🥹 Бачылі, як выглядаюць дзікабразікі?
Сярод жудасці сучасных навін мы вырашылі паказаць вам маленькага дікабраза, які нарадзіўся ў Лонданскім заапарку.
🙌🏻 Падтрымайце наш канал, націснуўшы ➡️ на спасылку (для ўладальнікаў Telegram-прэміум)
💬 Вылечылася ад раку, сышлася з мужам, кінула мыць унітазы і зарабляе ў Швейцарыі 4 тысячы еўраў
Іна Зайцава – блогерка і актывістка з Менску. Маці дваіх дзяцей. У 2020 годзе выходзіла на маршы ў вясельнай сукенцы з чырвонай паласой. Як БЧБ-нявеста стала сімвалам беларускіх пратэстаў.
У снежні 2020 года праз пераслед была вымушаная пакінуць Беларусь.
Чым цяпер жыве знакамітая беларуская БЧБ-нявеста, чытайце ў нашым артыкуле 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#штопачытаць
❤️🩹 «Дачка піша і пытаецца – чаму тата не адказвае?»
8 сакавіка ў Вільні прайшоў брыфінг, прысвечаны таму, што Сяргей Ціханоўскі ўжо год утрымліваецца ў месцах несвабоды без сувязі з вонкавым светам – у рэжыме інкамунікада.
💬 Святлана Ціханоўская таксама ўзгадала іншых лідараў беларускай апазіцыі, пра якіх нічога невядома.
Год, як мы нічога не чулі пра Віктара Бабарыку, Марыю Калеснікаву, Максіма Знака, Ігара Лосіка і іншых многіх палітвязняў (...) Рэжым Лукашэнкі ўжо забіў пяцярых беларускіх палітвязняў: Ігара Ледніка, Вадзіма Храсько, Вітольда Ашурка, Алеся Пушкіна, Мікалая Клімовіча і працягвае забіваць іншых. Турма – гэта павольная смерць.
📺 Асноўнае на гэтую гадзіну
✔️ Звыш за 8 000 жанчын-ахвяраў палітычнага пераследу;
✔️ «Не маўчыце!». Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусак з нагоды 8 сакавіка;
✔️ Сейм Польшчы заклікаў Раду Еўропы спыніць увоз харчоў і сельгаспрадукцыі з РФ і Беларусі;
✔️ Цягам 48 гадзінаў у Маскве магчымыя тэракты – амбасада ЗША;
Глядзіце кароткае выданне навінаў на «Белсаце» 🎞
🤨 Сумна вядомы менскі манастыр зноў заўважаны за мяжою
Гэтым разам прадстаўніцы Свята-Елісавецінскага манастыра заўважаныя ў Ірландыі, звярнуў увагу @reformby.
Яны там спрабуюць зарабіць грошы «на свае праекты», прадаючы абразы. Прынамсі так гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у Global Sisters Report.
Манашкі кажуць, што грошы ім патрэбныя для працы «з псіхічна хворымі, бяздомнымі, былымі зняволенымі і нарказалежнымі ў Менску».
☝️ Яны таксама кажуць, што ў Ірландыі зрабілі ўсё магчымае, каб прадстаўніцам манастыра было камфортна, і збіраюцца вярнуцца ў Ірландыю, бо атрымалі шэраг запрашэнняў ад прыходаў.
Толькі за апошні час Свята-Елісавецінскі манастыр адзначыўся:
📌 Z-імпрэзаю ў падтрымку расейскіх вайскоўцаў, што ваююць супраць Украіны;
📌 Двойчы;
📌 Распаўсюдам прапаганды, зборам грошай на вайну, лістамі расейскім салдатам, пляценнем сетак і г.д.;
📌 Перадачай расейскаму войску ажно 11 пазадарожнікаў;
📌 Паездкамі да параненых вагнэраўцаў у Маскву;
📌 Трэнаваннямі дзяцей па зборцы і разборцы аўтаматаў;
і г.д.
❤️🩹 «Трымайся, каханая! Верым, чакаем, молімся і робім усё магчымае»
Муж палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк Андрэй Шарэнда 8 сакавіка апублікаваў пост на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, у якім распавёў, як міжнародны жаночы дзень адзначаўся ў сям’і, а таксама, што ўжо два месяцы пра Паліну нічога невядома:
Паліна не адзначала 8 сакавіка. І, ведаючы гісторыю гэтага «свята», заўсёды з усмешкай адносілася да гэтай кветкава-падарункавай ліхаманкі
Для беларусаў гэта дзень калі варта ўзгадаць нашых мужных жанчын, якія нават за кратамі працягваюць барацьбу. І гэта барацьба не толькі за свае жыццё, гонар і годнасць, гэта барацьба за свабоду і незалежнасць Беларусі. Гэта барацьба за ўсіх нас
⛑ На мяжы з'явяцца пошукава-выратавальныя атрады для дапамогі мігрантам
Новыя службовыя падраздзяленні Памежнай аховы Польшчы будуць шукаць і дапамагаць мігрантам, якія трапілі на тэрыторыю Польшчы з Беларусі, заблукалі ў лесе, на іншай цяжкадаступнай мясцовасці. Атрады будуць супрацоўнічаць з НДА і іншымі службамі, у тым ліку, медычнымі.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🐃 Як, ты як? Ну, як як як
У гарадзенскім заапарку ў якаў нарадзілася цяля.
Гэта здарылася ў Дзень міліцыі, таму і імя прыдумалі тэматычнае 🤦♂️
💥 Прэм'ера фільма, прысвечанага палітзняволеным жанчынам
Праваабаронцы «Вясны» з нагоды Міжнароднага дня правоў жанчын прэзентуе фільм пра былую палітзняволеную Дарʼю Кароль, якую ўтрымлівалі на «Валадарцы» чатыры месяцы.
☝️ Дашы было 19 гадоў. Яна распавяла сваю гісторыю ў засценках Музея праклятых жаўнераў і палітычных вязняў часоў Польскай народнай рэспублікі ў Варшаве. Умовы вельмі падобныя на мінскі СІЗА-1.
Фільм «Фіялетавыя слёзы». Далучайцеся да прагляду проста цяпер на ютуб-канале «Вясны» аб 11:00 (Менск) ПА СПАСЫЛЦЫ 🎞
#штопаглядзець #рэпрэсіі
👩 Як беларускі ў зняволенні захоўвалі прыгажосць?
Даглядаць за сабой у турме, калі душ раз на тыдзень — цяжка, але жанчыны там могуць захаваць сваю прыгажосць і жаноцкасць. Разам з былымі палітзняволенымі распавядзем, як ім удавалася.
І гэта сапраўды спартанскі вопыт!
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😡 У Беларусі цяпер 171 жанчына за кратамі па палітычных прычынах
Пра гэта паведамляюць праваабаронцы «Вясны». Усяго з 2020-ого рэжым Лукашэнкі асудзіў як мінімум 1 033 жанчыны.
Той, хто казаў, што «не ваюе з жанчынамі», пазбавіў іх волі 242 разы, абмяжоўваў волю 567 разоў, 17 разоў прысуджаў штрафы і нават два разы прымусова лячыў у псіхіятрычным стацыянары.
Усяго за амаль 4 гады каля 8000 жанчын зазналі палітычны пераслед.
💥 #галоўнае за 7 сакавіка
🔸 Cупрацоўнікі ФСБ застрэлілі беларускага грамадзяніна Мікалая Аляксеева. Каментар «BELPOL»;
🔸 Вольга Гарбунова сустрэлася з супрацоўнікамі Дзярждэпу ЗША і заклікала даведацца пра Калеснікаву;
🔸 Баевікоў Вагнэра хочуць афіцыйна запісаць у беларускае войска;
🔸 У Літве распавялі, як літоўцаў вярбуюць шпіёніць для спецслужбаў Беларусі;
🔸 Валер Залужны прызначаны амбасадарам Украіны ў Вялікай Брытаніі;
🔸 Ва Украіну цягам некалькіх тыдняў прывязуць 800 тысячаў снарадаў. Вынікі 743-х содняў поўнамаштабнай вайны;
🔸 Швецыя афіцыйна стала чальцом NATO.
☝️ Тэма, якая так ці іначай датычыць кожнага і кожную з нас
Ці вы пацярпелі ад гвалту? Ці ёсць такі чалавек сярод вашых блізкіх альбо знаёмых? Актывісткі кажуць, што так ці іначай гэта датычыць кожнага і кожнай.
💁 А як сітуацыя з гвалтам выглядае ў Беларусі? Зразумець рэальныя лічбы немагчыма, а чалавек, які называе сябе кіраўніком краіны, называе прапановы аб барацьбе з хатнім гвалтам дурасцю
💔 Ганна Скрыган
Кандыдатка геаграфічных навук, экаактывістка і ўдзельніца навуковых канферэнцыях, звязаных з экалогіяй і ўрбаністыкай.
Жанчыну абвінавацілі ў «распальванні варожасці» і асудзілі на 2гады пазбаўлення волі.
12 кастрычніка 2023 г. КДБ унёс Ганну ў «спіс тэрарыстаў».
📩 Падтрымайце палітзняволеную: ПК № 4. 246035, Гомель, вул. Антошкіна, 3
#рэпрэсіі
💁 «Намесніца дырэктара, кіраўніка. Але ўсё роўна самы галоўны мусіць быць мужчынскага роду»
Мужчына з вусамі, які назвае сябе прэзідэнтам Беларусі, заяўляе, што ў краіне для жанчын створаныя ўсе ўмовы
Але ці так гэта – і для якіх жанчын? Падрабязней ў нашым відэа ☝️
🤔Лукашэнка не ўпэўнены, ці будзе прэзідэнтам пасля 2025 года. Інтэрв’ю з польскім аналітыкам
Лукашэнка вядзе складаныя перамовы з Пуціным пра сваю будучыню. І робіць супярэчлівыя заявы пра магчымы удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2025 года. Інтрыга застаецца.
Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю для праграмы «ПраСвет» з Камілем Клысіньскім, аналітыкам дзяржаўнага польскага Цэнтру ўсходніх даследаванняў⤵️
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#штопачытаць
☝️ Гэта не паралельная рэальнасць: беларусы ўсё часцей звяртаюцца да Лукашэнкі
Заробкі, дрэнныя дарогі, стан вёскі – у інтэрнэце з'яўляюцца відэа, дзе з павагаю просяць дапамогі ў самаабвешчанага.
Чаму так адбываецца? Спыталі экспертаў 🎥
🎥 З 10 000 жыхароў засталося каля тысячы
Старыя, людзі з абмежаванымі магчымасцямі і кінутыя жывёліны
У Сіверску няма электрычнасці, ацяплення і неабходнай медычнай дапамогі.
Як жыве горад, у якім баі не сціхаюць ужо два гады ☝️
❗️ Каментар дырэктаркі «Белсату» адносна сітуацыі з фінансаваннем медыя
Згодна з дакументам, на фінансаванне тэлеканалу «Белсат» сёлета плануецца вылучыць 40 мільёнаў злотых.
Паводле Агнешкі Рамашэўскай-Гузы, калі гэта адзіныя сродкі, якія плануецца сёлета вылучыць на «Белсат», то «гэта азначала б рэзкае скарачэнне бюджэту амаль удвая, што вельмі небяспечна»
Падрабязней 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔻 Яна Палякова. Праваабаронца, якая скончыла жыццё, не вытрымаўшы сталага ціску сілавікоў
Ёй было 33 гады.
15 гадоў таму не стала Яны Паляковай. Яе праследаваў мясцовы аддзел КДБ, на яе аказвалі псіхалагічны ціск, падстройвалі розныя правакацыі і нават катавалі ды збівалі. Але суд яе саму прызнаў вінаватаю ў парушэнні закону і вынес вырак «за паклёп на афіцэра міліцыі», які жорстка яе збіў. Жанчына мусіла заплаціць яму велізарную грашовую кампенсацыю.
☝️ Сама Яна Палякова з прысудам не пагаджалася і сцвярджала, што гэта помста за яе праваабарончую дзейнасць.
Ейныя калегі дамагаліся адкрыцця крымінальнай справы за давядзенне да самагубства. Але ўсё марна
💵 Колькі ў сярэднім зарабляе беларус? Адказ можа шакаваць
Аляксандр Кныровіч у сваёй праграме «Атмасфера» падлічыў, што гэтая сума складае (толькі не пужайцеся) 249 долараў на месяц.
Адкуль такія лічбы і чаму яны так моцна адрозніваюцца ад «афіцыйных» – глядзіце ў нашым відэа ☝️
#грошы
❤️ Што Святлана Ціханоўская робіць у ЕЗ?
Сёння ў межах Кангрэсу Еўрапейскай народнай партыі беларуская лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністрам і міністрам унутраных справаў Харватыі. Папрасіла сярод іншага спрасціць легалізацыю для беларусаў.
🇵🇱 Дэпутат польскага Сейму Міхал Шчэрба абраны новым кіраўніком Парламенцкай групы ў справах Вольнай Беларусі.
🇪🇺 Цягам некалькіх дзён Святлана Ціханоўская наведала некалькі еўрапейскіх краін, дзе сустрэлася з мясцовымі міністрамі і палітыкамі.
☝️ Сярод галоўных пытанняў – легалізацыя беларусаў у Еўропе, выдача шэнгенскіх віз для беларусаў унутры Беларусі, рэабілітацыя дзяцей рэпрэсаваных, а таксама прыцягненне рэжыму Лукашэнкі да адказнасці.
Падрабязней
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️ Амбасада ЗША і МЗС Вялікай Брытаніі папярэдзілі пра рызыку тэрактаў у Маскве ў бліжэйшы час
Атакаванымі, паводле брытанскага МЗС, могуць быць: папулярныя турыстычныя месцы, мерапрыемствы ў грамадскіх месцах, зоны, якія не кантралююцца службай бяспекі, напрыклад, рынкі, транспартныя сеткі.
Дыпламаты заклікаюць захоўваць асцярожнасць.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Уявіце, што ў Беларусі ёсць прадпрыемства, якое губіць экалогію ўсяго гораду
Называецца яно – «Горадня Азот», якое звальняе людзей за палітыку і дагэтуль знаходзіцца пад санкцыямі. А яшчэ высветлілася, колькі яно выкідвае ў паветра. Паглядзіце!
❤️ Святлана Ціханоўская звярнулася да жанчын з нагоды 8 сакавіка
«Я хачу падзякаваць вам за тое, што падтрымліваеце і становіцеся на абарону адзін аднаго. Ніколі не сумнявайцеся ў сваёй сіле і здольнасці прымусіць увесь свет пачуць ваш голас».
Асноўнай тэмай звароту стаў гвалт у дачыненні да жанчын. Абраная прэзідэнтка нагадала, што ў гвалце заўсёды вінаваты той, хто яго здзейсніў.
☕️ Добры дзень, шаноўныя!
Прынеслі вам ранішняе чытво – 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺Хто яна, сярэднестатыстычная беларуска?
Праз VPN
Белстат прааналізаваў статыстыку і распавёў пра сярэдні вобраз жыхаркі Беларусі. Пераказваем, колькі ёй год і дзе яна працуе.
🔺Што не так з кадрамі забойства ФСБ беларуса?
Праз VPN
Ініцыятыва «BELPOL сцвярджае, што «ролік мае інсцэнізаваныя характар». Чаму? Спыталі саміх былых сілавікоў.
🔺У Адэсе расейскія войскі маглі спрабаваць забіць Зяленскага
Праз VPN
6 сакавіка пуцінцы зладзілі абстрэл Адэсы падчас візіту прэм’ер-міністра Грэцыі. Там жа знаходзіўся і Уладзімір Зяленскі. Ваенны аглядальнік сцвярджае, што мэтай быў менавіта прэзідэнт Украіны.
#рэпрэсіі Асноўнае за 7 сакавіка
✔️ Мужа і жонку затрымалі на выездзе з Беларусі. Яны ехалі ў госці да дзяцей;
✔️ У Горадні затрымалі майстра ААТ «Гроднажылбуд»;
✔️ Затрымалі менскага прадпрымальніка Анатоля Якубовіча;
✔️ За ўдзел у пратэстах 2020-га затрыманы жыхар Берасця;
✔️ Пастару Аляксандру Зарэцкаму зноў прызначылі 15 содняў арышту;
✔️ Два гады «хіміі» за выказванне пра Лукашэнку прысудзілі Васілю Ячычку;
✔️ З 2020-га толькі ў Менску распачалі больш за сем тысячаў «крыміналак»;
✔️ У лютым паводле крымінальных артыкулаў судзілі як найменей 129 чалавек;
✔️ У «спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 19 чалавек;
✔️ Больш за 8000 жанчын зазналі палітычны пераслед у Беларусі;
☝️ Беларусы за квартал разбагацелі на 26 чарак і скварак
Праект «Вашы грошы» зафіксаваў самую вялікую ў гісторыі колькасць чарак і скварак за сярэдні заробак – 551.
☝️ Кошт адной «ЧаркіСкваркі» вылічваецца шляхам складання сярэдняга па краіне кошту 100 грамаў бескасцёвай свініны і 100 грамаў гарэлкі. Сярэдні заробак дзеляць на атрыманы паказнік. Так падлічваецца Традыцыйны індэкс «ЧаркіСкваркі»
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📷 Выява створаная з дапамогай штучнага інтэлекту
#грошы
🔥 Серыял «Белсату» на міжнароднай канферэнцыі INPUT 2024
У гэтым годзе медыя-канферэнцыю INPUT арганізуюць South Carolina ETV і South Carolina Public Radio, якія базуюцца ў Чарльстане, ЗША. Серыял «Белсату» увайшоў у лік 78 самых цікавых праграм з 23 краінаў па выніках адбору міжнароднага журы.
📌 INPUT зʼяўляецца найбуйнейшай і адной з самых важных медыя-канферэнцыяй у свеце. Яе арганізуюць ужо 40 гадоў.
💬 «Так прыгожа і так балюча»
Так кажа пра апошнія песні сваёй дачкі маці спявачкі Кетэван Асраташвілі. Завіталі ў госці да Кетэван у яе сонечную варшаўскую кватэру.
Пра самае патаемнае – сны, музыку, цішыню і такое рэдкае ў жыцці каханне - у нашай гутарцы 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#штопачытаць