🤷♀️ Гомельскі аблвыканкам загадаў Упраўленню адукацыі вырашыць пытанне абароны навучальных устаноў ад БпЛА
Жыхары хойніцкага раёна склалі петыцыю з просьбай абсталяваць навучальныя ўстановы Хойніцкага раёна сродкамі радыёэлектроннай барацьбы.
👉 Улады далі адказ. Як паведамляе выданне Флагшток, у ім сказана, што кіраўніцтвам аблвыканкама зварот перанакіраваны ў Галоўнае ўпраўленне адукацыі «з просьбай паведаміць падпісантам і аблвыканкаму аб прынятым рашэнні»
🕯 У ЗША памёр былы паплечнік Эрдагана Фетхулах Гюлен
Яму было 83 гады, піша Reuters. Па версіі ўладаў Турцыі, ён арганізаваў спробу перавароту ў 2016 годзе.
У 1960х гадах Гюлен стварыў грамадскі Ісламскі рух «Хізмет» і вялікую сетку ўніверсітэтаў і школ у 160 краінах свету.
☝️ Гюлен быў блізкім паплечнікам Рэджэпа Эрдагана. Аднак потым іх адносіны пагоршыліся. У снежні 2013 года стала вядома пра расследаванні карупцыі ў дачыненні да міністраў і чыноўнікаў, блізкіх да Эрдагана. Многія лічылі, што за расследаваннямі стаяць пракуроры і паліцыя з руху «Хізмет». Пасля гэтага Гюлен з'ехаў з Турцыі ў ЗША ў 1999 годзе. Знаходзячыся ў ЗША, ён крытыкаваў улады Турцыі.
У выніку Эрдаган абвінаваціў «Хізмет» у арганізацыі спробы дзяржаўнага перавароту, якая адбылася ў ліпені 2016 года. У выніку сутыкненняў загінулі больш за 250 чалавек, яшчэ больш за дзве тысячы атрымалі раненні. Больш за 300 чалавек атрымалі пажыццёвыя тэрміны.
❓ Якія зараз цэны на кватэры ў Менску?
❓ Беларускае піва на 6-м месцы ў міжнародным рэйтынгу…але якім?
❓ Чаму бульбаш - гэта больш не пра беларусаў?
👉 Пра ўсё гэта распавядае Аляксандр Кыровіч у новым выпуску сваёй аўтарскай праграмы «Атмасфера»
🇲🇩 Мая Санду лідыруе на прэзідэнтскіх выбарах у Малдове
Станам на раніцу Цэнтральная выбарчая камісія Малдовы падлічыла 98,29 % пратаколаў на выбарах прэзідэнта. З кандыдатаў лідзіруе дзейная прэзідэнтка Мая Санду. Яна набрала 41,86 %. Аднак для таго, каб перамагчы ў першым туры неабходна 50 %, таму ў хуткім часе краіну чакае другі тур.
☝️ А вось галасаванне на рэферэндуме дасюль захоўвае інтрыгу. Чытаць падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
Добрага дня тым, хто ўжо прачнуўся!
Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй кавай? Прапануем вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸 Стары вораг Лукашэнкі. Прарасейскага палітолага Андрэя Суздальцава будуць судзіць у Маскве на запыт Беларусі
Прарасейскага палітолага абвінавачваюць у паклёпе па заяве амбасады Беларусі ў Расеі
🔸 Жыхары Хойніцкага раёну папрасілі выканкам абараніць іх ад беспілотнікаў. Што адказалі чыноўнікі?
На сайце petitions.by 14 кастрычніка з’явілася петыцыя «Аб абароне навучальных установаў Хойніцкага раёну ад БПЛА».
🔸 МАРГ прызнаў сэрвіс таксі «Яндекс Go» манапалістам
Цяпер знанаму сэрвісу таксі давядзецца выканаць шэраг патрабаванняў рэгулятара, і ў першую чаргу – увесці цэнавае рэгуляванне. Чакаецца, што гэта прывядзе да змянення правілаў гульні з цэнамі ў гэтым сегменце рынку.
#штопачытаць
🧐 У Беларусі скончыліся зоркі
І каб «рабіць» новыя імёны ў айчынным шоўбізнэсе — з Расеі замовілі тамтэйшых артыстаў. Для чаго і колькі гэта каштуе — глядзіце ў нашым відэа.
🤔 Стары вораг Лукашэнкі
У Маскоўскім судзе пачаліся слуханні па крымінальнай справе супраць расейскага палітолага, былога намесніка дэкана факультэта сусветнай эканомікі і сусветнай палітыкі НДУ ВШЭ Андрэя Суздальцава.
Прарасейскага палітолага абвінавачваюць у паклёпе па заяве амбасады Беларусі ў Расеі. У Беларусі ягоны Telegram-канал прызнаны экстрэмісцкім. Паводле інфармацыі нашых калегаў з праекта «Вот Так», палітолага затрымлівалі расейскія сілавікі на запыт з Менску.
☝️ Суздальцаў працаваў у Беларусі з 1993 года – фармаваў прарасейскую апазіцыю. Аднак, з цягам часу погляды Суздальцава станавіліся менш зручнымі для рэжыму Лукашэнкі.
👉 Чым насаліў палітолаг Лукашэнку і хто ён увогуле такі, чытайце ў нашым матэрыяле
🎭 У РТБД пасля затрымання акцёраў сталі аператыўна мяняць афішу
Як паведамляе «Зеркало» са спасылкай на ўласныя ананімныя крыніцы, у тэатры, сярод іншага, адмянілі 2 самыя касавыя спектаклі «Шлюб з ветрам» і «Пачупкі»
І калі актораў не адпусцяць, то граць не будзе каму і спектаклі прыйдзецца ўвогуле прыбраць з рэпертуару. У такім выпадку «РТБД ператворыцца ў сярэднестатыстычны беларускі калектыў.»
😢 «Кошты дакладна вырастуць»
Ужо два тыдні беларускія сэканд-хэнды не могуць закупляць новы тавар у ЕЗ. Як гэта паўплавала на бізнес?
Хтосьці зачыніўся, як сетка крамаў «Мода Макс», але многія працуюць дагэтуль.
👉 Ці выжывуць Інтэрнэт-крамы сэканд-хэнду і хто ад усёй гэтай сітуацыі выйграў больш за ўсё, чытайце ў нашым матэрыяле
🫤 Меліся на ўвазе не беларусы, а мігранты з трэціх краін
Амаль палова жыхароў Польшчы падтрымлівае прыпыненне права на прытулак для мігрантаў, якое агучыў прэм’ер-міністр Дональд Туск. Такія вынікі сацыялагічнага апытання, праведзенага агенцтвам SW Research.
Супраць выступілі - 24,1% апытаных, а 26,6% - не змаглі даць адказ.
☝️ У Еўропе гэтае рашэнне на пачатку выклікала хвалю крытыкі. Аднак з часам Брусель прыняў польскія рашэнні па міграцыйнай палітыцы.
Кіраўніца Еўракамісіі Урзуля Фон дэр Ляен паведаміла, што гэта будзе часовая мера, каб адказаць на гібрыдную атаку з боку Беларусі і Расеі:
«Гаворка ідзе не пра нелегальную міграцыю, а пра здольнасць ЕЗ абараняцца ад гібрыднай атакі. Мы можам часова і належным чынам адгарадзіць сістэму прытулку, каб адказаць на гібрыдную атаку»Читать полностью…
⌨️ Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?
💁♂️ Падказваем, дзе знайсці галоўныя навіны адным пастом: для гэтага мы стварылі дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзеяў (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia, калі гэта для вас бяспечна
#галоўнае
💔 Ейнае забойства застаецца нераскрытым ужо 20 год
У гэты дзень 20 гадоў таму была жорстка забітая беларуская журналістка Вераніка Чаркасава.
Што здарылася ў той ракавы дзень і каму было выгадна, каб журналістка замаўчала назаўжды?
🫣 «Наш прэзідэнт з’яўляецца прыкладам сямейных стасункаў»
Андрэй Павук патэлефанаваў на прамую тэлефонную лінію па пытаннях сямейнай палітыкі.
На пытанні пра сямейныя каштоўнасці адказвалі члены Савета Рэспублікі, сярод якіх быў ваенкам Андрэй Крываносаў і магчымая маці Колі Лукашэнкі Ірына Абельская.
👉 Што з гэтага выйшла, глядзіце ў новым выпуску «Шухер-шоу»
😳 У Менску з’явіцца помнік двухгаловай карове?
Нарэшце з’явілася магчымасць рабіць кастрацыю жывёлінам.
Рак у Беларусі. Як захаваць валасы падчас хіміятэрапіі?
👉 Пра ўсё гэта ў новым выпуску праграмы «Навіны з будучыні»
🇵🇱 Польшча гатовая ўтрая павялічыць колькасць вайскоўцаў у памежнай зоне
З пачатку 2024 году пры затрыманні або спыненні нерэгулярных мігрантаў з Беларусі пацярпелі і атрымалі раненні ўжо 63 польскія вайскоўцы. Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы Павал Бэйда.
Паводле яго, сярод выяўленых замежнікаў пераважалі грамадзяне Сірыі, Афганістану, Самалі, Эрытрэі, Індыі, Эфіопіі і Емэну.
Бэйда адзначыў, што ў апошнія тры тыдні колькасць спробаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы знізілася і цяпер захоўваецца «на ўзроўні 60 спробаў у дзень», аднак, «зыходзячы з гістарычных звестак, трэба ўлічваць, што ўзровень міграцыйнага ціску можа ўзрасці на працягу наступных месяцаў».
☝️ У сувязі з гэтым Польшча гатовая павялічыць колькасць вайскоўцаў у памежнай зоне ўтрая: з 6 да 17 тысяч.
📌 Мінімум 3 «шагэды» ноччу заходзілі ў Беларусь з Украіны
Два з іх прайшлі па «калідоры» Камарын-Прыпяць у 23.07 і 07.30.
Яшчэ адзін быў заўважаны ў раёне Лоева ў 01.45, далейшы лёс яго невядомы.
☝️ На працягу ночы і раніцай знішчальнікі ВПС РБ двойчы выляталі з Баранавічаў на паўднёвы ўсход.
📌 Паўднёвая Карэя выклікала расейскага амбасадара з нагоды адпраўкі вайскоўцаў КНДР ва Украіну
Першы намеснік міністра замежных спраў Кім Хон Гюн заклікаў расейкі бок спыніць такое супрацоўніцтва з Паўночнай Карэяй.
«Віцэ-міністр Кім самым рашучым чынам асудзіў незаконнае ваеннае супрацоўніцтва, у тым ліку размяшчэнне Паўночнай Карэяй войскаў у Расеі, і строга папярэдзіў, што на дзеянні, якія пагражаюць нашым асноўным інтарэсам бяспекі, у адказ будзе мабілізацыя ўсіх даступных сродкаў сумесна з міжнароднай супольнасцю»Читать полностью…
🚗 У Беларусь прывезлі першыя Geely E8
Цана на паўнапрывадную версію вагаецца ў залежнасці ад камплектацыі ад 119,9 тысячы да 121,9 тысячы рублёў (каля 36,2 тысячы і 36,8 тысячы долараў)
👉 Часткай медыясістэмы аўтамабіля стаў 45-цалевы экран з разрозненнем 8K, на які выводзіцца разнастайная інфармацыя, патрэбная падчас кіравання аўтам. Таксама экран можна выкарыстоўваць як тэлевізар.
Geely E8 здольны разганяцца да 100 км/г за 6 секунд.
🤔 Цікава, што збіраць у Беларусі аўтамабіль не плануюць.
🤯 «Украіна хутка будзе прададзеная»
Прынамсі так сцвярджае калумніст «Bloomberg» Макс Гастынгс і піша, што Захад, падзелены эканамічнымі і энергетычнымі праблемамі, шукае шляхі спынення падтрымкі Украіны ў яе барацьбе супраць расейскай агрэсіі.
«… хоць расейцам можа не ўдасца заваяваць Украіну, яны могуць трымаць яе ў такім стане, у якім ніхто не пажадае жыць ці інвеставаць у яе…»
💥 #галоўнае за 20 кастрычніка
✔️ Польшча гатовая ўтрая павялічыць колькасць вайскоўцаў у памежнай зоне
✔️ Над Беларуссю зноў лёталі «шагэды», у неба падымалі знішчальнік
✔️ Мужчына пагражаў міліцыянтам бензапілой. Сілавікі ўжылі зброю
✔️ Жыхары Хойнікскага раёну стварылі петыцыю з просьбай абараніць іх ад беспілотнікаў
✔️ У Малдове праходзяць прэзідэнцкія выбары і адначасова – рэферэндум аб змяненні Канстытуцыі дзеля ўступлення краіны ў Еўразвяз
✔️ Ужо два тыдні беларускія сэканд-хэнды не могуць закупляць новы тавар у ЕЗ. Як гэта паўплавала на бізнес?
✔️ МАРГ прызнаў сэрвіс таксі «Яндэкс GO» манапалістам
✔️ Названая новая дата адмены роўмінгу паміж Беларуссю і Расеяй
#рэпрэсіі:
▪️ У гэты дзень 20 гадоў таму была жорстка забітая беларуская журналістка Вераніка Чаркасава
▪️ У РТБД пасля затрымання акцёраў сталі аператыўна мяняць афішу
▪️ Больш за 6000 чалавек былі асуджаныя па палітычных матывах у Беларусі з 2020-га году
▪️ Магілёўскія сілавікі затрымалі жыхарку Оршы за каментары на адрас сілавікоў і Лукашэнкі
▪️ Хто такі Андрэй Суздальцаў, якога будуць судзіць у Маскве на запыт Беларусі
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸 Ці панясуць прадстаўнікі рэжыму адказнасць за злачынствы супраць беларусаў
🔸 Чаму заходнія партнёры так неахвотна ідуць на супрацу ў пытанні адказнасці прадстаўнікоў рэжыму
🔸 Як Лукашэнка хоча "палепшыць" жыццё беларусаў і чаму ён супярэчыць сам сабе
🔸 Прэзідэнцкія выбары ў Малдове
🔸 У Варшаве прайшоў Кубак Івуліна
🔸 Грузія напярэдадні выбараў
Далучайцеся да нашага эфіру!
💔 Больш за 6000 чалавек былі асуджаныя па палітычных матывах у Беларусі з 2020-га году
Амаль чвэрць з гэтых людзей — жанчыны, паведамляюць праваабаронцы. Мінімум 2336 чалавек атрымалі пазбаўленне волі ў калоніях, 681 - «хімію».
Праваабаронцы падкрэсліваюць, што гэта толькі тыя, пра каго вядома. Аднак на самой справе фігурантаў крымінальных палітычных спраў у Беларусі можа быць значна больш.
🚕 МАРГ прызнаў сэрвіс таксі «Яндэкс GO» манапалістам
Цяпер для сэрвіса «пачынаюць дзейнічаць усе патрабаванні антыманапольнага заканадаўства». Пра гэта заявіў намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец.
Сэрвісу таксі прыйдзецца выканаць шэраг патрабаванняў рэгулятара, і ў першую чаргу ўвесці цэнавае рэгуляванне:
«Яны нам мусяць прадаставіць алгарытм разліку "гарачых гадзінаў": як фармуецца павышальны каэфіцыент, зыходзячы з іхнай матэматычнай мадэлі, якая, як яны гавораць, закладзеная ў праграмным прадукце»Читать полностью…
🇲🇩 Хто можа стаць наступным прэзідэнтам Малдовы?
20 кастрычніка, у Малдове праходзяць прэзідэнцкія выбары і адначасова – рэферэндум аб змяненні Канстытуцыі дзеля ўступлення краіны ў Еўразвяз.
На пасаду прэзідэнта прэтэндуюць 11 кандыдатаў, сярод якіх – дзейная прэзідэнтка Майя Санду. Яна выступае за празаходнюю арыентацыю краіны і падтрымлівае ўступ Малдовы ў Еўразвяз.
Адным з яе супернікаў з’яўляецца былы генеральны пракурор краіны Аляксандр Стаяногла…які знаходзіцца пад крымінальным расследаваннем і судом па некалькіх справах.
👉 Хто яшчэ хоча стаць наступным прэзідэнтам Малдовы і як Расея спрабуе ўмяшацца ў рэферэндум, каб не даць краіне ўступіць у ЕЗ, чытайце ў нашым матэрыяле
📌 Жыхары Хойнікскага раёну стварылі петыцыю з просьбай абараніць іх ад беспілотнікаў
Петыцыя «Аб абароне навучальных установаў Хойнікскага раёну ад БПЛА» з’явілася на сайце petitions.by 14 кастрычніка.
☝️ У першую чаргу складальнікі петыцыі прасілі абараніць дзяцей, якія наведваюць дзіцячыя садкі і школы:
«У нашым раёне дзейнічае каля двух дзясяткаў дашкольных і сярэдніх навучальных установаў. Кожны дзень, адпраўляючы туды дзяцей, мы не знаходзім сабе месца. Мяркуем, што органы ўлады і армія абавязаныя забяспечыць дзейную абарону сваіх грамадзянаў усімі магчымымі сродкамі.»
📸 Мітынг у падтрыманне зніклых без звестак і палонных ва Украіне, гістарычная засуха ў Бразіліі і падрыхтоўка сезонных прадуктаў да зімы ў Турцыіі
Сабралі для вас тыдзень у фотаздымках
🤔 Ці такі ўжо недатыкальны Лукашэнка?
На тле размоваў пра зварот Літвы ў Міжнародны крымінальны суд мы вырашылі паглядзець, а за што можна судзіць Лукашэнку ў Беларусі.
Тым больш, што ён сам не раз сазнаваўся ў цяжкіх злачынствах: напрыклад, у 2009 годзе ездзіў на матацыкле без шалома і з пяцігадовым дзіцём перад сабой, а ў 2017 годзе дапусціў 12-гадовага сына да кіравання камбайнам.
👉 За што Лукашэнку можна абвясціць імпічмент ужо цяпер чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
😱 Мужчына пагражаў міліцыянтам бензапілой. Сілавікі ўжылі зброю
Як паведамляе МУС, у міліцыю звярнулася 60-гадовая жыхарка Івацэвіцкага раёна. Яна паведаміла, што яе сястру збівае сын.
👉 Калі міліцыянты прыехалі на месца, 31-гадовы мужчына «з відавочнымі прыкметамі ап'янення», завёў бэнзапілу і і накіраваўся ў іх бок. Паводле міліцыянтаў, на патрабаванні спыніцца мужчына не рэагаваў, таму «супрацоўнік зрабіў некалькі папераджальных стрэлаў, затым прыцэльны ў нагу.»
Зараз мужчына шпіталізаваны. На яго заведзеная крымінальная справа за «за гвалт альбо пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў». Яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.
❗️ Над Беларуссю зноў лёталі «шагэды», у неба падымалі знішчальнік
Ноччу з 19 на 20 кастрычніка ў Беларусь заляталі чарговыя «шагэды», паведамляе маніторынгавы канал «Беларускі Гаюн».
▪️У 00:42 расейскі дрон-камікадзэ тыпу «шагэд» заляцеў у Беларусь у раёне Камарыну і неўзабаве вярнуўся ва Украіну ў кірунку Прыпяці.
▪️У 01:19 беспілотнік заляцеў у нашую краіну з Жытомірскай вобласці Украіны і лётаў на поўдні ад Мазыра.
▪️Каля 01:10 з Баранавічаў вылецеў знішчальнік ваенна-паветраных сілаў Беларусі, які пазней быў зафіксаваны ў небе над Гомельскай вобласцю.
Добрага дня тым, хто ўжо прачнуўся!
Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй кавай? Прапануем вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸 Пралукашэнкаўскі Савет па маральнасці зацікавіўся квадроберамі
У Менску адбылося пашыранае пасяджэнне Грамадскага савету па маральнасці – сумеснага органа, заснаванага Беларускай Праваслаўнай Царквой і Саюзам пісьменнікаў Беларусі.
🔸 Праваабаронцы: затрыманыя мінімум тры акторы РТБД
Пра затрыманне актораў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі паведамляе «Вясна».
🔸 Свет можа стаць перад выбарам: Украіна ў NATO ці Украіна – ядравая дзяржава
Уладзімір Зяленскі прадставіў у Вярхоўнай Радзе свой «план перамогі», у якім асобнымі пунктамі прапісаныя пытанні ўступу Украіны ў NATO і няядравая канцэпцыя стрымлівання Расеі. Аднак амаль адначасова ў СМІ з’явілася інфармацыя, што з’яўленне ядравай зброі ва Украіне магло б стаць альтэрнатывай абодвум пунктам.
#штопачытаць