая толькі маці?;

🔸Беларускае кіно ў Берліне. Беларуская кінапрэмія «Чырвоны верас»;

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=vS-FNk7fM_0

Читать полностью…

Белсат

📷 Калючы дрот і бетонны плот. Такі выгляд мае цяпер украінска-беларуская мяжа

Здымкі зрабіў і падзяліўся імі ў сваіх сацсетках фатограф Яўген Васільеў.

Читать полностью…

Белсат

🔹Байдэн у размове з Зяленскім сказаў, што наўпрост звязвае выхад ЗСУ з Аўдзееўкі з маруднасцю Кангрэсу, які ніяк не можа прагаласаваць за новую дапамогу Украіне

Таксама Байдэн адзначыў, што не мае пэўнасці наконт таго, ці не будуць захопленыя расейцамі іншыя ўкраінскія гарады. Гэта прагучала ўжо ў размове амерыканскага прэзідэнта з журналістамі, якая адбылася трохі пазней.

Чытайце болей на нашай старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…
Подписаться на канал