☝️Закон аб адказным абыходжанні з жывёламі зазнаў зменаў. Іх унеслі без афішавання
Бадай, адно з самых галоўных патрабаванняў, што знікла з закону, – абавязак чыпаваць хатніх гадаванцаў. Як раней тлумачылі ў Палаце прадстаўнікоў, гэта зрабілі з увагі на «шматлікія просьбы грамадзянаў, асабліва ў сельскай мясцовасці».
Чытайце болей на нашым сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁🏻♂️ Прапагандысты заклікалі накіраваць настаўніка «на ўранавыя руднікі»
Што ж такога страшнага ён зрабіў (ну, акрамя таго што выходзіў на пратэсты і не лічыць Лукашэнку найлепшым у свеце кіраўніком)? Прымусіў школьніка зняць вайсковую форму на занятках!
👀 Зміцер Лупач прааналізаваў прапагандысцкі вой з гэтай нагоды і падзяліўся сваімі думкамі ў чарговым выданні «Фельетонаў».
💔 Сабаку не пусцілі з гаспадарамі ў самалёт
Праз гэта пачаліся яго «прыгоды» даўжынёю ў год.
На шчасце, гэтая гісторыя скончылася добра. Але паглядзіце, праз якія выпрабаванні прыйшлося прайсці пухнатаму небараку☝️
📌 Беларус з Мазыра зойме адну з найвышэйшых пасадаў у вайсковай іерархіі Ізраілю
Рамана Гофмана празначылі на пасаду ваеннага аташэ прэм’ер-міністра гэтай краіны.
Гофман – нарадзінец Мазыра. У 1990-м рэпатрыяваўся ў Ізраіль. З ліпеня 2020 года стаў брыгадным генералам.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔺SMS-позвы ды асобны орган для мабілізацыі эканомікі
У Беларусі змянілі законы пра абарону, вайсковы прызыў і мабілізацыю. Адпаведная пастанова з'явілася на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Што змянілася?
🔹Грамадзяне, якія дасягнулі 16 гадоў, цяпер «маюць права» прымаць удзел у выкананні работ абароннага характару ў мірны час да ўвядзення ваеннага становішча.
🔹Згодна з законам, пра неабходнасць яўкі ў ваенкамат могуць апавяшчаць SMS-паведамленнямі. У выпадку мабілізацыі SMS-позвы будуць абавязковымі, а за няяўку на падставе іх прадугледжваецца пакаранне.
🔹Ваенкаматы цяпер змогуць абмяжоўваць выезд за межы краіны грамадзянаў, якія ўхіляюцца ад прызыву.
🔹Апроч таго, прапісанае з’яўленне ўпаўнаважанага дзяржоргану па мабілізацыйнай падрыхтоўцы эканомікі.
Што гэткія змены азначаюць і да чаго яны могуць прывесці, разбіраемся ў нашым артыкуле:
✅Праз VPN ❎Без VPN
🎸🏆 Першая беларуская музычная прэмія ў эміграцыі «Uwaga!»
Яе зладзяць у Варшаве 13га сакавіка ў клубе клубе «Scena Chmielna».
Аб'яўлена аж 11 намінацыяў. Спецыяльныя госці – Юрый Стыльскі , Алесь Францішак-Мышкевіч і гурт «Atesta». А на «afterparty» будзе Сяргей Пукст.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☕️ Добрай раніцы, сябры!
🏋️♀️ Сёння міжнародны дзень спорту! Як вы? Робіце ранішнюю зарадку? Калі не, то гэта ваш шанс пачаць💪
Ну а мы традыцыйна сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Беларуская спартоўка Марына Зялёная ўцякла ад пераследу ў Грузію
Праз VPN
Яна распавяла, як спорт дапамагае змагацца з агрэсіяй і пра асаблівасці атрымання прытулку ў Грузіі
🔺Сярод кандыдатаў у мясцовыя органы кіравання ў Польшчы ёсць беларусы
Праз VPN
Хто яны, чым займаюцца і якіх мэтаў хочуць дасягнуць?
🔺Ізраіль рыхтуецца да нападу Ірану
Праз VPN
Пасля авіяўдару па будынку консульства Ірану ў Дамаску Ізраіль пачаў рыхтавацца да магчымага ваеннага адказу Тэгерану. Ці можа распачацца поўнамаштабная вайна?
#штопачытаць
🎼 Heartbreaking Performance прэзентаваў відэа на сінгл «Rite of Passage» польска-беларускай спявачкі AnaMova
Актывістка AnaMova стварае музыку пра тое, што баліць у грамадстве. Гэтую песню яна прысвяціла згвалтаванай беларусцы Лізе, якая памерла ў шпіталі Варшавы.
Гэтая песня нарадзілася ў той дзень, калі ў Варшаве была згвалтавана беларуская дзяўчына.
Гэтая песня – пасланне нашаму свету, дзе жанчыны знаходзяцца ў пастаяннай небяспецы
#рэпрэсіі Асноўнае за 5 красавіка
✔️ 63-гадовую жанчыну судзяць за перавод грошай зняволеным у СІЗА і заклікі да дапамогі;
✔️ Хрысціянскі прапаведнік і шматдзетны бацька Сергій Мельянец арыштаваны яшчэ на 12 содняў;
✔️ Беларуса, які адбывае тэрмін на «хіміі», арыштавалі на 15 содняў за падпіску на «Краіну для жыцця»;
✔️ У «спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 28 чалавек – цяпер у ім 3960 прозвішчаў;
✔️ Сацсеткі праекту прыхільнікаў цяжкай музыкі «ByMetal» прызнаныя «экстрэмісцкімі»;
✔️ Палітзняволеныя Эдуард Кудынюк і Аляксандр Вінярскі выйшлі на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. Іх затрымалі, калі ім яшчэ не было 18 гадоў;
✔️ Таксама на волі бацька і сын Віталь і Ягор Пракапчукі;
💔 Аляксандр Дураеў
Працаваў стаматолагам-артапедам медыка-санітарнай часткі «Горадня Азот».
На відэа ператрусу ўдома ў Аляксандра на канале ГУБАЗіКа паказалі пісталет, патроны і часопісы з аголенымі жанчынамі. Мужчына растлумачыў, што патроны ён прывёз з Манголіі, яны ў яго захоўваюцца з 1990-га. Які закон ён парушыў часопісамі і чаму на іх звярнулі ўвагу, сілавікі не абгрунтавалі.
Таксама Аляксандра вінавацілі ў размяшчэнні на асабістай старонцы ў «Аднакласніках» матэрыялаў з лагатыпамі і надпісамі «Белсат», «TUT.bу», «Зеркало», «Nexta».
У выніку, мужчыну асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8
#рэпрэсіі
🎥 Бачылі пурпурнае возера?
Такое з'явілася ў Баварыі. Ува ўсім «вінаватыя» бясшкодныя пурпурныя бактэрыі ☝️
🎥 Гэты юны кандытар скарыць і вашае сэрцайка
Стасу 14 гадоў. Ён аднойчы проста захацеў парадаваць маму на дзень народзінаў. Мама ацаніла.
На той момант яму было ўсяго 13, і ён вырашыў, што тарты – выдатны спосаб зарабіць на новы iPhone, але нешта пайшло не так ☝️
😮 Лайфхак ад амерыканскага злодзея
Жыхар Сакрамэнта здолеў схавацца ад правасуддзя, схаваўшыся ў мяшок для смецця. І ведаеце, што? Яго дагэтуль не знайшлі ☝️
💁 Сетка крамаў «Буслік» закрылася
Як паведамляе адно з прапагандысцкіх выданняў са спасылка на гандлёвы рэестр, усе крамы сеткі закрыліся. Сайт «Бусліка» таксама недаступны.
📌 Сетка была заснавана беларускім бізнесменам Сяргеем Місячэнкам. Першая крама з'явілася ў Менску ў 2006 Праз дзесяць гадоў было ўжо больш за 40. У 2018 годзе пераважную частку сеткі прадалі польскай кампаніі CDRL. Восенню 2023 года было абвешчана аб фінансавых праблемах «Бусліка».
☝️ Тым часам на рынку дзіцячых тавараў цяпер дамінуе расейская кампанія «Детмир», якая мая ў Беларусі 38 гандлёвых кропак.
Хрысціянскі прапаведнік і шматдзетны бацька Сергій Мельянец арыштаваны яшчэ на 12 содняў
Пра гэта паведамляе @christianvision. Абвінавачанне пакуль невядомае.
Раней паведамлялася, што мужчына не выйшаў на волю пасля папярэдніх 13-ці содняў арышту. У Сергія сямёра дзяцей, апошнія гады мужчына стараецца дапамагаць людзям у складаных сітуацыях.
#рэпрэсіі
📍З Беларусі ў Польшчу зноў можна вывозіць бакалею
Забарона дзейнічала два гады – яе ўвялі ў красавіку 2022 года.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
У расейскім Орску прарвала дамбу. Ёсць загінулыя
Пра прарыў дамбы стала вядома ўвечары 5 красавіка. Узровень вады ў рацэ Урал падняўся вышэй за дзевяць метраў, тады як небяспечным лічыцца ўзровень у 930 сантыметраў.
У зону затаплення трапілі больш як 4 тысячы дамоў. Каля 4 тысяч чалавек эвакуяваныя. Паведамляецца, што пры прарыве дамбы ў Орску загінулі тры чалавекі.
Што адбываецца ў горадзе, глядзіце ў нашым відэа.
🌏 Беларуска, якая лётала ў космас, вярнулася назад на Зямлю
Марына Васілеўская правяла на арбіце два тыдні, сёння раніцай апарат з ёю на борце прызямліўся ў Казахстане.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔻 Што будзе, калі Іран усё ж ударыць па Ізраілі?
Пасля авіяўдару па будынку консульства Ірану ў Дамаску Ізраіль пачаў рыхтавацца да магчымага ваеннага адказу Тэгерану. Паводле медыяў, амерыканская выведка папярэдзіла Ізраіль, што нападу з боку Ірану можна чакаць цягам 48 гадзінаў.
❓ На што здольны Іран? Як можа выглядаць супрацьстаянне Ізраілю і Ірану?
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
◾️Ахвярамі расейскіх абстрэлаў у Харкаве і Запарожжы сталіся 10 чалавек
У Харкаве ад начной атакі беспілотнікамі загінулі шэсць чалавек. Яшчэ 10 жыхароў гораду паранены.
Яшчэ чацвёра асобаў загінулі і больш як 20 атрымалі раненні ў выніку расейскіх абстрэлаў Запарожжа 5 красавіка.
📍Кадыраўскі спецназ папоўніцца трыма тысячамі вагнэраўцаў
Пра гэта заявіў Рамзан Кадыраў. Паводле яго, гэта стала вынікам перамоваў з кіраўніцтвам ПВК Вагнэра. Кадыраў заявіў, што ў бліжэйшы час будуць вырашаны ўсе арганізацыйныя пытанні, і «байцы змогуць пачаць выкананне аператыўна-баявых задач».
Нагадаем, што ў Беларусі застаецца некалькі соцень чалавек байцоў ПВК Вагнэра, якія працягваюць навучаць лукашэнкаўскія войскі. Арганізацыя «BELPOL» расказала аб намеры ўладаў легалізаваць знаходжанне ў Беларусі расейскіх баевікоў праз службу ў войску па кантракце.
💥 #галоўнае за 5 красавіка
🔸 Сетка крамаў «Буслік» закрылася. Яе месца займае расейская кампанія;
🔸 Стала вядома пра смерць яшчэ аднаго міліцыянта;
🔸 Мандат спецдакладчыцы па правах чалавека ААН прыцягнулі Анаіс Марэн, а таксама групе з трох незалежных экспертаў;
🔸 Кіроўца атрымаў штраф за продаж месца ў чарзе на мяжы. Польшча назвала прычыну чэргаў на мяжы;
🔸 8 беларусаў і 2 беларускі бяруць удзел у польскіх мясцовых выбарах;
🔸 Новы скандал вакол беларуса ў Варшаве. Меркавана, выявілі супрацоўніка спецслужбаў;
🔸 Беларусь просіць Харчовую і сельскагаспадарчую арганізацыю ААН асудзіць ЕЗ за санкцыі і збіраецца прыпыніць дзеянне Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе;
🔸 Больш за 40 дронаў атакавалі Растоўскую вобласць Расеі. Вынікі 772-х содняў поўнамаштабнай вайны;
🤬 Цяжарную жанчыну аштрафавалі за тое, што яна «распаўсюджвала» лагатып групы «Мая краіна Беларусь»
У пастанове суда гаворыцца, што яна «не абмежавала доступ» да прагляду лагатыпу іншым карыстальнікам, чым спрыяла яго «распаўсюджванню».
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
❤️ Тры юрысты, журналістка і тэолаг. Каардынацыйная рада зацвердзіла склад выбарчай камісіі
Як гаворыцца ў паведамленні Каардынацыйнай, згодна з вызначанымі правіламі, гэтыя асобы не змогуць быць кандыдатамі на выбарах у раду. Хто гэтыя людзі і што яны будуць рабіць 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁 Беларусь просіць Харчовую і сельскагаспадарчую арганізацыю ААН асудзіць ЕЗ за санкцыі
Пра гэта піша Амбасада Беларусі ў Італіі на сваёй старонцы ў «Facebook»:
У сувязі з планаваным увядзеннем Еўрапейскім звязам новых абмежаванняў на свабодны гандаль харчаваннем, кармамі для жывёл і сыравінай для іх вытворчасці Рэспубліка Беларусь звярнулася да дзяржаваў-чальцоў Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ФАО) з заклікам асудзіць эгаістычную і безадказную санкцыйную палітыку ЕЗ
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Расследаванне Belpol: прычыны самаўзгарання МАЗаў.Ці можна вырашыць праблему?;
🔸 Лукашэнка выступіў за прыпыненне дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе. Што гэта азначае? Якія наступствы можа мець? ;
🔸 Расея знайшла «доказы» сувязяў тэрарыстаў з Украінай. Як могуць развівацца падзеі далей?;
🔸Міжнародны дзень супу;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=SX6oRV0l1tM
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🔻 8 беларусаў і 2 беларускі бяруць удзел у польскіх мясцовых выбарах
7 красавіка ў Польшчы пройдуць мясцовыя выбары, падчас якіх грамадзяне змогуць выбраць сабе прадстаўнікоў у мясцовыя органы кіравання. Сярод тых, хто мае намер пазмагацца за ўладныя крэслы, ёсць і этнічныя беларусы або выхадцы з Беларусі.
Мы вырашылі паглядзець, у якіх месцах і на якія пасады прэтэндуюць беларусы ў Польшчы – незалежна ад «шыльдаў», пад якімі яны выступаюць 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️ Стала вядома пра смерць яшчэ аднаго міліцыянта
Пра смерць 46-гадовага Андрэя Чаранкевіча з Ляхавічаў паведамляе @nashaniva. У міліцыі ён праслужыў амаль 20 гадоў. Пачынаў дзяжурным у ІЧУ, потым крымінальны вышук, а пазней стаў старшым оперупаўнаважаным аддзялення крымінальнага вышуку Ляхавіцкага РУУС, меў званне маёра.
Паводле @BlackBookBrest, у жніўні 2020-га даў каманду на захоп мірных грамадзянаў і ўдзельнічаў у затрыманнях. Пераконваў падпісваць сфабрыкаваныя пратаколы, падманам запрашаў на допыты, давай хлуслівыя паказанні ў судах. 13 лістапада 2020 удзельнічаў у затрыманні мірных жыхароў Ляхавічаў, якія выйшлі ўшанаваць памяць забітага Рамана Бандарэнкі.
❗️ Калі ласка, будзьце асцярожнымі з выказваннямі і рэакцыямі. Пасля апошніх навінаў аб смерці сілавікоў іхныя калегі ладзілі затрыманні.
🤦♂️ Гэта так па-беларуску. Вітраж са Скарынам замянілі на шклопакет
Як піша суполка Belarusian Soviet Monumental Art, вітраж знаходзіўся ў салігорскай школе №3
Суполка збірае інфармацыю пра манументальнае мастацтва часоў БССР. Яны адзначаюць, што цяпер пад пагрозай крама Медычнай кнігі. Яна закрытая і невядома, што будзе з роспісам на сценах усярэдзіне памяшкання. Аналагічная сітуацыя з былым кінатэатрам «Электрон» у Менску, зараз там будзе рэканструкцыя. Вядомая мазаіка ў Баранавічах знаходзіцца на мяжы разбурэння. І да гэтага часу няма станоўчага адказу па пано Кузняцова з-пад Слуцка.
☝️ Пры гэтым вядомыя мазаікі, напрыклад, у мікрараёне «Усход» і гасцініцы «Турыст» ужо абнаўляліся і рэстаўраваліся. Захаванасць ім забяспечыў іхны статус культурнай і гістарычнай спадчыны.
💬 Ці пачалі садзіць за грашовыя пераводы палітвязням?
Жанчыну, якая пераводзіла грошы зняволеным у следчых ізалятарах, Следчы камітэт назваў «спонсаркай экстрэмізму» і распачаў супраць яе крымінальную справу.
«Рэпрэсіі пачалі змяняць сваю якасць», – канстатуе каардынатарка ініцыятывы «Dissidentby» Марына Касінерава.
Як адзначае Касінерава, Наталля Малец, імаверна, стала першым чалавекам, каго змясцілі ў СІЗА за грашовыя пераводы.
Але ці за пераводы пасадзілі жанчыну? Разбіраемся 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі