📺 Асноўнае на гэтую гадзіну
✔️ У Берасці задыміўся аўтобус МАЗ;
✔️ Лукашэнка прызнаў дэфіцыт рабочых і акрэсліў яго як «павальны»;
✔️ У Беларусі пачалася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне;
✔️ У Літве прапануюць пазбаўляць відаў на жыхарства беларусаў, якія часта ездзяць на радзіму;
✔️ ЗША: Украіна можа ўступіць у NATO толькі пасля заканчэння вайны;
✔️ У менскай паліклініцы паставяць апарат МРТ. Гэта першы выпадак у Беларусі;
✔️ Сёлетні сакавік стаў самым цёплым за ўсю гісторыю назіранняў;
✔️ Сонечнае зацьменне ў Паўночнай Амерыцы;
Глядзіце кароткае выданне навінаў на «Белсаце» 🎞
💁 Наведнікі сталага веку скардзяцца, што не могуць запомніць прозвішча свайго ўчастковага тэрапеўта
Мы агледзелі старонкі 45 паліклінік Менску – дарослых і дзіцячых – і высветлілі, што як мінімум у 25 з іх сапраўды працуюць дактары з нетыповымі для Беларусі прозвішчамі ды імёнамі.
🤔 Гэта выпадковасць і назіраецца толькі ў нейкай адной медычнай установе ці новы трэнд з дапамогай якога ўлады спрабуюць развязаць кадравую праблему ў медыцыне?
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💱Курсы валютаў на 9 красавіка
Долар і еўра сёння нязначна падраслі, расейскі рубель зноў патаннеў
#курсывалютаў
☝️ Знайшліся тры пакупнікі на кватэру Цапкалаў у Беларусі
«Белюрзабеспячэння» другі раз спрабуе прадаць кватэру Валерыя і Веранікі Цапкалаў праз электронны аўкцыён.
Першы раз кватэру спрабавалі прадаць 27 лютага, але таргі не адбыліся – не знайшлося ахвочых. Пасля гэтага цану на кватэру знізілі – да 286 753 рублёў 76 капеек.
🔻 Беларусы і расейцы могуць пазбавіцца віду на жыхарства ў Літве
Такая магчымасць разглядаецца пры ўмове, што вы ездзіце ў Беларусь больш за адзін раз на месяц. Адпаведны законапраект ужо ўнесены ў Сейм:
Сярод іх ёсць тыя, хто мае дазвол на часовае пражыванне, выдадзены з гуманітарных меркаванняў. Тысячы такіх выпадкаў былі зафіксаваны ў снежні мінулага года. У Беларусі ў гэтых людзей ёсць свае сем’і, сябры, сваякі, яны вяртаюцца падчас вялікіх святаў года. Аднак іх там могуць завербаваць, папрасіць выканаць пэўныя разведвальныя функцыі і г. д.
Скандал набірае абароты: Зміцер Панкавец пойдзе ў суд
Журналіст, якога абвінавацілі ў хатнім гвалце і потым звольнілі з «Радыё Свабода», будзе судзіцца са сваёй былой жонкай.
«Разумею, што па вялікім рахунку ўсім пофіг. Адвакат займаецца справай ужо чатыры тыдні. Так што суду быць», – заявіў Зміцер
Нагадваем, скандал вакол журналіста разгарнуўся пасля таго, як ягоная былая жонка абвінаваціла яго ў хатнім гвалце. Ганна расказала, што ейны партнёр збіваў яе, звешваў з гаўбца на чацвёртым паверсе, абражаў, пагражаў як ёй, так і ейным сваякам.
😯 Ого! Паглядзіце якое сонечнае зацьменне было ўчора ў Паўночнай Амерыцы
Ягоная поўная фаза доўжылася 4 хвіліны 28 секунд. За гэтым цудам маглі назіраць каля 32 млн чалавек з ЗША, Канады і Мексіцы.
У Гомлі асудзілі беларуса на 10 гадоў калоніі
Паводле «суду», асуджаны ўдзельнічаў у «экстрэмісцкім фармаванні» і хацеў далучыцца да палка Каліноўскага.
Мужчыну зваць Іван Сухамераў, яму 28 год. Яго абвінавацілі паводле 10 крымінальных артыкулаў, у тым ліку за «здраду дзяржаве», «абразе Лукашэнкі» і «удзелу ў тэрарызме». Судзілі беларуса ў закрытым рэжыме.
Вядома, што Івана затрымалі яшчэ ў 2023 падчас спробы нелегальна перайсці мяжу.
💥 #галоўнае за 8 красавіка
🔸 Рэкордныя чэргі на выездзе з Беларусі;
🔸 Журналіст Зміцер Панкавец больш не з'яўляецца супрацоўнікам Радыё «Свабода». Раней яго абвінавацілі ў хатнім гвалце;
🔸 У Італіі загінуў беларускі дальнабойнік;
🔸 У Смаленскай вобласці абваліўся мост. Галоўны транспартны калідор паміж Расеяй і Беларуссю заблакаваны;
🔸 У Бруселі абмяркуюць пытанні адказнасці Лукашэнкі за злачынствы супраць беларускага і ўкраінскага народаў;
🔸Доступ да некаторых медыяў з Літвы, Латвіі і Эстоніі заблакаваны на тэрыторыі Беларусі;
🔸 МАГАТЭ расказала пра атаку на ЗАЭС: бяспека не парушаная, але гэта быў сурʼёзны інцыдэнт. Вынікі 775-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне;
☝️ Доступ да некаторых медыяў з Літвы, Латвіі і Эстоніі заблакаваны на тэрыторыі Беларусі
Пра якія медыі вядзецца гаворка, мінінфарм не ўдакладняе. На сёння з Беларусі немагчыма перайсці на сайт буйнога літоўскага інтэрнэт-выдання Delfi.
❓ Ці чытаеце вы замежныя медыі? Раскажыце, што цяпер немагчыма адкрыць?
💔 Аляксандр Плюцінскі
Быў затрыманы 10 лістапада 2021 года. Яго змясцілі пад варту ў СІЗА-1, выставіўшы абвінавачанне паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: «групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і «хуліганства».
Напрыканцы траўня 2022 года мужчыну асудзілі да 3 гадоў і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8
#рэпрэсіі
🔥 Беларускі БелАЗ выратаваў украінскі Крыўбас
Напачатку поўнамаштабнага ўварвання беларускія самазвалы заступілі шлях расейскай арміі на шляху ў Крывы Рог
Паглядзіце ☝️
🎥 Вялікі натоўп людзей сабраўся ў Вязынцы гукаць вясну
Глядзіце, як атмасферна і прыгожа гэта было ☝️
🔻 Суды над сем'ямі і паўторныя рэпрэсіі. Вынікі рэпрэсій за сакавік
Паводле падлікаў праваабаронцаў «Вясны», толькі за сакавік паводле крымінальных артыкулаў з палітычных прычынаў маглі быць асуджаныя як найменей 165 чалавек. З іх 48 – жанчыны, 117 – мужчыны.
☝️ Акрамя таго, адзначаюць праваабаронцы, працягваюцца масавыя суды за ўдзел у акцыях пратэсту: мінімум 85 чалавек у мінулым месяцы былі асуджаныя паводле арт. 342 КК, у тым ліку – 10 семʼяў.
У сакавіку адбыўся ўсплёск паведамленняў афіцыйных рэсурсаў СК аб тым, што ў дачыненні да эмігрантаў, вымушаных пакінуць Беларусь распачатыя справы ў рамках спецыяльнай вытворчасці.
Яшчэ адной адметнасцю сакавіка сталі паўторныя суды ў дачыненні да ўжо рэпрэсаваных.
#рэпрэсіі
🔻 «Зеркало»: васьмёра чалавек скокнулі з вакна дома
У кватэры на чацвёртым паверсе па Раманаўскай Слабадзе ў Менску знаходзілася 14 хлопцаў з Індыі, усе прыкладна 22-гадовага ўзросту. Але раптам у кватэры нешта адбылося, што прымусіла прынамсі васьмярых з іх скокнуць з кватэры праз акно.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🕯 9 красавіка 2016 года заўчасна пайшоў з жыцця мовазнаўца, стваральнік моўнай службы «Белсату» Зміцер Саўка
Зміцер Саўка стаяў ля вытокаў моўнай службы «Белсату» і онлайн-сэрвісу для праверкі памылак «Добрапіс». Быў адным з аўтараў праграмы «Моўнік», якая выходзіла на тэлеканале «Белсат». Выбітны мовазнаўца, даследнік, навуковец. Суаўтар кніг «Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Бібліяграфія» і «Беларускі клясычны правапіс».
Вядоўца і рэдактар «Белсату» Сяргей Падсасонны казаў раней:
Калі кажуць, што мова гэта душа народу, мне падаецца, што Зміцер Саўка для нас, для «Белсату», быў такой душою. Мова, якой мы карыстаемся, якую чуюць нашыя гледачы штодня, – гэта мова, якая назаўсёды застанецца з намі. Таму гэтая душа, Зміцер Саўка, будзе прамаўляць кожны дзень з нашых тэмаў і выданняў. Ён заўсёды будзе з намі, заўсёды будзе з гледачомЧитать полностью…
😳 Нашэсце змей у Пінску
Выглядае жудасна, бо змеі вісяць нават на дрэвах
Мясцовыя жыхары кажуць, што гэта нармальная штогадовая з'ява, калі падымаецца ўзровень вады ў буйных вадаёмах.
⚠️ На матчах чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў, якія адбудуцца 9 і 10 красавіка, магчымы тэрарыстычныя акты
Пра гэта папярэджвае тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» праз Фонд «Аль-Азаім», СМІ, якое адказвае за распаўсюджванне паведамленняў ад тэрарыстаў
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💰 Колькі насамрэч зарабляюць дактары?
Нядаўна Лукашэнка выказаўся, што заробак дактароў — 10 000 рублёў. У праграме «Атма$фера» мы вырашылі праверыць гэтыя лічбы, а заадно і параўнаць з заробкамі лекараў у суседняй Польшчы. Спойлер: ўсё вельмі сумна.
Поўнае выданне праграмы глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» 🎞
#грошы
😮 Вулкан на Сіцыліі выпускае кольцы дыму
Гэта вулканічны газ з вялікай сілай вырываецца з круглых кратараў
ЗША мае планы далучэння Украіны да NATO, але з умовамі
«Украіна можа ўступіць у Альянс толькі пасля заканчэння вайны. Гэта працэс, які прасоўваецца», – заявіў прадстаўнік Дзярждэпу Мэцью Мілер
Паводле яго, пазіцыя Вашынгтону па гэтым пытанні – нязменная.
«Мы разумеем, што зможам стаць членамі NATO толькі пасля заканчэння гэтай вайны, але зарэзерваваць гэта 33-е крэсла за намі – у прынцыпе нашыя партнёры маглі б», – заявіў народны дэпутат Ягор Чэрнеў
🤔А як думаеце, ці будзе Украіна ў NATO пасля заканчэння вайны?
Чыстка інтэрнэту: у Беларусі анулююць дамены «экстрэмісцкіх» сайтаў
Цяпер, калі дамен (імя інтэрнет-рэсурсу) быў забаронены рэжымам – яго будуць аўтаматычна выдаляць. Гэта значыць, што такія сайты цалкам перастануць працаваць у нацыянальнай даменнай зоне by.
«Ануляванае даменнае імя будзе ўносіцца ў спецыяльны пералік і становіцца недаступным для рэгістрацыі на працягу перыяду знаходжання ў рэспубліканскім спісе», – гаворыцца ў інструкцыі.
Такія інтэрнэт-рэпрэсіі ладзяцца па загадзе Аператыўна-аналітычнага цэнтру пры Лукашэнкі.
☕️ Добрай раніцы, сябры!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Якія ў Пуціна планы на Харкаў?
Праз VPN
Паветраныя атакі на Харкаў апошніх дзён могуць быць часткаю планаў вялікага наступу. Разбяромся, што задумаў Пуцін і ці сапраўды ён зможа акупаваць украінскі горад?
🔺Што азначае «мірны план» Трампа?
Праз VPN
Стала вядома, як будучы кандыдат на прэзідэнта ЗША Доналд Трамп плануе дамагчыся мірнага ўрэгулявання канфлікту. Распавядаем, якім коштам ён хоча скончыць вайну.
🔺Залатыя жыла Лукашэнкі, пра якую раней не казалі
Праз VPN
Гэта прыносіць мільёны ў кішэні рэжыму, а дапамагае ў гэтым вядомая кампанія «Сінэзіс». Разам з «BELPOL» даведаліся, як онлайн-казіно прыносіць Лукашэнку вялікія прыбыткі.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 8 красавіка
🔻 Затрымалі і пасадзілі рабочага «Нафтану»;
🔻 Затрыманы яшчэ адзін беларус за каментары аб тэракце ў Расеі;
🔻 Пенсіянерку трэці раз судзяць за атрыманне дапамогі;
🔻 Айцішнік ехаў у Беларусь на дзень народзінаў маці, а цяпер яго будуць судзіць паводле 4 артыкулаў;
🔻 Следчы камітэт распачаў спецвядзенне ў дачыненні да Бажэны Жолудзь. Дзяўчыны забітага ў Кіеве кіраўніка «Беларускага дому ва Украіне» Віталя Шышова;
🔻 53-гадовага журналіста-фрылансера і відэаблогера Аляксандра Ігнацюка з Пінску асудзілі да шасці гадоў калоніі і вялікага штрафу;
🔻 Суды над сем'ямі і паўторныя рэпрэсіі. Вынікі рэпрэсій за сакавік;
🔻 Былая палітзняволеная экс-выкладчыца БДУІР Вольга Філатчанкава, асуджаная па «справе студэнтаў» да 2,5 гадоў калоніі, эвакуаваная з Беларусі;
🐶Гэтага сабаку знайшлі праз год пасля знікнення ў 3000 км ад дому
Як так атрымалася? Глядзіце ў нашым відэа!
💬 Аляксандр Мілінкевіч у новым выданні «Мова нанова»
Чаго мы дабіліся ў 2020-м і ці будзе новая хваля рэвалюцыі? А таксама пра Каліноўскага, сямейныя ўспаміны ды русіфікацыю раней і цяпер.
Пра ўсё гэта гутарым з грамадскім дзеячам, дарадцам Святланы Ціханоўскай Аляксандрам Мілінкевічам у новым выданні праграмы «Мова нанова» на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞
#штопаглядзець
🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Інвестар з Арабскіх Эміратаў зварочвае сваю дзейнасць у Беларусі
🔸 Чарговая хваля вербоўкі ў брыгады ПВК Вагнэр пачалася ў Беларусі
🔸 Канфлікт паміж Міністэрствам спорту і турызму ды Асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футболу» выходзіць на новы ўзровень
🔸 Першая беларуская музычная прэмія «Увага!» пройдзе ў Варшаве
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/55DeQFj8wvU
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
☝️ У Смаленскай вобласці абваліўся мост. Галоўны транспартны калідор паміж Расеяй і Беларуссю заблакаваны
На пераправе ў Вязьме знаходзілася як найменей два аўтамабілі. Папярэдне, адзін чалавек загінуў, шасцёра пацярпелі, у тым ліку - дзіцёнак. Мост праходзіў над чыгуначнымі пуцямі з Масквы ў Менск. Чыгунка часова спыненая.
📌 Панінскі мост быў пабудаваны ў 1980 годзе. У 2018 яго адрамантавалі
Ці ўсё нармальна з грамадствам, якое кпіць з ахвяраў?
У новым выданні ток-шоу «План: Б» абмяркоўваем рэакцыю беларусаў на тэракт у «Crocus City Hall».
Ці можна спачуваць расейцам у часы вайны ды не думаць, як на гэта адрэагуюць украінцы? У чым розніца паміж калектыўнай адказнасцю і віной? Таксама абмяркоўваем чаму Захад не зацікаўлены ў разбурэнні Расеі і што павінны зрабіць праціўнікі вайны, каб спыніць Пуціна.
▶️ https://youtu.be/nYthUiInrxM
🔥 Новае выданне кнігі «Мова 404»
«Мова 404» складаецца з больш за сотні ўласных гісторый беларусаў і беларусак, якія сутыкаліся з моўнай дыскрымінацыяй у розных сферах.
«Говори на нормальном языке!». Героі кнігі ў адказ на беларускую мову чулі і не такое.
Аўтарка Аліна Нагорная дапоўніла мінулае выданне новымі гісторыямі. Таксама летась праектам «Народная аўдыёкніга» была выдадзеная аўдыёверсія, у стварэнні якой бралі ўдзел больш за 100 беларусаў і беларусак.
📚 Кніга даступная бясплатна ў аўдыё і электронным фармаце на сайце. Па папяровы асобнік пішыце наўпрост аўтарцы ў Instagram.
🎞 Размову з аўтаркай глядзіце ў колішнім выданні нашай праграмы «Трэба пагаварыць»
#штопачытаць #штопаслухаць #аўдыякнігі