🚑 «З такой вялікай колькасцю абавязкаў проста немагчыма не знайсці нейкіх парушэнняў»
У выніку пракурорскага правярання арганізацыяў аховы здароўя ажно 108 асобаў прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці
Ці ўсё так адназначна – разбіраемся ў відэа ☝️
💬 «Ну какие экзамены? Рукопашный бой, бл*ть. Три минуты, пока кровь не пойдёт из носа, бл*ть»
У новым выпуску «Шухер-шоў» Павук спрабуе запісацца ў патрыятычны клуб пры Асацыяцыі ветэранаў спецназу «Честь».
Спойлер: каб туды прынялі, трэба праліць шмат крыві! 🩸
Слухайце чарговую размову Павука з ідэалагічным апанентам:
🍳 «Аднойчы мы смажылі яечню на парэштках дому»
Беларускі ваяр Марк – кіраўнік узводу тэхнічнага забеспячэння ў палку Каліноўскага. Менавіта ягоныя падначаленыя рамантуюць усе палкавыя аўтамабілі.
Ён распавёў нашай праграме «Ваяры» пра самую страшную зброю на вайне, гераічную смерць пабрацімаў і пра тое, як фотаздымкі маленькага сына заспакойваюць падчас моцных абстрэлаў.
Паглядзіце!
👀 Цалкам праграму глядзіце ў плэй-лісце «Ваяры» на YouTube-канале «БЕЛСАТ Life».
🤯 Маладога хлопца з Пакістану прызналі вінаватым у рассылцы карцінак, што абражаюць прарока Мухамада. Яму прысудзілі смяротнае пакаранне
Раней па той жа справе быў асуджаны 17-гадовы падлетак: ён атрымаў пажыццёвае зняволенне.
Скаргу на асуджаных падаў адзін з мясцовых жыхароў. Следчыя вывучылі ягоны тэлефон і выявілі, хто дасылаў таму ў WhatsApp «багахульныя» карцінкі, датычныя прарока Мухамада і ягоных жонак.
Раней, у верасні 2023 года, паводле падобнага абвінавачвання прысудзілі смяротнае пакаранне іншым пяці пакістанцам. Тады людзям таксама закідалі «некарэктныя» публікацыі ў сацыяльных сетках.
☝️Супрацоўнікі вонкавай выведкі ў 2020-м дапамагалі прыдушваць беларускія пратэсты. Да таго яны працавалі выключна з замежжам
Гэтай інфармацыяй падзялілася ініцыятыва BYPOL. Аляксандр Азараў назваў імёны некаторых кіраўнікоў цэнтру, што займаецца выведкаю.
Чытайце болей на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️Два гады таму ў гэты дзень быў сфармаваны батальён імя Кастуся Каліноўскага, які пазней стаў палком
Галоўным, чаго дамогся полк за два гады, адзін з яго заснавальнікаў называе падрыхтоўку дасведчанага каманднага складу.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍А мы нагадаем пра нашу праграму «Ваяры», у якой беларусы, што бароняць Украіну ад расейскай агрэсіі, расказваюць свае гісторыі.
💬 «Звычайны пярцовы балончык пры правільным выкарыстанні выроўнівае сілы фізічна моцнага мужчыны і жанчыны»
Яшчэ адзін матэрыял на актуальную тэму самаабароны жанчынаў: расказваем пра трэнінг WenDo і дзелімся парадамі ад беларуса Вадзіма, які ладзіць трэнінгі па персанальнай бяспецы ў Беластоку.
Чытайце на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📌 «Прысутнасць сілаў NATO ва Украіне не з'яўляецца чымсьці неймаверным»
Прынамсі так пракаментаваў Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі словы прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона, які нядаўна заявіў, што выпраўленне вайскоўцаў NATO ва Украіну «не мусіць быць выключана». Польскі палітык падкэсліў, што ён цэніць «ініцыятыву прэзідэнта Эманюэля Макрона».
Сікорскі мяркуе, што Захад павінен быць гатовы да «творча акрэсленай і асіметрычнай эскалацыі».
