🔶 У ПК «Воўчыя норы» згарэлі ўсе камп’ютары, набытыя для прадстаўлення асуджаным відэазванкоў
Прычына – наймацнейшы лівень з навальніцай, які прайшоў у панядзелак, 20 траўня.
Калонія знаходзіцца прыкладна за 20 км ад райцэнтра Івацэвічы. Камунікацыі ў ёй не мяняліся з 2000х гадоў, а ўсе рамонты рабіліся рукамі зняволеных і за кошт іх сваякоў.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😡 Палітзняволеную Аляксандру Каско зноў будуць судзіць
31 траўня ў судзе Ленінскага раёну Горадні распачнецца ўжо другі суд над палітзняволенай. Яе абвінавачваюць паводле двух артыкулаў за «абразу прадстаўніка ўлады» і «абраза суддзі».
👉 Аляксандру ўжо судзілі паводле васьмі артыкулаў КК РБ, у тым ліку за «удзел у экстрэмісцкім фармаванні» і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Ёй прызначылі 10 гадоў калоніі.
Яшчэ да суда КДБ унёс Аляксандру ў «спіс тэрарыстаў».
📌 «Ідзе жорсткая зачыстка. ФСБ зачышчае каманду Шайгу. Гэта чаканы працэс»
У расейскім Міністэрстве абароны праходзіць маштабная кампанія па арышце генералаў. Яна пачала набіраць абароты неўзабаве пасля адстаўкі з паста міністра Сяргея Шайгу.
Крыніцы «The Moscow Times» сцвярджаюць, што гэта звязанае з правалам «спецаперацыі» 👇
У правале ўварвання вінаваты мусіць быць нехта адзін. Гэта або спецслужбы, якія займаліся разведкай і аналітычнай падрыхтоўкай вайны і абяцалі Пуціну трыумфальную аперацыю і хуткую перамогу. Але праваліліся. Або «другая армія свету» пад кіраўніцтвам Шайгу, якая павінна была забяспечыць Пуціну перамогу. Але аказалася папяровым тыграм і пацярпела катастрофу
📌 Банк Santander пачаў блакаваць доступ да дадатку і онлайн–банкінгу беларусам і расейцам
Доступ разблакуюць, калі прынесці ў аддзяленне банку від на жыхарства ў Польшчы ці ў краінах ЕЗ на 12 месяцаў наперад.
👉 Вось, што ўдалося даведацца беларусам у аддзяленнях банку:
✔️ Сітуацыя тычыцца ўсіх банкаў, проста Santander адразу перайшоў да дзеянняў
✔️ Блакаванне звязана з новымі правіламі якія прынялі два дні таму для грамадзян РБ / РФ
✔️ Грошы на свае рахункі можна атрымліваць па ранейшаму, але здымаць іх можна толькі ў аддзяленні банку
✔️ BLIK таксама недаступны
✔️ Дэцызіі для разблакіроўкі недастаткова, патрэбная карта пабыту
❗️PKO BANK POLSKI пакуль працягвае супрацоўнічаць з грамадзянамі Беларусі і адкрывае банкаўскія рахункі толькі толькі пры наяўнасці пашпарта.
📌 За два дні ў выбарах у КР узялі ўдзел больш за 4,5 тысячы чалавек
Але ці ўсе выбаршчыкі атрымалі роўныя магчымасці для галасавання?
Сяргей Падсасонны разбіраецца ў пытанні ☝️
😮 Ваенкамат на Віцебшчыне замінае пасяўной
Як? Накіроўвае ў суды адміністрацыйныя справы за «невыкананне ваенна-транспартнага абавязку», калі транспарт калгасаў павінен прадстаўляць уласную тэхніку для праверкі – ці пасуе гэтая тэхніка для вайсковых дзеянняў.
За першыя 4 месяцы гэтага года ў Віцебскай вобласці суды разгледзелі 13 адміністрацыйных спраў за невыкананне ваенна-транспартнага абавязку. Гэта на 4 справы больш, чым за той жа перыяд мінулага года.
👆 Чаму гэта сабатаж пасяўной – глядзіце ў фельетоне Змітра Лупача.
Куды будуць размяркоўваць выпускнікоў беларускіх ВНУ? Калі коратка, то ў «пекла», дзе не ступала нага чалавека 😈
Падрабязнасці – у відэа 📺
А яшчэ больш гумару – у поўным выданні «Хай Так TV» на YouTube-канале «Белсат LIFE» 😸
🐶🐶Пухнатая банда злодзеяў напала на супермаркет у Англіі
Лабрадоры збеглі з дому і скралі краме хлеб. Паглядзіце, як гэта было!
Кіраўнік беларускага санаторыя ў Друскеніках Ілля Епіфанаў пайшоў у суд
У студзені яму анулявалі дазвол на жыхарства з-за пагрозы нацыянальнай бяспецы.
Паводле LRT, літоўскі cуд пастанавіў, што дэпартамент міграцыі законна ануляваў від на жыхарства грамадзяніна Беларусі. Епіфанаву яшчэ ў снежні 2023 было адмоўлена ва ўездзе ў краіну. З таго часу ён працуе аддалена.
Нагадваем, дзяржаўны санаторый «Беларусь» знаходзіцца ў Літве і належыць Рэспубліканскаму цэнтру грамадскага здароўя. Раней комплекс быў маёмасцю Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі.
🇱🇹 Дзейны прэзідэнт Літвы атрымаў 74,43% галасоў на выбарах
Цяпер Гітанас Наўседа пойдзе на другі тэрмін.
Ягонай суперніцай была прэм'ер-міністарка Інгрыда Шыманіце, якая атрымала падтрымку 24,06% выбаршчыкаў.
Першая перамога на выбарах у Наўседы была ў 2019 годзе. Тады за яго аддалі галасы 65,68 % выбарцаў (ён таксама перамог у другім туры).
☕️ Вітаем, сябры!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Каталог Музейнага фонду Беларусі больш не ў руках Лукашэнкі
Праз VPN
Каманда Паўла Латушкі заявіла, што атрымала кантроль над Дзяржаўным каталогам Музейнага фонду Беларусі. Цяпер усе беларусы мець доступ да ўсіх звестак аб музейных прадметах. Што гэта азначае, чытайце па спасылцы.
🔺Прадпрымальнік з Беларусі зʼехаў у Амерыку і падзяліўся адчуваннямі
Праз VPN
«Амерыка – іншы свет», – так кажа беларус Сяргей Скулавец, які цяпер жыве ўсяго 300 кіламетраў да Атлантычнага акіяну. Пагаварылі з ім пра тое, як даліся першыя 9 месяцаў эміграцыі і ці варта гнацца за амерыканскаю мараю.
🔺Беларуская кніга стала лідарам на Міжнародным кірмашы ў Варшаве
Праз VPN
Аўтар кнігі — палітвязеньі, але вы дакладна яго ведаеце. Што гэта за кніга і чаму яна такая папулярная, чытайце на нашым сайце.
📌 Еўразвяз павінен падрыхтавацца да магчымай вайны
Кіраўніца Еўракамісіі Урзуля Фон дэр Ляен падкрэсліла важнасць паслядоўнай падтрымкі Украіны, але і заклікала ЕЗ падрыхтавацца да магчымай вайны.
Той, хто гаворыць і дзейнічае, як Пуцін, не хоча міру, а мае намер працягваць
📌 Олаф Шольц супраць выкарыстання Украінай зброі, якую ёй паставілі заходнія партнёры
Канцлер Нямеччыны падкрэсліў, што палітыка, якую ён праводзіць у дачыненні да Украіны, накіраваная на перадухіленне «вельмі вялікай вайны».
Раней супраць адмены забароны выступіў міністр замежных спраў Італіі.
🇦🇲 У Ерэване праходзіць шматтысячны мітынг за адстаўку Нікола Пашыняна
Спачатку мітынг праходзіў на галоўнай плошчы Ерэвана, але людзей было столькі, што яна апынулася перапоўненая.
