🇮🇱🇮🇷 Няма горшага ворага, чым былы сябар? Тлумачым, чаму пагоршыліся адносіны Ірану з Ізраілем і як яны сталі на мяжу вайны
У 1987 годзе тагачасны міністр абароны Ізраілю Іцхак Рабін называў Іран «найлепшым сябрам Ізраілю». Аднак пасля заканчэння вайны ў Персідскай затоцы ў 1991 годзе стасункі краінаў істотна пагоршыліся, і з таго часу скаціліся ў прорву.
Чытайце аналітыку на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔸 Адбылі тэрміны і выйшлі на волю два палітвязні з Берасця
Вячаслаў Касцючык і Дзяніс Марусевіч былі пакараныя за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020-га.
Чытайце падрабязней на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤷♀️«Беларуская эканоміка фундаментальна неканкурэнтаздольная»
Беларускія чыноўнікі спрабуюць развязаць праблему кадравага голаду: яны прапануюць павышаць базавую стаўку, да якой прывязаныя заробкі бюджэтнікаў, штогод, ільготныя крэдыты і іншыя меры. Аднак ці спрацуе гэта?
Глядзіце ў нашым відэа!
💬 «Менавіта зараз цяжка казаць пра сапраўдную вайну. Трэба дачакацца рэакцыі ізраільскіх уладаў на дадзеную атаку»
Жыхары Ізраілю (у тым ліку беларусы, якія там жывуць) падзяліліся сваімі ўражаннямі ад начной атакі з боку Ірана.
Панікі ў іхных расповедах не адчуваецца – напад ХАМАС у кастрычніку быў куды больш шакуючым.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍МЗС РБ «глыбока ўсхвалявалася» з нагоды атакі на Ізраіль. Аднак Іран асуджаць не стала
Шмат якія заходнія дзяржавы Іран асудзілі. Таксама гэта зрабіў кіраўнік ААН.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔍 «Рэзідэнцыя Усход»: новы фільм BELPOL пра карупцыю клану Лукашэнкі
Што за таямнічы аб'ект з'явіўся на паўночным захадзе Менску напрыканцы 2000-х гадоў? Як з ім звязаныя сербскія бізнесоўцы браты Карычы? І чаму «Рэзідэнцыя Усход» робіць Лукашэнку найбагацейшым дворнікам Беларусі?
👀 Глядзіце ў расследаванні
📍Адзін пацярпелы і «нязначная шкода авіябазе»: вынікі нападу Ірану на Ізраіль
Атака на Ізраіль доўжылася каля 5 гадзінаў. Раніцою ўлады скасавалі рэкамендацыю заставацца каля сховішчаў – гэта сведчыць пра тое, што ізраільскія вайскоўцы лічаць, што непасрэдная пагроза мінула.
🔹Агулам Іран запусціў больш за 300 беспілотнікаў і дронаў. Бальшыня з іх былі збітыя яшчэ на падлёце да ізраільскай тэрыторыі.
🔹Паводле афіцыйных звестак, у выніку атакі на поўдні Ізраілю пацярпела 7-гадовая дзяўчынка. Дзяўчынка атрымала траўму галавы ад абломкаў ракеты СПА.
🔹У міністэрстве абароны Ізраілю паведамілі, што некалькі ракет трапілі ў вайсковую базу на поўдні краіны, аб’ект атрымаў «нязначную шкоду». Сцвярджаецца, што гэта была авіябаза.
«Сёння вырашылі спаць у адзенні. Аварыйны рукзак з дакументамі паставілі да выхаду»
Як прайшла мінулая ноч для жыхароў Ізраілю? «Белсат» паразмаўляў з адзіным з лідараў Беларускай асацыяцыі палітвязняў Алегам Барадзіным, які жыве ў Ізраілі.
Вось, што ён нам распавёў:
✅Праз VPN ❎Без VPN
Добры дзень, дарагія чытачы!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸Які суп будзе на радасць вясною?
Праз VPN
Дзелімся з вамі некаторымі рэцэптамі самых лёгкіх і смачных супоў.
🔸Кнігу «Мова 404» выдалі онлайн
Праз VPN
Будуць пераклады на англійскую, нямецкую і расейскую.
🔸«Пра яго сказаць нічога добрага не магу»
Праз VPN
Прадстаўнік «BYPOL», былы супрацоўнік ГУБАЗіК Святаслаў Лупаносаў у каментары «Белсату» распавёў пра Івана Васілевіча, якога палітзняволеная Кацярына Новікава звінаваціла ў збіцца.
#штопачытаць
❗️ Байдэн спыніў адпачынак, Іярданія закрыла неба, Ізраіль склікаў вайсковых
Што адбываецца? Чакаюць атакі Ірану?
Верагоднасць атакі Ірану на Ізраіль бліжэйшым часам моцна павялічылася. Абвастрэнне паміж Ізраілем і Ірану звязанае з тым, што 1 красавіка ў выніку авіяўдар па будынку консульства Ірану ў Дамаску загінулі сем чальцоў іранскага Корпусу вартаўнікоў Ісламскай рэвалюцыі.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😡 «Пра яго сказаць нічога добрага не магу»
Прадстаўнік «BYPOL», былы супрацоўнік ГУБАЗіК Святаслаў Лупаносаў распавёў пра асобу Івана Васілевіча, якога палітзняволеная Кацярына Новікава звінаваціла ў збіцці.
Лупаносаў адзначыў, што Васілевіч не рэагаваў на довады, што ГУБАЗіК пераследуе звычайных людзей.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤔 Вы сутыкаліся з асуджэннем праз беларускую мову?
У 2021 годзе актывістка Аліна Нагорная сабрала такія гісторыі ў цэлую кнігу. Цяпер выйшла абноўленая версія. 170 старонак гісторыяў звычайных людзей, якія карыстаюцца беларускай мовай у Беларусі.
Цяпер «Мова 404» даступная онлайн для бясплатнага чытання, для праслухоўвання ў аўдыёверсіі, а таксама рыхтуецца выданне перакладаў на замежныя мовы.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Што вядома пра губазікаўца Івана Васілевіча, які, меркавана, збіваў палітзняволеную Кацярыну Новікаву;
🔸 Кампанія «ЕРАМ» разарвала партнёрства з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам ;
🔸Памёр італьянскі куцюрʼе Рабэрта Каваллі;
🔸У Варшаве распачынаецца першая беларуская музычная прэмія ў эміграцыі «Увага!»;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=oQHqtk0Mcm4
❗️ Стала вядома пра смерць героя нашай апошняй праграмы «Ваяры»
Беларус Аляксандр Царук з пазыўным Сашко быў добраахвотнікам палка Каліноўскага. Вярнуўся з вайны і цяжка захварэў на анкалогію. Сябры ваяра паведамілі, што сёння ранкам Сашко пайшоў з жыцця.
📌 Вы можаце падтрымаць сям'ю ваяра, пералічыўшы грошы на выдаткі на пахаванне. Грошы можна пералічыць на картку старэйшай дачкі Аляксандра, якая займаецца пахаваннем бацькі
Развітанне адбудзецца ў Літве.
Аляксандр упершыню сутыкнуўся з беззаконнем сілавікоў Лукашэнкі задоўга да 2020-га года. У 2020-м таксама ўдзельнічаў у пратэстах і мусіў з’ехаць з Беларусі.
Калі Пуцін скарыстаў Беларусь як плацдарм для ўварвання ва Украіну, Сашко пастанавіў, што будзе ваяваць і далучыўся да палку імя Кастуся Каліноўскага. Сашко прайшоў цяжкія трэнаванні і баі на фронце.
Пра гэта ён расказаў у сваім апошнім інтэрв'ю
📍З’явілася мапа дарожных камераў, якія могуць фіксаваць аўты без тэхагляду
Усяго на карце сталіцы пазначана шэсць камераў тыпу «RoadEye S01». Адзначаецца, што менавіта яны могуць аўтаматычна фіксаваць адсутнасць тэхагляду.
Дзе не ехаць шукаць ☝️
📷 Фотафакт: у цэнтры Кіева адбылася акцыя ў падтрымку палонных украінскіх вайскоўцаў
Арганізатарамі мерапрыемства «Не маўчы. Палон забівае» выступілі сем'і ваеннапалонных марыупальскага гарнізону.
Здымкі: Уладзіслаў Максіменка / Белсат
🇳🇴 Улады рэгіёну на поўначы Нарвегіі вырашылі заахвочваць людзей пераязджаць туды жыць. І хочуць для гэтага павялічыць колькасць гадзінаў у соднях. Што?
Выданне Politico паведамляе, што мэр мястэчка Вадсё, што месціцца за палярным колам непадалёк ад мяжы з РФ, звярнуўся да Еўракамісіі з просьбаю даць дазвол на ўвядзенне на гэтай тэрыторыі асобнага часавага поясу, у межах якога содні будуць цягнуцца 26 гадзінаў, а не 24, як гэта прынята па ўсім свеце спакон вякоў.
На думку мясцовых уладаў, гэта можа паспрыяць таму, што ў рэгіён пераедуць жыць людзі з іншых частак Нарвегіі ды Еўропы. Да таго ж пры такім раскладзе яны будуць мець болей часу для адпачынку з сям'ёй.
🌸Цягнік, які вязе пасажыраў проста ў вясну
У Пекіне шматлікія пасажыры купляюць білет на цягнік да Вялікай Кітайскай сцяны, каб палюбавацца відам квітучых персікаў.
Якую прыгажосць можна пабачыць з вакна цягніка, глядзіце ў нашым відэа!
💬 «Я раней вельмі баяўся траўматычных ампутацыяў. На вайне змяніў сваё стаўленне да гэтага – падумаў "ну ёсць жа пратэзы"»
У новым выпуску нашай праграмы «Ваяры» баец з пазыўным «Кусь» цытуе ўрывак са сваёй кнігі, паказвае, як рабіў «кусь за Беларусь» у Бахмуце, ды расказвае пра псіхалагічную адаптацыю да баявых дзенняў, калі ранейшыя страхі з мірнага жыцця проста знікаюць.
👀 Глядзіце проста цяпер на канале «Белсат LIFE»
🦾 Вось як «Жалезны купал» адбіваўся ад атакі Ірану на Ізраіль
Жыхары Ізраілю паказалі, як сістэма супрацьпаветранай абароны – «Жалезны купал» – ратавала краіну падчас масаванай атакі.
Паглядзіце!
🧐«Якое надвор’е 20 красавіка – такое і 20 верасня»
Пра красавік нашыя продкі казалі, што гэты месяц – ключ да ўсяго. Якімі народнымі прыкметамі карысталіся нашыя продкі, каб даведацца, якім будзе лета і восень?
Сабралі найбольш цікавыя беларускія народныя прыкметы. Пачытайце!
✅Праз VPN ❎Без VPN
🎼«Песня года» – «Emigrant Song», «Альбом года» – «Там», «Гурт года» ў эміграцыі – «Дай дарогу!»
Прайшла першая беларуская музычная прэмія ў эміграцыі «Uwaga!». Яе выдалі ў 11 намінацыях. Як прайшла імпрэза, глядзіце і чытайце ў нашым рэпартажы:
✅Праз VPN ❎Без VPN
🔺Ізраіль адбіў атаку Ірану. Аднак ёсць ахвяры
Ізраільскія чыноўнікі паведамілі, што Іран выпусціў 185 дронаў і 36 крылатых ракет. Большая частка дронаў і ракет была выпушчаная з Ірану, невялікая частка была запушчаная з Іраку і Емена. Іран таксама выпусціў у бок Ізраілю 110 ракет класа «зямля-зямля».
Уначы прэзідэнт ЗША Джо Байдэн паразмаўляў з прэм’ер-міністрам Ізраілю Бэньямінам Нэтаньягу. Як піша CNN са спасылкаю на крыніцы, амерыканскі лідар заявіў, што Іерусалім мае лічыць сябе пераможцам, бо «атака Ірану была збольшага беспаспяховаю і прадэманстравала больш магутны вайсковы патэнцыял Ізраілю».
Ізраільскі тэлеканал 12 са спасылкай на неназванага ізраільскага чыноўніка заявіў, што на напад будзе «значны адказ».
Сачыць за падзеямі вы можаце на нашай старонцы:
✅Праз VPN ❎Без VPN
⚡️ Іран запусціў беспілотнікі ў напрамку Ізраіля
Армія абароны Ізраіля знаходзіцца ў стане павышанай гатоўнасці і пастаянна сочыць за аператыўнай абстаноўкай.
Сілы супрацьпаветранай абароны Цагаля прыведзены ў стан павышанай гатоўнасці, а таксама знішчальнікі ізраільскіх ВПС і караблі ВМС Ізраіля, якія выконваюць абарончую місію ў паветранай прасторы Ізраіля. Цагаль кантралюе ўсе мэты.
