🤩 Давайце ўявім, што беларусы калісьці змогуць выбраць для сябе паўнавартасны нацыянальны парламент
Якім ён бы мог быць?
«Белсат» распытаў пра гэта экспертку ў паліталогіі Таццяну Чуліцкую і колішняга дэпутата 12-га і 13-га скліканняў Вярхоўнага Савету Беларусі, а цяпер дырэктара цэнтру «Еўрапейскі дыялог» Анатоля Лябедзьку.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍У інтэрнэт патрапілі дакументы, якія праліваюць святло на прычыны канфлікту паміж афіцыйнымі Менскам і Ерэванам
У апублікаваным лісце раскрываюцца дэталі замоваў, якія выконвалі беларускія заводы для абароннага сектару Азербайджану.
Чытайце болей на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️З «Беларусьфільму» звольнілі супрацоўнікаў студыі дакументальнага кіно «Летапіс»
Дырэктарка «Летапісу» Аксана Эйхарт страціла пасаду за «актыўнае адстойванне праектаў студыі падчас іх разгляду на мастацкай радзе».
На думку нашай калумністкі, «Летапіс» быў найлепшым з таго, што мае «Беларусьфільм»:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁🏻♂️ На СТВ пастанавілі ігнараваць матчы Украіны на ЕЎРА
Стартавую гульню зборная нашых паўднёвых суседзяў правяла ўчора супраць Румыніі. У эфіры СТВ замест гэтага матчу паказалі расейскі дэтэктыўны серыял «Чингачгук».
У чым сэнс для прапаганды рабіць выгляд, што каманды Украіны не існуе? Глядзіце сюжэт у «Аб'ектыве».
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🧐 Новыя падрабязнасці справы выгнання беларуса з Польшчы: Смактуновіча абавязалі пакінуць краіну яшчэ ў красавіку 2023 года
«Белсат» паспрабаваў разабрацца ў сітуацыі дасканала і паразмаўляў з жонкай ды працадаўцам выгнанага беларуса, а таксама з польскімі службамі.
Чаму Польшча дэпартавала беларуса – чытайце ў нашым матэрыяле:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🎈 Эпічнае здарэнне: паветраны шар з кантрабанднымі цыгарэтамі прыляцеў на літоўскі пункт пропуску
Супрацоўнікі літоўскага пункту пропуску «Шальчынінкай» паведамілі, што на метэаралагічным аэрастаце знаходзілася 1250 пачкаў цыгарэт NZ Gold Super Slims. Акрамя таго, да шара быў прымацаваны GPS-трэкер.
«У сувязі з нядаўнім абмежаваннем магчымасцяў перавозкі кантрабанды з Беларусі па чыгунцы, закрыццём 4 кантрольна-прапускных пунктаў з гэтай краінай, усталяваннем фізічнага бар'ера і ўсталяваннем сістэмы маніторынгу VSAT на ўсёй мяжы з Беларуссю, а таксама ўзмацненнем аховы дзяржаўнай мяжы з-за міграцыйнага крызісу, кантрабандысты цыгарэт усё часцей выбіраюць «дыстанцыйныя« спосабы перавозкі цыгарэт» – заўважае памежная служба Літвы.
💥 #галоўнае за 17 чэрвеня
✔️ Усяго адно судовае паседжанне засталося да рашэння, ці экстрадуе Сербія ў Беларусь рэжысёра Андрэя Гнёта
✔️ NATO вядзе перамовы аб прывядзенні ядравай зброі ў баявую гатовасць
✔️ Ліцэю БДУ ўсё ж надалі імя Фелікса Дзяржынскага
✔️ Беларусы ўратавалі бусляня
✔️ Беларусь і Расея збіраюцца сумесна рыхтаваць спецыялістаў для праектавання беспілотнікаў і авіябудавання
✔️ Мігранты спрабавалі патрапіць у Польшчу ў грузавым вагоне цягніку
✔️ Латвія хоча выдзеліць Міністэрству абароны дадатковыя 10 млн еўра на ўмацаванне мяжы з Беларуссю і Расеяй
✔️ Тры чалавекі, асуджаныя ў Польшчы за шпіянаж на карысць Расеі, ўцяклі пасля вынясення прысуду
✔️ Закрываецца адна з найстарэйшых прыватных ВНУ Беларусі
✔️ Беларусу адмовілі ў палітычным прытулку ў Чарнагорыі
✔️ Сяргей Бульба ўзначаліў «Паспалітае Рушэнне»
✔️ Беларус у Літве забраўся на вышку на знак пратэсту
✔️ Невылечна хворы немец стварыў ШІ версію самога сябе
✔️ Супраць прапагандысткі Кацярыны Круталевіч ініцыявалі санкцыі
💔Аляксей Шышкавец
«Рэйкавы партызан» з Асіповічаў, затрыманы 2 сакавіка 2022 года.
