У Варшаве згвалцілі і душылі 23-х гадовую беларуску
Яе знайшлі ранкам у непрытомным стане і без адзення на лесвічнай клетцы дому ў цэнтры гораду. Дзяўчына цяпер у лякарні ў цяжкім стане.
Падазраваны – паляк, які меў у мінулым праблемы з наркотыкамі. Яго ўжо затрымала паліцыя.
Падрабязней чытайце тут:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤔Ігар Марзалюк застаецца дэпутатам ужо трэці тэрмін і не проста так
Паводле дэкларацыі, дыпутат мае даход у 8699 рублёў (3320 долараў) у месяц. Гэта больш, чым у іншых ягоных калегаў.
Акрамя такога «хлебнага месца», Ігар уваходзіць у аўтарскія калектывы падручнікаў, дзе можа атрымліваць ганарар. Таксама грошы могуць ісці праз частыя выступленні на тэлебачанні.
Вядома, што ў дэпутата дзве кватэры: у Менску (74,5 кв. м), і ў Магілёве (62,8 «квадрата»).
💥 #галоўнае за 26 лютага
✔️ Сталі вядомыя ўсе «пераможцы» «Адзінага дня галасавання». Сюрпрызаў не здарылася
✔️ BYPOL вызначыў асобу яшчэ аднаго грамадзяніна Беларусі, які ваяваў у складзе ПВК «Вагнэр»
✔️ Дырэктар фірмы, якой належаць экраны, дзе ў суботу паказалі відэа са Святланай Ціханоўскай, адмаўляе датычнасць да акцыі
✔️ Журналістка Марыя Пеўчых заявіла, што Аляксея Навальнага забілі за лічаныя дні да абмену на афіцэра ФСБ, які адбывае пажыццёвае пакаранне ў Нямеччыне. У Крамлі адмаўляюць, што наогул рыхтаваўся нейкі абмен
✔️ Другая частка нашага сумеснага з «Кіберпартызанамі» расследавання, прысвечанага стану беларускай медыцыны падчас «ковіднага» 2021-га года
✔️ Еўрапейскія санкцыі супраць Лукашэнкі падоўжаныя яшчэ на год
#рэпрэсіі:
▫️Сілавікі затрымалі падчас «выбараў» 25 лютага магілёўскую мастачку-керамістку
▫️Стаў вядомы прысуд для музыкі Яўгена Шума, якога затрымалі пасля вяртання з Польшчы: 3 гады «хатняй хіміі»
▫️Затрыманы жыхар Магілёва, які ў «Аднакласніках» пісаў «абразы» на адрас Лукашэнкі
▫️У Горадні апранутыя ў цывільнае лукашысты жорстка затрымалі вулічных музыкаў. Бо тыя спявалі песню «Разбуры турмы муры»
☝️ Амаль два гады абаронца Марыупалю жыве з аскепкам у галаве
Правёўшы ў палоне 15 месяцаў, Аляксандр Дзідур часткова пазбавіўся зроку ⤴️
🇪🇺 Еўрапейскія санкцыі супраць Лукашэнкі падоўжаныя яшчэ на год
Рада Еўразвязу пакінула іх у сіле як мінімум да 28 лютага 2025-га.
У прэс-рэлізе гаворыцца, што новая «пастанова была прынятая на аснове штогадовага перагляду абмежавальных мераў з улікам рэпрэсіяў і рэзкага пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама саўдзелу ў незаконнай ваеннай супраць Украіны».
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Хто трапіў у палатку?
🔸 Азараў супраць «Белпол». Крытыка акцыі на 24 лютага і затрыманні
🔸 Танны крэдыт ад «Беларусбанку» на прадукцыю 32-ух абраных вытворцаў. Чаго дабіваюцца ўлады?
🔸 Рэакцыі на «выбары» у Беларусі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/ubNVUkbzfxw
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
💬 «Працуючы з 2015 года і выдаткаваўшы на праект велізарную колькасць сілаў і рэсурсаў, мы не маглі сабе дазволіць нешта падобнае»
Дырэктар фірмы «Легіён-104», якой належаць экраны, дзе ў суботу паказалі відэа са Святланай Ціханоўскай, адмаўляе датычнасць да акцыі.
Сам ён у гэты момант знаходзіцца ў Варшаве, куды выехаў, каб адзначыць юбілей са сваімі роднымі. Вярнуцца назад мужчына, вядома ж, цяпер не можа.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
⚽️ Канал «Беларусь 5» паказаў трансляцыі чэмпіянату свету па пляжным футболе, хоць не меў на тое права. FIFA заплюшчыла вочы
Супраць «Белтэлерадыёкампаніі» дзейнічаюць міжнародныя санкцыі, таму яна не можа паказваць міжнародныя спаборніцтвы. Аднак на тэлеканале «Беларусь 5» паказалі матчы з удзелам зборнай Беларусі па пляжным футболе і фінал чэмпіянату свету ў гэтым відзе. Як такое стала магчыма?
Міністэрства інфармацыі ўнесла FIFA ў спіс праваўладальнікаў з «неcяброўскіх» краінаў, што дазваляе трансляваць турніры пад эгідаю арганізацыі ў Беларусі без атрымання дазволу. У мінулым годзе рэжымам быў прыняты закон «Аб абмежаванні выключных правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці», які дазваляе выкарыстоўваць такія аб'екты без згоды праваўладальніка, калі ён уключаны ў вышэйзгаданы спіс.
Зразумела, што з пункту гледжання міжнароднага права падобныя законы не маюць ніякай юрыдычнай сілы. Але «Беларусь 5» (як і іншыя дзяржаўныя каналы) абыйшоў санкцыі і паказаў гульні, правы на якія належалі FIFA. Арганізацыя ніяк не адрэагавала на парушэнне. Раней аналагічным чым дзяржаўны спартовы канал паказваў фінал тэніснага турніру Australian Open з удзелам Арыны Сабаленкі.
📍Чэмпіянат свету па пляжным прайшоў у Дубаі (ААЭ) з 15 па 25 лютага, на ім зборная Беларусі дасягнула найлепшага выніку ў гісторыі – 4 месца, спыніўшыся за крок ад медалёў. Беларуская каманда выступала пад дзяржаўнай сімволікай. Праз удзел беларусаў чэмпіянат свету байкатавала каманда Украіны.
🔹Сілавікі затрымалі падчас учорашніх «выбараў» магілёўскую мастачку-керамістку
За тое, што нібыта зняла на відэа выбарчы ўчастак і даслала сяброўцы, якая пражывае за мяжою. Лукашысты лічаць, што відэа дасылалася ў «экстрэмісцкі рэсурс».
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤨 Што? Беларусаў Барсэлоны арыштавалі за спробу зайсці ў сваю кватэру
Так, але гэта нават аказалася законна. Справа ў тым што кватэру захапілі сквортары і пастанавілі застацца там жыць. Сквотынг – гэта калі невядомыя займаюць чужое жыллё на больш чым 48 гадзінаў і потым іх нельга выгнаць адтуль без пастановы суда. Цікава, што такіх «захопнікаў» яшчэ і абараняе мясцовы закон.
Браты Сяргей і Алег жывуць у Барсэлоне з 2015 года і маюць некалькі кватэраў. Адну з іх сквотары захапілі ў апошні дзень 2023-га. Дагэтуль яны жывуць там бясплатна.
Беларусы заўважылі незнаёмых жыхароў і патэлефанавалі ў паліцыю. Тады сквотары паабяцалі, што заўтра пакінуць кватэру, але на наступны дзень захопнікі атакавалі нашых землякоў на лесвічнай клетцы, узброіўшыся нажамі.
Праз тыдзень беларусы злавілі момант, калі сквотары адлучыліся, і вярнуліся ў сваю кватэру, дзе адразу змянілі замок. Аднак гэтым разам прыехала паліцыя і затрымала ўласнікаў. Іх арыштавалі за «ўваход у памяшканне пацярпелых без іхнай згоды, пагрозы пацярпелым, змену замкоў і нанясенне шкоды», а таксама за «ўзяцце правасуддзя ў свае рукі».
Два дні беларусы былі за кратамі. Цяпер ім можа нават пагражаць турма. Сквотары працягваюць жыць у кватэры.
❓Якім было жыццё прыгонных сялян на беларускіх землях у сярэднявеччы?
Спойлер: нашмат горшым, чым у Еўропе. Ды нават у параўнанні з землямі сучасных Літвы, Расеі ды Украіны беларускія сяляне былі куды бяднейшымі.
Чаму так адбывалася? Як змяняліся ўзаемаадносіны шляхты і сялянаў пад уладаю ВКЛ, Рэчы Паспалітай ды Расейскай імперыі цягам амаль 400 гадоў існавання прыгоннага права?
👀 Адказы шукайце ў новым выпуску нашага гістарычна-забаўляльнага шоў «Вусы Скарыны»
🇩🇪 МЗС Нямеччыны следам за ЗША асудзіла рэпрэсіі падчас учорашніх «выбараў» у РБ
«Рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае ўсе даступныя сродкі для задушэння дэмакратычных памкненняў народу Беларусі. Гэта пацвярджае сілу гэтых памкненняў».
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Беларусы самыя выбралі Лукашэнку ў 1994 годзе. Час выправіць гэтую гістарычную памылку»
Намеснік камандзіра Палка Каліноўскага Вадзім (Ігар) Кабанчук ваюе на баку Украіны з 2014 года.
❓ Як хутка прайшоў гэты час? З якімі настроямі прыязджалі ў полк Каліноўскага добраахвотнікі і што яны сёння думаюць пра вайну? Калі чакаць яе заканчэння?
Глядзіце ў новым выданні праграмы «Ваяры» на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞
#штопаглядзець
🤡 Экс-кіраўнік «Роскосмоса» паказаў «пачуццё гумару» і назваў чыноўніка ЗША малпай
Дзмітрый Рагозін апублікаваў тўіт з двума здымкамі: малпа і міністр абароны ЗША Лойд Осцін. На такі расісцкі «жарт» востра адрэагаваў амерыканскі астранаўт. Такога адказу Рагозін не чакаў:
«Дзімон, улічваючы што ты, па сутнасці, нацыст, твой агідны расізм не выклікае асаблівага здзіўлення. Ты банальна зайздросціш сапраўднаму генералу з яго рэальным баявым досведам, таму што ты – фэйкавы салдат з фэйкавымі медалямі. Калі ты збіраешся вярнуцца ва Украіну, каб зноў пагуляць у салдацікаў? Не забудзься захапіць з сабой браняваныя памперсы», – напісаў астранаўт Скот Келі.
Шаўцоў, Шпакоўскі і Вячорка – хто «перамог» у «адзіны дзень галасавання»?
Усяго было абрана 110 дэпутатаў. Паглядзіце, якая асоба цяпер «прадстаўляе» вашую акругу:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇫🇷 Эмануэль Макрон заявіў, што адпраўка заходніх жаўнераў ва Украіну магчымая
«Выключаць нічога нельга. Мы зробім усё магчымае, каб Расея не змагла выйграць гэтую вайну».
На думку прэзідэнта Францыі, Расея становіцца ўсё больш агрэсіўнай, асабліва ў апошнія некалькі месяцаў. З улікам гэтага еўрапейскім краінам неабходна змяніць свой падыход.
☕️ Добры дзень, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, каб пачытаць раніцою:
🔺Азараў выступіў супраць трансляцыі Ціханоўскай
Праз VPN
24 лютага ў Беларусі на экранах у публічных месцах паказалі выступ Святланы Ціханоўскай з нагоды «бязвыбараў». Кіраўнік «BYPOL» раскрытыкаваў акцыю і заявіў, што так быў сарваны элемент плану «Перамога». Мы спыталі, чаму?
🔺Лукашэнка даў мэсідж грамадству: пераменаў не чакайце
Праз VPN
«Узрост і стан здароўя падштурхоўваюць Лукашэнку да думак, што будзе пасля яго, і гэтыя думкі для яго вельмі непрыемныя». Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі распавёў, як самаабвешчаны можа захаваць далей уладу.
🔺Новы тытунёвы барон Лукашэнкі, хто ён?
Праз VPN
Юрыдычны адрас кампаніі можа шмат чаго распавесці. Сабралі самыя цікавыя факты.
💔 Ксенія Ходырава
Была затрымана за данаты («фінансаванне экстрэмісцкага фармавання»). Вядома, што Ксенію адзначылі ў намінацыі «Лепшы выпускнік БДУ-2018». Яна скончыла факультэт сацыякультурных камунікацый (кафедра культуралогіі). Займаецца футболам і танцамі.
У Менскім гарадскім судзе 16 лютага 2024 года суддзя Святлана Макарэвіч прызначыла палітзняволенай 5 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2
🥺 Дзеці, якія ніколі не жылІ без паветранай трывогі ды абстрэлаў
Акушэр-гінеколаг Сяргей Бакшэеў шмат гадоў дапамагаў з'яўляцца на свет маленькім украінцам і працягвае рабіць гэта падчас вайны.
Паглядзіце ☝️
«Якасць тавараў і паслугаў» – ці гэта пра Беларусь?
«Неяк мы дамовіліся і паставілі ў Паўднёвую Афрыку МАЗы, ніводны не даехаў, усе рассыпаліся», – кажа Валерый Цапкала.
2024-ты абвесцілі годам якасці. Але ў якіх галінах Беларусь усё ж можа пахваліцца якаснымі прадуктамі?
Параўнаем якасць беларускіх тавараў і паслугаў на канкрэтных прыкладах у новым выданні ток-шоу «План: Б» 🎬
▪️Пацыент памёр падчас візіту Лукашэнкі ў шпіталь
У нашым эфіры выйшаў працяг сумеснага з «Кіберпартызанамі» расследавання пра беларускую медыцыну «ковідных» часоў. Смерць, звальненні ды спецыяльныя спісы для ўзнагародаў – глядзіце новыя факты ў нашым відэа.
Расследаванне цалкам – у праграме «Тыдзень» на YouTube-канале «BELSAT NEWS»
💬 «15 лютага перамовы [аб абмене] знаходзіліся на фінальнай стадыі. 16 лютага Аляксей быў забіты»
Журналістка Марыя Пеўчых запісала відэазварот, у якім заявіла, што Аляксея Навальнага забілі за лічаныя дні да абмена на афіцэра ФСБ Вадзіма Красікава. Дамоўленасць пра абмен фактычна ўжо была дасягнутая.
Чытайце падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁🏻♂️ «Слова пацана» знялі ў падтрымку Пуціна?
Журналісты выдання «Медуза» атрымалі доступ да закрытых дакументаў пуцінскай адміністрацыі. У іх гаворыцца, што «Слова пацана», «Халоп» і іншыя кінахіты − гэта «кантэнт», выпушчаны спецыяльна да выбараў. Прынамсі так лічаць чыноўнікі. Напрыклад, паводле іх, «Слова пацана» паказвае, «як дрэнна было і як добра стала».
Самі стваральнікі фільмаў, з якімі пагаварылі журналісты, пра гэта не ведалі і адмаўляюць тое, што ім прыпісваюць.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ «Выбары» ў «палатку» адбыліся, сюрпрызаў не здарылася
✔️ Лукашэнка пабачыў ажно 87% «народнай падтрымкі»
✔️ «Спецучастак» для беларусаў замежжа «уразіў» яўкаю
✔️ BELPOL расказаў падрабязнасці ўзлому менскіх экранаў, на якія вывелі зварот Ціханоўскай
✔️ Кватэру братоў-беларусаў у Барсэлоне «аджалі» скўотэры
✔️ Невядомыя працягваюць высыпаць украінскае збожжа ў Польшчы. Пратэсты фермераў ідуць па ўсёй Еўропе
✔️ У сеціве распаўсюдзілі кадры чарговага расстрэлу расейцамі палонных украінскіх вайскоўцаў
✔️ У віцебскім заапарку ратуюць мядзведзянятаў, якіх кінула маці
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📷 Мінулы тыдзень у фотаздымках
Другая гадавіна поўнамаштабнай вайны ва Украіне, пратэсты еўрапейскіх фермераў і жывёлы з птушачкамі.
