☝️ Памёр яшчэ адзін высокапастаўлены міліцыянт. Яму было 44 гады
Як паведамляюць праваабаронцы @MAYDAYMog, каля чатырох месяцаў таму памёр начальнік Упраўлення супрацьдзеяння кіберзлачыннасці Берасцейскага УУС палкоўнік Андрэй Глінскі. У міліцыі ён прапрацаваў 20 гадоў, а апошнюю пасаду заняў улетку 2022 года.
📌 Напачатку лютага проста на працоўным месцы памёр начальнік Аршанскага РУУСу Сяргей Барвянкоў. Пазней стала вядома пра смерць колішніга кіраўніка папраўчай калоніі № 3 у Віцебску Аляксея Старавойтава.
💬 Тым часам сітуацыя з кадрамі ў МУС катастрафічная, заяўляе «Альянс расследавальнікаў Беларусі»:
Нармальныя людзі звольніліся з сілавых ведамстваў пасля 2020 года, а неадэкватаў з цяжкасцю хапае для ГУБАЗіКу. Дайшло да абсурду: тым, хто падаў рапарт аб звальненні, адмаўляюць у звальненні. Таму міліцыянты перастаюць выходзіць на службу з мэтай найхутчэйшага звальнення за прагулыЧитать полностью…
🔴 «Аб’ектыў» і Студыя Белсат – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸З 1 сакавіка закрываюцца чарговыя памежныя пункты пропуска – Рэйгардас і Лаварышкес;
🔸Больш сілавікоў, правяранні ў ВНУ і размеркаванне як сацыяльная гарантыя – што чакае сістэму адукацыі;
🔸 Тры з паловай адсотка беларусаў жывуць за рысаю беднасці;
🔸Стратэгічныя ядравыя сілы РФ у поўнай баявой гатоўнасці «да гарантаванага прымянення» – Пуцін у пасланні федэральнаму сходу;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=xWtdTH0AyIQ
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🙌 Як падтрымаць сваіх, аддаўшы частку сплачаных падаткаў
Шэраг краінаў, у ліку якіх Польшча і Літва, прапаноўваюць платнікам падаткаў самім выбраць, на што накіраваць невялікую частку падаткаў. У Польшчы гэта 1,5 % сплачанай сумы, у Літве – 1,2 %.
«Белсат» сабраў спіс беларускіх ініцыятываў, якім можна перадаць грошы з падаткаў.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔻 Наша Ніва: у Менску затрамалі як найменей 10 адвакатаў
Паводле крыніцаў @nashaniva, большасць з іх пасля адпусцілі. Прычыны затрмання пакуль невядомыя. Выказваюцца меркаванні, што справа ў данатах
☝️ Паводле падлікаў праекта «Права на абарону», з 2020 па 2023 год у Беларусі з-за рэпрэсіяў, якія чыніць рэжым Аляксандра Лукашэнкі, спынілі працу 550 адвакатаў.
Амаль 130 адвакатаў, пераважна тых, хто абаранялі палітзняволеных, падпісвалі публічныя звароты або былі прыкмечаныя ў публічнай прасторы, былі пазбаўленыя прафесійнага статусу. Іх неаданаразова затрымлівалі і судзілі.
📷 Ілюстрацыйнае/defenders.by
😮 Вось так выглядае заняты ў эканоміцы краіны беларус
Так-так, мы не памыліліся. Паводле звестак Белстата, сярэднестатыстычны заняты ў эканоміцы беларус – гэта беларуска.
42-гадовая жанчына, якая жыве ў горадзе, мае вышэйшую адукацыю, працуе ў сферы паслугаў. Мы закінулі запыт штучнаму інтэлекту - атрымалі серыю партрэтаў.
☝️ Дарэчы, беларускія жанчыны больш адукаваныя: 29,4% мужчын маюць вышэйшую адукацыю, сярод жанчын – 42,1%.
Тым часам мужчыны адпрацоўваюць больш гадзінаў на тыдні ў параўнанні з жанчынамі.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🥺 Спявачка, чый трэк для сына стаўся вірусным, пайшла з жыцця
Гэта Кэт Джэніс, яна хварэла на анкалогію. Ведаючы, што жыць ёй засталося нядоўга, яна запісала апошні хіт для свайго сына. Песня трапіла ў топ сусветных чартаў
☝️ У сілавікоў Лукашэнкі папаўненне
Кіраўнік МУС заявіў, што ў ведамстве цяпер няма кадравага голаду і нават 8 тысячаў чалавек папрасіліся на працу. Узялі нібыта толькі 50%.
