belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️ Пятая смерць палітзняволенага з 2020 года. За кратамі памёр Ігар Леднік

✔️ У Беларусі распачалося датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў, а Лукашэнка зноў сабраў нараду па бяспецы

✔️ Дэмсілы дамовіліся аб працэдуры выбараў у новы склад Каардынацыйнай рады

✔️ Расея пры пасярэдніцтве Катару вярнула ва Украіну 11 вывезеных раней дзяцей

✔️ Цела Навальнага могуць наогул не выдаць сваякам

✔️ У Берасці праржавеў Бот багацця

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🔹Да другой гадавіны поўнамаштабнай вайны Паўднёвая Карэя ўводзіць новыя санкцыі ў дачыненні РФ і РБ

Карэйскія ўлады дадалі ў пералік тавараў, пастаўка якіх у Расею ды Беларусь забароненая, яшчэ амаль 700 пазіцый.

Чытайце падрабязней:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

▪️У Ігара Ледніка спынілася сэрца

Партыя БСДП (Грамада), сябрам якой быў памерлы ў няволі актывіст, заявіла, што прычына смерці Ігара – спыненне сэрца. Смерць наступіла ў Менскай раённай лякарні, куды Ледніка планава прывезлі з калоніі ў Бабруйску (там ён адбываў пакаранне).

Рэанімацыйныя мерапрыемствы з боку медыкаў аказаліся марнымі.

Читать полностью…

Белсат

⛔️ У Наваполацку футбалістаў будуць «стрымліваць ад граху»

А з эмблемы клубу знік «крамольны» (у спалучэнні з сінім) жоўты колер.

Распавядаем пра перабудову ў ФК «Нафтан». Пачытайце, за што наваполацкі футбол удзячны Качанавай, з чаго пачаў перамены новы кіраўнік клубу і навошта на трэнаванні прыходзіць святар.

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🎞 Уначы ў Беларусі зноў блакавалі YouTube?

Пра гэта паведамляе @motolkohelp. Таксама ў некаторых карыстальнікаў не загружаўся Instagram ды Facebook і не працавалі VPN-сэрвісы.

Мінулы раз YouTube у Беларусі блакавалі ў навагоднюю ноч, каб перашкодзіць людзям паглядзець зварот Святланы Ціханоўскай. Пасля прыкладна 20 хвілін доступ да галоўнай сусветнай відэаплатформы аднавіўся.

📍Нагадваем пра наш гайд: як пры неабходнасці абыходзіць блакаванні YouTube ды іншых папулярных сэрвісаў.

Читать полностью…

Белсат

«Спыніць рух грузавых цягнікоў, каб вызваліць палітвязняў». Беларуская дыяспара Беластоку просіць выставіць ультыматум Лукашэнку

Дыяспара арганізавала акцыю cалідарнасці з палітзняволенымі, каб чарговы раз прыцягнуць увагу польскіх уладаў да праблемы палітвязняў у Беларусі і прапанаваць ім разгледзець магчымасць ультыматуму рэжыму Лукашэнкі: альбо вызваленне ўсіх палітвязняў, альбо спыненне чыгуначнага руху праз беларуска-польскую мяжу грузавых цягнікоў.

Ваявода Падляшша Яцэк Бжазоўскі, які асабіста прыняў ліст ад прадстаўнікоў беларускай дыяспары Беластоку і беларусаў Падляшша, паабяцаў перадаць зварот да МЗС ды выказаў словы падтрымання беларусам.

Читать полностью…

Белсат

❤️Беларуская онлайн-дыктоўка

У Дзень роднай мовы, 21 лютага, кожны беларус можа паўдзельнічаць у анульнанацыянальнай дыктоўцы. Імпрэза будзе прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння Васіля Быкава.

Дыктоўку прачытае Павел Латушка, а з уступным словам выступіць Аліна Коўшык.

