🙂 Быў бы ў нас такі кот... мы б тады навіны не пісалі!
Паглядзіце, якія сюрпрызы навучыўся рабіць коцік сваёй гаспадыні.
А як вас здзіўляюць вашыя коцікі
☝️ Скраў, забіў — на вайну
У Расеі ўсплывае ўсё больш інфармацыі пра тое, як злодзеі і забойцы адпраўляюцца не ў турму, а на вайну з Украінай. А потым вяртаюцца і зноў учыняюць злачынствы.
Паглядзіце, як расейцы адчуваюць нечаканыя наступствы гэтай вайны на сабе.
🤔 Томаш Шміт напісаў пра пагрозы жыццю, а потым выдаліў допісы
У збеглага ў Беларусь польскага суддзі ўчора вечарам з'явіліся дзіўныя твіты. Адныя чытачы падумалі, што ён п'яны, іншыя — «мядовы месяц з рэжымам скончыўся».
🔸Пачалося ўсё з допіса «Люблю іх» і спасылкай на песню нямецкага метал-гурта Erdling «Mein Element»
🔸Потым увогуле незразумелае: «Гэтыя ідыёты з Беларусі ніколі гэтага не зразумеюць. Цяпер я развітваюся з Таўмі (магчыма, «вамі»)».
🔸Наступны допіс «Яны заб'юць мяне за гэта». Чытач спытаў, ці п'яны Шміт, на што ён адказаў «Не ў гэтай тэме».
🔸Калі ў яго спыталі, навошта ён піша гэта, суддзя адказаў: «Гэта проста праўда. Мне напляваць на дамоўленасці».
🔸Чытач паспрабаваў супакоіць яго, але Шміт выдаў гэтае «Выкінулі расейца».
🔸Акрамя таго, у каментарах ён пісаў па-польску: «Пляваць на гэта. Я яшчэ магу ім разбурыць гэтую дзяржаву» і «Мае за мной. Цяпер ім проста хана)». Дадаў ён допісам па-расейску «Працую браты».
Зранку ўсе паведамленні былі выдалены. Некаторыя занепакоіліся такімі паводзінамі, а адзін чытат прапанаваў Шміту перадаць прывітанне Эмілю Чэчку (збеглы польскі жаўнер, які скончыў у Беларусі самагубствам, а да гэтага прайшоў той жа медыйны шлях, які і Шміт).
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔻Чаму ААН не можа забяспечыць мір ва ўсім свеце?
22 верасня ААН прыняла Пакт для вырашэння праблем XXI стагоддзя і крызісу ўласнай структуры. Дакумент не падпісала Беларусь. Разабраліся, што змяшчаецца ў гэтым Пакце і якія рэформы патрэбныя сусветнай арганізацыі. Чытайце праз VPN.
🔻Элітнае жыллё па-беларуску
Прайшліся па самых дарагіх прапановах на рынку нерухомасці і пакажам, якія кватэры каштуюць 400 і больш тысяч долараў. Чытайце праз VPN.
🔻Як выглядае сітуацыя на фронце ва Украіне?
Пакуль медыя пішуць пра чацвёртую паездку Зяленскага ў ЗША і «План перамогі», які ён прывёз туды, сітуацыя на фронце рэзка пагоршылася. Чытайце праз VPN.
💥 #галоўнае за 27 верасня
✔️ Найноўшы атамны падводны човен Кітаю затануў
✔️ Ліміт на інтэрнэт-пасылкі плануюць знізіць да 50 еўраў
✔️ Польскі суд вынес прысуд беларусу і украінцу, якія шпіёнілі на карысць Расеі
✔️ Лукашэнка анансаваў распрацоўку беларускага мабільніка
✔️ Пайшла з жыцця акторка Мэгі Сміт
✔️ «Беларускі хельсінкскі камітэт» прэзентаваў даклад «Правы чалавека ў Беларусі: асноўныя трэнды дзяржаўнай палітыкі»
✔️ У Беларусі амаль у 15 разоў вырасла колькасць выпадкаў гепатыту А
✔️ Пасля маштабных паводак у Еўропе ў Беларусі могуць з'явіцца аўтамабілі, што пацярпелі ад вады
✔️ Што рабіць беларусам, калі «Google», як расейцам, забароніць ім заводзіць новыя акаўнты
🤔 Прапаганда трубіць, што айцішнікі вяртаюцца ў Беларусь
Але гэта недакладна
Спыталі эксперта – паглядзіце ☝️
🤦 «Магло быць горш. Маглі адправіць Азаронка»
Павел Свярдлоў, галоўны рэдактар «Еўрарадыё», падзяліўся меркаваннем, ці можа Пратасевіч стаць пасярэднікам з апазіцыяй☝️
🚗 «Тапелец абавязкова сябе пакажа»
Пасля маштабных паводак у Еўропе ў Беларусі могуць з'явіцца аўтамабілі, што пацярпелі ад вады
Як не купіць ката ў мяху – глядзіце ў нашым відэа ☝️
😡 А ці было сапраўды памілаванне беларускіх палітвязняў?
