belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🏙️ «Беларуская Варашава»

Як не згубіць сувязь з радзімай у эміграцыі

Паглядзіце ☝️

Читать полностью…

Белсат

🖤 Сёння тысячны дзень жудаснай і бессэнсоўнай вайны Расеі супраць Украіны

Коштам сотняў тысяч жыццяў Расея акупавала пятую частку Украіны, але Украіна захавала незалежнасць. Пуцін не дасягнуў сваіх мэтаў, якіх гэтак і не здолеў выразна сфармуляваць.

Колькі жыццяў знесла гэтая вайна – глядзіце ў нашай графіцы. Што адбылося за 1000 дзён поўнамаштабнай вайны – чытайце ў нашым адмысловым матэрыяле.

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 19 лістапада

Ды што ж ты будзеш рабіць?! Зноў беларускі рубель ляснуўся адносна астатніх валютаў.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

☝️ Увесці санкцыі на «таварныя пазіцыі, аналагі якіх вырабляюцца палітвязнямі», увесці абмежаванні супраць «прапагандысцкіх рэсурсаў Лукашэнкі» і іншае: дэмсілы падрыхтавалі прапановы па новых санкцыях да другога раўнда стратэгічнага дыялогу з ЗША

Першы раўнд стратэгічнага дыялогу Злучаных Штатаў Амерыкі з беларускім дэмакратычным рухам адбыўся 6 - 8 снежня 2023 года ў Вашынгтоне. Другі раўнд мае адбыцца 3 - 4 снежня.

Пачытайце, як беларускія дэмсілы прапануюць уздзейнічаць на дыктатарскі рэжым і хто ўвайшоў у каманду па абмеркаванні.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Ужо звыкліся да «амерыканскіх» ботаў ад БЕЛАЗу?

Тады рыхтуйцеся: МАЗ цяпер будзе рабіць каўбасы, а МТЗ — рапсавы алей. І гэта не жарт!

Што ўвогуле адбываецца з гігантамі прамысловасці, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

Расейскія дроны атакавалі інтэрнат ва ўкраінскім Глухаве

Загінулі як мінімум 6 чалавек, у тым ліку дзіця. Пакуль вядома пра 12 параненых. Разбор завалаў працягваецца, пад імі ўсё яшчэ могуць знаходзіцца людзі.

Паводле мясцовых уладаў, жылы будынак быў атакаваны «Шахедамі».

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 18 лістапада

✔️ Эрдаган хоча прадставіць на G20 свой план па замарожванні вайны ва Украіне

✔️ Расея абстраляла Украіну

✔️ Стала вядома, дзе знаходзіцца мігрант, які забіў польскага жаўнера

✔️ Чарнагорыя збіраецца ўвесці візы для беларусаў і расейцаў

✔️ На Гомельшчыне настаўнікі прымусілі дзяцей парушыць закон

✔️ З 1 студзеня ў Беларусі вырасце базавая велічыня

✔️ Плата за выезд з Беларусі на аўтамабілі зробіцца сталаю

✔️Лукашэнка пазбавіў званняў 21 сілавіка за дзеянні ў 2020 годзе

✔️Святлана Ціханоўская распачала працоўны візіт у Эстонію

Читать полностью…

Белсат

Як мінімум 8 нападаў за апошнія 4 месяцы

☝🏻Гэтак вандалы спрабуюць паказаць нелюбоў да Беларусаў у Літве.
Журналістка праграмы «Тыдзень» Марыля Дакуцька прайшлася па беларускіх пляцоўках, што зазналі ціск, ды распавядае, хто спрабаваў пасварыць беларусаў і літоўцаў і што з гэтага атрымалася.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Чаму беларускія прадпрыемствы ўсё больш займаюцца выпускам няпрофільнай прадукцыі

🔸Як і чаму рэжым падключае папулярных блогераў для прапаганды

🔸Затрыманне прадстаўнікоў кампаніі, звязаныя з братамі Карычаў, што атрымоўвалі ад Лукашэнкі зямлю пад забудову і вельмі моцна спаганілі Менск сваімі раёнамі.

🔸Лукашэнка віншуючы латышоў з незалежнасцю запрасіў прыязджаць у Беларусь. І падобна турысты катаюцца ў краіну, хоць гэта для іх і небяспечна

🔸Тым часам выезд за мяжу на аўто з Беларусі стане платным на пастаяннай аснове

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/zq2lrsoOgg8

Читать полностью…

Белсат

💸 З 1 студзеня ў Беларусі вырасце базавая велічыня

Яна будзе складаць 42 рублі (цяпер – 40 рублёў). Такая сума была вызначаная з 1 студзеня 2024 года.

Да базавай велічыні ў Беларусі прывязаныя розныя віды дапамогі, стыпендыі, падаткі, штрафы, аклады працаўнікоў у бюджэтных арганізацыях – адпаведна, павялічацца і яны.

Базавую велічыню павялічваюць раз на год. У 2023 годзе яна складала 37 рублёў, у 2022 – 32 рублі, у 2021 – 29 рублёў. За 9 гадоў базавая велічыня вырасла ў 2 разы – у 2016 годзе яна раўнялася 21 рублю.

Читать полностью…

Белсат

❓ Што такое Кейданская ўнія?

❓ Хто такі Багуслаў Радзівіл і які след ён пакінуў у беларускай гісторыі?

❓ Чаму Радзівілы-пратэстанты былі за самастойнасць ВКЛ?


Глядзіце ў нашай праграме «Вусы Скарыны» адказы на гэтыя пытанні без нуднай школьнай падачы і з цікаўнымі коцікамі, якія заўжды ў сваіх пошуках дакапваюцца да ісціны.

Читать полностью…

Белсат

🤯 Марыупаль у акупацыі: пафас на касцях і беларускія будаўнікі

Што адбываецца ў захопленым горадзе і адкуль там нашыя гастарбайтэры?

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

☝️ «Ягонае затрыманне – гэта пытанне часу»: стала вядома, дзе знаходзіцца мігрант, які забіў польскага жаўнера

Нелегальны мігрант, якога падазраюць у нанясенні смяротнага ранення польскаму салдату Матэвушу Сітэку праз агароджу на беларуска-польскай мяжы, пракраўся ў краіны Заходняй Еўропы.

Паводле інфармацыі генерала Аркадзіуша Шкутніка, камандуючага аперацыяй «Бяспечнае Падляшша», падазраваны апошнім часам знаходзіўся ў Францыі і Бельгіі.

Генерал паведаміў, што асоба злачынца была ідэнтыфікавана: маюцца яго фатаграфіі і інфармацыя пра яго перамяшчэнні. Устаноўлена, што ён уваходзіў у групу з 42 небяспечных мігрантаў, якія нападалі на польскіх вайскоўцаў з дапамогай камянёў і рагатак.

Читать полностью…

Белсат

😲Ого, што вырабляе гэты хлопчык!

Год таму маленькі Бэнг Бэн пачаў паўтараць за бацькам стойкі на руках.

Паглядзіце, што ён можа цяпер!

Читать полностью…

Белсат

Зноў «паляцяць галовы». Распавядаем, як лукашэнкаўскія чыноўнікі «ратуюць» эканоміку

Быдла падае як ніколі, а абяцаных інвестыцыяў не відаць. Са справаздачаў Віцебскага і Берасцейскага аблвыканкамаў перададзеных «BELPOL» вынікае, што напрацавалі адныя праблемы ды заняпад, а ўсе дасягненні змясціліся на трох старонках.

Пакуль дзяржава прызначае вінаватых, журналісты праграмы «Тыдзень» шукалі сапраўдныя прычыны, якія не назавуць лукашэнкаўскія СМІ ☝🏻

Читать полностью…

Белсат

☝️ Прэзідэнт Абхазіі падаў у адстаўку пасля пратэстаў, а парламент краіны падтрымаў гэтае рашэнне

У рэгіёне, які Грузія лічыць сваёй часткай і незалежнасць якога афіцыйна прызнала Расея, адбыліся масавыя пратэсты супраць дамовы з Расеяй. Пад народным ціскам кіраўнік Абхазіі Аслан Бжанія падаў у адстаўку.

Дамоўленасці Лукашэнкі з мясцовымі чыноўнікамі цяпер таксама пад пагрозаю.
Пачытайце, што адбылося ў Абхазіі і да якіх вынікаў гэта можа прывесці.

Читать полностью…

Белсат

🤩 Адразу бачна, хто сапраўдная зорка вечару!

Паглядзіце на мілату дня 🥰

Читать полностью…

Белсат

📌 За 1,5 месяца больш за 400 іпэшнікаў перарэгістраваліся ў юрасобы

У Беларусі пачаў дзейнічаць абноўлены спіс відаў дзейнасці, дазволеных для ІП і самазанятых. Па тых відах, які не трапілі ў спіс, рэгістрацыя ІП з кастрычніка забароненая. Тыя, хто ўжо мае ІП, павінен перааформіць як юрыдычную асобу.

У Мінэканомікі мяркуюць, што змены закрануць каля 20 тысяч ІП. Як паведаміў БелТА міністр эканомікі Юрый Чабатар, больш за 400 індывідуальных прадпрымальнікаў з 1 кастрычніка ўжо перарэгістраваліся ў юрыдычныя асобы.

Апошні тэрмін перарэгістрацыі – 1 студзеня 2026 года.

Читать полностью…

Белсат

🐻 Дыктатар дазволіў паляваць на рысь і мядзведзя ў Беларусі

Гэта значыць, што іх развялося так шмат, што гэтыя жывёлы страцілі прыродаахоўны статус, які мелі раней? Не. Проста нехта (не будзем паказваць пальцам у бок Драздоў) вырашыў, дазволіць паляванне на мядзведзя і рысь у «асаблівым рэжыме». Гэта значыць пры сітуацыі, якая дазваляе «рэгуляваць іх колькасць, на падставе планаў кіравання папуляцыямі, якія распрацоўвае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі».

«Дадзенае рашэнне прынята, паколькі колькасць гэтых жывёлаў значна вырасла і мае патрэбу ў рэгуляванні», – гаворыцца ў паведамленні.


Але мішкам і рысям пакуль яшчэ пашанцавала: асноўныя палажэнні свежападпісанага ўказа ўступаюць у сілу праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання.

Читать полностью…

Белсат

Сілавікі жорска разагналі акцыю пратэсту ў сталіцы Грузіі

Учора ў Тбілісі пратэстоўцы, якія выступаюць супраць фальсіфікацыі парламенцкіх выбараў 26 кастрычніка, пачалі ўзводзіць барыкады і разбіваць намётавы гарадок у цэнтры гораду. Усяго каля дзяржуніверсітэту было ўстаноўлена каля 30 намётаў.

Спачатку сілавікі прывезлі вадамёты і патрабавалі разабраць гарадок на працягу 15 хвілін. Пасля заканчэння гэтага тэрміну гарадок быў хутка знесены паліцыяй. Кіраўнік МУС апраўдваўся тым, што ўдзельнікі акцыі перакрылі праспект, парушаючы права грамадзян на свабодны праезд.

Падрабязней пра пратэсты ў Грузіі і рэакцыю ЕЗ чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Больш за мільён еўрапейцаў прыехалі без візаў у Беларусь

Памежнікі падлічылі, колькі еўрапейскіх грамадзян наведалі нашу краіну, скарыстаўшыся бязвізавым рэжымам. Больш за палову з іх — жыхары суседняй краіны. Хто гэта — чытайце на сайце праз VPN.

🔺 Мікалай Аўтуховіч баіцца, што з ім можа нешта здарыцца

Палітвязень правёў 21 дзень у ШІЗА і цяпер адчувае сябе кепска, непакоіцца пра сваё жыццё і здароўе. Што цяпер вядома пра яго стан — на старонцы (праз VPN).

🔺 Эрдаган на G20 прэзентуе план замарожвання вайны ва Украіне

Міжнародныя сілы на Данбасе і замарожванне далучэння Украіны да NATO — даведайцеся, што прэзідэнт Турцыі можа прапанаваць для дасягнення міру (праз VPN).

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 18 лістапада

🔻 Мікалай Аўтуховіч баіцца, што з ім можа штосьці здарыцца

🔻 За два тыдні праз суды прайшла 91 палітычная справа

🔻 Беларуса затрымалі з-за застаўкі тэлефона на спартыўным мерапрыемстве

🔻 На Аршаншчыне пераследуюць чыгуначнікаў

🔻 «Экстрэмісцкай» прызналі суполку пра дапамогу жывёлам «Помощь бездомным животным, Лунинец»

Читать полностью…

Белсат

❤️‍🩹 Былая палітзняволеная Юлія Чарняўская прэзентавала кнігу, прысвечаную загінуламу мужу, якую яна пісала пад хатнім арыштам

Юлія Чарняўская была затрыманая ў траўні 2021 года па так званай справе «TUT.BY» і правяла пад хатнім арыштам 240 дзён. Кніга «Мир о тебе», у якую ўвайшлі і раннія вершы пісьменніцы, пісалася і рэдагавалася пад пільным вокам канваіраў.

«Тады ў мяне з'явіўся занятак, які дазваляў адарвацца ад сваіх разважанняў, перажыванняў і ад канваіраў, якія бясконца, 24 на 7, дбалі недзе побач. І гэта быў такі занятак свабодай», – казала на прэзентацыі Юлія Чарняўская.


Якія складанасці давялося перажыць жанчыне і што яна адлюстравала ў кнізе – чытайце ў нашым рэпартажы з прэзентацыі.

Читать полностью…

Белсат

🤬 Бабруйчане, што ў вас там адбываецца? На адным з пляжаў у Бабруйску паставілі агароджу

Так частку пляжу адгарадзіў «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў».

