🗿Археолагі падчас раскопак на Менцы знайшлі ўнікальную драўляную фігуру
Спецыялісты адкапалі яе сярод драўляных клецяў, якія былі закладзеныя ў вал гарадзішча на рацэ. Фігура ўяўляе сабою выяву нейкай птушкі альбо іншай жывёлы з дзюбаю (дакладна гэта вызначыць яшчэ не ўдалося).
Фігура з дзюбаю была спецыяльнай часткаю канструкцыі валу, якая нібы гак падпірала знешнюю сцяну клецяў.
На думку супрацоўнікаў Інстытуту гісторыі НАН РБ, у нашым рэгіёне падобныя 1000-гадовыя зааморфныя фігуры, якія захаваліся настолькі добра – вялікая рэдкасць.
💬 «У беларусаў выключная сітуацыя: нашая дзяржава не падтрымлівае нашую культуру. За мяжою ніхто не будзе падтрымліваць іншаземную літаратуру альбо гэта будуць невялікія грошы»
Вялікая размова з Паўлам Анціпавым – пісьменнікам, рэдактарам і выдаўцом, які намагаецца папулярызаваць беларускую літаратуру ў эміграцыі.
З якімі цяжкасцямі даводзіцца сутыкацца ў гэтай шляхетнай дзейнасці і ці прыносіць яна нейкі істотны прыбытак – чытайце ў інтэрв'ю:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
⚽️ EURO 2024: зборныя Нямеччыны і Партугаліі выбываюць з турніру
Гаспадары ў 1/4 фіналу гулялі з Іспаніяй, якая даціснула іх у дадатковы час. Партугальцы другі раз запар выпрабоўвалі лёс у серыі пенальці – гэтым разам удача ім не ўсміхнулася. Крыштыяну Раналду на сваім апошнім чэмпіянаце Еўропы так і не здолеў забіць ніводнага мяча.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺Кінатэатр проста ў двары
Менавіта такі зладзілі жыхары аднаго з двароў Горадні.
Як вам ідэя?
Дабрыдзень, сябры!
Мы вам ранішняе чытво прынеслі – сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸Чым скончыліся выбары ў Вялікай Брытаніі і як іх вынікі паўплываюць на нас
Прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі лічаць новага брытанскага прэм’ера саюзнікам, а на думку брытанскіх экспертаў, лейбарысты працягнуць курс на безумоўную падтрымку Украіны
🔸Піяр, грошы і гарантыі супраць Расеі?
Навошта Лукашэнка зацягнуў Беларусь у ШАС
🔸«Рыжанкоў забыўся, дзе знаходзіцца»
Чаго дасягнуў новы кіраўнік МЗС за першы тыдзень?
#штопачытаць
❤️ «Прытуляй мяне
Калыхай у сне
Павяртай назад у дзіцячы свет»
Naviband выпусцілі новы кліп на песню «МАМА»
👉 Паслухаць гэтую кранальную песню можна тут
#штопаслухаць
🔺На акупаваных тэрыторыях Украіны дзейнічаюць беларускія кампаніі
Паводле новага расследавання праекту «Бюро Медыя», там працуюць як мінімум кампаніяў з беларускім капіталам. Яны займаюцца рознай дзейнасцю, ад гандлю да будаўніцтва, турызму і іншымі.
Што пра іх вядома, глядзіце ў нашым сюжэце.
🤬 Чыноўнікі наўмысна ствараюць школьнікам бюракратычныя перашкоды, каб яны не паехалі вучыцца за мяжу
«Наша Ніва» са спасылкай на настаўнікаў паведамляе пра новы спосаб стрымаць абітурыентаў, які вынайшлі беларускія чыноўнікі.
«У атэстат наўмысна ставіцца памылка ў прозвішчы дырэктара ці завуча (...) Школьнік прыходзіць у Мінадукацыі, яму кажуць, што такі дакумент апастыляваць не могуць (...) Таму, маўляў, атрымлівайце па-новаму і вяртайцеся. Выпускнік кідаецца ў школу – а патрэбны чалавек у адпачынку. Або проста пераробліванне і чарга ў Міністэрства адукацыі займае столькі часу, што на падачу ва ўніверсітэт за мяжу школьнік ужо не паспявае. У гэтым і сэнс.»
🤔 Якія змены чакаюць «Белсат»: што вядома на гэты момант
4 ліпеня «Telewizja Polska» прадставіла новы план структуры тэлебачання Польскага грамадскага тэлебачання. Плануецца, што на базе «Белсату» будзе створаны новы тэлеканал, які будзе вяшчаць на беларускай, украінскай і расейскай мовах.
☝️ Таксама, паводле прадстаўніка МЗС Польшчы Паўла Вроньскага, больш увагі будзе надавацца стрымінгавым платформам, YouTube і іншым онлайн-рэсурсам.
Падрабязней пра новыя змены для нашага тэлеканалу ў нашым матэрыяле 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤦♀️ У Беларусі знясуць школу, якую пачалі будаваць...16 гадоў таму
Школа знаходзіцца ў а.г. Літусава і была разлічаная на 120 м.
🙈 За 16 гадоў у школе нават не змаглі ўзвесці ўсе сцены...
😳 Ікра, смартфоны, будаўнічыя матэрыялы. Якія тавары забаранілі правазіць праз мяжу?
4 ліпеня беларусы на польскай мяжы сутыкнуліся з тым, што ў Беларусь не пускалі амаль ніякія тавары. Мытнікі спасылаліся на новую пастанову ЕЗ «аб абмежавальных захадах з улікам сітуацыі ў Беларусі і ўдзеле Беларусі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны».
«Белсат» пералапаціў для вас гэты дакумент. Па спасылцы пералік тавараў, у тым ліку звычайных рэчаў, якія зараз нельга вывезці з Польшчы ў Беларусь 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤔Якія бонусы атрымае Беларусь ад сяброўства ў ШАС
На эканамічныя разлічваць не варта, бо ніякіх значных супольных бізнес-праектаў у межах ШАС ніколі не агучвалі.
Навошта тады рэжыму ўвогуле такое сяброўства? Разбіраемся ў нашым відэа!
😢У Мачулішчах загінуў 19-гадовы салдат
Паводле крыніцаў «Наша Ніва» хлопца звалі Мацвей Канавалаў. Ён служыў у 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе ў вёсцы Заслонава Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.
На Дзень Незалежнасці хлопца дыслацыравалі ў Мачулішчы, дзе і адбылася трагедыя.
Да маці раніцай патэлефанавалі з войска і сказалі, што Мацвей загінуў.
«Ён паразмаўляў з маці ўвечары, а зранку ёй патэлілі з арміі і сказалі, што Мацвея больш няма. Што ён застрэліўся нібыта. Але ніхто ў гэта не верыць»Читать полностью…
🔹«Мы ў такой сітуацыі, што трэба і да чорта лысага ісці!»
«Белсат» пабываў у гасцях у журналісткі, праваабаронцы і стваральніцы ініцыятывы «Палітвязынка» Яўгеніі Доўгай. Жэня расказала нам, чаму нельга апускаць рукі і што цяпер адбываецца ў жаночых калоніях Беларусі.
Чытайце на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Не трэба адчуваць эйфарыю, думаць што ўсё скончылася і што ўлада пераходзіць на нейкія новыя рэйкі»
Кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак у нашым эфіры паразважаў пра тое, што магло стаць матывацыяй для Лукашэнкі адпусціць некалькі палітвязняў (варыянты ёсць розныя) ды чаму дэмакратычна настроеным беларусам не варта ўспрымаць гэты жэст як прадвесце «адлігі».
Паслухайце ☝️
🇮🇷 У Іране адбыліся прэзідэнцкія выбары. Аднак істотных зменаў у краіне пасля іх ніхто не чакае
Рэфарміст Масуд Пэзэшкіян перамог прыхільніка жорсткай лініі Саіда Джалілі: у другім туры ён атрымаў амаль 16,4 млн галасоў супраць 13,5 млн галасоў у суперніка. Яўка ледзь не дасягнула 50%.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔹«Не хаваць сябе ў беларускім пухіры»
У Варшаве адкрылася выстава мастачкі Надзеі Саяпінай «Pokuć».
«Гэты праект – разважанні пра розныя значэнні і сэнсы кута. Пра тое, што мы, з аднаго боку, шукаем свайго кута як мігранты, сумуем па ім, а з другога боку – знаходзімся ў ім, як загнаныя ў нейкую безнадзейнасць, і не можам яго пакінуць», – казала на адкрыцці праекту Надзея.
Як прайшло адкрыццё, чытайце ў нашым рэпартажы:
✅Праз VPN ❎Без VPN
📍Тэлеканал «Дождь» паведаміў пра «цяжкую хваробу» Лукашэнкі
Паводле крыніцы тэлеканалу, Лукашэнку зрабілася блага ў Астане, дзе праходзіў саміт ШАС. Іншая крыніца сцвярджае, што «Лукашэнка насамрэч вельмі цяжка хварэе і вельмі цяжка пераносіць сваю хваробу», аднак «на што ён хворы, невядома».
