Добрай нядзелі, шаноўныя!
Прачнуліся рана і не ведаеце, што б такога пачытаць? Мы вам прынеслі 3 цікавыя «Белсату», які вы маглі прапусціць:
⚪️ «Такі сабе Ігі Поп у маёй бібліяграфіі»
Пісьменнік Альгерд Бахарэвіч – пра сваю новую кнігу «Папяровы голем».
⚪️ Былы палітвязень Арцём Мядзведскі: Казалі, за камень сеў – цяпер давай збірай
У якіх умовах знаходзяцца вязні на «хіміі» і наколькі яны блізкія да рабскіх, распавёў былы палітвязень.
⚪️ Каля 100 песень за год і прэміі «Песня года Беларусі» - такой хуткай кар’еры можна толькі пазайздросціць
Як нявестка Лукашэнкі Ганна Сялук зрабілася галоўнаю песенніцаю прапаганды.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 12 кастрычніка
▫️Андрэй Дзмітрыеў прапануе вярнуць заходніх паслоў у Беларусь.
▫️БРСМ стварыў дзіўны мурал.
▫️Жыхар Менску знайшоў у шафе стрэльбу Радзівілаў.
▫️У Чачэніі магутны выбух. Ёсць загінулыя.
▫️Стаў вядомы найлепшы здымак дзікай прыроды ў 2024-м.
▫️Сёння ў начным небе з’явіцца вельмі рэдкая камета
📍 Два расейскія знішчальнікі, імаверна, пакінулі тэрыторыю Беларусі
Гаворка пра самалёты Міг-31К, якія некалькі дзён таму прыляцелі ў нашу краіну. 10 кастрычніка стала вядома пра адлёт з аэрадрома «Мачулішчы» двух знішчальнікаў МіГ-31К Ваенна-касмічных сілаў РФ.
Пра гэта паведамляе маніторынгавая група «Беларускі гаюн». Таксама «Гаюн» піша, што назад на тэрыторыю аэрадрому самалёты не вярталіся.
🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Лукашэнка на «Дажынках» у Гомельшчыне. Абяцае знайсці на Гомельшчыне нафту і скіраваць грошы на развіццё рэгіёну. Што яшчэ кажа беларусам дыктатар перад выбарамі?
🔸Ураджай бульбы не дацягнуў да паказнікаў. Чаму?
🔸Лукашэнка падпісаў закон пра беспрацоўе. Што зменіцца?
🔸Медыкі назвалі асноўныя штамы COVID-19 у Беларусі.
Далучайцеся да нашага эфіру!
https://www.youtube.com/watch?v=KKHsDimbE_M
⚠️ Сябры, сёння ў начным небе з’явіцца вельмі рэдкая камета
Апошні раз яна пралятала 80 тысяч гадоў таму!
Называецца яна C/2023 A3, і сёння наблізіцца да нас на мінімальную адлегласць — 71 млн кіламетраў. Калі ўбачыце яркую агнявую пляму — гэта яна. Шукайце камету на заходняй частцы неба і лепей з біноклем.
Не ўпусціце гэты шанец, бо наступны можа быць праз тысячы гадоў.
🤔 Ці чакаеце вы рэакцыі дэмсілаў на «бязвыбары» ў Беларусі 2025?
Пакуль яны займаюцца падрыхтоўкай стратэгіі, мы задаліся пытаннем: ці патрэбна яна ўвогуле? Спыталі эксперта і атрымалі зразумелы адказ — ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Цудоўнае фота з апалонікамі — найлепшы здымак дзікай прыроды ў 2024-м
Каб зняць гэта, фатограф Шэйн Грос ныраў на працягу многіх гадзін і асцярожна рухаўся паміж водараслямі. У выніку ў яго атрымалася здрабіць неверагодную фатаграфію «Рой жыцця».
Апалонікі прынеслі Шэйну тытул фатографа года. Мужчына працуе фатарэпарцёрам у Канадзе і здымае для National Geographic.
✈️Узляцець, знайсці і знішчыць
Гэтыя ўкраінскія дзяўчыны - аператаркі дронаў. Адной з іх дзеля гэтага давялося ўгаворваць бацькоў. Другой усяго 20 гадоў, але вайна для дзяўчыны пачалася яшчэ ў 2014 годзе.
Паглядзіце іхныя гісторыі!
😮 Жыхар Менску знайшоў у шафе стрэльбу Радзівілаў
У дзяцінстве ён чуў, што ў сям'і ёсць рарытэтная зброя шляхецкага роду, але забыўся пра яе. Цікавая знаходка належала ягонаму бацьку, які памёр у 1950-х.
«Каб не мець праблемаў», менчук аддаў стрэльбу міліцыянтам і папрасіў перадаць яе ў музей. Цяпер зброя знаходзіцца на экспертызе.
А як даўно вы заглядалі ў глыбіню сваёй шафы?
🤔Пуцін падоўжыў тэрмін Лукашэнку?
Лукашэнка хацеў бы паслабіць пуцінскі павадок? І ці атрымаў Лукашэнка ад Пуціна «ярлык» на чарговы тэрмін кіравання ў Беларусі?
Гэтыя ды іншыя пытанні абмяркоўвалі ў праграме «ПраСвет» з Анатолем Лябедзькам.
Цалкам выданне глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️
🤡 Лукашэнка падпісаў закон аб зменах у пытаннях занятасці
І таму, калі хочаце падняць сябе настрой — проста пачытайце, колькі цяпер складае грашовая дапамога для беспрацоўных і хто атрымае квоты ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Вітаем тых, хто ўжо прачнуўся!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы. Запарвайце каву і пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
✅16 асобаў загінулі, мільёны дамоў без святла
Як па Флорыдзе прайшоўся ўраган Мілтан.
✅«З цікавасцю прынялі да ўвагі»
Што думаюць у краінах Еўропы пра зварот у МКС адносна Беларусі?
✅Старая вайна ці збор даніны з бізнесу?
Чаму ў Беларусі арыштавалі сяброў калійнага магната Мазепіна.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 11 кастрычніка
▫️Расея пусціла па Адэскай вобласці балістычныя ракеты. Ёсць загінулыя.
▫️Ціханоўская ўзнагародзіла былога амбасадара Польшчы ў Беларусі.
▫️Нобэлеўская прэмія міру дасталася змагарам супраць ядравай зброі.
▫️У СІЗА №1 раптоўна загінуў адзін з начальнікаў.
▫️Беларускую спартоўку хочуць адхіліць ад чэмпіянату свету.
▫️Беларус у адзіночку пайшоў разбураць муры Крамля.
💭 «Калі паглядзець на фаварытаў, якія былі – гэта сенсацыя»
Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман тлумачыць вынікі Нобэлеўскай прэміі міру
Паглядзіце!
👆Хто займаўся кантрабандай з дапамогаю метэазондаў цыгарэтаў у Літву
Літоўскія памежнікі і крымінальная выведка затрымалі падазраваных, у якіх канфіскавалі больш за 20 тысяч пачак беларускіх цыгарэтаў.
Хто гэтыя людзі, чытайце на нашай старонцы ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🎼 Добрыя музычныя навіны: беларускі гурт INTELLIGENCY выпусціў новы альбом
У альбом пад назвай The Ideals увайшлі ажно 16 трэкаў. Паслухаць яго можна тут.
Відэа: intelligency_band / instagram
#штопаслухаць
Дзіўныя сябры з'явіліся ў заапарку ў Горадні
🤔Як так сталася, што малпы пасябравалі з трусам, глядзіце ў нашым відэа!
👨🎨«Калі людзі займаюцца мастацтвам, каб спыняць войны і гвалт – яны бяруцца не за тую справу»
Так мяркуе беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч. Менш, чым праз тыдзень стартуе продаж ягонага новага раману «Папяровы голем».
Мы пагаварылі з пісьменнікам пра ягоны новы твор, пра тое, як пачуваюцца літаратары ў эміграцыі а таксама пра тое, як пісьменнікаў прывучаюць да непавагі да сваёй прафесіі.
Шчырую размову з Альгердам Бахарэвічам чытайце на нашай старонцы (праз VPN)
🔺Польшча можа прыпыніць наданне прытулку для мігрантаў
Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр краіны Доналд Туск падчас з’езду «Грамадзянскай кааліцыі». Ён анансаваў стратэгію «Вярнуць кантроль, гарантаваць бяспеку». Адным з элементаў гэтай стратэгіі павінна стаць часовае прыпыненне права на прытулак. Туск заявіў, што будзе дамагацца прызнання ў Еўропе гэтага рашэння:
«Мы добра ведаем, як яно [права на прытулак] выкарыстоўваецца Лукашэнкам, Пуціным, кантрабандыстамі і гандлярамі людзьмі. Як гэтае права на прытулак выкарыстоўваецца зусім насуперак сутнасці права на прытулак»,
💔 Гэтая сям’я зараз пражывае самыя цяжкія часы
Праз медычную памылку, дачка атрымала мазгавое пашкоджанне і ДЦП. Паглядзіце, як гэта атрымалася.
Цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»
😨 Стылёвай і таннай вопраткі ў Беларусі засталося на 3 дні?
Не паспелі мы змірыцца з забаронаю на пастаўку ў Беларусь тавараў «second hand», як чыноўнікі забаранілі вопратку некаторых польскіх брэндаў.
Як улады расчышчаюць дарогу для айчыннага «Лёгпраму», глядзіце ў нашым відэа!
Паглядзіце, які магутны выбух адбыўся ў Чачэніі
Паведамляецца, што інцыдзент здарыўся на аўтазапраўцы. Пацярпелі як мінімум чатыры чалавекі. Сярод іх — маці з дзіцем, якія апынуліся ў зоне паражэння, калі выбуховая хваля адкінула ў іх газавы балон.
Паводле мясцовых жыхароў, выбухі ўсё яшчэ працягваюцца.
😡 Гэта самае сапраўднае рабства, толькі ў 21 стагоддзі
Палітвязень распавёў, як яго прымушалі працаваць па 18 гадзінаў у содні! Што ён рабіў, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Ого, такой хуткай кар’еры пазайздросціць кожны!
100 вершаў за год, ейныя песні выконваюць амаль усе праўладныя спевакі і для гэтага патрэбна ўсяго адно паведамленне ў сацсетках. І толькі паспрабуй адмовіцца!
Сёння распавядзем пра аўтарку трэкаў «Ах, Александр» і «Бульба-дэнс» — Ганну Сялук, якая трошкі з'яўляецца нявесткай Лукашэнкі ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
😨 Маладзечну не пашанцавала… Вось, што там стварыў БРСМ
«Мы бачым тут рукі мамы, таты і дзіцяці — сімвалы традыцыйных сямейных каштоўнасцяў. А трымаюць яны ў руках контуры Беларусі», — так апісаў кіраўнік БРСМ новы «арт-аб'ект».
Мурал «Будучыня Беларусі ў тваіх руках» цяпер «упрыгожвае» вуліцу Вялікі Гасцінец, дзе жывуць шмат маладых сем'яў. А намалявалі яго для лукашэнкаўскага «Марафона адзінства», пра які мы падрабязна расказваем у праграме «Аб'ектыў». Паглядзіце! 🎬
Андрэй Дзмітрыеў прапануе вярнуць заходніх паслоў у Беларусь
Экс-кандыдат у прэзідэнты заявіў, што беларускі народ «хоча заставацца часткай еўрапейскай прасторы, а не разменнай манетай у геапалітычных гульнях».
«Беларусы ўжо прайшлі сваю рэвалюцыю ў 2020 годзе — яна адбылася ў іх сэрцах і думках. Цяпер народ праходзіць складаны шлях да пераменаў. І на гэтым шляху ён заслугоўвае не літасці, а поўнай падтрымкі».
Паводле яго слоў, уведзеная супраць рэжыму Лукашэнкі ізаляцыя і санкцыі «б’юць па звычайных людзях, а не па ўладзе».
Нагадаем, Андрэй Дзмітрыеў прымаў удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Яго затрымалі ў студзені 2023 года і праз тры месяцы прысудзілі да 1,5 года пазбаўлення волі. Ён адбыў увесь тэрмін.
Навіны рэпрэсій за 11 кастрычніка:
▪️У Беларусі +5 новых палітвязняў.
▪️У Мінску распачаўся суд над беларускай, якую затрымалі па вяртанні з Грузіі.
▪️Жыхарку Менску затрымалі пасля таго, як яна не прайшла праверку пры працаўладкаванні на дзяржаўную працу.
▪️За «абразы» чыноўнікаў судзяць жанчыну.
▪️Жыхар Менску затрыманы за каментар.
▪️Участковы пагражаў забіць сабаку былой палітзняволенай, а яе сына пасадзіць у турму.
▪️У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» тг-канал пра... «Саюзную Дзяржаву».
#рэпрэсіі
🔸Антыфашысцкі гімн для Віктара Орбана
Гэткім чынам дэпутаты Еўрапарламенту сустракалі прэм'ер-міністра Вугоршчыны. Гэта адбылося 9 кастрычніка ў Стразбуры. У асноўным песня Bella Ciao гучала з левага верхняга кута, там засядаюць левыя партыі.
На гэта адрэагавала спікерка Еўрапарламенту Рабэрта Мэтсола:
«Гэта не Еўрабачанне», - заявіла яна.
Гімн Bella Ciao - адзін з самых знакамітых антыфашысцкіх гімнаў Італіі. У гэтай краіне яго выконваюць штогод 25 красавіка ў гонар заканчэння дыктатуры Мусаліні і нямецкай фашысцкай акупацыі.
🚗Будучыня ўжо блізка: Tesla прэзентавала робатаксі і гуманоідных робатаў, якія змогуць выгульваць вашага сабаку
Пра навінкі тэхнікі распавядаем у нашым сюжэце. Паглядзіце!
🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸«Марафон адзінства» стартаваў у Маладзечне. Што гэта, пачатак перадвыбарчай кампаніі Лукашэнкі?
🔸Чарговая смерць сілавіка - што вядома пра гібель аднаго з начальнікаў СІЗА №1.
🔸Небяспечная вопратка. Дзяржстандарт забараніў прадаваць некалькі мадэляў польскіх брэндаў. Што за гэтым стаіць?
🔸На аўкцыёне прадалі офіс Эдуарда Бабарыкі
https://www.youtube.com/watch?v=gjMYo4HjwHE