❓Чаму палітыкі «жорсткай рукі» часта здабываюць папулярнасць?
❓Як традыцыі постсавецкай прасторы ўплываюць на схільнасць людзей да сузалежнасці?
👆 Паслухайце, што на гэтыя пытанні адказвае псіхалагіня Паліна Кавальчук, у відэа.
А поўнае выданне «Трэба пагаварыць» на тэму сузалежных дачыненняў глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE» 📺
📷 У Варшаве распачаўся марш «Яе звалі Ліза», прысвечаны памяці згвалтаванай і забітай беларускі
За жывой трансляцыяй можна сачыць тут
💬 «Панікёрства і ныццё трэба адкладваць. Так войны не перамагаюцца»
На Youtube-канале «Гадзіннічак цікае» аналітыкі Арцём Шрайбман, Яўгенія Сугак і Рыгор Астапеня абмеркавалі стан дэмакратычных сілаў Беларусі і прыйшлі да высновы: апазіцыя ў тупіку. Ім завочна адказаў Франак Вячорка на канале «Народный репортёр» Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна.
«Белсат» каротка пераказвае дзве гадзіны завочнай дыскусіі:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔹Колькасць так званых «ваенна-патрыятычных клубаў» для падлеткаў у Беларусі набліжаецца да тысячы
Пра гэта піша @motolkohelp са спасылкаю на экспертаў @iSANS_Belarus.
На мінулым тыдні кіраўнік МУС РБ Кубракоў заявіў, што ў Беларусі дзейнічае 135 «ваенна-патрыятычных клубаў», у якіх займаюцца каля 5 тысячаў дзяцей. Аднак эксперты адзначаюць, што гэта толькі тыя клубы, якія прыпісаныя да структуры Міністэрства ўнутраных справаў.
Ёсць такія самыя клубы на базе частак Мінабароны, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Памежнага камітэта ды іншых ведамстваў. І калі палічыць іх усе сумарна, то вымалёўваецца лічба прыкладна ў 900-950 «ваенна-патрыятычных» ячэек.
☝️Па Адэсе быў нанесены ўдар падчас знаходжання там Зяленскага і прэм'ер-міністра Грэцыі
Першым пра здарэнне напісала грэчаскае выданне «Протатэма». Яно сцвярджала са спасылкаю на свае крыніцы, што расейцы ўдарылі па лакацыі прыкладна за 150 метраў ад картэжа прэзідэнта Украіны, побач з якім у той момант знаходзілася грэчаская дэлегацыя. З афіцыйных асобаў, папярэдне, ніхто не пацярпеў.
Украінскія СМІ не пацвярджалі ўдар менавіта «па картэжы Зяленскага».
Пазней сам украінскі прэзідэнт падчас свайго сумеснага выступу з прэм'ерам Грэцыі Кірыякасам Міцатакісам пацвердзіў факт удару па Адэсе і наяўнасць загінулых. Міцатакіс дадаў, што сірэну яны разам з Зяленскім ды афіцыйнымі дэлегацыямі пачулі, знаходзячыся ў адэскім порце. Неўзабаве непадалёк прагрымелі выбухі – ніхто нават не паспеў дайсці да сховішчаў.
👀 Новы выпуск «Фельетонаў Лупача» – пра «выбары», якіх у Беларусі па-сапраўднаму няма ўжо 30 гадоў, але якія працягваюць праводзіць «для галачкі»
Сам Зміцер Лупач з 1994 па 1996 гады быў сябрам выбарчых камісіяў. Ён кажа, што выбары тады былі неідэальныя, але галасы лічыліся як мае быць.
З 1996-га ж стала ўкараняцца практыка, якая працягваецца і па сённяшні дзень – фокусы з датэрміновым галасаваннем, якія дазваляюць лёгка рабіць фальсіфікацыі.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ У парламенце Балгарыі з'явіцца група сяброў дэмакратычнай Беларусі
✔️ У МЗС РБ падсумавалі эканамічныя вынікі мінулага году
✔️ Актывіст Андрэй Кудзік не выйшаў на волю пасля 15 содняў арышту. На яго завялі крыміналку
✔️ Праўдападобна, Расея ўпершыню знішчыла ва Украіне ўстаноўку HIMARS
✔️ У Берасці ды Жабінцы наркакантроль спаймаў трох кур'ераў псіхатропных рэчываў
✔️ У ЗША сканчваецца «супераўторак» (дзень праймерыз у некаторых штатах). Лідзіруюць прадказальна Трамп і Байдэн
✔️ Да канца тыдня беларускія ДАІшнікі актыўней возьмуцца выяўляць нецвярозых кіроўцаў
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💁🏻♂️ Беларуса, які крытыкаваў Літву ў размове ў відэаблогеркай, пазбавілі дазволу на жыхарства
Сярод іншага, падчас праверкі, учыненай Дэпартаментам міграцыі, высветлілася, што ён працаваў не ў тым месцы, якое дэклараваў падчас падачы на ВНЖ.
Відэа, у якім мужчына кажа, што не вучыць літоўскую мову, бо яна яму не патрэбная, а таксама называе «дурачкамі» мясцовых палітыкаў, было выдаленае амаль тыдзень таму на просьбу самога беларуса. Аднак яно ўсё роўна паспела завірусіцца ў літоўскім сегменце інтэрнэту, што і выклікала непрыемныя для мужчыны наступствы.
😨 У еўрапейскіх краінах фіксуецца ўспышка «папугайнай ліхаманкі»
Хвароба мае такую назву, бо вірус пераносяць не толькі дзікія, але і хатнія птушкі. Вядома ўжо мінімум пра 5 смерцяў ад арнітозу, як ён называецца па-медычнаму.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤔 Экспарт мінімальны, імпарт жа ставіць рэкорды. Разбіраемся ў тым, як цяпер выглядае гандаль паміж Беларуссю і Польшчай
Напрыклад, з 2022 года Беларусь рэзка стала закупляць у Польшчы транспартныя сродкі і запчасткі да іх. Калі ў 2019-2021 гадах сумы паставак такой прадукцыі не даходзілі нават да € 100 млн, то ў 2022-м ужо склалі € 321 млн, а летась наогул € 931 млн.
Яшчэ болей статыстыкі на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Былы палітвязень Андрэй Кудзік зноў затрыманы
Мужчына не выйшаў на волю пасля «содняў», на яго завялі новую крымінальную справу.
Паводле праваабаронцаў, арыштавалі Андрэя за нібыта абразу прадстаўніка ўлады (ч.1 арт.369 КК).
Нагадваем, у лютым 2022 года беларусу прысудзілі 2 гады калоніі за «парушэнне грамадскага парадаку». А ў 2023-м яму прысудзілі 15 содняў за віншаванне Украіны з Днём Незалежнасці ў TikTok.
😢 Трэба падаць падатковую дэкларацыю, а вы не ведаеце, як гэта рабіць?
Нічога страшнага! Проста і зразумела распавядзем, як абысці штрафы, якія падаткі плаціць, а якія – не:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☕️Добры дзень, шаноўныя!
Сёння, 87 год таму нарадзіўся адзін з аўтараў сучаснага гербу «Пагоня» Уладзімір Крукоўскі. А мы працягваем прыносіць вам цікавае, каб пачытаць раніцою:
🔺З 2020 года за палітыку пакаралі «крыміналькамі» 1030 жанчын
Праз VPN
Лукашэнка заяўляў, што «не ваюе з жанчынамі», аднак статыстыка кажа іншае. Рэжым караў іх на 15 і нават на 20 гадоў калоніі. Сабралі самыя жорсткія прысуды.
🔺У Беларусі прыдумалі, як забіраць больш хлопцаў у армію
Праз VPN
SMS-прывітанне ад ваенкамата, велізарныя штрафы для «ўхілістаў» і кантракты для ўсіх – коратка распавядзем пра новыя змены ў законе аб нацбяспецы.
🔺Беларусы глядзяць на будучыню эканомікі з аптымізмам?
Праз VPN
Толькі 26 % рэспандэнтаў лічаць, што стан эканомікі «хутчэй дрэнны». Людзі цяпер менш зберагаюць грошы, купляюць валюту і масава ўкладаюць іх у нерухомасць. А што на гэта кажуць міжнародныя эксперты?
#штопачытаць
🔹Грамадзянін РФ збег у Грузію пасля пераследу з боку расейскай паліцыі. Аднак там яго затрымалі і выдалі назад у Расею
Ількін Мелікаў сцвярджае, што ў гэтым бралі ўдзел грузінскія паліцэйскія.
Мужчыну вінавацяць ва «ўдзеле ў дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі “Нижневартовский джамаат”».
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁🏻♂️ Лукашэнкаўцы працягваюць «наезды» на ідэалагіна блізкую ім прыхільніцу «русского мира» з Віцебска
Цяпер Эльвіра Мірсалімава паскардзілася, што яе ўключылі ў сумнавядомую базу «Беспорядки».
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📹 На маршы ў памяць забітай Лізы зладзілі «Хвіліну крыку»
«Мы крычым, бо яна не магла», – кажуць удзельнікі.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸«Горадня Азот» атруціла горад. З’явілася зона адчужэння, з якой трэба ўцякаць;
🔸 Літва плануе зрабіць больш жорсткімі патрабаванні да працаўнікоў–замежнікаў;
🔸 Марш «Яе звалі Ліза» і сітуацыя з гвалтам у Беларусі;
🔸 Колькі страціла тэхнікі на фронце расейскае войска;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=TIpEu_KWY3s
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🇵🇱 У цэнтры Варшавы зноў пратэставалі фермеры. Гэтым разам дайшло да жорсткіх сутычак з паліцыяй
У праваахоўнікаў ляцелі камяні, бутэлькі і петарды. У адказ паліцыя ўжывала слёзацечны газ ды святлошумавыя гранаты.
Былі затрыманыя дзясяткі чалавек.
👨🦳 Гэтага беларуса называлі «добрым белым богам»
Гісторыя нашага суайчынніка Бенедыкта Дыбоўскага неверагодна насычаная і поўная прыгодаў. Паўстанне, Сібір, Камчатка, навука і падарожжы.
У новым выданні «Вусоў Скарыны» мы распавядаем пра знакамітага навукоўца і даследчыка Сібіры Бенедыкта Дыбоўскага і пра тое, чаму алеуты далі яму незвычайную мянушку.
📍Сёлета ў Менску будуць масава рамантаваць супрацьрадыяцыйныя сховішчы
Больш за ўсё такіх сховішчаў месціцца ў Партызанскім, Ленінскім ды Цэнтральным раёнах сталіцы.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍Чыноўнікі са сферы адукацыі хочуць павялічыць набор у рэгіянальныя ВНУ. А ў сталічныя, наадварот, паменшыць
Яшчэ ў планах − павялічыць колькасць бюджэтных месцаў.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤩 Сёння адзначаецца Дзень печыва «Oreo»
Пазнавальнае чорнае печыва з белай начынкай ведаюць многія. «Oreo» ужо больш за 100 гадоў і гэта самае прадаванае печыва ў свеце!
З’явілася цэлае свята з пэўнай традыцыяй, глядзіце якой👆🏻
🔹Ваенком зможа даслаць павестку праз SMS, а за ўхіленне ад прызыву – больш жорсткая адказнасць. Разабралі на нашым сайце свежы законапраект
Ён мае назву «Аб зменах законаў па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі». Лукашэнка законапраект пакуль не падпісаў, аднак Палата прадстаўнікоў ужо прыняла яго ў другім чытанні на мінулым тыдні.
Што зменіцца для прызыўнікоў, чытайце па спасылцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️У Бярозе зноў прайшла аблава сілавікоў
Адзін з лукашэнкаўскіх каналаў паведаміў пра затрыманне ў райцэнтры яшчэ як мінімум пяці чалавек (раней, у панядзелак, стала вядома пра затрыманне чацвярых).
На «пакаяльных відэа» мужчыны кажуць пра свой удзел у пратэстах-2020. Адзін гаворыць, што працуе дальнабойнікам у Літве, і называе свой заробак. Імёны і род дзейнасці іншых затрыманых невядомыя.
💟 Набівае тату з беларускім арнаментам, што лучыць землякоў з Радзімаю
Настасся марыла стаць юрыстам і дапамагаць людзям. Але расчаравалася ў прафесіі і купіла тату-машынку.
На выбарах у 2020 годзе Настасся і ейны муж былі назіральнікамі. Калі заставацца ў Беларусі стала небяспечна, маладая сям’я пераехала ў Грузію.
Цяпер дзяўчына дапамагае рэалізоўваць беларусам іх запыт на нацыянальнае – набівае тату з беларускім арнаментам.