Апошні раз інфармацыя пра хваробу Лукашэнкі з’яўлялася ў публічнай прасторы летась. 9 траўня на парадзе ў Маскве ён не змог самастойна прайсці да ўскладання вянкоў невялікую адлегласць.
💥 #галоўнае за 5 ліпеня
✔️ На волю выйшлі як мінімум 18 палітвязняў
✔️ Паліну Шарэнду-Панасюк этапавалі ў лякарню ў «Навінках» на псіхіятрычную экспертызу
✔️ Беларусы стварылі петыцыю, каб «Гары Потэра» можна было выдаваць па-беларуску
✔️ Орбан назваў сустрэчу з Пуціным «болей асаблівай» чым іншыя
✔️ У Мачулішчах загінуў 19-гадовы салдат
✔️ Беларусь і В'етнам змогуць узаемна перадаваць асуджаных для далейшага адбыцця пакарання
✔️ Ікра, смартфоны, будаўнічыя матэрыялы. Якія тавары забаранілі правазіць праз мяжу?
✔️ На базе «Белсату» будзе створаны новы телеканал
✔️ Міністр замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў раскрытыкаваў прэс-рэліз ААН пра сустрэчу Лукашэнкі з генеральным сакратаром ААН Антонью Гутэрышам
✔️ Чыноўнікі наўмысна ствараюць школьнікам бюракратычныя перашкоды, каб яны не паехалі вучыцца за мяжу
✔️ Літва забараняе карыстацца прычэпамі і паўпрычэпамі, зарэгістраванымі ў Беларусі на сваёй тэрыторыі
#рэпрэсіі:
▪️ Пракуратура Гарадзенскай вобласці распачала спецвядзенне супраць жанчын, якія ўцяклі з «хіміі»
▪️ У Беларусі 17 новых палітвязняў
▪️ Прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі праекту «ВОЕННИК БАЙ»
▪️ Затрыманы індывідуальны прадпрымальнік з Жодзіна
▪️ Гарадзенскі ГУБАЗіК выпадкова апублікаваў дакумент са спісам кантактаў мабільнага нумара, які належыць выбітнаму лекару
🥴Атмасфера дзяржаўнага свята ў Рэчыцы
Проста паглядзіце, як гэты танцор адпрацоўвае за ўсіх👆🏻
❗️ Літва забараняе карыстацца прычэпамі і паўпрычэпамі, зарэгістраванымі ў Беларусі
Гэта звязана з новымі санкцыіямі Еўразвязу ў дачыненні Беларусі.
☝️ Паводле новых правілаў, аўтатранспартным кампаніям было забаронена ажыццяўляць перавозкі грузаў па тэрыторыі ЕЗ прычэпамі і паўпрычэпамі, зарэгістраванымі ў Беларусі, нават у выпадку, калі яны буксуюцца седлавымі цягачамі з рэгістрацыяй у іншых краінах.
Рэгламент уступіў у сілу 1 ліпеня, аднак, паколькі бізнес не паспеў падрыхтавацца да новых патрабаванняў, быў усталяваны тэрмін да 10 ліпеня ўключна.
😂 У ААН «прэтэнзіяў да Беларусі няма ніякіх...»
Лукашэнка падчас саміту ШАС сустрэўся з генеральным сакратаром ААН Антонью Гутэрышам.
Як паведамляе прэс-служба Гутэрыша, размова адбылася на просьбу Лукашэнкі. Генеральны сакратар ААН казаў на ёй аб неабходнасці спыніць вайну ва Украіне і «выказаў занепакоенасць сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі...»
🙈 Аднак прэс-рэліз ААН раскрытыкаваў міністр замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў. З яго словаў Гутэрыш наадварот пахваліў Беларусь «за працу ў дасягненні мэтаў устойлівага развіцця».
«Гутэрыш вельмі падрабязна спыняўся на тым, што Беларусь – надзейны партнёр у рэалізацыі ўсіх мэтаў і задачаў, якія ставіць перад сабой ААН»Читать полностью…
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 МАЗ зазнае рэзкае скарачэнне продажаў у Расеі
🔸Беларускіх аграрыяў чакае ва ўсіх сэнсах гарачае лета
🔸Мінабароны заяўляе пра імавернае ўвядзенне дыверсійных групаў з Украіны
🔸ПЦ «Вясна» вядомыя імёны 16 палітвязняў, якія выйшлі на волю: 3 жанчыны і 13 мужчынаў
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/vnRM4Pd5Bns
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
😱 Ніколі не трэнаваў каманду «Барсэлоны» і не быў іх тэхнічным дырэктарам міжнародных праектаў
Што яшчэ нахлусіў пра сябе ў афіцыйным рэзюмэ галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Карлас Алёс?
🤡 Аказваецца, замест «Берселоны» раней ён трэнаваў...каманду Руанды. Аднак адтуль яго звольнілі. Пасля чаго Алёс паехаў працаваць у лукашэнкаўскую Беларусь. Выдатны кар'ерны скачок!
А што далей?.. А далей, у 2024 годзе беларусы пад яго кіраўніцтвам за паўгода не змаглі забіць аніводнага мяча 🤦♀️
Дык хто такі насамрэч Карлас Алёс і што чакае каманду пад яго кіраўніцтвам, чытайце ў нашым матэрыяле 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇻🇳 Беларусь і В'етнам змогуць узаемна перадаваць асуджаных для далейшага адбыцця пакарання
Адпаведны закон апублікаваны 5 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша «Позірк».
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прыняла гэты дакумент 30 траўня.
«Асуджаных, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі за ўчыненне злачынстваў на тэрыторыі перадаючага боку, для адбыцця пакінутай часткі пакарання на тэрыторыі прымаючага боку (...) Пытанні, звязаныя з выкананнем прысуду, будуць рэгулявацца ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам кожнага з бакоў. Бок можа прыняць рашэнне аб памілаванні, амністыі або змякчэнні пакарання, пра што інфармуецца іншы бок»Читать полностью…
🤷♀️ Прэтэнзіяў да кампаніі не маюць
МЗС Польшчы адказала «Белсату» на скаргі на візавы цэнтр у Беларусі.
«VFS Global» паступова мяняла правілы рэгістрацыі і запісу, каб адсячы ботаў і даць магчымасць беларусам запісацца самастойна. Аднак ніякія меры не прыбралі «дапамагатараў», а толькі прывялі да падаражэння паслугаў.
👉 У ведамстве ж заявілі, што прэтэнзіяў да кампаніі не маюць, а цяжкасці з афармленнем візаў звязаныя з вялікай колькасцю ахвочых і скарачэннем персаналу амбасады на патрабаванне цяперашніх уладаў Беларусі. Поўны каментар чытайце на нашай старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Праваабаронцам вядома пра 17 палітвязняў, якія выйшлі на волю 3 ліпеня
✔️Святлана Ціханоўская год не мае звестак пра свайго палітзняволенага мужа
✔️ЕЗ адрэагаваў на сустрэчу Орбана і Пуціна
✔️Пуцін афіцыйна абвесціў паглынанне Беларусі
✔️Пуцін назваў талібаў саюзнікамі ў барацьбе з тэрарызмам
✔️У аграгарадку Літусава знясуць школу, якую пачалі ўзводзіць 16 гадоў таму
✔️У Беларусі застаецца пяцідзённы працоўны тыдзень. А што ў іншых краінах?
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📌 Орбан назваў сустрэчу з Пуціным «болей асаблівай» чым іншыя
5 ліпеня прэм’ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан прыляцеў з візітам у Маскву «у рамках сваёй міратворчай місіі».
Пад час сустрэчы Орбан заявіў, што Вугоршчына хутка стане адзінай краінай у Еўропе, якая зможа весці дыялог з Украінай і Расеяй. Таксама ён узгадаў, што гэта ўжо 11я яго сустрэча з Пуціным, аднак адзначыў, што яна «больш асаблівая» за іншыя.
☝️ У ЕЗ востра адрэагавалі на гэты візіт. Жузэп Бурэль заявіў, што «прэм'ер-міністар Орбан не атрымліваў ніякага мандату ад Рады ЕЗ на візіт у Маскву». А афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі Эрык Саммер сказаў, што «гэта падрывае адзінства і мэтанакіраванасць, якія мы павінны дэманстраваць».
🤔 Аднак генеральны сакратар НАТА Енс Стольтэнбэрг, падчас свайго выступу на саміце альянсу ў ЗША заявіў, што Вугоршчына праінфармавала НАТА аб візіце Орбана ў Маскву, а вынікі гэтага візіту будуць абмяркоўвацца на саміце.