📌 Польскія візавыя цэнтры ўвялі асобную рэгістрацыю для людзей старэйшых за 60 гадоў, якія ездзяць у Польшчу да дзяцей і ўнукаў
☝️ Аднак, VFS Global папярэджвае, што калі падчас праверкі рэгістрацыі ў візавым цэнтры будзе выяўлена неадпаведнасць пазначанай катэгорыі, дакументы ў візавым цэнтры не прымуць.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💔Арцём Лябедзька
Сын палітыка Анатоля Лябедзькі. Арцёма затрымалі напрыканцы сакавіка 2023 г. і потым двойчы асудзілі на 15 сутак арышту. Пазней ён быў змешчаны пад варту паводле абвінавачання ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэксу.
24 жніўня 2023 г. палітзняволенаму прызначылі 3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20
❗️ Як выдаліць ботаў у Telegram, каб не засталося слядоў?
Рассылка агітацыі праз бот плану «Перамога» зноў узняла тэму бяспекі палітычных Telegram-ботаў для беларусаў.
Пачытайце, што трэба зрабіць, каб бот зноў не напісаў і не пакінуў слядоў 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📌 Чым «злівы» персанальных звестак небяспечныя для беларусаў
У Беларусі здарыўся масавы выцек персанальных звестак з базы буйной фірмы. Гэта далёка не адзіны выпадак і, хутчэй за ўсё, не апошні.
Скарыстацца «злітымі» дадзенымі могуць як махляры, так і сілавікі.
Паглядзіце, што трэба ведаць і якія захады бяспекі прымаць, каб пазбегнуць ☝️
🥷 «Беларуская мова – гэта мірная зброя»
Пасля ўдзелу ў акцыях пратэсту 2020 года Аляксандр з’ехаў у Літву, а з пачаткам вайны – ва Украіну. Прайшоў цяжкія баі і быў камісаваны паводле стану здароўя. Цяпер у Вільні піша кнігу «Быць беларусам»: пра сваіх суайчыннікаў у палку Кастуся Каліноўскага і ўдзел у вайне.
«Я не ваяваў за Украіну, я ваяваў супраць Расеі», – кажа Аляксандр Кусь. А яшчэ Аляксандр Клачко патрыёт і папулярызатар роднай мовы.
▶️ Глядзіце ў праграме «Беларускі свет» на YouTube-канале «Белсат Life».
🇱🇹 Грамадзянку Літвы Эляну Раманаўскене будуць судзіць у Беларусі за шпіянаж
Суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Ёй пагражае ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі.
МЗС Літвы паведамляе, што ведае пра сітуацыю і аказвае ёй дапамогу.
☝️ Таксама літоўскія ўлады нагадваюць пра рэкамендацыі сваім грамадзянам не ездзіць у Расею і Беларусь.
🤬 Сілавікі прыйшлі з ператрусам у кватэру бацькоў спартсменкі Крысціны Ціманоўскай
Пра гэта спартоўка паведаміла ў сацсетках.
За гэта мая плата – крымінальныя справы, запалохванні і ператрусы. У мяне забралі дом, а цяпер дабраліся да маёй сям’і...
❗️ Швецыя спрасціла працэдуры легалізацыі для беларусаў і больш не лічыць нашую краіну бяспечнай
Святлана Ціханоўская спаткалася з міністрам замежных справаў Швецыі Тобіясам Більстромам.
Дэмакратычная лідарка падзякавала палітыку за запуск працэдураў па спрашчэнні працэдуры легалізацыі для беларусаў. Цяпер атрымаць шведскія дакументы можна і з пратэрмінаваным беларускім пашпартам.
☝️ Да таго ж Швецыя змяніла ацэнку Беларусі – краіна больш не лічыцца бяспечнай. Раней гэта служыла прычынай для адмоваў нашым грамадзянам у легалізацыі.
Акрамя таго, Швецыя папоўніць на 470 000 долараў Міжнародны гуманітарны фонд у падтрымку беларускіх палітвязняў, які быў створаны ў Нарвегіі.
🤔 «Галасаваць на выбарах у Каардынацыйную раду будуць адзінкі»
Гісторык Андрэй Бодзілеў у ток-шоу «План: Б» выказаўся, чаму выбары ў Каардынацыйную раду беларусам непатрэбныя. Паслухайце, ці згодныя вы з ім?
Поўнае выданне прысвечанае гэтым выбарам глядзіце на youtube-канале Белсат NEWS.
🪖 Новым начальнікам Генштабу Беларусі прызначаны Павел Муравейка
Муравейка вядомы сваімі дзіўнымі і часам скандальнымі заявамі.
Напрыклад, у 2022 годзе ён сказаў, што Беларусь удзельнічае ў «спецаперацыі» Расеі супраць Украіны і «выконвае некаторыя функцыі».
У верасні 2023 года, што Беларусь гатовая правесці сумесныя вучэнні з Польшчай. А ўжо ў кастрычніку таго ж года заявіў, што «мы маем усе падставы прасекчы калідор праз Літву сілай зброі».
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🚑 Wargaming перадаў украінскім медыкам 13 рэанімабіляў
У кастрычніку мінулага года стваральнікі легендарнай гульні World Of Tanks запусцілі дабрачынны праект #WargamingUnited для дапамогі ўкраінскім лекарам.
☝️ Да збору далучыліся людзі з 115 краін, а на машыны хуткай дапамогі атрымалася сабраць больш за 1 мільён долараў.
Купленыя рэанімабілі ўжо адправіліся ў Вінніцкую, Львоўскую, Кіеўскую, Адэскую, Харкаўскую, Чарнігаўскую, Запарожскую, Сумскую і Херсонскую вобласці.
У Расеі затрымалі намесніка начальніка Генштабу Вадзіма Шамарына
Вайскоўца ўжо даставілі на допыт у галоўнае ўпраўленне СК. У ягоным доме зладзілі ператрус. Прычына — хабар у буйным памеры.
Гэта не першы арыштаваны ў Расеі высокапастаўлены вайсковы чыноўнік за даволі кароткі час:
🔻23 красавіка быў затрыманы намеснік міністра абароны Расеі Цімур Іваноў.
🔻14 траўня затрымалі начальніка Галоўнага ўпраўлення кадраў Мінабароны Юрыя Кузняцова.
🔻А 17 мая арыштаваны былы камандуючы 58-й арміяй Паўднёвай ваеннай акругі Іван Папоў.
❗️Каталіцкага святара Паўла Лемеха адпусцілі на волю
Пра вызваленне стала вядома ўвечары 22 траўня.
Нагадваем, сілавікі затрымалі святароў Анджэя Юхневіча і Паўла Лемеха 8 траўня ў Шуміліне . У касцёл прыехалі тры машыны з міліцыяй у цывільным і затрымалі Паўла. Анджэй у гэты час ехаў на сустрэчу, яго затрымалі па дарозе. У той жа дзень за «экстрэмісцкія» падпіскі таксама затрымалі верніцу.
За што менавіта былі затрыманыя святары – невядома. Анджэя Юхневіча пакаралі 15 соднямі арышту, а Паўла Лемеха – 10 соднямі.
😳 Капітан міліцыі арганізоўваў банду па рабаванню дальнабойнікаў
Вядома пра мінімум 6 такіх эпізодаў. Налётчыкі выкарыстоўвалі балаклавы, зброю і рацыі. Кіраваў усім – супрацоўнік крымінальнага вышуку Докшыцкага РАУС Міхаіл Згірскі. Раней ён прымаў удзел у палітычных рэпрэсіях.
Як яны дзейнічалі? Пакуль кіроўца спаў у кабіне, злачынцы ўзламвалі замок цяжкавіка, рабавалі груз (ад тэхнікі да харчавання) – і зʼязджалі. Скрадзеным карысталіся самі, або прадавалі ў Расеі.
Сам Згіркі не толькі планаваў «аперацыямі», але і сам удзельнічаў і рабаваў, ведаючы метады канспірацыі. Цяпер супраць яго ўзбуджана крымінальная справа. На асаблівым кантролі паставілі ўсіх супрацоўнікаў Докшыцкага РАУС.
❤️ «Дзе б мы ні былі, мы разам. І наша Беларусь у нашым сэрцы»
Гурт Relikt выпусціў новы кліп «Biełaruś maja»
👉 Паслухайце
Дарэчы, 26 траўня ў Варшаве адбудзецца акустычны канцэрт гурту.
#штопаслухаць
🤬 ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне яшчэ двух беларусаў, якім прыйшла рассылка плану «Перамога»
Адзін з затрыманых – настаўнік гісторыі адной з менскіх школаў. Другі – мужчына, які працуе будаўніком у энергетычнай сферы.
Невядома, ці сапраўды сілавікі знайшлі на тэлефонах затрыманых рассылку ад плану «Перамога» ці проста хочуць пасеяць паніку сярод беларусаў.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 КДБ затрымаў афіцэра міліцыі, які ачольваў банду
🔸 Неабвешчаны візіт Пуціна да Лукашэнкі
🔸 Еўразвяз рыхтуе чарговыя санкцыі супраць рэжыму
🔸 Нашэсце мошак. Чым небяспечныя ўкусы і як ратавацца?
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/64PLNGBhXT0?si=TbtASlZj0W8iuVQe
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
✍🏻 24 траўня – «Выбарчы вечар» на «Белсаце»!
✔️ Каб трапіць на дэбаты гледачом, калі ласка, запоўніце форму.
✔️ Вось тут прыгадваем усе спісы.
✔️ А калі вы дагэтуль не ведаеце за каго галасаваць, то вось вам тэст, які пакажа вашага кандыдата.
👀 Глядзіце ў нашым эфіры, а таксама на канале «Белсат NEWS»
📌 Распачатае спецыяльнае вядзенне ў дачыненні да заснавальніка клінікі «Новы Зрок»
Алега Каўрыгіна абвінавачваюць аж па 9 артыкулах КК.
👉 55-гадовага мужчыну будуць судзіць завочна, але заклікаюць яго вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне СК па Менску.
🫠 Сын Кадырава стаў кіраўніком чачэнскага футбольнага клуба «Ахмат»
Старэйшы сын кіраўніка Чачэніі і міністр спорту рэгіёну Ахмат Кадыраў стаў прэзідэнтам футбольнага клуба «Ахмат».
«Упэўненыя, што пад кіраўніцтвам Ахмата Рамзанавіча каманду чакаюць новыя дасягненні, перамогі і добрыя вынікі», – напісаў клуб у сваіх сацсетках.
На гэтай пасадзе Ахмат змяніў паплечніка Кадырава Магамеда Даудава.
😮 Нацыянальны мастацкі музей Беларусі стаў адным з самых багатых на постсавецкай прасторы
І ўсё гэта дзякуючы адной жанчыне – дырэктарцы музею Алене Аладавай, якая амаль што з нуля стварыла багатую калекцыю.
У новым выпуску «Вусаў Скарыны» распавядаем, чаму імя гэтая жанчыны мусіць ведаць кожны мянчук.
Глядзіце ў нашым новым выданні на YouTube-канале «BELSAT HISTORY»!
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Супрацоўнік вышуку кіраваў бандаю, што рабавала фуры
✔️Лукашэнка прызначыў новага старшыню Генштабу збройных сілаў
✔️За шпіянаж у Беларусі будуць судзіць грамадзянку Літвы
✔️Мінздароўя вызначыла новыя кошты на платныя медпаслугі
✔️У Расеі арыштавалі яшчэ аднаго генерала з каманды Шайгу
✔️Нарвегія ўвяла забарону на ўезд турыстаў з Расеі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📌 У Беларусі абмежавалі доступ да сайту для прызыўнікоў
Доступ да сайту для прызыўнікоў povestka.org абмежавалі на патрабаванне пракуратуры ў Беларусі.
На думку чыноўнікаў, на сайце публікавалася інфармацыя «якая прапагандуе спосабы ўхілення» ад службы, а гэта «супярэчыць нацыянальным інтарэсам дзяржавы».
👉 На галоўнай старонцы сайту напісана «Замоў кансультацыю па легальных спосабах адтэрміноўкі ў войска», такім чынам, на думку пракуратуры, партал парушыў закон аб СМІ.
🚘 ЕЗ можа забараніць экспарт у Беларусь люксавых аўтамабіляў, бо яны перапрадаюцца ў РФ
Выданне Financial Times напісала пра планы ЕЗ адносна санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі. У першую чаргу яны будуць накіраваныя на сінхранізацыю з дзейнымі санкцыямі супраць РФ.
👉 Сярод іншага, у пакеце будучых санкцый прапануюць увесці забарону ўвозу з Беларусі алмазаў, а таксама ўвоз у нашую краіну люксавых аўтамабіляў і прадметаў раскошы.
🤔 Ці захоўваюць на выбарах у КР асабовыя звесткі выбарнікаў і ці можна іх расшыфраваць?
25–27 траўня пройдуць Выбары ў Каардынацыйную раду. Каб прагаласаваць трэба будзе паказаць праграме для галасавання «Беларусь ID» свой пашпарт і зрабіць сэлфі.
Беларусы хвалююцца, што гэтыя звесткі могуць патрапіць да сілавікоў.
Павел Лібер патлумачыў «Белсату», чаму гэта малаімаверна 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤔Не ведаеце за каго галасаваць на выбарах у Каардынацыйную раду?
Прайдзіце тэст, які пакажа вашага кандыдата. Гэта зойме ўсяго некалькі хвілін:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Грамадзяніна Беларусі, які ваяваў у ПВК Вагнера, асудзілі на 15 гадоў
Яго затрымалі ў Ровенскай вобласці Украіны, дзе ён рыхтаваў дыверсію. Паводле СБУ, мужчына ставіў GPS-трэкеры на апоры лініяў перадачы каб расейцы атакоўвалі ўкраінскія энергааб’екты.
Вядома, што ў 2014 грамадзянін Беларусі ваяваў у баявых падраздзяленнях ЛДНР, а потым далучыўся да вагнэраўцаў. Пасля штурму Бахмуту ён вярнуўся ў Беларусь, дзе атрымаў заданне ад куратара выведкі Расеі.
Украінскі суд палічыў такое заданне тэрарыстычным актам і прызначыў 15 гадоў турмы.
☕️ Добрай раніцы, сябры!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Тры еўрапейскія краіны прызналі Палестыну незалежнай дзяржавай
Праз VPN
У Еўропе няма адзінай пазіцыі ў палестынскім пытанні. Распавядзем, хто ўжо прызнай, а хто ўвогуле адмаўляецца ад такога дыпламатычнага кроку.
🔺Расея прапануе змяніць мяжу з Літвой, Фінляндыяй і Польшчай
Праз VPN
Такую прапанову агучыла мінабароны РФ. Паводле ведамства, межы ў Балтыйскім моры зʼяўляюцца неактуальнымі. Пачытайце, як Расея хоча вырашыць «несправядлівасць».
🔺Першыя выплаты Украіне з расейскіх актываў пачнуцца зусім хутка
Праз VPN
Еўразвяз усё ж такі дамовіўся пра перадачу Украіне замарожаных актываў Расеі. Першы транш запланаваны на ліпені, але гэта будзе не з заблакаваных сродкаў. Расейскія грошы хочуць выкарыстоўваць трошкі па-іншаму.
💥 #галоўнае за 22 траўня
✔️ Расея хоча змяніць мяжу з Літвой, Фінляндыяй і Польшчай
✔️ Украіна можа атрымаць першыя выплаты з замарожаных расейскіх актываў у ліпені
✔️ Нарвегія, Ірландыя і Іспанія прызналі Палестыну незалежнай дзяржавай
✔️ «Белсату» атрымаў запіс, на якім манашка Аляксандра падрабязна распавядае, як Свята-Елісавецінскі манастыр дапамагае агрэсіі супраць Украіны
✔️ Польшча створыць камісію па вывучэнні расейскага і беларускага ўплыву за апошнія 20 гадоў
✔️ Банкі будуць паведамляць у падатковую аб рахунках, на якія паступіла болей 150 тысяч рублёў за год
✔️ Праз рассылку аб выбарах у КР Азарава пазбавілі доступу да плану «Перамога»
✔️ Нікол Пашынян заявіў, што дзве краіны АДКБ падтрымлівалі Азербайджан у падрыхтоўцы вайны супраць Арменіі
#рэпрэсіі:
▪️ Каталіцкага святара Паўла Лемеха судзілі паўторна
▪️ КДК распавёў, колькі крымінальных спраў заведзена за фінансаванне «экстрэмізму» і «тэрарызму»
▪️ Пенсіянера з Ляхавічаў пакаралі 7 гадамі 3 месяцамі калоніі і штрафам 12 тысяч рублёў
▪️ На мяжы затрымалі двух беларусаў: адзін з іх спрабаваў уцячы ад палітычнага пераследу
▪️ГУБАЗіК затрымліваў беларуса за пратэсты, а яму прыйшла рассылка ад плану «Перамога»