▶️ Глядзіце гісторыю Настассі ў праграме «Беларускі свет» на YouTube-канале «Белсат Life»
Пенсія ўсё роўна будзе!
😎 Беларускія пенсіянеры змогуць атрымліваць выплаты ў Польшчы нават без звяртання ў лукашэнкаўскія дзяржорганы
Галоўны момант, каб беларусы ва ўзросце былі пад міжнароднай абаронай. Пра гэта заявіў намеснік міністра сацыяльнай палітыкі Себасцьян Гаеўскі на сустрэчы з Паўлам Латушкам.
Акрамя таго, стаж працы ў Беларусі хочуць залічваць адраз без пацвярджэння з боку ўладаў РБ.
🤢 У беларускіх студэнтаў зʼявіўся падручнік па «гісторыі Саюзнай дзяржавы»
«Цяпер ніякая трэцяя сіла не можа аказваць уплыву на розумы маленькіх і маладых грамадзян сваёй Айчыны
Часы, калі зместам школьных падручнікаў рулілі замежныя фонды, адышлі ў Расеі і Беларусі ў мінулае, спадзяюся, назаўжды» – заяўляе адзін з аўтараў.
Над падручнікам працавалі расейскі МДУ, НАН Беларусі, гістфак БДУ і Акадэмія кіравання пры Лукашэнку. Галоўнай іх мэтай было – «адзінае бачанне гісторыі».
💥 #галоўнае за 5 сакавіка
✔️ Людзям, якія данацілі на рэабілітацыю згвалтаванай у Варшаве беларускі, сталі вяртаць грошы назад. У той жа час распачаўся новы збор – на пахаванне дзяўчыны
✔️ Вольга Гарбунова атрымала міжнародную ўзнагароду ў Белым доме
✔️ Украінскія вайскоўцы падбілі яшчэ адзін расейскі карабель
✔️ Разбіраем, чаму польскія фермеры блакуюць мяжу з Украінай, але не блакуюць мяжу з Беларуссю
✔️ Аналізуем, што адбываецца на мяжы Беларусі з Еўразвязам пасля закрыцця Літвою чарговых КПП
✔️ У працы Facebook ды Instagram адбыўся глабальны збой. Сэрвісы былі недаступныя прыкладна пару гадзінаў
#рэпрэсіі (сёння месцамі нечаканыя):
▫️У Крупках судзілі вайскоўца за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Раптоўна суд вынес апраўдальны вырак
▫️Прыхільніца «русского мира» з Віцебску ўнесеная ў базу «Беспорядки»
▫️Галоўную бухгалтарку магілёўскага прадпрыемства затрымалі за 800 каментароў з крытыкай «прадстаўнікоў улады». А ў Горадні быў затрыманы мужчына, якому закідаюць удзел у паслявыбарчых пратэстах
💔 Дзмітрый Халяўкін
Пра затрыманне траіх удзельнікаў гурта Nizkiz стала вядома 6 студзеня 2024 году. Тады ў Магілёве былі затрыманыя вакаліст і аўтар песень Аляксандр Ільін, бас-гітарыст Сяргей Кульша і бубнач Зміцер Халяўкін. Яны працягвалі жыць у Беларусі, часам выязджаючы ў іншыя краіны на канцэрты, але пры гэтым вяртаючыся на радзіму.
ГУБАЗіК апублікаваў «пакаяльнае відэа» з затрыманымі музыкамі гурта. Іх вымусілі сказаць, што яны «выйшлі на вуліцу для ўдзелу ў беспарадках і спявалі песні для пратэстуючых, у тым ліку для Белсат», і што яны «бліжэйшыя 5 гадоў будуць спяваць у месцах пазбаўлення волі». Затрыманых таксама прымусілі праспяваць радок са сваёй знакамітай песні «Правілы», кліп на якую знялі падчас акцый пратэстаў.
📩 Падтрымайце палітвязня: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
📍Сэрвісы кампаніі Meta ачунялі пасля маштабнага збою. Яны былі недаступныя некалькі гадзінаў
Паводле інфармацыі з некаторых крыніцаў, збой быў справакаваны тым, што хусіты парэзалі кабель у Чырвоным моры. Але гэта недакладна.
Тым часам у «жывых» сацсетках (кшталту X) пасыпаліся мемасікі, прысвечаныя сітуацыі 🫠