Паміж Беларуссю і Расеяй разгортваецца вайна, толькі «калійная»
Нядаўна ў Беларусі нечакана затрымалі бізнесменаў, якія маюць сувязі з расейскай калійнай прамысловасцю. Узнікае пытанне: ці замешаны ў гэтым манапаліст «Беларуськалій»?
Існуе некалькі версій, але адна з якіх — ідзе сапраўдная вайна бізнесаў. Што не падзялілі Уралкалій з беларускім гігантам, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
😊Як чароўна! Гэтай ноччу беларусы сталі сведкамі паўночнага ззяння
Усё гэта дзякуючы магутнай успышцы на сонцы, якая выклікала геамагнітную буру. У выніку ўсё неба над краінай расквітнела яркімі колерамі.
Навіны рэпрэсій за сёння:
▪️Дырэктара школы ў Рагачове судзяць за лайкі і каментары.
▪️Затрыманага на мяжы з Літвой беларуса будуць судзіць па чатырох крымінальных артыкулах.
▪️Ксёндз Юры Бараўнёў з Крулеўшчыны арыштаваны на 10 содняў.
▪️Мазыраніна ў закрытым рэжыме судзяць за каментары.
▪️У Глыбокім затрымалі як мінімум траіх чалавек.
▪️За мірныя пратэсты ў 2020-м затрымалі мужа і жонку з Глыбокага.
▪️У Менску гукарэжысёра будуць судзіць за «абразу Лукашэнкі».
#рэпрэсіі
😮 «Лукашэнка будзе вымушаны распачаць вайну»
У гэтым упэўнены лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык.
Ён распавёў пра гэта ў нашай праграме «Двубой». Паслухайце, чаму ён так лічыць.
🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Сёння Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання. Чаму дагэтуль караюць смерцю ў Беларусі і прычым тут Лукашэнка
🔸Расейскія знішчальнікі — зноў у Беларусі
🔸Галоўчанка раздае лепшым людзям краіны ўзнагароды на даручэнне Лукашэнкі. А дэпутатка прапанавала даць званне героя Беларусі Лукашэнку. За што?
🔸Долар у Беларусі 3-ці дзень запар абнаўляе гадавы максімум. Каментар эканамісткі Алісы Рыжычэнкі
🔸Зяленскі кажа пра тое, што сітуацыя на полі бою дае шанец скончыць вайну не пазней 2025 года
🔸Размясціць на тэрыторыі Украіны кантынгент ЗША або іншай краіны НАТО — адзіны спосаб гарантаваць ёй бяспеку. Пра гэта заявіў былы кіраўнік ЦРУ і экс-камандуючы амерыканскім кантынгентам у Іраку ды Афганістане Дэйвід Пэтрэюс
🔸Польшча анулявала пашпарт былога суддзі Томаша Шмыта, які ўцёк у Беларусь
🔸Дзень псіхічнага здароўя. Як уратаваць сябе ад дэпрэсіі і колькі беларусаў пакутуюць?
Далучайцеся да эфіру ⤵️
❗️Эксклюзіў: былы кіраўнік ЦРУ ў інтэрвью «Белсату»
Спыталі генерала, як можна перамагчы Пуціна, ці зможа Украіна вярнуць сябе ўсе акупаваныя тэрыторыі і якая павінна быць стрэтэгія Захаду каб скончылася вайна?
Адказы атрымалія больш-менш аптымістычнымі. Пачытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🤯 Злятаць у эпіцэнтр урагану Мілтан?
Для гэтых пілотаў гэта звычайны працоўны дзень
Паглядзіце!
Сябры, шукаем шматдзетную маці, якая магла б распавесці пра свой досвед выхавання дзяцей у Беларусі
Калі гэта пра вас, калі ласка, напішыце ў наш чат-бот @edytorBLST. Гэта ананімна!
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Лукашэнку могуць надаць званне «Героя Беларусі».
🔻Кожны чацвёрты беларус мае праблемы з псіхічным здароўем?
🔻Прарасейскі Свята-Елісавецінскі манастыр больш не будзе ўдзельнічаць у італьчнскіх кірмашах.
🔻Польшча анулявала пашпарт суддзі Томаша Шмідта, які сёлета збег у Беларусь.
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце
Рэпер «Сярога» можа хутка пазбавіцца расейскага бізнесу
Пралукашэнкаўскі спевак з 2017 года мае маскоўскую фірму «Ліга Белых каўнерыкаў Мск Сіці». Сярод ейнай дзейнасці — вытворчасць харчовай прадукцыі, аўтарскія правы і гуказапіс.
Расейскія ўлады ўжо тройчы спрабавалі ліквідаваць фірму. Цяпер там назапасіліся вялікія пазыкі па пенсійных унёсках.
Нагадваем, Сяргей Пархоменка (Сярога) стаў папулярны ў нулявых дзякуючы трэкам «Чорны Бумер» і іншым. Ён доўгі час жыў ва Украіне і быў там суддзёй праекта «X-фактар». З пачатку пратэстаў Сяргей пачаў хваліць Лукашэнку, абараняць «рускі свет», а ў вайне вінаваціць «англасаксаў».
Вытворца гарбаты «Lipton» і «Бяседа» пакідае Беларусь
Як сцвярджае Антон Матолька, кампанія Unilever, у якую ўваходзяць гэтыя брэнды, прадае свой бізнес у нашай краіне і Расеі. Пакупніком з'яўляецца расейская група «Арнест».
Unilever валодае больш чым 400 маркамі прадукцыі, сярод якіх вядомыя беларусам «Rexona», «Dove», «Axe», «Cif», «Domestos», «Lipton», «Brooke Bond», «Бяседа» і г.д.
Таксама, згодна з Матолькам, з пачатку поўнамаштабнай вайны Беларусь пакінулі ці абмежавалі сваю дзейнасць 160 замежных кампаній.
❤️«Купалаўцы» запішуць аўдыяверсію кнігі Максіма Знака «Зэкамерон»
«Мы аб’ядналіся, каб даць магчымасць голасу Максіма прагучаць паўсюль, дзе можа быць уключаны аўдыязапіс».
Аўдыёзапіс будзе бясплатнай, але акторы збіраюць сродкі (4500 еўра), каб запісаць твор і дадаць музычнае аздабленне.
Падтрымаць праект можна ПА СПАСЫЛЦЫ
У двор да жыхара Літвы прыляцеў шар з цыгарэтамі
А праз паўгадзіны — другі шар прызямліўся ўжо ў цэнтры Вільні. Вось так працуюць беларускія кантрабандысты.
Паветраныя шары (метэазонды) цяпер папулярны сродак дастаўкі цыгарэт з Беларусі. Толькі ў верасні літоўскія службы зарэгістравалі 250 паветраных шароў, якія перасяклі мяжу. Адзін з іх нават прызямліўся ў аэрапорце Літвы.
Усё, збегламу польскаму суддзю Шмыту анулявалі пашпарт
Як піша выданне «Wyborcza», гэта зрабіў мазавецкі ваявода па прапанове пракуратуры Польшчы. Цяпер Шмыту патрэбен пашпарт іншай краіны, каб перасякаць мяжу.
Нагадваем, Томаш вясной прыехаў у Беларусь і папрасіў палітычнага прытулку. За гэты час ён даў шмат інтэрв'ю прапагандыстам, дзе абвінавачваў Польшчу.
Лукашэнку хочуць прыцягнуць да адказнасці яшчэ па аднаму злачынству
Паводле спікера Міжнароднага крымінальнага суду, гаворка ідзе пра вываз украінскіх дзяцей. Ён нагадаў, што зімой 2024-га беларускія ўлады паказалі групу дзяцей з акупаванага Расеяй горада Антрацыт. Іх размясцілі ў магілёўскім санаторыі, а беларускія вайскоўцы праводзілі для іх трэнаванні.
Доказамі такіх злачынстваў актыўна займаецца НАУ. Паводле іх, каля 3500 дзяцей вывезлі з акупаваных рэгіёнаў Украіны ў Беларусь, дзе іх ідэалагічна перавыхоўвалі.
Нагадаем, 30 верасня ўрад Літвы перадаў у офіс пракурора МКС матэрыялы пра трансмежных злачынстваў рэжыма супраць беларусаў. Гэта азначае, што Лукашэнка можа атрымаць міжнародны ордэр на арышт.
Экс-амбасадар Польшчы ў Беларусі атрымаў медаль «Гонар і Годнасць»
Артур Міхальскі кіраваў польскай дыпмісіяй у Менску з 2018 па 2023 год. Сёлета ён атрымаў новую пасаду — стаў спецпрадстаўніком у супрацы з беларускімі дэмсіламі.
За шматгадовую працу на карысць супрацоўніцтва паміж беларусамі і палякамі, Святлана Ціханоўская ўручыла яму медаль Аб'яднанага пераходнага кабінету.
«Ад імя ўсіх беларусаў, хачу ад душы падзякаваць амбасадару Артуру Міхальскаму за вашае непахіснае падтрыманне і шчырае сяброўства. Польшча дзякуючы ў тым ліку вам стала для тысячаў беларусаў надзейным прытулкам у самыя цяжкія часы. Вы заўсёды стаялі з намі, абараняючы нашыя агульныя каштоўнасці: свабоду і годнасць», – адзначыла беларуская лідарка.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Хто сёлета атрымае Ноблеўскую прэмію міра?
Сярод кандыдатаў ёсць як Зяленскі і Ціханоўская, так і вельмі скандальныя асобы, якіх вы дакладна ведаеце. Сабралі топ фаварытаў у 2024-м. (Праз VPN).
🔺У Польшчы разгараецца новы візавы скандал
Аказваецца, некаторыя маглі атрымаць візы занадта лёгка — і гэта былі зусім не беларусы. Хто гэта, чытайце праз VPN.
🔺Як Флорыда рыхтавалася да ўрагану і перажыла яго?
. Пагутарылі з украінкай з пацярпелага штату пра тое, як перажыць певетра ў 190 км/г і чаму вас «не будуць абавязаныя ратаваць». (Праз VPN).
💥 #галоўнае за 10 кастрычніка
▫️Лукашэнку хочуць прыцягнуць да адказнасці яшчэ па аднаму злачынству.
▫️Дэпутатка прапануе ўзнагародзіць Лукашэнку за «касмічны ўнёсак у збліжэнні з Расеяй».
▫️Збегламу польскаму суддзю Шмыту анулявалі пашпарт.
▫️Памёр віцебскі актывіст Аляксей Тамілаў.
▫️Расеец Ілля Яшын сапраўды меў сустрэчу з МЗС Польшчы, але ёсць нюанс.
▫️«Купалаўцы» запішуць аўдыяверсію кнігі Максіма Знака «Зэкамерон».
▫️Вытворца гарбаты «Lipton» і «Бяседа» пакідае Беларусь.
▫️Рэпер «Сярога» можа хутка пазбавіцца расейскага бізнесу.
▫️Беларускія псіхіятары пачалі біць трывогу ў ААН наконт псіхічнага здароўя Лукашэнкі і Пуціна.
▫️У Польшчы разгараецца новы візавы скандал.
😱 Беларусаў пераследуе небяспечная хвароба
Гэта не каранавірус, эбола ці нешта яшчэ. Гэта дэпрэсія.
Як даць з ёй рады і чаму важна звяртацца па дапамогу - глядзіце ў нашым матэрыяле.
🖤 Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, у якой практыкуюць смяротнае пакаранне
За часы незалежнасці Беларусі на смерць было пакарана больш за 300 чалавек. Кожны з іх можа апынуцца судовай памылкай.
Чаму смяротнай кары не месца ў сучасным свеце — глядзіце ў нашым відэа.
🇵🇱 У Польшчы разгараецца новы візавы скандал
Аказваецца, некаторыя маглі атрымаць візы занадта лёгка — і гэта былі зусім не беларусы.
Хто ж тыя шчасліўчыкі — разабраліся ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
🤔 Зяленскі ці Ціханоўская? Хто сёлета атрымае Ноблеўскую прэмію міра?
Сярод кандыдатаў ёсць скандальныя асобы, якіх вы дакладна ведаеце. А яшчэ ёсць вельмі важны орган у Гаазе. Сабралі топ фаварытаў — ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🧐 Беларусы сталі больш зарабляць, таму што працоўных зрабілася менш
Што адбываецца ў дзяржаве з якой бягуць?
Паглядзіце☝️
У аднаго — параноіднае засмучэнне
У другога — нарцысізм і псіхапатыя
Здагадаліся пра каго гаворка? Толькі гэта не проста дыягназы. Беларускія псіхіятары пачалі біць трывогу ў ААН і заклікаць увесь свет да дзеянняў. Якіх — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
💱 Долар падаражэў, а расейскі рубель і еўра — патаннелі...
Такія курсы валютаў у Беларусі на 10 кастрычніка.
#курсывалютаў
😡 Дырэктара школы ў Рагачове судзяць за лайкі і каментары
Аляксандр Лейкін — вядомы краязнаўца і шматгадовы кіраўнік школы № 4. Яго звольнілі і цяпер вінавацяць у распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Сёння пачалося паседжанне наконт Аляксандра ў судзе Рагачоўскага раёна. Яго судзіць нядаўна прызначаная Лукашэнкам Аксана Гусева.
Расеец Ілля Яшын сапраўды меў сустрэчу з МЗС Польшчы, але ёсць нюанс
Ці былі там перамовы наконт беларускіх палітвязняў? Вось што нам адказалі ў польскім ведамстве — ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
◼️Памёр віцебскі актывіст Аляксей Тамілаў
Вядома, што ў 2023 годзе яго жорстка збілі сілавікі ў ІЧУ, пасля чаго ён так і не аднавіўся. За падпіскі на «экстрэмісцкія рэсурсы» яму зламалі рэбры і пераламалі калена. Мужчына тады трапіў у рэанімацыю з пнеўматораксам.
Аляксей быў вядомым актывістам у Віцебску, аматарам роднай мовы і культуры. Ён пайшоў з жыцця ва ўзросце 52 гадоў.
ААА! Дэпутатка прапануе ўзнагародзіць Лукашэнку за «касмічны ўнёсак у збліжэнні з Расеяй»
І за гэта прысвоіць яму званне Героя Беларусі. Такі крок, паводле яе, «выправіць гістарычную несправядлівасць»:
«Ужо хто-хто, а ён заслужыў гэтую ўзнагароду. Ёсць, праўда, нюанс: прэзідэнт [яна так называе Лукашэнку] у нас хоць і самы народны, але і самы сціплы.
Але сёння УНС надзелены паўнамоцтвамі прымаць рашэнні аб наданні такіх узнагарод. Мне здаецца, гэта нагода выправіць гістарычную несправядлівасць», — заявіла дэпутатка Марына Лянчэўская.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺«У гісторыі нічога не трывае вечна. І Лукашэнка мусіць гэта памятаць. Гаага чакае»
Як ставяцца да Лукашэнкі і ягонага рэжыму ў Еўрапарламенце? Спыталі кіраўніцу дэлегацыі па Беларусі ў еўрапейскім органе Малгажату Гасеўскую. Чытайце праз VPN.
🔺Нямецкі дэпутат Ёрг Дорнаў нарэшце адрэагаваў на абвінавачванні
Раней стала вядома, што немец Ёрг Дорнаў рэгулярна прыцягваў беларусаў, асуджаных па палітычных артыкулах, да працы на сваёй плантацыі цыбулі. На абвінавачванні ён ніяк не рэагаваў, але нарэшце ягоную пазіцыю агучыў юрыст. Прачытайце, што ён кажа (праз VPN).
🔺У Беларусі стварылі 22 атрады «добраахвотнікаў»
«Баявы патэнцыял спецпадраздзяленняў можа быць узмоцнены ў два-тры разы». Дзеля чаго рэжым узмацняе войска — чытайце праз VPN.