Сёння Васілю Быкаву споўнілася б 100 гадоў
Мы сабралі цікавыя факты з жыцця найвядомейшага пісьменніка, пра якія не распавядаюць у школе. Паглядзіце!
Беларуская скакуха Марыя Жодзік выступіць на Алімпіядзе, але не ад Беларусі
Дзяўчына жыве ў Польшчы з 2022 года. Яна падпісвала адкрыты ліст беларускіх спартоўцаў супраць гвалту, а таксама асудзіла вайну Расеі супраць Украіны.
Цяпер стала вядома, што беларуска зможа выступаць за зборную Польшчы на міжнародных спаборніцтвах і Алімпіядзе ў Францыі. Пра гэта заявіў старшыня польскага НАК.
У Беларусі Марыя ставіла рэкорды: у 2021 годзе скакуха ўзяла планку на вышыні 196 см.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Скандалы, абвінавачванні, спрэчкі: што адбываецца ў Каардынацыйнай радзе пасля выбараў?
Не прайшло і месяца пасля выбараў, а прадстаўнікі КР новага склікання пачалі казаць пра парушэнне дэмакратыі і нават пра «цэнтралізацыю ўлады». Белсат разабраўся, хто каго абвінавачвае.
🔺Як прайшоў саміт міру ў Швейцарыі?
Есць салідарнасць, але прарыву не адбылося – якія вынікі мае Украіна пасля ініцыяванага саміту міру?
🔺Новыя падрабязнасці пра дэпартаванага з Польшчы беларуса
11 чэрвеня Дзмітрыя Смактуновіча дэпартавалі з Польшчы ў Беларусь. На наступны дзень ён паспрабаваў вярнуцца, але польскія памежнікі не пусцілі мужчыну. Беларус заставаўся паміж дзвюма дзяржавамі, пакуль не вырашыў паехаць на радзіму. Аказваецца, такая сітуацыя магла здарыцца і раней.
#рэпрэсіі Асноўнае за 18 чэрвеня
🔻Сёння – роўна 4 гады з моманту затрымання Віктара ды Эдуарда Бабарыкаў
🔻Вязням бабруйскай калоніі № 2 забаранілі чытаць кнігі з волі
🔻У Магілёве адразу пяцярых асудзілі за ўдзел у пратэстах-2020
🔻Дырэктара студыі гуказапісу асудзілі на 2,5 гады «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах
🔻Школьны настаўнік з Баранавічаў быў затрыманы за каментары пра сілавікоў і Лукашэнку
🔻Таксама за каментары хочуць пакараць супрацоўніка бабруйскай ТЭЦ
☢️ Беларусь можа быць уцягнутая ў ядравую вайну?
Усё часцей Лукашэнка хваліцца і пагражае расейскай ядравай зброяй. Але наступствы яе з'яўлення ў Беларусі могуць быць вельмі балючымі.
Глядзіце, у чым ёсць пагроза для нашай краіны👆🏻
💁🏻♂️ Порт Санкт-Пецярбургу пакуль не будзе ажыццяўляць перавалку ўгнаенняў «Беларуськалію» – бакі не дамовіліся па кошце
Цяпер замест беларускіх угнаенняў там грузяць расейскі вугаль.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔸Пераважная большасць беларусаў, што жывуць у эміграцыі, вярнуліся б дадому пасля змены ўлады
Такую лічбу агучыў дырэктар даследчага цэнтру BEROC Леў Львоўскі. 17 чэрвеня ў Берліне ён прэзентаваў прамежкавыя вынікі апытання, праведзенага пры падтрымцы VisiBYlity.
Праўда, у апытанні ўдзельнічалі толькі тыя беларусы-эмігранты, якія жывуць у Польшчы і Літве, ды якія пакінулі Беларусь пасля падзеяў 2020 года.
#лічбадня
🕺На беразе Віслы ў Варшаве адбудзецца беларускі «Hučna Fest»
Яго зладзяць ужо чацвёрты год запар. «Белсат» арганізуе стрым з мерапрыемства.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
👀 Украіна «рыхтуе глебу» для будучых удараў па акупаваным Крыме?
Што адбываецца на паўвостраве ў апошні час і што прагназуюць заходнія эксперты пасля прыбыцця знішчальнікаў F-16, глядзіце ў нашым сюжэце ⬆️
🤩 Давайце ўявім, што беларусы калісьці змогуць выбраць для сябе паўнавартасны нацыянальны парламент
Якім ён бы мог быць?
«Белсат» распытаў пра гэта экспертку ў паліталогіі Таццяну Чуліцкую і колішняга дэпутата 12-га і 13-га скліканняў Вярхоўнага Савету Беларусі, а цяпер дырэктара цэнтру «Еўрапейскі дыялог» Анатоля Лябедзьку.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍У інтэрнэт патрапілі дакументы, якія праліваюць святло на прычыны канфлікту паміж афіцыйнымі Менскам і Ерэванам
У апублікаваным лісце раскрываюцца дэталі замоваў, якія выконвалі беларускія заводы для абароннага сектару Азербайджану.
Чытайце болей на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️З «Беларусьфільму» звольнілі супрацоўнікаў студыі дакументальнага кіно «Летапіс»
Дырэктарка «Летапісу» Аксана Эйхарт страціла пасаду за «актыўнае адстойванне праектаў студыі падчас іх разгляду на мастацкай радзе».
На думку нашай калумністкі, «Летапіс» быў найлепшым з таго, што мае «Беларусьфільм»:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁🏻♂️ На СТВ пастанавілі ігнараваць матчы Украіны на ЕЎРА
Стартавую гульню зборная нашых паўднёвых суседзяў правяла ўчора супраць Румыніі. У эфіры СТВ замест гэтага матчу паказалі расейскі дэтэктыўны серыял «Чингачгук».
У чым сэнс для прапаганды рабіць выгляд, што каманды Украіны не існуе? Глядзіце сюжэт у «Аб'ектыве».
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🧐 Новыя падрабязнасці справы выгнання беларуса з Польшчы: Смактуновіча абавязалі пакінуць краіну яшчэ ў красавіку 2023 года
«Белсат» паспрабаваў разабрацца ў сітуацыі дасканала і паразмаўляў з жонкай ды працадаўцам выгнанага беларуса, а таксама з польскімі службамі.
Чаму Польшча дэпартавала беларуса – чытайце ў нашым матэрыяле:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🎈 Эпічнае здарэнне: паветраны шар з кантрабанднымі цыгарэтамі прыляцеў на літоўскі пункт пропуску
Супрацоўнікі літоўскага пункту пропуску «Шальчынінкай» паведамілі, што на метэаралагічным аэрастаце знаходзілася 1250 пачкаў цыгарэт NZ Gold Super Slims. Акрамя таго, да шара быў прымацаваны GPS-трэкер.
«У сувязі з нядаўнім абмежаваннем магчымасцяў перавозкі кантрабанды з Беларусі па чыгунцы, закрыццём 4 кантрольна-прапускных пунктаў з гэтай краінай, усталяваннем фізічнага бар'ера і ўсталяваннем сістэмы маніторынгу VSAT на ўсёй мяжы з Беларуссю, а таксама ўзмацненнем аховы дзяржаўнай мяжы з-за міграцыйнага крызісу, кантрабандысты цыгарэт усё часцей выбіраюць «дыстанцыйныя« спосабы перавозкі цыгарэт» – заўважае памежная служба Літвы.
💬 «Цяпер Беларусь – гэта тое, што Максім Знак апісвае ў сваёй кнізе “Зэкамерон”»
Так лічыць Саша Філіпенка – беларускі пісьменнік, кнігі якога пракладзены на 20 моваў. Белсат прыйшоў на ягоны творчы вечар у Варшаве і спытаў пра новы твор, стаўленне да мовы і бацьку, які цяпер закладнік рэжыму.
Пачытайце нашае вялікае інтэрв’ю:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Расея атакавала дронамі шэсць вобласцяў Украіны
Даляцелі нават да Львоўскай вобласці.
Ноччу СПА Украіны зафіксавалі 21 беспілотнік «Shahed». Усе дроны, акрамя двух, былі збітыя.
Інфармацыя пра наступствы паступіла толькі з Львоўскай вобласці. Паводле мясцовых уладаў, праз расейскую атаку пацярпеў мужчына, пашкоджаны шматпавярховік, офісны будынак і некалькі прыватных дамоў.
💥 #галоўнае за 18 чэрвеня
✔️Новыя падрабязнасці справы выгнання беларуса Дзмітрыя Смактуновіча з Польшчы
✔️Разборкі ў Каардынацыйнай радзе: спрэчкі ды абвінавачванні ва ўзурпацыі ўлады. Чытайце наш разбор
✔️У інтэрнэт патрапілі дакументы, якія пацвярджаюць, што беларускія заводы пастаўлялі прадукцыю для абароннага сектару Азербайджану
✔️На літоўскі пункт пропуску прыляцеў паветраны шар з кантрабанднымі цыгарэтамі
✔️Украінскія дроны атакавалі рэзервуары з нафтапрадуктамі ў Растоўскай вобласці
✔️Прадстаўнікі лукашэнкаўскіх СМІ будуць легальна працаваць на Алімпіядзе ў Парыжы – яны атрымалі акрэдытацыі
📍Плявузганне Лукашэнкі прывяло да скасавання канферэнцыі ў Ізраілі
У пятніцу ён адчытваў чыноўнікаў і расказваў пра карупцыйную справу, па якой праходзяць тры дзясяткі чалавек, а з іх «больш за палову габрэяў».
Цяпер канферэнцыя «Трагедыя і гераізм на беларускай зямлі – да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», якую планавалі правесці 27 чэрвеня, не адбудзецца.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤦🏻♂️ Прадстаўнікі лукашэнкаўскіх СМІ будуць легальна працаваць на Алімпіядзе ў Парыжы – яны атрымалі акрэдытацыі
Напрыклад, у Францыю паедуць супрацоўнікі газеты «СБ. Беларусь сегодня».
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Лукашэнка склікаў Саўбез, разглядаецца стан нацыянальнай бяспекі
🔸4 гады таму затрымалі Віктара Бабарыку і ягонага сына Эдуарда
🔸Пуцін выправіўся ў КНДР. Папаўняць запасы зброі? Якая мэта візіту аднаго таксічнага кіраўніка да іншага?
🔸Беларуская прапагандыстка пахвалілася паездкаю ў Рым. Адкуль у яе віза?
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/B0fWdJ3lfJ4
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
🤭 Для барацьбы з мігрантамі, якія нелегальна пераходзяць беларуска-польскую мяжу, цяпер выкарыстоўваюць яшчэ адзін незвычайны сродак
Вось што за ён 🔼
😊 Прынеслі вам кадры мілай «ратавальнай аперацыі» з Івацэвічаў
Каго дасталі з калодзежа? Глядзіце ў відэа ⬆️
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Лукашэнка склікаў паседжанне Савету бяспекі
✔️Латушка патлумачыў, што адбываецца ў Каардынацыйнай радзе
✔️Пуцін наведвае Пхеньян
✔️У Растоўскай вобласці дроны атакавалі рэзервуары з нафтапрадуктамі
✔️Еўрапейскія краіны NATO і Канада сёлета павялічаць абаронныя выдаткі на 18%
✔️Андрэй Гнёт падаў скаргу на пастанову суда Сербіі аб экстрадыцыі ў Беларусь
✔️Сенатары ЗША падтрымалі ідэю надання беларускім дэмакратычным сілам статусу сталага назіральніка ў ААН
✔️У Беларусі зноў на капейку падаражэла паліва
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📍Мінула роўна чатыры гады з дня затрымання Віктара ды Эдуарда Бабарыкаў
Пасля таго, як стала вядома пра затрыманне, сотні беларусаў стварылі ў цэнтры Менску жывы ланцуг салідарнасці.
Прыгадайма, як гэта было ⬆️
💱 Курсы валютаў на 18 чэрвеня
Расейскі рубель дадаў больш як 1,5 капейкі, а долар і еўра пайшлі ўніз. Еўра нязначна, долар жа досыць істотна.
#курсывалютаў
📍Разборкі ў Каардынацыйнай радзе: спрэчкі ды абвінавачванні ва ўзурпацыі ўлады
Стварэнне «з нуля» статуту КР можа зацягнуць пачатак ёю нармальнай працы, а сваркі вакол гэтага – адбіць цікавасць да дзейнасці Каардынацыйнай рады як у беларусаў, так і ў саміх дэлегатаў.
Чытайце разбор на нашым сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❓ А што, калі пачаць забіраць маёмасць у прадстаўнікоў рэжыму ў замежжы?
❓ Ці атрымалася б такім чынам кампенсаваць канфіскаванае ў беларусаў?
Паслухайце, што на гэтыя пытанні ў нашай праграме Белсат Zoom адказаў Павел Латушка. 📺
🗞 Тэкставую версію чытайце на нашай старонцы.
👆 У Азове Растоўскай вобласці ўкраінскія дроны атакавалі рэзервуары з нафтапрадуктамі
Паводле Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Расеі, плошча пажару – 3200 квадратных метраў. На месцы цяпер працуюць 200 пажарных і 49 адзінак тэхнікі. Чалавечых ахвяраў няма.
Медыі пішуць, што рэзервуары з нафтапрадуктамі былі атакаваныя каля 3 гадзінаў ночы. Мясцовыя жыхары чулі не менш за пяць магутных выбухаў.
Дабрыдзень, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы. Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸 У палітэмігрантаў канфіскуюць маёмасць у Беларусі. Якім можа быць адказ?
Што можна канфіскаваць у Беларусі за мяжой?
🔸 У Польшчы хочуць працягнуць спрошчаныя ўмовы атрымання праязнога дакументу для беларусаў
Як доўга будуць выдаваць польскі праяздны дакумент на спрошчаных умовах?
🔸 Якім мае быць парламент вольнай Беларусі: як яго выбіраць і колькі трэба дэпутатаў?
А што будзе, калі беларусам дадуць выбраць сабе паўнавартасны нацыянальны парламент?
#штопачытаць