22 верасня 2022 года ў Магілёўскім абласным судзе суддзя Сяргей Мазураў прысудзіў Аляксею 11 гадоў турмы ўзмоцненага рэжыму.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба
❌ Дыпламатычны скандал паміж Ерэванам і Менскам
Цягам аднаго тыдня — узаемнае адкліканне амбасадараў і нота пратэсту ад армянскага МЗС. Пад пытаннем працяг членства Арменіі ў АДКБ.
У Арменіі ёсць шэраг прычын для такіх дзеянняў☝🏻
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Ліцэю БДУ надалі імя Дзяржынскага
🔸НАТО абмяркоўвае прывядзенне ядравай зброі ў баявую гатовасць
🔸Закрываецца адна з найстарэйшых прыватных ВНУ Беларусі
🔸Спорт па-за палітыкай? На беларускім тэлебачанні не паказалі матч зборнай Украіны супраць Румыніі
🔸Крынж дня: чэлендж ад партыі Белая Русь з цытатамі Лукашэнкі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/N32oYyNGzyI
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
💾 У мужчыны выявілі рак тоўстай кішкі. І ён вырашыў пакінуць жонцы ШІ копію самога сябе
Невылечна хворы немец Майкл Боммер стварыў ШІ версію самога сябе.
Год таму мы абмяркоўвалі з жонкай, што будзе далей [пасля смерці]. І яна сказала: «адной рэчы мне будзе не хапаць больш за ўсё – магчымасці прыйсці да цябе, калі захочацца, і задаць любое пытанне, на якое ты будзеш мне спакойна адказваць».
📌 У некаторых пунктах украінскія фармулёўкі былі прынятыя цалкам, без правак
У Швейцарыі 15-16 чэрвеня адбыўся першы саміт міру, прысвечаны пошуку шляхоў да завяршэння вайны ва Украіне.
☝️ Ад самага пачатку палітыкі ставілі перад сабой абмежаваныя задачы. Канкрэтныя ўмовы завяршэння вайны абмяркоўваць у прынцыпе не планавалася.
Украінскі бок спецыяльна ўключыў у парадак дня найбольш нейтральныя пытанні, каб максімальна пашырыць кола ўдзельнікаў форуму і падпісантаў дэкларацыі.
У выніку фінальнае камюніке падпісалі 80 дзяржаваў.
«Белсат» падсумоўвае вынікі саміту і тлумачыць, чаму яны выглядаюць неадназначна 👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Ліцэю БДУ надалі імя арганізатара чырвонага тэрору – Фелікса Дзяржынскага
✔️ Беларусь і Расея плануюць супольна рыхтаваць спецыялістаў для праектавання беспілотнікаў і авіябудавання
✔️ У НАТО абмяркоўваюць прывядзенне ў стан баявой гатоўнасці ядрававых ракетаў
✔️ 78 краінаў падтрымалі заключнае камюніке глабальнага саміту для ўсталявання міру ва Украіне
✔️ Чатыры мігранта закапаліся ў керамзіт у паўвагоне грузавога цягніка
✔️ Туск заявіў, што праграма "Poland.Business Harbour" спрыяла стварэнню ў краіне шпіёнскіх сетак
✔️ Менскія міліцыянты пахваліліся новым аўтазакам
✔️ Урад абяцае павысіць заробкі і пенсіі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤯 «Беларусь – дэмакратычная краіна»
Менавіта з гэткай фармулёўкай беларусу адмовілі ў палітычным прытулку ў Чарнагорыі. Пра гэта паведаміў журналіст Любамір Філіповіч.
