☝️Хлопец, якога затрымалі па падазрэнні ў забойстве беларускі ў Варшаве, прызнаў віну
Гэты факт пацвердзілі «Белсату» у Варшаўскай акруговай пракуратуры. Дор'яну С. пагражае пакаранне ад 12 гадоў зняволення да пажыццёвага тэрміну.
Чытайце на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️Памёр высокапасадовы сілавік, які ў 2020-м кіраваў разгонам пратэстаў у Пінску
Дзмітрыю Каравякоўскаму было 47 гадоў. Нашыя крыніцы паведамляюць, што яго пахавалі сёння.
Чытайце падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁🏻♂️ На травеньскія святы чэргі на беларуска-польскай мяжы зноў будуць страшэнныя. ДПК папярэджвае пра гэта наўпрост
На мінулым тыдні нашыя карэспандэнты пабывалі ў пункце пропуску «Тэрэспаль». Яны сталі сведкамі таго, што з боку Беларусі аўтобусы заязджалі ў вельмі павольным тэмпе: адзін за 2-3 гадзіны.
Памежная служба Польшчы распавяла «Белсату», што праводзіць больш пільны дагляд праз «пагрозу нелегальнай міграцыі». Афіцэраў з пункта ў Тэрэспалі даводзіцца накіроўваць на стрымліванне мігрантаў у лясах.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁🏻♂️ Дзіцячае адзенне і школьныя заплечнікі ад LC WAIKIKI здымуць з продажу ў Беларусі
Правяранні выявілі неадпаведнасць стандартам бяспекі ў шматлікіх прадметах адзення ад гэтай маркі. А заплечнікам «дасталася» за адсутнасць флікераў на іх.
Чытайце падрабязей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ BELPOL расказаў пра карупцыю, звязаную з рэзідэнцыяй Лукашэнкі на Менскім моры
✔️ Святлана Ціханоўская ў Канадзе. Яна сустрэлася са старшынёю Рады БНР
✔️ На беларуска-польскай мяжы зноў усплёск колькасці мігрантаў
✔️ На пажары ў Бярозаўскім раёне загінулі чацвёра дзяцей, наймалодшаму было два месяцы
✔️ У Менску адмовяцца ад сартавання смецця. Маўляў, «народзец» усё роўна гэтага не робіць
✔️ The WSJ: Ізраіль неўзабаве адкажа на ўдар Ірану
✔️ У Грузіі парламент разглядае праект Закону аб празрыстасці замежнага ўплыву
✔️ У нядзелю ў Беларусі гаспадарылі навальніцы, некаторыя населеныя пункты засталіся без электрычнасці
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
❤️ Святлана Ціханоўская сустрэлася са старшынёю Рады БНР Івонкай Сурвілай
Гэта адбылося ў першы дзень візіту абранай прэзідэнткі Беларусі ў Канаду.
Ціханоўская і Сурвіла дамовіліся пра развіццё супрацоўніцтва паміж Радай БНР ды Аб'яднаным Пераходным Кабінетам. Плануецца, што цяпер будуць арганізоўвацца рэгулярныя сустрэчы дзвюх структураў. Акрамя таго, важнай тэмаю абмеркавання стала праца над умацаваннем беларускай ідэнтычнасці, мовы і культуры, міжнароднае адвакатаванне інтарэсаў беларусаў і беларусак у свеце.
Напрыканцы сустрэчы Івонка Сурвіла атрымала з рук Святланы Ціханоўскай Крыж Адраджэння Беларусі пад нумарам 1, які быў распрацаваны Геральдычнай Радай.
💱Курсы валютаў на 15 красавіка
На сённяшніх таргах долар падаражэў, еўра зноў заўважна страчвае кошт, расейскі рубель крыху патаннеў.
#курсывалютаў
💬 «Наўрад ці 100 узбекаў, якіх завезлі на МАЗ, каб кампенсаваць нястачу персаналу, могуць нешта змяніць»
У спецвыпуску праграмы «Атмасфера» Аляксандр Кныровіч аналізуе «эканамічны» выступ Лукашэнкі, які быў прасякнуты песімізмам з нагоды страты рынкаў ды заклікамі ўзмацніць дысцыпліну.
Праўда, Кныровіч мяркуе, што справа тут зусім не ў адсутнасці дысцыпліны 💁🏻♂️
👀 Глядзіце новае выданне «Атмасферы» на канале «Белсат NEWS»
Дапамога Ізраілю і Украінe будзе – Кангрэс дасягнуў кансэнсусу
Лідар большасці ў Сенаце ЗША Чак Шумер выказаў надзею, што на гэтым тыдні ўдасца нешта зрабіць для дапамогі абедзвюм краінам.
Яшчэ раней Сенат прыняў пакет на суму 95 мільярдаў долараў, але спікер Палаты прадстаўнікоў Майк Джонсан не вынес яго на галасаванне. Цяпер варта, каб Палата прадстаўнікоў прыняла дадатковы закон аб нацыянальнай бяспецы (які ўжо адобраны Сенатам).
У нядзелю Майк Джонсан заявіў, што палата паспрабуе яшчэ раз прагаласаваць за ваенную дапамогу Ізраілю ў адказ на напад Ірана. Але ён не ўдакладніў, ці будзе пакет падтрымкі Украіны аб’яднаны з дапамогай Ізраілю.
Тым часам старшыня Камітэту па пытаннях разведкі Палаты прадстаўнікоў Майк Тэрнер заявіў, што ён чакае галасавання па дапамозе Украіне на гэтым тыдні, «і я чакаю, што яна будзе прынятая».
😕 Сумнае надвор'е на тыдзень: спатрэбіцца і парасон, і пухавік
▫️У панядзелак чакаецца пераменная хмарнасць і моцны парывісты вецер. Тэмпература ноччу +2… +8 °С, днём – ад +7 °С да +15 °С (у некаторых раёнах).
▫️У аўторак – дажджы і месцамі навальніцы. Раніцай можа быць галалёд. Тэмпература ноччу -2… +4 °С, днём – ад +6 °С да +17 °С.
▫️У сераду – зноў дажджы і мокры снег. Тэмпература ноччу -1… +6 °С, днём +6… +13 °С.
▫️У чацвер сітуацыя з надворʼем ён не палепшыцца – палову тыдня засталіся дажджы і красавіцкі холад – да +1 ° C… +6°C ноччу і да +6 °C… +13 °C днём.
Да выхадных, 20-21 красавіка, пацяплення не прадбачыцца. Сіноптыкі папярэджваюць аб кароткачасовых ападках і ранішніх туманах.
🇮🇱 У Ізраілі назвалі напад Ірану сапраўднай вайной
Пра гэта заявіў Прэзідэнт краіны Іцхак Гэрцаг. Якой будзе адказ на іранскую агрэсію – ён не патлумачыў.
Паводле палітыка, Ізраіль імкнецца да міру, аднак «Хамас» і іранскія проксі зрабілі гэта амаль немагчымым. Ён назваў Іран «імперыяй зла».
Тым часам віцэ-спікер Кнэсета Ханох Мільвідскі заявіў, што адказ Ірану ўсё ж такі будзе:
«Я не думаю, што хоць нехта, знаходзячыся ў здаровым розуме, чакае, што мы не адкажам пасля таго, як па нам былі выпушчаны сотні ракет», – дадаў ён.
☕️ Добрай раніцы, сябры!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺У Варшаве далі першую беларускую музычную прэмію
Праз VPN
Рэпартаж Белсату з музычнай імпрэзы беларусаў за мяжой.
🔺У Кіеве прайшла маштабная акцыя ў падтрымку ваеннапалонных
Праз VPN
Ініцыятыва «Не маўчы. Палон забівае» зладзіла акцыі ў падтрымку палонных абаронцаў «Азоўсталі» ў розных гарадах Украіны. Белсат паказвае, як яна прайшла ў Кіеве.
🔺Чаму Іран атакаваў Ізраіль?
Праз VPN
Звыш 200 дронаў-камікадзэ і дзясяткі крылатых ракет паляцела з Ірану ў бок Ізраілю. Гэтая атака нагадвае расейскія ўдары па Украіне, толькі ў дзясятак разоў больш маштабная. На шчасце, 99 % запушчанага было збітае. Навошта ўвогуле была гэта атака?
#штопачытаць
🔍 Як «Беларускія латарэі» прыносяць дзясяткі мільёнаў рублёў для бізнес-імперыі Лукашэнкі
Працяг нашага сумеснага з BELPOL расследавання, першую частку якога можна пачытаць тут.
А новы эпізод чытайце вось тут:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❤️ Святлана Ціханоўская асудзіла напад Ірану на Ізраіль ды нагадала, што супраць Ізраілю выкарыстоўваюцца тыя ж дроны, што і супраць Украіны
Яна таксама падкрэсліла падабенства аўтарытарных рэжымаў у Беларусі, Расеі ды Іране, якія пачыналі з рэпрэсіяў супраць уласных народаў, а ў выніку ўвязаліся ў міжнародныя вайсковыя канфлікты.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
👮♂️ Жоўты малюск карае за недазволеную паркоўку ў Нью-Ёрку! Ён не адліпне ад лабавога шкла, пакуль не заплаціш!
Нью-ёркская паліцыя ўкараняе новы інструмент, накіраваны на прадухіленне незаконнай паркоўкі і блакавання руху. Названы Barnacle («Малюск»), ён выкарыстоўваецца для кантролю за паркоўкаю.
У «Малюска» ёсць убудаваны рухавік ды дзве прысоскі. Ён мацуецца да лабавога шкла, а ціск на шкло самарэгулюецца ў залежнасці ад тэмпературы. Калі кіроўца-парушальнік паспрабуе з'ехаць з гэтым інструментам на шкле альбо зняць яго самастойна, паліцыя атрымае адпаведны сігнал.
🤨 Дык як жа зняць Barnacle з аўтамабіля, калі ён там усталяваны? Кіроўцам давядзецца прытрымлівацца інструкцыяў на прыладзе і заплаціць штраф у памеры $185, каб нью-ёркскія «ДАІшнікі» прыбралі яго з аўтамабіля.
🔹Алаіза Пашкевіч (яна ж «Цётка») вядомая большасці як паэтка, але гэта была толькі адна з яе постацяў!
Яшчэ «Цётка» стаяла ля вытокаў беларускага палітычнага руху пачатку XX стагоддзя, спрычынілася да стварэння газет «Наша доля» ды «Наша ніва», а ў часе Першай сусветнай вайны была сястрою міласэрнасці.
👀 Слухайце аповед пра гісторыю жыцця адной з самых недаацэненых дзяячак беларускай культуры у новым выданні «Вусоў Скарыны» на канале «Белсат HISTORY».
💸 Небяспечная тэндэнцыя: аб'ём наяўных грошай у Беларусі істотна павялічыўся
За год іх стала болей ажно на 33%. Эканамістка Настасся Лузгіна ў размове з «Белсатам» растлумачыла, у чым тут падводныя камяні:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤔 Што атрымаецца калі замяніць дырыжора на сабаку?
Польскі аркестр зладзіў такі цікавы эксперымент. Глядзіце, што з гэтага выйшла ☝️
💁🏻♂️ Аператыўны-аналітычны цэнтр пры Лукашэнку ануляваў рэгістрацыю дамену reform.by
Рэдакцыя выдання атрымала адпаведны ліст ад органа, набліжанага да самаабвешчаных уладаў.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇬🇪 «Гарачы» грузінскі дэпутат накінуўся на палітычнага апанента ў парламенце
Гэта адбылося ў працэсе абмеркавання скандальнага закона пра «інаагентаў».
Алека Элісашвілі, які ўзначальвае апазіцыйную партыю «Грамадзяне» быў раз'юшаны выступам лідара парламенцкай большасці Мамукі Мдынарадзэ (партыя «Грузінская мара»).
🤔 Ужо паўгода ідуць размовы пра масавую амністыю, якая плануецца ў Беларусі сёлета. Хто можа выйсці па ёй, а каго пакінуць за кратамі?
Амністыя мусіць быць прымеркаваная да гадавіны вызвалення Беларусі ад нацыстаў у 1944 годзе. Вось толькі ніводнага афіцыйнага дакумента, звязанага з ёй, дагэтуль не апублікавана.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔍 Расследаванне: у 2020-м годзе сілавікі пагражалі чыноўнікам ад імя пратэстоўцаў
Навошта гэта рабілася? Бо працэсы, што адбываліся ў грамадстве, маглі падштурхнуць вялікую частку чынавенства стаць на бок народу.
Да таго ж сілавікі такім чынам «падлівалі масла ў агонь», каб развязаць сабе рукі для больш жорсткіх рэпрэсіяў, якія выходзілі за рамкі закону.
☝️Паглядзіце
📝 Тэкставую версію чытайце вось тут
💪 Збор «Беларусам ад Беларусаў»: мэта – 100 дронаў для Палка Каліноўскага
Яго абвесціў блогер Аляксандр Рыкаў (вядомы як BalaganOFF).
Далучайцеся да акцыі (як ужо зрабіў Лявон Вольскі), аднак толькі ў тым выпадку, калі вы жывеце за межамі Беларусі.
📍Грошы можна пераводзіць сюды:
Rykov Oleksandr
Нумар карткі: 5375 4112 1743 7685
альбо
📍Paypal balaganoffff@gmail.com
📍аднаразовая падпіска на Patreon patreon.com/balaganoff
📍у крыптавалюце:
🔹 USDT ERC20 0xADE930fBAb8f8B98Ca9547C9f0C205BA4DB074b7
🔹USDT TRC20
TYdkgxNCG6t73B5jiV47RCewEmMFpRf2gc
🔹ETH 0xADE930fBAb8f8B98Ca9547C9f0C205BA4DB074b7
Ужо пяць год, як у Нотр-Дам дэ Пары адбыўся пажар
Такое адчуванне, што гэта было зусім нядаўна…
🤡 Прэзідэнт Палестыны абараняў у Маскве вельмі дзіўную дысертацыю
Там ён заяўляў, што «сіяністы падчас Другой сустветнай супрацоўнічалі з нацыстамі». Прыводзім некаторыя тэзісы:
🔻З дазволу нацыстаў сіяністы наведвалі канцлагеры і адбіралі правільных габрэяў.
🔻Пры Галакосце загінула менш за мільён габрэяў.
🔻У 1943 годзе ўзнікла магчымасць адправіць ежу, лекі і пасылкі ў габрэйскія гета ў Еўропе, але сіяністы сарвалі гэтую ініцыятыву.
🔻Ізраіль абыходзіўся з арабамі гэтак жа, як нацысты з габрэямі.
Пра гэта прэзідэнт Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас напісаў яшчэ ў СССР у ў 1982. Такая «навуковая» праца была цалкам засакрэчаная савецкім КДБ.
◾️Памерла Трына Робінс – аўтарка коміксаў з беларускімі каранямі
Ёй было 85 гадоў.
Дачка беларускі габрэяў стала адной з выбітных жанчын ЗША ў галіне коміксаў. У 1970 яна выпусціла першыя коміксы «It Ainʼt Me, Babe», які цалкам былі намаляваныя жанчынамі.
А ў 1985 яна намалявала серыю пра Цуд-жанчыну (Wonder Woman) для DC коміксаў. Раней гэтым займаліся толькі мужчыны.
Трына нарадзілася ў Брукліне ў 1938 годзе. Яе бацькі Макс і Бэсі былі з мястэчка Дубой у Беларусі.
💥 #галоўнае за 14 красавіка
✔️ Іран зладзіў начную атаку на Ізраіль: сур'ёзнай шкоды нанесена не было. Вось як «Жалезны купал» адбіваў удары
✔️ МЗС РБ «глыбока ўсхвалявалася», але не асудзіла Іран. А Святлана Ціханоўская асудзіла
✔️ На пажары ў Бярозаўскім раёне загінулі чацвёра дзяцей
✔️ BELPOL выпусціў фільм пра рэзідэнцыю Лукашэнкі на Менскім моры і звязаную з ёй карупцыю
✔️ Рэпартаж з першай эмігранцкай беларускай музычнай прэміі
✔️ Адбылі тэрміны і выйшлі на волю два палітвязні з Берасця
🔍 Як «Беларускія латарэі» прыносяць дзясяткі мільёнаў рублёў для бізнес-імперыі Лукашэнкі. Частка другая
▪️У Бярозаўскім раёне гарэла хата – у агні загінулі чацвёра дзяцей
Ім было ад 2-х месяцаў да 6 гадоў.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸 Атака Ірану на Ізраіль
🔸 Расследаванне BELPOL аб рэзідэнцыі Лукашэнкі на Менскім моры
🔸 Ці могуць латарэі апынуцца пад санкцыямі і каму ідуць грошы ад прыбыткаў?
🔸 Як сілавікі не давалі хады справе аб пагрозах чыноўнікам і дэпутатам
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/C16heEFUmWo
☝️Нэтаньягу правёў тэлефонную размову з Байдэнам. Той заявіў, што не падтрымае ўдар Ізраіля па Іране
Пра гэта са спасылкаю на свае крыніцы паведамляюць некалькі выданняў, у тым ліку «The New York Times».
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN