😲 Расейскую кампанію судзілі за лозунг «Жыве Беларусь»
Але 20 жніўня Васілевостраўскі раённы суд Санкт-Пецярбургу спыніў судовую вытворчасць. Гаворка пра справу кампаніі «Эрарта» аб нібыта «публічным дэманстраванні нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі» — а дакладней пра карціну «Фестываль» гарадзенскага мастака-манументаліста Сяргея Грыневіча і надпіс «Жыве Беларусь» пад ёю.
Як развівалася гэтая гісторыя і чаму суд усё ж фактычна стаў на бок кампаніі «Эрарта» — чытайце ў нашым матэрыяле.
💱 Курсы валютаў на 22 жніўня
У валютнай гонцы без пераменаў: долар і еўра растуць, расейскі рубель падае адносна беларускага.
#курсывалютаў
⚽️ Гэтага 12-гадовага беларуса хацелі бачыць у сваіх камандах сусветна вядомыя футбольныя клубы
Але ён выбраў мадрыдскі «Рэал».
Хлопчыка завуць Аляксей Маёраў і ў свае 12 год ён ужо падпісаў кантракт, якім вельмі ганарыцца сам і яго бацькі.
«Рэал» — гэта клуб нумар 1 у свеце — літаральна па ўсіх пазіцыях, мы гэта ўжо адчулі на сабе. І я вельмі рады, што Лёша далучыцца да гэтай каманды — сёння ўвечары ён ужо правёў з трэніроўку з хлопцамі з акадэміі»
«Нарэшце Лёша зможа засяродзіцца выключна на футболе, таму што рашэнне ўсіх іншых пытанняў бярэ на сябе клуб. Умовы, якія прапанаваў „Рэал“, па запэўненні самога клуба не маюць аналагаў для такога юнага футбаліста. І мы вельмі шануем давер, які аказаў нам каралеўскі клуб. Насамрэч і ў Лёшы, і ў „Рэала“ адна і тая ж мэта. Гуляць у футбол і быць найлепшымі ў свеце»,
🫥У гаспадарчы абарот аддаюць землі, якія раней былі забруджаныя радыяцыяй
Яны знаходзяцца ў Кастрычніцкім раёне Гомельскай вобласці. Плошча гэтых земляў складае 16,6452 гектараў. Пастановаю Савету міністраў іх выключылі з пераліку радыяцыйна небяспечных і перадалі ААТ «Маісееўка».
Цяпер райвыканкам мусіць умовы выкарыстання гэтых участкаў, таксама мясцовыя ўлады павінны кантраляваць радыёактыўнае забруджанне прадукцыі, якая будзе там вырабляцца.
👆«Тутэйшы тэатр» – гэта месца, дзе я ёсць»
Нядаўна ў Варшаве адбыўся спектакль беларускага «Тутэйшага тэатру». Імправізацыя «Гаральд» не пакінула гледачоў абыякавымі. Паразмаўлялі з рэжысёрам і акторам тэатру Андрэем Саўчанкам пра імправізацыйныя спектаклі, страту і Радзіму.
Пачытайце!
Стала вядома прозвішча яшчэ аднаго палітвязня, вызваленага па памілаванні
Гэта Яўген Чуміла, якога асудзілі ажно па 4 артыкулах крымінальнага кодэксу: «распальванне варожасці», «абраза прадстаўніка ўлады», «абраза суддзі» і «абраза Лукашэнкі». Які тэрмін прысудзілі Яўгену, вядома не было.
Пра вызваленне Чумілы заявіў Юрый Васкрасенскі на стрыме прапагандыста Азаронка.
Колькі ўсяго палітвязняў вызвалілі паводле памілавання і што пра іх вядома, чытайце ў нашым матэрыяле
💥 #галоўнае за 21 жніўня
✔️ Беларуска-кітайскі парк «Вялікі камень» не дае рады з прызначанымі мэтамі. Яго праінспектуе прэм’ер КНР
✔️ Як піяр-кампанія можа сапсаваць фільм
✔️ Тры дні ў чарзе даводзіцца стаяць аўтобусам, каб трапіць з Беларусі ў Польшчу
✔️ У Арменіі беларускую амбасаду закідалі памідорамі, яйкамі і бульбай
✔️ Украінцы спалілі асабістыя справы расейскіх «ухілістаў» у Суджы
✔️ Мастак Аляксей Кузьміч паведаміў пра вызваленне з французскага СІЗА
🕯Сёння адзначаецца 56-я гадавіна трагічных падзеяў у Чэхаславакіі
21 жніўня 1968 года войскі СССР і яшчэ чатырох краінаў Варшаўскага дагавора ўвайшлі ў Прагу. Іх мэтаю было падаўленне «Пражскай вясны» — перыяду дэмакратычных рэформаў, якія маглі пераняць іншыя краіны сацлагера.
