🔍 Гайд: як прыняць удзел у выбарах у КР (і калі вы ўнутры Беларусі, і калі за мяжою)
Найважнейшае для вас, калі вы ў Беларусі: абавязкова галасуйце з выкарыстаннем VPN-сэрвісу!
Вось што яшчэ варта ведаць:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁🏻♂️ Дэфіцыт супрацоўнікаў медычнай сферы ў Беларусі становіцца ўсё больш заўважным
Станам на канец траўня ў краіне бракуе пад 4800 дактароў-спецыялістаў і яшчэ каля 4 тысячаў медсёстраў.
Гэта вынікае са звестак, даступных у агульнарэспубліканскай базе вакансіяў.
#лічбадня
🫠 «Mikropipiska» атрымала экстрэмісцкі статус у Беларусі
🫠 Карпянкоў прайграў у змаганні з матэматыкай
🫠 «Імяніны ў Кацярыны» на Гомельшчыне
🫠 Унікальны слонімскі «ёгурт»
Вядоўцы нашага гумарыстычнага шоу «Хай Так TV» абмяркоўваць найбольш крынжовыя беларускія навіны апошняга тыдня. Хто-хто, а лукашэнкаўцы плынь такіх навінаў забяспечваюць без перабояў!
👀 Глядзіце свежы выпуск на канале «Белсат LIFE»
🌐 У дзень галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду лукашэнкаўцы «глушаць» у Беларусі інтэрнэт
Нашыя крыніцы паведамляюць пра тое, што некаторыя старонкі не загружаюцца зусім альбо загружаюцца павольна.
Таксама паведамляецца пра збоі ў працы VPN-сэрвісаў.
Разам з тым пра поўнае блакаванне інтэрнэту, як гэта было 9 жніўня 2020-га і ў наступныя пару дзён, гаворка пакуль не ідзе.
💬 «Я ведаю і бачу ўсе хібы і недасканаласці выбараў і сістэмы галасавання. Але гэта першая спроба Каардынацыйнай рады арганізаваць незалежны выбарчы працэс, чаго беларусы пазбаўленыя былі дзесяцігоддзямі»
Святлана Ціханоўская выказалася пра выбары ў Каардынацыйную раду. Яна падкрэсліла, што рэжым Лукашэнкі спрабуе запалохаць людзей і сарваць дэмакратычны працэс, бо бачыць у гэтым пагрозу для сябе.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🥰 На міжнародным варшаўскім кніжным кірмашы сёлета ёсць і беларускі стэнд
А сярод навінак на беларускай мове там можна купіць «Ззянне» Стывена Кінга ад выдавецтва «Янушкевіч». Мы пабывалі на кірмашы і пагутарылі з выдаўцамі.
Паглядзіце, што там адбываецца!
📍Школьнікі і студэнты, якія вучацца ў Польшчы, змогуць рэгістравацца ў візавых цэнтрах гэтай краіны праз асобны спіс
Опцыя даступная ў Менску, Гомлі ды Магілёве.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔹Сёння спаўняецца 46 гадоў палітзняволенаму журналісту і грамадскаму дзеячу Паўлу Мажэйку
Гэты дзень ён сустракае ў бабруйскай калоніі № 2.
Прыгадваем гісторыю жыцця і дзейнасці Мажэйкі, які прыкладаў шмат намаганняў для ператварэння сваёй роднай Горадні ў па-сапраўднаму еўрапейскі горад. І, можна не сумнявацца, працягне прыкладаць гэтыя намаганні пасля выхаду на волю:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍У Расеі затрымалі за карупцыю яшчэ аднаго вайсковага чыноўніка
Чаму адбываюцца сур'ёзныя чысткі ў Мінабароны РФ? Разважаюць нашыя эксперты ☝️
🇵🇱 Прадстаўнікі МЗС і Сенату Польшчы правялі ў Беластоку прэс-канферэнцыю па тэме дапамогі беларусам
💬 «На ўсходзе ад нас размешчаны вялікі канцэнтрацыйны лагер, дзяржава, дзе ўласны народ знаходзіцца практычна ў вязніцы. І таму мы мусім дапамагаць тым людзям, якія ўцякаюць, дапамагаць нармальна жыць».
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍Галасаванне на выбарах у КР пачалося з вялікай DDoS-атакі
Пра гэта паведаміла старшыня выбарчай камісіі Алена Прыходзька:
«Першае, з чым мы сутыкнуліся, гэта з дастаткова вялікай DDoS-атакай, больш за 17 млн, якая размеркаваная па розных геаграфічных кропках і якая працягваецца цяпер. Можна сказаць, што першыя ў Беларусі дэмакратычныя выбары пачаліся з каласальнай яўкі, якая ўжо зараз перавышае колькасць насялення Беларусі больш чым у два разы».Читать полностью…
💥 #галоўнае за 24 траўня
✔️Спіс «Закон і правапарадак», які прадстаўляе Аляксандр Азараў, адхілілі ад удзелу ў выбарах у Каардынацыйную раду
✔️Ці Азараў шкадуе пра рассылку ўдзельнікам плану «Перамога»?
✔️У нашым эфіры адбыліся дэбаты прадстаўнікоў выбарчых спісаў, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду
✔️Учора ўвечары Пуцін раптоўна прыляцеў у Менск для перамоваў з Лукашэнкам. А сёння ў абед у Гомлі прызямліўся самалёт Януковіча
✔️«Reuters»: Пуцін гатовы спыніць вайну, але не аддасць ні метра захопленых тэрыторыяў
✔️У Беларусі затрымалі ўдзельнікаў арганізацыі, якую кантралюе Ісламская дзяржава
✔️Стала вядома, што Тадэвуш Кандрусевіч перанёс аперацыю на сэрцы
✔️«Мы вернемся, толькі куды і калі?» Лявон Вольскі прэзентаваў песню пра беларускіх эмігрантаў
✔️Да лета застаўся тыдзень: куды з Беларусі можна зручна і танна паляцець на адпачынак?
#рэпрэсіі:
▫️31 траўня пачнуць завочна судзіць Франака Вячорку. Інкрымінуюць ажно 9 крымінальных артыкулаў
▫️Стала вядома пра гіганцкія тэрміны, прысуджаныя двум мужчынам за нібыта падрыхтоўку дыверсіяў у Горадні. Аднаго накіравалі ў калонію на 21 год, іншага – на 23
▫️Сілавікі зладзілі ператрус па месцы прапіскі віцебскага журналіста Аляксандра Корнышава, які з канца 2020-га года жыве за мяжою
🎵«Раскідала выбухам нас па Зямлі. Мы вернемся, толькі куды і калі?»
Лявон Вольскі прэзентаваў новую песню пра беларускіх эмігрантаў.
Сумна, але прыгожа. Паслухайце!
💥 Дэбаты перад выбарамі ў Каардынацыйную раду. Выбарчы вечар на «Белсаце»
Напярэдадні выбараў у Каардынацыйную раду 3-га склікання ладзім дэбаты. У нашай студыі збяруцца прадстаўнікі выбарчых спісаў, каб прэзентаваць свае праграмы і адказаць на пытанні.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://youtube.com/live/z9_fwtShRss
✔️Ананімна прагаласаваць за ўдзельнікаў дэбатаў можна ў канале @belsat
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Выбары ў КР: Азараў адмовіўся зняцца з выбараў, у выніку адхілілі ўвесь спіс. Са спісу «Наша справа» выдалілі дваіх мужчынаў паводле гендарнай квоты.
🔸 Рэпрэсіі супраць удзельнікаў выбараў, сілавікі пайшлі па іх кватэрах з ператрусамі
🔸 У Менску Пуцін, а з ім - цэлы дэсант з Крамля
🔸 Беларускі Гаюн паведаміў пра прыбыццё ў Гомель самалёта Януковіча
🔸 ЗСУ абстралялі акупаваны Крым
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/DG2qLrJ7xqY
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат». А таксама далучайцеся да дэбатаў перад выбарамі ў Каардынацыйную раду а 21:00
😮 Дзеля вызвалення палітвязняў прыкаваць Святлану Ціханоўскую кайданамі да чыгункі?
Менавіта такі план у ток-шоу «План: Б» прапанаваў палітолаг Дзмітрый Балкунец. Паслухайце, хто ў Еўропе займаецца тэма палітвязняў і ці можа спрацаваць гэтая тактыка ☝🏻
🎥 Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале Белсат NEWS
☝️ «Прылёт» па будаўнічым гіпермаркеце ў Харкаве: шмат людзей пасля ўдару зніклі без вестак
Папярэдне вядома пра двух загінулых, аднак гэтая лічба, імаверна, вырасце. У момант абстрэлу ў гіпермаркеце знаходзіліся не меней за 200 чалавек.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💰 А вы заўважылі, што ваш заробак расце?
Дзяржаўная статыстыка ізноў справаздачыцца пра рост сярэдняга заробку па краіне. У красавіку ён склаў ажно 2182,5 рублі.
Аднак гэтым разам у лічбах ёсць цікавая дэталь. У красавіку разрыў паміж Менскам і рэгіёнамі крыху зменшыўся. Але адбылося гэта не за кошт вялікага росту ў рэгіёнах, а за кошт змяншэння заробкаў па Менску 💁🏻♂️
🤦♀️ Рубрыка «Крынжачок»: пры любой нагодзе беларусаў прымушаюць маршыраваць
Маршы праходзяць і на спаборніцтвах, і ў школьных летніках.
Вось як гэта выглядае 💁🏻♂️
📍Краіны Еўразвязу, якія мяжуюць з РФ, плануюць стварыць сістэму абароны з беспілотнікаў
«Сцяна дронаў» мусіць расцягнуцца ад Нарвегіі да Польшчы. Пра план расказала кіраўніца МУС Літвы Агне Білатайце.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️Беларусы ўнутры краіны атрымліваюць падазроную рассылку з заклікамі галасаваць на выбарах у КР. Хутчэй за ўсё, гэта правакацыя сілавікоў
Старшыня выбаркама КР Алена Прыходзька падкрэслівае, што Каардынацыйная рада не мае да гэтай рассылкі ніякага дачынення.
Будзьце пільныя!
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
👀 Калі ўчора вы не глядзелі ў нашым эфіры дэбаты да выбараў у Каардынацыйную раду, а паглядзець запіс таксама няма магчымасці – то маем для вас тэкставы пераказ таго, што адбывалася ў студыі
Прэзентацыі спісаў, адказы на пытанні ад выбарнікаў і фінальныя прамовы. Усё ў адным матэрыяле:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️Скандальны закон «аб замежных агентах», які прынялі ў Грузіі, можа паўплываць і на беларусаў, якія збеглі ад рэжыму Лукашэнкі
💬 «Пад вызначэнне «замежная сіла» у гэтай фармулёўцы трапляюць, напрыклад, беларусы – сябры Беларускай дыяспары Аджарыі, якія скідваюцца па 5-10 лары на нейкія патрэбы арганізацыі – такім чынам яны, паводле закону, аказваюць уплыў як «замежная сіла».
Вось што яшчэ тлумачыць наш эксперт, юрыст і праваабаронца Раман Кісляк:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🥰 Гэта самы мілы трэнд сацсетак за апошні час
Людзі паказваюць, як знаходзілі на вуліцы і забіралі дадому сваіх гадаванцаў. Паглядзіце!
👆Генсек NATO заклікаў дазволіць Украіне біць заходняй зброяй па ваенных цэлях у РФ
Пра гэта Енс Столтэнберг заявіў у інтэрв'ю The Economist:
«Надышоў час, каб саюзнікі падумалі, ці варта ім адмяніць некаторыя абмежаванні, якія яны наклалі на выкарыстанне зброі, якую яны ахвяравалі Украіне. Асабліва цяпер, калі шмат баявых дзеянняў ідуць на Харкаўшчыне, паблізу мяжы, забарона Украіне выкарыстоўваць гэтую зброю супраць законных ваенных мэтаў на тэрыторыі Расеі вельмі абцяжарвае ім абарону».Читать полностью…
Добрай суботы, дарагія чытачы!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸«Шантаж і цень Януковіча»
Праз VPN
Што трэба ведаць пра нечаканы візіт Пуціна ў Менск?
🔸Дэбаты да выбараў у Каардынацыйную раду
Праз VPN
Распавядаем, як прайшлі дэбаты.
🔸Куды ляцець у адпачынак з Менску?
Праз VPN
Усё менш тураў у Еўропу і больш азіяцкіх ды афрыканскіх напрамкаў.
#штопачытаць
😥 Памёр самы мемны сабака свету
Вы дакладна хаця б пару разоў (а хутчэй за ўсё, нашмат болей) бачылі гэтага пёселя ⬆️
💔Анатоль Латушка
Стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі Анатоль быў затрыманы ўначы 31 студзеня 2022 года, пасля затрымання яго моцна збілі.
20 верасня 2022 у судзе Цэнтральнага раёна Анатоля асудзілі да 6 гадоў турмы строгага рэжыму паводле чатырох артыкулаў.
📩 Падтрымайце палітвязня: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1
🤯 Міліцыянт-пярэварацень кіраваў бандай злачынцаў?
Банда гастралявала па краіне і абкрадала на трасах фуры. А верхаводзіў усім афіцэр міліцыі. Што цяпер чакае РАУС, у якім працаваў пярэварацень у пагонах і чаму ў прэсе амаль не паведамляюць пра такія выпадкі?
Глядзіце ў нашым відэа!
❓Ці Азараў шкадуе пра рассылку ўдзельнікам плану «Перамога»?
Чаму Лукашэнка мяняе сваіх генералаў і ці беларускія крымінальнікі могуць выконваць дыверсіі ў Польшчы? Аляксандр Азараў у праграме «ПраСвет».
Цалкам выданне глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»🎞