🙈 Як пясок скрозь пальцы...
Тры чалавекі, асуджаныя за шпіянаж на карысць Расеі, ўцяклі пасля вынясення прысуду. Сярод іх – беларуска Марыя Мядзведзева – былая студэнтка журфаку БДУ, якая ў верасні 2022-га з'ехала вучыцца ў Варшаву. На судзе яна дамагалася ўмоўна–датэрміновага вызвалення, паведамляе Rzeczpospolita.
☝️ У сакавіку мінулага года ўлады Польшчы паведамілі пра раскрыццё найбуйнейшай у гісторыі краіны сеткі расейскіх шпіёнаў.
Усе 16 чалавек, затрыманыя па справе – замежнікі. Сярод іх 13 украінцаў, двое беларусаў і адзін расеец. Усталёўваючы на чыгунках у Польшчы камеры, шпіёны адсочвалі рух складаў і рыхтавалі дыверсіі.
🤷♀️ Трое падсудных, якія атрымалі невялікія тэрміны, зніклі адразу пасля вынясення прысуду. Сярод іх беларуска Марыя Мядзведзева.
Сцвярджаецца, што дзяўчына, сярод іншага, дапамагала расклейваць улёткі, накіраваныя на распальванне грамадскай непрыязнасці да ўкраінцаў і дапамогі Украіне.
👉 Яшчэ двое зніклых – украінцы Яраслаў Б. і Артур М.. Апошняму на момант затрымання было 16 гадоў, суд пастанавіў змясціць яго ў выхаваўчую ўстанову і абавязаць працягнуць адукацыю.
🇱🇻 Латвія хоча выдзеліць Міністэрству абароны дадатковыя 10 млн еўра на ўмацаванне мяжы з Беларуссю і Расеяй
Грошы будуць выдзеленыя з рэзервовых фондаў бюджэту.
Раней паведамлялася, што Міністэрства абароны плануе завяршыць першы этап плана ўзмацнення ўсходняй мяжы і барацьбы з мабільнасцю да кастрычніка.
⚔️ План з'яўляецца часткай стварэння Балтыйскай лініі абароны. Ён уключае ў сябе стварэнне ўздоўж усёй расейска–беларускай мяжы абарончых пазіцый для салдат і ўмацаваных абарончых пазіцый, розных перашкод, процітанкавых равоў, складоў боепрыпасаў і мінаў.
У бліжэйшыя пяць гадоў латвійскія ўлады плануюць укласці ва ўмацаванне мяжы 303 мільёны еўра.
🤬 «Прадмет асаблівага гонару сталічнай міліцыі»
Менская міліцыя пахвалілася новым аўтазакам.
🤦♀️ Новая катавальня для беларусаў створаная «па індывідуальным праекце на базе аўтобуса ПАЗ і змяшчае дзевяць паўнавартасных асобных камер часовага ўтрымання»
Такіх аўтазакаў у міліцыі пакуль няшмат...але ж мы ведаем, якія апетыты ў сілавікоў.
🐣 Беларусы ўратавалі бусляня - цяпер ён зорка сацсетак
Проста паглядзіце на гэтага гарэзу ☝🏻
👆ЕАБР: Заробкі і крэдыты штурхаюць кошты ў Беларусі ўверх
У Беларусі прырост цэн у траўні склаў 5,7 % год да году пасля 5,6 % у красавіку. Інфляцыя ў сегменце нехарчовых тавараў – 4,1 % у траўні пасля 3,9 % у красавіку. Рост коштаў на харчовыя тавары склаў 6,2 %, на паслугі – 6,9 %, захаваўшыся на ўзроўні папярэдняга месяца:
«Дзяржаўнае рэгуляванне па-ранейшаму застаецца вызначальным фактарам дынамікі коштаў. Высокі рост заробкаў і крэдытаванне, якое пашыраецца, працягваюць заставацца фактарамі рызыкі для ўзмацнення праінфляцыйнага ціску».Читать полностью…
«Інтэрполу не цікава, што там адбываецца насамрэч, гэта камерцыя, кожны чалавек для арганізацыі – грошы»
Усяго адно судовае паседжанне засталося да рашэння, ці экстрадуе Сербія ў Беларусь рэжысёра, журналіста і актывіста Андрэя Гнёта. Ён распавёў «Белсату» пра самаадчуванне і настрой пасля рашэння Вышэйшага Суда, пра тое, як з правамі чалавека ў турме ў Сербіі, і якія першыя 3 рэчы ён зробіць па вызваленні.
