Наша старонка з дакументальнымі стужкамі прызнана «экстрэмісцкай»
Суд у Маладечна забараніў Instragram акаўнт «belsat_doc», дзе можна глядзець кіно пра асабістыя гісторыі беларусаў, рэпартажы і дакументалкі пра падзеі ў нашай краіне.
Калі вы жывеце ў Беларусі — калі ласка адпішыцеся дзеля вашай бяспекі. Але мы ўсё роўна раім працягваць глядзець і цікавіцца гісторыяй разам з намі (толькі без падпісак, лайкаў ці каментараў).
Што яшчэ прызналі «экстрэмісцкім» і ад чаго варта адпісацца беларусам унутры краіны — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
#рэпрэсіі #штопаглядзець
😡 Гэтай ноччу восем «шахедаў» прыляцелі ў Беларусь
Усе яны атакавалі Украіну.
Паводле ЗСУ, Расея выпусціла каля 135 баявых беспілотнікаў, з якіх былі збітыя 80. Частка астатніх якраз прыляцела ў нашу краіну.
Каля 23:13 «шахед» зайшоў у раёне Любеча і паляцеў на поўдзень ад Брагіна. У адказ беларуская авіяцыя нават падняла знішчальнік.
Затым яшчэ адзін расейскі дрон рухаўся ў бок Любеча. Каля 00:29 два беспілотнікі зайшлі ў Беларусь з Чарнігаўскай вобласці, а ў 00:44 яшчэ два дроны — праз Камарын.
Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што раніцай пачытаць па дарозе на працу? Прапануем вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
✅ «Нарастанне нявызначанасці». Захад не разумее, як інтэрпрэтаваць паводзіны ўладаў Беларусі
Ці атрымліваецца ў Лукашэнкі гуляць з Захадам?
✅ «Экстрэмісцкі Нобэль»
Як эканамісты паказалі, чаму Беларусь бедная, а іншыя краіны багатыя.
✅ «Беларусы з’язджаюць, плануем закрывацца»
Што з культурніцкімі прасторамі ў Грузіі?
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 17 кастрычніка
▪️У верасні 170 чалавек асуджаны па палітычных матывах.
▪️Сілвікі затрымалі грамадзяніна Ізраіля за каментары пра Лукашэнку.
▪️Ксёндз Павел Лемех з Шуміліна вымушана пакінуў Беларусь.
▪️Жыхара Барысава будуць судзіць, меркавана, за падтрымку Украіны.
▪️У Віцебску затрымалі мужчыну з пашпартамі Украіны і ЗША.
▪️У Беларусі +4 новыя палітвязні.
▪️Палітзняволены Руслан Ліннік не выйшаў на волю з калоніі па адбыцці тэрміну.
🤔 Чым адрозніваюцца месца, места і мястэчка?
Сярод іх хаваюцца ілжэсябры перакладчыка. Як не заблытацца ў гэтых словах тлумачыць Віктар Шукеловіч, паслухайце ☝🏻
Цалкам выданне праграмы «Мова нанова» глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎬
☺️ Файнай музыкі вам на вечар
Новы трэк «Дадому» ад гурта KRIWI, які распавядае тое, пра што мы так марым…
Паглядзіце! youtu.be/WPcQtRFIch4
#штопаслухаць
📍Польшча створыць спецпадраздзяленне для «фізічнай аховы мяжы»
Пра гэта заявіў міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семоняк. Таксама ён падкрэсліў, што Польшча мусіць «аднавіць кантроль над тым, хто заязджае і выязджае з краіны».
«Кожны дзень мы сутыкаемся са спробамі [нелегальнага] мінання мяжы, – сказаў ён. – Верасень быў найгоршым месяцам [у гэтым сэнсе]. Гэтая тэндэнцыя пагоршылася. Аднак мы лічым, што інвестыцыі, укладзеныя ў загароду [на мяжы з Беларуссю], прыносяць вынікі».Читать полностью…
❤️ Беларуску намінавалі на міжнародную прэмію па дзіцячай літаратуры
Мастачку Кацярыну Дубовік могуць узнагародзіць прэміяй Астрыд Ліндгрэн за афрамленне кнігі для дзяцей.
Раней дзяўчына ўжо атрымлівала прэмію Цёткі за найлепшую ілюстрацыю. Ці стане яна лаўрэаткай новай прэміі стане вядома 1 красавіка 2025 года.
Дарэчы, прэмія скаладае пяць мільёнаў шведскіх кронаў і з’яўляецца найбуйнейшай у гэтай сферы.
❗️Забіты лідар ХАМАСу Ях'я Сінвар
Менавіта ён быў галоўным арганізатарам тэрарыстычнага ўварвання ў Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года.