Што адбываецца з людзьмі, якія вышлі апошнім часам па памілаванні Лукашэнкі? Dissidentby паведамляюць, што гэтых людзей цяпер «масава і гвалтоўна вярбуюць» беларускія сілавікі.
Пад пагрозамі новага пераследу і ціскам на сям'ю, КДБ патрабуюць ад палітвязняў згоды на ўдзел у прапагандысцкіх відэа, прымушаюць да супрацы ў якасці сваіх агентаў і забараняюць выезд з краіны.
🦠 У Беларусі амаль у 15 разоў вырасла колькасць выпадкаў гепатыту А
Большасць заражаецца «кантактна-бытавым» шляхам – дома і на працы.
Улічваючы пачатак навучальнага года, медыкі мяркуюць, што рызыкі распаўсюджвання захворвання ў арганізаваных калектывах падвышаюцца, у сувязі з чым разаслалі «азнаямленчы ліст» з просьбай прыняць меры.
👉 Чытаць падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
🐊 Беларуская дзяржава – як кракадзіл, які «адкусіў» вялікі кавалак правоў беларусаў, а цяпер ператраўлівае наступствы
«Беларускі хельсінкскі камітэт» правёў прэзентацыю дакладу «Правы чалавека ў Беларусі: асноўныя трэнды дзяржаўнай палітыкі». У ім робіцца агляд асноўных зменаў у падыходзе ўладаў Беларусі да рэпрэсіяў і парушэнняў правоў чалавека.
Беларускія ўлады ў дакладзе параўноваюцца з кракадзілам, які «адкусіў» вялікі кавалак правоў і свабодаў беларусаў у 2023 годзе і раней, а цяпер «ператраўлівае» яго, разбірае наступствы і пашырае рэпрэсіўныя практыкі.
👉 ПА СПАСЫЛЦЫ сабралі для вас асноўнае з гэтага дакладу.
🕯 Пайшла з жыцця акторка Мэгі Сміт
Пра гэта са спасылкай на сваякоў паведамляе «BBC». Ёй было 89 гадоў.
Мэгі Сміт гуляла ў кіно і тэатры з 1952 года. Яна двойчы атрымала «Оскар», тры разы — «Залаты глобус», сем разоў - ўзнагароду BAFTA.
☝️ У 1990 годзе акторка атрымала ганаровае званне Дамы-камандора Ордэна Брытанскай імперыі.
Сміт вядомая роляй прафесара МакГонагал ў фільмах пра Гары Потэра, таксама яна гуляла ў серыяле «Абацтва Даўнтан».
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Лукашэнка выказаўся пра пераемніка, выступаючы перад студэнтамі
✔️Хапун на Гомельшчыне
✔️Пратасевіч стане пасярэднікам з апазіцыяй?
✔️Ціханоўская атрымала прэмію Lantos Human Rights Prize
✔️Праблемы з вадой у Менску
✔️У Менску працуе пенсіянер, якому 93 гады
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
«Google» абмежаваў стварэнне новых акаўнтаў для карыстальнікаў з расейскімі тэлефоннымі нумарамі
Блакаванне, імаверна, звязанае з пакетам санкцый ЗША, які ўвайшоў у дзеянне 12 верасня і забараняе IT-кампаніям аказваць свае паслугі ў Расеі.
Мінцыфры Расеі рэкамендуе карыстальнікам Google-акаўнтаў рабіць рэзервовыя копіі дадзеных і змяніць спосаб двухфакторнай аўтэнтыфікацыі замест нумара тэлефона на іншы.
👉 «Белсат» даведаўся ў эксперта, наколькі гэта эфектыўныя санкцыі і што рабіць беларусам, калі для іх таксама «закрыюць» пошту і іншыя сэрвісы «Google» ПА СПАСЫЛЦЫ
🐹 Відэагульня «Hamster Kombat» нарэшце раздала натапаныя грошы
Відэагульня «Hamster Kombat» была запушчаная ў фармаце Telegram-бота 26 сакавіка 2024 года. Усё, што трэба было рабіць - гэта клікаць (на тэлефонах – тапаць) па віртуальнаму хамяку тысячы разоў, а на гэтым зарабляць віртуальныя манеткі, якія абяцалі канвертаваць у сапраўдную крыптавалюту.
Абяцанне выканалі, 22 верасня «Hamster Kombat» падвяла вынікі першага сезону і размеркавала між гульцоў сваю крыптавалюту, а 26 верасня крыптавалюта HMSTR з’явілася на біржах.
👉 Колькі зарабілі самыя руплівыя гульцы чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
Выбухнула расейская аўтазапраўка — загінулі 12 чалавек
Інцыдэнт адбыўся ў Махачкале (сталіца Дагестану). Прычынай выбуху мог стаць газавы балон у кавярні ці ўзгаранне бензіну. Сярод загінулых былі дзеці. Ёсць шмат пацярпелых.
Гэта ўжо 15-ы пажар на аўтазапраўках Дагестану за 10 гадоў. Папярэдні забраў жыцці 37 чалавек.
❗️Армія абароны Ізраілю абвясціла пра ліквідацыю лідара «Хізбулы» Хасана Насралы
Ён быў адным з заснавальнікаў тэрарыстычнай арганізацыі. Разам з Хасанам забіты і Алі Кархі — камандуючы паўднёвым фронтам «Хізбулы» ды іншыя камандзіры.
Расейцы выпусцілі два дроны «Шахед» па больніцы ў Сумах
Шэсць чалавек загінулі.
Паводле кіраўніка МУС Украіны, спачатку Расея ўдарыла адным дронам па медычнай установе: быў забіты адзін чалавек і пашкоджана перакрыцце некалькіх паверхаў будынку. Пасля пачатку эвакуацыі, прыляцеў другі «Шахед», які забіў яшчэ 5 чалавек, сярод якіх быў паліцэйскі.
😍 Мілыя істоты, якія растопяць кожнае сэрцайка
Абвешчаны шорт-ліст прэміі Nikon Comedy Wildlife Awards 2024 года.
Паглядзіце, якія дзіўныя і непасрэдныя прадстаўнікі свету жывёлаў трапілі ў яго. Фатографы змаглі схапіць імгненне, дзе пухнатыя і пярнатыя выглядаюць яшчэ і смешна, або дзіўна.
Хто перамог — стане вядома 10 снежня.
#рэпрэсіі Асноўнае за 8 красавіка
🔻 Аляксандр Азараў: сілавікі пачалі спецаперацыю для выкрыцця каналаў эвакуацыі з Беларусі
🔻 Навучальны год у Беларусі пачаўся з палітычнага прэсінгу
🔻 Хапун у Гомельскай вобласці
🔻 Праваабаронцы дадалі ў спіс палітвязняў сем чалавек
🔻 Прыхільніцу Лукашэнкі адправілі на прымусовае лячэнне ў псіхілячэбніцу
🔻 Памілаваных палітвязняў «масава і гвалтоўна вярбуюць» беларускія сілавікі
🔻 За каментары пра сілавікоў і Лукашэнку затрыманы мужчына
🔻Палітзняволенага ўраджэнца Херсона сёння пачынаюць судзіць па чатырох крымінальных артыкулах
🔻 Жыхара Менска Дзмітрыя Жлоба збіраюцца судзіць завочна
🔻 Палітзняволенага «рэйкавага партызана» Уладзіміра Аўрамцава зноў судзілі
🔻 У Рэчыцы, імаверна, судзілі намесніцу гендырэктара аб’яднання «Рэчыцадрэў»
🔻 Затрымалі мужчыну, які пракаментаваў навіну пра магілёўца, які з нажом абараняўся ад губазікаўцаў
🔻 Палітзняволеную праваабаронцу Насту Лойку этапуюць у мінскае СІЗА
⚽️ У беларускім футболе працягваюцца спрэчкі вакол столі заробкаў
Уведзенае летась абмежаванне на выплаты для гульцоў і трэнерскага штабу мелася дапамагчы клубам падтрымліваць фінансавую стабільнасць. Але з таго часу футбольная супольнасць усцяж абмяркоўвае: ці патрэбная столь заробкаў? За яе адмену выказаўся нават старшыня Асацыяцыі беларуская федэрацыя футболу Мікалай Шарснёў.
Аляксандр Апейкін, выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці, падзяліўся з «Белсатам» сваім меркаваннем. Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ 👈
🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Лукашэнка анансаваў беларускі мабільнік, дроны, беспілотныя трактары і шмат іншага. Пакуль на шматлікай тэхніцы з беларускага толькі налепка
🔸У Польшчы беларуса прыгаварылі да 2 гадоў і 10 месяцаў зняволення ў рамках шпіёнскай справы
🔸 Мінэканомікі падрыхтавала план стратэгіі для дасягнення мэтаў устойлівага развіцця да 2040 года. Там і «Карта беларуса» і рост ВУП у два разы, і рэцэпт вяртання беларусаў з-за мяжы. Ці рэальна?
🔸 Святлана Ціханоўская атрымала прэмію lantos human rights prize
🔸 Уладзімір Зяленскі ў ЗША сустрэўся з Байдэнам і Гарыс, Белы Дом запэўніў Украіну ў падтрыманні і вылучыў мільярды дапамогі. Але пакуль не дазволіў біць амерыканскай зброяй па ваенных аб’ектах у Расеі
🔸 Затанула кітайская навейшая атамная падлодка
🔸 На Гомельшчыне затрымалі прынамсі 10 чалавек
🔸 Лукашысты з’ехаліся на першы форум блогераў Беларусі.
Далучайцеся да эфіру ⤵️
🫤 Жанчыну, якую абвінавачвалі ў дыскрэдытацыі Беларусі, асудзілі да прымусовага лячэння ў псіхіятрычнай лячэбніцы
Наталля Мікуліч абвінавачвала зяця ў гвалце над уласнай дачкой, яе ўнучкай. У маі 2023 года зяць жанчыны падаў супраць яе пазоў аб абароне гонару і годнасці і выйграў яго.
Таксама ў сацсетках жанчына абвінавачвала сілавікоў і дзяржаўныя структуры, што тыя пакрываюць педафілаў. 14 лютага яна сустракалася з міністрам унутраных спраў Іванам Кубраковым. Аднак, праз 2 месяцы пасля гэтай сустрэчы праз яе арыштавалі.
👉 Мікуліч абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Беларусі, распальванні варожасці і паклёпе. Дакладныя вынікі суда невядомыя. Але 27 верасня МУС унесла Мікуліч у спіс «экстрэмістаў», а ў графе«рашэнне суда» значыцца прымусовае лячэнне.
❓Навошта Лукашэнка «ператрахвае» беларускае войска?
📍Якія сігналы дасылае ў свет рэжым Лукашэнкі?
📍Навошта дыктатар пагражае вайной і сустракаецца з кіраўніком тэрарыстычнай арганізацыі ДНР?
📍І як на гэта адказваюць дэмакратычныя сілы Беларусі?
Пра гэта і не толькі ў сённяшнім выданні праграмы «ПраСвет» са Змітром Міцкевічам. У студыі Рыгор Ніжнікаў, эксперт Фінскага інстытуту міжнародных стасункаў.
Цалкам выданне глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️
🔷 Праваслаўны манах-беларус з Падляшша заснаваў скіт, дзе пражыў некалькі гадоў без электрычнасці, водаправоду і сувязі з вонкавым светам
Праз пяць гадоў мясцовыя праваслаўныя дапамаглі паставіць там драўляную царкву, дом для манахаў ды гаспадарчыя пабудовы.
Неардынарная асоба манаха-пустэльніка прыцягвае паломнікаў. З кожным ён імкнецца знайсці агульную мову, дае карысныя духоўныя парады ці лечыць зёлкамі.
Але найбольшы клопат для архімандрыта – немагчымасць знайсці сабе пераемніка, бо ў сучасным свеце людзям цяжка адмовіцца ад камфорту цывілізацыі, кантактаў з аднагодкамі…
Рэжысёр Юры Каліна зняў фільмпра гэтага незвычайнага чалавека - «АРХІМАНДРЫТ, пчаляр, зяляр, чалавек...». Паглядзець яго можна на нашым Youtube-канале БЕЛСАТ DOC 👈
😢 Праваабаронцы дадалі ў спіс палітвязняў сем чалавек
Людзі ці ўжо былі асуджаныя ці яшчэ чакаюць прысуду паводле палітычна матываваных артыкулаў.
👉 Спіс імёнаў можна знайсці ПА СПАСЫЛЦЫ
🔥 Раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы» увайшоў у шорт-ліст Літаратурнай прэміі Гамбурга-2024 у катэгорыі «Кніга года»
Пра гэта паведаміў сам аўтар на сваёй старонцы ў Facebook.
Пераможцаў абвесцяць у лістападзе.
🤷♀️ Нявестку Лукашэнкі Ганну зрабілі галоўнай па падрыхтоўцы «Марафона адзінства»
«Марафон адзінства» - гэта працяг фестывалю «Беларусь-мая песня». Па словах Наталлі Эйсмант, гэта была «ідэя сабраць найлепшае з гэтых канцэртаў у адзін вялікі творчы праект».
У рамках мерапрыемства анансуюць нейкія «маштабныя сустрэчы» і канцэрты ў рэгіёнах, адкрыты конкурс малюнка вучняў пачатковай школы і іншыя.
Жонку Змітра Лукашэнкі Ганну на гэтым свяце жыцця зрабілі кіраўніцай працоўнай групы па падрыхтоўцы.
💱 Курсы валютаў на 27 верасня
Еўра страціў амаль 2 капейкі. Долар і рубель трошкі падраслі.
#курсывалютаў