☝️ «Памятаеце, на Генеральнай асамблеі Арганізацыі Абʼяднаных Нацый адразу пасля ўварвання [Расеі ва Украіну] больш як 140 краін са 190 прагаласавалі за тое, каб асудзіць агрэсію як непрымальную. Гэта не проста заява для прэсы, гэта стварэнне прававой базы», – лічыць палітык.
☕️ Добрай раніцы, паважаныя чытачы!
🪳 Сёння міжнародны дзень дыджэяў і хатніх насякомых.
Таму не забудзьцеся пачаставаць сваіх унутранных прусакоў добрым рэйвам 😊
Прынеслі вам ранішняе чытво. Найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺Што будзе з «Белсатам»
Праз VPN
Каментар дырэктаркі «Белсату» адносна сітуацыі з фінансаваннем медыя
🔺У Вільні прайшоў брыфінг, прысвечаны Сяргею Ціханоўскаму
Праз VPN
Святлана Ціханоўская заклікала заходніх палітыкаў спыніць палітыку інкамунікада ў беларускіх вязніцах
🔺 Атрыманне згоды на сэкс у Польшчы могуць зрабіць абавязковым
Праз VPN
Пльскія палітыкі падрыхтавалі праект зменаў, які ўтрымлівае значна больш жорсткае пакаранне за згвалтаванне, а таксама новае азначэнне самога паняцця згвалтавання
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 8 сакавіка
🔻 Што адбываецца з «Белсатам». Каментар дырэктаркі адносна сітуацыі з фінансаваннем медыя;
🔻 У Вільні прайшоў брыфінг, прысвечаны таму, што Сяргей Ціханоўскі ўжо год утрымліваецца ў рэжыме дэкамунікада;
🔻 15 гадоў таму не стала Яны Паляковай;
🔻 Звесткі аб хатні гвалце ў Беларусі – жудасныя. Куды ісці па дапамогу;
🔻 Сумна вядомы менскі манастыр зноў заўважаны за мяжою. Цяпер у Ірландыі. Павел Латушка заклікаў пасла адрэагаваць;
🔻 На польскай мяжы з'явяцца пошукава-выратавальныя атрады для дапамогі мігрантам;
🔻 Літоўскія памежнікі збілі дрон, які ляцеў з Беларусі;
🔻 Амбасада ЗША і МЗС Вялікай Брытаніі папярэдзілі пра рызыку тэрактаў у Маскве ў бліжэйшы час;
🔻 Расейскія СМІ: Пуцін абмяркоўваў абмен Навальнага ўсяго за некалькі гадзінаў да ягонай смерці;
🔻 Уладзімір Зяленскі: Пуцін кіруе сілавым блокам на тэрыторыі Беларусі. Што адбываецца ва Украіне ў 744-ты дзень поўнамаштабнай вайны.
☝️ Не менш за пяць палкоўнікаў памерлі на Берасцейшчыне пасля 2020 года
Альянс расследавальнікаў Беларусі нядаўна рабіў агляд наконт смерцяў пасля 2020 года сілавікоў розных чыноў і рангаў. Супрацоўнікі паміралі ўдома і на працоўных месцах, у медычных установах.
Шмат якія з гэтых смерцяў выглядаюць дзіўна 🤔
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💔 Дзмітрый Сцяпанаў
Мужчыну абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання.
Дзмітрый быў адміністратарам Telegram-чата «ГОБК», які быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»... ужо пасля яго затрымання.
Вынік суда – 4 гады пазбаўлення волі.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8
🎥 Прэм'ера на «Белсат DOC»
Ангеліна зрабілася першаю беларускаю мадэллю з дзіцячым цэрэбральным паралюшам. Яе запрасілі ўзяць удзел у найпрэстыжнейшым конкурсе «Міс свету на інвалідным вазку».
Але аказалася, што нават гэта не тое, чаго Ангеліна хоча найбольш...
☝️ У Беларусі людзі з цэрэбральным паралюшам звычайна праводзяць жыццё як вязні ва ўласным пакоі – у горы і слязах. Магчыма, такі лёс чакаў бы і Ангеліну, каб не ейная мама.
▶️ Дакументальная стужка «Адзіная такая» рэж. Дарʼя Воўчык, Беларусь, 2018 г.
#штопаглядзець
❤️ Перадаем віншаванні ад суполкі беларускіх пенсіянерак «Вязаныя берэты»
😉 З Беластоку дасылаюць віншаванні легендарныя жаночая шпацыр-група з бела-чырвона-белымі парасонамі:
Мы, Гулёны-парасоны Беластока, хочам павіншаваць вас з гэтым вясеннім днём, калі ўсё пачынае прачынацца пасля зімовай сцюжы. Няхай і Вашае жыццё расквітнее і прачнецца! Свабоды, міра і шчасця вам, нашыя жанчыны!
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸8 Сакавіка. Ці маюць жанчыны ў Беларусі роўныя правы з мужчынамі?;
🔸 Святлана Ціханоўская зладзіла сустрэчу з журналістамі побач з амбасадаю Беларусі ў Вільні;
🔸Беларускія нацыяналісты пратэставаў пад амбасадай Сербіі ў Варшаве;
🔸 Ад вайскоўцаў да працаўнікоў мясакамбінату! Беларускія прадпрыемствы крэатыўна павіншавалі жанчын са святам;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=5VMcM29BUPE
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🔹Былая жонка беларускага журналіста абвінаваціла яго ў хатнім гвалце. І публічна расказала некалькі гісторый
Ганна Клімовіч сцвярджае, што Зміцер Панкавец збіваў яе ды нават звешваў уніз з балкону.
Сам Зміцер пакуль адмовіўся ад каментароў (але напісаў пост у сваім Facebook), таксама мы чакаем каментары ад Беларускай асацыяцыі журналістаў ды «Радыё Свабода», дзе працуе Панкавец.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁🏻♂️ Праўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі атрымаў крамлёўскі грант. На правядзенне літаратурнага фестывалю з сапраўды «саюзнай» назваю
Фестываль адкрыюць у Менску, а пазней ён працягнецца ў Ліпецку.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️У чацвер адбыўся «хапун» у Берасці ды Маларыце – затрымалі дзясяткі людзей
Як стала вядома «Белсату», берасцейскі ізалятар часовага ўтрымання цяпер перапоўнены.
Чытайце падрабязнасці на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Менавіта тут расейскія войскі збіраюць чарговую групоўку для наступу
Карэспандэнт «Белсату» пабываў на Купянскім напрамку і спраўдзіў, што ў адказ рыхтуюць ЗСУ ☝🏻
💬 «Гэта не найгоршы крызіс, які быў на "Белсаце". Нас ужо "зачынялі" ў 2017 годзе»
Намеснік дырэктаркі нашага каналу Аляксей Дзікавіцкі спяшаецца расчараваць лукашэнкаўскую прапаганду: мы пакуль што жывем ды працуем.
Калісьці «Белсат» магла знішчыць нават 300-кілаграмовая бомба (знойдзеная каля старой рэдакцыі), але тэлеканал выжыў 🙂 Маем рашучасць выжыць і цяпер 💪
📍Доналд Трамп не пашкадаваў кампліментаў для кіраўніка адной з еўрапейскіх краінаў
Словы, якія, імаверна, хацеў бы пачуць на свой адрас Лукашэнка. Аднак пачуў іх іншы чалавек.
Хто? Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍У Беластоку судзяць кантрабандыстаў, якія вазілі цыгарэты праз беларуска-польскую мяжу
Амаль палова фігурантаў − былыя супрацоўнікі польскай мытні і падатковай службы, якія бралі хабары ўзамен на дазвол вазіць кантрабанду.
Чытайце падрабязнасці справы на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🦘 Натоўп кенгуру ўварваўся на поле для гольфа ў Мельбурне
Мясцовы гулец зняў гэты момант на відэа.
Гэта адбываецца не ў першы раз. Гольф-клуб апынуўся ў цэнтры скандалу ў 2021 годзе, калі абвясціў, што правядзе выбракоўку кенгуру, якія заходзілі на поле для гольфа. Пасля грамадскага пратэсту клуб адмяніў гэтае рашэнне і замест яго ўзвёў агароджы...але відаць яны не дапамаглі 🙈
🎧 Музыкі на ноч ад берасцейскага гурта «Бяз назвы» (:B:N: )
Сёння музыкі прэазентавалі новы трэк - «Не падман»
Слухаць тут 🎞
#штопаслухаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 8 сакавіка
🔸 Два месяцы няма звестак пра Паліну Шарэнду-Панасюк;
🔸 Новыя падрабязнасці ў справе экстрадыцыі ў Беларусь рэжысёра Андрэя Гнёта;
🔸 У Віцебску затрымалі блогера Лёху Павука. На відэа сілавікі прымусілі яго праспяваць дзяржаўны гімн;
🔸 Z-актывістка апынулася ў адной камеры з «палітычнымі» і падзялілася ўражаннямі па вызваленні;
🔸 Палітвязню Алегу Рубцу дадалі новы тэрмін;
🔸 Не менш за пяць палкоўнікаў памерлі на Берасцейшчыне пасля 2020 года;
🔸 Папаўненне «спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў»;
🔸 У Беларусі цяпер – 171 жанчына за кратамі з палітычных прычынаў;
🔸 «Вясна» прэзентавала фільм, прысвечаны палітзняволеным жанчынам;
☝️ Звесткі аб хатні гвалце ў Беларусі - жудасныя
Феміністка, грамадзянская актывістка Юлія Мацкевіч падкрэслівае, што ў Беларусі няма ні закону супраць хатняга гвалту, ні месцаў, куды б жанчына магла б сысці ад гвалту – адна ці з дзецьмі – і атрымаць дапамогу. А дзяржаўныя крызісныя цэнтры «не выконваюць сваіх функцыяў і трапіць туды няпроста».
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Куды ісці па дапамогу:
🔻 Oliviahelp – прадстаўнікі гэтага сэрвісу могуць падказаць арганізацыі дапамогі ў краіне, дзе знаходзіцца беларуска, якая звярнулася;
🔻 «Яна ёй» – тут можна атрымаць псіхалагічную падтрымку;
🔻 Інфармацыйна-кансультатыўная служба Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі «Адно акно»;
🙌 Калі ласка, не заставайцеся сам на сам з праблемай і абавязкова звяртайцеся па дапамогу
🙌 Беларускія жанчыны, якімі мы можам ганарыцца
Узоры самастойных і смелых жанчын мы знойдзем у кожны час гісторыі Беларусі.
Вы здзівіцеся, наколькі сучасна гучаць іхныя гісторыі. І наш сённяшні спіс далёка не поўны.
Падрабязней 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 У Сербіі прайшлі ўжо два судовыя паседжанні ў справе экстрадыцыі ў Беларусь рэжысёра Андрэя Гнёта
Улады ў Менску абвінавачваюць яго ў эканамічным злачынстве, але прадстаўнікі грамадскай супольнасці ўпэўненыя, што Менск выкарыстоўвае Інтэрпол у рэпрэсіўных мэтах.
☝️ Новыя падрабязнасці ў справе Гнёта «Белсату» распавяла прэс-сакратарка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Юлія Гарачая
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
☝️ Павел Латушка заклікаў пасла Ірландыі адрэагаваць на прысутнасць у краіне Свята-Елісавецінскага манастыра
У звароце кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення пералічыў «заслугі» манастыра, мы пра іх пісалі тут. Як паведамляе выданне @pozirkonline, Павел Латушка заклікаў звярнуць увагу на «зламысную дзейнасць» у Ірландыі менскага Свята-Елісавецінскага манастыра і ўжыць неабходныя меры.
Зварот накіраваны ў прадстаўніцтва краіны ў Польшчы на імя амбасадара Патрыка Хогі.
💁 Z-актывістка апынулася ў адной камеры з «палітычнымі»
Мірсалімаву выклікалі ў міліцыю і завялі адміністратыўную справу ў лютым. У жанчыны трое непаўналетніх дзяцей (у тым ліку дзіця-інвалід), але яе ўсё роўна затрымалі.
Жанчына сутыкнулася з тыповымі ўмовамі, у якіх звычайна трымаюць «палітычных» у беларускіх ізалятарах. Па вызваленні яна расказала пра свае адчуванні
✅ Праз VPN ❎ Без VPN