Пачытайце шчырую размову з Андрэем у нашым артыкуле:
✅Праз VPN ❎Без VPN
💥 #галоўнае за 16 чэрвеня
✔️ Беларускі журналіст Андрэй Гнёт распавёў, як адрэагаваў на рашэнне аб дэпартацыі ў Беларусь
✔️ У Растове тэрарысты захапілі закладнікаў у СІЗА
✔️ Колькасць мігрантаў, якія трапляюць у Нямеччыну «беларускім маршрутам», расце чатыры месяцы запар
✔️ Апублікаваны спіс краінаў, якія падпісалі сумеснае камюніке саміту міру
✔️ У Гамбургу мужчына кінуўся на людзей з кіркай залатога колеру
✔️ Праз хакерскую атаку ў Лонданскіх больніцах адмянілі больш за 800 планавых аперацый
✔️ У Нідэрландах затрыманы беларус. Яго падазраюць у нанясенні нажавых раненняў траім мужчынам
✔️ Доналд Трамп назваў Уладзіміра Зяленскага «найвялікшым гандляром сярод усіх палітыкаў»
✔️ Навукоўцы выявілі ген, адказны за распаўсюд раку
#рэпрэсіі:
▪️ У Баранавічах па «народным» артыкуле будуць судзіць адразу восем чалавек
▪️ Як былы палітвязень спрабаваў аднавіцца на Гістфаку БДУ пасля вызвалення
▪️ Стала вядомая дата новага суда над палітвязнем Аляксандрам Францкевічам
▪️ «Усёй камерай чулі, як яго збіваюць». Экс-палітвязень пра катаванні ў жодзінскай турме
❤️ Сапраўды добрая навіна, на якую чакаюць мільёны людзей!
Даследчыкі з анкалагічнага цэнтру Масачусэтса выявілі ген, які адказны за распаўсюд раку.
🔥 Пасля вялікай колькасці эксперыментаў на падаўленне гену Gstt1 амерыканскія навукоўцы нарэшце змаглі пазбавіць ракавыя клеткі з метастазамі здольнасці расці і распаўсюджвацца.
«Нашыя вынікі могуць прывесці да распрацоўкі новых стратэгіяў лячэння анкалагічных захворванняў. Гэта было б асабліва важна пры раку падстраўнікавай залозы, пры якім у большасці пацыентаў пры першапачатковым дыягназе выяўляюцца метастазы»Читать полностью…
🪴 Сумнік (Solidago altissima) назвалі «самай разумнай» раслінай
Навукоўцы лічаць, што яго паводзіны можна разглядаць як праяву інтэлекту, што робіць расліну часткова разумнай.
😮 Напрыклад пашкоджаныя расліны змяняюць адлюстраванне чырвонага святла ад свайго лісця, папярэджваючы іншыя расліны аб магчымай пагрозе. І не робяць гэтага, калі паблізу няма іншых кветак. Такім чынам, расліна літаральна мяняе свае паводзіны ў залежнасці ад інфармацыі, атрыманай з навакольнага асяроддзя, запэўніваюць спецыялісты.
☝️ Навукоўцы падкрэсліваюць, што паводзіны расліны гэта не проста рэфлексы, а «абдуманае змяненне паводзін» на аснове бягучай інфармацыі з навакольнага асяроддзя.
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸Ракіроўка Лукашэнкаўскіх... пешак - разьбіраем кадравыя перастаноўкі на гэтым тыдні
🔸Эканамічныя навіны: ад чутак пра дэвальвацыю да чаканага правалу Белаграсервісу
🔸Як Лукашэнка рыхтуецца да вайны і ці пасьпяваюць за ім еўрапейцы
🔸Саміт Міру: што вырашылі і ці памятаюць там пра нашую краіну
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/wS1Dn0mBp6o
🔥 Паэму «Іліяда» пераклалі на беларускую мову
Выдавецтва «Энцыклапедыкс» выпусціла другі том «Іліяды» Гамэра. Першая частка выйшла сёлета крыху раней.
🏛 «Іліяда» – найстаражытнейшы з захаваных помнікаў старажытнагрэцкай літаратуры, эпічная паэма, прысвечаная падзеям Траянскай вайны. У яе аснову, мяркуючы па ўсім, ляглі фальклорныя паданні пра подзвігі старажытных герояў. Лічыцца першай трагедыяй.
👉CityDog піша, што ў Менску кнігу можна купіць у кніжным «Акадэмкніга «(праспект Незалежнасці, 72) і ў ГЦ» Купалаўскі», ралеты 41-42. А таксама на сайце kniger.by. Кошт кнігі-45,01 рублёў.
⚽️ Албанскія заўзятары пажартавалі з італійцаў
Але тыя не разгубіліся і выдатна адрэагавалі на жарт👆🏻
😱 Праз хакерскую атаку ў Лонданскіх больніцах адмянілі больш за 800 планавых аперацый
Праграма–вымагальнік атакавала пастаўшчыка лабараторных паслуг Synnovis, які дапамагае кіраваць пераліваннямі крыві, перадае BBC.
🤯 З-за кібератакі адклалі 736 амбулаторных прыёмаў, 5 запланаваных кесаравых сячэнняў і 18 трансплантацый. Акрамя таго, у Лондане прыпынілі правядзенне тэстаў на ВІЧ і гепатыту С і В.
Аказанне першаснай медычнай дапамогі праходзіць у звычайным рэжыме, аналізы крыві прымаюцца толькі пры неадкладных сітуацыях. Са слоў лекараў, яны «працуюць кругласутачна».
😢 Збоі ў працы, як чакаецца, будзе працягвацца на працягу некалькіх месяцаў.
😱 У Гамбургу мужчына кінуўся на людзей з кіркай залатога колеру
Спачатку паліцыя ўжыла пярцовы балончык, аднак потым вымушаная была адкрыць агонь, піша Bild.
👉 Інцыдэнт адбыўся пад час шэсця галандскіх футбольных заўзятараў.
Матывы нападу пакуль не вядомыя.
⚽️ Сёння ў Гамбургу павінен прайсці матч групавога этапу Еўра-2024 паміж зборнымі Нідэрландаў і Польшчы.
👆«Лукашэнка разглядае ўдзел свой у ШАС як магчымасць больш красці»
Лукашэнка просіцца ў Шанхайскую арганізацыю супрацы. Пазалетась нашая краіна падала заяўку на ўступленне ў гэтую арганізацыю.
Чаму Лукашэнка так ірвецца ў ШАС, распавядаем у нашым відэа. Паглядзіце!
💱 Курсы валютаў на 17 чэрвеня
Усе валюты пайшлі ў гору. Больш за ўсіх падрос еўра.
#курсывалютаў
📌 Мігранты спрабавалі патрапіць у Польшчу ў грузавым вагоне цягніку
Польскія мытнікі выявілі чатырох мігрантаў у чыгуначным памежным пункце пропуску «Кузніца» (з беларускага боку «Брузгі»), піша Hrodna.lіfe.
☝️ Затрыманыя мужчыны – грамадзяне Алжыру ад 21 да 29 гадоў. Адзін з мігрантаў мае забарону на ўезд у дзве краіны Еўразвязу з-за крадзяжоў і гвалту.
Супраць алжырцаў распачатая адміністрацыйная справа. Ім забаранілі ўезд на тэрыторыю Шэнгенскай зоны на 5 гадоў і абавязалі вярнуцца ў краіну паходжання.
😡 Беларусь і Расея збіраюцца сумесна рыхтаваць спецыялістаў для праектавання беспілотнікаў і авіябудавання
Пра гэта распавёў міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец.
«З Расейскай Федэрацыяй адпрацоўваем пытанне падрыхтоўкі спецыялістаў для праектавання беспілотных лятальных апаратаў, для авіябудавання. Мы таксама бачым, наколькі важны сёння гэты парадак дня ў святле тых дамоўленасцяў кіраўніка нашай дзяржавы ў рамках наведвання шэрагу рэгіёнаў Расейскай Федэрацыі»
😔Ліцэю БДУ ўсё ж надалі імя Фелікса Дзяржынскага
Адпаведны ўказ падпісала кіраўніцтва БДУ, паведамляе ліцэй у сваім ТГ-канале.
👆Ініцыятаркаю надання ліцэю імя Дзяржынскага была цяперашняя дырэктарка ўстановы Таццяна Мамчыц.
Апошнім часам ліцэй БДУ супрацоўнічае з КДБ: вучняў адпраўляюць на вучэнні на вайсковыя палігоны, ва ўстанове стварылі «вайскова-патрыятычны» клуб.
📍«The Telegraph»: NATO вядзе перамовы аб прывядзенні ядравай зброі ў баявую гатовасць
Генсек NATO Енс Столтэнберг заявіў, што Альянс абмяркоўвае разгортванне большай колькасці ядравай зброі праз пагрозу з боку Расеі і Кітаю:
«Не буду ўдавацца ў аператыўныя падрабязнасці аб тым, колькі ядравых боегаловак павінна быць у працоўным стане, а якія павінны захоўвацца, але нам трэба пракансультавацца па гэтых пытаннях. Гэта менавіта тое, што мы робім, – распавёў Енс Столтэнберг. – Нашай мэтай, вядома, з’яўляецца свет без ядравай зброі, але пакуль яна існуе, мы застанемся ядравым альянсам, таму што свет, у якім Расея, Кітай і Паўночная Карэя маюць ядравую зброю, а NATO – не, быў бы больш небяспечным».Читать полностью…
Дабрыдзень, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы. Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸Слезацечны газ і вадамёты на пратэстах у Аргентыне і павадкі і апоўзні ў Чылі
Сабралі важныя здымкі за тыдзень.
🔸«Трэцяга лютага ў Берліне я закахаўся»
Пісьменнік Саша Філіпенка шчыра паразмаўляў з поўнай залай у Варшаве.
🔸Класічны адпачынак, аздараўленне ці вучоба?
Распавядаем, куды можна паспець адправіць дзіця на вакацыі.
#штопачытаць
📌 Спачатку Расея Мусіць вывесці войскі з акупаваных тэрыторыяў
Уладзімір Зяленскі распавёў, пры якіх умовах гатовы весці перамовы з Расеяй.
«Калі план будзе гатовы, а кожны крок прапрацаваны, тады адкрыецца шлях да правядзення другога саміту міра, а значыць, і да завяршэння вайны»
📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
🇮🇱 МЗС Ізраілю абурылася словамі «неантысеміта» Лукашэнкі
Ведамства назвала ягоныя словы «выразна антысеміцкімі» і адзначыла, што гэта недапушчальна.
☝️ Нагадаем, дыктатар на антыкарупцыйнай нарадзе заявіў, што ў справе інспектара ў Віцебскай вобласці Ігара Брыло – «больш за палову габрэяў».
«Яны што, у нас асаблівае, прывілеяванае становішча займаюць, што яны крадуць і не думаюць пра сваю будучыню?»
🎉Шмат хто марыць святкаваць дзень народзінаў 2 разы на год. А для брытанскага караля гэта нармальна
Кароль Карл III адзначыў сваё свята – з урачыстасцю і парадам.
Як прайшло святкаванне і чаму ў брытанскіх манархаў іх два, распавядаем у нашым відэа.
🤔 «Кожны раз, калі ён прыязджае ў нашую краіну, ён сыходзіць з 60 мільярдамі долараў»
Доналд Трамп назваў Уладзіміра Зяленскага «найвялікшым гандляром сярод усіх палітыкаў».
Я думаю, што Зяленскі, магчыма, з'яўляецца найвялікшым гандляром з усіх палітыкаў, якія калі-небудзь жылі. Кожны раз, калі ён прыязджае ў нашую краіну, ён сыходзіць з 60 мільярдамі долараў
Ён зʼехаў усяго чатыры дні таму з 60 мільярдамі долараў, а вярнуўшыся дадому, абʼяўляе, што яму патрэбныя яшчэ 60 мільярдаў. Гэта ніколі не скончыцца. Я вырашу гэтае пытанне, перш чым узначалю Белы дом у якасці абранага прэзідэнта
🤯 У Нідэрландах затрыманы беларус. Яго падазраюць у нанясенні нажавых раненняў траім мужчынам
Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Дэвэнтэр. Як паведамляе партал rtvoost.nl, у памяшканні транспартнай кампаніі пачалася бойка, падчас якой адзін з удзельнікаў «схапіў нож і размахваў ім».
Сярод пацярпелых двое замежнікаў 46 і 38 гадоў, а таксама 43-гадовы мясцовы жыхар. Яны атрымалі лёгкія раненні.
Праводзіцца расследаванне.
🔺Што адбывалася ў растоўскім СІЗА: зняволеныя тэрарысты захапілі закладнікаў
Шасцёра зняволеных узялі ў закладнікі двух супрацоўнікаў СІЗА і патрабавалі машыну, каб можна было ўцячы. Захоп закладнікаў завяршыўся штурмам.
Распавядаем, што там адбывалася, паглядзіце!
📌 Апублікаваны спіс краінаў, якія падпісалі сумеснае камюніке саміту міру
Усяго ў спісе 80 краінаў і 4 арганізацыі, піша Радыё Свабода.
👉 Сярод тых, хто камюніке не падпісаў – Саудаўская Аравія, Тайланд, Індыя, Мексіка, Бразілія і ААЭ.
🩻 Сёння ў Беларусі адзначаюць дзень медычнага работніка
З прафесійным святам вырашыў павіншаваць медыкаў і дыктатар Лукашэнка.
«У гэтай сферы няма выпадковых людзей, і кожны стаіць на варце забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Вы даяце ўпэўненасць у заўтрашнім дні мільёнам беларусаў»