😱 «Гэта казарма, рэжымны аб’ект»
Уявіце, што вы арандавалі пакой, а гаспадары дому сочаць па камерах за кожным вашым крокам і ў ваш пакой могуць зайсці без вашага дазволу.
😡 Менавіта такія ўмовы для жыльцоў стварыў беларус – гаспадар дому ў горадзе Зомбкі пад Варшавай.
Мы знайшлі пяцёх пацярпелых ад дзенняў свайго суайчынніка – былыя арандатары распавялі нам, як шукалі пакой, а апынуліся ледзь не ў турме.
👉 Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
Сёння ты квадробер, а заўтра здраднік Радзімы
Такое ўяўленне можа скласціся пасля прачытання шэрагу прапагандысцкіх артыкулаў пра новую субкультуру дзяцей і падлеткаў — квадробераў.
Але ці сапраўды яны настолькі небяспечныя, як пра гэта кажуць, і да чаго варта рыхтавацца бацькам?
👉 Разбіраемся ПА СПАСЫЛЦЫ
🤯 Памеры іх стратаў даўно хавае афіцыйная статыстыка
Але мы прынеслі вам ТОП-10 самых стратных прадпрыемстваў Беларусі
Паглядзіце ☝️
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️У Беларусі святкуюць Дзень маці
✔️Паліне Шарэндзе-Панасюк падрыхтавалі чарговае судовае паседжанне
✔️Першы выпадак заражэння новым штамам каронавіруса выявілі ў Беларусі
✔️Раман Пратасевіч даў інтэрв'ю Ксеніі Сабчак
✔️У Літве праходзяць парламенцкія выбары
✔️Віталь Гуркоў перамог на чэмпіянаце свету па тайскім боксе і скончыў спартовую кар'еру
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
❓ Што трэба рабіць, каб Лукашэнка вызваліў палітычных вязняў і спыніў рэпрэсіі ў краіне?
Ці верыць Захад у байкі прапаганды рэжыму ў Менску пра гатовасць да дыялогу і ці ёсць у Еўразвязу план на выпадак прымянення тактычнай ядравай зброі з тэрыторыі Беларусі?
На гэтыя пытанні нашаму спецыяльнаму карэспандэнту ў Бруселі Алесю Сілічу адказаў дэпутат Еўрапейскага парламенту Міхал Кабоска. Чытайце інтэрв’ю ПА СПАСЫЛЦЫ 👈
🤔 «Не трэба рабіць з беларусамі нейкіх працэсаў, іх адраджаць, неяк перавучваць»
Палітолаг, заснавальнік Цэнтру новых ідэяў і дырэктар «Беларускай ініцыятывы» ў «Chatham House» Рыгор Астапеня даў двухгадзіннае інтэрв’ю праекту «Ток». Сярод іншага ён закрануў тэму нацыянальнага адраджэння ў Беларусі – і выклікаў хвалю крытыкі.
👉 «Белсат» пераказвае, як байнэт адрэагаваў на ідэю не займацца фармаваннем беларускай свядомасці.
💱 Курсы валютаў на 14 кастрычніка
Долар крыху падрос. Еўра і расейскі рублей нязначна страцілі.
#курсывалютаў
🍺 Колькі алкаголю спажываюць беларусы?
Як БелАЗ ваюе з расейцамі і якую прыступку заняла Беларусь у сусветным рэйтынгу росквіту?
Пра ўсё гэта глядзіце ў аўтарскай праграме Аляксандр Кныровіча «Атмасфера» 👇
👆 Лядоўні ў стылі «Хоббіта», «Брыджэртонаў» ці фільмаў жахаў
Знаёмцеся, новы трэнд у сацсетках, у рамах якога людзі робяць незвычайныя рэчы са сваімі лядоўнямі.
❓Як вам?
❤️ Сёння ў Беларусі адзначаюць Дзень мамы
Святлана Ціханоўская запісала кранальнае відэа і павіншавала беларускіх матуляў.
💰 Калі вы хочаце адчуць сябе арабскім шэйхам, то гэта ваш шанс! У Беларусі выставілі на таргі два газаправоды і кацельню
Адпаведныя лоты з’явіліся на платформе «ІПМ-Таргі».