Выглядае больш, чым крынжова. Як цяпер там адпачываць?

Читать полностью…

Белсат

🙄 На Гомельшчыне настаўнікі прымусілі дзяцей парушыць закон

16 лістапада ў сацыяльных сетках гомельскай гімназіі № 14 быў апублікаваны відэаролік, дзе галоўнымі героямі выступаюць дзеці. У відэа яны знятыя пад фанаграму песні «Надо!», якая выкарыстоўваецца ў перадвыбарчай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі.

У відэа фігуруе толькі адзін дарослы – педагог-арганізатар гімназіі Таццяна Аўраменка.

Такую дзейнасць можна разглядаць як парушэнне выбарчага заканадаўства. Згодна з дзеючым правам, агітацыя ў межах прэзідэнцкай выбарчай кампаніі пачынаецца толькі пасля завяршэння этапу збору подпісаў за кандыдата, то бок не раней за 1 студзеня 2025 года. У дадзены момант дапускаецца толькі інфармаванне аб кандыдатах і іх праграмах на пікетах зборшчыкаў подпісаў.

Пасля таго, як на сітуацыю звярнулі ўвагу СМІ, ролік быў выдалены з «Instagram» гімназіі.

Читать полностью…

Белсат

😮 Чарнагорыя збіраецца ўвесці візы для беларусаў і расейцаў

Паводле інфармацыі агенцтва Dan, неабходнасць увядзення віз звязаная з працэсам гарманізацыі заканадаўства Чарнагорыі з патрабаваннямі Еўразвязу ў рамках падрыхтоўкі да ўступлення ў яго.

Увядзенне віз таксама закране грамадзян Турцыі, Ірана, Кітая і шматлікіх іншых краін, што абумоўлена правіламі, паводле якіх грамадзяне трэціх краін павінны мець візы пры перасячэнні мяжы з ЕЗ.

Варта адзначыць, што адносіны паміж Чарнагорыяй і Расеяй у апошнія гады становяцца больш напружанымі. Краіна двойчы высылала расейскіх дыпламатаў і абвяшчала шэсць супрацоўнікаў расейскай дыпмісіі персонамі нон грата. З канца верасня 2022 года консульскі аддзел расейскага пасольства ў Чарнагорыі спыніў працу. У Расеі, у сваю чаргу, застаўся толькі пасол Чарнагорыі, якога прэм’ер-міністр краіны абвінавачвае ў адсутнасці актыўнасці. У сувязі з гэтым застаецца незразумелым, хто будзе займацца выдачай віз турыстам у Расеі.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻 Лукашэнка разбіраецца з былымі сябрамі — топ-менеджары «Дана-Астра» за кратамі

🔻 На пажары ў Аршанскім раёне загінула цэлая сям’я

🔻 ЗША далі Украіне дазвол біць «АТАКМС» па тэрыторыі Расеі

🔻 11 асобаў загінулі пры абстрэлы расейцамі Сумаў

🔻 Эрдаган прапануе «замарозку» вайны

🔻 У Грузіі пратэстоўцы перакрылі вуліцы

🔻 Першыя калядныя кірмашы ў Еўропе

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

📌 Здароўе палітзняволенага Мікалая Аўтуховіча пад пагрозай

Ён змог паразмаўляць па тэлефоне са сваякамі і распавёў, што 21 дзень у ШЫЗА, а таксама пра тое, што ў камерах было вельмі халодна, асабліва начамі.

Таксама Мікалай скардзіцца на здароўе:

«Ён хранічны гіпертонік, яму трэба рэгулярна кантраляваць ціск. Але сказаў, што забралі танометр, хаця ў яго быў дазвол на карыстанне. Яшчэ нерэгулярна выклікалі да яго лекара, калі ён прасіў дапамогі. Кажа, толькі ў адным з пяці выпадкаў выклікалі. Як звычайна, ён няшмат казаў пра здароўе, але гэтым разам сказаў, што «калі з ім штосьці здарыцца, дык гэта было зроблена спецыяльна» — распавяла крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

❗️ Расея ўдарыла па шматпавярховіку ў Адэсе

Паводле народнага дэпутата Украіны Аляксея Ганчарэнкі, загінула як найменш 8 чалавек.

Читать полностью…

Белсат

💱 Беларусы? Ці чулі вы сёння нейкі незразумелы грукат? Не пужайцеся, гэта абваліўся рубель

Так, абсалютна да ўсіх валютаў у валютным кошыку. Цікава, ці зможа беларуская валюта ўпасці яшчэ ніжэй?

#курсывалютаў

Читать полностью…
Подписаться на канал