🇺🇦 У гадавіну пачатку поўнамаштабнай вайны ў Кіеў прыбылі прэм’ер-міністры Італіі, Канады, Бельгіі, а таксама кіраўніца Еўракамісіі
Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен піша ў «Х», што прыбыла ва Украіну, каб «адзначыць незвычайны супраціў украінскага народу».
📌 Чакаецца, што падчас свайго знаходжання ва Укріане прэмʼер Італіі Джорджыя Мелані і прэмʼер Канады Джасцін Трудо падпішуць з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім пакты аб бяспецы, аналагічныя здзелкам, якія нядаўна заключаныя з Францыяй і Нямеччынай і ацэньваюцца ў мільярды долараў
😱🤪 Не выбары, а аўкцыён нябачанай шчодрасці
❓Як думаеце, што за падарунак мы схавалі за чорным квадратам? Што атрымаў на так званым беларускім «выбарчым» участку жыхар аграгарадка Адрыжын? 🤔
У нас, канешне, не так весела і аўтар найлепшага каментара не атрымае такога шыкоўнага падарунка, але вы ўсё адно можаце пажартаваць (калі гэта для вас бяспечна).
Правільны адказ: выбаршчыку падарылі гарбату Tess.
Мясцовая раёнка адсправаздачылася, што ў Адрыжыне «дораць сувеніры выбаршчыкам, якія ў перыяд правядзення электаральнай кампаніі адзначаюць Дзень нараджэння ці юбілей вяселля. Без увагі і падарункаў не засталіся і мужчыны, якія прагаласавалі 23 лютага».
😲 З Чырвонай кнігі Беларусі хочуць выключыць 12 відаў жывёлаў і 26 відаў раслін
Вось якія змены плануюцца ў новым, пятым, выданні Чырвонай кнігі Беларусі: ахоўны статус знізіцца ў дачыненні да зубра Еўрапейскага, бурага мядзведзя, барсука звычайнага, распавёў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Худык.
«У пытаннях захавання і ўстойлівага выкарыстання біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Беларусь дэманструе істотны прагрэс. У выніку планамернай і мэтанакіраванай працы з чацвёртага выдання Чырвонай кнігі Беларусі выключана 20 відаў дзікіх жывёлаў і 8 – раслін», – распавёў Худык.
💥 #галоўнае за 23 лютага
✔️ Памёр былы начальнік калоніі «Віцьба». Блогер Сяргей Пятрухін мяркуе, што гэта быў суіцыд
✔️ На развітанне з памерлым палітвязнем Ігарам Леднікам прыйшло 7 чалавек. Нават многія паплечнікі па партыі пабаяліся прыйсці праз страх рэпрэсіяў
✔️ У Беларусі неўзабаве могуць забараніць продаж жытла без фізічнай прысутнасці ўласніка ў Беларусі. Аднак пакуль рыэлтары супакойваюць
✔️ Гісторыя актывіста Алеся Крата, якога вербавала КДБ. Ён з'ехаў за мяжу і расказаў, як гэта адбывалася
✔️ Арменія прыпыніла сяброўства ў АДКБ
✔️ Украіна збіла чарговы расейскі самалёт А-50, так званы «лятучы радар»
✔️ Уначы дроны зноў атакавалі ўкраінскія гарады. Ёсць пацярпелыя і загінулыя
#рэпрэсіі:
▫️Сілавікі правялі рэйды ў Петрыкаве і Жыткавічах
▫️За каментары затрымалі мужчыну з Магілёва
▫️«Экстрэмісцкі» статус займелі сацсеткі праектаў Сяргея Чалага
▫️Следчы камітэт распачаў «спецыяльную вытворчасць» у дачыненні да 9-ці людзей. Ім інкрымінуюць традыцыйны для ўдзельнікаў пратэстаў 342-гі артыкул
🤡 У ЦВК зноў рэкордныя лічбы!
За некалькі дзён датэрміновага галасавання ўжо налічылі яўку ў 34% выбарнікаў.
Нагадаем, у выбарчыя бюлетэні трапілі толькі прыхільнікі рэжыму, па ўсёй краіне адбыліся маштабныя рэпрэсіі і практычна ўвялі ваеннае становішча.
👉 Да таго ж грамадзян, якія знаходзяцца за межамі краіны, пазбавілі права голасу, бо выбарчых участкаў за мяжой няма.
Датэрміновае галасаванне працягнецца да 24 лютага, а асноўны дзень – 25 лютага.
😔 «Аляксандр Фядута, калі прыехаў у «зону», быў вельмі хворы»
Літаратуразнаўцу і палітолага Аляксандра Фядуту затрымалі 12 красавіка 2021 года ў Маскве, а потым перадалі ў Беларусь, дзе асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі за «спробу дзяржаўнага перавароту».
Ён яшчэ да затрымання меў праблемы са здароўем, якое толькі пагоршылася за кратамі.
Былыя палітзняволеныя, якія сядзелі разам з Аляксандрам, расказалі выданню «Зеркало», што пра яго зараз вядома ⤵️
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🖋 «Эпоха Барадуліна». Глядзіце дакументальны фільм пра легендарную постаць айчыннай літаратуры на «БЕЛСАТ DOC»
Вясковы хлопец, які зрабіўся гонарам народу. Стаўленне ўладаў да яго было неадназначным ва ўсе часы. Як сапраўдны мастак, дзядзька Рыгор не залежаў ад кан’юнктуры эпохі, бо сам уплываў на эпоху.
Заўтра, 24 лютага, Рыгору Барадуліну выпаўнілася б 89 гадоў.
https://www.youtube.com/watch?v=34LVEmtlJaI
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Пашынян "замарозіць” удзел Арменіі ў АДКБ. Якія будуць наступствы для АДКБ, Беларусі і Арменіі?;
🔸На "выбарах” у Беларусі за тры дні датэрмінова прагаласавала чвэрць выбарцаў. Якія парушэнні заўважаюць праваабаронцы, хто „скардзіцца” у ЦВК;
🔸 У ВНУ Беларусі плануюць вывучаць гісторыю «саюзнай дзяржавы». Падручнік ужо падрыхтавалі, за расейскі грант;
🔸Odysseus прызямліўся на Месяцы. Упершыню за 50 гадоў амерыканскі касмічны карабель даткнуўся месячнага грунту;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=C8HdgOcec8o
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🕵️ Таямніца знікнення чыноўнікаў
Паказваем, каму не пашанцавала падчас чарговых чыстак рэжыму☝️
💬«Вялікая вайна магчымая, і яна немагчымая не з тэрыторыі Беларусі»
Лукашэнка нервуецца і нагнятае атмасферу. Яны з Пуціным уцягваюць Беларусь у вайну супраць НАТО.
У праграме «Прасвет» – інтэрв’ю з Уладам Кобецам, выканаўчым дырэктарам ISANS, які лічыць, што калі выцягнуць Беларусь з вайны, то вайна скончыцца⤵️
https://youtu.be/pimgMk2MBFA
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💔 «Калі ты зняволеная, то ты аўтаматычна дрэнная маці, дрэнная сяброўка, дрэнная дачка»
Менавіта так сябе адчуваюць за кратамі палітзняволеныя жанчыны. З дзесяці жанчынаў-палітвязняў у сярэднім пяць-шэсць застаюцца без пары, без падтрымкі.
Два гады таму журналістка Яўгенія Доўгая прыдумала, як іх падтрымаць, і заснавала праект «Палітвязынка».
☝️Паглядзіце відэа ад нашай праграмы «Беларус беларусу» пра тое, чаго ўдалося дасягнуць за гэты час і як асабіста вы можаце дапамагчы палітзняволеным жанчынам.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Лукашэнкаўскі дэпутат збег з сесіі ПА АБСЕ
✔️ Латвія болей не будзе купляць сельскагаспадарчую прадукцыю з Беларусі
✔️ Пратэрмінаваныя пашпарты РБ будуць дзейснымі ў Аўстрыі − так пастанавілі ўлады краіны
✔️ ЦВК рапартуе пра неверагодную яўку на датэрміновае галасаванне
✔️ У Новалукомлі затрымалі хрысціянскага пастара
✔️ Арменія спыняе ўдзел у АДКБ
✔️ Маці Навальнага паказалі цела сына, але аддаваць для пахавання не хочуць
✔️ Беспілотнікі зноў атакавалі ўкраінскія гарады – ёсць загінулыя
✔️ Зборная Беларусі па пляжным футболе згуляе ў паўфінале чэмпіяната свету
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🥷 Камандзір ПКК: «Нас заўсёды адпраўлялі на самыя гарачыя задачы»
Беларускі ваяр Кіт раней абараняў Украіну ў шэрагах «Азову», а цяпер ён – камандзір Палка Каліноўскага. Кіт распавёў нашай праграме «Ваяры» пра апошнія поспехі палка, а таксама пра тое, як беларускія ваяры матывуюць украінскіх калегаў ды выконваюць самыя цяжкія задачы.
Паглядзіце!
📌 Цалкам праграму глядзіце ў плэй-лісце «Ваяры» на youtube-канале «БЕЛСАТ Life».
☝️Усё ідзе да таго, што ў РБ цалкам забароняць продаж нерухомасці без прысутнасці ўласніка
Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман разважае аб тым, навошта Лукашэнка працягвае помсціць тым беларусам, якія з'ехалі ад ягонага неадэкватнага рэжыму:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Ніхто не ведае, праз які час ты станеш ім непатрэбны». Грамадскі актывіст Алесь Крот расказвае пра тое, як яго вербавала КДБ, ды пра свой ад'езд з Беларусі
Да мінулага года ў жыцці актывіста быццам усё было даволі спакойна: АМАП не прыходзіў, на размовы не выклікалі. Ажно да 19 кастрычніка 2023-га. Менавіта ў той чацвер сілавыя структуры згадалі пра ягонае існаванне.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🖤 Што робяць дзеці, пакуль дарослыя ваююць?
У гэтым відэа вы не ўбачыце хлопчыкаў і дзяўчынак, якія стварылі блок-пасты і збіраюць грошы на ЗСУ, не ўбачыце пазітыву і матывацыі, тут сабраны боль і сум за маленькіх ахвяраў, якія не выбіралі такога лёсу.
❗️ Уразлівым асобам не рэкамендуем глядзець гэтае відэа.
📌 Беспілотнікі ўзарвалі найбуйнейшы металургічны камбінат па вытворчасці сталі ў Расеі
Роўна ў другую гадавіну ўварвання ва Украіну каля трох гадзін ночы на Наваліпецкім металургічным камбінаце прагрымеў выбух (сведкі кажуць, што выбухаў насамрэч было тры), пасля чаго на прадпрыемстве пачаўся пажар. Мясцовы губернатар заявіў толькі пра пажар, які ледзь не адразу быў патушаны.
Гэты завод вырабляе каля 20% усёй расейскай сталі, у тым ліку і для ваенных прадпрыемстваў. А яго асноўны ўладальнік Уладзімір Лісін апошнія сем гадоў уваходзіць у топ-3 найбагацейшых расейцаў.
☕️ Добры дзень, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, каб пачытаць раніцою:
🔺 Ці параўнальная баявая магутнасць Беларусі і суседніх краінаў?
Праз VPN
У рэйтынгу «Global Firepower» Беларусь па сукупнай баявой магутнасці займае 64-е месца са 145-ці. Пры гэтым Украіна цяпер займае ў рэйтынгу «Global Firepower» 18-е месца, Польшча – 21-е месца, Літва – 88-е месца, Латвія – 99-е.
🔺 На што ідуць беларусы, каб не служыць у войску. Дакументы «Кіберпартызанаў»
Праз VPN
Пасля падзеяў 2020 году і да таго невысокі прэстыж вайсковай службы абрынуўся, з тых часоў рэжыму стала значна складаней камплектаваць сілавыя ведамствы.
🔺 «Ад крызісу да крызісу». Чаму эканоміка Беларусі не абвалілася ў выніку вайны ва Украіне
Праз VPN
Два гады таму, калі Беларусь падтрымала поўнамаштабны расейскі напад на Украіну, эканамічныя прагнозы былі змрочнымі, а многія чакалі абвалу. Эканаміст Дзмітрый Крук тлумачыць «Белсату», чаму найгоршых наступстваў (яшчэ) не было.
#штопачытаць
📌 Украіна зноў збіла расейскі «лятучы радар» А-50
Гэта падцвердзіў камандуючы Паветранымі сіламі ЗСУ Мікалай Аляшчук.
А-50 – рэдкі і вельмі дарагі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання. У Расеі іх было 7, але зараз засталося ўжо 4 ці 5.
На старонцы можна пабачыць відэа з падбітым самалётам⤵️
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😳 Рэжым збіраецца адабраць маёмасць у «беглых» беларусаў?
Выглядае менавіта так. Бо прадаць ці перадаць камусьці сваё жыллё цяпер можна толькі па даверанасці, зробленай у Беларусі. А нядаўна з'явілася інфармацыя, што ў некаторых выпадках уласніку неабходна нават прысутнічаць асабіста.
Але ж большасць вымушаных эмігрантаў не маюць магчымасці бяспечна вярнуцца на Радзіму 😢
💔 Аляксандр Сідарэнка
Удзельнік ініцыятывы «Буслы ляцяць», прызнанай «тэрарыстычнай арганізацыяй».
Удзельнікаў гэтай групы абвінавачваюць у пашкоджанні аўтамабіля суддзі Барысаўскага раёну і шынаў аўтамабіля супрацоўніка дзяржСМІ, кіданні камянёў у вокны кватэры менскага пракурора і праўладнай актывісткі, а таксама знішчэнні сістэмы відэаназірання ў Фрунзенскім раёне Менску.
Справу разглядалі амаль чатыры месяцы, а суд праходзіў у закрытым рэжыме.
Аляксандра судзілі ажно па 6 артыкулах КК РБ і прысудзілі 8 гадоў пазбаўленне волі.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20
☝️Былы кіраўнік калоніі «Віцьба» мог скончыць жыццё самагубствам, бо на яго завялі крымінальную справу
Такім звесткамі падзяліўся блогер і былы палітвязень Сяргей Пятрухін:
«Ён усе жыццё праслужыў у гэтай сістэме і вельмі баяўся зонаў. Яны катуюць людзей і бачаць, да якога скоцкага стану даводзяць іх. А ён пры мне быў палкоўнікам. І каб так яго на пенсіі пасадзілі ў турму – ён вельмі баяўся».
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁🏻♂️ Жыхар Мазыра на пачатку года забіў сабаку, перарэзаўшы яму горла. Крымінальнай адказнасці для яго не будзе
Мужчына патлумачыў, што здзейсніў забойства жывёлы, бо тая была старая ды хворая. А ён, маўляў, «не мог назіраць, як сабака мучыцца».
Чытайце падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🐈 Мілата: кацяня палезла лашчыцца да мэра турэцкага гораду ў той час, калі ён праводзіў нараду
Мэра завуць Мурат Айдын, ён кіруе справамі гораду Бейкоз.
Праганяць кацяня чыноўнік не стаў – у Турэччыне шмат бадзяжных катоў і мясцовыя жыхары звыклі да таго, каб клапаціцца пра іх.
💬 «Даверанасці, зробленай у Беларусі, на сёння дастаткова». Спыталі ў рыэлтара, ці абавязкова ўласніку жытла прысутнічаць у Беларусі, каб яго прадаць
Вось як выглядае сітуацыя на гэты момант (пакуль што нічога катастрафічнага):
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📉 Абвалу не адбылося, аднак і патэнцыялу для развіцця няма. Што адбываецца з эканомікай Беларусі праз два гады пасля пачатку поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны
Увесну 2022 года адбылося проста гіганцкае скарачэнне экспарту з Беларусі, вельмі маштабнае зніжэнне валавога ўнутранага прадукту. Але потым сітуацыя змянілася: і расейская, і залежная ад яе беларуская эканомікі пачалі адаптавацца.
Гэта гучала фантастычна. Як можна пераадолець шматлікія бар’еры: для экспарту, імпарту, а таксама плацежныя і лагістычныя?
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😺 МНС Беларусі нечакана заваявала TikTok: дапамаглі коцікі
Прэс-служба міністэрства па надзвычайных сітуацыях вырашыла нагадаць людзям пра простыя правілы, якія дапамогуць захаваць жыццё і здароўе. Але замест сухіх «напаміналак» там вырашылі выкарыстаць папулярныя мэмы з коцікамі.
Рэдкі выпадак, калі дзяржаўнае ведамства праявіла крэатыў і паказала, што сочыць за трэндамі інтэрнэту.
☝️Ва ўзросце 47 гадоў памёр Аляксей Старавойтаў, які кіраваў калоніяй «Віцьба» да мінулага лета
Пра гэта пішуць праваабаронцы з @MAYDAYMog.
Кіраўніком папраўчай калоніі № 3 у Віцебску (на фота) Старавойтаў быў каля 5 гадоў. Агулам жа ён працаваў у гэтай установе ажно з 1998 года, калі ўладкаваўся на пасаду кантралёра.
Да жніўня 2020 года ў «Віцьбе» адбывалі пакаранне шматлікія бізнесоўцы і чыноўнікі, таму яна лічылася адной з найлепшых у краіне. Пасля таго, як Лукашэнка запусціў хвалю масавых рэпрэсіяў, звязаных з пратэстамі супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту, ПК-3 стала такім жа месцам катавання палітвязняў, як і дзясяткі іншых лакацыяў. Калі казаць канкрэтна пра памерлага Старавойтава, то дакладна вядома, што ён прымушаў «палітычных» пісаць лісты з прашэннем аб памілаванні на імя Лукашэнкі.
У траўні мінулага года ў віцебскай ПК-3 памёр Мікалай Клімовіч, якога пакаралі за карыкатуру на Лукашэнку. У мужчыны была другая група інваліднасці, аднак яго ўсё роўна накіравалі ў калонію. Звальненне Аляксея Старавойтава, зрэшты, не было ніяк звязана з той смерцю.
🔍 У РБ прыходзіць усё больш расейскага бізнесу. Ці ёсць у гэтым небяспека для беларускіх кампаніяў?
Пасля 2020 (і асабліва 2022) года з нашай краіны пачалі сыходзіць заходнія кампаніі. Іхныя нішы паступова сталі займаць расейскія. Разам з гэтым яны прыйшлі і на тыя дзялянкі, дзе традыцыйна працаваў айчынны бізнес.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
⚽️ Клуб «Пагоня Варшава» – пераможца конкурсу Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой
Беларус Аляксандр Кушнер заснаваў у Варшаве футбольны клуб для дзетак з асаблівасцямі развіцця.
Паглядзіце, якой класнай справай займаюцца беларусы 👆