👉 Уласнік - Мазырскі спіртгарэлачны завод, які знаходзіцца ў стане банкруцтва з 2016 года. Газаправоды выстаўлены на продаж за даўгі.
Першы лот – знешні газаправод сярэдняга ціску даўжынёй 65,6 метра – ацэнены ў 13,4 тысячы рублёў. Другі – газаправод высокага ціску працягласцю 1636,3 метра – каштуе 101,1 тысячы рублёў.
Умова продажу – забеспячэнне падачы газу на кацельню завода, якая таксама прадаецца на аўкцыёне за 368 тысяч рублёў.
☝️ Таргі прызначаныя на 29 кастрычніка.
Добрага панядзелку, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй кавай альбо па дарозе на працу? Мы вам акурат прынеслі 3 цікавыя «Белсату», які вы маглі прапусціць:
⭕️ Як Лукашэнка атрымаў участак у Абхазіі пад раскошны гатэль
«Раптоўны» візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Абхазію не быў спантанным. Расказваем, што высветлілі «BELPOL», БРЦ і «Белсат».
⭕️ Залатыя баравікі, сінякі ды лісічкі
Якія грыбы растуць цяпер у лесе?
⭕️ Навукоўцы высветлілі, кім па нацыянальнасці быў Хрыстафор Калумб
Іспанскія навукоўцы 22 гады патрацілі на тое, каб гэта высветліць. Вось, што ім стала вядома.
#штопачытаць
⛵️ На працягу стагоддзяў некалькі краінаў спрачаліся аб тым, адкуль быў Калумб і дзе ён пахаваны
Навукоўцам спатрэбілася 22 гады для таго, каб высветліць паходжанне легендарнага мараплаўца Хрыстафора Калумба. Даследчыкі кажуць, што вынікі «абсалютна дакладныя».
Дык кім апынуўся знакаміты мараплаўца? Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ 👈
😇 Добрыя навіны тыдня
Сярод таго трэшу, які адбываецца навокал, можна не заўважыць, што здараецца і нешта прыемнае. Каб вы не прапусцілі, мы зрабілі невялікую падборку:
🔅 «Купалаўцы» запішуць аўдыяверсію кнігі Максіма Знака «Зэкамерон»
🔅 Аматар «Гульні тронаў» з Баранавічаў зладзіў незвычайную выпіску з радзільні для сваёй сям'і
🔅 Спектакль паводле кнігі Евы Вежнавец выклікаў фурор на тэатральным фэсце ў Польшчы
🔅 Папулярная ў беларусаў візавая краіна спрасціла правілы падачы на шэнген
🔅 Беларускі гурт Intelligency выдаў новы альбом
🔅 У гарадзенскім заапарку з'явіліся дзіўныя сябры
🥔 Польскі брэнд выпусціць новы парфум з ноткамі высакароднай бульбы
У аснове водару, акрамя бульбы, знаходзяцца ружа, геліятроп і гваздзіка, пшаніца, хвоя, буракі і трава.
Асноўная мэта была стварыць водар, які выкліча цёплыя ўспаміны пра дзіцінства.
☝️ 50 мл флакона варта 665 злотых (каля 550 бел. рублёў). Пакуль парфум даступны толькі па перадзамове, а ў продаж паступіць 16 кастрычніка 2024 года.
❓ Пратасевіч: ахвяра ці здраднік
Мы паглядзелі інтэрв’ю Ксеніі Сабчак з Раманам Пратасевічам і Азаронкам. Мы паглядзелі яго і сабралі асноўнае.
👉 А яшчэ больш цікавага кантэнту – у нашым belsat_tv">TikTok.
📌 Агрэсар не гатовы да міру
Украіна заявіла пра адмену другога саміту міру ў лістападзе. Тэрмін яго правядзення пакуль «павіс у паветры», нягледзячы на тое, што ўсе неабходныя дакументы Кіеў абяцае падрыхтаваць да пачатку лістапада.
Што перашкаджае правядзенню гэтай падзеі, чаму яна такая важная і ці можа на ёй развязацца пытанне заканчэння вайны ва Украіне?
👉 «Белсат» сабраў галоўнае, што вядома на гэты момант.
💵 ГУБАЗіК затрымаў некалькі супрацоўнікаў з упраўлення Беларускай чыгункі і Цэнтру кіравання перавозкамі
Меркаваная прычына затрыманняў – атрыманне хабару, паведамляе Telegram-канал супольнасці чыгуначнікаў Беларусі.
Па наяўных дадзеных, у ліку затрыманых:
▪️Віталь Панюшэнка - начальнік службы перавозак
▪️Фёдар Шуленкоў - начальнік Цэнтру кіравання перавозкамі службы перавозак (ЦКП)
▪️Аляксандр Іваноў - начальнік аператыўна-распарадчага аддзелу ЦКП
😡 У Рагачове апошнімі днямі актыўна правяраюць тэлефоны ў вучняў і настаўнікаў
Міліцыянты вядуць масавую «адпрацоўку» настаўнікаў і вучняў на прадмет наяўнасці ў іх «экстрэмісцкіх» падпісак і перапісак з прадстаўнікамі «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, паведамляюць праваабаронцы.
Магчыма гэта звязана са з’яўленнем у медыях інфармацыі пра звальненне дырэктара рагачоўскай школы №4 Аляксандра Лейкіна і суд над ім паводле адміністрацыйнай справы за «распаўсюд экстрэмізму».
💔 «Я магу толькі маліцца, каб яна была жывая»
Бацька Марыі Калеснікавай у каментары AP распавёў пра пачуццё бездапаможнасці:
Улады ігнаруюць мае просьбы аб сустрэчы і лістах — гэта жудаснае пачуццё бездапаможнасці для бацькі
📌 Беспрэцэдэнтны выпадак: жыхарку Глыбокага Людмілу Барэйку асудзілі завочна ў траўні 2024-га, а днямі завочна амніставалі
8 траўня 2024 года жанчыну прызналі вінаватай у «паклёп» і прызначылі два гады зняволення завочна.
А ўжо 9 кастрычніка 2024 года пастановаю Віцебскага абласнога суда Людмілу Барэйку амніставалі ў сувязі з гэтак званым Днём народнага адзінства.
Людміла Барэйка ўвесну 2020 года дала інтэрв’ю Сяргею Ціханоўскаму, у якім параўнала Лукашэнку з Тараканішчам з казкі Карнея Чукоўскага. Пазней лозунг «Стоп таракан!» лёг у аснову палітычнай кампаніі Ціханоўскага.
#рэпрэсіі
💔 4 гады таму адбыўся марш матуляў
Гераічныя беларускія жанчыны выйшлі на вуліцы, каб выказаць пратэст супраць рэжыму і гвалту.
😢 Па дадзеных праваабаронцаў, за кратамі на дадзены момант знаходзіцца 167 палітзняволеных жанчын. Многіх з іх на волі чакаюць малыя дзеці.
🏆 Віталь Гуркоў чарговы і, імаверна, апошні раз стаўся чэмпіёнам
Пра здабыццё тытулаў чэмпіёна свету па тайскім боксе і чэмпіёна свету ў К-1 спартовец паведаміў у сваім Instagram-акаўнце:
«У складзе нацыянальнай зборнай Украіны, пад кіраўніцтвам заслужанага трэнера Украіны Вадзіма Арцем'ева, завяршаю сваю спартовую кар'еру цудоўным выступам на чэмпіянаце свету. Іду з рынгу чэмпіёнам свету па тайскім боксе і чэмпіёнам свету па К-1. Дзякуй маёй камандзе, маім спарынг-партнёрам і настаўнікам за дапамогу ў рыхтаванні! Усіх абняў! Слава Украіне!»
🇨🇳 Кітай зноў праводзіць маштабныя ваенныя вучэнні каля Тайваня
Паводле інфармацыі Усходняга камандавання ўзброеных сілаў Кітая, вучэнні з’яўляюцца папярэджаннем тым, хто падтрымлівае незалежнасць Тайваня. У заяве вайскоўцаў падкрэсліваецца, што вучэнні з'яўляюцца неабходнай мерай для абароны суверэнітэту і нацыянальнага адзінства Кітая.
Падчас вучэнняў, перадае «РИА-Новости», будуць адпрацоўвацца штурм, блакаванне і ўзяцце пад кантроль ключавых партоў і раёнаў вострава.
👉 Падрабязнасці ПА СПАСЫЛЦЫ
🤡 Рэжым на канферэнцыі ў Жэневе: мы рашуча асуджаем любыя праявы тэрарызму і экстрэмізму
Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Сяргей Рачкоў прыняў удзел у пасяджэнні Кансультатыўнай групы высокага ўзроўню па супрацьдзеянні тэрарызму і гвалтоўнаму экстрэмізму Міжпарламенцкага саюза ў Жэневе, піша Белта.
Пад час свайго выступу Рачкоў заявіў, што беларускі бок рашуча асуджае любыя праявы тэрарызму і гвалтоўнага экстрэмізму, незалежна ад месца здзяйснення і мэтаў, якія пераследуюцца.
«Тэрарызм і экстрэмізм усё часцей выкарыстоўваецца ў якасці інструмента ліквідацыі палітычных канкурэнтаў, дэстабілізацыі ўнутрыпалітычнай сітуацыі, распальвання варожасці і варожасці паміж рознымі нацыянальнымі і рэлігійнымі групамі»
🧐 Ці ведалі вы, што крабы і амары могуць дапамагчы расследаваць злачынствы?
З’явіўся спосаб зняць адбіткі пальцаў з любой паверхні і нават праз пэўны час ад здзейсненага злачынства.
Што за ён і пры чым тут крабы? Распавядаем у нашым відэа!
👉 Больш цікавых рэчаў пра новыя вынаходніцтвы глядзіце ў нашай праграме «Навіны з будучыні» на YouTube-канале «Белсат LIFE».
💥 #галоўнае за 13 кастрычніка
✔️ Парыжанін выявіў у сваім склепе старажытныя могілкі
✔️ Баец батальёну «Ваўкі Да Вінчы» распавёў «Белсату» пра рэкрутынгавую паездку ў Еўропу
✔️ Расейскіх вайскоўцаў абвінавацілі ў масавым расстрэле палонных украінцаў
✔️ Лукашэнка ў Абхазіі збіраецца пабудаваць пяцізоркавы гатэльна-курортны комплекс
✔️ Італія спрасціла правілы падачы на шэнгенскую візу
✔️ З-за атакі хакераў у ЗША робаты-пыласосы некалькі дзён абразліва лаяліся на ўладальнікаў
#рэпрэсіі:
▪️ Па пазове амбасады Беларусі ў Расе будуць судзіць піалітолага
▪️ У Лідзе затрымалі музыку DjBIGACTION
😱 Бабуля былога прэзідэнта Польшчы была беларускага паходжання і ведала шмат нецэнзурных прымавак
Паслухайце ўспаміны Аляксандра Квасьнеўскага пра бабулю!
Больш з размовы з былым прэзідэнтам Польшчы глядзіце ў праграме Тыдзень.
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸Расследаванне «BELPOL» і БРЦ, зробленае з нашай дапамогай, пра шматмільённую схему перадачы дзясяткаў гектараў зямлі Лукашэнкаўскай сям'і ў Абхазіі. Як гэта працуе і чым аддзячыўся Лукашэнка?
🔸Інтэрвью з былым прэзідэнтам Польшчы Аляксандрам Квасьнеўскім пра Беларусь, шанцы на перамены ў нашай краіне і ягоныя беларускія карані.
🔸Як там справы ў галоўных беларускіх прадпрыемстваў? Распавядаем пра топ-10 беларускіх стратных прадпрыемстваў.
🔸Як ураган Мілтан уплывае не толькі на амерыканскую палітыку, але і на дапамогу Украіне.
Далучайцеся да нашага эфіру!
https://www.youtube.com/watch?v=4C8_ok37nxs
🤔 Доналд Трамп заявіў пра магчымасць пачатку трэцяй сусветнай вайны
Паводле Трампа, вайна можа пачацца цягам бліжэйшых трох-чатырох месяцаў.
«Хіба гэта вам ні пра што не кажа? Гэта кажа, што ў нас ёсць праблема. Я насамрэч хвалююся за наступныя тры месяцы, сапраўды хвалююся. Я хвалююся за наступныя тры з паловай-чатыры месяцы. З-за гэтага мы апынемся ў сусветнай вайне з тымі людзьмі, якія ў нас ёсць»