😡 Хапун у Гомельскай вобласці
Telegram-канал блізкі да сілавікоў паведаміў, што мінімум 10 чалавек затрымалі ў Гомельскай вобласці.
Затрыманых назваюць «дэструктыўнымі персанажамі», а на відэа, запісаных сілавікамі, адзін з затрыманых кажа, што пазнаёміўся праз інтэрнет з украінцамі і праз іх уплыў пачаў «абражаць прэзідэнта».
🤔 У Беларусі плануюць сабраць амаль 100 «Асвеяў»...але пакуль няма нават дзе...
У Беларусі хочуць наладзіць сумесную з Расеяй серыйную вытворчасць лёгкіх самалётаў. Планы грандыёзныя, але іх выкананне выклікае сумневы.
👉 ПА СПАСЫЛЦЫ расказваем, што вядома пра беларуска-расейскі самалёт і якія перспектывы ў праекта.
⚡️ Польскі суд вынес прысуд беларусу і украінцу, якія шпіёнілі на карысць Расеі
Беларус Уладзіслаў П. і украінец Максім Л. былі сярод 16 грамадзян Беларусі, Украіны і Расеі, арыштаваных Агенцтвам унутранай бяспекі Польшчы ў рамках расследвання дзейнасці шпіёнскай сеткі, якая займалася зборам інфармацыі аб транспарціроўцы ваеннай тэхнікі ва Украіну.
Акруговы суд у Любліне вынес ім прысуд.
👉 Да якіх срокаў прыгаварылі шпіёнаў чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
🫥 Кепская навіна для тых, хто атрымлівае інтэрнэт-пасылкі: ліміт на іх плануюць знізіць да 50 еўраў
Такое рашэнне хочуць прыняць для ўсіх краін ЕАЭЗ – Беларусі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і Расеі.
Памяншаць ліміт ЕАЭК прапануе паступова: не мяняць яе ў 2025 годзе, у 2026 годзе паменшыць да 100 еўра, а ў 2027 годзе – да 50 еўра. Аднак праект рашэння, размешчаны на сайце, пакуль не падпісаны.
Пакуль гэты ліміт складае 200 еўра і 31 кілаграм.
📍Аляксандр Азараў: сілавікі пачалі спецаперацыю для выкрыцця каналаў эвакуацыі з Беларусі
Паводле Азарава, для гэтага сілавікі могуць выкарыстоўваць былых палітвязняў і іншых патэнцыйна ўразлівых людзей. Ім пагражаюць пасадзіць іх яшчэ раз альбо прымяніць рэпрэсіі да іхных сваякоў і блізкіх.
«Тым, хто пагадзіўся на такую супрацоўніцтва спецыялісты Дэпартаменту крымінальнай разведкі МУС ставяць у тэлефоны спецыяльную вірусную праграму «Кайман», якая фіксуе і перадае спецслужбам інфармацыю пра тэлефонныя перамовы, геалакацыю, перапіску ў мэсэнджэрах і іншую актыўнасць. Завербаваныя актывісты па заданні КДБ і пад іх кантролем выходзяць на сувязь з супрацоўнікамі BYSOL і іншых арганізацый, якія аказваюць дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій беларусам, а потым запытваюць грошы ці эвакуацыю з краіны»,
Добрай пятніцы, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔻Як не купіць патопленага аўтамабіля і чым гэта небяспечна?
Сабралі практычныя парады, як спраўдзіць, ці было аўта патопленае.
🔻Беларусы – натуральныя паліглоты, або Крыж беларускага білінгвізму
Ведаць некалькі моваў, як мінімум дзве, для беларуса натуральна. Як тут не заблытацца ў родных мовах?
🔻«Свабода пахне смажанай бульбай з кропам»
Ірына Шчасная – пра выбачэнне, нянавісць да ружовага і «каланійныя мемы».
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 26 верасня
🔻 У Менску пачалі судзіць палітзняволеную за праяву салідарнасці
🔻 Палітзняволенага Сяргея Думаву, асуджанага да 9 гадоў калоніі, зноў судзілі
🔻 За ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту затрыманы мужчына
🔻 Затрыманы сябра мужчыны, які ў Магілёве напаў з нажом на губазікаўцаў
🔻 У Пінску пачалі судзіць журналіста, які быў моцна збіты падчас пратэстаў
🔻 Пераслед трансгендарных асобаў у Беларусі: затрыманыя як найменей 8 чалавек
🔻 Былы палітвязень расказаў, што ў калоніі спалілі большасць беларускіх кніг і раманы Джорджа Оруэла «Ферма» і «1984»
🔻На паседжанні камітэту «Пісьменнікі ў няволі» было пустое крэсла з партрэтам Кацярыны Андрэевай
🔻 інтэрв’ю з былой палітзняволенай Ірынай Шчаснай
🤔 «Пэўны сігнал несяброўскім краінам» ці фікцыя? Чаго чакаць ад змены ядравай дактрыны Расеі
Пуцін паведаміў пра змену расейскай ядравай дактрыны, якая цяпер будзе ў тым ліку распаўсюджана на Беларусь.
Цяпер любую агрэсію ў бок Расеі «з боку любой няядравай дзяржавы, але з удзелам або пры падтрымцы ядравай дзяржавы прапануецца разглядаць як іх сумесны напад на Расейскую Федэрацыю».
Аднак, ядравы шантаж ужо даўно зрабіўся адметнаю рысаю палітыкі Расеі.
👉 «Белсат» тлумачыць, чаму гэтыя змены насамрэч з’яўляюцца фікцыяй, і наўрад ці павысяць рызыку ядравай вайны. Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ.
📌 Ціханоўская: кантакты, усталяваныя на Генасамблеі ААН, дапамогуць Беларусі бязбольна прайсці шлях ад дыктатуры да дэмакратыі
Падчас Генасамблеі Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўнікамі і міністрамі замежных справаў больш як 40 краінаў, лідарамі міжнародных арганізацыяў і прадстаўнікамі ААН.
Паводле яе, «некаторыя лідары пагадзіліся дапамагаць у справе вызвалення палітвязняў».
Таксама Ціханоўская паведаміла, што ў дэмакратычных сілаў з’явіліся новыя кантакты з краінамі, «якія працягваюць супрацоўнічаць з беларускім рэжымам і патэнцыйна маглі б стаць медыятарамі ў вырашэнні палітычнага крызісу ў нашай краіне».
👉 Падрабязней чытаць ПА СПАСЫЛЦЫ
🤦♀️ Прарасейская кіроўная партыя ў Грузіі параўнала свае гарады з разбуранымі ўкраінскімі — пад лозунгам «Выбяры свет!»
Напярэдадні парламентскіх выбараў партыя «Грузінская мара» выпусціла вельмі супярэчлівую рэкламу.
Партыя выступае за супрацоўніцтва з Расеяй і прымае скандальныя законы аб «замежных агентах» і «ЛГБТ-прапагандзе», якія ставяць пад пагрозу ўступленне Грузіі ў Еўрасаюз.
Плакаты ўжо раскрытыкавала прэзідэнтка Саламэ Зурабішвілі і МЗС Украіны.
☝️ У міністэрстве лічаць недапушчальным выкарыстанне ў палітычнай рэкламе малюнкаў наступстваў вайны Расеі супраць Украіны. Ведамства заклікала ўстрымлівацца ад выкарыстання тэмы вайны ва Украіне ва ўнутрыпалітычнай барацьбе ў Грузіі.
🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸У Беларусь зноў ляцяць расейскія шахеды, а Пуцін заяўляе, што будзе бараніць «ад агрэсіі» не толькі сябе, але і Лукашэнку
🔸 Беларусь на Генасамблеі ААН
🔸 Каліноўцы ў эфіры Белсату адказваюць рэжыму на прызнанне Полка імя Кастуся Каліноўскага тэрарыстычнай арганізацыяй
🔸 З Беларусі сышоў нямецкі інвестар carl zeiss
🔸Лукашэнкаўцы прапануюць Літве «перазагрузіць стасункі»
Далучайцеся да эфіру ⤵️
🔺 «Гэта дэманстрацыя яго "статусу"»
Паглядзіце, што кажа палітолаг Павел Усаў, з нагоды «Дзён Крыму», якія праходзяць у Віцебску і Берасці
🚒 Гарыць сарай, гары і піларама
Паглядзіце, што здарылася ў Чавускім раёне ☝️
Спойлер: пацярпелых няма
🥴 У Віцебску і Берасці праводзяць імпрэзы з нагоды «10-гадовага юбілею ўз’яднання Крыму з Расеяй»
Да святкавання хочуць прыцягнуць замежных экспертаў, каб «абмеркаваць працэс скажэння гісторыі Другой сусветнай вайны» і нават думаюць запусціць цягнік з Менску ў Сімферопаль.
Чытаць падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
🐍 Берасцейская мытня знайшла ў аўтобусе «Менсктрансу» 19 каралеўскіх пітонаў незвычайнай афарбоўкі
У час праверкі аўтобуса, які ехаў з Польшчы ў Беларусь, мытнікі знайшлі пяць кантэйнераў з пітонамі.
👉 Што цяпер пагражае кіроўцу аўтобуса, а таксама пра далейшы лёс пітонаў чытаць ПА СПАСЫЛЦЫ
🤡 Лукашэнка анансаваў распрацоўку беларускага мабільніка
Не паспелі нарадавацца на беспілотныя трактары, як Лукашэнка палічыў, што Беларусь здольна самастойна распрацаваць і мабільны тэлефон з уласным праграмным забеспячэннем:
«Ёсць дасягненні ў мікраэлектроніцы, нават ноўтбук свой зрабілі, у інфармацыйных тэхналогіях, фармацэўтыцы, біятэхналогіях. Гэта я толькі малую частку назваў. Краіна развіваецца, людзі таксама развіваюцца»
«Гэтых дзяцей вучаць бачыць ворагаў ва ўсіх, хто не згодны з дзейнай уладай»
Паводле Лукашэнкі вучні ў школе павінны «трапятаць», а настаўнікі «быць бездакорнымі». Менавіта такімі бачыць рэжым ідэальных грамадзянаў нашай краіны.
Па загадзе дыктатара па ўсёй краіне ствараюць «сілавыя» класы , велізарную колькасць ваенна-патрыятычных кружкоў і нават водзяць дзяцей на экскурсіі ў калоніі…
👉 Да чаго рыхтуюць нашых дзяцей, у каго ператварыліся настаўнікі і як выжываюць у новай рэчаіснасці бацькі чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
👆Святлана Ціханоўская атрымала прэмію Lantos Human Rights Prize
Гэта адбылося падчас ейнага візіту ў ЗША.
Прэмія Lantos Human Rights Prize штогод прысуджаецца за актыўную барацьбу за правы чалавека.
«Сёння я прымаю гэтую прэмію не за сябе, а за ўсіх тых, хто працягвае змагацца за Беларусь»,
❓ Што адбываецца з беларускай эканомікай: абвал ці запавольванне?
❓ Чаму растуць заробкі ў Беларусі і ці можна ўвогуле назваць гэтую тэндэнцыю ростам?
❓ Што чакае беларускую эканоміку ў 2025 годзе?
☝️ Адказы на гэтыя пытанні шукалі ўдзельнікі нашай праграмы «Двубой». Паглядзіце!
🔺СМІ: найшоўшы атамны падводны човен Кітаю затануў
Паводле крыніцаў выданняў Reuters і The Wall Street Journal, гэта адбылося яшчэ ў канца траўня - пачатку чэрвеня каля гораду Ухань.
На спадарожнікавых здымках Planet Labs бачна, што на пачатку чэрвеня да месца затаплення чоўна накіравалі краны, каб падняць той са дна.
Паводле крыніцаў Reuters і The Wall Street Journal, улады Кітаю спрабавалі прыхаваць гэты факт. Пра тое, ці было на чоўне ядравае паліва, і ці пацярпелі людзі, не вядома.
💥 #галоўнае за 26 верасня
✔️ ЗША выдзяляе Украіне яшчэ адзін пакет вайсковай дапамогі
✔️ Дзень мовы: 100 гадоў таму ў Беларусі былі 4 дзяржаўныя мовы
✔️ «Шагэды» зноў зайшлі ў Беларусь. Адзін заляцеў з Расеі
✔️ Чым жывуць краіны былога СССР праз 2,5 гады вайны ва Украіне
✔️ Літва спыніла гандлёва-эканамічную супрацу з Беларуссю
✔️ Якое падазрэнне Польшча выставіла беларусу, затрыманаму за напад на расейскага апазіцыянера Волкава
✔️ Лукашэнка прызначыў «штурмавікоў»: новых кіраўнікоў 12 раёнаў, дырэктараў «МАЗ» і «Белэнерга»
✔️ У Віцебску і Берасці праводзяць імпрэзы з нагоды «10-гадовага юбілею ўз’яднання Крыму з Расеяй»
✔️ Навукоўцы ў Новай Зеландыі выявілі новы від хімерападобных рыб
✔️ Прарасейская кіроўная партыя ў Грузіі параўнала свае гарады з разбуранымі ўкраінскімі — пад лозунгам «Выбяры свет!»
Ігар Кізім: Полк Каліноўскага - не тэрарысты
Амбасадар Украіны ў асаблівых даручэннях для Беларусі Ігар Кізім пракаментаваў у сваім Facebook рашэнне беларускіх уладаў аб прызнанні тэрарыстычнай арганізацыяй Палка імя Кастуся Каліноўскага.
«Мы шчыра ўдзячныя тым беларусам, якія сёння ў шэрагах ЗСУ разам з украінцамі бароняць нашы супольныя каштоўнасці...»
❤️ «Уяві, што ты не прыйдзеш дадому». У Беластоку запрашаюць на дыскусію і выставу пра Беларусь і беларусаў
30 верасня а 18.00 фонд Picture.doc і Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку запрашаюць у кавярню FAMA на размову з аўтарамі і героямі выставы «Спаць спакойна».
Выстава адкрыецца 28 верасня ў Galerii BOK у рамках фестывалю «Białystok Interphoto 2024»
👉 Падрабязней пра мерапрыемства, а таксама, хто прыме ўдзел у дыскусіі, чытаць ПА СПАСЫЛЦЫ
🤯 У Сан-Паўлу дырыжабль упаў на жылыя дамы
Калі хацелася падтрымаць любімы клуб, але нешта пайшло не так ☝️
📌 Беларускіх сілавікоў выправілі на камандна-штабныя вучэнні ў Казахстан для навучання «міратворчым аперацыям» АДКБ
Дзе збіраюцца выкарыстоўваць «міратворцаў», не паведамляюць. Але раней АДКБ ладзіла «міратворчыя» місіі толькі адзін раз – у тым жа Казахстане падчас пратэстаў 2022 года. Беларускіх «міратворцаў» туды выправілі з парушэннем міжнародных пагадненняў.
🤷♀️ Да таго ж АДКБ не прыходзіць на дапамогу, калі гаворка не пра пратэсты, а пра баявыя дзеянні. Арменія прасіла дапамогі ў АДКБ у 2022 годзе падчас баёў на армянска-азербайджанскай мяжы, аднак саюзнікі не прыйшлі на дапамогу.
💪 «Ён баіцца нашай згуртаванасці»
Экс-камандзір палку імя Каліноўскага Дзяніс Кіт адказаў на прызнанне іх «тэрарыстычнай арганізацыяй» ☝️
Тэкставую версію можна пачытаць ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🦈 Навукоўцы ў Новай Зеландыі выявілі новы від хімерападобных рыб («акулаў-прывідаў»), якія жывуць на дне Ціхага акіяну
Даследчыкі назвалі рыбу Harriota avia.
Хімеры належаць да атраду храстковых рыб – у іх няма лускі, а шкілет цалкам складаецца з храсткоў. Як правіла, яны жывуць на глыбіні да 2,5 тысячы метраў. Паводле навукоўцаў, хімеры вылучаюцца незвычайна доўгай насавой часткаю: яна можа складаць палову даўжыні цела.
☝️ Першапачаткова лічылася, што аўстралійская хімера адносіцца да аднаго з відаў, распаўсюджаных ува ўсім свеце. Аднак пазней даследаванні паказалі, што яна генетычна адрозніваецца ад сваіх суродзічаў і жыве выключна ў водах Аўстраліі і Новай Зеландыі.
🏳️⚧️ Пераслед трансгендарных асобаў у Беларусі: затрыманыя як найменей 8 чалавек
На большасць з іх былі складзеныя пратаколы па адміністрацыйным артыкуле "Хуліганства". Але два чалавекі абвінавачаныя па арт. 343 Крымінальнага кодэкса (распаўсюд парнаграфіі), паведаміла выданне «Наша Ніва» са спасылкай на ініцыятыву TG House Belarus.
😢 «Спалілі дзве тачкі беларускіх кніг і ўсяго Оруэла»
Былы палітвязень расказаў «Радыё Свабода», што ў калоніі спалілі большасць беларускіх кніг і раманы Джорджа Оруэла «Ферма» і «1984».
«Усе ведалі, дзе стаяць беларускія кнігі — на палічках проста каля бібліятэкара. Памятаю, там быў збор твораў Максіма Гарэцкага, яшчэ было шмат кніг маладых аўтараў. Ужо нічога няма. І кніг па гісторыі, асабліва тых, што выдадзеныя ў пачатку 90-х гадоў, нічога няма. Гэта здарылася недзе ў сакавіку. Потым хлопцы з качагаркі расказалі, што да іх прывезлі дзве тачкі кніг і ўсё загадалі спаліць. Там былі і кнігі Оруэла — «Ферма» і «1984». Прычым не па адным экзэмпляры, а па некалькі. Усё пайшло ў топку. Пры мне беларуская паліца ў бібліятэцы была амаль пустая»
🔖 Ведаць некалькі моваў, як мінімум дзве, для беларуса натуральна
У Беларусі, асабліва на мяжы з нашымі суседзямі, натуральнаю з’яваю былі змешаныя сем’і, дзе мяшаліся беларуская, польская, літоўская ці расейская мовы.
👉 Як не заблытацца ў родных мовах і з якімі праблемамі сутыкаюцца бацькі, якія вырашылі навучыць дзяцей беларускай мове, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