Пазней пратэстоўцы рушылі ў бок дому прэм'ер-міністра. Апазіцыя планавала сустрэцца з Пашынянам, аднак у той момант ён быў у іншай частцы Арменіі, пацярпелай ад патопу. Між тым, сотні сілавікоў ужо сабраліся каля дому прэмʼера ў чаканні мітынгоўцаў.
😍Ого, якая прыгажосць!
Мастачка з Пекіну стварае сапраўдныя карціны на... бутэрбродах.
Паглядзіце, што ў яе атрымліваецца!
😳 Навошта жыхары Екацярынбургу ліжуць курыныя яйкі?
Аказваецца, яны такім чынам спрабуюць зарабіць мільён рублёў (каля $11300).
Ёсць у рэгіёне сетка супермаркетаў «Жизньмарт». І за апошні месяц Расспажыўнагляд налічыў 18 зваротаў з вострымі атручваннямі праз ежу з гэтай крамы. Уладальнік сеткі выбачыўся перад пакупнікамі і паабяцаў кожнаму новаму атруціўшамуся заплаціць па мільёну рублёў.
🤦♀️ Пасля гэтага людзі сталі масава аблізваць яйкі, каб захварэць на сальманелёз.
Аднак уладальнік сеткі сказаў, што выплаты атрымаюць толькі тыя, на каго першапачаткова спасылаўся Расспажыўнагляд.
🫤 У Варшаве п'яная беларуска з мужам прынеслі ў лякарню знямоглае дзіця, а потым збеглі з ім
Дактары выявілі, што дзіця вельмі зняможанае ў выніку недаядання. Яно важыла ўсяго 1,5 кілаграма.
🤦♀️ Пачуўшы заключэнне лекараў, бацькі ўцяклі з лякарні. Шпіталь паведаміў аб здарэнні ў паліцыю.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😳 Францыск Скарына не першадрукар?
Скарына выдаў «Псалтыр» на старабеларускай мове 6 жніўня 1517 года. Але ці першадрукар ён? Што такое «Алмазная сутра» і ксілаграфія, хто такія Ёган Гутэнбэрг і Швайпольт Фіёль?
👉 Дык як жа ўзнік кнігадрук, глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны»
😢 Затрыманая адміністратарка чату «Беларусы ў Турцыі»
На відэа, якое змусілі яе запісаць сілавікі, жанчына кажа, што ў 2020 годзе звярталася ў чаты і боты, якія пазней былі прызнаныя экстрэмісцкімі.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💱 Курсы валютаў на 27 траўня
Долар і еўра зноў страцілі ў вартасці, а расейскі рубель трошкі падрос.
🤯 Пуціну прапанавалі зняць забарону з «Талібану»
МЗС і Мінюст РФ далажылі дыктатару, што «Талібан» можна выключаць са спісу забароненых арганізацый.
Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на дырэктара другога дэпартаменту Азіі МЗС Расеі Заміра Кабулава. Паводле яго слоў, рашэнне ўжо ўзгоднена з іншымі ведамствамі, а выключэнне талібаў з рэестра ён назваў «абавязковым».
🤷♀️ Расейскія ўлады падтрымліваюць кантакты з прадстаўнікамі руху пасля таго, як тыя прыйшлі да ўлады ў Афганістане. Пры гэтым сам рух прызнаны тэрарыстычнай арганізацыяй і забаронены ў Расеі.
🔶 У Беларусі ліквідуюць Беларускае аб’яднанне выкладчыкаў расейскай мовы і літаратуры
Ініцыявала позву Міністэрства юстыцыі.
Аб’яднанне існавала больш за 15 гадоў. І, як адзначае выданне «Позірк», з'яўляецца сябрам Міжнароднай асацыяцыі выкладчыкаў расейскай мовы і літаратуры.
Чым махляры разводзяць беларусаў? Вы здзівіцеся, як шмат існуе спосабаў
Тэлефануюць ад імя сілавікоў, ствараюць фэйкавыя старонкі кіраўнікоў і пішуць «падначаленым», і нават выкарыстоўваюць нейра-Азаронка…
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Беларус, які ваяваў на баку Расеі, загінуў пад Харкавым
Адбылося гэта 2 тыдні таму
Загінулы – спецназавец Руслан Нікіцін. У Беларусі ён праходзіў тэрміновую службу ў выведцы спецназу ў 5-й асобнай брыгадзе. Вядома, што ён даўно ажаніўся з расейкай, паехаў жыць на яе радзіму і нават атрымаў пашпарт РФ.
Ва Украіну ён паехаў па ўласнай ініцыятыве. У Руслана засталася маці ў Беларусі і жонка з сынам у Расеі.
Спявак гурта Skynet Іван Панамароў нават прысвяціў яму верш.
Сёння – апошні дзень галасавання на выбарах у КР
За два дні амаль 5 тысяч беларусаў паўдзельнічалі ў выбарах. За першыя содні прагаласавала 2463 чалавекі.
Нагадваем, усяго для ўдзелу ў выбарах зарэгістравана 12 спісаў (спіс Азарава «Закон і правапарадак» пазней быў выключаны за неправамернае, на думку Выбарчай камісіі, выкарыстанне плана «Перамога» для агітацыі).
На платформу для галасавання пасля старту выбараў была зладжаная масавая DDoS-атака, але яе ўдалося адбіць. Пазней рэжым Лукашэнкі пачаў блакаваць інтэрнэт і VPN-сэрвісы ў Беларусі. Усіх удзельнікаў выбарчай кампаніі прызналі «экстрэмістамі».
💥 #галоўнае за 26 траўня
✔️ У Любані затрымалі махляроў, якія кармілі беларусаў мясам з жывёламагільнікаў
✔️ Мірсалімава расказала, што яшчэ аднаго ябацьку пасадзілі на содні і звольнілі з працы
✔️ Зяленскі заклікаў лідараў ЗША і Кітаю прыехаць на Саміт міру ў Швейцарыі
✔️ У бабруйскай калоніі адбыўся пажар
✔️ Ля амбасады Беларусі ў Вільні апаганілі народны мемарыял ахвярам рэпрэсіяў
✔️ Стэнд з беларускімі кнігамі на кніжным кірмашы ў Варшаве цягам трох дзён збіраў самую вялікую колькасць наведнікаў
✔️ «Хамас» учыніў ракетную атаку на Ізраіль
✔️ Каманда Паўла Латушкі атрымала кантроль над Дзяржаўным каталогам Музейнага фонду Беларусі
✔️ Кіраўніца Еўракамісіі заклікала ЕЗ падрыхтавацца да магчымай вайны
✔️ Вырасла колькасць ахвяраў расейскага ўдару па гіпермаркеце «Эпіцэнтр» у Харкаве
❓ Пры якіх умовах Польшча і краіны Балтыі накіруюць войскі ва Украіну?
Крыніцы Der Spiegel сцвярджаюць, што можа адбыцца, калі расейцы дасягнуць стратэгічнага прарыву на фронце.
☝️ Нагадаем, абмеркаванне магчымасці накіравання войскаў краінаў NATO ва Украіну вядзецца ўжо даўно.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😢 Колькасць загінулых ад расейскага ўдару па гіпермаркеце «Эпіцэнтр» у Харкаве дасягнула 16 асобаў
Больш за 40 асобаў атрымалі раненні.
Гэта лічба можа быць не канчатковай, бо разбор завалаў на месцы трагедыі трывае.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸 Вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду
🔸 Што засталося з плану «Перамога»
🔸 У Музей Вольнай Беларусі перададзены дзяржаўны каталог музейнага фонду Беларусі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/ZNNUeV3bUTs
📸 Шматтысячныя пратэсты ў Тайвані і развітанне з загінулым прэзідэнтам Ірану
Сабралі фота за тыдзень ☝️