У Чарнагорыі пражывае каля 1000 беларусаў. З мінулага года грамадзяне Беларусі не маюць права падаўжаць дакументы праз амбасады за мяжой, а вымушаныя для гэтага вярнуцца дадому. Многіх па вяртанні чакае пераслед і турма.
☝️Беларусы некалькі разоў звярталіся да ўрада Чарнагорыі, аднак мясцовыя ўлады ніяк не адрэагавалі.
Беларусу, пра якога піша журналіст, адмовілі ў прытулку, спаслаўшыся на тое, што Беларусь «дазваляе ўсім уцекачам з Украіны доступ на беларускую тэрыторыю і дае ім абарону».
Гэта не адзінкавы выпадак. Летась я бачыў аналагічную адмову расейскаму ЛГБТ–актывісту з аналагічнымі матывамі.Читать полностью…
🫤 З «дармаедаў» у абаронцы айчыны
Менавіта такі «кар'ерны рост» прапануе рэжым тым, хто на яго думку задзейнічаны ў эканоміцы
І ўжо нават падрыхтаваў адпаведную пастанову.
📍Мінула роўна чатыры гады з дня затрымання Віктара ды Эдуарда Бабарыкаў
Пасля таго, як стала вядома пра затрыманне, сотні беларусаў стварылі ў цэнтры Менску жывы ланцуг салідарнасці.
Прыгадайма, як гэта было ⬆️
💱 Курсы валютаў на 18 чэрвеня
Расейскі рубель дадаў больш як 1,5 капейкі, а долар і еўра пайшлі ўніз. Еўра нязначна, долар жа досыць істотна.
#курсывалютаў
📍Разборкі ў Каардынацыйнай радзе: спрэчкі ды абвінавачванні ва ўзурпацыі ўлады
Стварэнне «з нуля» статуту КР можа зацягнуць пачатак ёю нармальнай працы, а сваркі вакол гэтага – адбіць цікавасць да дзейнасці Каардынацыйнай рады як у беларусаў, так і ў саміх дэлегатаў.
Чытайце разбор на нашым сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❓ А што, калі пачаць забіраць маёмасць у прадстаўнікоў рэжыму ў замежжы?
❓ Ці атрымалася б такім чынам кампенсаваць канфіскаванае ў беларусаў?
Паслухайце, што на гэтыя пытанні ў нашай праграме Белсат Zoom адказаў Павел Латушка. 📺
🗞 Тэкставую версію чытайце на нашай старонцы.
👆 У Азове Растоўскай вобласці ўкраінскія дроны атакавалі рэзервуары з нафтапрадуктамі
Паводле Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Расеі, плошча пажару – 3200 квадратных метраў. На месцы цяпер працуюць 200 пажарных і 49 адзінак тэхнікі. Чалавечых ахвяраў няма.
Медыі пішуць, што рэзервуары з нафтапрадуктамі былі атакаваныя каля 3 гадзінаў ночы. Мясцовыя жыхары чулі не менш за пяць магутных выбухаў.
Дабрыдзень, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы. Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸 У палітэмігрантаў канфіскуюць маёмасць у Беларусі. Якім можа быць адказ?
Што можна канфіскаваць у Беларусі за мяжой?
🔸 У Польшчы хочуць працягнуць спрошчаныя ўмовы атрымання праязнога дакументу для беларусаў
Як доўга будуць выдаваць польскі праяздны дакумент на спрошчаных умовах?
🔸 Якім мае быць парламент вольнай Беларусі: як яго выбіраць і колькі трэба дэпутатаў?
А што будзе, калі беларусам дадуць выбраць сабе паўнавартасны нацыянальны парламент?
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 17 чэрвеня
🔻 У беларускай калоніі сядзіць палітзняволеная з разладам аўтыстычнага спектру
🔻 «Дармаедаў» афіцыйна будуць ангажаваць да працы на карысць абароны
🔻 Беларуса затрымалі за тое, што ён даслаў у «Чорную кнігу Беларусі» інфармацыю пра суддзю Кастрычніцкага раёну Мінска
🔻 Вынеслі завочны прысуд праваабаронцу Леаніду Судаленку
🔻 Індывідуальнага прадпрымальніка затрымалі за заклікі блакаваць рух транспарту ў 2020-ым годзе
🔻 Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
🔻 У Беларусі пяць новых палітзняволеных
😍 Беларуская прырода ўмее здзіўляць
Паглядзіце, якую прыгажосць можна ўбачыць на нашых азёрах☝🏻
🔥 Беларусам могуць працягнуць спрошчаныя ўмовы атрымання польскага праязнога дакументу
Гэта вынікае з праекту пастановы міністра ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы, якая павінна набыць сілу з 1 ліпеня 2024 года.
☝️ Беларусы, у якіх ёсць часовы від на жыхарства ў Польшчы, змогуць атрымаць польскі праязны дакумент на спрошчаных умовах да 31 снежня 2024 года.
✅Праз VPN ❎Без VPN
📌 Супраць прапагандысткі Кацярыны Круталевіч ініцыявала санкцыі каманда НАУ
Круталевіч брала інтэрв’ю ў калоніі з палітзняволенай Дар’яй Лосік.
☝️ З прапановай санкцыяў да пасла Канады ў Польшчы Катрын Годын звярнуўся Павел Латушка.
На сустрэчы таксама закранулі пытанне экстрадыцыі беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта, які знаходзіцца пад хатнім арыштам у Сербіі.
✅Праз VPN ❎Без VPN
🏳️🌈 У Кіеве ўпершыню з пачатку вайны прайшоў марш у падтрыманне ЛГБТ
У першых радах ішлі вайскоўцы з плакатам «Мы іх галасы»
😳 Беларус у Літве забраўся на вышку на знак пратэсту
Супраць чаго ён пратэставаў, глядзіце ў нашым відэа ☝️
🔶 Сяргей Бульба ўзначаліў «Паспалітае Рушэнне»
«Белсат» даведаўся ў Сяргея Бульбы, якія ў яго планы на новай пасадзе.
З яго словаў плануецца рэфармаванне суполкі ў «глабальны праект», нешта большае, чым мілітарная структура.
👉 «Паспалітае рушэнне» узнікла ў верасні 2022 года як спартова–адукацыйная арганізацыя. Адной з яе мэтаў было адраджэнне беларускіх вайсковых традыцыяў.
Пра глабальныя планы Бульбы чытайце ў нашым матэрыяле 👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
😢 «Супрацоўніца [калоніі] не паверыла і сказала, што з такім дыягназам не саджаюць»
33-гадовая Вольга Іванчанка мае разлад аўтыстычнага спектру.
🤬 Аднак гэта не перашкодзіла рэжыму асудзіць яе на 2 гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму за «абразу Лукашэнкі» і «паклёп на Лукашэнку».
Палітзняволеная, якая сустрэла Вольгу ў калоніі, распавяла ініцыятыве «Палітвязынка» праз што ёй даводзіцца праходзіць:
«У Волі паводзіны маленькай дзяўчынкі, гадоў шасці. Па ёй відаць, што мае разлад аўтыстычнага спектру. Яна вельмі сарамлівая, літаральна як дзіця. Воля не можа размаўляць з людзьмі. Зусім. Калі з ёй больш-менш збліжаешся, яна з чалавекам не гаворыць, а шэпча...»
«[Яна] сказала, што з такім дыягназам не саджаюць людзей у калонію»Читать полностью…
😢 Закрываецца адна з найстарэйшых прыватных ВНУ Беларусі
Пра закрыццё «Універсітэту права і сацыяльных тэхналогіяў» піша «Зеркало».
Звесткамі з выданнем падзяліўся адзін са студэнтаў ВНУ.
Рашэнне прынялі заснавальнікі, і для многіх яно будзе жахлівым сюрпрызам. Я студэнт-завочнік на апошнім курсе і цяпер нават не ўяўляю, як буду адвучвацца гэты апошні год.