💱 Курсы валютаў на 12 жніўня
Долар дадаў ажно 4 капейкі і аднавіўся пасля падзення тыднёвай даўніны. Амаль на 3 капейкі вырас еўра. Расейскі рубель тым часам страціў амаль 2 капейкі.
#курсывалютаў
🧠 На «Атланце» анансавалі выпуск smart-халадзільнікаў. Толькі ёсць нюанс
З вялікай доляй верагоднасці гэтая тэхніка будзе складацца пераважна з замежных дэталяў. Хаця б таму, што беларускія прадпрыемствы не выпускаюць уласныя камп'ютары для «разумнай» бытавой тэхнікі.
🔍 Чытайце падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
💬 «Тытунёвы бізнес – адзін з блокаў па напаўненні сям'і Лукашэнкі грашыма. І гэтая дзейнасць яго вельмі моцна цікавіць»
Разбіраліся, чаму тыдзень таму самаабвешчаны кіраўнік Беларусі сабраў нараду, прысвечаную праблемам у сферы вытворчасці цыгарэтаў. Ды заявіў там пра «трывожныя тэндэнцыі».
🔍 Чытайце матэрыял ПА СПАСЫЛЦЫ
«Кадыраўцы» трапілі ў палон да ЗСУ ў Курскай вобласці
Спачатку чачэнскія войскі быццам бы выпадкова «размінуліся» з украінскімі войскамі. Камандзір «Ахмату» заяўляў, што ЗСУ «абыйшлі» спецназ Чачэніі, а «Z-каналы» сцвярджалі, што «кадыраўцы», калі пачалося ўварванне, кудысьці зніклі.
Цяпер стала вядома, што некаторых чачэнскіх жаўнераў усё ж такі ўзялі ў палон. Адметна, што палонныя на відэа выглядаюць чыстымі і не напужанымі. Паводле праекту «Хочу жить», жаўнеры «Ахмату» не аказвалі супраціву.
Падрабязней чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ.
У Курскай вобласці баі, а Крэмль захоўвае спакой — як змянілася вайна за тыдзень?
Шэсць дзён ЗСУ знаходзяцца на тэрыторыі Расеі і нават паспяхова захопліваюць паселішчы. У інтэрнэце з'яўляюцца відэа з захопленымі ў палон чачэнцамі і расейскімі жаўнерамі тэрміновай службы. Тым часам Лукашэнка вырашыў пракаментаваць сітуацыю і папалохаць беларусаў дронамі з боку Украіны.
Сабралі ўсё, што варта ведаць пра раптоўны для ўсіх украінскі наступ — ПА СПАСЫЛЦЫ.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Беларусам распавядаюць што рабіць, калі прыляцяць дроны
У гомельскай вобласці пачалі распаўсюджваюць парады на выпадак налёту беспілотнікаў. Пачытайце, што прапануюць чыноўнікі.
🔺Украінскія вайскоўцы ўвайшлі ў трэці раён Курскай вобласці
Апошняе, што вядома пра раптоўную для ўсіх аперацыю ЗСУ у Расеі. Здаецца, украінцы паспяхова заходзяць у паселішчы.
🔺Якую будучыную чакаюць Лукашэнка па картам Таро?
Так, гэта не зусім навукова, але цікава, што кажуць карты пра Лукашэнку, Пуціна і вайну? Сабралі прадсказанні папулярных тарогалаў за 2024.
💥 #галоўнае за 11 жніўня
✔️«Беларускі Гаюн»: падчас вылету авіяцыі Узброеных сілаў РБ 9 жніўня ніякіх дронаў выяўлена не было
✔️Як прапаганда качае тэму «збітых украінскіх дронаў»? Сабралі галоўнае
✔️«Заставацца на зямлі, пакуль не спыняцца выбухі». «Гомельэнерга» даў жыхарам рэгіёну парады на выпадак налёту беспілотнікаў
✔️Гендырэктар сеткі будаўнічых крамаў «Мацярык» затрыманы ГУБАЗіКам
✔️Нечакана добры антырэкорд. Парадаксальныя вынікі Алімпіяды для беларусаў
✔️Афіцыйны дыджэй гурту «Дай Дарогу!» Андрэй Касцюк ужо больш за год працуе кур'ерам у дастаўцы. І вось што расказвае пра гэтую працу
✔️На Гарадзеншчыне прайшло свята «Іўеўскі памідор». Паглядзіце, як крынжова весела там было!
💰Як беларусам зберагаць свае грошы?
Паводле апытання даследніцкага цэнтру BEROC, абсалютная большасць нашых суграмадзянаў адкладае грошы ў рублях і замежнай валюце.
Якія яшчэ варыянты варта разгледзець беларусам ⤴️
🔹У Расеі кіпяць жарсці вакол вядомага маркетплэйсу «Wildberries». Замяшаны ў справе аказаўся нават Кадыраў
«Wildberries» і кампанія па вонкавай рэкламе «Russ» абвясцілі аб рашэнні аб'яднацца ў кампанію «РВБ». Праўда, гэтага катэгарычна не хоча адзін з заснавальнікаў Уладзіслаў Бакальчук. Праблема ў тым, што іншая заснавальніца – ягоная жонка Таццяна – акурат гэтага хоча і да таго ж мае 99% акцыяў.
А яшчэ яна жадае разыйсціся з Уладзіславам.
🔍 ЧЫТАЙЦЕ БОЛЕЙ пра драматычную сямейную і бізнес-гісторыю
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸Прарыў украінскіх сілаў на Куршчыну
🔸Матэрыялы «Кіберпартызанаў»: беларускія прадпрыемствы гандлююць з акупаванымі тэрыторыямі Украіны
🔸Пяты год пасля выбараў – дзе апынуліся дэмсілы і ці працягнуць паўнамоцтвы Ціханоўскай
🔸Куды пайшлі мігранты з польскае мяжы?
🔸Развітваемся з Алімпіядай і падводзім вынікі для беларускіх спартоўцаў
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/whLz1hOCRos
💵 Колькі зарабляюць кур'еры дастаўкі ў Варшаве? Насамрэч, вельмі няблага ☝️
Блогер і афіцыйны дыджэй гурту «Дай Дарогу!» Андрэй Касцюк працуе кур'ерам ужо больш за год.
На яго думку, гэта найлепшы варыянт для тых эмігрантаў, хто пакуль не знайшоў сябе ў новай краіне.
🔍 Пачытайце ПА СПАСЫЛЦЫ, што Андрэй расказвае пра сваю цяперашнюю працу і наогул пра эмігранцкае жыццё
☝️«Беларускі Гаюн»: падчас вылету авіяцыі Узброеных сілаў РБ 9 жніўня ніякіх дронаў выяўлена не было
Таксама, згодна з інфармацыяй ад маніторынгавай групы @Hajun_BY, не адбывалася запускаў ракет з вынішчальніка Су-30 і верталёта Мі-24.
Калі гэтая інфармацыя праўдзівая, то яна абвяргае нядаўнія гучныя заявы Лукашэнкі пра атаку на Беларусь украінскіх беспілотнікаў.
🎞 Якім будзе сёлетні фестываль «Bulbamovie»?
Да юбілейнага, дзясятага фэсту беларускага кіно ў Варшаве застаецца яшчэ тры месяцы, аднак заяўкі на конкурс ужо прымаюцца.
☝️Размаўляем з нязменным дырэктарам «Bulbamovie» Янушам Гаўрылюком пра тое, як удалося пашырыць фармат фестывалю і якіх сюрпрызаў чакаць у лістападзе.
Пакуйце валізкі! Мы знайшлі вам працу мары😊
Берлінскі заапарк шукае купальшчыка для гіпапатама і цесляра для стварэння ложачкаў для панд!
Справа ў тым, што ў чэрвені нарадзілася маленькая гіпапатама, якая толькі пачынае вучыцца плаваць. Цяпер ёй патрэбен асаблівы нагляд: чалавек, які будзе сачыць за ўзроўнем вады і дапамагаць малой. Аплата працы – да €3200.
А можа гэта ваш шанец 🤔
🕷Павука ўсхваляваў той факт, што ў ліпені ў яго родным Акцябрскім раёне ўпаў расейскі дрон
Перажываючы за мірнае неба над радзімай, ён стаў тэлефанаваць вайсковым чыноўнікам і дзяржаўным прапагандыстам, каб атрымаць хоць нейкую інфармацыю пра інцыдэнт.
👀 Што з гэтага атрымалася – слухайце (і глядзіце) у свежым выпуску «Шухер Шоу»
📍Лукашэнка зноў «ператрахнуў» урад: прызначыў новага міністра энергетыкі ды новага намесніка прэм'ера
Імёны гэтых людзей вам наўрад ці нешта скажуць:
🔹на пасаду міністра энергетыкі прызначаны Аляксей Кушнарэнка (былы гендырэктар прадпрыемства «Белтопгаз»)
🔹у якасці намесніка прэм'ер-міністра будзе працаваць папярэдні міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч
🔹Берасцейскі аблвыканкам узначаліў Пётр Пархомчык (ён раней быў намеснікам прэм'ера)
🔹яшчэ адно прызначэнне: Беларускай чыгункаю будзе кіраваць Валерый Вярэніч (да таго быў першым намеснікам міністра транспарту)
Таксама самаабвешчаны кіраўнік Беларусі прызначыў амбасадараў у некаторых краінах Афрыкі ды Азіі.
🔍 ЗСУ наступае пад Курскам, аднак на Данбасе стабільная перавага ў расейцаў. Аналізуем чарговы тыдзень поўнамаштабнай вайны
Галоўнай падзеяй апошняга часу стаў раптоўны перанос баявых дзеянняў на тэрыторыю РФ – у Курскую вобласць. Мінуў ужо тыдзень, а выціснуць украінскія падраздзяленні са сваёй тэрыторыі расейскія войскі так і не могуць.
📍Чытайце аналіз ПА СПАСЫЛЦЫ
📷 Фота ілюстрацыйнае
Рэжым вызваліў 4 латвійцаў, якіх затрымаў у канцы ліпеня
Учора прапаганда паказала сюжэт пра вызваленне грамадзян Латвіі, у якіх на мяжы нібыта выявілі пакет з 0,82 г марыхуаны. Спачатку іх адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, а пасля здымкі «пакаяннага відэа» і некалькіх тыдняў у Беларусі, у інцыдэнце «хутка разабраліся».
Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз не выявіў наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў ці іх аналагаў. Што гэта было — латвійскія медыі губляліся ў здагадках. Выказваліся версіі, што затрыманне магло быць часткай гульні ў абмене зняволенымі.
Сёння Мікалай Статкевіч адзначае дзень нараджэння
Беларускаму палітыку спаўняецца 68 гадоў за кратамі
Рэжым Лукашэнкі асудзіў яго на 14 гадоў калоніі за «арганізацыю масавых беспарадкаў». Пра палітвязня няма звестак ужо 550 дзён.
Статкевіч — адзін з нязломных герояў беларускага руху за свабоду. Паглядзіце фільм «Белсату» пра біяграфію і жыццё выбітнага беларуса ПА СПАСЫЛЦЫ.
Анджэй Пачобут быў гатовы з'ехаць з Беларусі
Пра гэта распавяла Анжаліка Борыс пасля сустрэчы з палітвязнем у красавіку. Дзеля гэтага яна пісала ліст з просьбай да Лукашэнкі.
«Я размаўляла з Анджэем дзве з паловай гадзіны. Наша размова тычылася становішча Саюза палякаў. І я, і Анджэй хочам, каб польскасць тут захавалася, каб мы маглі выкладаць польскую мову. Я папрасіла яго разгледзець магчымасць выезду з краіны, калі такая магчымасць з'явіцца. Ён сказаў так: калі ты лічыш, што так трэба паступіць, я так зраблю. Па маёй просьбе ён пагадзіўся пакінуць краіну», — распавяла Анжаліка Борыс.
Па словах былой палітзняволенай, Анджэй выглядае дрэнна і вельмі схуднеў. Падчас наведвання ёй дазволілі перадаць Пачобуту лекі. Пра ягоны стан яна распавяла і прэзідэнту Польшчы Анджэю Дуду.
Раней беларуская прапаганда заявіла, што Лукашэнка нібыта быў гатовы адпусціць Пачобута ў рамках нядаўняга абмену, але «польскі бок адмовіўся». Паводле кіраўніка МУС Польшчы, гэта лухта.
«Нічога падобнага Лукашэнка не прапаноўваў. Ужо некалькі месяцаў мы ўсяляк настойваем, просім і настойваем на вызваленні Анджэя Пачобута. Ніколі такой прапановы ад беларускага боку не было ні ў якой форме», — сказаў міністр.
❗️На Запарожскай АЭС гарыць ахаладжальная устаноўка
МАГАТЭ са спасылкаю на прадстаўнікоў Расеі, якія трымаюць кантроль над станцыяй, паведамляе пра магчымы ўдар беспілотніка па градзірні.
Украінскі бок адмаўляе сваю датычнасць і сцвярджае, што пажар на ЗАЭС учынілі расейцы.
🎨 Banksy ператварыў паліцэйскую будку ў цэнтры Лондана ў «акварыюм»
Гэта ўжо сёмы твор легендарнага мастака ў брытанскай сталіцы, створаны апошнімі днямі. На іншых графіці таксама пераважна былі выявы жывёлаў.
Мінакі фатаграфуюцца з размаляванай будкаю, а тым часам у паліцыі лічаць, што маёмасці была «нанесеная шкода». Аднак знічшаць графіці праваахоўнікі ўсё ж не плануюць.
🍅 На Гарадзеншчыне прайшло свята «Іўеўскі памідор»
Бразільскім карнавалам цяпер ёсць на каго раўняцца☝🏻
💬 «Ніколі не думала, што мне так спадабаецца выступаць. Гэта лепш, чым адкрываць выставы»
Музыка і мастачка Настасся Рыдлеўская рыхтуецца запісаць свой трэці альбом.
У беларускай музыцы дзяўчына з’явілася нядаўна: жыўцом ейныя песні прагучалі гэтым летам на Купальскім «Варушняку».
🔍 У размове з «Белсатам» Настасся расказвае пра шчаслівае жыццё ў Амерыцы ў дзяцінстве, далейшую няпростую адаптацыю ў Беларусі, змаганне з псіхічнымі праблемамі ды траўматычны досвед новай эміграцыі. Ну і, вядома ж, пра ўласную творчасць.
Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
💁🏻♂️ Мера, якая абмяжоўвае звычайных беларусаў, але не б'е па рэжыме Лукашэнкі. Вось чаму забарона на ўезд легкавікоў з беларускімі нумарамі ў Еўразвяз – сумнеўнае рашэнне
Латвія забараніла ўезд з 16 ліпеня без адтэрміновак, а Эстонія – з 17 ліпеня. Польшча дазваляе ўязджаць на сваю тэрыторыю легкавым аўто з беларускімі нумарамі толькі калі ў машыне ёсць яе ўладальнік.
🔍 Чытайце разбор у матэрыяле ПА СПАСЫЛЦЫ
☝️У Кабардзіна-Балкарыі ратавалі беларуса, у якога падчас пад'ёму на гару здарыўся ацёк лёгкіх
Паведамляецца, што інцыдэнт меў месца сёння раніцай на гары Джангікош. Падчас знаходжання на вышыні прыкладна 3200 метраў грамадзянін Беларусі адчуў сябе кепска. Брыгада ратаўнікоў на верталёце даставіла 34-гадовага мужчыну ў Нальчык, дзе ён быў шпіталізаваны.
Дактары дыягнаставалі ў нашага суайчынніка ацёк лёгкіх.
📷 Фота ілюстрацыйнае
📍«Заставацца на зямлі, пакуль не спыняцца выбухі». «Гомельэнерга» даў жыхарам рэгіёну парады на выпадак налёту беспілотнікаў
Нагадаем, што напярэдадні Лукашэнка заявіў пра «знішчэнне ўкраінскіх беспілотнікаў» у раёне Касцюковічаў увечары 9 жніўня.
Чытайце болей ПА СПАСЫЛЦЫ
🥷Расейская армія па-ранейшаму не можа выціснуць украінцаў з Курскай вобласці
У ноч на нядзелю падраздзяленні ЗСУ ўвайшлі ў яшчэ адзін раён – Бялоўскі. Раней баі расейскіх ды ўкраінскіх войскаў ішлі на тэрыторыі Суджанскага ды Каранеўскага раёнаў Куршчыны.
🔍 Чытайце падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
Расейская праваслаўная царква лічыць ядравую зброю гарантам міру
Намеснік кіраўніка аднаго з сінадальных аддзелаў РПЦ протаіерэй Канстанцін Татарынцаў заявіў, што асвячаць такую зброю мэтазгодна, калі яна з'яўляецца стрымліваючым фактарам.
«З аднаго боку, можна было б выказаць здагадку, што асвячаць тое, што сее смерць, непрымальна. Але з іншага боку – гэта зброя стрымлівання, каб тыя, у каго яна ёсць, не ўжылі яе супраць нас. Гэта значыць, яна – гарант міру».
Раней сам протаіерэй служыў у далёкай авіяцыі.