🙌 Дыпламаты ЕЗ прыйшлі да суда ў Менску, дзе судзяць каталіцкага верніка
Пра гэта паведаміла амбасада Нямеччыны ў Беларусі:
Сёння (21.02) у Менску адбудзецца судовае пасяджэнне ў дачыненні да несправядліва зняволенага Уладзіслава Беладзеда. Абвінавачанні, вылучаныя супраць яго, – несправядлівасць. Яны матываваныя палітычна.
Прадстаўнік Амбасады Нямеччыны ў Менску, а таксама прадстаўнікі іншых дыпламатычных місіяў сёння адправіліся да будынку суда, каб выказаць салідарнасць з Уладзіславам Беладзедам.
Федэральны ўрад Нямеччыны патрабуе вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі
🔸 Беларуская тайбаксёрка рызыкуе стаць нелегалкаю ў Грузіі
Справа ў тым, што ў дзіцяці двухразовай чэмпіёнкі свету па тайскім боксе Марыны Зялёнай сканчаецца пашпарт, а па новых законах памяняць яго за мяжой жанчына не можа.
Марына вымушаная была эміграваць пасля 2020 году праз пагрозу рэпрэсій. Пасля ад'езду яна пачала трэніраваць ахвотных у Грузіі.
Свой унікальны досвед працы з людзьмі з цяжкімі формамі інваліднасці Марына хацела б выкарыстоўваць і ў рэабілітацыі байцоў ЗСУ.
🎞 Глядзіце гісторыю Марыны Зялёнай у праграме «Беларускі свет» на YouTube-канале «Белсат Life»
#штопаглядзець
😵💫 Увесну беларускія дарогі пераўтвараюцца ў… 🙈
Глядзіце самі (там яшчэ каментар эксперта) ☝️
😁 ЦВК ужо размеркаваў, на якія выбарчыя ўчасткі з «раптоўнымі» праверкамі прыедуць міжнародныя назіральнікі
Паводле звестак аб’яднання былых сілавікоў Беларусі, якія «BELPOL» падаў «Белсату», амаль палова гэтых назіральнікаў з Беларусі. Таксама будуць назіральнікі з Расеі (26), Кітая (3), Казахстану (3), Таджыкістану (4), Узбекістану (3), Азербайджану (2), Арменіі (2), Туркменістану (2), Кыргызстану (1).
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Мы такія коцікі! І мова нашая такая...❤️
Гульня, якая дакладна ўзніме вам настрой. Ідэя ад нашых коцікаў, як прабавіць час у Дзень роднай мовы!
💥 Топ любімых словаў ад смм-рэдакцыі «Белсату» – хрушч, Шчучыншчына, Цэнтральны, упартасць, афэлак, заробак, матуля, карункі, паходня, сенцы, летуценнік, пяшчота, агеньчык, агрэст, вільгаць, рыхтык, прыпынак, калі ласка, зрэшты, спаць.
❓А якое вашае любімае беларускае слова? Раскажыце ў каментарах 👇
🔻 «Вясна»: верагодна, адзін з фігурантаў «справы Белгазпрамбанка» выйшаў на волю датэрмінова
Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», 9 лютага разглядалі справу «Аб замене неадбытай часткі пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі» Дзмітрыю Кузьмічу.
Спадар Дзмітрый – колішні намеснік старшыні праўлення Белгазпрамбанка – адзін з галоўных фігурантаў у справе, па якой асудзілі палітзняволенага Віктара Бабарыку.
☝️ Яму прызначылі 6,5 гадоў калоніі. На працэсе ён прызнаў віну, падрабязна даў паказанні. Хутчэй за ўсё, мяркуюць праваабаронцы, па выніках новага суда яго вызвалілі з калоніі. Справу аб замене пакарання разглядала Наталля Траццякова.
Тым часам пра Віктара Бабарыку няма звестак ад вясны 2023 году.
🤍❤️🤍Сёлета – 100 гадоў з дня народзінаў Васіля Быкава
Паглядзіце, як знішчаюць памяць пра вялікага пісьменніка ў лукашэнкаўскай Беларусі
🔥 Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём роднай мовы
«Яшчэ тры гады таму я сама не вельмі ўпэўнена пачувалася, калі размаўляла на беларускай мове. Вы, дарагія мае, натхнялі мяне, дапамагалі, матывавалі.
Беларуская мова – гэта наш унікальны пароль, які ведаем толькі мы з вамі. Захоўвайце родную мову, аберагайце, перадавайце дзецям. Бо пакуль жыве наша мова, будзе жыць і нашая нацыя», — адзначыла абраная прэзідэнтка.
✍️Сёння, 21 лютага, беларусы адзначаюць Дзень роднай мовы. З нагоды свята, а 19-й па Менску пачнецца онлайн-дыктоўка. Не прапусціце!
⚽️ Зборная Беларусі па футболу ўсё ж такі з кімсьці сыграе
Беларускі футбол атрымаў так званы міжнародны каляндар: у планах матчы з Балгарыяй, Люксембургам і Паўночнай Ірландыяй. Таксама чакаецца гульня са зборнай Расеі, нават у Менску.
Усё гэта дзякуючы дамоўленасцямі з УЕФА. Цяпер арганізацыя мае зносіны з прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі. Тыя ж хочуць, каб знялі санкцыі і дазволілі матчы ў Менску пад дзяржаўнымі сцягамі.
Паводле нашых крыніцаў, у футбольных чыноўнікаў высокая ўпэўненасць, што ўдасца перагарнуць старонку і адбяліць не толькі беларускі футбол, але і расейскі.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы:
🔺Лукашэнка анансаваў атакі на Польшчу?
Праз VPN
20 лютага самаабвешчаны раптам заявіў, што нібыта польская і амерыканская выведкі рыхтуюць правакацыю супраць саміх палякаў. У гэтым, паводле Лукашэнкі, абвінавацяць Расею і Беларусь. Што гэта можа азначаць?
🔺АПК патрабуе накіраваць міжнародных экспертаў у калоніі Беларусі
Праз VPN
«Мы б’ём ва ўсе званы! Людзі паміраюць! Пятая нам вядомая смерць. Чаму вы яшчэ не наведалі турмы рэжыму? Чаму яшчэ не накіравалі ў Беларусь экспертныя камісіі?».
🔺10 гадоў таму сілавікі масава расстрэльвалі пратэстоўцаў у Кіеве
Праз VPN
Успамінаем тыя падзеі і тлумачым, чаму 20 лютага лічыцца днём рэальнай незалежнасць?
💥 #галоўнае за 20 лютага
✔️ Чарговая смерць беларускага палітзняволенага. У 63-гадовага Ігара Ледніка спынілася сэрца
✔️ Лукашэнка зноў «сарваў покрыва» з каварных планаў Захаду. А яшчэ адрэагаваў на нашае расследаванне пра вакцынацыю ад COVID-19
✔️ Да другой гадавіны поўнамаштабнай вайны Паўднёвая Карэя ўводзіць новыя санкцыі ў дачыненні РФ і РБ
✔️ На могілках пад Воршай нечакана ўтварылася «коўзанка»
✔️ Аўдзееўка пад кантролем расейцаў. Якім коштам яе захапілі і куды армія РФ накіруе свой удар далей? Разбіраемся
✔️ 10 гадоў расстрэлу «Нябеснай сотні» ў цэнтры Кіева
#рэпрэсіі:
▫️Жонка Міколы Статкевіча паведаміла, што перадачу і лекі для ейнага мужа зноў адмовіліся прымаць
▫️У Берасці судзілі жыхара Бярозы, які заданаціў Палку Каліноўскага $13
▫️САХР (СОБР) затрымаў мужчыну за каментары ў інтэрнэце. На яго навесілі ажно чатыры крымінальныя артыкулы
🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 У зняволенні памёр палітвязень Ігар Леднік
🔸 Расея вяртае Украіне самую вялікую групу вывезеных дзяцей
🔸 Крэмль спрасціў працэдуру «добраахвотнага перасялення» у Расею. Як гэта адаб’ецца на Беларусі і беларусах?
🔸 Сусветны дзень сацыяльнай справядлівасці
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/MwxuNJxp4Qw
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🔹10 гадоў «Нябеснай сотні». 20 лютага 2014 года ў цэнтры Кіева сілавікі Януковіча расстралялі дзясяткі пратэстоўцаў
Украінскі журналіст і вайсковец Юрый Мацарскі ўзгадаў той дзень у сваёй калонцы для нашых калегаў з @vottaktv. Мы пераклалі тэкст на беларускую мову, а ў арыгінале прачытаць яго можна тут.
На старонцы Белсату па-беларуску чытайце тут:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😨 На Віцебшчыне могілкі заліло вадою, а потым яна ператварылася ў лёд
Гэтыя кадры былі знятыя на новых могілках у вёсцы Целянцеева пад Воршай.
У такой сітуацыі могуць пацярпець магілы і помнікі, а яшчэ больш пагоршыць сітуацыю можа адліга, калі лёд растане.
☝️Жонка Міколы Статкевіча паведаміла, што перадачу і лекі для ейнага мужа зноў адмовіліся прымаць
Апошні ліст ад мужа Марына Адамовіч атрымала 9 лютага мінулага года. З таго часу вестак пра Міколу няма.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Беларусы прывыклі да смерці палітвязняў»
❓ Што вядома пра калонію, дзе памер палітвязень Ігар Леднік? Былы палітзняволены Алег Кулеша расказвае пра асобны атрад для хворых людзей:
За 9 месяцаў, як ён там быў, у тым атрадзе памерла 7 чалавек
📺 Асноўнае на гэтую гадзіну
✔️ «Нашая мова – унікальны пароль». У дзень роднай мовы запрашаюць на агульнанацыянальную дыктоўку;
✔️ Літва разрывае гандлёва-эканамічныя дамовы з Беларуссю і Расеяй;
✔️ У Воршы могілкі ператварыліся ў сапраўдную ледзяную коўзанку;
✔️ У Эстоніі затрыманні за супрацу з расейскімі спецслужбамі;
✔️ Адным ударам ЗСУ знішчылі адразу 60 расейскіх вайскоўцаў;
✔️ Усё золата свету: лукашэнкаўскія чыноўнікі працягваюць спаборнічаць у маштабах ацэнкі шкоды Беларусі ад другой сусветнай вайны;🫡
... і яшчэ пра непамерныя апетыты: вучоныя знайшлі самую пражэрлівую чорную дзірку
Глядзіце кароткае выданне навінаў на «Белсаце» 🎞
🇱🇹 Літва закрывае яшчэ два памежныя пункты на мяжы з Беларуссю
Сёння ўрад Літвы прыняў рашэнне закрыць памежныя пункты «Райгардас» («Прывалка») і «Лаварышкес» («Катлоўка»).
Яны будуць закрытыя з 1 сакавіка.Такім чынам на мяжы Беларусі і Літвы застануцца два памежныя пераходы: «Каменны Лог»-«Медзінінкай» і «Беняконі»-«Шальчынінкай».
☝️ Таксама ўрад прыняў рашэнне аб паступовым скарачэнні колькасці дазволаў, якія выдаюцца беларускім і літоўскім пасажырскім перавозчыкам.
📌 У 2023-м годзе Літва закрыла два з шасці пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю. Таксама паведамлялася, што пераходы могуць скараціць час працы.
🤷🏻♀️ Ці то смяяцца, ці то плакаць?...
«Выбары» ў Беларусі становяцца ўсё менш падобнымі да чагосьці ўцямнага. Дабравольна-прымусовыя сустрэчы на прадпрыемствах, у цэрквах разам са свечкамі выдаюць агітку пра бязвыбары. Спрабуюць асядлаць Telegram і Tik-Tok, далучаюцца блогеры, якіх раней затрымлівалі
А з праграмамі кандыдатаў выходзіць даволі смешна - некаторыя тэксты паўтараюцца слова ў слова.
😬 Спачатку робіцца смешна, потым - сумна, а пазней - проста страшна... Паказваем і расквазваем 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#штопачытаць
🐈 Узровень спакою - віцебскі кот на спаборніцтвах у баявых мастацтвах
Паглядзіце, як выглядае сапраўдны будыйскі спакой☝️
☝️ Еўракамісія адрэагавала на смерць беларускага палітвязня Ігара Ледніка
Беларускі рэжым будзе прыцягнуты да адказнасці, заявіў галоўны прадстаўнік у пытаннях вонкавай палітыкі і палітыкі бяспекі ЕК Петар Стана:
Трагічная смерць Ігара Ледніка ў турме даказвае бесчалавечны маштаб рэпрэсій Лукашэнкі. У Беларусі ўтрымліваецца больш за 1400 палітычных зняволеных, якія падвергніся жорсткаму абыходжанню або пазбаўленых медыцынскай дапамогі. Рэжым нясе адказнасць за іх жыццё і здароўе і будзе прыцягнуты да адказнасціЧитать полностью…
«Пакаяннае відэа» выйшла з пад кантролю...
Затрыманыя беларусы ўжо нават не ведаюць, што сказаць на арышты за каментары і лайкі.
Цяпер за такі каментар яму яшчэ і пагражаюць даць «па максімуме»
🥲Новы крэатыў кантрабанды: цыгарэты спрабавалі правесці ў хлебе
Але і яго не хапіла, прыйшлося схаваць некалькі пачкаў у банках з кавай. Такі незвычайны груз знайшла літоўская мытня.
Дарэчы: пра кантрабанду цыгарэтаў з Беларусі можна здымаць сапраўдны серыял. Незаконна перавесці тытунёвыя выбары спрабавалі ў крыгах, піве, цыстэрнах са смалой, у аўтамабільных шынах і шмат дзе яшчэ.
🤡Лукашэнка хоча ўзброіць міліцэйскія патрулі пісталетамі
«Яны павінны быць узброеныя. І пра гэта павінны ведаць усе. Яны цяпер будуць хадзіць спакойна па вуліцах»
Паводле самаабвешчанага, наяўнасць такіх узброеных сілавікоў дазволіць беларусам «адчуваць сябе ў бяспецы ўдома, на працы, на вуліцы ў любы час сутак».
Справу возьмуць на кантроль МУС, КДБ, спецслужбы і пракуратуры.
💔 Аляксей Арлоў
Быў затрыманы 15 траўня 2023 года па абвінавачванні ў «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» – за данаты арганізацыі, прызнанай «экстрэмісцкім фармаваннем».
Да гэтага, у красавіку, Аляксея затрымліваў ГУБАЗіК, і затым яго асудзілі да арышту па адміністрацыйным артыкуле.
Прысуд – 3 гады ў калоніі агульнага рэжыму.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20
😳 Ваў! Нейронкі пачалі рабіць відэа і яны сапраўды цудоўныя
Мы нават баімся уявіць, што будзе далей. Будучыня ўжо сёння.
📍У Берасці судзілі жыхара Бярозы, які заданаціў Палку Каліноўскага $13
Праваабаронцам стала вядома, што імя мужчыны – Аляксандр Сысоеў. Напрыканцы 2000-х гадоў ён скончыў БДУІР, а ў апошні час займаўся распрацоўкаю камп'ютарнай гульні. Аляксандра затрымалі 5 ліпеня мінулага года, бо раней ён скінуў са сваёй беларускай карткі $12,91 Палку Каліноўскага, выкарыстоўваючы Facebook і плацёжную сістэму PayPal.
Бок абвінавачвання папрасіў пакараць Сысоева 5-цю гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму (пракурор, які запытаў такі прысуд – Аляксандр Богуш). 14 лютага суддзя Берасцейскага абласнога суда Руслана Сянько вынесла свой вердыкт па гэтай справе, аднак праваабаронцам ён пакуль што невядомы.
📍Аўдзееўка захопленая расейцамі. Якім коштам і куды яны накіруюць свой удар далей? Разбіраем на нашай старонцы
Масіраванае наступленне на Аўдзееўку пачалося 10 кастрычніка 2023 года і суправаджалася велізарнымі стратамі з боку РФ. Пра гэта казалі ўсе – украінская вайскоўцы, заходнія спецслужбы, незалежныя медыі і нават частка Z-каналаў.
Чытайце на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❓ Беларусам забараняюць вучыцца за мяжой?
❓ Ці сапраўды навучанне моладзі ў замежжы так кепска для краіны?
❓ Што наогул не так з беларускай адукацыяй?
Паслухайце, што на гэты конт кажа аглядальнік Аляксандр Кныровіч у нашай праграме «Атмасфера».
💬 «Я ўвогуле не вакцынаваўся, маю пазіцыю вы ведаеце»
Лукашэнка адрэагаваў на нашае сумеснае з «Кіберпартызанамі» расследаванне. Ён назваў злітыя размовы медыцынскіх чыноўнікаў «інфармацыйным укідам»:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN