🕯 У Адэсе развіталіся з чатырохмесячным Цімафеем і ягонай маці Ганнай
У тую ноч Ганна з малодшым сынам заснулі разам на ложку. Іхныя целы так і знайшлі – у абдымках адно аднаго.
📌 У ноч на 2 сакавіка дрон-камікадзэ разбурыў частку дома ў Адэсе, загінулі 12 асобаў, у тым ліку 5 дзяцей.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 ФСБ забіла беларуса, які ўдзельнічаў у пратэстах у 2020 годзе;
🔸 Баевікі ПВК «Вагнэра» могуць афіцыйна далучыцца да лукашэнкаўскага войска;
🔸 Беларускія спецслужбы вярбуюць літоўцаў.Літвы бачыць пагрозу з боку рэжыму Лукашэнкі;
🔸 Марш «Яе звалі Ліза»;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=wUggKg8hhKs
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
😉 Трэніровачная порцыя жаночага свята па-беларуску
Выправіліся ў паход па старонках дзяржаўных медыяў Беларусі. Паказваем ☝️
🤔 Хто яна - сярэднестатыстычная беларуска?
Пра гэта Белстат распавёў у статыстычным аглядзе да 8 сакавіка. Сцісла:
📌 Сярэдні ўзрост – 43,6 года. Мае вышэйшую або сярэднюю спецыяльную адукацыю;
📌 У шлюб уступаюць у сярэднім у 26,5 гадоў. Сярэдні ўзрост пры нараджэнні дзіцяці да 2023 года – 30 гадоў;
📌 У 2023 годзе кожны другі кіраўнік у краіне – жанчына;
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📷 Фотафакт. Дрэва са станікамі з'явілася ў Менску
Яно з'явілася каля галоўнага офісу кампаніі Mark Formelle. Там кажуць:
Не стоит воспринимать бельевое дерево буквально. Это арт-объект, символизирующий творчество, праздник, жизнь, реализацию желаний. Есть дерево новогоднее. Пусть будет и дерево весеннее.
☝️ Мужа і жонку затрымалі на выездзе з Беларусі. Яны ехалі ў госці да дзяцей
Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», Мікалаю і Іне Шляжко прысудзілі па 2,5 гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняй хіміі»).
Доказам па справе былі фотаздымкі на тэлефоне, на якіх муж і жонка знаходзіліся на праезнай частцы падчас мірнага схода
📌 Нагадваем, што варта пачысціць свае дэвайсы, асабліва перад выездам за мяжу. Небяспека цяпер можа чакаць вас не толькі на ўездзе ў Беларусь, але і на выездзе
Вось тут, тут і тут некалькі карысных парад з гэтай нагоды
Вялікі гайд па інфармацыйнай бяспецы ПА СПАСЫЛЦЫ ✅
#рэпрэсіі
☝️ «BELPOL» назваў фікцыяй кадры «спецаперацыі» ФСБ з забойствам беларуса
«BELPOL» пракаментавала відэа ФСБ з, як сцвярджаецца, спробаю затрымаць беларуса Мікалая Аляксеева:
Відэа мае відавочна пастаноўны характар. Мяркуем, відэа знятае ўжо пасля забойства Аляксеева, калі ён быў забіты насамрэч. Дзеянні супрацоўнікаў спецпадраздзялення ФСБ не адпавядаюць тактыцы захопу аб’ектаў, якія могуць быць узброеныя
🥃 Алкаголь толькі для рытуальных абрадаў
У Бабруйску праводзяць дні цвярозасці. Паведамляецца пра цэлы тыдзень цягам году – 21 і 29 сакавіка, 17 траўня, 16 жніўня, 2 верасня ды 15 і 21 лістапада
У гэты дні абмяжуюць продаж алкаголю, але ёсць нюансы: абмежаванні не датычаць продажу алкаголю на разліў, а таксама «не распространяются на реализацию алкогольных напитков розничными торговыми объектами для проведения ритуальных обрядов и свадебных торжеств»
💁 Кажуць, што гэта ў мэтах «пропаганды (популяризации) здорового образа жизни, профилактики пьянства и алкоголизма, борьбы с ними».
🤔 Ацаніце эфектыўнасці спосабу прафілактыкі алкагалізму ад 1 да 10
❗️ Відэа. Расейскія СМІ называюць забойства беларуса «предотвращением теракта»
☝️ Увага, відэа змяшчае жорсткія кадры
Паводле расейскіх праўладных медыяў са спасылкай на ФСБ, «грамадзянін Беларусі з нацыяналістычнага «Палка імя Кастуся Каліноўскага» планаваў узарваць адміністрацыйны будынак»:
Мужчина был завербован украинскими спецслужбами, при задержании открыл огонь по сотрудникам спецслужб и был нейтрализован.
🔻 Cупрацоўнікі ФСБ застрэлілі беларускага грамадзяніна Мікалая Аляксеева
Паводле звестак @astrapress, гэта здарылася пры спробе затрымаць мужчыну. Ён нібыта аказаў супраціў.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
(артыкул будзе дапоўнены)
Сталіца «экстрэмізму»: з 2020-га ў Менску распачалі больш за сем тысячаў «крыміналак»
Пра гэта заявіў намеснік старшыні менскага СК. Паводле яго, яшчэ да тых самых «выбараў», некалькі групаў за мяжой «захапілі ўвагу беларусаў» і «кіравалі свядомасцю грамадзян».
Нагадваем, па стане на 7 сакавіка ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1414 чалавек. Рэжым Лукашэнкі працягвае рэпрэсіі, пра некаторых палітвязняў няма звестак ужо год, а ў турмах адбываюцца смерці актывістаў.
#рэпрэсіі
😡 Баевікоў Вагнэра хочуць афіцыйна запісаць у беларускае войска
Пра гэта паведаміла ініцыятыва «BELPOL». Дзеля гэтага, у бліжэйшы час унясуць змены ў закон аб вайсковую службу па кантракце.
Замежнікі, паводле гэтых планаў, змогуць ісці ва ўнутраныя войскі і армію на званні салдата, сяржанта і старшыны. Першы кантракт будзе на год, другі – на пяць. Замест прысягі – «абавязак» выконваць Канстытуцыю Беларусі.
Такім чынам, Лукашэнка перад «выбарамі» атрымае «законнае» фармаванне, якое выканае любы загад самаабвешчанага.
☕️ Добры дзень, шаноўныя!
Прынеслі вам ранішняе чытво – 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺Што беларусам рабіць падчас «выбараў» у 2025?
Праз VPN
«Апазіцыя ў тупіку» – такую выснову зрабілі аналітыкі на Youtube-канале «Гадзіннічак цікае». Іншае меркаванне мае Франак Вячорка. Цяпер у інтэрнэце зʼявіліся дзве гарачыя дыскусіі адносна дэмсілаў і будучыні краіны. Коратка пераказваем кожную.
🔺Беларуса, які крытыкаваў літоўцаў, пазбавілі ВНЖ
Праз VPN
Хлопец жыве ў Літве з 2019 года, мае дазвол на жыхарства і працуе. Аднойчы ён выклаў у YouTube відэа, у якім заявіў, што яму не падабаецца Літва, яе законы, улада і кошты. Цяпер ён пазбаўлены дазволу на жыхарства. Разбяромся, як так здарылася.
🔺Галоўным кандыдатам ад рэспубліканцаў у ЗША стане Трамп
Праз VPN
Ягоная суперніца Нікі Гэйлі сышла з гонкі і заявіла, што цяпер для краіны час Доналда Трампа. А як там у дэмакратаў, зноў Байдэн? Распавядаем, што вядома пра выбары ў ЗША.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 6 сакавіка
✔️ У Варшаве прайшоў марш памяці згвалтаванай і забітай беларускі. Трохі фотаздымкаў і відэа тут.
✔️ Беларуса, які крытыкаваў Літву ў размове ў відэаблогеркай, пазбавілі дазволу на жыхарства
✔️ Польшча гатовая плаціць пенсіі беларусам (пры некаторых умовах)
✔️ Па Адэсе быў нанесены ўдар падчас знаходжання там Зяленскага і прэм'ер-міністра Грэцыі
✔️ Ваенком зможа даслаць павестку праз SMS, а за ўхіленне ад прызыву – больш жорсткая адказнасць. Разабралі на нашым сайце свежы законапраект
✔️ Экспарт мінімальны, імпарт жа ставіць рэкорды. Разбіраемся ў тым, як цяпер выглядае гандаль паміж Беларуссю і Польшчай
#рэпрэсіі:
▫️Былы палітвязень Андрэй Кудзік не выйшаў на волю пасля адміністратыўнага арышту. На яго завялі крыміналку
▫️У Бярозе зноў прайшла аблава сілавікоў
▫️Інжынера і бацьку двух дзяцей з Ліды пакаралі арыштам на 15 содняў. За тое, што напісаў у сацсетцы X (Twitter) «Жыве Беларусь!»
💬 «Вельмі шмат людзей спекулюе тэрмінам "сямейныя каштоўнасці". Лукашэнка мае пазашлюбнае дзіця, пры гэтым ягоны рэжым дэкларуе абарону сямейных каштоўнасцей»
Чарговы выпуск праграмы «Двубой» прысвечаны пытанням правоў жанчын. Тэма актуальная напярэдадні 8 сакавіка, а таксама ў сувязі з нядаўнім жахлівым нападам на беларуску ў Варшаве, у выніку якога яна загінула.
👀 Дыскутуюць журналістка ды кінакрытык Ірэна Кацяловіч і актывіст БХД Яўген Дудкін:
🇺🇦 Валер Залужны прызначаны амбасадарам Украіны ў Вялікай Брытаніі
Як паведамляе МЗС Украіны, адпаведны запыт на ўзгадненне накіраваны брытанскаму ведамству
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🚩 Чырвоныя сцяжкі: як зразумець, што стасункі сталі сузалежнымі?
Часам партнёры настолькі пакрыўджаныя і затрымаліся ў траўмах свайго мінулага, што яны гэтага нават не ўсведамляюць.
🤔 Як зразумець, што вы на шляху да сузалежных стасункаў? І якія маркеры пра гэта сведчаць? Адказы ў відэа.
👆 А поўнае выданне «Трэба пагаварыць» глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»
#штопаглядзець
❤️ Вольга Гарбунова сустрэлася з супрацоўнікамі Дзярждэпу ЗША і заклікала даведацца пра Калеснікаву
На сустрэчы прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету па сацыяльнай палітыцы адзначыла, што пра Марыю Калеснікаву ўжо больш за год няма ніякіх звестак:
Нам неабходная падтрымка на такім высокім узроўні, каб у выніку адшукаць магчымасці для вызвалення людзей з турмаў, у тым ліку на гуманітарных падставах. Уся сустрэча была прысвечаная выключна тэме палітзняволеных і рэпрэсій і магчымым дзеянням дэмакратычных сіл Беларусі і міжнароднай супольнасціЧитать полностью…
💬 «Верагодна, іх завербавалі падчас паездак у Беларусь»
Кіраўнік Другога дэпартаменту аператыўных службаў (ДДАС) палкоўнік Элегіюс Паўлавічус расказаў пра літоўцаў, завербаваных беларускімі спецслужбамі, піша DELFI.
☝️ Напрыканцы 2023 года некалькі грамадзян Літвы былі затрыманыя за шпіянаж на карысць рэжыму Лукашэнкі. Кіраўнік Дэпартаменту дзяржбяспекі Літвы Дарус Яўнішкіс заяўляе, што ў спецслужбы звяртаецца ўсё больш літоўцаў з расповедамі пра спробы вярбоўкі:
Людзі не хаваюць, прыходзяць і распавядаюць. Не назаву колькасць, але такіх выпадкаў нямала
😠 Беларуская прапаганда і набліжаныя да сілавікоў каналы ўзрадаваліся забойству Мікалая Аляксеева ў Карэліі
Украінскі палітолаг Яўген Магда ў каментары «Белсату» адзначыў, што не варта цешыцца з таго, што застрэлілі беларуса:
Наступным разам расейскія спецслужбы могуць учыніць забойства наўпрост на тэрыторыі нашай краіны і без ведама беларускіх сілавікоў
📺 Асноўнае на гэтую гадзіну
✔️ У Карэліі супрацоўнікі ФСБ забілі беларускага актывіста Мікалая Аляксеева;
✔️ У Менску з 2020-га завялі больш за 7 тысяч крымінальных справаў за экстрэмізм;
✔️ Белпол: вагнэраўцаў хочуць прыняць на кантрактавую службу ў беларускае войска;
✔️ Беларускіх тэнісістаў дапусцяць да Алімпіяды-2024 пры адной умове;
✔️ У Варшаве адбыўся «Ціхі марш» у памяць згвалтаванай беларускі Лізаветы;
✔️ ДАІ Беларусі правядзе рэйды на дарогах падчас вялікіх выходных;
✔️ 15 сакавіка ў Менску пачнецца сезон электратранспарту;
✔️ Беларусь знікае пад вадой. У 33 раёнах краіны зафіксавалі падтопліванне;
Кароткае выданне навінаў на «Белсаце» 🎞
🙅 Украіна хоча блакаваць тэле- і радыёсігналы з Беларусі і Расеі
Кабінет міністраў Украіны выдзеліць 152 млн грыўняў з рэзервовага бюджэтнага фонду на сістэму, якая «будзе блакаваць антыўкраінскае тэлерадыёвяшчанне ў прыгранічных вобласцях»
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 Ветэран беларускага музычнага падполля Сяргей Пукст. Вялікая гутарка
Музыка прызнаецца: толькі ў эміграцыі ён зразумеў, што запатрабаваны ў беларусаў. На пытанне, што ж ён грае, адказвае: «А я не ведаю». Грае паводле прынцыпу «што ідзе, тое ідзе».
🪗 Бліжэйшы канцэрт дасць 8 сакавіка ў варшаўскім клубе Scena Chmielna.
Чытайце нашу вялікую размову пра пераезд, «экстрэмізм» і Георгія Дабро 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#штопачытаць
😡 Літва зробіць больш жорсткімі правілы працаўладкавання для іншаземцаў
Цяпер іншаземцы, якія не маюць віду на жыхарства не змогуць працаваць, а таксама колькасць працадаўцаў, у якіх можна працаваць адначасова, будзе абмежаваная
Да таго ж «прапануецца вярнуць патрабаванне аб прадстаўленні працадаўцам кваліфікацыі і вопыту іншаземца»
Чаго яшчэ чакаць і да чаго рыхтавацца паводле новых правілаў
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🎾 Беларускія тэнісісткі будуць гуляць на Алімпіядзе ў нейтральным статусе
Міжнародная федэрацыя тэнісу дазволіла ім выступіць у Парыжы. Беларусь пад нейтральным сцягам будуць прадстаўляць Арына Сабаленка (другая ракетка свету) і Вікторыя Азаранка (трыццатая ў рэйтынгу).
Нагадваем, у снежні МАК дазволіў удзел спартоўцаў з Беларусі і Расеі ў парыжскіх Гульнях – індывідуальна, без гімнаў і сцягоў. Жаночая зборная Літвы па футболе ўжо адмовілася гуляць з беларускай камандай.
Ва Украіну цягам некалькіх тыдняў прывязуць 800 тысячаў снарадаў
Гэтыя боепрыпасы знайшла Чэхія за межамі Еўразвязу. Вядома, што прадавец – краіна БРІКС, куды таксама ўваходзіць Расея.
Нагадваем, афіцыйны ЕЗ не здолеў выканаць абяцанне даць ЗСУ мільён артылерыйскіх снарадаў, прытым што Украіне іх патрабуецца не менш за 200 тысячаў штомесяц, каб працягваць вайну з Расеяй.
🇺🇦 Як ЗСУ патапілі расейскі карабль «Сяргей Котаў»?
Не дапамаглі ні сучаснае абсталяванне ні малебны, з якімі яго спускалі на ваду.
💔 Слёзы, крык і цішыня
Фотарэпартаж з маршу ў памяць загінулай пасля нападу ў Варшаве беларускі Лізы.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💔 Сяргей Кульша
Бас-гітарыст беларускага гурта Nizkiz.
У студзені 2024 года па вяртанні ў Беларусь былі затрыманыя трое ўдзельнікаў гурту.
Паводле звестак праваабаронцаў, 8 студзеня ў судзе Ленінскага раёну Магілёва над музыкамі адбыўся суд паводле артыкула 19.11 КаАП («распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»).
29 студзеня стала вядома, што музыкаў перавялі ў следчы ізалятар у Менск. Верагодна, на іх завялі крымінальныя справы. Але якія «злачынствы» ставяць у віну ўдзельнікам Nizkiz, на дадзены момант невядома.
📍«Вагнэраўцаў», якія знаходзяцца ў Беларусі, плануюць легалізаваць праз кантрактную службу ў войску РБ
Паводле такіх планаў, яны змогуць ісці ва Узброеныя сілы, транспартныя войскі і ўнутраныя войскі МУС на званні салдата, сяржанта і старшыны. Замест прысягі «вагнэраўцам» маюць надаць «абавязак» выконваць Канстытуцыю Беларусі.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN