☝️ Сямейнікі Лукашэнкі робяць бізнес на тым, што забараняюць прадпрымальнікам
У гэтай гісторыі, канешне ж, не абышлося без нявесткі Лукашэнкі — Ганны Сялук. Яна вынайшла тое, што на захадзе існуе ўжо даўно.
І ўжо выкарыстала гэта ў шэрагу дзяржаўных імпрэзаў, а таксама на карпаратыве МАЗу, які «Музычная медыякампанія» Сялук арганізоўвала да 80-цігоддзя беларускага холдынгу.
У нашым відэа распавядаем, якая геніяльная ідэя прыйшла ў галаву Сялук на гэты раз.
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸Як Радаслаў Сікорскі падзяліўся тэорыяй на закрытай сустрэчы экспертаў, а ўкраінскія журналісты даведаліся і ледзь да дыпламатычнага скандалу не давялі
🔸Вайна за тэрыторыю, вайна інфармацыйная і ўрэшце — вайна за «душы». Як РПЦ выцясняюць з Еўропы
🔸Як дэмсілы могуць знайсці для сябе месца за сталом перамоваў пасля вайны
🔸Праслухоўка ад кіберпартызанаў: чым жыве намеснік кіраўніка Маскоўскага раёна Менску
Далучайцеся да эфіру ⤵️
🤔 Калі ліберальны свет нарэшце пераможа аўтакратычны?
На жаль, гэта можа заняць дзесяцігоддзі... Так лічыць лаўрэатка Пуліцэраўскай прэміі Эн Эплбаўм, якая глыбока даследуе тэму аўтарытарызму.
Мы задалі ён самыя хвалюючыя пытанні наконт дыктатараў, будучыні Беларусі, пасляваеннай Украіны, і атрымалі цікавыя адказы.
Ці існуе сёння «калектыўны Захад», што аб'ядноўвае дыктатараў Еўропы і Азіі, якія памылкі зрабілі Еўропа і ЗША, і чаму сёння рэвалюцыі не перамагаюць? Пачытайце эксклюзіўнае інтэрв'ю ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
А паглядзець яго можна ў нашых калегаў з «Вот Так»
▪️У Іране выбухнула шахта — загінулі больш за 50 чалавек
Інцыдэнт адбыўся на вугальнай шахце на ўсходзе краіны. Прычынай выбуху стала вялікая колькасць метану. У той момант там знаходзіліся 69 чалавек.
Ужо вядома пра 51 загінулага, 17 былі дастаўлены ў больніцу. У правінцыі Паўднёвы Харасан абвясцілі трохдзённую жалобу.
😡Беларускіх пенсіянераў не пусцілі ў Грузію з-за падзеі 15 гадовай даўнасці
Адмова нават здзівіла турфірму. Беларусам забаранілі ўезд праз ранейшы візіт у Абхазію — піша @nashaniva.
Нашы суайчыннікі наведвалі Абхазію 15 гадоў таму і з таго часу не змянялі пашпарт. Пенсіянеры праехалі вялікі шлях і былі вымушаныя пакінуць аўтобус.
Апошнім часам беларусы ўсё часцей сутыкаюцца з праблемамі пры ўездзе ў Грузію. Нядаўна мы пісалі пра журналіста Андрэя Мялешку, якога дэпартавалі разам з дачкой.
😐 Лукашэнка запрасіў у госці лідара хунты, адказнага за этнічныя чысткі
Запрашэнне накіравалі кіраўніку М'янмы генералу Мін Аўн Хлайну, які знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі. У 2021 годзе ён захапіў уладу ў краіне ваенным шляхам і потым арганізаваў рэпрэсіі.
ААН абвінаваціла яго ў пераследзе мусульманскай народнасці рохінджа, у выніку чаго загінулі каля 10 тысяч чалавек, 700 тысяч сталі бежанцамі.
Дарэчы, у чэрвені 2020 года Мін Аун Хлайн наведваў ваенны парад у Маскве. «Расейскія ваенныя парады — гэта нешта грандыёзнае», — адзначыў генерал.
Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі паляцелі ў ЗША на саміт ААН
Экс-кіраўнік МЗС Алейнік і экс-міністр юстыцыі Хаменка вылецелі сёння ў Нью-Ёрк. Прапанову прыняць удзел атрымаў і Лукашэнка (яго запрасіў сам генсек Гутэрыш яшчэ вясной).
Саміт ААН адбудзецца 22-23 верасня. Чыноўнікі плануюць прадставіць там дасягненні Беларусі ў галіне ўстойлівага развіцця.
Ілля Яшын: Лукашэнка мяняе палітвязняў на дэталі самалётаў
«У яго [Лукашэнкі] праблема з "Белавія", і яму трэба чыніць самалёт, яму патрэбныя нейкія дэталі, якія ён не можа атрымаць праз санкцыі. І ён літаральна абменьвае жывых людзей на дэталі для самалётаў. Але зразумелая справа, што ні Марыю Калеснікаву, ні Ціханоўскага, ні Бабарыку ні на якія дэталі ён не абмяняе».
Палітык таксама заявіў, што ў Расеі і Беларусі падобныя праблемы:
«І там, і тут звар'яцелы дзед, які гвалтуе сваю краіну, гвалтуе свой народ і бярэ свой народ у закладнікі. І там, і тут палітвязні, вялікая колькасць. Але там [Беларусь] людзі яшчэ горш сядзяць».
Палітык запэўніў, што трэба разам працаваць з беларускай апазіцыяй дзеля вызвалення палітвязняў.
Арменія затрымала блогера па запыце рэжыму Лукашэнкі, але потым вызваліла
Затрыманы — Аляксандр Лапшын. Ён правёў у аддзяленні армянскай паліцыі чатыры гадзіны праз запыт. На радзіме яго хочуць асудзіць па 7 артыкулах, у тым ліку за «абразу Лукашэнкі».
Вядома, што затрыманне Аляксандра ініцыяваў экс-генпракурор Аляксандр Канюк, які цяпер працуе амбасадарам у Арменіі.
«Канюк падзяліўся з адным з дыпламатаў у Ерэване, што разбярэцца са мной і знойдзе спосаб гэта зрабіць. Ён знаходзіцца ў санкцыйным спісе Еўразвязу і ЗША за жорсткае падаўленне мірных акцый пратэсту ў Мінску летам 2020. Дзякуй армянскаму правасуддзю, якое адмовіла Беларусі ў маім арышце і экстрадыцыі», — гаворыцца ў допісе Лапшына.
☕️ Добрай нядзельнай раніцы ўсім, хто цяпер гартае стужку Тэлеграму 😊
Прапануем вашай увазе тры свежыя матэрыялы «Белсату», якія можна прачытаць, пакуль вы валяецеся ў ложку:
⭕️ «Без тытраў на шаленства не пусцяць». Як змяніліся правілы правозу жывёлінаў у ЕЗ
ЕЗ выкрэсліў Беларусь з пераліку дзяржаваў, дзе сітуацыя з шаленствам не выклікае асцярогі. Прышчэпка ад гэтага вірусу патрабавалася заўсёды, аднак з 16 верасня дадаткова неабходны тэст на колькасць антыцелаў. Але ёсць адна вельмі істотная праблема.
⭕️ У Варшаве прайшоў VII Беларускі бізнес-форум
«Белсат» пабываў на імпрэзе і прасачыў за тым, каму і за якія дасягненні раздалі ўзнагароды
⭕️ Кітай, Катар і Дагестан. Куды ездзілі беларусы адпачываць улетку 2024 года
30 чалавек нават з'ездзілі ў круіз вакол Японіі, што аказалася танней стандартнага тура ў Егіпет.
#штопачытаць
🏎 Гэтай жывёлінцы далёка да хуткасцяў Формулы 1, але яна ўсё роўна стала зоркаю заездаў
Падчас трэнавальных сесіяў Гран-пры Сінгапуру на аўтадром прыбег варан. Каб прыбраць яго з трасы, персаналу давялося трохі напружыцца.
А вось гоншчыкі рэагавалі на візіт яшчаркі з усмешкамі. Паглядзіце ☝️
🌸 На поўдні Беларусі заквітнеў бэз
Гэтыя кадры знятыя не ўвесну, а пару дзён таму!
Звычайна бэз квітнее ў траўні (здараецца што другі раз на пачатку жніўня). Аднак у другой палове верасня пабачыць гэтую расліну квітнеючай – сапраўды рэдкасць!
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸У Беларусі ініцыявалі перарэгістрацыю рэлігійных арганізацыяў. Якія выстаўленыя патрабаванні?
🔸У школах будуць расказваць, што такое выбары
🔸Нявестка Лукашэнкі прыдумала айчынных трансформераў
🔸«Белсат» пабываў у вызваленым два гады таму Ізюме на Харкаўшчыне
🔸У Нідэрландах плануюць адрадзіць аўтамабільны брэнд, заснаваны ў мінулым стагоддзі выхадцам з Койданава
Далучайцеся да эфіру ⤵️
💊 У Менску 39-гадовая жанчына хацела набыць лекі па фальшывым рэцэпце, а ў выніку трапіла за краты
39-гадова жыхарка Менску сустрэла знаёмага і пацікавілася, як набыць лекавы прэпарат без рэцэпта ўрача. Той перадаў ёй пусты бланк, які яна запоўніла і адправілася ў аптэку на вуліцу Гінтаўта. Але рэцэптурныя бланкі, сярод якіх і прад'яўлены жанчынай, значыліся згубленымі, аб чым ведалі работнікі аптэк.
Фармацэўт папрасіла жанчыну пачакаць і выклікала міліцыю, але жанчыла збегла. Яе затрымалі праз некалькі дзён.
Раней жанчына ўжо была тройчы судзімая (у тым ліку за абарот забароненых рэчываў і выкарыстанне падробленых дакументаў), а таксама стаяла на ўліку ў нарколага.
👉 Суд прызначыў ёй 11 год і 1 месяц папраўчай калоніі строгага рэжыму, а таксама штраф у памеры 12 тыс. рублёў і прымусовае лячэнне ад наркаманіі.
🐬 Санкцыі санкцыямі, а адпачыць хочацца. Паглядзелі, куды ездзілі на летнія вакацыі беларусы
Нягледзячы на рост коштаў на 20%, на першым месцы па-ранейшаму Турцыя. На другім - ААЭ.
Застаецца прываблівай для беларусаў і Грузія.
👉 Аднак былі і экзатычныя кірункі. Пачытаць пра іх можна ПА СПАСЫЛЦЫ
🐻 Мядзведзь з дзіўнай мутацыяй выжыў у лесе
У амерыканскім штаце Вірджынія заўважылі мядзведзя, які мае толькі дзве лапкі. Паглядзіце, як жывёліна дае рады ў дзікай прыродзе.
🤓 Толкінаўскаму Хобіту — 87 гадоў!
Упершыню раман «Хобіт, або туды і назад» быў апублікаваны 21 верасня 1937 года. Цікавыя падрабязнасці пра гэтую кнігу глядзіце ў нашым відэа.
І памятайце: «хто шукае, той заўсёды знойдзе… Але ўлічыце, знаходзіш звычайна не тое, што шукаў».
Беларус амаль два тыдні трымаў галадоўку ў Літве
Цяпер ён абвясціў, што спыняе яе і вяртаецца ў Беларусь. На гэты рызыкоўны для здароўя крок ён пайшоў з-за аўтамабіля.
Рыгор набыў машыну Honda на амерыканскім аўкцыёне і хацеў прывезці дадому, але яе затрымалі ў літоўскім порце Клайпеда. Машыну забраць не ўдалося, таму мужчына паехаў разбірацца ў Вільню і нават арганізаваў акцыю ля Сейма, суправаджаючы гэта галадоўкай.
Паводле беларуса, за час галадоўкі ён страціў 10-12 кілаграмаў, пакуль дамагаўся справядлівасці. Праз некаторы час Рыгора запрасілі ў Парламент Літвы, дзе ён напісаў заяву. Яму паабяцалі вырашыць пытанне з мытняй.
Цяпер мужчына збіраецца вярнуцца ў Беларусь, а машына пакуль застаецца ў Літве. Такіх аўтамабіляў беларусаў, што затрымаліся ў порце, цяпер могуць быць тысячы.
У гэта цяжка паверыць, але...
😮 Чэргаў на мяжы ЕЗ і Беларусі амаль няма! На ўсё пра ўсё патрабуецца 1–2 гадзіны. Не верыце — пачытайце самі ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Беларус прыдумаў схему, як катацца на электрасамакаце бясплатна
❗️Але мы вам не раім гэтым карыстацца, бо цяпер хлопцу не пазайздросціш. Як самакаты могуць пагубіць маладосць — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
Канібал-маньяк з Расеі цяпер на волі дзякуючы вайне
Дзмітрый Малышаў быў асуджаны да 25 гадоў турмы за тое, што выразаў і з'еў сэрца сваёй ахвяры. Ён адсядзеў 8 гадоў, пасля чаго адправіўся ваяваць ва Украіну. Цяпер людаед вярнуўся дадому ў адпачынак.
Паводле прапаганды, прыехаўшыя з Украіны расейскія жаўнеры лічацца героямі. Яны прыходзяць у школы і распавядаюць пра «абавязак перад Радзімай». Сярод іх ёсць і амніставаныя былыя зняволеныя па артыкулах за забойства і згвалтаванне.
«Если тебе там надонатили, положи мне на телефон двадцатку тогда»
Павук працягвае наладжваць дыялог з ідэалагічнымі апанентамі. Рэдка калі гэта бывае лёгка, вось і цяпер размова скончылася пасыланнем…
Як будаўнік з Магілёву западозрыў Павука ў ЛГБТ-прапагандзе і што было далей — глядзіце новае выданне «Шухер Шоу» на «Белсат LIFE»
Баевікі «Хезбалы» ноччу масава атакавалі Ізраіль
Групоўка выпусціла больш за сто ракетаў. У выніку траплення ракеты па ферме ў Ізрэельскай даліне загінулі каровы. Таксама вядома пра некалькіх пацярпелых.
Паводле «Хезбалы», абстрэл быў адказам на аперацыі «ЦАХАЛ» па выбуху прыладаў у Ліване на мінулым тыдні.
Ізраільская армія заявіла, што ўзмоцніць атакі ў адказ на гэты абстрэл.
Расея атакавала Харкаў авіябомбамі
Больш за 20 пацярпелых, сярод іх — дзяўчынка 8 гадоў і двое падлеткаў 17 гадоў.
Паводле МУС Украіны, расейская армія магла скінуць тры фугасныя авіябомбы на горад. Адзін з боепрыпасаў выбухнуў каля пад'езду жылога дому, адкуль эвакуявалі 68 чалавек.
💥 #галоўнае за 21 верасня
✔️ Навукоўцы выявілі новую групу крыві
✔️ У вёсцы Рудня Светлагорскага раёна злавілі тарантула
✔️ Украінскага салдата ў расейскім палоне катавалі так, што яму адняло мову
✔️ У Віцебску адкрылі профільны клас «Юны пракурор»
✔️ Змяніліся правілі правозу жывёлінаў у ЕЗ
✔️ Бяздомны скраў заплечнік з вялікай сумай грошай. Грошы выкінуў, а заплечнік пакінуў сабе
✔️ Менскі заапарк збірае цацкі для сваіх вялікіх коцікаў
✔️ Літва разглядае магчымасць перадаць Украіне 17 пажарных машын, набытых Зімбабвэ ў Беларусі
✔️ Ізраільцянін шпіёніў для Ірану за грошы, каб утрымліваць сваю жонку з Беларусі
✔️ Аляксей Кузьміч стварыў чарговы «перфоманс»
✔️ У Брытаніі зрабілі унікальную аперацыю рэдкаму насарогу
#рэпрэсіі:
▪️ У Беларусі вымушаныя спыніць працу пансіянаты для людзей сталага ўзросту
▪️ У Віцебску за «садзейнічанне экстрэмізму» будуць судзіць жанчыну з першай групай інваліднасці
🤔 Вы ведалі, што 100 гадоў таму беларус заснаваў у Еўропе фірму, якая стварала кузавы для «Бугацці» ды «Ролс-Ройсаў»?
Якаў Саўчык (насамрэч ягоным прозвішчам было Саўчук), які нарадзіўся ў Койданаве, атрымаў прызнанне ў Еўропе дзякуючы сваёй фірме, што вырабляла эксклюзіўныя аўтамабільныя кузавы.
Фірма так і называлася – «Саўчык» («Saoutchik»). Цяпер, праз дзесяцігоддзі, энтузіясты з Нідэрландаў надумалі вярнуць імя да жыцця.
Глядзіце наш сюжэт пра гэта ☝️
😳 Лукашэнка знайшоў нафту і таму Беларусь выходзіць з АДКБ
Не верыце?
👀 Ну то паглядзіце новы выпуск сатырычнага шоу «Вечаровы шпіль».
📸 Маштабныя пажары ў Партугаліі і магутныя паводкі ў краінах Цэнтральнай Еўропы
Сабралі для вас галоўнае за тыдзень у фотаздымках.
🦏 Рэдкаму насарогу зрабілі ўнікальную аперацыю
У брытанскім сафары-парку Knowsley Safarі заўважылі, што двухгадовая самка паўднёвага белага насарога па мянушцы Амара пачала кульгаць.
☝️ Рэнтген паказаў пералом жбіцы (лакцявая косць) у пярэдняй правай лапе. Аднак высветлілася, што гэта быў першы падобны выпадак, і ветэрынары не ведаюць, як лячыць насарогаў з такімі траўмамі. Таму прыйшлося рызыкнуць і выкарыстаць свой вопыт у лячэнні коней.
Аперацыя цягнулася ажно 5 гадзінаў. Пасля хірургічных маніпуляцыяў Амары наклалі гіпс і размясцілі ў мяккім вальеры разам з маці.
😊 Жывёліна хутка пачала хадзіць самастойна, а праз 27 тыдняў гіпс паспяхова знялі. Цяпер Амара зноўку свабодна гуляе з суродзічамі.
Усе свае маніпуляцыі хірургі падрабязна запісалі на бучучыню. Але спадзяюцца, што больш такіх пераломаў у рэдкіх насарогаў ня будзе.
🙈 Аляксей Кузьміч стварыў чарговы перфоманс
Гэтым разам ён прымаляваў да Вандомскай колоны ў Парыжы 2 кругі, зрабіўшы яе падобнай на мужчынскі палавы орган.
Мастак назваў свой твор «Інсемінацыя». Відэа перфомансу Кузьміч апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook.