🤨 Instagram дызайнера Уладзіміра Цэслера прызналі «экстрэмісцкім»
Таксама ў спіс трапіла нашая група ў Facebook «Хата Белсату».
У спісе ад Мінінфармацыі яшчэ з’явіліся старонкі ў сацыяльнай сетцы «Х» былога чальца АПКБ Валера Кавалеўскага («Valery Kavaleuski») і палітыка Валерыя Цапкалы («Valery Tsepkalo»).
Поўны спіс папаўненняў чытайце на нашай старонцы
🛵 Найбуйнейшае ў свеце ралі скутэраў
Каля 10 000 машын разам з гоншчыкамі і пасажырамі ☝️
Добрага дня, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹«Вечнае змаганне бяспекі і свабоды»
Эксперт у лічбавай бяспецы пра затрыманне Дурава.
🔹Старым тут (амаль) не месца
Як Лукашэнка зрабіў стаўку на «маладую гвардыю».
🔹Рэжысёра Гнёта чакае суд аб экстрадыцыі
Яго падтрымалі больш за 100 сусветных зорак.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 26 жніўня
🔻 У папраўчай калоніі «Віцьба» памёр вязень
🔻 Раскрыты імёны яшчэ трох памілаваных палітвязняў
🔻 У Менску затрымалі адміністратара дваровага чату
🔻 «Полк Каліноўскага» могуць унесці ў спіс «тэрарыстаў»
🔻 На пастанову пракурора Брэсцкай вобласці абмежавалі доступ да інтэрнэт-рэсурсу povestka.prо
🇺🇲 Камала Гэрыс афіцыйна кандыдатка на пасаду прэзідэнткі ЗША
Гэта было сапраўднае шоу з выступам папулярных выканаўцаў, зорак і селебрыці
Паглядзіце!
🤦♂️ Расея стала не толькі агрэсарам, але і браканьерам
Запускаючы ракеты па Украіне, яна прамахнулася і проста трапіла ў Кіеўскае мора, знішчыўшы там рыбу.
Гэтае браканьерства каштавала прыкладна 13 мільёнаў долараў.
😮 Ого! Вучоныя паказалі, як будуць перасаджваць галаву ў іншае цела
Пакуль гэта складана з-за адсутнасці тэхналогіі аднаўлення нерваў, але канцэпт ужо гатовы. Як думаеце, хто першы ў Беларусі захоча гэтым скарыстацца?
Яшчэ больш цікавінак глядзіце ў нашай новай праграме «Навіны з будучыні» на YouTube-канале «Belsat LIFE»
❗️ У папраўчай калоніі «Віцьба» памёр вязень
Паводле інфармацыі праваабаронцаў Mayday.Team, зняволенаму было 54 гады і ён ужо 10 гадоў адбываў пакаранне. Да канца тэрміну мужчыну заставаўся толькі год.
25 жніўня ў крытычным стане яго адвезлі ў Віцебскую бальніцу, але выратаваць вязня не атрымалася. Імя, прозвішча і артыкул, паводле якога быў пакараны мужчына — не называюцца.
У калоніі «Віцьба» адбываюць пакаранні як найменш 110 палітзняволеных.
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Чарговы этап праверкі тэрабароны на Гомельшчыне
🔻 Расейскія дроны-камікадзэ маглі зноў заляцець у Беларусь
🔻 Менская абласная арганізацыя Беларускага саюза жанчын сабрала гуманітарны груз на Куршчыну
🔻 Акцыі ў падтрымку беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта прайшлі ў Еўропе
🔻Латвія ўзмацніла кантроль беларускіх і расейскіх тавараў на мяжы
🔻Пракуратура Парыжу выступіць з заяваю адносна справы заснавальніка Тэлеграму Паўла Дурава
🔻Ізраіль і ХАМАС не дасягнулі пагаднення аб спыненні агню ў сектары Газа
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🖤 Тры гады таму ў гэты дзень памёр беларускі паэт Алесь Разанаў
Гэта здарылася нечакана і стала стратай для ўсёй еўрапейскай літаратуры. Ён быў легендарным паэтам, філосафам міжнароднага ўзроўню і стваральнікам глыбока інтэлектуальных вершаў.
Будучы студэнтам БДУ, у савецкі час Разанаў змагаўся за навучанне на роднай мове. Яго называлі нацыяналістам, выключылі з універсітэту. Яму пагражала забыццё. Але за таленавітага паэта заступіўся Максім Танк.
Якім быў Алесь Разанаў? Глядзіце ў нашай праграме «Лабірынты».
🤩 Пакуль вы адпачывалі — мы працавалі, каб быць яшчэ бліжэйшымі да вас!
І цяпер нашая старонка зноў дасяжная для чытачоў!
Пакуль на старонцы не адноўлены ўвесь ранейшы функцыянал, але каманда журналістаў і тэхнікаў працуе над развязаннем гэтых пытанняў.
«Паступова будзем паляпшаць і напаўняць, аднаўляць ранейшую функцыянальнасць. У дадзенай сітуацыі гэта каштавала і надалей каштуе шмат высілкаў, за якія я шчыра ўдзячны маім каляжанкам і калегам з „Белсату“, і адпаведных службаў TVP»,
Заснавальнік Telegram застанецца за кратамі яшчэ на 48 гадзін
Дураву павінны прад'явіць абвінавачанні або вызваліць на свабоду. Яго перыяд затрымання для допыту можа доўжыцца максімум да 96 гадзін.
Французскія ўлады і праваахоўныя органы па-ранейшаму не пракаментавалі затрыманне Дурава. Першае афіцыйнае паведамленне пракуратура павінна даць сёння, 26 жніўня.
❗️Уначы ў Беларусь маглі заляцець тры расейскія дроны-«Шахед»
Згодна з @eRadarrua, дроны-камікадзэ парушылі паветраную прастору Беларусі ў 03:26, 03:33 і 04:14. Беспілотнікі былі ў раёне Палескага запаведніка, Брагінскага і Лоеўскага раёнаў.
Як паведамляе «Беларускі Гаюн», авіяцыя не ўзнімалася. Аднак а 9-й раніцы верталёт з Мачулішчаў і знішчальнік з Баранавічаў былі накіраваныя на поўдзень Беларусі.
Прадстаўнік Лукашэнкі ў Берасцейскай вобласці распавёў пра любоў да рапсу
«Гэта абсалютна наша культура. Гэта эканоміка. Для жывёл гэта бялок, неад'емная частка. Ну і, вядома, само алей. Я — чалавек, які ўжо дзесяць гадоў ужывае. Глядзіце, як выглядаю!», — пахваліўся Юрый Шулейка.
Чыноўнік заявіў, што беларускі рапс «карыстаецца вялікім попытам на знешніх рынках», а яго ўраджайнасць у краіне толькі расце.
Юрый Шулейка знаходзіцца пад санкцыямі Еўразвязу, Вялікай Брытаніі, Канады, Швейцарыі і Украіны за падтрымку расейскай агрэсіі.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Як рэагуюць у свеце на затрыманне Паўла Дурава
Затрыманага заснавальніка Telegram падтрымліваюць не толькі прыхільнікі свабоды слова, але і Z-актывісты. Паводле іх, мэсэджар «даў магчымасць» каардынаваць расейскіх жаўнераў падчас вайны ва Украіне. Сабралі іх рэакцыі на арышт Паўла Дурава.
🔺На беларусак зноў напалі за мяжой
Пацярпелая сведка распавяла нам, што адбылося і як яны выратаваліся з сітуацыі.
🔺Ізраіль зладзіў масавую атаку па пазіцыях «Хізбулы» ў Ліване
У адказ «Хізбула» выпусціла 320 ракет і беспілотнікаў. Што там адбываецца — чытайце ў нашым аглядзе.
Рэйтынг Telegram вырас пасля затрымання Паўла Дурава
Загрузкі Telegram на iOS павялічыліся на 4%. Цяпер аплікацыя займае 2-е месца па спампоўванні сярод сацсетак у ЗША, а ў Францыі, дзе быў затрыманы Дураў, увайшла ў топ-3 па ўсіх катэгорыях.
Партал TechCrunch тлумачыць рост папулярнасці Telegram цікаўнасцю да асобы Паўла Дурава.
Другі дзень запар Расея ладзіла масаваны абстрэл Украіны
Паветраная трывога была аб'яўленая амаль ва ўсіх абласцях Украіны.
🔺У Крывым Розе ракета патрапіла ў гатэль «Аўрора». Як мінімум 2 чалавекі загінулі, яшчэ 5 атрымалі раненні. Пад заваламі дагэтуль могуць знаходзіцца 2 асобы. n
🔺У Запарожжы і вобласці ў выніку абстрэлаў загінулі як мінімум 3 чалавекі.
🔺Выбухі былі чутны ў Кіеве, на Хмельніччыне, у Сумах, на Ровеньшчыне.
💥 #галоўнае за 26 жніўня
✔️ Уначы ў Беларусь маглі заляцець тры расейскія дроны-«Шахед»
✔️ Памерла беларуская праваабаронца і маці «каліноўца» Вераніка Іванава
✔️ З Нінай Багінскай усё ў парадку
✔️ Паўлу Дураву працягнулі арышт
✔️ Рэжысёра Гнёта чакае суд аб экстрадыцыі. Яго падтрымалі больш за 100 сусветных зорак
✔️ Абвастрэнне на Блізкім Усходзе: Ізраіль і «Хізбула» абменьваюцца масаванымі ўдарамі
✔️ «Ціск на беларусаў у выгнанні». Ці стане масавым арышт прададзеных «экстрэмістамі» кватэраў?
✔️ Забарона ЕЗ на пастаўкі аўтамабіляў з Беларусі не б'е па даходах рэжыму Лукашэнкі
🔥 Беларусы прыйшлі на дапамогу кіроўцу, чые аўта загарэлася прама на трасе
Паглядзіце на сапраўдную талаку 💪
🌾 Фальшывыя бюлетэні можна ўтылізаваць, але як схаваць адсутнасць мільёнаў тон збожжа?
Нельга сказаць, што бітва за ўраджай прайграная, але й гучнай перамогі няма
Паразмаўлялі з экспертамі ☝️
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Сітуацыя на беларуска-ўкраінскай мяжы. Ці ёсць імавернасць нападу лукашэнкаўскіх войскаў на Украіну?
🔸 Беларускі Гаюн: каля трох расейскіх «шагэдаў» маглі заляцець ўначы ў Беларусь
🔸 Заўтра вырашаецца лёс беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта. Яму пагражае дэпартацыя з Сербіі ў Беларусь
🔸 За слабыя вынікі звольнілі трэнера БАТЭ Ігара Крывушэнку
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/A8ah-yi4IJU
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
❓ Што будзе з Telegram пасля затрымання Паўла Дурава?
❓ Які пазітыўны момант ёсць у гэтым затрыманні?
❓ Што агульнага ў сітуацыі з Telegram і ўзломам «Энігмы»?
☝️ «Белсат» паразмаўляў з экспертам у лічбавай бяспецы. Пачытайце, каб ведаць, да чаго варта рыхтавацца.
🤔 Як Лукашэнка амалоджвае сістэму і ці працуе гэта на ягоную карысць?
Пакуль сам дыктатар хутка размяняе сёмы дзясятак - ён уважліва сочыць, каб выбудаваная ім рэпрэсіўная сістэма папаўнялася маладою крывёю. Цягам апошняга дзесяцігоддзя і асабліва інтэнсіўна пасля 2020 году адбывалася змена пакаленняў у найвышэйшых эшалонах улады.
«Белсат» разбіраўся ў заканамернасцях кадравай палітыцы Лукашэнкі, якія мала хто заўважыў.
☝️ «Значэнне Белсату як адзінага ў свеце незалежнага тэлеканалу для беларусаў цяжка пераацаніць»
Адзначыла выбраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы з выканальнікам абавязкаў дырэктара «Белсату» Аляксеем Дзікавіцкім.
Кіраўнік «Белсату» пазнаёміў абраную прэзідэнтку з актуальнай сітуацыяй вакол тэлеканалу, падзякаваў за падтрымку праекту на розных узроўнях.
💱 Курсы валютаў на 26 жніўня
Еўра і долар крыху падраслі. У расейскага рубля назіраецца зваротны рост падзенне.
#курсывалютаў
🥰 Цяпер дакладна: з Нінай Багінскай усё добра
25 жніўня яна прыйшла да Чырвонага касёлу ў Менску.
Ну, канешне ж, прапагандысты не маглі ёй дараваць гэтага і адразу накінуліся. Але дзякуючы ім мы маем відэадоказ таго, што з самай вядомай беларускай пенсіянеркай усё ў парадку.
◾️Памерла беларуская праваабаронца і маці «каліноўца» Вераніка Іванава
Ёй было ўсяго 45 гадоў.
Прычына смерці невядомая. Паводле выдання «Медиа-Полесье», апошнім часам здароўе Веранікі пагоршылася, яна хварэла і неаднаразова трапляла ў бальніцу.
Вераніка — грамадская актывістка, лідарка Пінскай рэгіянальнай арганізацыі БСДП (Грамада). Яна маці траіх дзяцей.
У 2020 годзе жанчына аказвала прававую дапамогу ўдзельнікам акцый пратэсту ў Пінску, займалася праваабарончай дзейнасцю, за што была затрыманая 8 разоў на працягу года. А ў 2021 годзе сілавікі правялі ў яе два вобшукі.
😡 Расея ладзіць масавыя атакі па ўсёй тэрыторыі Украіны
Сёння раніцай выбухі прагучалі ў Кіеве, Адэсе, Харкаве, Львове, а таксама ў Запарожскай, Ровенскай і Цярнопальскай абласцях. Яшчэ некалькі ракет дагэтуль знаходзяцца над Украінай.
Вядома пра аднаго загінулага. Таксама ў Луцку пашкоджаны шматпавярховы жылы будынак. Па ўсёй Украіне абвешчаная паветраная трывога.
❗️Польшча падняла свае знішчальнікі на фоне расейскіх абстрэлаў Украіны.
Раскрыты імёны яшчэ трох памілаваных палітвязняў
Сярод іх:
Аляксандр Галуз — гамяльчанін, асуджаны ў 2023 годзе за «парушэнне парадку» і «распальванне варожасці» (прысуд невядомы).
Алег Зыкун — лекар з Берасця, якога ў 2024 годзе асудзілі на 1,5 года калоніі за «незаконныя дзеянні ў адносінах да інфармацыі пра прыватнае жыццё».
Руслан Красоў — у 2022 годзе Гарадзенскі суд пакараў яго 3 гадамі калоніі за «абразу і паклёп на Лукашэнку».
💥 #галоўнае за 25 жніўня
✔️33 гады таму незалежнасць Беларусі ад СССР была канчаткова аформленая
✔️МЗС Украіны выпусціла заяву з заклікам адвесці Узброеныя сілы РБ ад беларуска-ўкраінскай мяжы
✔️Расея нанесла ракетны ўдар па гатэлі ў Краматорску. У выніку загінуў брытанскі журналіст
✔️Як рэагуюць у Расеі ды свеце на затрыманне Паўла Дурава і што далей будзе з Telegram? Разбіраліся тут
✔️Павук працягвае троліць паліцэйскіх з Курскай вобласці. Глядзіце новае выданне «Шухер шоу»
✔️«Талібан» прызнаў жаночы голас «занадта інтымным» і забараніў жанчынам публічна спяваць ды чытаць услых