❗️Пачатака 19:00 па Менску 21.02 на канале belsat_life/videos">BELSAT LIFE.

Далучайцеся!

Читать полностью…

Белсат

«Яна – скала, на якой стаіць Аляксей»

Раней Юлія Навальная адмаўляла для сябе магчымасць палітычнай кар’еры, аднак усё змянілася 16 лютага 2024 году, Цяпер яна паабяцала працягнуць справу мужа.

Ці стане яна аб’яднальнікам расейскай апазіцыі, новым лідарам і надзеяй? Ці стане яна расейскай Ціханоўскай?

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

🔺Беларуса могуць экстрадаваць з Сербіі ў Менск праз «палітычную справу»

Праз VPN

Затрыманы – рэжысёр Андрэй Гнёт. Запыт у Інтэрпол на ягоны арышт напісаў пракурор Антон Загароўскі, які ўжо 13 гадоў пад санкцыямі. Ці сапраўды сербскія ўлады здадуць беларуса рэжыму Лукашэнкі? Да справы далучыўся офіс Ціханоўскай.

🔺Вольга Карач увайшла ў Каардынацыйную раду?

Праз VPN

Як яна сама распавядае, яе запрасілі ў арганізацыйны камітэт па выбарах. Па словах Карач, «запрашалі ўсіх» і «усе там заблыталіся ў гэтых структурах». Дык насамрэч, што там адбываецца? Паспрабуем коратка распавесці.

🔺Беларуская прапаганда прадстаўляецца «Белсатам» і робіць фэйкавыя званкі

Праз VPN

Што адбылося і як аберагчы сябе ад такіх брудных метадаў прапагандыстаў? Падрыхтавалі простую інструкцыю.

Читать полностью…

Белсат

💔 Уладзіслаў Плюшчаў

Беларускі музыка. Гітарыст гуртоў «Крамбамбуля» і Pomidor/off

Яго затрымалі 12 красавіка 2022 года, пад прымусам запісалі з ім «пакаяльнае» відэа і асудзілі на 25 содняў за тое, што хадзіў на маршы ў 2020-м і быў падпісаны на «экстрэмісцкія» каналы.

Аднак пасля содняў яму выставілі новыя абвінавачанні аж па 4-х артыкулах.

Вынік – 3 гады пазбаўлення волі, велізарныя штрафы і канфіскацыя аўто.

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Читать полностью…

Белсат

ГУБАЗіК затрымаў супрацоўнікаў «Альфа Радыё»

Гэта вядоўца Наталля Жукоўская і гукарэжысёр Дзмітрый Кулікоўскі. На канале сілавікоў ужо з’явіліся пакаяльныя відэа. 

Жанчыну затрымалі за тое, што ў 2020 годзе яна галасавала за Ціханоўскую. А мужчыну абвінавацілі ў падпісках на «дэструктыўныя» тэлеграм-каналы і каментары ў іх.

Читать полностью…

Белсат

🔹Вольга Карач далучылася да аргкамітэту выбараў у Каардынацыйную Раду

Сама Вольга кажа, што ў гэты камітэт «запрашалі ўсіх».

Шэраг літоўскіх СМІ памылкова заявіў пра тое, што Вольга Карач нібыта ўвайшла ў склад самой Рады, а не ў аргкамітэт па выбарах.

Чытайце на сайце:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

Хто хоча пасварыць беларусаў і літоўцаў?

У Дэпартаменце нацбяспекі Літвы кажуць, што цяпер дзейнічае рэкордна вялікая сетка агентаў лукашэнкаўскіх спецслужбаў. Палітыкі прапануюць не выдаваць від на жыхарства новапрыбылым беларусам.

❓Ці сапраўды беларусы ўяўляюць пагрозу для Літвы? А можа, канфлікт раздзьмухваецца штучна?

Ці бяспечна беларусам у Літве, адкуль бяруцца антыбеларускія настроі ды каму яны на карысць, а таксама што рабіць, каб захаваць добрыя адносіны паміж двума народамі, глядзіце ў новым выданні ток-шоу «План: Б» 🎬

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Лукашысты рыхтуюцца да «выбараў». Увесь Менск пад відэаназіраннем;

🔸Расследаванне «Белсату» пра сітуацыю з COVID-19 ў 2021 годзе;

🔸 166 пацярпелых. Выхавальніка дзіцячага садка ў Шуміліне абвінавачваюць у гвалце;

🔸20 гадоў музею Васіля Быкава ў Бычках. Агульнанацыянальная дыктоўка да Дня роднай мовы, прысвечаная 100-годдзю Быкава;

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=h1RqEo8yO2A

📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!

Читать полностью…

Белсат

📞 Дзяржаўныя прапагандысты могуць патэлефанаваць вам і назвацца журналістамі «Белсату»

У нядзелю, 18 лютага, супрацоўніца БТ Марыя Пятрашка паспрабавала пераканаць гледачоў у тым, што на «Белсаце» нехта злівае запісы размоваў. У якасці прыкладу прадэманстравалі размову з прадстаўніцай кампаніі «Сумленныя людзі» Аленай Жываглод.

Як высветлілася, Алена Жываглод сапраўды размаўляла з кімсьці. Вось толькі не з журналісткай «Белсата», а з фэйкавым акаўнтам.

Чытайце падрабязней на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💬 «На сваёй першай беларускай дыктоўцы ў школе слова "шчасце" я напісала з літарай "щ"»

🤗 У госці да Віктара Шукеловіча ў праграму «Мова Нанова» завітала нашая былая вядоўца, а цяпер прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінету ў пытаннях нацыянальнага адраджэння Аліна Коўшык.

Яна расказала пра тое, як жыццё ў іншых краінах разам з бацькам-вайскоўцам паўплывала на абуджэнне ейнай цікавасці да сваіх уласных каранёў, узгадала пра ўлюбёную настаўніцу беларускай мовы і расказала пра ўплыў кнігі Уладзіміра Арлова на станаўленне сваёй свядомасці.

Глядзіце новы выпуск праграмы «Мова Нанова» на нашым канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🚑 Лукашэнка ў чарговы раз «сарваў покрыва» з каварных планаў Захаду

Кажа, што выведкі Польшчы і ЗША рыхтуюць правакацыю супраць мірнага польскага насельніцтва, а яшчэ афіцыйная Варшава вярбуе новых «латушак» сярод чыноўнікаў.

Крыніцы гэтай інфармацыі ён, як звычайна, не раскрыў.

Чытайце болей на сайце:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Сведкі Еговы могуць стаць «экстрэмістамі» ў Беларусі. Калі РБ і РФ аб'яднаюць свае «экстрэмісцкія» спісы

У Расеі гэтую рэлігійную арганізацыю (якая, што праўда, мае сумнеўны імідж) прызналі «экстрэмісцкай» яшчэ тады, калі ў Беларусі «разгулам экстрэмізму» нават не пахла – увесну 2017 года.

Калі чыноўнікі створаць агульныя рэестры «экстрэмістаў» у межах «Саюзнай дзяржавы», Сведкі Еговы перастануць сябе спакойна адчуваць і ў нашай краіне.

Чытайце разбор на старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

😄 Жыхар Нью-Ёрку 5 гадоў пражыў у вядомым мангэтанскім гатэлі...бясплатна

Усё праз дзіру ў заканадаўстве. Яна дазваляе жыхарам аднамесных пакояў у будынках, пабудаваных да 1969 года, патрабаваць шасцімесячную арэнду.

Мужчына сказаў, што жыў там да ліпеня 2023 года, не плацячы ніякай арэнднай платы. А ўладальнікі будынку ніколі не хацелі весці з ім перамовы, але і выгнаць яго не маглі.

🤦‍♀️ А ў 2019 годзе мужчына загрузіў падроблены дакумент на гарадскі ўэб-сайт, які нібыта перадае яму права ўласнасці на ўвесь будынак ад Асацыяцыі Святога Духа, якая была заснаваная ў Паўднёвай Карэі самаабвешчаным Месіяй Сун Мен Мун.

У выніку, мужчына быў арыштаваны і абвінавачаны ў падачы ілжывых дакументаў аб уласнасці.

Аднак ён гэтым здзіўлены і кажа: «Я не веру, што я калі-небудзь здзяйсняў хоць якое махлярства»

👉 Дарэчы Асацыяцыя Святога Духа таксама падала на мужчыну ў суд.

Читать полностью…

Белсат

❗️У зняволенні памёр палітвязень Ігар Леднік

Ён быў сябрам партыі БСДП (Грамада) ды грамадскім актывістам. Ледніку ішоў 64-ты год.

Пра смерць Ігара пішуць ягоныя паплечнікі па партыі.

📍Актывіст быў затрыманы 12 красавіка 2022 года. Яго прызналі вінаватым у «паклёпе на Лукашэнку» за публікацыю ў партыйным часопісе БСДП і прысудзілі 3 гады калоніі. Ігар Леднік меў інваліднасць 2-й групы праз праблемы з сэрцам. Ужо падчас знаходжання ў няволі яму зрабілі аперацыю на страўнікава-кішачным тракце.

Читать полностью…

Белсат

🎹 На што толькі не пойдзеш, каб супакоіць пацыентку

Лекару хуткай дапамогі прыйшлося нават граць на піяніна!

Читать полностью…

Белсат

– Мы паставім чалавека, які будзе расказваць казкі... Пра тое, што вакцыны скончылася, не гаворым?

 – Ні ў якім выпадку!


😡Проста паслухайце, пра што размаўлялі чыноўнікі з Мінаховы здароўя падчас COVID.

Читать полностью…

Белсат

«Яны проста прыбіваюць вязняў да стану жывёлінаў»

Што цяпер адбываецца ў лукашэнкаўскіх турмах? Блогер Сяргей Пятрухін адбыў 900 дзён у няволі, уцёк за мяжу і распавёў Белсату жудасныя падрабязнасці.

Паводле яго, такія метады сапраўды нагадваюць фашызм:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 19 лютага

✔️ Першая частка нашага сумеснага з «Кіберпартызанамі» расследавання, якая пралівае святло на каранавірусны хаос 2021 года ў Беларусі

✔️ Генпракурор Швед сёння шмат чаго нагаварыў

✔️ Юлія Навальная запісала відэазварот і заявіла, што працягне справу памерлага мужа

✔️ Польшча вызначылася са сваім прадстаўніком на Еўрабачанні. Беларус Pan Savyan не паедзе на конкурс

✔️ Будзьце пільныя! Дзяржаўныя прапагандысты могуць патэлефанаваць вам і назвацца журналістамі «Белсату»

✔️ Вольга Карач далучылася да аргкамітэту выбараў у Каардынацыйную Раду

✔️ Беларускаму рэжысёру пагражае экстрадыцыя з Сербіі на запыт лукашэнкаўцаў

✔️ Імаверна, у Іспаніі забілі расейскага пілота, які паўгода таму перагнаў верталёт Мі-8 на ўкраінскі бок

#рэпрэсіі:

▫️Сілавікі затрымалі супрацоўнікаў «Альфа Радыё». Гэта радыёстанцыя, афіляваныя з праўладным выданнем «СБ. Беларусь сегодня»

▫️За пратэсты-2020 затрымалі лекара з Менску

▫️Удзельнікі музычнага гурту Nizkiz прызнаныя палітвязнямі

Читать полностью…

Белсат

🤔 У Іспаніі забілі расейскага пілота, які перагнаў верталёт Мі-8 ва Украіну?

Пра гэта паведамілі некаторыя іспанскія СМІ, а таксама ГУР Украіны.

🔍 Пілота звалі Максім Кузьмінаў, яму было 28 гадоў. У жніўні мінулага года украінская выведка рэалізавала аперацыю, у працэсе якой Кузьмінаў быў імі завербаваны і перагнаў Мі-8 з Курскай вобласці ў Харкаўскую. Паведамлялася, што ён адважыўся на такі крок, бо не хацеў браць удзелу ў вайне. На борце верталёта былі яшчэ двое чальцоў экіпажу, якім ідэя Кузьмінава не прыйшлася даспадобы − іх у выніку забілі.

📍І вось цяпер Кузьмінава знайшлі мёртвым, аднак абставіны смерці з'яўляюцца загадкавымі. У некаторых СМІ пішуць, што ён быў жорстка расстраляны, а пазней па ім яшчэ праехаліся аўтамабілем. А за некалькі дзён да забойства ў Іспанію да Кузьмінава нібыта прылятала яго былая жонка, якая магла быць датычная да аперацыі па ліквідацыі мужчыны.

ГУР Украіны пацвердзіў толькі факт смерці пілота. У ведамстве дадалі, што калі б ён заставаўся на тэрыторыі Украіны, яму б нічога не пагражала.

Читать полностью…

Белсат

📌 Беларускаму рэжысёру пагражае экстрадыцыя з Сербіі ў Менск

Рэжысёра Андрэя Гнёта затрымалі ў Сербіі на запыт Інтэрполу. А вось запыт у Інтэрпол напісаў пракурор Савецкага раёну Менску Антон Загароўскі, які ўжо 13 гадоў знаходзіцца пад санкцыямі ЕЗ за ўдзел у рэпрэсіях пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2010 годзе.

Дэмакратычныя сілы Беларусі зараз спрабуюць дапамагчы Андрэю.

Падрабязней⤵️

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

😳 Затрыманні, натоўп правакатараў і нават падпал чалавека

Паглядзіце, як рэжым рыхтуецца да «выбараў».

Читать полностью…

Белсат

💉 Як чыноўнікі са сферы аховы здароўя хавалі рэальныя лічбы хворых на каронавірус і як здабылі расейскую вакцыну для Лукашэнкі, пакуль «простыя смертныя» нідзе не маглі вакцынавацца

Вернемся ў 2021 год, калі тэма COVID-19 была яшчэ надзвычай актуальнай і тычылася літаральна кожнай беларускай сям'і.

👀 Глядзіце першую частку нашага сумеснага з «Кіберпартызанамі» расследавання. Другая частка выйдзе ў эфір у найбліжэйшую нядзелю.

Падтрымайце, калі ласка, наш канал, націснуўшы ➡️ на спасылку (для ўладальнікаў Telegram-прэміюм)

Читать полностью…

Белсат

📖У Вільні праходзіць літаратурны фестываль памяці Міхася Стральцова «Вершы на асфальце»

На гэты раз ён сабраў літаратараў з Беларусі, Польшчы, Латвіі ды Швецыі.

🏆Лаўрэатам прэміі Стральцова стаў паэт, пісьменнік і перакладчык Усевалад Сцебурака.

Читать полностью…

Белсат

📍Польскі футбольны клуб, які трэнуе беларус Аляксандр Хацкевіч, выклаў на свой сайт ягоны здымак пад чырвона-зялёным сцягам. Аднак пазней выправіўся

Таксама лукашэнкаўскім сцягам быў пазначаны на афіцыйнай ўэб-старонцы клубу «Заглэмбе» (Сасновец) наш зямляк, спартовы дырэктар Міхаіл Залеўскі. Цяпер каля фатаграфій яго і Хацкевіча – нацыянальны бела-чырвона-белы сцяг.

Чытайце падрабязней:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…
Подписаться на канал