🎥 Аляксандра Мамінава праз вайну ва Украіне адмовілася выконваць «Песні Перамогі»
Салістку Берасцейскай філармоніі пакаралі штрафам і збіраліся асудзіць за «экстрэмізм». Яна своечасова пакінула Беларусь з трыма дзецьмі:
У Беларусі – жах, вядома. Як палякі гавораць, масакра поўная. І я там не змагла б жыць ужо, бо ўсё акружэнне – гэта нейкая шэрая маса засталася. Калі я гаварыла сваім сяброўкам, суседзям, што ў мяне быў суд, і ніхто не верыў
💬 Анджэй Дуда: Варшава дапаможа Вільні ў выпадку расейскага нападу на Літву
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў інтэрв’ю літоўскаму рэсурсу LRT заявіў, што толькі правільная падрыхтоўка Еўропы да вайны можа стрымаць Расею ад агрэсіі. Анджэй Дуда перакананы, што Расея ўяўляе сабой пагрозу для Еўропы:
Мы разумеем, што трэба рыхтавацца да вайны, нарошчваць свой ваенны патэнцыял
🧑🏻🍳 Любіце гатаваць?
Мы прынеслі вам некалькі рэцэптаў самых лёгкіх і смачных вясновых супоў.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️ Апошні энергаблок Запарожскай АЭС пераведзены ў стан «халоднага спынення»
Пры пераводзе ў такі стан электраэнергія на энергаблоку не выпрацоўваецца. Такім чынам, станам на 13 красавіка ў стане «халоднага спынення» знаходзяцца амаль усе блокі станцыі.
«Халоднае спыненне» – гэта бяспечны стан рэактара, калі ён заглушаны пры нізкім ціску і нізкай тэмпературы ахалоджвальнай вады.
💲Ці можна давяраць беларускім банкам — адказвае эканаміст
Калі каротка: можна, але асцярожна. Леў Львоўскі на паліграфе ў праграме «Шчыра кажучы» прызнаўся, што беларускім банкам ён давярае. Але адразу ж патлумачыў, у чым ёсць рызыка і небяспека👆🏻
👀 Глядзіце поўнае выданне праграмы на youtube-канале «Белсат NEWS»
📍СМІ: Улады Ірана яшчэ не прынялі канчатковага рашэння атакаваць Ізраіль
«У той час як планы атакаваць Ізраіль абмяркоўваюцца, фінальнае рашэнне яшчэ не прынятае», – піша The Wall Street Journal.
Крыніца выдання, блізкая да кіраўніцтва краіны, паведамляе, што па краіне адбываецца перамяшчэнне зброі. ЗША таксама назіраюць перамяшчэнне ракет і БПЛА ўнутры Ірана, што пацвярджае намеры пра атаку.
Нагадаем, 1 красавіка быў нанесены авіяўдар па будынку консульства Ірану ў Дамаску. Загінула 13 чалавек, сярод якіх былі два генералы. Іран абвінаваціў у гэтым Ізраіль і публічна паабяцаў пакараць.
💥 #галоўнае за 12 красавіка
🔸 Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Польшчы;
🔸Беларусь – у топе Сусветнага індэксу кіберзлачыннасці;
🔸 «BELPOL»: Беларуская міліцыя спрабуе зарабіць на тэракце ў «Крокусе»;
🔸 У Беларусі зніклі крамы «Spar» – нідэрландская чырвона-зялёная сетка;
🔸 Чэргі цяпер і на мяжы з Літвой. Дзяржаўны памежны камітэт паведамляе, што сітуацыя на мяжы будзе пагаршацца;
🔸Больш за 50 ракет запусцілі тэрарысты «Хезбалы» з тэрыторыі Лівану па поўначы Ізраілю. Узброеныя сілы ЗША рыхтуюцца да нападу Ірану на Ізраіль;
🔸 Вынікі 779-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне;
😳 ЛГБТ-стасункі = парнаграфія?
Рыхтуюцца папраўкі, праз якія будзе забарона на прапаганду ЛГБТК. Што гэта азначае? Любая інфармацыя, датычная кўір-супольнасці, ЛГБТК-супольнасці, будзе забароненая, адзначае кіраўнік «Journalists for Тolerance» Алег Ражкоў
У чым небяспека гэтых паправак, глядзіце ў нашым відэа ☝️
💔 Аляксандр Марчанка
Спецыяліст рэкламнага аддзелу тэлеканалу «Белсат», актывіст. Дапамагаў збіраць грошы для параненых украінскіх жаўнераў.
Сілавікі цікавіліся Алесем даўно. Яшчэ ў 2018-м яму тэлефанавалі і прыходзілі дахаты людзі ў цывільным, якія прадстаўляліся супрацоўнікамі КДБ.
Быў затрыманы 4 студзеня 2024 і абвінавачаны ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні». Суд пачаўся 25 сакавіка 2024.
📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2
#рэпрэсіі
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Лукашэнка прызнаў, што з‘яўляецца суагрэсарам;
🔸 Шакавальныя звесткі на туалетнай паперы. Белсат атрымаў ліст ад палітвязынкі пра катаванні;
🔸 У Казахстане прынялі закон пра крыміналізацыю хатняга гвалту;
🔸Еўразвяз рыхтуецца да новай хвалі мігрантаў, а Лукашэнка ж скардзіцца Пуціну на трупы мігрантаў пад снегам;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=-yEh5ATOHAE
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🙌 BYSOL эвакуаваў сястру вядомай прарасейскай актывісткі
Пра эвакуацыю Крысціны Мірсалімавай паведаміў кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак.
Сястра Крысціны – вядомая прыхільніца «русского мира» Эльвіра Мірсалімава. Яна пісала пра тое, як распазнаць «змагара» і змераць «рускасць» у беларусах. Актыўна выступае ў падтрымку расейскай агрэсіі супраць Украіны. Сама Эльвіра надоечы была аштрафаваная нібыта за «адзіночны пікет з БЧБ». Яна двое содняў правяла ў ізалятары і адчула «народнае адзінства».
Ейная сястра Крысціна Мірсалімава – вядомая валанцёрка, якая да апошняга заставалася ў Беларусі. Была затрыманая.
Да 2020 года маё жыццё было звязана з грамадскай дзейнасцю, з адукацыяй моладзі і дарослых, з сям’ёй, сябрамі і Віцебскам. Але 2020 год стаў пераломным. Ён адкрыў для мяне не толькі беларусаў, але і саму сябе з новага боку: счэпкі, маршы, адзіночны пікет, партызаншчына, уцёкі, затрыманні, суды, ператрусы, ІЧУ – ніколі б не падумала, што гэта гісторыя пра мяне.
🎬 Новае кіно на «Белсат DOC»
У старым мястэчку найбольш захоплівае не яго гісторыя, не канкрэтныя даты і імёны людзей, а ягоная атмасфера. Гледзячы на захаваныя сцены і наваколле, фантазія сама малюе гісторыю гэтага паселішча.
Часам у пустых і напаўзакінутых помніках архітэктуры чуваць гул мінулых эпохаў, цяжар стагоддзяў, перанасычаных падзеямі.
Дакументальны фільм «Друя» – мастацкі гід па горадзе, рэж. Ілля Бажко, Беларусь, 2016 г. 🎞
#штопаглядзець
🎥 Мы звязаліся з адным з арганізатараў нелегальнай міграцыі
Кур'ерам, якія згаджаюцца перавезці мігрантаў, максімум можа зарабіць 1500–2000 еўраў. Пры гэтым за гэта яму пагражае да 8 гадоў зняволення альбо дэпартацыя
Падрабязней глядзіце ў нашым відэа ☝️
🤖 Трансформеры: паўстанне на Трактарным
У Менску заўважаны лідар аўтаботаў. Відэа з ім з’явілася ў сацсетках ☝️
🔻 Выглядае на тое, што музыкаў «Nizkiz» ужо асудзілі
«Спіс экстрэмістаў» Міністэрства ўнутраных справаў папоўнілі 12 красавіка яшчэ 15 імёнамі, сярод іх - музыкі гурта «Nizkiz». Падстава – прысуд паводле арт. 342 КК РБ, «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
🙌 TikTok-акаўнт праграмы «Белсату» «Прасвет» трапіў у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Ну што ж, давайцеprasviet"> зойдзем на старонку праекту ў TikTok і глянем, што ж так не спадабалася Ленінскаму суду Магілёва.
Таксама ў спіс трапілі YouTube- канал Аляксандра Івуліна «ЧестнОК-Live» і TikTok Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Поўны спіс папаўненняў 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
💪«Праз мой узрост, мне трэба было давесці, што я змагу быць нароўні з хлопцамі»
Беларускі ваяр Сашко абараняў Украіну ад пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Ён распавёў журналістам нашай праграмы «Ваяры» пра тое, як гэта – быць ваяром у сталым веку, а таксама кранальную гісторыю пра тое, як моцна дзіцячыя лісты падтрымліваюць добраахвотнікаў.
Паглядзіце!
Цалкам праграму глядзіце ў плэйлісце «Ваяры» на youtube-канале «БЕЛСАТ life»
👰🏻♀️🤵🏻♂️ Вядомыя этапы крызісных станаў у шлюбе – 3 гады, 5, 7, 12, 15 гадоў
Асноўныя прычыны разводаў у Беларусі– ужыванне алкаголю, беспрацоўе, беднасць, сямейны гвалт і адсутнасць жытла.
Як распазнаць, што шлюб цжо не ўратаваць, і што рабіць, калі яшчэ ёсць, што ратаваць? Глядзіце ў нашым відэа ☝️
🤩 Не горад, а сапраўдная мастацкая галерэя
Мастакі з розных куткоў краіны з'ехаліся ў Абу-Дабі і размалявалі ... усё ☝️
📰 З'явілася інфармацыя пра ката, які збіваў Кацярыну Новікаву
У лісце, напісаным на кавалку туалетнай паперы, Кацярына расказала, што пры затрыманні яе збіваў супрацоўнік ГУБАЗіКа Іван Васілевіч. Верагодна, ён з'яўляецца намеснікам Артура Гайко.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Добры дзень, сябры!
Мы традыцыйна сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Каля 40 ракет запусцілі тэрарысты «Хезбалы» з тэрыторыі Лівану па поўначы Ізраілю
Праз VPN
Але вынікамі гэтага абстрэлу тэрарысты наўрад ці будуць задаволеныя —Цагаль паведаміў, куды трапілі ракеты.
🔺Стала вядомае пакаранне музыкам «Nizkiz»
Праз VPN
Спачатку МУС дадало Аляксандра Ільіна, Сяргея Кульшу і Дзмітрыя Халяўкіна ў спіс «экстрэмістаў», але пасля прысуду многія беларусы выдыхнулі з палёгкай.
🔺«Білі ўсім кабінетам»
Праз VPN
Крыніцы «Белсату» перадалі рэдакцыі ліст ад палітзняволенай Кацярыны Новікавай. На кавалку туалетнай паперы яна апісала жахі свайго затрымання і катаванняў.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 12 красавіка
🔻 Ліст ад палітзняволенай Кацярыны Новікавай, напісаны на кавалку туалетнай паперы;
🔻 Сілавікі затрымалі ўкраінца за каментары пра расейскіх вайскоўцаў;
🔻 Жыхара Віцебску затрымалі за каментар пра памерлага экс-начальніка ПК-3 Аляксея Старавойтава;
🔻 Музыкам «Nizkiz» прысудзілі па 2,5 гады «хатняй хіміі» і вызвалілі ў судовай залі;
🔻 У «спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 15 чалавек – цяпер у ім 3975 прозвішчаў;
🔻 У Беларусі яшчэ 14 палітвязняў;
🔻 BYSOL эвакуаваў сястру вядомай прарасейскай актывісткі;
🔻 Жанчына за кратамі. Дыскусія;
🤔 Як звязаныя дзіцячы садок і крымінальны кодэкс?
«Ніколі не думаў, што пад канец жыцця родная дзяржава зробіць мяне злачынцам. Ды яшчэ і разам з дзецьмі», – кажа журналіст Зміцер Лупач.
☝️ Фотаздымкі Змітра і дваіх ягоных дзяцей з'явіліся на стэндзе каля Глыбоцкага РАУС. Там як зазвычай размяшчаюць выявы тых, хто знаходзіцца ў вышуку. Цяпер ёсць і асобны спіс пад назвай «злачынцы».
Зміцер Лупач вырашыў разабрацца, што за артыкул яму «шыюць» ⤵️
🔻 Паведамляюць пра абстрэлы Ізраілю
Паводле СМІ, больш за 50 ракет запусцілі тэрарысты «Хезбалы» з тэрыторыі Лівану па поўначы Ізраілю. Сістэма СПА «Жалезны купал» вядзе перахоп.
UPD: Цагаль паведамляе пра 40 ракет. Некаторыя з іх былі перахопленыя, іншыя трапілі на адкрытыя тэрыторыі або ўпалі ў Ліване. Пацярпелых няма.
Раней Армія абароны Ізраіля заявіла, што супрацьпаветраная абарона збіла два беспілотнікі з выбухоўкай, запушчаныя «Хезбалой» на поўнач Ізраілю
☝️ Узброеныя сілы ЗША рыхтуюцца да нападу Ірану на Ізраіль, які можа адбыцца ў бліжэйшыя гадзіны.
Белы дом ацэньвае пагрозу Ірану для Ізраілю як «жыццяздольную» і «сур’ёзную», а напад як «непазбежны».
Паводле адной з крыніц, Іран не збіраецца нападаць наўпрост, а выкарыстае «рэгіянальныя проксі-сілы для правядзення шэрагу нападаў на Ізраіль».
🤨 «BELPOL»: Беларуская міліцыя спрабуе зарабіць на тэракце ў «Крокусе»
Паводле @belpol, пасля тэракту ў падмаскоўным гандлёва-забаўляльным цэнтры «Crocus City Hall» беларуская міліцыя абавязвае арганізацыі заключаць дамовы з МУС аб ахове і рабіць іншыя захады, на якія патрэбныя грашовыя выдаткі.
☝️ Аднак, як паведамляюць крыніцы «BELPOL», насамрэч сілавікі кіруюцца не клопатам пра бяспеку грамадзянаў, а спрабуюць падстрахавацца на выпадак нейкіх здарэнняў, маўляў, мы загадзя ўсіх папярэдзілі, а таксама «стварыць масавы псіхоз на фоне расейскіх падзеяў і зарабіць на гэтым як іміджава, займеўшы вобраз абаронцы, гэтак і фінансава – падвысіць выручку Дэпартаменту аховы МУС».
📷 Ілюстрацыйнае
💁 Дзяржаўны памежны камітэт: сітуацыя з чэргамі аўтобусаў на мяжы будзе пагаршацца
Эпідэмія шматгадзіннага чакання на беларускай мяжы на выезд у ЕЗ распаўсюдзілася на Літву. У чарзе даводзіцца стаяць амаль содні.
😬 У асобных падарожнікаў нервы не вытрымліваюць: «ОК, „Google”, як павесіцца ў машыне?»
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️ «У лістах пісалі «затое вашым імем вуліцу назавуць»
З чым сутыкаецца жанчына за кратамі? Чаму гэта іншы досед, чым у мужчын?
Абмеркавалі падчас дыскусіі былая рэдактарка TUT.BY, палітзняволеная, а цяпер – заснавальніца медыяпраекту «План Б» Вольга Лойка і журналістка, аўтарка праекту «Палітвязынка» Яўгенія Доўгая.
💬 Вольга Лойка называе міфамі аповеды пра тое, як хтосьці прадуктыўна чытаў ці вучыў замежную мову ў зняволенні.
💬 Яўгенія Долгая адзначае, што псіхіка і цела зняволеных пачынаюць здаваць пасля трэцяга года за кратамі.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
💥 Беларус стварыў гульню «Агентура»
Кажуць, што натхненнем паслужыў жарт пра агентуру Зянона Пазняка. Там і беларуская мова, нават лацінка, і шмат вядомых беларускіх месцаў.
📌 Пра што гульня?
Ёсць мясцовыя, шпіёны і ёсць лакацыя. Мясцовыя жыхары ведаюць пра месцазнаходжанне, а шпіёны – не. Мясцовыя жыхары павінны знайсці шпіёна, распытваючы адно аднаго, шпіёны павінны знайсці месцазнаходжанне. Хто першы, той і перамог!
Гульня разлічана на 3-20 чалавек. Ёсць 40 асноўных месцаў, але вы можаце іх рэдагаваць і дадаваць свае.
📌 Дзе шукаць?
Для Android тут
Для ios тут
📺 Асноўнае на гэтую гадзіну
🔸 Дональд Туск: Лукашэнка хоча выкарыстаць пытанні міграцыі ў палітычных мэтах;
🔸 Пуцін узнагародзіў Ордэнам Гагарына Марыну Васілеўскую;
🔸 ЗША папярэдзіў сваіх працаўнікоў не перамяшчацца па Ізраілі ў сувязі з небяспекай Ірану;
🔸 Качанава застанецца старшынёй Савету Рэспублікі;
🔸 «Радыё Бі Эй» і «Мелодии века» падалі на банкруцтва;
Глядзіце кароткае выданне навінаў на «Белсаце» 🎞
😳 Беларусам у эміграцыі прапанавалі аддаваць 29 % заробку на беларускую пенсію
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны апублікавала на сваім сайце адказ на пытанне аб тым, ці ўключаецца праца за мяжой у стаж пры налічэнні пенсіі ў Беларусі. З адказу вынікае, што эмігранту трэба прыехаць у Беларусь, зарэгістравацца і аддаваць 29 % заробку.
#грошы