🤔Лукашэнка можа пакінуць пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да канца года?
Менавіта таму яго тэрмінова выклікаў Уладзімір Пуцін у Расею. Што будзе пасля сыходу Лукашэнкі з пасады прэзідэнта? Хто будзе наступным «прэзідэнтам»?
👀 Глядзіце ў праграме «Прасвет» інтэрв’ю з Анатолям Котавым, былым працаўніком Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, беларускім дыпламатам і палітолагам
💬 Андрэй Стрыжак: Перадумоваў для вызвалення палітычных зняволеных няма
Праваабаронца, сузаснавальнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак пракаментаваў «Салідарнасці» смерць зняволенага Аляксандра Кулініча, адзначыўшы небяспеку ў браку інфармацыі аб стане здароўя вялікай колькасці вязняў:
Трагедыя з Аляксандрам Кулінічам паказала, што мы пра яго даведаліся літаральна ў дзень ягонай смерці. Ён не быў прызнаны палітвязнем, пра яго не было інфармацыі ў праваабаронцаў, да якіх не звярталіся ягоныя сваякі. Гэта пацвярджае, што ў нас няма доступу да дэталёвай інфармацыі аб тым, хто знаходзіцца ў СІЗА.
Беларусы адыгралі ключавую ролю ў асваенні космасу
12 красавіка адзначаецца Дзень касманаўтыкі. І можа камусьці здаецца, якім бокам тут Беларусь? Паглядзіце, чаму без удзелу беларусаў касмічных даследаванняў можа і не атрымалася б 👆
👆«Большасць краінаў – сябраў Інтэрполу мае істотныя праблемы з правамі чалавека»
Рэжым усё часцей спрабуе шукаць беларусаў, якія з'ехалі з краіны праз палітычны пераслед праз Інтэрпол. Што рабіць беларусу, калі яго ўсё ж затрымалі паводле лініі Інтэрполу, што рабіць у выпадку затрымання, і ці можна даведацца, што ты – у базе арганізацыі?
Распавядаем у нашым артыкуле. Пачытайце!
✅Праз VPN ❎Без VPN
«Не можа паверыць, што яго давялі да такога стану»
Ужо 3 гады Рыгор Кастусёў знаходзіцца ў зняволенні. За гэты час у палітвязня выявілі анкалагічную хваробу, ён перанёс за кратамі ковід і інфаркт.
Што вядома пра стан палітвязня, чытайце ў нашым артыкуле:
✅Праз VPN ❎Без VPN
📍Іран раздумаў ваяваць з Ізраілем? Паабяцаў ЗША пазбягаць эскалацыі
Тыдзень таму напад Ірану на Ізраіль у адказ на ўдар па іранскім консульстве ў Сірыі лічылі імаверным, два дні таму – непазбежным. Але, піша «Reuters», Іран намагаецца стрымаць наступствы і пазбегнуць эскалацыі.
Іран даў сігнал Злучаным Штатам аб тым, што адкажа Ізраілю такім чынам, каб «пазбегнуць сур’ёзнай эскалацыі», і «не будзе дзейнічаць паспешліва», бо настойвае на сваіх патрабаваннях, якія ўключаюць перамір’е ў Газе, піша «Reuters» са спасылкай на іранскія крыніцы. Пасланне аб гэтым, як сцвярджаецца, перадаў у ЗША міністр замежных справаў Ірану падчас візіту ў Аман.
💥 #галоўнае за 11 красавіка
✔️ Выйшлі на волю палітзняволеныя Крысціна Чаранкова і Аксана Зарэцкая
✔️ Першая беларуская касманаўтка стала Героем Беларусі
✔️ Міністэрства фінансаў Польшчы растлумачыла, чаму былі ўведзеныя абмежаванні на вываз аўтамабіляў у Беларусь
✔️ Павел Латушка агучыў шэраг прапановаў да польскіх уладаў: аднавіць праграму PBH, яшчэ больш спрасціць легалізацыю для беларусаў
✔️ Украінскі парламент ухваліў закон пра ўзмацненне мабілізацыі. Цяпер яго павінен падпісаць Зяленскі
✔️ 13 гадоў таму адбыўся тэракт у менскім метро
#рэпрэсіі:
▫️Рэжым Лукашэнкі хоча завочна асудзіць Франка Вячорку. Вось ягоны каментар з гэтай нагоды
▫️ BELPOL раскрыў некалькі дэталяў біяграфіі памерлага ў СІЗА Аляксандра Кулініча
💬 «Заканадаўства змяняецца, каб больш людзей апынулася ў войску»
Самаабвешчаныя ўлады ў Беларусі ўзялі курс на змяншэнне студэнтаў ВНУ, аднак колькасць навучэнцаў у каледжах павінна вырасці.
Навошта гэта робіцца? Паслухайце, што кажуць эксперты ☝️
☝️ Літоўская міністарка абвінаваціла лукашэнкаўскі рэжым у павелічэнні колькасці мігрантаў на мяжы
Паводле яе словаў, сярэдняя колькасць спробаў перайсці польска-беларускую мяжу з тэрыторыі Беларусі даходзіць да 250 штодзённа.
Міністарка лічыць, што гэтыя атакі арганізаваў беларускі рэжым.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤩 У Віцебску ствараюць новы мурал
Гэта будзе выява сярэднявечнага вандроўніка-варага.
Паглядзіце, як працуюць мастакі! 🔼
☝️Павел Латушка агучыў шэраг прапановаў да польскіх уладаў: аднавіць праграму PBH, яшчэ больш спрасціць легалізацыю для беларусаў
Заявы ён зрабіў, выступаючы на канферэнцыі «Міграцыя як палітычная, сацыяльная і эканамічная праблема».
Усе прапановы Латушкі чытайце ў матэрыяле на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
«Каментары з разраду «расейцам так і трэба» гуляюць на руку Пуціну»
😱 У студыі ток-шоу «План: Б» госці праграмы паспрачаліся з расейскім журналістам Іллём Даўлятчыным на тэму спачування ахвярам тэракту ў Расеі. Меркаванні падзяліліся, паслухайце ☝🏻
Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» 🎬
💪Танцорам на пілоне прыгатавацца!
Ці ведалі вы, што танцы на пілоне ўжо прызнаныя Аб’яднаннем міжнароднай спартыўнай федэрацыі? Наступны магчымы крок – Алімпіяда! У праграму сёлетніх Гульняў ужо ўключылі брэйкданс.
🕺Дарэчы, мужчыны таксама прыгледзеліся да ўдзелу ў новым спорце.
😊 Ну як, будзем глядзець спаборніцтвы?
📍Маладзёну, які забіў беларуску ў Варшаве, выставілі новае абвінавачванне
23-гадовага Дорыяна С. будуць судзіць за разбой ды забойства (раней яму інкрымінавалі «замах на забойства»).
На беларуску Лізу ён напаў 25 лютага амаль што ў самым цэнтры польскай сталіцы.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇺🇦 Украінскі парламент ухваліў закон пра ўзмацненне мабілізацыі. Цяпер яго павінен падпісаць Зяленскі
У першым чытанні законапраект быў ухвалены яшчэ 7 лютага. Аднак дэпутаты ўнеслі ў яго звыш за 4 тысячы паправак.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💱Курсы валютаў на 12 красавіка
Сёння долар патаннеў, еўра зноў страціў ажно 2 капейкі ад свайго кошту, расейскі рубель неістотна падрос
#курсывалютаў
🔻 Змены ў працэдуры выдачы дазволу на часовае пражыванне ў Польшчы
Замест запісу праз каляндар, у якім ніколі не было вольных датаў, увялі форму для запісу без даты.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❗️ «Я упала со второго этажа кровати, головой об деревянную лавку. Снимок сделали, но больше месяца не сообщают результат»
Крыніцы «Белсату» перадалі рэдакцыі ліст ад палітзняволенай Кацярыны Новікавай. На кавалку туалетнай паперы Кацярына апісала сваё жудаснае затрыманне і далейшае зняволенне. Прыводзім некалькі цытатаў з ліста:
«Ставили на флаг, били всем кабинетом. Сказали, что за мои интервью, канал и за мои пламенные обращения. У моей первой адвокатки, похоже, сын работает в ГУБОПиК (но это не точно)»
«Моими потерпевшими являются те, от кого я потерпела в 2020-м. Два последних адвоката у меня никакие. Бесят»
«Очень много политических тут, но многие из них случайно политические и стучат друг на друга. Мама оговорила меня следаку, я в шоке была»
😲Купіў за € 300. Беларуса затрымалі літоўскія памежнікі з фальшывым балгарскім пасведчаннем асобы
Супрацоўнікі памежнага пераходу «Кальварыя» на мяжы Літвы і Польшчы 9 красавіка правяралі пасажырскі аўтобус, які ішоў з Талліну на Варшаву. Іх насцярожылі дакументы 33-гадовага грамадзяніна Балгарыі.
Пасведчанне асобы мужчыны аказалася вырабленае не з полікарбанату, як належыць. На ім быў кепска зымітаваны мікратэкст, колер друку не мяняўся пры падсвятленні ўльтрафіялетам.
Уладальнік карткі прызнаўся, што ён грамадзянін Беларусі. Расказаў, што ў яго скончылася нацыянальная польская віза, таму ён замовіў праз інтэрнэт фальшывае балгарскае пасведчанне са сваім фота.
Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 4 гадоў.
✈️Сёння білеты на рэйсы «Белавія» можна купіць са зніжкай
Кампанія робіць зніжку на 12% да Дня авіяцыі і касманаўтыкі. На старонцы «Белавія» можна купіць квіткі па промакодзе COSМOS.
Зніжка дзейсная на перыяд падарожжаў да 31 траўня.
Добры дзень, сябры!
Мы вам прынеслі ранішняе чытво – 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺«BELPOL»: Памерлы зняволены Аляксандр Кулініч быў «ідэйным чалавекам»
Праз VPN
Арганізацыя «BELPOL» расказала «Белсату» цікавую дэталь у біяграфіі памерлага.
🔺Латушка прапануе польскім уладам аднавіць праграму PBH
Праз VPN
Павел Латушка зрабіў шэраг прапановаў, як спрасціць легалізацыю і вядзенне бізнесу для беларусаў, якія жывуць у Польшчы.
🔺Ці зможа дзяржава прымусіць беларускіх школьнікаў любіць яе?
Праз VPN
У Беларусі, як некалі ў СССР, на ўсіх узроўнях укараняецца канцэпцыя стварэння зручнага для рэжыму тыпу чалавека. Ці ўдасца гэта?
#штопачытаць
🦿 Украінская дзяўчынка пабяжыць 5-кіламетровы марафон на пратэзах
У выніку расейскага ўдару па вакзале ў Краматорску Яна страціла абедзве нагі. Але не здалася і сёлета прыме ўдзел у Бостанскім дабрачынным марафоне.
🔸Выйшла на волю экспертка ў этыкеце і культуролаг Аксана Зарэцкая
Яна адбыла прызначанае ёй па «народным» 342-м артыкуле пакаранне ў выглядзе 1,5 года пазбаўлення волі.
У сакавіку 2023 года з’явіліся паведамленні, што яшчэ перад прысудам Зарэцкая адчула пагаршэнне стану здароўя. 16 сакавіка 2023 года яе шпіталізавалі. Паводле праваабаронцаў, яна мінімум тры дні прабыла ў коме.
Пасля таго, як палітзняволеная прыйшла ў прытомнасць, яе вярнулі ў СІЗА на Валадарскага. Там ніякай належнай медычнай дапамогі не было, для Аксаны не прымалі нават валяр’янку ў перадачах ад родных.
📷 Фота з сацсетак
💔 Ігар Карней
Член Беларускай асацыяцыі журналістаў, пазаштатны карэспандэнт «Радыё Свабода» з 2001 па 2020 гг., аўтар тэкстаў пра культурна-гістарычную спадчыну Беларусі, трэвэл-блогер.
Быў затрыманы 17 ліпеня 2023 года. Напачатку быў арыштаваны на 10 сутак, меркавана за падпіскі «на экстрэмісцкія» каналы. Затым супраць Ігара распачалі крымінальную справу. Яго абвінавацілі ва «удзеле ў экстрэмісцкім фармаванні».
Ігару прысудзілі 3 гады пазбаўлення волі і штраф у памеры 20 тысяч рублёў.
📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2
#рэпрэсіі
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Беларусам прапануюць паўдзельнічаць у перавозе мігрантаў у ЕЗ – абяцаюць добрыя грошы;
🔸 13 гадоў таму адбыўся выбух на станцыі метро «Кастрычніцкая»;
🔸 Улады прыраўнялі дэманстрацыю ЛГБТ да парнаграфіі;
🔸Мужчыну, які ў Варшаве згвалтаваў беларуску Лізавету, будуць судзіць за забойства сексуальнага характару і разбой;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=VV7mtQtgNXE
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🔍 У 2016 годзе выклікаў міліцыю, пабачыўшы ў Берасці аўтамабіль са сцягам «ДНР». BELPOL раскрыў некалькі дэталяў біяграфіі памерлага ў СІЗА Аляксандра Кулініча
Што тычыцца дакладных абставінаў смерці Кулініча, то яны невядомыя. Аднак у СІЗА №7 для яго стваралі кепскія ўмовы, як і для палітзняволеных у іншых ізалятарах ды калоніях.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Завочныя суды, завочныя арышты, завочныя штрафы – гэта ўсё пасмех з правасуддзя. Рэжым стаў пасмехам у вачах міжнароднай супольнасці»
Франак Вячорка пракаментаваў «Белсату» навіну пра завочны суд над ім, а яшчэ дадаў, што непакоіцца цяпер варта пра тых, хто адбывае рэальныя, а не «завочныя» тэрміны ў калоніях.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😨 Ваўкавыскія камунальнікі зладзілі «сафары» ў адным з двароў – стралялі ў сабакаў дроцікамі
Прычым адзін з параненых сабакаў нават не быў бадзяжным – ён проста збег ад гаспадара.
Глядзіце ў нашым відэа, што адбывалася 🔼
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Беларуская касманаўтка вярнулася ў Менск
✔️ Франка Вячорку будуць завочна судзіць
✔️ Новы расейскі ўдар па энергетычнай інфраструктуры Украіны
✔️ Вярхоўная рада Украіны ўхваліла закон аб мабілізацыі
✔️ У Беларусі дэманстрацыю «нетрадыцыйных адносінаў» прыраўнялі да парнаграфіі
✔️ Бондарава ваюе з расейскімі артыстамі
✔️ У адным з ваўкавыскіх двароў стралялі ў сабакаў
✔️ Вайсковы аўтамабіль супраць «Яндэкс-Таксі»: ДТЗ у Менску
✔️ Сёння – 13-я гадавіна тэракту ў менскім метро
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔 Каб вызваліць палітвязняў, неабходныя перамовы?
У новым выданні праграмы «Двубой» пра гэта разважаюць палітолаг Дзмітрый Балкунец і лідар БХД Віталь Рымашэўскі.
👀 Глядзіце новае выданне праграмы на YouTube-канале «Белсат NEWS»