Агулам у Чэхаславакію было ўведзена 300 тыс. жаўнераў і 7 тыс. танкаў. Жыхары краіны арганізавалі супраціў, але ў выніку войскі разграмілі яго.
🎞 Падрабязней пра гэтыя падзеі расказваем у нашым відэа👆🏻
🛩Беларусь удзельнічае ў новых шэрых схемах?
У Менскім аэрапорце былі заўважаныя чатыры самалёты Airbus, якія знаходзяцца пад санкцыямі. Верагодней за ўсё, у Беларусі яны не застануцца.
👀Распавядаем, з якой мэтаю гэтыя самалёты «гасцююць» у нашай краіне👆🏻
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸У Менск заўважылі 4 самалёты AIRBUS — адкуль яны з'явіліся?
🔸Падзеі на Куршчыне: у чым ёсць небяспека для Украіны
🔸Лукашэнка рыхтуе прапагандыстаў да рэальнай вайны
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/DPc_IaSNJzI
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
😮 У Магілёве давядзецца заплаціць за ўваход у адну са школаў. 3 рублі на месяц
Але перад гэтым яшччэ 6 рублёў давядзецца аддаць за электронны пропуск.
Гэта стала вядома з допісу адной з інтэрнаўтак у суполцы «Защита прав потребителей в Республике Беларусь» УКантакце.
«Можа гэтая маці [якая расказвае пра абанплату за пропуск] нейкі правакатар? <…> Вам трэба падыйсці да дырэктара сваёй школы і запытаць: „У нас што, з гэтага года вучні ў школу на платнай аснове прыходзяць? “ <…> Вы самі падумайце — у школу платны ўваход. Трызненне нейкае, абы-што»,
🤯Беларусь і Іран рыхтуюцца да супольных вучэнняў
Аднак рэальны вайсковы досвед Іран меў больш за 30 гадоў таму. Навошта гэта патрэбна беларускім уладам і чаму іранскія вайскоўцы могуць навучыць беларускіх калегаў, глядзіце ў нашым відэа.
☝️ Гарыць не толькі расейская нафтабаза (і не тое, што вы падумалі, але яно таксама падгарае). Украінцы спалілі асабістыя справы расейскіх «ухілістаў» у Суджы
Украінскі журналіст Юрый Бутусаў выявіў у ваенкамаце горада Суджа Курскай вобласці асабістыя справы «ўхілістаў» ад службы, і спаліў гэтыя дакументы.
«Дапаможам грамадзянам, якія не хочуць ваяваць і паміраць за Пуціна, не даюць Пуціну сябе забіць. Дапаможам гэтым разумным расейцам. Наш абавязак – дапамагчы грамадзянам, якія не жадаюць ваяваць супраць украінцаў»,
🔥 Гэта не рубрыка «прыдумай подпіс да фота» (хаця, мы не забараняем). Гэта ў Расеі святары памаліліся каля нафтабазы
Малітва была прысвечаная пажарным, якія пацярпелі ў барацьбе з агнём. Такіх за час тушэння палаючай нафтабазы — ужо як найменш 42 чалавекі.
🤷♂️ Пажар на нафтабазе ў Пралетарску, які ўтварыўся пасля дзвюх атакаў ЗСУ, не могуць патушыць ужо чатыры дні.
💱 Курсы валютаў на 21 жніўня
Апошнія дні на валютным рынку назіраецца тэндэнцыя роста даляра і еўра, а таксама падзенне расейскага рубля адносна беларускага.
#курсывалютаў
🥔 Любіце вараную бульбачку? Магчыма, гэта вас выратуе
Навукоўцы з Нарвегіі прыйшлі да высновы, што ўжыванне варанай бульбы можа знізіць смяротнасць ад сардэчна-сасудзістых захворванняў.
Навукоўцы прааналізавалі дадзеныя 77 297 чалавек узростам ад 18 да 64 гадоў з трох нарвежскіх абласцей. Апынулася, што тыя, хто спажываў 14 бульбін на тыдзень і больш — паміралі ад сардэчна-сасудзістых захворванняў радзей, чым тыя, хто ужываў усяго шэсць і меней бульбін на тыдзень.
Пры бесперапынным аналізе кумулятыўнага спажывання бульбы яго павелічэнне на кожныя 100 грамаў у дзень аказалася звязана са зніжэннем рызыкі смерці ад усіх прычын на чатыры працэнты.
Ешце бульбачку і перажывіце дыктатуру!
🚎 Хто хоць раз быў у Мазыры — той зразумее: сыходзіць эпоха старых маленькіх трамвайчыкаў
Уявіце: стаіце зімою на марозным цёмным прыпынку — як, урэшце, пад'язджае ён. І заходзіце з гэтай цемры ў асветлены старэнькі трамвайчык, сядаеце каля вакна. Дзьмухаеце на шкло і малюеце сэрцайка, а потым старанна выціраеце унутры сэрцайка — каб лепей бачыць навакольныя пейзажы. Пазналі атмасферу? Так, гэта ён — мазырскі трамвай.
Трамвай у Мазыры запусцілі, каб працоўныя маглі даехаць да нафтаперапрацоўчага заводу. Але ў выніку гэты від транспарту палюбіўся і іншым гараджанам, а таксама турыстам — бо ён курсуе не толькі ў горадзе, але і за яго межамі, мінаючы вёскі і палі.
😌 Цяпер жа старыя атмасферныя трамвайчыкі мяняюць на сучасныя. Пачытайце, як горад развітваецца з ўлюбёнымі трамваямі.
☝️ Абвешчаныя вынікі фінансавай праверкі Офісу Святланы Ціханоўскай за 2023 год
Аўдытарская кампанія «Moore MACKONIS UAB» правяла пільны аналіз і дала справаздачу аб працы Офісу Святланы Ціханоўскай за 2023 год і пацвердзіла празрыстасць дзейнасці Офісу.
Што канкрэтна правяралі падчас аўдыту — чытайце ў нашым матэрыяле.
◽️«У спісе тых, хто выйшаў, ёсць людзі, якім засталося даседзець літаральна тыдзень»
З беларускіх калоніяў па памілаванні пачалі выходзіць некаторыя палітвязні. Паводле якой логікі ўладамі фармуюцца спісы на вызваленне і як грамадзянская супольнасць можа паўплываць на іх стварэнне?
Разбіраемся з экспертамі, пачытайце!
🚗 Беларусы хутка пабачаць электрамабіль айчыннай вытворчасці?
Насамрэч гэты «сюрпрыз» завод «BelGee» рыхтуе ўжо даўно ды ўсё пераносіць даты выпуску. Распавядаем, у чым прычына гэтых затрымак і калі мы зможам убачыць першыя экзэмпляры👆🏻
Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🔸93 населеныя пункты пад кантролем ЗСУ і 31 загінуўшы
Што адбываецца ў Курскай вобласці?
🔸«Не дарога, а катаванне: спякота, прыбіральня ў аўтобусе зачыненая, усю ежу трэба выкінуць»
Як беларусы стаяць на мяжы ў рэкордных чэргах.
🔸Расейцы трапілі ў пастку
Тлумачым, што цяпер адбываецца ў Курскай вобласці.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 21 жніўня
🔻 Праваабаронцы высветлілі яшчэ чатыры прозвішчы «амніставаных». Агулам вядома ўжо пра 18 асобаў
🔻 Колькасць беларускіх палітвязняў узрасла на 10 чалавек
🔻 Асуджаным на «хатнюю хімію» масава замяняюць абмежаванне волі на калонію
🔻 Жыхарка Берасця прыехала ў Беларусь на пахаванне блізкай асобы і была затрыманая за данаты
🔻 Чатырох берасцейцаў асудзілі за ўдзел у пратэстах 2020 года
🔻 Суд над прадстаўнікамі стартап-хаба «Імагуру» пачнецца 2 верасня
☝️ Жазэп Барэль падтрымаў уваход ЗСУ на Куршчыну
Пры гэтым атаку на Курскую вобласць Барэль назваў «моцным ударам па прапагандзе Расеі».
«Я заявіў Дзмітрыю Кулебе, што ЕЗ цалкам падтрымлівае барацьбу Украіны, – напісаў Барэль у X (раней Twitter). – Я чакаю сустрэчы з ім у Брусэлі для абмеркавання з міністрамі замежных справаў і абароны Еўразвязу на наступным тыдні, як узмацніць падтрымку ЕЗ Украіны».Читать полностью…
💥Расейскі вайсковец забіў сваіх камандзіраў і перайшоў на бок ВСУ
Паводле дадзеных ГУР Украіны, жаўнер з батальёна «Шторм-Z» з пазыўным «Сільвер» перадаў ВСУ каштоўныя разведдадзеныя, пасля чаго, як ён сам кажа, падарваў штабное памяшканне, у якім знаходзілася камандаванне батальёна, і перайшоў лінію фронту.
Вайсковец свярджае, што зрабіў гэта пад уражаннем ад дзеянняў расійскага камандавання: ваенных злачынстваў і пазасудовых пакаранняў смерцю.
✈️ Гомельскі аэрапорт будзе абслугоўваць выключна расейскія рэйсы. Кожны дзень
Ад 27 кастрычніка аэрапорт «Гомель» амаль поўнасцю будзе працаваць на забеспячэнне авіяцыйнага спалучэння з Масквой і Санкт-Пецярбургам. У сталіцу РФ самалёты будуць лётаць штодня, а ў Санкт-Пецарбург — па два разы на тыдзень.
Як да гэтага дайшло — чытайце ў нашым артыкуле.
📌 Мастак Аляксей Кузьміч паведаміў пра вызваленне з французскага СІЗА
Ён моцна схуднеў пасля галадоўкі і напісаў у сацсетках, што мае дзве кепскія навіны:
«Першая: Выхад з галадоўкі па працягласці такі ж як уваход: два тыдні нельга ёсць нічога каларыйнага і шкоднага (значыць, смачнага). Другая куды горш: рыдлёўку не вярнулі — яна будзе знішчана як прылада злачынства».
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Праваабаронцам вядома пра 15 вызваленых палітвязняў
🔻 Гіганцкія чэргі на пераходзе «Берасце-Тэрэспаль»
🔻 Армянскія актывісты яйкамі і гароднінай адрэагавалі на інтэрв’ю Лукашэнкі
🔻 З Беларусі ўдалося эвакуяваць былога купалаўца
🔻 Украінскія беспілотнікі нарабілі гармідару ў Маскве і Растоўскай вобласці
🔻 Украіна ратыфікавала Рымскі статут
🔻 Пагадненне аб спыненні агню ў сектары Газа падпішуць днямі
🔻 Камалу Гэрыс намінавалі на прэзідэнта ад Дэмакратаў
🔻 Спёка, моцны вецер і залевы — надвор’е абяцае новыя выпрабаванні беларусам
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🔻У Арменіі беларускую амбасаду закідалі памідорамі, яйкамі і бульбай
Дэмакратычныя сілы краіны прапануюць разарваць усе двухбаковыя стасункі з афіцыйным Менскам, скасаваць бязвізавы рэжым з Беларуссю і «лічыць немагчымым» знаходжанне Арменіі і Беларусі ў адных саюзах. Таксама яны заклікаюць запрасіць у Ерэван Святлану Ціханоўскую як выбраную прэзідэнтку Беларусі.
Падрабязнасці пра падзеі ў Арменіі чытайце ў нашым артыкуле
🫤 Наступствы залевы ў Гарадзеншчыне - проста жах
У рэгіёне затапіла некалькі вёсак і размыла дарогі, а ўзровень вады ў дамах даходзіў ажно да 30 см.
Паглядзіце, што там адбываецца!
Штармавое папярэджанне праз навальніцы і залевы абвешачна ў Беларусі і сёння. Калі ласка, беражыце сябе 🤗
🤔 «Прыклад сітуацыі з РПЦ ва Украіне можа быць небяспечным для Беларусі»
Так лічыць тэолаг Наталля Васілевіч.
Як новае ўкраінскае заканадаўства пра царкву можа паўплываць на беларускіх вернікаў і ў чым небяспека новага закону — глядзіце ў нашым сюжэце.