belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🔥 Зноў запалала: Украіна атакавала порт «Каўказ» у Керчанскім праліве

Аператыўны штаб Краснадарскага краю паведаміў, што ЗСУ атакавалі чыгуначны паром з паліўнымі цыстэрнамі ў порце «Каўказ», што ў Керчанскім праліве. Украінскі бок гэтыя звесткі пакуль не каментуе.

Здарэнню прысвоены ранг пажару № 3. Расейскія медыі паведамляюць, што праезд па Крымскім мосце быў часова перакрыты.

Дарэчы, у ліпені некалькі ўдараў ужо сюды прылятала — у выніку якіх быў пашкоджаны чыгуначны паром «Славянін».

Читать полностью…

Белсат

🥳 Сёння дзень народзінаў выбітнай беларускай паэткі, пісьменніцы і грамадскай дзяячкі Ларысы Геніюш

І хоць яе даўно няма на гэтым свеце, але нават сучасная дыктатура ў Беларусі да сёй пары палюе на яе спадчыну і пераследуе яе саму: імя і постаць Ларысы Геніюш з’яўляюцца літаральна забароненымі.

Геніюш магла стаць першай прэзідэнткай БНР, але лёс склаўся іначай.

▶️ Паглядзіце нашае відэа ад праграмы «Лабірынты», прысвечанае сапраўднай патрыётцы Беларусі.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻Рэкордная колькасць аўтобусаў на беларуска-польскай мяжы

🔻 У Беларусь прыляцеў прэм’ер Кітаю Лі Цян. Якая мэта візіту?

🔻 У МЗС Казахстану выклікалі пасла Беларусі праз заявы Лукашэнкі

🔻 Землі на Гомельшчыне, якія раней былі забруджаныя радыяцыяй, перадалі ў гаспадарчае выкарыстанне

🔻 Сорак беларускіх турыстаў, якіх учора затрымалі на памежным кантролі ў Нямеччыне, вярнуліся ў Беларусь

🔻 12-гадовы беларускі футбаліст падпісаў кантракт з мадрыдскім «Рэалам»

🔻 Улады прадалі з аўкцыёну матацыкл палітвязня Эдуарда Бабарыкі

🔻 ГУБАЗіК і АМАП затрымалі 11 кіраўнікоў і актыўных удзельнікаў «праваслаўна-імперскай секты»

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

😲 Расейскую кампанію судзілі за лозунг «Жыве Беларусь»

Але 20 жніўня Васілевостраўскі раённы суд Санкт-Пецярбургу спыніў судовую вытворчасць. Гаворка пра справу кампаніі «Эрарта» аб нібыта «публічным дэманстраванні нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі» — а дакладней пра карціну «Фестываль» гарадзенскага мастака-манументаліста Сяргея Грыневіча і надпіс «Жыве Беларусь» пад ёю.

Як развівалася гэтая гісторыя і чаму суд усё ж фактычна стаў на бок кампаніі «Эрарта» — чытайце ў нашым матэрыяле.

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў на 22 жніўня

У валютнай гонцы без пераменаў: долар і еўра растуць, расейскі рубель падае адносна беларускага.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

⚽️ Гэтага 12-гадовага беларуса хацелі бачыць у сваіх камандах сусветна вядомыя футбольныя клубы

Але ён выбраў мадрыдскі «Рэал».

Хлопчыка завуць Аляксей Маёраў і ў свае 12 год ён ужо падпісаў кантракт, якім вельмі ганарыцца сам і яго бацькі.

«Рэал» — гэта клуб нумар 1 у свеце — літаральна па ўсіх пазіцыях, мы гэта ўжо адчулі на сабе. І я вельмі рады, што Лёша далучыцца да гэтай каманды — сёння ўвечары ён ужо правёў з трэніроўку з хлопцамі з акадэміі»

распавёў бацька футбаліста.

Умовы і дэталі кантракту Маёрава не разгалошваюцца, але бацька кажа, што яны вельмі выгодныя:

«Нарэшце Лёша зможа засяродзіцца выключна на футболе, таму што рашэнне ўсіх іншых пытанняў бярэ на сябе клуб. Умовы, якія прапанаваў „Рэал“, па запэўненні самога клуба не маюць аналагаў для такога юнага футбаліста. І мы вельмі шануем давер, які аказаў нам каралеўскі клуб. Насамрэч і ў Лёшы, і ў „Рэала“ адна і тая ж мэта. Гуляць у футбол і быць найлепшымі ў свеце»,

— адзначыў Маёраў-старэйшы.

📌 А мы жадаем Аляксею поспехаў і перамог!

Читать полностью…

Белсат

🫥У гаспадарчы абарот аддаюць землі, якія раней былі забруджаныя радыяцыяй

Яны знаходзяцца ў Кастрычніцкім раёне Гомельскай вобласці. Плошча гэтых земляў складае 16,6452 гектараў. Пастановаю Савету міністраў іх выключылі з пераліку радыяцыйна небяспечных і перадалі ААТ «Маісееўка».

Цяпер райвыканкам мусіць умовы выкарыстання гэтых участкаў, таксама мясцовыя ўлады павінны кантраляваць радыёактыўнае забруджанне прадукцыі, якая будзе там вырабляцца.

Читать полностью…

Белсат

👆«Тутэйшы тэатр» – гэта месца, дзе я ёсць»

Нядаўна ў Варшаве адбыўся спектакль беларускага «Тутэйшага тэатру». Імправізацыя «Гаральд» не пакінула гледачоў абыякавымі. Паразмаўлялі з рэжысёрам і акторам тэатру Андрэем Саўчанкам пра імправізацыйныя спектаклі, страту і Радзіму.

Пачытайце!

Читать полностью…

Белсат

Стала вядома прозвішча яшчэ аднаго палітвязня, вызваленага па памілаванні

Гэта Яўген Чуміла, якога асудзілі ажно па 4 артыкулах крымінальнага кодэксу: «распальванне варожасці», «абраза прадстаўніка ўлады», «абраза суддзі» і «абраза Лукашэнкі». Які тэрмін прысудзілі Яўгену, вядома не было.

Пра вызваленне Чумілы заявіў Юрый Васкрасенскі на стрыме прапагандыста Азаронка.

Колькі ўсяго палітвязняў вызвалілі паводле памілавання і што пра іх вядома, чытайце ў нашым матэрыяле

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 21 жніўня

✔️ Беларуска-кітайскі парк «Вялікі камень» не дае рады з прызначанымі мэтамі. Яго праінспектуе прэм’ер КНР

✔️ Як піяр-кампанія можа сапсаваць фільм

✔️ Тры дні ў чарзе даводзіцца стаяць аўтобусам, каб трапіць з Беларусі ў Польшчу

✔️ У Арменіі беларускую амбасаду закідалі памідорамі, яйкамі і бульбай

✔️ Украінцы спалілі асабістыя справы расейскіх «ухілістаў» у Суджы

✔️ Мастак Аляксей Кузьміч паведаміў пра вызваленне з французскага СІЗА

Читать полностью…

Белсат

🕯Сёння адзначаецца 56-я гадавіна трагічных падзеяў у Чэхаславакіі

21 жніўня 1968 года войскі СССР і яшчэ чатырох краінаў Варшаўскага дагавора ўвайшлі ў Прагу. Іх мэтаю было падаўленне «Пражскай вясны» — перыяду дэмакратычных рэформаў, якія маглі пераняць іншыя краіны сацлагера.

Агулам у Чэхаславакію было ўведзена 300 тыс. жаўнераў і 7 тыс. танкаў. Жыхары краіны арганізавалі супраціў, але ў выніку войскі разграмілі яго.

🎞 Падрабязней пра гэтыя падзеі расказваем у нашым відэа👆🏻

Читать полностью…

Белсат

🛩Беларусь удзельнічае ў новых шэрых схемах?

У Менскім аэрапорце былі заўважаныя чатыры самалёты Airbus, якія знаходзяцца пад санкцыямі. Верагодней за ўсё, у Беларусі яны не застануцца.

👀Распавядаем, з якой мэтаю гэтыя самалёты «гасцююць» у нашай краіне👆🏻

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸У Менск заўважылі 4 самалёты AIRBUS — адкуль яны з'явіліся?

🔸Падзеі на Куршчыне: у чым ёсць небяспека для Украіны

🔸Лукашэнка рыхтуе прапагандыстаў да рэальнай вайны

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/DPc_IaSNJzI

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!

Читать полностью…

Белсат

😮 У Магілёве давядзецца заплаціць за ўваход у адну са школаў. 3 рублі на месяц

Але перад гэтым яшччэ 6 рублёў давядзецца аддаць за электронны пропуск.

Гэта стала вядома з допісу адной з інтэрнаўтак у суполцы «Защита прав потребителей в Республике Беларусь» УКантакце.

«Можа гэтая маці [якая расказвае пра абанплату за пропуск] нейкі правакатар? <…> Вам трэба падыйсці да дырэктара сваёй школы і запытаць: „У нас што, з гэтага года вучні ў школу на платнай аснове прыходзяць? “ <…> Вы самі падумайце — у школу платны ўваход. Трызненне нейкае, абы-што»,

— адказалі ў гарвыканкаме на запыт «Еўрарадыё» што да сітуацыі.

У Мінадукацыі заўважылі, што ніхто не мае права патрабаваць з бацькоў грошы за абслугоўванне прапускной сістэмы. Праўда, ці прыслухаюцца да гэтага ў той самай магілёўскай школе — невядома.

Читать полностью…

Белсат

🤯Беларусь і Іран рыхтуюцца да супольных вучэнняў

Аднак рэальны вайсковы досвед Іран меў больш за 30 гадоў таму. Навошта гэта патрэбна беларускім уладам і чаму іранскія вайскоўцы могуць навучыць беларускіх калегаў, глядзіце ў нашым відэа.

Читать полностью…

Белсат

🤔Чаго дамагаецца Украіна сваёй прысутнасцю ў Курскай вобласці?

Падчас апытання ў Кіеве мы пачулі розныя меркаванні. Ці сапраўды прарыў ЗСУ на расейскую тэрыторыю дае Украіне перавагу?

Разбіраемся ў нашым сюжэце⤴️

Читать полностью…

Белсат

☝️ Літва пабудавала на мяжы з Беларуссю парк контрмабільнасці

Гэта першы такога кшталту аб’ект на мяжы з нашай краінай. У ім сабраныя розныя сродкі для блакавання дарог — «зубы цмока», супрацьтанкавыя важы і іншыя.

«Улічваючы гістарычныя пад’язныя шляхі, па якіх гістарычна перамяшчаліся войскі, мы ведаем, дзе знаходзяцца „вузкія месцы“, дзе знаходзяцца раёны, і менавіта на гэтым мы канцэнтруем увагу»,

— заявіў на адкрыцці камандуючы літоўскай арміяй Раймундас Вайкшнарас.

І гэта не канец: такіх паркаў плануецца пабудаваць ажно 27 штук. А сродкаў, размешчаных у адным парку, будзе дастаткова для блакавання 6-8 магчымых шляхоў перамяшчэння суперніка ў залежнасці ад шырыні дарогі і яе пакрыцця.

Читать полностью…

Белсат

«Калі сядзіш у Беларусі, пяцелька зацягваецца, становіцца жахліва. І ты сядзіш і думаеш, што рабіць»

Актор з «ЧынЧынЧэнэл» Дзмітрый Ясіневіч, якога нядаўна эвакуявалі з Беларусі, распавёў выданням «Наша Ніва» і «Зеркало» сваю гісторыю.

«Я жыў увесь гэты час у Беларусі. І затрымалі мяне на мяжы якраз тады, калі я ехаў у Вільню, каб сыграць у «Радзіва Прудок». На мяне ўсе глядзелі вялікімі вачыма. І ў Беларусі, калі пазнавалі недзе ў крамах ці на вуліцы. Казалі: «Як? Вы тут?!»

- распавёў Дзмітрый «Нашай Ніве».

Актор заставаўся ў Беларусі, бо маральна быў не гатовы з'ехаць. Паводле яго, персанажы чыноўнікаў з'явіліся вельмі даўно, яшчэ на капусніках у Купалаўскім тэатры. Тады гэта было абсалютна нармальна. У 2020 годзе Ясіневіч звольніўся з тэатру і ездзіў выступаць у іншыя краіны:

«Спачатку ніхто мяне не чапаў, ездзіў нават здымаць «ЧынЧыны» ў Польшчу. Страмнавата было, але быццам ніхто не звяртаў увагі. Была тады вельмі моцная самацэнзура, часта казаў хлопцам, што не буду нешта казаць, бо мне яшчэ вяртацца»

- распавёў ён выданню «Зеркало».

«Хлопцы з ГУБАЗіКа мне сказалі: «Каб вы сядзелі ціха, вас бы, можа, ніхто і не чапаў. Проста вы сталі часта праз мяжу ездзіць і на вас звярнулі ўвагу». Дык я адказаў: «А як мне не ездзіць, калі я ў чорным спісе і мне тут працаваць нельга?» Я міжнародны артыст»

- сказаў Дзмітрый «Нашай Ніве».

Пасля затрымання яму прысудзілі 14 содняў арышту, а падчас адміністратыўнага арышту некалькі разоў вазілі на допыт у ГУБАЗіК:

«Пасля содняў мяне забраў ГУБАЗіК — павезлі «на размову» і запісваць відэа. Хацелі, каб я яшчэ раз сказаў, што працаваў на «Белсаце», здымаўся для ЧынЧынаў, Сумнаму Коленьку інтэрв’ю даваў. Я ўсё намагаўся сказаць, што ўсё гэта рабіў тады, калі гэта яшчэ не было забаронена. Але ў іх былі нейкія свае планы на мяне»


Пасля гэтага Ясіневіч вырашыў з'ехаць з Беларусі:

«Мне ўжо было непрыемна знаходзіцца ў Менску… Перад затрыманнем я быў на кастынгу ТНТ. І пасля содняў я хадзіў на той самы кастынг і мяне зацвердзілі на ролю. Думаў, можа, застануся, можа, буду здымацца… Зарабіць можна было няблага, але не… Думаў: ну вось пойдзеш ты ў Следчы камітэт — а далей што? Вельмі доўга перамаўляўся з асістэнтамі… Але ж вырашыў усё ж з’ехаць. Яны тады знайшлі дублёра на ўсялякі выпадак. І я спакойна адмовіўся ад ролі»


Цяпер актор знаходзіцца ў бяспецы і займаецца справамі легалізацыі.

Читать полностью…

Белсат

🥔 Любіце вараную бульбачку? Магчыма, гэта вас выратуе

Навукоўцы з Нарвегіі прыйшлі да высновы, што ўжыванне варанай бульбы можа знізіць смяротнасць ад сардэчна-сасудзістых захворванняў.

Навукоўцы прааналізавалі дадзеныя 77 297 чалавек узростам ад 18 да 64 гадоў з трох нарвежскіх абласцей. Апынулася, што тыя, хто спажываў 14 бульбін на тыдзень і больш — паміралі ад сардэчна-сасудзістых захворванняў радзей, чым тыя, хто ужываў усяго шэсць і меней бульбін на тыдзень.

Пры бесперапынным аналізе кумулятыўнага спажывання бульбы яго павелічэнне на кожныя 100 грамаў у дзень аказалася звязана са зніжэннем рызыкі смерці ад усіх прычын на чатыры працэнты.

Ешце бульбачку і перажывіце дыктатуру!

Читать полностью…

Белсат

🚎 Хто хоць раз быў у Мазыры — той зразумее: сыходзіць эпоха старых маленькіх трамвайчыкаў

Уявіце: стаіце зімою на марозным цёмным прыпынку — як, урэшце, пад'язджае ён. І заходзіце з гэтай цемры ў асветлены старэнькі трамвайчык, сядаеце каля вакна. Дзьмухаеце на шкло і малюеце сэрцайка, а потым старанна выціраеце унутры сэрцайка — каб лепей бачыць навакольныя пейзажы. Пазналі атмасферу? Так, гэта ён — мазырскі трамвай.

Трамвай у Мазыры запусцілі, каб працоўныя маглі даехаць да нафтаперапрацоўчага заводу. Але ў выніку гэты від транспарту палюбіўся і іншым гараджанам, а таксама турыстам — бо ён курсуе не толькі ў горадзе, але і за яго межамі, мінаючы вёскі і палі.

😌 Цяпер жа старыя атмасферныя трамвайчыкі мяняюць на сучасныя. Пачытайце, як горад развітваецца з ўлюбёнымі трамваямі.

Читать полностью…

Белсат

☝️ Абвешчаныя вынікі фінансавай праверкі Офісу Святланы Ціханоўскай за 2023 год

Аўдытарская кампанія «Moore MACKONIS UAB» правяла пільны аналіз і дала справаздачу аб працы Офісу Святланы Ціханоўскай за 2023 год і пацвердзіла празрыстасць дзейнасці Офісу.

Што канкрэтна правяралі падчас аўдыту — чытайце ў нашым матэрыяле.

Читать полностью…

Белсат

◽️«У спісе тых, хто выйшаў, ёсць людзі, якім засталося даседзець літаральна тыдзень»

З беларускіх калоніяў па памілаванні пачалі выходзіць некаторыя палітвязні. Паводле якой логікі ўладамі фармуюцца спісы на вызваленне і як грамадзянская супольнасць можа паўплываць на іх стварэнне?

Разбіраемся з экспертамі, пачытайце!

Читать полностью…

Белсат

🚗 Беларусы хутка пабачаць электрамабіль айчыннай вытворчасці?

Насамрэч гэты «сюрпрыз» завод «BelGee» рыхтуе ўжо даўно ды ўсё пераносіць даты выпуску. Распавядаем, у чым прычына гэтых затрымак і калі мы зможам убачыць першыя экзэмпляры👆🏻

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

🔸93 населеныя пункты пад кантролем ЗСУ і 31 загінуўшы

Што адбываецца ў Курскай вобласці?

🔸«Не дарога, а катаванне: спякота, прыбіральня ў аўтобусе зачыненая, усю ежу трэба выкінуць»

Як беларусы стаяць на мяжы ў рэкордных чэргах.

🔸Расейцы трапілі ў пастку

Тлумачым, што цяпер адбываецца ў Курскай вобласці.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 21 жніўня

🔻 Праваабаронцы высветлілі яшчэ чатыры прозвішчы «амніставаных». Агулам вядома ўжо пра 18 асобаў

🔻 Колькасць беларускіх палітвязняў узрасла на 10 чалавек

🔻 Асуджаным на «хатнюю хімію» масава замяняюць абмежаванне волі на калонію

🔻 Жыхарка Берасця прыехала ў Беларусь на пахаванне блізкай асобы і была затрыманая за данаты

🔻 Чатырох берасцейцаў асудзілі за ўдзел у пратэстах 2020 года

🔻 Суд над прадстаўнікамі стартап-хаба «Імагуру» пачнецца 2 верасня

Читать полностью…

Белсат

☝️ Жазэп Барэль падтрымаў уваход ЗСУ на Куршчыну

Пры гэтым атаку на Курскую вобласць Барэль назваў «моцным ударам па прапагандзе Расеі».

«Я заявіў Дзмітрыю Кулебе, што ЕЗ цалкам падтрымлівае барацьбу Украіны, – напісаў Барэль у X (раней Twitter). – Я чакаю сустрэчы з ім у Брусэлі для абмеркавання з міністрамі замежных справаў і абароны Еўразвязу на наступным тыдні, як узмацніць падтрымку ЕЗ Украіны».

Читать полностью…

Белсат

💥Расейскі вайсковец забіў сваіх камандзіраў і перайшоў на бок ВСУ

Паводле дадзеных ГУР Украіны, жаўнер з батальёна «Шторм-Z» з пазыўным «Сільвер» перадаў ВСУ каштоўныя разведдадзеныя, пасля чаго, як ён сам кажа, падарваў штабное памяшканне, у якім знаходзілася камандаванне батальёна, і перайшоў лінію фронту.

Вайсковец свярджае, што зрабіў гэта пад уражаннем ад дзеянняў расійскага камандавання: ваенных злачынстваў і пазасудовых пакаранняў смерцю.

Читать полностью…

Белсат

✈️ Гомельскі аэрапорт будзе абслугоўваць выключна расейскія рэйсы. Кожны дзень

Ад 27 кастрычніка аэрапорт «Гомель» амаль поўнасцю будзе працаваць на забеспячэнне авіяцыйнага спалучэння з Масквой і Санкт-Пецярбургам. У сталіцу РФ самалёты будуць лётаць штодня, а ў Санкт-Пецарбург — па два разы на тыдзень.

Як да гэтага дайшло — чытайце ў нашым артыкуле.

Читать полностью…

Белсат

📌 Мастак Аляксей Кузьміч паведаміў пра вызваленне з французскага СІЗА

Ён моцна схуднеў пасля галадоўкі і напісаў у сацсетках, што мае дзве кепскія навіны:

«Першая: Выхад з галадоўкі па працягласці такі ж як уваход: два тыдні нельга ёсць нічога каларыйнага і шкоднага (значыць, смачнага). Другая куды горш: рыдлёўку не вярнулі — яна будзе знішчана як прылада злачынства».

Аляксей распавёў «Медыязоне», што ўлады абавязалі яго пакінуць Францыю, але знялі забарону на знаходжанне ў краіне — гэта значыць ён можа вярнуцца туды пазней.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻Праваабаронцам вядома пра 15 вызваленых палітвязняў

🔻 Гіганцкія чэргі на пераходзе «Берасце-Тэрэспаль»

🔻 Армянскія актывісты яйкамі і гароднінай адрэагавалі на інтэрв’ю Лукашэнкі

🔻 З Беларусі ўдалося эвакуяваць былога купалаўца

🔻 Украінскія беспілотнікі нарабілі гармідару ў Маскве і Растоўскай вобласці

🔻 Украіна ратыфікавала Рымскі статут

🔻 Пагадненне аб спыненні агню ў сектары Газа падпішуць днямі

🔻 Камалу Гэрыс намінавалі на прэзідэнта ад Дэмакратаў

🔻 Спёка, моцны вецер і залевы — надвор’е абяцае новыя выпрабаванні беларусам

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…
Подписаться на канал