💥 #галоўнае за 13 красавіка
🔻 Памёр былы ваяр палка Каліноўскага, які па вяртанні з вайны захварэў на анкалогію;
🔻 У Нямеччыне адкрылася выстава з рэчамі палітзняволеных беларусак;
🔻 З’явілася мапа дарожных камераў, якія могуць фіксаваць аўты без тэхагляду;
🔻 EPAM выйшаў з праграмы падрыхтоўкі айцішнікаў у ЕГУ. Студэнтам прапанавалі тры варыянты;
🔻 Апошні энергаблок Запарожскай АЭС пераведзены ў стан «халоднага спынення». Вынікі 780-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне;
🔻 Улады Ірану яшчэ не прынялі канчатковага рашэння атакаваць Ізраіль;
🔻 У Аўстраліі нападнік забіў і параніў некалькі чалавек;
#рэпрэсіі
🔺 Па вяртанні з-за мяжы затрымалі прадпрымальніка Артура Роліча – яму пагражае да 15 гадоў зняволення;
🔺 Што вядома пра губазікаўца Івана Васілевіча, які збіваў палітзняволеную Кацярыну Новікаву;
🔺 TikTok-акаўнт праграмы «Белсату» «Прасвет» трапіў у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»;
❤️ Прэзідэнтка Грэцыі прыняла Святлану Ціханоўскую, якая знаходзілася з афіцыйным візітам у краіне
Як паведамілі ў прэс-службе прэзідэнткі Грэцыі, спадарыня Сакеларопулу запэўніла спадарыню Ціханоўскую, што Грэцыя падтрымлівае патрабаванні беларускага народу аб дэмакратыі і правах чалавека.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🩸 Сёння гадавіна Катынскага расстрэлу
Доўгі час злачынства ўспрымалася выключна як польскае пытанне, далёкае ад спраў Беларусі. Інфармацыя аб выяўленні масавых пахаванняў у Катыні была агучана немцамі 13 красавіка 1943 года.
Расстрэлы адбываліся ў красавіку-траўні 1940-га года ў загадзя вызваленых для гэтага турмах. Сюды дастаўлялі людзей эшалонамі, а каб не выклікаць хваляванняў, распаўсюджвалі чуткі пра хуткае іх вызваленне.
📌 Расстралялі менш, чым планавалі, – 22 тысячы чалавек. У значнай ступені – інтэлектуальная эліта.
📌 Амаль 4 тысяч чалавек забілі на тэрыторыі Беларусі. Іх утрымлівалі ў дзвюх турмах у Менску, а забівалі ў розных кропках. Даследчыкі называюць парк Чалюскінцаў, стары аэрапорт Менск-1, каталіцкія Кальварыйскія могілкі, Камароўка, Трасцянец. Парк Чалюскінцаў быў палігонам НКУС яшчэ ў 20-я гады.
✅ Вось тут чытайце пра тое, як кіраўніцтва СССР пайшло на адну з самых жудасных фальсіфікацыяў з нагоды Катынскага расстрэлу
☝️ Кожнае трэцяе забойства жанчыны ў Беларусі здзяйсняецца рукамі сваякоў
У 2018 годзе МУС распрацоўвала законапраект аб хатнім гвалце, але ён быў жорстка раскрытыкаваны Лукашэнкам.
Паша Джэжора, феміністка і кўір-актывістка, адзначае:
Вялікая колькасць мужчын у Беларусі зацікаўлены ў тым, каб гэты закон не прымаўсяЧитать полностью…
💁 С - стабільнасць
Што застаецца напраўду стабільным у Беларусі, дык гэта рост цэнаў.
Спажывецкія тавары, лекі, турыстычныя паслугі. Даражэе ўсё. Падрабязней у нашым відэа ☝️
А вы адчулі рост цэнаў? Якія тавары ці паслугі, на ваш погляд, найбольш падаражэлі?
#грошы
☝️ Зношаная ружовая сукенка, хустка, целагрэйка, спадніца і пінжак
У Нямеччыне адкрылася выстава з рэчамі палітзняволеных беларусак. Пра гэта расказвае канал @dougayadarogadadomu.
На экспазіцыі можна пабачыць рукавіцы з калоніі, майку з вышытымі на ёй абдымкамі і далонямі сяброў.
Адна з палітзняволеных перадала сваю белую сукенку, у ёй яна брала шлюб у касцёле, а потым у ёй жа пайшла на суд. Асабісты дзённік і фатаграфіі, якія жанчыны атрымлівалі ў турмах, ёсць паштоўкі ад маленькага сына палітвязня, ёсць абутак са шнуркамі з пакетаў.
📌 Выстава праходзіць па адрасе Friedrichstraße 43-45, 10969 Berlin
📷 Яўгенія Долгая
#рэпрэсіі