Сінвар быў ліквідаваны жаўнерамі Цагаль падчас аперацыі ў Газе. Ён стаў кіраўніком палітбюро групоўкі пасля Ісмаіла Ханіі.
👆На фота Ях'я Сінвар трымае дзіцё з аўтаматам.
📺 Навіны за 5 хвілінаў
🔻Сям'я з 12-ці чалавек пераехала з Літвы ў Беларусь. Усё праз «дыскрымінацыю мовы».
🔻Чатыры «шагэды» заляталі ў паветраную прастору Беларусі.
🔻Сілавікі затрымалі грамадзяніна Ізраілю за абразу Лукашэнкі.
🔻Марк Рутэ: у будучыні Украіна можа далучыцца да НАТО ў якасці 33-га ці 34-ца чальца.
Глядзіце ў кароткім выданні навінаў на Белсаце.
🤔 Чытаеце навіны ў Google News? «Белсат» ўжо і там!
Падпісвайцеся на нас (калі гэта бяспечна) і будзем разам прасоўваць беларускую мову ў Google.
Наша старонка ў Google News
🤦♂️ «Грандыёзны» саюзны самалёт «Асвей»
Закон аб стварэнні ў Баранавічах вытворчасці самалёта і дэталяў да яго падпісаны
Каму і навошта ён патрэбны – паглядзіце ☝️
Чаму ў адных краінах зарабляюць больш, чым у іншых?
Нобэлеўскія эканамісты далі адказ, які беларусам будзе проста зразумець. Хочаце ведаць, чаму Беларусь бедная, а іншыя краіны багатыя? Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Новы кіраўнік NATO адказаў, калі Украіна стане чальцом альянсу
«Выглядае, што Украіна будзе 33-м чальцом. Але, магчыма, перад імі вынырне хтосьці іншы. Таму пытанне цяпер пра храналогію», ‒ падкрэсліў Марк Рутэ.
Паводле яго, саюзнікі працуюць над тым, каб пракладваюць мост да сяброўства Украіны.
«Калі ёсць канкрэтнае пытанне «Калі?», я не магу даць на яго адказ цяпер, на гэты момант. Але мы працуем над усімі гэтымі кірункамі, каб насамрэч яны аднойчы сталіся сябрамі NATO», ‒ дадаў кіраўнік NATO.
😡 У верасні 170 чалавек асуджаны па палітычных матывах
Усіх іх пакаралі крымінальнымі артыкуламі. Пад пераслед трапілі цэлыя сем'і або групы сваякоў. Некаторых людзей асудзілі паўторна.
Паводле праваабаронцаў, асуджана 124 мужчыны і 46 жанчын.
Часцей за ўсё (46%) беларусаў судзілі па 342 КК — «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак».
#рэпрэсіі
«У інтэрнэт пратачыліся фатаграфіі абвінавачанага. Было публічнае лінчаванне...»
Адвакат падазраванага ў забойстве Лізы прадставіў новыя ўмовы перад судом, і, здаецца, польскі пракурор можа на іх пагадзіцца. Чаго чакаць ад паседжання, распавядзем ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
😱 У Польшчы ля мяжы з Беларуссю прызямліўся паветраны шар з 1 200 пачкамі цыгарэтаў
І гэты выпадак не адзіны: у пачатку кастрычніка і ў верасні падобныя шары знаходзілі на тэрыторыі памежнага Падляскага ваяводства.
Цяпер Служба аховы дзяржаўнай мяжы ініцыюе папраўкі ў заканадаўства, каб атрымаць права ўжываць агнястрэльную зброю супраць невядомых аб'ектаў, якія залятаюць на тэрыторыю краіны па паветры.
💥 #галоўнае за 17 кастрычніка
▫️У Беларусь зноў заляталі расейскія дроны.
▫️Вялікая Брытанія не прызначыла свайго абмасадара ў Беларусь.
▫️Украіна будзе чальцом NATO — новы кіраўнік альянску.
▫️Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць «ценявога флоту» Пуціна.
▫️Паўночная Карэя можа адправіць 10 000 салдат дзеля дапамогі Расеі.
▫️Забіты новы лідар ХАМАСу Ях'я Сінвар.
▫️Беларуску намінавалі на міжнародную прэмію па дзіцячай літаратуры.
▫️Польшча створыць спецпадраздзяленне для «фізічнай аховы мяжы».
🫠 Рэжым «згубіў ключы ад раю, таму дзверы цяпер адчыненыя ўвесь час»: «камісія па вяртанні» цяпер будзе пастаяннай
Раней тэрмін яе дзеяння быў абмежаваны 31 снежня 2024 года. Таксама яна будзе разглядаць звароты беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца не толькі за мяжой, але і на тэрыторыі Беларусі.
Ды і гэта яшчэ не ўсе змены ў працы «камісіі». Што там намяняў Лукашэнка, чытайце ў нашым артыкуле (праз VPN).
❓Як думаеце, ці стане там больш зваротаў?
🐧Лукашэнка збіраецца ў Антарктыду. Што ён там забыў?
Пра гэта сёння ў «ПраСвеце» з Юліяй Лабанавай. Госці праграмы палітычны каментатар Сяргей Пеляса і Юрый Дракахруст, журналіст радыё «Свабода». А таксама ў новым ваданні⤵️
🔹Чаму ён пачаў падкупаць свой жа электарат
🔹Чаму Ксенія Сабчак прыехала ў Беларусь да Пратасевіча?
🔹Навошта злілі інфармацыю пра сакрэтныя перамовы эмісара Лукашэнкі са спецслужбамі ЗША?
🔹Ці ліст Стралкова-Гіркіна з калоніі мог напужаць Лукашэнку?
Цалкам выданне глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️
🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
📌20 гадоў таму ў Беларусі прайшоў рэферэндум. У выніку Лукашэнка атрымаў магчымасць балатавацца неабмежаваную колькасць разоў.
📌Паседжанне Еўрапейскай Рады на ўзроўні лідараў краінаў. У Брусель выправіўся Уладзімір Зяленскі каб прадставіць свой план.
📌Генпракуратура пачала пошукі Крыжа Еўфрасінні Полацкай, Слуцкіх паясоў ды іншых каштоўнаўнасцяў, якія вывезлі з Беларусі. Пры гэтым не кажуць, што асноўная частка артэфактаў можа быць у Расеі.
📌Белстат: Тэмпы росту ВУП у верасні запаволіліся да 4,5 %
https://www.youtube.com/watch?v=p0am6_AX7js
Грузія ўжо не тая? Чаму беларусы больш не выбіраюць гэты накірунак?
Усё проста: пачытайце, што сталася з праектамі нашых суайчыннікаў у Грузіі і самі ўсё зразумееце — ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
«Давайце шчыра: ніхто не ведае, шантажуюць Пратасевіча ці не»
Рэдактарка «Белсату» пракаментавала сітуацыю вакол Рамана Пратасевіча. Ці можна яго лічыць закладнікам рэжыму і што яшчэ варта ведаць — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
⚪️🔴⚪️ У гэты дзень 25 гадоў таму беларусы сказалі сваё «не» інтэграцыі з Расеяй
17 кастрычніка 1999 года адбыўся Марш свабоды. Што адбывалася ў гэты дзень, узгадваем у нашым відэа.
Паглядзіце!
Паўночная Карэя можа адправіць 10 000 салдат дзеля дапамогі Расеі
Акрамя таго, ужо фармуецца дэсантны батальён з 3 000 карэйцаў для вайны з Украінай. Пра гэта паведамляе выданне NV.
«Расея разлічвае на ўзмацненне паўночнакарэйскай арміі, бо не паспявае з мабілізацыяй. Яны занадта шмат страчваюць на полі бою, і настроі ў грамадстве такія, што людзі выступаюць супраць мабілізацыі», — мяркуе Зяленскі.
Інстытут вывучэння вайны (ISW) таксама піша пра невялікі кантынгент жаўнераў Паўночнай Карэі, якія ўжо дзейнічаюць у раёне Данецку.
Ого, здаецца Расея пазбавіцца найважнейшай крыніцы даходаў для вайны
Справа ў тым, што Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць «ценявога флоту» Пуціна. Што гэты, распавядзем ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
💲Ужо другі дзень долар трымае гадавы максімум
Паглядзіце, як сёння выглядаюць курсы валютаў у Беларусі.
#курсывалютаў
Памятаеце рэферэндум, які дазволіў Лукашэнку кіраваць вечна?
Гэта было 20 гадоў таму... Узгадваем той дзень у нашым belsat_tv">TikTok. Паглядзіце і падпісвайцеся!
Ці атрымліваецца ў Лукашэнкі гуляць з Захадам?
Вызваленне палітвязняў, а потым аднаўленне рэпрэсіяў. Рыжанкоў і Васкрасенскі пасылаюць сігналы на дыялог, а ў Менск прыязждае чалавек з Вашынгтону. «Белсату» стала вядома, што дапускаюць у заходніх дыпламатычных колах.
Якіх крокаў цяпер чакаюць ад Лукашэнкі, каб Захад пайшоў на дыялог — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
😉 Вядучы «Белсату» прайшоў тэст на сапраўднага беларуса
У новай праграме «Мова Нанова» вы даведаецеся: чым адрозніваюцца месца, места і мястэчка, і як правільна чытаць беларускую вышыўку.
Глядзіце новае выданне тут: youtu.be/XmHAX6Qm0r4