💬Павел Латушка: «Лукашэнка стаіць перад Крамлём на каленях»
🔹З якою мэтаю на Лукашэнку ціснулі ў Крамлі?
🔹Чаму выбары прэзідэнта Беларусі могуць абвесціць знянацку і прычым тут Віктар Лукашэнка?
Сцэнары развіцця падзеяў на найбліжэйшыя месяцы – у інтэрв’ю для праграмы «ПраСвет» з Паўлам Латушкам на youtube-канале «Белсат NEWS»🎞
🇱🇹 У Літве хочуць увесці адказнасць за перавозку тавараў з сімваламі аўтарытарных ці таталітарных рэжымаў
Нагодай для распрацоўкі такога праекту стаў зварот Літоўскай мытні ў Службу інспектараў па журналісцкай этыцы, у якім яны прасілі ацаніць пасылку з кнігамі і перыядычнымі выданнямі, якая прыйшла ў Літву.
З улікам геапалітычнай сітуацыі і выклікаў, якія ўзнікаюць перад нацбяспекай, было вырашана спыніць шлях пранікнення розных правакацый і спроб прапагандаваць ідэалогію «Рускага свету», таму і зарэгістравалі папраўкі да кодэксаЧитать полностью…
❓ Вашы дзеці рэгістраваліся на ЦТ?
Шукаем беларусаў і беларусак, чые дзеці рэгістраваліся на Цэнтралізаванае тэставанне і сутыкнуліся з патрабаваннем даць згоду на маніторынг сваіх сацсетак.
Калі гэта вы і маглі б ананімна падзяліцца досведам, напішыце ў наш бот @BelsatBot
🙌 Не ведаеце, дзе спраўдзіць тэкст па-беларуску?
Наш моўны сэрвіс «Добрапіс» дапаможа спраўдзіць тэкст афіцыйным або класічным правапісам, падкажа напісанне ўласных імёнаў на беларускай мове, а таксама мае ўласны канвертар лацінкі. У рэжыме онлайн можна перавесці тэкст кірыліцай у беларускую лацінку.
І галоўнае: усё працуе онлайн і цалкам бясплатна!
📌 Асноўная старонка цяпер знаходзіцца на рамонце, таму захоўвайце, дзяліцеся, расказвайце пра новы адрас http://dobrapis.satbel.eu/
Відэа: @bolacka_
💱Курсы валютаў на 22 красавіка
Сёння долар і еўра зноў істотна патаннелі, расейскі рубель нязначна дадаў у кошце
#курсывалютаў
☝️ Расея выводзіць вайсцоўцаў з тэрыторыі Нагорнага Карабаху
Там расейскія вайскоўцы мусілі ў тым ліку ахоўваць армянскае насельніцтва, якое з прычыны вайны з Азербайджанам амаль цалкам пакінула рэгіён. Цяпер жа расейцаў могуць скіраваць у іншы гарачы пункт – на вайну з Украінаю.
❓Што за міратворцы? Што яны там робяць і куды войдуць далей?
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❄️ 22 красавіка… у Беларусі выпаў снег
Надворʼе сёння зусім не вясенняе: у Менску днём +3..+ 5, у Горадні +5..+7. У астатніх +8..+12.
А як у вас за вокнамі? Пішыце ў каментарах (калі вам гэта бяспечна).
Фота: @onlinerby, відэа: сацсеткі
Прадстаўніцтва Міжнароднага саюзу лялечных тэатраў могуць ліквідаваць
Гэта адна з некамерцыйных арганізацыяў, якія заставалася пасля 2020-ага. Заўтра ў Берасці будзе разгледжана справа аб ліквідацыі.
Беларускі цэнтр міжнароднага саюзу дзеячаў тэатру лялек» быў заснаваны ў 1996 годзе. Сама арганізацыя мае тытул «Афіцыйны партнёр ЮНЕСКА».
☕️ Добрай раніцы, сябры!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Як змяніўся вобраз Ціханоўскай з маладосці да 2024?
Праз VPN
Сабралі вялікую падборку здымкаў беларускай лідаркі і разабралі ейныя вобразы са стылістам.
🔺Як будзе працаваць медыцына ў новай Беларусі?
Праз VPN
Разам з доктарам Станіславам Салаўём абмяркуем сённяшні стан беларускай медыцыны і як яна будзе змяняцца пасля Лукашэнкі.
🔺Хочаце аднавіць лецішча? Мы дапаможам
Праз VPN
Пачытайце парады пра тое, што, як і дзе можна пасадзіць у красавіку. Амбяркуем усё: ад кветак да гародніны.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 21 красавіка
📌 Аб’яднаны пераходны кабінет будзе распрацоўваць рэформу сістэмы аховы здароўя на час, калі ў Беларусі адбудуцца змяненні;
📌 Амаль да 5 тысяч грамадзян Беларусі былі прыцягнутыя да адказнасці за шум у кватэры ад пачатку 2024-га года;
📌 У ЗША ўхвалілі законапраект супраць TikTok;
📌 Расейскія актывы ў ЗША могуць быць перададзеныя Украіне. Тым часам палата Прадстаўнікоў прагаласавала «За» дапамогу Украіне;
📌 Пачынаюцца літоўска-польскія вайсковыя вучэнні, звязаныя з «Сувальскім калідорам». Большая частка плана засакрэчаная;
📌Расейцы нанеслі ракетны ўдар па Адэсе. 788-ты дзень поўнамаштабнай вайны ва Украіне;
#рэпрэсіі
📌 Асуджанага на 13 гадоў Паўла Белавуса зноў хочуць судзіць;
📌 Бізнесоўца Уладзіміра Балабановіча будуць судзіць за «заклікі да санкцый»;
📌 Беларуса, які вярнуўся з-за мяжы, могуць асудзіць на 12 гадоў;
📌 Сілавікі затрымалі падлетка за «канфлікт з настаўнікам»;
📚 Кніга з аповедам «Дзяўчынка з Беларусі» трапіла ў топ-15 дзіцячых выданняў Бразіліі за 2024 год
Вядзецца пра кнігу бразільскай пісьменніцы Бэтсі Франка.
Сюжэт дзіцячага апавядання заводзіць герояў «некуды паміж Друяй і Браславам», піша @budzmaorg. Фантастычная гісторыя напоўнена таямніцамі і загадкамі, адказы на іх чытачы атрымліваюць у кожным наступным раздзеле. Таямніца дзяўчынкі адкрываецца толькі на апошніх старонках апавядання.
🙌 Вось так выглядаў ўчорашні вечар пратэстаў у Грузіі
У Грузіі працягваюцца пратэсты супраць законапраекту аб замежных агентах, які быў прыняты парламентам 17 красавіка. На суботу 20 красавіка былі запланаваныя шматлікія жаночыя маршы.
🎥 Mariam Nikuradze
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸 Серыя смерцяў у МУС
🔸 Ці Лукашэнка хоча прадаць Пачобута і ці атрымаецца?
🔸 Чаго рэжым шукае ў Азіі?
🔸 Мія Міткевіч – палітвязынка, што перажыла пекла
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/tFQu3hTP2RI
🤯 Магчыма, гэта і наша будучыня. У КНДР выпусіцлі гімн пра Кім Чын Ына
Яго называюць «бацькам нацыі» і «самым разумным з 10 мільёнаў жыхароў». Агулам змест можна апісаць наступнай цытатай:
Сілаю любові ён абрабляе палі нашага вечнага шчасця
Імя яму – генерал Кім Чын Ын
🤦 МЗКЦ трапіў пад санкцыі ЗША. Ізноў
Менскі завод колавых цягачоў трапіў пад санкцыі ЗША ўжо чарговы раз.
Разбіраліся чаму ў відэа ☝️
🎬 Новае кіно на канале
Дакументальная стужка «Жывы» Ленін у сучаснай Беларусі, рэж. Андрэй Куціла, Беларусь, 2017 г.
У гэты дзень невялікі сквер каля буйнога менскага заводу, як ніколі, напаўняецца людзьмі рознага веку. Ідзе дождж. Аркестрык – з дзясятак недарэчна элегантных мужчын у вярблюджых паліто – дастае з чахлоў інструменты. І вось ужо гучыць немудрагелісты маршык.
Але навошта ўсё гэта? Натоўп не разважае. Ён падпарадкоўваецца плыні часу
Глядзіце на YouTube-канале «Белсат DOC» 🎞
#штопаглядзець
📺 Асноўнае на гэтую гадзіну
✔️ У Беларусі хочуць стварыць уласную аперацыйную сістэму, браўзер і офісны пакет;
✔️ Калі чакаць чарговага павышэння камуналкі?
✔️ Анджэй Дуда заявіў, што гатовы размясціць ядравую зброю на тэрыторыі Польшчы;
✔️ ЗША гатовыя перадаць Кіеву ракеты «АтАкамс» да канца красавіка;
✔️ Апошні дзень рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэставанне;
✔️ Як трапіць на беларускія фіёрды, якое возера ў Беларусі самае вялікае і дзе зімуюць кажаны;
✔️ Надвор'е ж пакуль не спрыяе падарожжам. Беларусь ізноў засыпае снегам;
Глядзіце кароткае выданне навінаў на «Белсаце» 🎞
🔻 «BELPOL» выкрыў хібы справы «наркамана-экстрэміста» з арсеналам зброі
Прапаганда паказала сюжэт пра затрыманне жыхара Баранавічаў, якога назвалі «збройным баронам» і «нарказалежным экстрэмістам». У Аляксея Лопуха, як сцвярджаецца, знайшлі больш за 30 гранатаў, пісталетаў і кулямётаў.
«BELPOL» паведамілі «Белсату», што мужчына быў пад сталым кантролем сілавікоў:
Такія асобы заўсёды пад кантролем, і міліцыя выдатна ведала, чым ён займаецца. Тое, што яго цяпер затрымалі, гэта проста паказуха. Ім трэба паказваць, што «ворагі» нікуды не падзеліся
☝️ «Новая газета Европа»: Рамзан Кадыраў хворы
Паводле выдання, з 2019-га года мінімум двойчы на год Кадыраў пачаў праходзіць рэгулярныя, у тым ліку і хірургічныя, працэдуры ў ЦКБ Упраўлення справамі прэзідэнта РФ
📌 У студзені 2019 года лекары ўпершыню паставілі яму дыягназ «некроз падстраўнікавай залозы». Рамзан Кадыраў гэта не хаваў, заявіўшы вымушаны сысці ў адпачынак у сувязі з «часовай непрацаздольнасцю».
Тады ж, у 2019 годзе, адзначае выданне, мала хто надаў значэнне таму факту, як моцна схуднеў Рамзан Кадыраў. Але менавіта рэзкая страта ў вазе – першы сімптом хуткага развіцця панкрэанекрозу (хвароба развіваецца хутка, дрэнна паддаецца лячэнню, мае высокую ступень смяротнасці)
📌 У студзені 2020 года Кадыраў зноў вымушаны быў узяць водпуск у сувязі са «часовай непрацаздольнасцю».
Увесну 2022-го стан здароўя Кадырава стала імкліва пагаршацца – ён стаў знікаць з публічнай прасторы ў самыя непрыдатныя для гэтага моманты.
📌 Паводле крыніц «Новай газеты Европа» ў ЦКБ Упраўлення справамі прэзідэнта РФ, у верасні мінулага года Кадыраў трапіў у шпіталь з вострай лёгачнай недастатковасцю, якая развілася ў яго ў выніку перадазіроўкі транквілізатарам «Дормікум» (моцны седатыўны прэпарат, які звычайна выкарыстоўваецца для таго, каб супакоіць пацыентаў перад хірургічным умяшаннем). Кадыраў паступіў у шпіталь у стане комы.
Выданне апублікавала толькі пеошую частку расследавання.
📷 Ілюстрацыйнае / AP
🎥 Андрэй Трызубаў правёў 100 дзён на Акрэсціна і ў Валадарцы ў Менску
Сам ён ладзіў для іншых вязняў лялечныя спектаклі: «Гэта адзіны спосаб барацьбы з гэтымі дэментарамі, каб смяяцца з іх». Андрэй нават здолеў з-за кратаў вынесці 1,3 кг бітай цэглы з Валадаркі, якую і сёння выкарыстоўвае ў сваіх выступах.
Глядзіце новае выданне праграмы «Беларус беларусу» на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞
#штопаглядзець
🇵🇱 Прэзідэнт Польшчы заявіў, што вядуцца перамовы пра размяшчэнне ядравай зброі
«Калі б было рашэнне нашых саюзнікаў, каб размясціць ядравую зброю і на нашай тэрыторыі, каб узмацніць бяспеку ўсходняга флангу НАТА, то мы гатовы на гэта», – пракаментаваў Анджэй Дуда.
Паводле праграмы NATO Nuclear sharing, краіны, якія не маюць уласнай ядравую зброі, могуць удзельнічаць у планаванні яе атрымання. Такім чынам зброяй ужо валодаюць Бельгія, Германія, Італія, Нідэрланды і Турцыя.
😍 У гэта цяжка паверыць, але гэта Беларусь!
На прасторах сінявокай заўважанае цэлае поле туліпанаў
🤨 У Беларусі распрацоўваюць свой Windows і Microsoft Office
Такую ідэю агучыў міністр сувязі Канстанцін Шульган. Раней Лукашэнка крытыкаваў IT за карыстанне заходнімі праграмамі.
«Зацверджаны напрамкі – стварэнне айчынных аперацыйнай сістэмы, комплексу офісных праграм і вэб-браўзера», — заявіў Шульган.
Паводле міністра, гэта забяспечыць «якаснае жыццё для грамадзян». Ён таксама адзначыў, што беларускія праграмы неабходныя для лічбавага суверэнітэту краіны.
🎙 Не проста музыка на ноч
Спявачка CHORNABROVA, яна ж Паліна Дабравольская, прэзентавала праект «COMA»
Шматдысцыплінарны праект на мяжы музыкі, тэатру і тэхналогіяў. Адметнасць альбому ў тым, што аповед вядзецца ад імя штучнага інтэлекту.
☝️ Гэта не проста шоу, пішуць стваральнікі, гэта даследаванне адчувальнасці, тэхналагічна-мастацкі сімбіёз і погляд у магчымую будучыню.
🎧 Слухаць тут
#штопаслухаць
Жыхар Берасцейскай вобласці скраў аўтамабіль і перакуліўся на ім
Мужчына адпачываў у вёсцы Корнадзь Свіслацкага раёну, а калі яму стала там сумна, вырашыў з’ехаць дадому. Паколькі грамадскага транспарту не было, ён вырашыў скрасці чужы аўтамабіль.
На чужой машыне ён праехаў звыш 50 кіламетраў, пакуль у вёсцы Шарашова Пружанскага раёну Берасцейскай вобласці не ўчыніў ДТЗ, у выніку якога аўтамабіль перакуліўся на дах.
Пашкоджаную машыну вярнулі ўладальніку, які нават не ведаў пра крадзеж.
📷 Ілюстрацыйнае
📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
🤔 Калі заробак малы, то кіраўнік прадпрыемства можа сам яго сабе павялічыць
Спыталі экспертаў, што за новая пастанова з’явілася на Нацыянальным прававым партале
🙊 Падчас перапынку матчу Слуцк-Іслач каментатар забыўся выключыць мікрафон...
Такім чынам слухачы маглі пачуць ягоныя ўражанні не толькі аб надвор'і 🤭
🔻 Пачынаюцца літоўска-польскія вайсковыя вучэнні, звязаныя з «Сувальскім калідорам»
Вучэнні праходзяць у адпаведнасці з літоўска-польскім «Аршанскім планам», які падпісаны пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну. Большая частка плана засакрэчаная.
Падчас вучэнняў 1,5 тысячы ваенных пяхотнай брыгады «Жамайція» імя Вялікага гетмана літоўскага Яна Хадкевіча разам з хаўруснікамі прапрацуюць сцэнары абароны ў «Сувальскім калідоры».
📷 Ілюстрацыйнае / LRT
🌱 Што варта пасадзіць на агародзе і ў садзе ў красавіку
Што яшчэ рабіць у нядзелю, як не планаваць працу на надзеле, каб нічога не забыць.
Красавік – самы прадуктыўны і адказны месяц на лецішчы. Спіс таго, што рабіць на агародзе ў красавіку, вельмі шырокі. Расказваем 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN