⏯️ Праваабаронцы і творчыя беларусы выпусцілі музычны альбом «Пазначаныя жоўтым»
У альбоме 6 трэкаў: затрыманне — умовы — суд — лісты — пасля вызвалення — дзеці.
Над музычным зборнікам працавалі праваабаронцы «Вясны», а таксама аўтарка ідэі і менеджарка Крысціна Дробыш, аўтар тэкстаў і рэпер Аngst, музыка і рэжысёр Арцём Ставер, праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук. Да запісу далучыліся акторы і музыкі, сярод якіх — Андрэй Новік, а таксама былыя палітзняволеныя Алесь Папковіч і Алана Гебрэмарыям. З прычынаў бяспекі імёны ўсіх удзельнікаў не называюць.
🔗 Слухаць альбом на: Youtube i Soundcloud
#штопаслухаць
❓ Сябры, мы шукаем чалавека, які кінуў паліць і гатовы распавесці пра гэта нам і нашым гледачам
Калі гэтая гісторыя пра вас — пішыце нам у @edytorblst.
❤️🩹 Украінка працягнула справу мужа-беларуса
Алена Гергель — удава Васіля Парфянкова — былога беларускага палітвязня, які загінуў, абараняючы Украіну ад расейцаў, абрала ў якасці сваіх абярэгаў трызубец і Пагоню. Трызубец — таму што яна ўкраінка, а Пагоню — таму што яе муж быў беларусам. А яшчэ ўзяла пазыўны «Лісіца».
Паглядзіце гісторыю Лісіцы ў нашай праграме «Ваяры».
🤬 Салідарны з Украінай? Ідзі ў турму: як найменш 200 беларусаў асудзілі за падтрымку краіны-суседкі
Размова пра крымінальныя справы: людзі атрымалі тэрміны ад 1 да 25 гадоў. Такія сумныя лічбы агучылі праваабаронцы «Вясны».
Беларускі рэжым адкрыта пераследуе беларусаў за антываенную пазіцыю і падтрыманне Украіны ў вайне з Расеяй.
#рэпрэсіі #лічбадня
❗️ Аляксей Дзікавіцкі заявіў, што пакідае Белсат
Выканаўца абавязкаў дырэктара нашага каналу меўся заставацца на пасадзе да 3 снежня, аднак падаў заяву аб звальненні ўжо ад 22 лістапада. Аляксей Дзікавіцкі пастанавіў зрабіць так, каб яму не давялося фармальна ліквідаваць структурную адзінку «Белсат TV».
Выканаўца абавязкаў дырэктара «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі паведаміў рэдакцыі, што падаў кіраўніцтву Польскага тэлебачання (TVP) заяву аб звальненні на ўласнае жаданне ад 22 лістапада:
«Сёння я падаў заяву аб скасаванні працоўнай дамовы з прапановаю зрабіць гэта паводле згоды бакоў і спыніць супрацу ўжо ў гэтую пятніцу».
☝️ Прэзідэнт Абхазіі падаў у адстаўку пасля пратэстаў, а парламент краіны падтрымаў гэтае рашэнне
У рэгіёне, які Грузія лічыць сваёй часткай і незалежнасць якога афіцыйна прызнала Расея, адбыліся масавыя пратэсты супраць дамовы з Расеяй. Пад народным ціскам кіраўнік Абхазіі Аслан Бжанія падаў у адстаўку.
Дамоўленасці Лукашэнкі з мясцовымі чыноўнікамі цяпер таксама пад пагрозаю. Пачытайце, што адбылося ў Абхазіі і да якіх вынікаў гэта можа прывесці.
📌 За 1,5 месяца больш за 400 іпэшнікаў перарэгістраваліся ў юрасобы
У Беларусі пачаў дзейнічаць абноўлены спіс відаў дзейнасці, дазволеных для ІП і самазанятых. Па тых відах, які не трапілі ў спіс, рэгістрацыя ІП з кастрычніка забароненая. Тыя, хто ўжо мае ІП, павінен перааформіць як юрыдычную асобу.
У Мінэканомікі мяркуюць, што змены закрануць каля 20 тысяч ІП. Як паведаміў БелТА міністр эканомікі Юрый Чабатар, больш за 400 індывідуальных прадпрымальнікаў з 1 кастрычніка ўжо перарэгістраваліся ў юрыдычныя асобы.
Апошні тэрмін перарэгістрацыі – 1 студзеня 2026 года.
🐻 Дыктатар дазволіў паляваць на рысь і мядзведзя ў Беларусі
Гэта значыць, што іх развялося так шмат, што гэтыя жывёлы страцілі прыродаахоўны статус, які мелі раней? Не. Проста нехта (не будзем паказваць пальцам у бок Драздоў) вырашыў, дазволіць паляванне на мядзведзя і рысь у «асаблівым рэжыме». Гэта значыць пры сітуацыі, якая дазваляе «рэгуляваць іх колькасць, на падставе планаў кіравання папуляцыямі, якія распрацоўвае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі».
«Дадзенае рашэнне прынята, паколькі колькасць гэтых жывёлаў значна вырасла і мае патрэбу ў рэгуляванні», – гаворыцца ў паведамленні.
Сілавікі жорска разагналі акцыю пратэсту ў сталіцы Грузіі
Учора ў Тбілісі пратэстоўцы, якія выступаюць супраць фальсіфікацыі парламенцкіх выбараў 26 кастрычніка, пачалі ўзводзіць барыкады і разбіваць намётавы гарадок у цэнтры гораду. Усяго каля дзяржуніверсітэту было ўстаноўлена каля 30 намётаў.
Спачатку сілавікі прывезлі вадамёты і патрабавалі разабраць гарадок на працягу 15 хвілін. Пасля заканчэння гэтага тэрміну гарадок быў хутка знесены паліцыяй. Кіраўнік МУС апраўдваўся тым, што ўдзельнікі акцыі перакрылі праспект, парушаючы права грамадзян на свабодны праезд.
Падрабязней пра пратэсты ў Грузіі і рэакцыю ЕЗ чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Больш за мільён еўрапейцаў прыехалі без візаў у Беларусь
Памежнікі падлічылі, колькі еўрапейскіх грамадзян наведалі нашу краіну, скарыстаўшыся бязвізавым рэжымам. Больш за палову з іх — жыхары суседняй краіны. Хто гэта — чытайце на сайце праз VPN.
🔺 Мікалай Аўтуховіч баіцца, што з ім можа нешта здарыцца
Палітвязень правёў 21 дзень у ШІЗА і цяпер адчувае сябе кепска, непакоіцца пра сваё жыццё і здароўе. Што цяпер вядома пра яго стан — на старонцы (праз VPN).
🔺 Эрдаган на G20 прэзентуе план замарожвання вайны ва Украіне
Міжнародныя сілы на Данбасе і замарожванне далучэння Украіны да NATO — даведайцеся, што прэзідэнт Турцыі можа прапанаваць для дасягнення міру (праз VPN).
#рэпрэсіі Асноўнае за 18 лістапада
🔻 Мікалай Аўтуховіч баіцца, што з ім можа штосьці здарыцца
🔻 За два тыдні праз суды прайшла 91 палітычная справа
🔻 Беларуса затрымалі з-за застаўкі тэлефона на спартыўным мерапрыемстве
🔻 На Аршаншчыне пераследуюць чыгуначнікаў
🔻 «Экстрэмісцкай» прызналі суполку пра дапамогу жывёлам «Помощь бездомным животным, Лунинец»
❤️🩹 Былая палітзняволеная Юлія Чарняўская прэзентавала кнігу, прысвечаную загінуламу мужу, якую яна пісала пад хатнім арыштам
Юлія Чарняўская была затрыманая ў траўні 2021 года па так званай справе «TUT.BY» і правяла пад хатнім арыштам 240 дзён. Кніга «Мир о тебе», у якую ўвайшлі і раннія вершы пісьменніцы, пісалася і рэдагавалася пад пільным вокам канваіраў.
«Тады ў мяне з'явіўся занятак, які дазваляў адарвацца ад сваіх разважанняў, перажыванняў і ад канваіраў, якія бясконца, 24 на 7, дбалі недзе побач. І гэта быў такі занятак свабодай», – казала на прэзентацыі Юлія Чарняўская.
🤬 Бабруйчане, што ў вас там адбываецца? На адным з пляжаў у Бабруйску паставілі агароджу
Так частку пляжу адгарадзіў «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў».
Выглядае больш, чым крынжова. Як цяпер там адпачываць?
🙄 На Гомельшчыне настаўнікі прымусілі дзяцей парушыць закон
16 лістапада ў сацыяльных сетках гомельскай гімназіі № 14 быў апублікаваны відэаролік, дзе галоўнымі героямі выступаюць дзеці. У відэа яны знятыя пад фанаграму песні «Надо!», якая выкарыстоўваецца ў перадвыбарчай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі.
У відэа фігуруе толькі адзін дарослы – педагог-арганізатар гімназіі Таццяна Аўраменка.
Такую дзейнасць можна разглядаць як парушэнне выбарчага заканадаўства. Згодна з дзеючым правам, агітацыя ў межах прэзідэнцкай выбарчай кампаніі пачынаецца толькі пасля завяршэння этапу збору подпісаў за кандыдата, то бок не раней за 1 студзеня 2025 года. У дадзены момант дапускаецца толькі інфармаванне аб кандыдатах і іх праграмах на пікетах зборшчыкаў подпісаў.
Пасля таго, як на сітуацыю звярнулі ўвагу СМІ, ролік быў выдалены з «Instagram» гімназіі.
«Набраў у беларускай краме прадуктаў на 50 еўраў, як у Латвіі на 400»
☝🏻Гэтак пахваліўся блогер, які перабраўся з Еўропы на нашую выспу стабільнасці.
Дзе небарака памыліўся ў разліках, тлумачыць Аляксандр Кныровіч.
🎬 Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Як сілавікі рыхтуюцца да «выбараў» і чаго яны баяцца, калі 4 гады вынішчаюць любую актыўнасць
🔸Прызначаць кіраўнікоў прыватных прадпрыемстваў будуць чыноўнікі
🔸Беларусы сталі часцей разводзіцца - разбіраемся ў прычынах і наступствах
🔸Пуцін падпісаў указ па ядравым стрымліванні, што гэта значыць для беларусаў
🔸У Варшаве сустрэліся міністры замежных спарваў, а Святлана Ціханоўская працягвае візіт у Эстонію
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/7uUoQ1SV3lM
❗️У Берасцейскім раёне знайшлі цела жаўнера тэрміновай службы. Верагодна, гэта суіцыд
Хлопца 2002 года нараджэння з прыкметамі самазабойства знайшлі на тэрыторыі памежнай заставы "Церабунь" у Берасцейскім раёне. Паводле прэс-службы памежнікаў загінулы быў прызваны ў войска ў красавіку 2024 года і праходзіў службу ў Брэсцкай пагранічнай групе.
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻 Беларускія сілавікі пачалі падрыхтоўку да выбараў. Па ўсёй краіне адбываюцца маштабныя вучэнні з выкарыстаннем піратэхнікі і перакрыццём вуліцаў
🔻 У Менску зноў судзяць памерлых. Каго на гэты раз?
🔻 1000 дзень з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну. Новыя ахвяры расейскай атакі ў Сумскай вобласці
🔻 У Грузіі паліцыя жорстка разагнала пратэстоўцаў, што выступаюць супраць фальсіфікацыі выбараў
🔻 Уладзімір Пуцін зацвердзіў ядравую дактрыну. Пры чым тут Беларусь?
🔻 На пяць шлюбаў тры разводы. У Беларусі сталі часцей распадацца сем'і
🔻 У Беларусі дазволілі паляванне на жывёлаў, якія занесеныя ў Чырвоную Кнігу
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🖤 Сёння тысячны дзень жудаснай і бессэнсоўнай вайны Расеі супраць Украіны
Коштам сотняў тысяч жыццяў Расея акупавала пятую частку Украіны, але Украіна захавала незалежнасць. Пуцін не дасягнуў сваіх мэтаў, якіх гэтак і не здолеў выразна сфармуляваць.
Колькі жыццяў знесла гэтая вайна – глядзіце ў нашай графіцы. Што адбылося за 1000 дзён поўнамаштабнай вайны – чытайце ў нашым адмысловым матэрыяле.
💱 Курсы валютаў 19 лістапада
Ды што ж ты будзеш рабіць?! Зноў беларускі рубель ляснуўся адносна астатніх валютаў.
#курсывалютаў
☝️ Увесці санкцыі на «таварныя пазіцыі, аналагі якіх вырабляюцца палітвязнямі», увесці абмежаванні супраць «прапагандысцкіх рэсурсаў Лукашэнкі» і іншае: дэмсілы падрыхтавалі прапановы па новых санкцыях да другога раўнда стратэгічнага дыялогу з ЗША
Першы раўнд стратэгічнага дыялогу Злучаных Штатаў Амерыкі з беларускім дэмакратычным рухам адбыўся 6 - 8 снежня 2023 года ў Вашынгтоне. Другі раўнд мае адбыцца 3 - 4 снежня.
Пачытайце, як беларускія дэмсілы прапануюць уздзейнічаць на дыктатарскі рэжым і хто ўвайшоў у каманду па абмеркаванні.
🤔 Ужо звыкліся да «амерыканскіх» ботаў ад БЕЛАЗу?
Тады рыхтуйцеся: МАЗ цяпер будзе рабіць каўбасы, а МТЗ — рапсавы алей. І гэта не жарт!
Што ўвогуле адбываецца з гігантамі прамысловасці, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Расейскія дроны атакавалі інтэрнат ва ўкраінскім Глухаве
Загінулі як мінімум 6 чалавек, у тым ліку дзіця. Пакуль вядома пра 12 параненых. Разбор завалаў працягваецца, пад імі ўсё яшчэ могуць знаходзіцца людзі.
Паводле мясцовых уладаў, жылы будынак быў атакаваны «Шахедамі».
💥 #галоўнае за 18 лістапада
✔️ Эрдаган хоча прадставіць на G20 свой план па замарожванні вайны ва Украіне
✔️ Расея абстраляла Украіну
✔️ Стала вядома, дзе знаходзіцца мігрант, які забіў польскага жаўнера
✔️ Чарнагорыя збіраецца ўвесці візы для беларусаў і расейцаў
✔️ На Гомельшчыне настаўнікі прымусілі дзяцей парушыць закон
✔️ З 1 студзеня ў Беларусі вырасце базавая велічыня
✔️ Плата за выезд з Беларусі на аўтамабілі зробіцца сталаю
✔️Лукашэнка пазбавіў званняў 21 сілавіка за дзеянні ў 2020 годзе
✔️Святлана Ціханоўская распачала працоўны візіт у Эстонію
Як мінімум 8 нападаў за апошнія 4 месяцы
☝🏻Гэтак вандалы спрабуюць паказаць нелюбоў да Беларусаў у Літве.
Журналістка праграмы «Тыдзень» Марыля Дакуцька прайшлася па беларускіх пляцоўках, што зазналі ціск, ды распавядае, хто спрабаваў пасварыць беларусаў і літоўцаў і што з гэтага атрымалася.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Чаму беларускія прадпрыемствы ўсё больш займаюцца выпускам няпрофільнай прадукцыі
🔸Як і чаму рэжым падключае папулярных блогераў для прапаганды
🔸Затрыманне прадстаўнікоў кампаніі, звязаныя з братамі Карычаў, што атрымоўвалі ад Лукашэнкі зямлю пад забудову і вельмі моцна спаганілі Менск сваімі раёнамі.
🔸Лукашэнка віншуючы латышоў з незалежнасцю запрасіў прыязджаць у Беларусь. І падобна турысты катаюцца ў краіну, хоць гэта для іх і небяспечна
🔸Тым часам выезд за мяжу на аўто з Беларусі стане платным на пастаяннай аснове
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/zq2lrsoOgg8
💸 З 1 студзеня ў Беларусі вырасце базавая велічыня
Яна будзе складаць 42 рублі (цяпер – 40 рублёў). Такая сума была вызначаная з 1 студзеня 2024 года.
Да базавай велічыні ў Беларусі прывязаныя розныя віды дапамогі, стыпендыі, падаткі, штрафы, аклады працаўнікоў у бюджэтных арганізацыях – адпаведна, павялічацца і яны.
Базавую велічыню павялічваюць раз на год. У 2023 годзе яна складала 37 рублёў, у 2022 – 32 рублі, у 2021 – 29 рублёў. За 9 гадоў базавая велічыня вырасла ў 2 разы – у 2016 годзе яна раўнялася 21 рублю.
❓ Што такое Кейданская ўнія?
❓ Хто такі Багуслаў Радзівіл і які след ён пакінуў у беларускай гісторыі?
❓ Чаму Радзівілы-пратэстанты былі за самастойнасць ВКЛ?
Глядзіце ў нашай праграме «Вусы Скарыны» адказы на гэтыя пытанні без нуднай школьнай падачы і з цікаўнымі коцікамі, якія заўжды ў сваіх пошуках дакапваюцца да ісціны.