💁 Тым часам Беларусь застаецца краінай з адной з самай высокай у свеце колькасцю міліцыянтаў. На 100 тысяч беларусаў – 491 сілавік. Таксама дзякуючы МУС дзейнічаюць 135 ваенна-патрыятычных клубаў, дзе лукашысты «выхоўваюць» дзяцей.
Дарэчы, у Расеі сітуацыя яшчэ горшая: там 543 супрацоўніка міліцыі на 100 тысячаў жыхароў.
🎁 Што нясе нам сакавік
Новыя маршруты ў Расею, закрытыя памежныя пункты пропуску з Літвой, канферэнцыя беларусаў свету ды шматдзетныя «дармаеды»
Асноўныя змены і падзеі бліжэйшага месяца - у нашым матэрыяле 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#штопачытаць #грошы
🔖 Запішыце, захавайце. Выхадныя на вясну
Тры запар вольныя дні будуць з 8 па 10 сакавіка.
У траўні будзе тры святочныя выхадныя:
1 траўня – Свята працы;
9 траўня – Дзень Перамогі;
14 траўня – Радаўніца.
☝️ Рабочы дзень 13 траўня пераносіцца на 18 траўня, таму непрацоўнымі будуць:
11 траўня (субота);
12 траўня (нядзеля);
13 траўня (панядзелак);
14 траўня (аўторак).
🤩 Асцярожна, на гэтым відэа можна заліпнуць
Мастак Андрэй Закірзянаў у цікавы спосаб «дапрацоўвае» карціны Вінсэнта Ван Гога.
Усё пачалося з палатна «Марскі пейзаж у Сэнт-Мары-де-ла-Мэр». Відэа апублікаваў на сваёй старонцы музей Ван Гога ў Амстэрдаме. І карыстальнікі прыйшлі ў захапленне.
☝️ Некаторыя адзначалі неймаверную рэалістычнасць, кажучы, што адчуваюць пырскі хваль і свежасць марскога паветра нават праз экран.
🥴 Канцэрт у манастыру? Гучыць дзіўна...
А вось для расейцаў — не. Яны зладзілі сапраўдную Z-імпрэзу і адбылася яна ў Свята-Елісавецінскі манастыру ў Менску.
Паглядзіце, што адбываецца ў святыні сталіцы...
🤡Ігар Марзалюк пахваліўся Азаронку, як збіваў за «абразу Лукашэнкі»
«Был жаркий летний день. Мы стояли и спокойно проговаривали, как мы поедем после президентских выборов 9 августа на шоу к Маркову (ОНТ). И вот существо мужского пола, поджарое, выше меня на голову, с белой лентой.
Когда этот борец за справедливость решил, что может меня и моего президента безнаказанно оскорбить, он подошел и просто мне на ухо сказал: «Ну что…» Он думал, что я сопли буду подтирать. Ну у меня на автомате основа левой ладони влетела в челюсть этому товарищу. И он так красиво веером пошел. Я просто залюбовался. Метра полтора или два летел», – рассказал Марзалюк.
Дэпутат адзначыў, што шмат хто памятае ягоныя слёзы падчас выступу Лукашэнкі. Аднак, Марзалюк запэўніў, што ён не «плакса» і мае «добрую фізуху».
☕️ Добры дзень, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, каб пачытаць раніцою:
🔺Белстат склаў партрэт беспрацоўнага беларуса
Праз VPN
Як паводле рэжыму Лукашэнкі выглядае сярэдні заняты і беспрацоўны беларус? Пераказваем праўладную статыстыку.
🔺Расея не галоўны страх: чаго насамрэч баяцца жыхары краінаў G7?
Праз VPN
Зʼявілася даследаванне таго, што лічаць пагрозамі людзі Вялікай сямёркі і блоку BRICS. Распавядаем, якія краіны лічаць адзін аднаго саюзнікамі і ворагамі.
🔺Юлія Навальная заклікала Еўрапарламент перастаць быць «нудным» і змагацца з Пуціным
Праз VPN
«Нічога не спрацавала, адбылося найгоршае: усе звыкліся з вайною. Калі вы праўда хочаце перамагчы Пуціна, вам трэба стаць наватарамі, а не быць нуднымі». Пачытайце, як на гэта адрэагавалі ў ЕЗ.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае на 28 лютага
📌 Сілавікі прымусілі бацьку добраахвотніка Дзяніса Урбановіча запісаць яшчэ адно відэа для сына;
📌 Родныя атрымалі ліст ад Рыгора Кастусёва. Ён баіцца, што памрэ ў няволі;
📌 Сілавікі разграмілі кватэру псіхалагіні Алы Марціновіч;
📌 Вольгу Маёраву будуць судзіць за «непадпарадкаванне адміністрацыі турмы»;
📌 Яшчэ адно затрыманне па вяртанні з-за мяжы;
📌 Чарговы раз быў затрыманы лекар Руслан Бадамшын;
📌 Затрыманы жыхар Магілёва нібыта за «план Перамога»;
📌 За данаты праекту NEXTA затрыманы жыхар Слуцка;
📌 Судзяць прарасейскую актывістку, арганізатарку «Бессмертного полка». У тым ліку – за прапаганду нацысцкай сімволікі;
📌 Праваабаронцы запатрабавалі рэабілітацыі асуджаных удзельнікаў мірных сходаў – статус «былы палітвязень» надалі яшчэ 22 беларусам;
📌 Палітзняволены Павел Пяскоў, які першым атрымаў палітычны прысуд за падзеі пасля выбараў 2020 года, цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю;
💔 Яўген Глушкоў
Магілёўскі журналіст і відэааператар. У 90-я і 2000-я Яўген працаваў на гарадскім тэлебачанні, пасля гэтага супрацоўнічаў з некалькімі гарадскімі парталамі.
Спадара Яўгена затрымалі ў студзені 2024 году - штурмам, паколькі мужчына не адчыніў дзверы сілавікам. Яго выцягнулі на вуліцу ў тым адзенні, у якім ён знаходзіўся дома.
Яго абвінавацілі ў «стварэнні ці ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні» (361-1 КК)
📩 Падтрымайце палітвязня: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
📷 Фота. Апоўначы Літва спыняе працу двух пераходаў на мяжы з Беларуссю
Асноўныя прычыны тлумачыць міністарка ўнутраных справаў Літвы Агне Білатайце:
Як вядома, кантрабанда – крыніца фінансавання рэжыму ў Беларусі, бо яна падкантрольная Лукашэнку і ягонаму атачэнню. Для нас вельмі важна гэта спыніць. Закрыццё пунктаў дазволіць нам лепш кантраляваць ажыццяўленне санкцыяў
💬 «Ваяр насіў дзіцячыя малюнкі пад бронекамізелькай як абярэг»
Намеснік камандзіра палка Каліноўскага з пазыўным Ігар ваюе за Украіну з 2014 году.
Ён распавёў, як праз вайну людзі ў сталым веку мусяць пакідаць свае дамы, пра тое, як пабраўся шлюбам на вайне і пра самы дзіўны пазыўны, які сустрэў за сваю вайсковую кар'еру.
Цалкам праграму глядзіце ў плэй-лісце «Ваяры» на youtube-канале «БЕЛСАТ life» 🎞
#штопаглядзець
💁 Менск есць мяса, Магілёў – капусту, а ў сярэднім яны ядуць галубцы
Прапаганда часта адзначае рост сярэдняга заробку ў Беларусі. Але калі ўзяць звесткі па рэгіёнах, выходзіць вось такая займальная карціна 🤔
Яшчэ цікавей становіцца, калі паглядзець на звесткі ў розынх сферах дзейнасці. Падрабязней 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#грошы
☝️ Амаль 130 асобаў асудзілі за атрыманне дапамогі «INeedHelpBY»
Паводле звестак праваабаронцаў «Вясна», падчас рэйду КДБ напрыканцы студзеня за атрыманне прадуктовай дапамогі ад «INeedHelpBY» пад пераслед трапілі не менш як 287 асобаў.
У адміністратыўных справах асудзілі прынамсі 127 асобаў. Суды ў гэтых справах прызначаюць вялікія штрафы з кампенсацыяй сумы аплаты ў «Е-дастаўцы».
«Вясна» заклікае абскарджваць рашэнні судоў.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
🤨 Песня гурта «Дай Дарогу» прызналі «экстрэмісцкай»
Вядзецца пра песню «10 миллионов рабов», прысвечанай падзеям падчас святкавання ўгодкаў абвяшчэння БНР у 2017 годзе.
Як адзначае @viasna96, у абноўлены спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» таксама трапілі:
✔️ Мабільная аплікацыя «Радыё Свабода»;
✔️ Чат-бот «BELPOL»;
✔️ TikTok-старонкі «ЖестЬ Доброй Воли», «witzmag», «Виктория Райская», «Małaja», «Artem», «madeinminsk», «Типичный Борисов Беларусь», «ОБЫЧНОЕ УТРО», «damkretor»;
✔️ YouTube-каналы «ЖестЬ Доброй Воли», «Саша, что ты несешь?!»;
✔️Сайт і сацсеткі ініцыятывы «Association of Belarusians in America»;
✔️Сайт і сацсеткі праекту «Правовая инициатива» і іншыя...
☝️ Пракуратура знайшла і «экстрэмісцкія» кнігі ў інтэрнет-крамах. Гэта «Тень Победы» Суворава, «Год 1942 – «учебный» Бешанава і «ВЕЛЕС – БОГ РУССОВ. Неизвестная история русского народа» Бялова.
#рэпрэсіі
📺 Кароткі агляд навінаў
📌 Лукашэнка абурыўся вынікамі беларускіх футбалістаў;
📌 Татальныя правяранні беларускіх ВНУ пачнуцца з 1 сакавіка;
📌 Колькі зарабляюць лукашэнкаўскія ідэолагі;
📌 З заўтрашняга дня сілавікі атрымаюць доступ да рахункаў беларусаў. Каментуе BELPOL;
📌 Каля менскіх вадаёмаў улетку ўсталююць малыя архітэктурныя формы;
https://youtu.be/hTiwlp32SWo?si
☝️ Спрабуюць дапамагчы офіс Ціханоўскай і НАУ, а Аляксей Лявончык абяцае рэабілітацыю ў «Шарытэ»
Стан беларускі Елізаветы, на якую напалі ў цэнтры Варшавы, да раніцы 29 лютага заставаўся цяжкім, паляпшэнняў няма. Пра гэта «Белсату» распавёў яе хлопец Данііл.
Паэтка і журналістка Валярына Кустава рэгулярна на сувязі з Даніілам. Яна дапамагае хлопцу як валанцер у межах праекту «Беларус беларусу». Яна патлумачыла, навошта ў зборы такая вялікая сума.
Знайшоўся дзядзька Елізаветы, які жыве ў Беларусі. Данііл каардынуе свае дзеянні менавіта з ім, бо бацькі Лізаветы былі пазбаўленыя бацькоўскіх правоў.
Па сутнасці, ён бадай адна найбольш набліжаная асоба, якая ўвогуле можа прымаць нейкія рашэнні. Але я так разумею, што цяпер будзе весціся размова пра тое, каб менавіта даверанай асобай зрабіць гэтага хлопца, бо на дадзены момант Данііл не мае статусу мужа, але яны жылі разам тры гады і ён па сутнасці для яе родны чалавек.
😳 Расея пойдзе «ратаваць» Прыднястроўе?
Учора дэпутаты непрызнанага Прыднястроўя сабраліся, абмеркавалі і папрасілі дапамогі, у тым ліку ў Расеі. У заяве адзначылі, што Малдова развязала супраць рэспублікі «эканамічную вайну».
❓ Наколькі гэта сур’ёзна? Абмеркавалі з экс-міністрам абароны краіны Анатолам Шалару ў эфіры «Белстату»
🤯 «У тебя в стране война, а ты с*ськами приехала трести». Беларуская ўдзельніца конкурсу «Міс Еўропа-2024» накінулася з абразамі на ўкраінку
Украінка Мілена Мельнічук распавяла, што на конкурсе сутыкнулася з агрэсіяй з боку беларускі і прадстаўніцы Расеі.
☝️Прамова беларускі трапіла на відэа, якое знялі пасля фіналу конкурсу. Зваць яе Ірына Максімовіч. Вядома, што яна мадэль, візажыстка, здымаецца ў кіно. Працавала аўдытарам, вывучае фінансы, супрацоўнічае з трэйдынгавай кампаніяй.
📌 Увага, відэа можа вас устурбаваць і выклікаць непрыемныя пачуцці. Акрамя таго, змяшчае ненарматыўную лексіку
❌ «Скрадзіце лякала» і іншыя прыклады імпартазамяшчэння ў Беларусі
Імпартазамяшчэнне часам становяцца сапраўднымі мемамі.
Паспрабавалі паглядзець, у чым праблема і што адбываецца на рынку імпартазамяшчэння Беларусі👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#штопачытаць
Прадмет «Гісторыя Беларусі» будуць выкладаць па-новаму
Гэтак з першага верасня ў вучняў з'явіцца курс «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі».
«Сейчас ученики изучают два разных предмета – «Историю Беларуси» и «Всемирную историю», которые не имеют тесной связи друг с другом. Однако, системе образования не хватало «именно этого представления об историческом процессе», – заявіў міністр адукацыі.
Паводле ведамтсва, менавіта гэта курс дапаможа змагацца са спробамі «перапісаць гісторыю».
«Эта тема очень важна, потому что до сих пор есть разночтения в понимании очень важных событий и в истории Советского Союза, и в истории еще Российской империи», – дадаў чыноўнік.
😳 Лукашэнкаўскія ідэолагі паказалі свае заробкі і яны ўражваюць
Пра лічбы стала вядома пасля «выбараў» у дэпутаты, дзе яны бралі актыўны ўдзел. Вось, колькі такія «працаўнікі» указалі ў дэкларацыях:
▫️Ідэолаг «Гомсельмашу» Аляксандр Канапацкі зарабляе 5848 рублёў у месяц.
▫️Уладзімір Баравенка займаецца ідэалагічнай працай «Брэстаблгаза». Ягоны заробак – 5453 рублі ў месяц.
▫️Аляксандр Малабіцкі атрымлівае 4337 у месяц. Ён – кіраўнік ідэалагічнага аддзелу на Беларускім металургічным заводзе.
▫️За прапаганду рэжыму на Гомельскам вагонабудаўнічым заводзе Віталь Панасюк зарабляе 5118 рублёў у месяц.
▫️А ідэолаг «Гроднажылбуда» Генадзь Палховіч – 4074 рублі ў месяц.
Раптоўна, самы бедны ідэолаг – з партыі Гайдукевіча. Аляксандр Лабадыроў зарабляе ў месяц усяго 270 рублёў. Ён працуе намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце ў «Магілёўэнергабудзе».
Але не варта яго шкадаваць: мужчына мае дзве кватэры (65 і 45 кв. м) і два аўтамабіля.
💥 #галоўнае за 28 лютага
🔸 «Вас дэпартуюць». Беларусы атрымліваюць званкі нібыта ад літоўскай міграцыёнкі. Што адбываецца?
🔸 Пацярпелай ад гвалтаўніка Лізе сабралі больш за $70 000. Паляпшэння стану дзяўчыны пакуль не назіраецца. Падазраванага арыштавалі на 3 месяцы, што пра яго вядома;
🔸 Пасведчанне кіроўцы будуць выдаваць цяпер на 20 гадоў;
🔸 У Беларусі перадумалі абавязваць гаспадароў чыпаваць сабак і катоў;
🔸 На поўдні Беларусі можа з'явіцца яшчэ адна АЭС;
🔸 Дэпутаты Прыднястроўя звярнуліся да Расейскай Федэрацыі з просьбай аб абароне;
🔸 Швейцарыя гатовая выдаваць пашпарты замежніка беларусам, якія не могуць вярнуцца дадому;
🔸 Аляксея Навальнага пахаваюць 1 сакавіка ў Маскве. Юлія Навальная звярнулася да Еўрапейскага парламенту;
🔸 Вынікі 735-х содняў поўнамаштабнай вайны ва Украіне;
💁 У Беларусі перадумалі абавязваць гаспадароў чыпаваць сабак і катоў
У законапраекце асобна прапісалі забарону на наведванне з жывёлінамі-кампаньёнамі харчовых крамаў.
Таксама забаранілі продаж жывёлінаў няпоўнагадовым асобам.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😬 Яшчэ два беларускія манастыры адзначыліся дапамогай расейскаму войску
Расейскія прапагандысцкія каналы распаўсюджваюць відэа, на якім салдаты войскаў РФ, што знаходзяцца ва Украіне, дзякуюць за дапамогу беларускім праваслаўным манастырам, прыкмеціла @belamova
☝️ Cярод іх Лаўрышаўскі (на Наваградчыне) і Жыровіцкі. Раней звестак аб тым, што яны адкрыта падтрымліваюць расейскую агрэсію ва Украіне, не было.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN