😢 Паліну немагчыма выкупіць, альбо абменяць. Паліну можна вызваліць толькі сілай
Муж Паліны Шарэнды-Панасюк напісаў роспачны пост у сваім Фэйсбуку.
Ён абураецца немагчымымі ўмовамі ўтрымання сваёй жонкі. І тым, што на жанчыну завялі новую крымінальную справу.
Паліна просіць перадаць, каб не называлі яе палітзняволенай. Бо ў любога зняволенага, нават палітычнага ёсць тэрмін знаходжання за кратамі. У Паліны няма нават гэтага – яе тэрмін стаў бясконцым. Зараз яна стала закладніцай у руках тэрарыста. Для вар'ята дыктатара Паліна – важны сведак яго злачынстваў, злачынстваў супраць чалавецтва. А для любога злачынцы, сведак яго злачынстваў, гэта самая небяспечная асоба.
🔥 Надыходзіць містычная Купальская ноч
А ці ведалі вы, што Купалле – гэта не толькі спевы, вяночкі і вогнішча? Распавядаем пра цікавыя традыцыі святкавання летняга сонцастаяння, якія былі ў нашых продкаў.
Паглядзіце!
🤔 Рубрыка «Адгадай хто?»
Нам усё жыццё ўбівалі ў галаву, што там эксплуатацыя, там чалавек – нішто...А аказалася? У нашае грамадства ўсеагульнага дабрабыту адтуль ніхто не рвецца, а мы...
👽 Беларускія зенітчыкі паабяцалі абараніць краіну ад НЛА
🥴 У адной лепшай краіне ў свеце адзін «начальніка штабу» паабяцаў, што «любы неапазнаны лятальны апарат, які парушыць дзяржаўную мяжу, будзе знішчаны».
21 чэрвеня міністэрства абароны абвесціла пра «раптоўнае правяранне гатовасці злучэнняў і вайсковых частак Узброеных сілаў да выканання задачаў паводле прызначэння». Правяранне праходзіць у Берасцейскай і Гомельскай вобласцях. У Мінабароны папярэджвалі пра перасоўванне баявой тэхнікі па аўтатрасах.
📸 Святкаванне Купалля ў Польшчы, лясныя пажары ў Грэцыі і ЗША, пратэсты супраць павышэння падаткаў у Кеніі, вялікая паводка на поўдні Кітаю...
Сабралі галоўныя і часам шакавальныя здымкі за тыдзень.
🔷 «Ува мне жыве падлетак. Нягледзячы на тое, што ўзімку мне стукне 50»
Новая кніга Альгерда Бахарэвіча «Капітан Лятучая Рыба» разыходзіцца на цытаты і мемы.
Аказалася, што авантурны прыгодніцкі раман для падлеткаў зацягвае ў свае глыбіні і дарослых чытачоў. Бо ў кожным з нас жыве падлетак.
Альгерд Бахарэвіч распавёў «Белсату» пра сваю новую кнігу, беларускую ненармальнасць і пра тое, што рабіць, каб усім нам не прыйшоў «ыбыбык» 👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
👆Латушка падтрымаў ідэю Польшчы закрыць усе пераходы на мяжы з Беларуссю. Але толькі грузавыя
Кіраўнік НАУ Павел Латушка пракаментаваў заяву міністра замежных справаў Польшчы.
На ягоную думку, закрыццё памежных пераходаў можа паспрыяць таму, што Лукашэнка «спыніць суўдзел у агрэсіі Расеі супраць Украіны, спыніць масавыя рэпрэсіі ў дачыненні беларусаў, вызваліць палітвязняў, спыніць гібрыдную вайну з выкарыстаннем мігрантаў».
Аднак ён адзначыў, што важна захаваць для беларусаў магчымасць ездзіць у ЕЗ:
«Адначасова мы выступаем за тое, каб працягвалі дзеяць пасажырскія пункты пропуску для грамадзянаў Беларусі дзеля таго, каб захаваць магчымасць камунікацыі беларусаў з ЕЗ».Читать полностью…
Дабрыдзень тым, хто ўжо прачнуўся!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹«Ты разбурыла ўсё маё жыццё»
Існуе папулярная думка, што дзеці прасцей за дарослых перажываюць пераезд. Не заўсёды гэта так. Запыталіся ў псіхолагаў – што зрабіць, каб для ўсёй сям’і эміграцыя прайшла прасцей.
🔹Арменія прамяняла Лукашэнку на Ціханоўскую
Стасункі ўладаў Арменіі і беларускіх дэмакратычных сілаў імкліва паляпшаюцца на тле рэзкага іх пагаршэння паміж Ерэванам і Менскам.
🔹«Героі не паміраюць»
У палку Каліноўскага развіталіся з загінулым байцом.
#штопачытаць
🔥 Ізраільскія археолагі знайшлі рэшткі старажытнага карабля
Яго выявілі на глыбіні 1800 ва ўсходняй частцы Міжземнага мора. Карабель патануў каля 3300 гадоў таму і гэта самы старажытны з усіх, знойдзеных у глыбокіх водах.
Эксперты мяркуюць, што судна магло затануць падчас шторму або з прычыны нападу піратаў.
⚓️ Па словах навукоўцаў, знаходка дэманструе здольнасць старажытных мараплаўцаў перасякаць Міжземнае мора без бачнасці берага.
🔥 CROPP запускае калекцыю вопраткі, створанай у супрацы з беларускім мастаком Дзмітрыем Каштальянам
Дзмітрый – мультыдысцыплінарны мастак, дызайнер, ілюстратар і стрыт-арт мастак, вядомы сваімі працамі для Lavazza, Harper’s Magazine, AFAR Media, Entertainment Weekly.
Летняя калекцыя ўключае 12 прадметаў адзення, аздобленых малюнкамі і дызайнам з матывамі дзікай прыроды аўтарства беларускага мастака.
🧙♀️ Чараўнікам і маглам уваход вольны
Паглядзіце, якія класныя кавярні ў стылі Гары Потера адчыняюцца па ўсім свеце 😊
🤔 Стасункі паміж афіцыяльнымі Менскам і Ерэванам значна пагоршыліся
А на днях міністр замежных справаў Арменіі сустрэўся са Святланай Ціханоўскай...пасля чаго служкі дыктатара уручылі армянскаму дыпламату ноту.
Што адбываецца паміж краінамі?
💥 «Белсат» па-беларуску - у Google News
🙌 Калі для вас гэта бяспечна, далучайцеся падпісвайцеся, гэта дапаможа ў тым ліку і прасоўванню беларускай мовы ў Google
Чым больш падпісчыкаў і падпісчыц, тым больш бачны наш кантэнт.
Дарэчы, праз Google News наш сайт адкрываецца ў Беларусі 👇🏻
✅ Падпісацца тут
🤬 Расея атакавала ракетамі Украіну праз тэрыторыю Беларусі
Прынамсі так сцвярджаюць два ўкраінскія маніторынгавыя каналы, звязаныя са службамі супрацьпаветранай абароны Украіны.
☝️ Паводле аднаго з іх, «Лукашэнка па-ранейшаму дапускае манеўры расейскіх ракет уздоўж дзяржмяжы Беларусі і Украіны».
🤯 У Менску падлетак нагамі выштурхаў з аўтобуса і потым збіў цемнаскурага хлопца
Пацярпелы зайшоў разам з хлопцам у аўтобус. Пасля чаго нападнік падышоў да яго, павіс на поручні і з усёй сілы без прычын ударыў у спіну нагамі, выпхнуўшы яго на вуліцу.
Пасля гэтага паміж хлопцамі пачалася бойка, пад час якой нападнік выкрыкваў негатыўныя каментары з нагоды расавай прыналежнасці цемнаскурага маладзёна.
🥴 Суд прызнаў яго вінаватым у хуліганстве, але замест пакарання да яго вырашылі ўжыць выхаваўчыя меры. Падлетку патлумачылі, якія наступствы яго чакаюць у выпадку паўтору падобных дзеянняў, а таксама абмежавалі яму свабоду вольнага часу на паўгода.
🥴 «Ну а чым я магу дапамагчы?»
Гэтым разам Андрэй Павук падняў на вушы ўсю берасцейскую калегію адвакатаў. А ўсё з-за таго, што не мог знайці сваю адвакатку, якую яму прызначыў суд.
👉 Глядзіце новы выпуск праграмы «Шухер-шоу»
🤩 Пакуйце заплечнікі і пішыце заяву на звальненне: мы знайшлі для вас працу мары! І нават не адну!
У Тасманіі стартаваў праект, які прапануе незвычайную сезонную падпрацоўку.
😍 Наш топ вакансіяў – выгульваць вомбатаў, чытаць па зорках, шукаць труфелі!
Незалежна ад таго, ці вы хочаце творчага натхнення або актыўнага адпачынку – у кампаніі жывёлінаў, рамеснікаў ці ўвогуле нікога, – для гэтага знойдзецца падпрацоўка.
🔻Роўна год таму пачаўся бунт Прыгожына
23 чэрвеня 2023 года вагнэраўцы заявілі, што ВКС Расеі нанеслі ўдар па іх лагеры. У той жа вечар яны пачалі паход на Маскву. Па дарозе прыгожынскія падраздзяленні ўзялі пад кантроль Растоў-на-Доне.
Узгадваем, што тады адбывалася.
📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўых падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
❤️«Гэта мова майго сэрца»
На Падляшшы размаўляюць па-свойму.
А як вы лічыце, на якой мове размаўляюць дзяўчыны?
📍ЗСУ паказалі наступствы ўдару па базе запуску дронаў у Краснадарскім краі
Ваенна-марскія сілы ЗСУ ў сваіх сацсетках апублікавалі спадарожнікавыя фота з наступствамі ўдару па гораду Ейску ў Краснадарскім краі, дзе знаходзіўся склад беспілотнікаў. Гэта была сумесная з СБУ аперацыя:
«Пацверджана знішчэнне склада «Шагэдаў» і спадарожнай інфраструктуры. Таксама былі знішчаныя кваліфікаваныя інструктары, якія рыхтавалі персанал для абслугоўвання пускаў «Shahed-136 / Герань-2» і тыя курсанты, якіх вучылі наносіць удары па тэрыторыі Украіны з дапамогаю іранскіх беспілотных сістэмаў»
🔺Польшча можа закрыць апошнія два памежныя пераходы з Беларуссю
Пра гэта заявіў міністр замежных справаў краіны Радослаў Сікорскі ў эфіры TVN24:
«У сувязі з дзеяннямі Беларусі мы разглядаем магчымасць закрыцця ўсіх памежных пераходаў. Зараз мы вывучаем, ці не нашкодзіць гэта эканоміцы».
💥 #галоўнае за 22 чэрвеня
✔️ Мінімум 3 чалавекі загінулі ў выніку расейскага авіяўдару па Харкаве
✔️ «Ты разбурыла ўсё маё жыццё». Як дзеці перажываюць эміграцыю?
✔️ Пуцін вырашыў стварыць сваю асабістую альтэрнатыву Захаду і NATO
✔️ Павел Латушка звярнуўся ў Камісію фінансавага нагляду Польшчы з-за таго, што банк Santander блакуе рахункі. Яму прыслалі адказ.
✔️ У турмах каб сачыць за асуджанымі будуць выкарыстоўваць дроны
✔️ Іспанская паліцыя арыштавала злачынную групоўку, якая прадавала жанчын у сексуальнае рабства
✔️ Расея атакавала ракетамі Украіну праз тэрыторыю Беларусі
✔️ Стасункі паміж афіцыяльнымі Менскам і Ерэванам значна пагоршыліся
✔️ У Каліфорніі абралі пераможцу конкурсу «Самы страшненькі сабака ў свеце»
✔️ CROPP запускае калекцыю вопраткі, створанай у супрацы з беларускім мастаком Дзмітрыем Каштальянам
✔️ Польшча разглядае магчымасць закрыцця ўсіх пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю
#рэпрэсіі:
▪️ Велаактывістку Святлану Кароль перавялі ў гомельскую калонію
🔥 НАУ шукае магчымасці, каб дапамагчы беларускім акторам трапіць на польскія кіна і тэатральныя падмосткі
У Музеі Вольнай Беларусі прайшла сустрэча беларускіх актораў з сябрамі польскай гільдыі рэжысёраў
☝️ Пры падтрымцы НАУ была дасягнутая дамоўленасць аб стварэнні сайту, дзе будуць размешчаныя дадзеныя беларускіх актораў, якія пражываюць у Польшчы, дзеля палягчэння пошуку і атрымання працы ў кіно.
🥰 У Каліфорніі абралі пераможцу конкурсу «Самы страшненькі сабака ў свеце»
Конкурс «World's Ugliest Dog» праводзіцца ўжо амаль 50 гадоў. Ён прысвечаны недахопам, якія робяць нашых гадаванцаў асаблівымі і непаўторнымі.
☝️Хоць конкурс вясёлы і відовішчны, ён падкрэслівае важнасць прапаганды любові да ўсіх жывёлінаў і перавагі ўсынаўлення. Многія сабакі, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, былі выратаваныя з прытулкаў.
Пераможцам у гэтым годзе стаў васьмігадовы пекінес Уайлд Тэнг. Паглядзіце на ўсіх удзельнікаў конкурсу! Якія ж яны цудоўныя 😍
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸У Беларусі дзеля сачэння за зняволенымі дазволілі выкарыстоўваць беспілотнікі
🔸Затрыманы ў Арменіі беларус атрымаў прытулак. Беларускія ўлады хацелі ягонае экстрадыцыі
🔸Ад 1 траўня ў Беларусі вада забрала больш за 60 жыццяў. Што рабіць, каб пазбегнуць трагедыі
🔸Ад сёння беларусы пачынаюць святкаваць Купалле
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/7WJMWFXZQLI
😢 Мінімум 3 чалавекі загінулі ў выніку расейскага авіяўдару па Харкаве
Расея нанесла ўдары кіраванымі авіябомбамі па Харкаве ў суботу 22 чэрвеня: 29 чалавек былі параненыя.
Паводле мэра Харкава Ігара Церахава, удараў было 4. У выніку была часткова зруйнаваная сцяна жылога дому і цалкам знішчаныя кватэры як мінімум на трох паверхах.
😱 У Астане загарэўся 26-павярховы хмарачос
Эвакуяваныя 8 чалавек, у тым ліку адно дзіця.
❤️ «Беларусы здзейснілі цуд!»
Словы з апошняй публічнай прамовы Васіля Быкава гучаць актуальна і сёння!
🕯 Пісьменнік пайшоў з жыцця 22 чэрвеня таго ж года ў Менску, куды ён прыехаў ненадоўга з Прагі, дзе тады жыў.
Гэтае відэа – фрагмент фільму «Васіль Быкаў. Апошнія дні», знятага для «Белсату» у 2008-м.