Болей кадраў глядзіце тут:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️ Задайце пытанні героям нашага наступнага выдання! Мы праверым іхныя адказы на дэтэктары хлусні
Паліграф у праграме «Шчыра кажучы» будуць праходзіць YouTube-блогер Яраслаў Пісарэнка і адвакат Алесь Міхалевіч.
Чакаем вашых пытанняў на электронны адрас: scyrakazucy@proton.me.
📍BYPOL устанавіў асобу яшчэ аднаго грамадзяніна Беларусі, які ваяваў у складзе ПВК «Вагнэр»
Гэта шматкроць судзімы Аляксандр Канстанцінавіч Казакоў, які нарадзіўся ў красавіку 1979 года ў Слаўгарадзе (Магілёўская вобласць).
Паводле BYPOL, Казакоў з'яўляецца бяздомнікам, а завербаваны ў шэрагі «вагнэраўцаў» ён быў на тэрыторыі Расеі. У перыяд з 2010 па 2018 год Казакова 7 раз судзілі за маёмасныя злачынствы (пераважна за крадзяжы прадуктаў харчавання). Таксама зафіксаваны выпадак, калі Аляксандр Канстанцінавіч у стане алкагольнага ап'янення пабіў уласнага брата: ён нанёс таму чатыры ўдары нявызначаным прадметам у галаву.
😢 «Старыя масава падняліся на «барацьбу з нацызмам»
Жыхар Гомлю, які ўчора схадзіў на так званыя выбары, падзяліўся сваімі ўражаннямі з выданнем «Флагшток».
Прыводзім некалькі ёмістых цытатаў:
«Там нейкія незразумелыя людзі з чырвонымі павязкамі, не паспеў прачытаць. Нейкая дружына. Але самае смешнае, што са старых»
«Канцэрты, на ўваходзе дзеці стаяць без мікрафонаў, робяць выгляд, што спяваюць і танчаць. Аж ванітавала ад дыму і савецкай закускі. І адныя старыя, старыя, калупаюцца ва ўсім гэтым. Рэальна жудасна»
«Парушэнні там суцэльныя, наогул жах. Карацей, проста стандарт усяго самага дрэннага. Шторак ніякіх. Паўсюль налепкі, што забароненая аўдыя– і відэафіксацыя»
«На ўсіх участках стаіць стол «для грамадзянаў РФ» і там гэтыя спісы, куды яны гэтых людзей дапісваюць»
«Агульнае ўражанне ад наведвання выбараў – як быццам бы ў выграбной яміне выкупаўся, хочацца памыцца»Читать полностью…
🇺🇦Уладзімір Зяленскі распавёў пра вынікі двух гадоў вайны
Прыводзім галоўныя цытаты з прэс-канферэнцыі 25 лютага:
🔻Трэці год вайны будзе «пераломным».
🔻Украіна не мае намеру ісці на саступкі. «Ці можна размаўляць з чалавекам, які [Пуцін] забівае сваіх апанентаў? Мы прапануем пляцоўку, на якой ён зможа пагадзіцца з тым, што ён прайграў гэтую вайну»
🔻План контрнаступу 2024 ёсць. Але ён у сакрэце.
🔻Украіна не знаходзіцца ў найбольш цяжкім становішчы за ўвесь час вайны. Самы цяжкі час – першыя дні поўнамаштабнай агрэсіі.
🔻За два гады Украіна страціла 31 тысячу чалавек. Не 300 і 150 тысячаў, як кажа Крэмль.
🔻Ёсць надзея на Кангрэс ЗША, які мусіць ухваліць крытычна важную вайсковую дапамогу для Украіны.
😡 Яна – рэкардсменка па рэпрэсіях і нават не пад санкцыямі
Знаёмцеся, 32-гадовая «суддзя» Таццяна Шоцік. Менавіта яна асудзіла Ігара Ледніка, які памёр за кратамі. Дзяўчына выносіла па 7 прысудаў за дзень і прызначыла беларусам ужо агулам 31,8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Сабралі ўсё, што вядома пра сапраўднага «карніка ў мантыі»:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN