❓ Чаму Васкрасенскі ды іншыя памагатыя Лукашэнкі ўгаворваюць палітвязняў пісаць прашэнні аб «памілаванні»?
Пра гэта ў каментары «Белсату» распавёў праваабаронца Леанід Судаленка, які і сам быў палітзняволеным.
👂 Паслухайце!
❗️ Лукашэнка падпісаў новы ўказ аб «памілаванні»
Адзін з прапагандысцкіх тэлеграм-каналаў паведаміў, што будуць вызваленыя 30 чалавек: 14 жанчын і 16 мужчын, якія маюць цяжкія захворванні, а таксама пенсіянеры.
Акрамя таго прапагандысты сцвярджаюць, што ўсе гэтыя людзі напісалі прашэнне аб «памілаванні» на імя Лукашэнкі.
Дакладныя імёны і прозвішчы «амніставаных» невядомыя.
«Нікога з топ-палітвязняў не будзе. Вызваляюць тых, з каго бралі прашэнне ў ліпені. Тады прыязджалі ў гомельскую калонію з пракуратуры, прапаноўвалі канкрэтным людзям. Агулам узялі прашэнне ў некалькі дзясяткаў, але ў фінал выйшлі не ўсе. Першапачатковы выбар зразумелы: прапаноўвалі толькі тым, хто малавядомы, за каго персанальна гандлявацца Захад не будзе»,
🤔 Ні міра, ні вайны: навошта Лукашэнка зноў нагнятае абстаноўку на мяжы з Украінай?
15 жніўня Аляксандр Лукашэнка даў вялікае інтэрв’ю тэлеканалу «Россия 1», у якім разважаў пра ўмовы нанясення ядравага ўдару і распавёў пра адпраўку беларускіх войскаў у памежныя з Украінай раёны.
Мы паглядзелі яго за вас, а таксама паслухалі трызненне нараду па вайсковай бяспецы, якая адбылася сёння.
✅ Пачытайце, што можа замышляць галоўны беларускі «міратворац» і ягоныя памагатыя.
😱 Беларуска паказала жахі з радзільні ў Менску
Паглядзіце, якія ўмовы створаныя для пацыентак☝🏻
❗️ Супраць коміка Славы Камісаранкі распачалі так званую «спецвытворчаць»
Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне варожасці), ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса.
#рэпрэсіі
💬 «Усё знікла, тэрабайты матэрыялаў па беларускай культуры, гісторыі і палітыцы»
Зянон Пазняк выказаўся пра сітуацыю з сайтам «Белсату». Палітык раіць захоўваць сабе важныя матэрыялы звязаныя з беларускай культурай і гісторыяй:
«Важныя для Беларусі матэрыялы трэба капіяваць у асобныя пакі і потым пераводзіць на папяровыя носьбіты. Вайна па знішчэнні Беларусі распачата даўно. Але «Белсат» яшчэ можна ўратаваць, ягоную старонку і архіў вярнуць».Читать полностью…
💱 Курсы валютаў на 16 жніўня
Долар пачынае ўпэўнена набіраць тое, што згубіў учора, еўра працягвае падаць, а расейскі рубель умацаваўся яшчэ крыху.
#курсывалютаў
🔺Вось, як выглядалі першыя гадзіны аперацыі ЗСУ у Курскай вобласці
Наступленне ЗСУ ў Курскай вобласці распачалося 6 жніўня. Украінскія вайскоўцы, скарыстаўшыся фактарам нечаканасці, здолелі адразу прарвацца ўглыб расейскай тэрыторыі. Горад Суджа цяпер цалкам кантралюецца ЗСУ.
Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны зазначае, што ўжо цяпер наступ ЗСУ аказвае сур'ёзны ўплыў на расейскую лагістыку і абарончыя намаганні.
Да чаго можна прывесці гэтая аперацыя? Падрабязна распавядаем у нашым матэрыяле. Пачытайце!
📺 Фільм "У жывым эфіры", прататыпамі гераінь якога сталі журналісткі Белсату, даступны для прагляду ў сеціве
Пра гэта рэжысёрка Мара Тамковіч:
«Сябры, прыйшоў гэты доўгачаканы дзень, калі кароткаметражны фільм "У жывым эфіры" можа паглядзець з Беларусі, да таго ж цалкам бясплатна! Гэта магчыма дзякуючы Vodblisk, за што велізарны дзякуй Вользе Чайкоўскай і ўсёй камандзе! Асобная падзяка таксама прадзюсарам Wajda School & Studio і за фільм, і за магчымасць паказаць яго беларускім гледачам».
🐱Кранальная гісторыя: котка папрасіла дапамогу ў людзей, каб уратаваць сваё кацяня
І тыя дапамаглі, але на гэтым гісторыя не скончылася.
Што было далей, глядзіце ў нашым відэа!
🤍❤️🤍Самы масавы мітынг у гісторыі Беларусі
Роўна 4 гады таму адбыўся «Марш свабоды». Сотні тысяч беларусаў выйшлі на вуліцы, каб выказаць нязгоду з фальсіфікацыяй выбараў у гвалтам сілавікоў.
Узгадваем, што адбывалася ў той дзень.
🚗Літва дазволіць уезд некаторых легкавых аўтамабіляў з беларускімі нумарамі
Аднак гэта будзе дапускаецца толькі ў некаторых выпадках:
🔹Калі машына належыць грамадзяніну Беларусі, які мае сапраўдную літоўскую візу альбо ВНЖ, і не прызначая для продажу
🔹Калі аўтамабіль належыць грамадзяніну ЕЗ, які з'яўляецца жыхаром Беларусі, і кіруем ім выключна для асабістага карыстання.
Змены ўвойдуць у сілу ад 17 жніўня.
👆Нагадаем, ад 18 ліпеня 2024 года на тэрыторыю Еўразвязу забаронены ўезд легкавых аўтамабіляў з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі.
Падрабязнасці чытайце ў нашым матэрыяле па спасылцы
💥 #галоўнае за 15 жніўня
✔️ Як аперацыя ЗСУ ў Курскай вобласці паўплывае на ход вайны?
✔️ Памёр лідар беларускіх левых Калякін. Мілінкевіч: Ён быў чалавекам слова
✔️ Літва з 16 жніўня забараняе ўезд аўтаў на беларускіх нумарах, але можа перагледзець гэтае рашэнне
✔️ У Літве будуць выпісваць медыцынскія рэцэпты на колькасць крокаў у дзень
✔️ Расейскія ўлады выдалі сваякам Навальнага заключэнне аб смерці палітыка
✔️ Пасол Сірыі памёр у Беларусі
✔️ Мастака Кузьміча не будуць дэпартаваць у Беларусь
✔️ «BELPOL»: наступныя прэзідэнцкія выбары адбудуцца 23 лютага 2025 года
🔀Лукашэнка змяніў рыторыку адносна Польшчы
Ці сведчыць гэта пра адлігу паміж краінамі? Польшча гатовая рабіць крокі насустрач пасля выканання трох умоваў, глядзіце якіх☝🏻
🥰 Гэтая гісторыя прымушае верыць у людзей: жыхары Бэкенгема захацелі ўзнагародзіць мясцовага дворніка адпачынкам, але працадаўца быў супраць...
Бэкенгемцы сабралі на адпачынак дворніку Полу Спаерсу, які ўсяго аднойчы бываў за мяжой, каля трох тысячаў еўраў. На гэтыя грошы Спаерс і павінен быў адправіцца ў адпачынак.
Аднак супраць такіх планаў выступіў працадаўца Спаерса – кампанія Veolia. Яна забараніла дворніку прымаць падарунак, бо гэта можа парушыць умовы іхнай дамовы з мясцовымі ўладамі, паводле якіх супрацоўнікі кампаніі не маюць права атрымліваць любое ўзнагароджанне, акрамя афіцыйнага заробку.
Але бэкенгемцы апынуліся вельмі кемлівымі. Пачытайце, як ім усё ж удалося адправіць дворніка ў адпачынак.
😮 Рэжым сцвярджае, што каталіцкі пробашч «здрадзіў дзяржаве». І хоча спагнаць з яго рэкордную суму
Каталіцкага пробашча з Валожыну Генрыха Акалатовіча ўтрымліваюць у СІЗА КДБ ужо амаль 9 месяцаў. Затрыманне адбывалася ў межах крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 356 КК («Здрада дзяржаве»). Санкцыя гэтага артыкулу прадугледжвае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.
✅ Пачытайце, хто такі пробашч Генрых Акалатовіч і чаму ён трапіў у няміласць.
#рэпрэсіі
🌉 ЗСУ разбурылі мост на Куршчыне, які Расея выкарыстоўвала ў сваёй лагістыцы
Паводле папярэдняй інфармацыі, па мосце выпусцілі ракеты HIMARS. Частка Глушкаўскага раёна Курскай вобласці засталася адрэзанай, а эвакуяваць мясцовая насельніцтва атрымаецца толькі па вадзе.
Гэты мост выкарыстоўваўся расейцамі для дастаўкі ежы і зброі вайскоўцам у Глушкаўскім раёне.
☝️ Украіна збіраецца выдварыць беларуса праз гуманітарны калідор
31-гадовага небараку беларуса выявілі ў адным з населеных пунктаў у горнай мясцовасці Украіны. Паколькі мужчына страціў якія-кольвек прававыя падставы для далейшага знаходжання на тэрыторыі Украіны - яго хочуць выслаць у Беларусь.
Як менавіта гэта збіраюцца зрабіць чытайце ў нашым матэрыяле ✅
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Лукашэнка склікаў нараду ў справе вайсковай бяспекі
🔻 Літва ўсё ж спрашчае перасячэнне беларуска-літоўскай мяжы на легкавіках з беларускай рэгістрацыяй
🔻 Швейцарыя ўвяла новыя санкцыі супраць Беларусі. У спісе — прапагандысты, суддзі і сілавікі
🔻 Міністэрства працы: больш за 800 рублёў — сярэдняя пенсія па краіне
🔻 Новую школу коштам дваццаць мільёнаў долараў адкрылі ў Новай Баравой
🔻 У Горадні ратавальнікі ліквідавалі пажар у мэблевым цэху
🔻 У Еўропе зафіксавалі першы выпадак малпавай воспы
🔻 CNN: Расея, верагодна, перакінула некалькі тысяч вайскоўцаў з акупаванай тэрыторыі Украіны ў Курскую вобласць
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🚕 Любіш вазіць — любі і вучыцца: беларускіх таксоўшчыкаў абавяжуць прайсці навучанне
Адмысловую праграму для гэтага падрыхтаваў «Мінстранс», якая складаецца як найменш з 19 гадзін тэарэтычных і 7 гадзін практычных заняткаў.
Так, у праграме прадугледжана навучанне па заканадаўстве, якое рэгулюе пытанні аўтаперавозак пасажыраў аўтамабілямі-таксі, асвятленне пытанняў этыкету кіроўцы (напрыклад, аказанне дапамогі пасажыру пры пасадцы, стасункаў кіроўцы і пасажыра), навучанне асаблівасцям абслугоўвання іншаземцаў (тыповыя англамоўныя фразы і адпрацоўка навыкаў камунікацыі з іншаземнымі пасажырамі).
❓ Што яшчэ давядзецца засвоіць таксоўшчыкам — чытайце ў нашым матэрыяле.
😲 Аказваецца, Беларусь была заселеная нашмат раней, чым меркавалася
Беларускія навукоўцы адкрылі новыя звесткі ў гісторыі нашай роднай ды сінявокай.
✅ Пачытайце!
👛 💰 Усім бацькам прыгатаваць свае гаманцы! Падрыхтоўка да школы ў самым разгары і мы падлічылі, колькі гэта каштуе
❓Як зэканоміць на зборах дзіцяці ў школу ажно да 30 адсоткаў?
❓Дзе можна легальна здабыць грошай, калі іх не хапіла?
✅ Чытайце ў нашым матэрыяле
Ды пачнуцца ж галодныя гульні зборы ў школу!
📌 Святлана Ціханоўская падтрымала «Белсат» у інтэрв'ю «Rzeczpospolitа»
«Белсат» – унікальны праект. Гэта адзіны беларускамоўны канал, вялікі праект, створаны Польшчай. І ўсё ж мы змагаемся супраць вялізнай прапагандысцкай машыны Лукашэнкі і Пуціна. І нам трэба ўзмацняць гэтую барацьбу, а не аслабляць яе. Я спрабую растлумачыць гэта нашым партнёрам»,
🙄 Мінінфарм выкрасліў з "экстрэмісцкага" спісу расейскі прапагандысцкі рэсурс і дадаў TikTok нашай праграмы "Шчыра кажучы"
Са злашчаснага спісу "экстрэмісцкіх" матэрыялаў знік тэлеграм-канал расейскага выдання Daily Storm. Замест яго з'явіўся надпіс "адменена".
У той жа час, у спісе цяпер пазначаны TikTok акаўнт і лагатып нашай праграмы "Шчыра кажучы", госці якой адказваюць на пытанні пад паліграфам.
☝️ Дарэчы, паглядзець "Шчыра кажучы" можна на ютуб-канале БЕЛСАТ NEWS.
👆Прайшлі першыя арышты ў сувязі са смерцю вядомага актора Мэт'ю Пэры
Зорка серыялу «Сябры» пайшоў з жыцця ў выніку выпадковай перадазіроўкі кетамінам.
Абвінавачанні ў сувязі з выпадковай смерцю актора выстаўленыя двум каліфарнійскім лекарам, гандлярцы наркотыкамі, вядомай як «каралева кетаміну», меркаванаму распаўсюдніку наркотыкаў і асабістаму памочніку Мэтʼю Пэры.
Падрабязнасці чытайце ў нашым артыкуле
📍Швейцарыя ўвяла санкцыі супраць 27 беларускіх чыноўнікаў, датычных да рэпрэсіяў
У гэты спіс патрапілі сілавікі, суддзі і прапагандысты.
Хто гэтыя людзі і што пра іх вядома, чытайце па спасылцы
Добрай пятніцы, сябры!
Мы вам ранішняе чытво прынеслі – сабралі найбольш цікавя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺«Расея руйнуе свае ж тэрыторыі»
Карэспандэнтка ТСН Наталля Нагорная распавяла «Белсату», як жывуць прыфрантавыя населеныя пункты.
🔺«На Кітай ціснуць цяжэй»
Беларусь, падобна, знайшла новы спосаб абыходзіць санкцыі ЕЗ на драўніну. Крыніца «Белсату» сцвярджае, што прадукцыя цяпер экспартуецца пад выглядам кітайскай.
🔺МЗС Беларусі парадавалася санкцыям на ўвоз сэканд-хэнду з Еўразвязу
А што насамрэч забаранілі?
#штопачытаць
🦁Сапраўдныя пухнатыя мадэлі
У Арэгонскім заапарку львы знайшлі камеру. Глядзіце, што атрымалася👆🏻
🦠 Думаеце, што ковід ужо адышоў? Гэта не так
Ён працягвае мяняцца, заражаць і забіваць новых людзей. Ці варта баяцца штаму FLiRT і як зберагчыся?
😷 «Белсат» расказвае, што цяпер важна ведаць пра SARS-CoV-2 і COVID-19.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Выбары у 2025 адбудуцца у лютым?
🔸З 16 жніўня Літва закрые ўезд для аўтаў з беларускімі нумарамі
🔸Новая беларуская праграма для знаёмстваў — утульнае ці небяспечнае месца?
🔸ААН прызнала віну Беларусі ў справах 13 грамадзянаў
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/Lc6wNqtjasA
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!