🇦🇿 У Азербайджане пройдуць пазачарговыя парламенцкія выбары – Аліеў распусціў дэпутатаў
Тэрмін паўнамоцтваў шостага склікання Мілі меджліса заканчваўся ў 2025 годзе. Аднак 20 чэрвеня дэпутаты кіруючай партыі «Новы Азербайджан» звярнуліся да Ільхама Аліева з просьбай аб правядзенні датэрміновых выбараў, спаслаўшыся на тое, што ў краіне будуць праводзіцца важныя міжнародныя мерапрыемствы.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
✝️ Арцыбіскуп Антэ Ёзыч пакідае Беларусь і накіроўваецца на Каўказ
21 траўня 2020 года Папа Рымскі Францішак прызначыў яго Апостальскім нунцыем у Беларусі. Цяпер Ёзыч працягне служэнне ў Грузіі ды Арменіі.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁🏻♂️ Пяцёра барцоў з пашпартамі РБ адмовіліся ехаць на Алімпіяду ў нейтральным статусе, хоць мелі такую магчымасць
Адзіным барцом, які прыняў запрашэнне, стане Абубакар Хаслаханаў, нарадзінец Дагестану.
Чытайце на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️У чацвер распачалася ўступная кампанія ў беларускія ВНУ. Вось якія яна мае асаблівасці сёлета
Калі вы думаеце, што Беларусь трапіла ў міжнародную ізаляцыю і перажывае прававы дэфолт, БДУ з вамі не пагодзіцца. Найбольш разрасліся планы прыёму на юрыдычны факультэт (плюс 130 бюджэтных месцаў, але мінус 25 платных) і факультэт міжнародных стасункаў (плюс 50 бюджэтных і 42 платныя месцы).
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🛟 Рызыкнулі жыццём, каб прадухіліць трагедыю
Паглядзіце, як неабыякавасць дапамагла ўратаваць чалавека☝🏻
🔹Як цяпер жыве і чым займаецца легенда беларускага плавання? Вялікае інтэрв'ю з Аляксандрай Герасіменяй
Рэжым Лукашэнкі завочна асудзіў «залатую рыбку» да 12 гадоў калоніі. Шлях у Беларусь для яе цяпер закрыты, аднак Герасіменя ўпэўненая, што гэта не назаўсёды:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😱 Шпіталі перапоўненыя. У Беларусі адзначаецца моцны рост фіксаваных выпадкаў на коклюш
Улады кажуць, што ўсё пад кантролем. Аднак аб’яднанне лекараў «Белыя халаты» адзначае, што «гэтая інфармацыя – нагода моцна ўстрывожыцца».
☝️ Коклюш (або кохлік) – небяспечнае інфекцыйнае захворванне дыхальных шляхоў. Вельмі небяспечны для дзяцей да 2 гадоў.
✅Праз VPN ❎Без VPN
◼️ У Вільні адбылася акцыя «Турэмны эксперымент» да Тыдня супраць катаванняў
Удзельнікі, у асноўным замежнікі, апынуліся ў невялікай камеры, каб наблізіцца да разумення сітуацыі з палітвязнямі ў Беларусі і паспрабаваць уявіць сябе на іх месцы.
Як гэта было, глядзіце ў фотарэпартажы «Белсату»👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
💥 #галоўнае за 27 чэрвеня
✔️ Чыноўнік рэжыму Лукашэнкі прыехаў у Брусэль
✔️ ЕЗ аслабіў санкцыі супраць Беларусі праз ціск з боку Нямеччыны і Францыі
✔️ Лукашэнка правёў кадравы дзень – адбылося шмат прызначэнняў
✔️ Польшча ўсё ж зачыніць пераходы на мяжы з Беларуссю?
✔️ У Грузіі забараняюць «прапаганду ЛГБТ»
✔️ КНДР накіруе вайскоўцаў ва Украіну?
#рэпрэсіі:
▪️ Палітзняволенай Паліне Шарэнда-Панасюк прызначылі ўжо чацвёртую псіхіятрычную экспертызу
▪️ «Вязням, асабліва палітычным, сядзець будзе горш». Чаго чакаць ад новых зменаў у КК Беларусі
▪️ Пасля размовы з правакатарам у чат-рулетцы затрымалі беларуса
▪️ У Рэчыцы арыштавалі супрацоўніка метызнага завода
▪️ Жыхара Маладзечна асудзілі ў Магілёве за абразу прадстаўніка ўлады і Аляксандра Лукашэнкі
▪️ У Гродне за ўдзел у пратэстах затрымалі сямейную пару
▪️ Палітзняволенага журналіста Ігара Карнея этапавалі ў шклоўскую калонію
💔 Сяргей Кірэенка
Пакінуў каментар з нагоды гібелі супрацоўніка КДБ і айцішніка Андрэя Зельцара. На Сяргея распачалі крымінальную справу.
Суддзя Руслан Царук прызначыў палітвязню 3.5 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
📌 Уладзімір Зяленскі заявіў, што пасля Украіны ў Еўразвяз уступіць і Беларусь
Пра гэта ўкраінскі прэзідэнт адзначыў падчас падпісвання пагаднення аб бяспецы паміж Украінай і Еўрапейскім звязам.
☝️ Паводле яго, кожная еўрапейская нацыя, якая падзяляе супольныя каштоўнасці, павінна стаць часткай еўрапейскай сям'і.
«Я ўпэўнены, што будуць рашэнні адносна Беларусі, таму што гэта таксама еўрапейская нацыя, якая ў будучыні павінна быць у аб’яднанай Еўропе»Читать полностью…
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Кадравыя перастаноўкі ў вертыкалі ўлады
🔸 Памёр былы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне Дзяніс Сідарэнка. Што магло стацца прычынай?
🔸 Паліне Шарэндзе-Панасюк ладзяць чарговую псіхіятрычную экспертызу
🔸 35 гадоў ад заснавання Таварыства беларускай мовы
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/_7j-tAp7hPY
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
«Выжыць любым коштам»
Гэта не толькі назва тэлеперадачы, а рэальны выклік, з якім сутыкнуўся каліфарнійскі турыст. Мужчына заблукаў і толькі праз 10 дзён яго ўрэшце выратавалі.
Вось як ён выжываў☝🏻
😡 «Операм і кантралёрам калоніяў будзе лягчэй караць людзей»
12 ліпеня пачнуць дзейнічаць змены ў Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы Беларусі
😢 Сярод галоўных зменаў – павелічэнне тэрміну знаходжання ў ШІЗА да 15 дзён. Раней было 10.
Праваабаронцы лічаць, што «гэтак Дэпартамент выканання пакаранняў аблягчае працу сваім супрацоўнікам» і перажываюць, што «вязням, асабліва палітычным, сядзець будзе горш».
✅Праз VPN ❎Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸У Еўразвязе пастанавілі ўзмацніць абмежаванні для Беларусі за суўдзел у вайне
🔸Што зменіцца ў крымінальна-працэсуальным кодэксе
🔸У ЗША прайшлі першыя дэбаты кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ЗША
🔸 Як абараніць сябе ад перагрэву і атрымліваць асалоду ад летняга сезона
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/Vu358k6-u0Y
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
💬 З'явілася за савецкім часам, але не перажыла лукашэнкаўскі
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны адзначае сваё 35-годдзе. Цяпер аб'яднанне працягвае існаваць за межамі Беларусі.
Расказваем пра істотны ўплыў ТБМ у нашым відэа☝🏻
🔍 Індэкс забароны катаванняў: Беларусь – найгоршая сярод постсавецкіх дзяржаваў
Лідарам у выкананні забароны катаванняў у 2023 годзе стала Арменія, набраўшы 131,53 балы. На другім месцы – Казахстан, на трэцім – Малдова.
Беларусь ужо традыцыйна заняла апошняе месца, набраўшы ў 2023 годзе -93,83 балы.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Памежны камітэт распавёў пра схроны выбухоўкі і расейскіх добраахвотнікаў на беларуска-украінскай мяжы
✔️На мяжу з Украінаю накіравалі «Паланэзы»
✔️Адбыліся дэбаты Байдэна і Трампа
✔️Да Алімпіяды дапусцілі яшчэ адну «партыю» беларускіх спартоўцаў
✔️У Гомлі судзілі цэлую сям'ю за «здраду дзяржаве»
✔️Ідэолагі збіраюцца «аднавіць генацыд»
✔️У структурах Еўразвязу – новыя кіраўнікі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📍Гомельскі суд прызнаў вінаватымі ў «здрадзе дзяржаве» мужа, жонку ды іхняга сына
Акрамя сям’і Прохаравых, у справе былі яшчэ фігуранты. З неафіцыйнай крыніцы вядома, што крымінальная справа датычыць фатаграфавання розных аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💱 Курсы валютаў на 28 чэрвеня
Па выніках сённяшніх таргоў долар нязначна падаражэў, еўра і расейскі рубель — страцілі ў кошце.
#курсывалютаў
🇺🇸 Байдэн і Трамп сышліся адзін з адным на дэбатах – было горача
Джо Байдэн назваў былога прэзідэнта няўдачнікам. Трамп заявіў, што Байдэн – горшы прэзідэнт у гісторыі, а ягоная палітыка вядзе справу да трэцяй сусветнай вайны.
І гэта яшчэ не ўсё:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤬 ДА катаванняў і ПАСЛЯ
На два этапы падзяляюць жыццё беларусы, якія хацелі падзення рэжыму, але зазналі пераслед і здзекі.
Добрай пятніцы, дарагія чытачы!
Гэтай дастаўка ранішняй прэсы! Прынеслі вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🔹«Былога пад’ёму салідарнасці няма, але падтрымка не спыняецца»
Чаго чакаць беларусам у Літве?
🔹Асцярожна, межы закрываюцца
А што, калі Польшча ўсё ж зачыніць пераходы на мяжы з Беларуссю?
🔹КНДР накіруе вайскоўцаў ва Украіну?
Наколькі гэта рэальна і як паўплывае на вайну.
#штопачытаць
📌 Amnesty International заклікае Сербію спыніць працэс экстрадыцыі Андрэя Гнёта
Мары Страдэрс, дырэктарка Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі, падкрэсліла, што «згодна з міжнародным правам, якое забараняе катаванні і бесчалавечнае абыходжанне, Сербія павінна забяспечыць абарону Андрэя Гнёта».
☝️ Нагадаем, 13 чэрвеня стала вядома, што сербскі суд пастанавіў экстрадаваць беларускага журналіста і рэжысёра Андрэя Гнёта ў Беларусь. Андрэй кажа, што гэта для яго будзе смерцю.
✅Праз VPN ❎Без VPN
🤯 Паўночная Карэя можа накіраваць ва Украіну інжынерныя войскі?
Кім Чэн Ын не раз заяўляў пра поўную падтрымку Расеі ў канфлікце з Украінай. Да таго ж Паўночная Карэя з’яўляецца адным з галоўных пастаўшчыкоў зброі і боепрыпасаў для расейскай арміі.
🤷♀️ Эксперты кажуць, што адпраўка войскаў КНДР ва Украіну не выглядае фантастычнай ідэяй, а матывацыяй могуць быць грошы.
Belsat.eu разбіраўся, што пра гэта вядома, і якія наступствы будзе мець 👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
💃 Беларусы зноў зладзяць вялікі «Hučna Fest» на беразе Віслы
Яго ладзіць ужо чацвёрты год запар «Free Belarus Center». Фестываль яднае актуальнае беларускае мастацтва і дае магчымасць беларускім актывістам паказаць сябе.
«Белсат» арганізуе стрым з мерапрыемства.
Падрабязнасці тут👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
🇬🇪 У Грузіі забараняюць «прапаганду ЛГБТ»
Кіруючая партыя «Грузінская мара» прыняла ў першым чытанні закон «аб забароне прапаганды ЛГБТ».
Гэта ўжо другі «расейскі закон», прыняты партыяй. Паводле іх словаў, ён накіраваны нібыта на «абарону сямейных каштоўнасцяў», а на справе – які абмяжоўвае ў правах квір-людзей.
🤯 Напрыклад дактарам будзе забаронена праводзіць аперацыі па змене полу. А за парушэнне будзе штраф з трохгадовай забаронай на прафесійную дзейнасць або нават пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.
✅Праз VPN ❎Без VPN
🦝 Проста хтосьці вельмі любіць паесці
Мужчыны з Мічыгана выратавалі янота...які падавіўся ежай.
Небараку назвалі «Ракетам» у гонар персанажа з «Вартавых Галактыкі».
🤔 А што будзе калі...
Польшча ўсё ж зачыніць пераходы на мяжы з Беларуссю? Гэта цалкам верагодна з-за сітуацыі з мігрантамі на беларуска-польскай мяжы, лічаць эксперты.
Каб пазбегнуць гэтага польскія ўлады спрабуюць нават далучыць да вырашэння канфлікту Кітай. Яны спадзяюцца, што Пекін зможа паўплываць на Менск. Таму што, па словах экспертаў, Кітай зацікаўлены ў тым, «каб мяжа паміж Беларуссю і Польшчай была для тавараў не бетоннаю сценкаю».
❓Аднак ці сапраўды Кітай гатовы на нейкія крокі ў гэтым кірунку? І што будзе, калі памежныя пераходы ўсё ж зачыняцца?
✅Праз VPN ❎Без VPN