👆Адкрыцця «Баброўнікаў» не будзе
Польшча не пабачыла магчымасці адкрыць пункт пропуску «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю, сказаў міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі:
«Цяпер у Беларусі маем справу з самымі вялікімі рэпрэсіі ў гісторыі гэтага рэжыму. Таму, на жаль, мне вельмі шкада, бо я таксама хацеў бы, каб нашыя прадпрымальнікі маглі весці нармальны бізнес. Але гэта Лукашэнка і Пуцін вядуць гібрыдную вайну з Еўропай, а не наадварот».
💥 #галоўнае за 3 чэрвеня
✔️ У беларусаў хутка з'явіцца свой першы нацыянальны маркетплэйс
✔️ Расея абстраляла базу адпачынку ў Харкаўскай вобласці
✔️ У Грузіі набыў моц закон «аб замежных агентах»
✔️ У Гомлі загінула студэнтка з Туркменістану
✔️ Беларусам стане лягчэй шукаць працу ў Нямеччыне
✔️ Польшча ўвяла санкцыі супраць «Мазырсоль»
✔️ У Мексіцы абралі першую жанчыну–прэзідэнта за ўсю гісторыю існавання краіны
✔️ Казахстан выключыў рух «Талібан» з тэрарыстычнага спісу для эканамічнай супрацы
✔️ ААЭ будзе выдаваць Беларусі інфармацыю аб экстрэмістах
✔️ Літоўскія мытнікі прынялі жорсткія забароны на завоз харчовых тавараў з Беларусі
#рэпрэсіі:
▪️ Сілавікі затрымалі супрацоўніка БДУ за тое, што «падтрымліваў апазіцыю»
▪️ У Берасці па трох артыкулах судзяць журналістку
▪️ Затрыманы вартаўнік мсціслаўскага будаўнічага каледжа
▪️ Прадмову Язэпа Янушкевіча да выдання твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча прызналі «экстрэмісцкай»
▪️ Нарадзінца Петрыкава будуць судзіць паводле дзевяці артыкулаў
▪️ Суд прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» пост «BELSAT» пра падтрымку расейскіх акупантаў Свята-Елісавецінскім манастыром
▪️За фота з лагатыпам «Белсату» аштрафавалі на 400 рублёў кіраўніцу цыркавай студыі
🕵️ Гэта санаторый «Беларусь» у літоўскім горадзе Друскінінкай і там адбываюцца сапраўдныя шпіёнскія гульні
Паглядзіце ☝️
🤔 У чаканні на польскую візу: ахвочых тысячы, месцаў – дзясяткі
Сумная статыстыка – колькасць адмоваў беларусам вырасла ўдвая, а паўторны разгляд візавых дакументаў з 80€ да 135€ ☝️
🔥 Цяпер Украіна можа адказваць ударамі па тэрыторыі Расеі
А пры чым тут Беларусь – глядзіце ў відэа!
🇦🇪 ААЭ пагадзіліся выдаваць інфармацыю аб экстрэмістах Беларусі
Краіны падпісалі адпаведнае пагадненне «аб супрацы ў галіне бяспекі і супрацьдзеяння тэрарызму».
☝️ Бакі маюць права адмовіцца даваць інфармацыю, калі гэта можа нашкодзіць бяспецы, суверэнітэту ці супярэчыць нацыянальнаму заканадаўству.
Да таго ж, пагадненне прадугледжвае стварэнне Сумеснага камітэту бяспекі, куды залучаць прадстаўнікоў МУС абедзвюх дзяржаваў.
Падрабязней 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤦♀️ Прадмову Язэпа Янушкевіча да выдання твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча прызналі «экстрэмісцкай»
Двухтомнік Дуніна-Марцінкевіча ўжо быў прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі» у лістападзе 2023 году.
Пазней рашэнне раённага суда адмянілі.
👉 Цяпер гэты «экстрэмісцкай» прызнаная толькі прадмова да двухтомніку беларускага класіка.
#рэпрэсіі
📌 Мяжу з Беларусіў Польшчу на машыне праходзяць за 39–40 гадзінаў, а ў Літву за 8,5–20 гадзінаў
Праблемы з чэргамі на межах Беларусі і дзяржаваў Еўразвязу не знікаюць.
❗️ Акрамя таго, мытнікі на літоўскай мяжы прынялі самыя жорсткія забароны на завоз харчовых тавараў.
Што адбываецца на межах Беларусі і дзяржаваў Еўразвязу?
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔖 Міністэрства адукацыі хоча выдаваць дакументы на апастыль цягам аднаго працоўнага дня
На такі крок ведамства пайшло пасля зваротаў грамадзянаў.
☝️ Аднак чыноўнікі падкрэслілі, што ў чэрвені графік прыёму і выдавання дакументаў не зменіцца.
Падрабязней ⤵️
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇲🇽 Кляўд’я Шэйнбаўм стала першай жанчынай–прэзідэнтам Мексікі
Шэйнбаўм 61 год. Яна – вучоны кліматолаг і былы мэр Мэхіка.
☝️ Кляўд’я набрала самы высокі працэнт галасоў за ўсю дэмакратычную гісторыю Мексікі (ад 58.3% да 60.7%), піша Reuters.
«Упершыню за 200 гадоў існавання рэспублікі я стану першай жанчынай – прэзідэнтам Мексікі»Читать полностью…
💥 «Белсат» па-беларуску - у Google News
🙌 Калі для вас гэта бяспечна, далучайцеся падпісвайцеся, гэта дапаможа ў тым ліку і прасоўванню беларускай мовы ў Google
Чым больш падпісчыкаў і падпісчыц, тым больш бачны наш кантэнт
✅ Падпісацца тут
🇩🇪 18-гадовага юнака з Нямеччыны асудзілі за распальванне нянавісці
Хлопца завуць Ніклас Матэі і ён называе сябе «майстрам даносаў».
За год Нікалас напісаў 4227 скаргаў на суседзяў. Большасць – за няправільную паркоўку.
☝️ Аднак цяпер і сам юнак апынуўся парушальнікам закона.
Паводле звестак BILD, хлопец пад час пандэміі размясціў у школьным чаце забароненыя агрэсіўныя матэрыялы пра каронавірус і заклікаў забіваць тых, хто не прышчапіўся 😳
Суд палічыў гэта распальваннем нянавісці і прысудзіў хлопцу 100 гадзін грамадскіх работаў і штраф памерам 1000 еўра.
«Майстар даносаў» не прызнаў віну і падаў апеляцыю.
🧸 «Магчыма, сапраўды ў яе цяжкая сітуацыя. Яна ў амбасаду ехала з трыма перасадкамі, грошай на таксі не было»
Варшаўскі суд часова забраў у беларускі немаўля, якое важыла 1,5 кг.
☝️Бацькам выставілі абвінавачванне паводле артыкулу за паддаванне дзіцяці небяспецы, ім пагражае ад 3 месяцаў да 5 гадоў пазбаўлення волі.
За імі выставілі паліцэйскі нагляд, забралі пашпарты і забаранілі пакідаць краіну.
Падрабязней ⤵️
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇵🇱 У Польшчы затрымалі двух беларусаў і паляка за падрыхтоўку дыверсіяў па заданні расейскіх спецслужбаў
Аўтамабіль на скрыншотах з відэа затрымання належыць грамадзяніну Беларусі Касцючэнку Сцяпану Леанідавічу.
☝️ Па звестках BYPOL, мужчына ў 2022 годзе праходзіў верыфікацыю для ўступлення ў «полк Пагоня», аднак ва Украіну так і не паехаў.
🇩🇪 У Нямеччыне пачала дзеяць новая візавая схема для кваліфікаваных працаўнікоў
Яна дазваляе дазваляе цягам года легальна заставацца ў краіне і працаваць кваліфікаваным мігрантам з-за межаў Еўразвязу.
Каб атрымаць такую магчымасць трэба:
✔️ мець мінімум двухгадовую прафесійную адукацыю або ўніверсітэцкі дыплом
✔️ валодаць нямецкай або англійскаю мовамі
Больш падрабязнасцей 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Добры дзень, спадарства!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹Крок да эскалацыі ці да карэннага пералому?
Праз VPN
Што азначае дазвол на ўдары па аб’ектах у РФ.
🔹«Вялікі Чынгісхан», адносная свабода слова і дзёрзкі былы прэзідэнт
Праз VPN
Што трэба ведаць пра Манголію.
🔹«Нічога не вязіце – і будзе спакойна, такі закон»
Праз VPN
Што адбываецца на межах Беларусі?
#штопачытаць
🚗 Новыя правілы вывазу ў Беларусь аўтамабіляў з Літвы
Ад экспарцёра і грузаатрымальніка будуць патрабаваць гарантыі, што машына не будзе прададзеная ў Расею, паведамляе літоўская мытня.
Як чакаецца, гэта дапаможа абыходзіць санкцыі супраць Расеі і пачнуць дзеяць з 4 чэрвеня. Правілы датычаць аўтамабіляў, не старэйшых за 5 гадоў ад моманту выпуску
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📌 За хабар затрымалі намесніка кіраўніка БЧ
Пра затрыманне Пятра Дулуба паведамляе «Супольнасць чыгуначнікаў».
Разам з ім сілавікі схапілі намесніка гендырэктара Дзяржаўнага транспартава-лагістычнага цэнтр Беларускай чыгункі «Белінтэртранс» Паўла Лушчая.
За якія паслугі топ-менеджары бралі грошы, не ўдакладняецца.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💔 Яўген Прапольскі
Дзяржаўнае тэлебачанне паказала яго ў сваім роліку «МУС Беларусі ідэнтыфікуе адміністратараў »ананімных« чатаў і ўдзельнікаў пратэстаў».
19 ліпеня 2021 года яго асудзілі да васьмі гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Агулам за ўвесь час зняволення Яўген правёў каля 200 сутак у ШІЗА. Таксама ў калоніі яго не дапускаюць да працы.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 20. 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, 70
#рэпрэсіі
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Ці ўдасца зарабіць мільёны на супрацы з Манголіяй?
🔸 Беларускія сілы супрацьпаветранай абароны і расейскія вайскова-касмічныя сілы правялі сумесныя вучэнні
🔸 Як у Беларусі знішчаюць нязручныя кнігі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/q3dCvw0Nsjk
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
🧃 Беларускія навукоўцы працуюць над кефірам! для даўгалецця
Новы сакрэт чалавецтва ствараецца на падставе ДНК людзей, якія жывуць больш за 90 гадоў. У НАН Беларусі знайшлі каля 100 генаў, якія ўплываюць на даўгалецце.
☝️ Паводле навукоўцаў, яны цяпер даследваюць мікрабіём, які ўплывае на страваванне, імунную сістэму і прафілактыку хвароб. А выкарыстоўваць яго хочуць праз кісламалочныя прадукты.
Калі ў іх атрымаецца, беларускі кефір зможа падаўжаць жыццё.
⚡️ Гонару пост! У нашым «экстрэмісцкім» тэлеграм-канале нашага «экстрэмісцкага фармавання» BELSAT прызналі «экстрэмісцкім» адзін пост
Суд Партызанскага раёну Менску прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» наш пост пра падтрымку расейскіх акупантаў Свята-Елісавецінскім манастыром.
🔥 Мы дакладна ўвайшлі ў гісторыю крыміналогіі РБ!
#рэпрэсіі
🕯 У гэты дзень, 3 чэрвеня 1988 года ў газеце «Літаратура і Мастацтва» выйшаў адзін з самых важных артыкулаў 20-га стагоддзя
Нават цэнзар не адважваецца забараніць артыкул да публікацыі.
🇰🇿 Казахстан выключыў рух «Талібан» з тэрарыстычнага спісу для эканамічнай супрацы
Па словах Прэзідэнта Рэспублікі Касыма–Жамарт Такаева, адной са стратэгічных задач на сучасным этапе з'яўляецца актыўнае ўцягванне Афганістану ў міжрэгіянальныя сувязі.
«Казахстан вывеў рэжым талібаў з тэрарыстычнага спісу, зыходзячы пры гэтым з меркавання важнасці развіцця гандлёва-эканамічнай супрацы з сучасным Афганістанам і разумення таго, што гэты рэжым зʼяўляецца доўгатэрміновым фактарам»
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Лукашэнка вучыў прэзідэнта Манголіі кіраваць краінаю
✔️ Травень стаў рэкордным па спробах нелегальных мігрантаў трапіць у ЕЗ праз Беларусь
✔️ У Гомлі з вакна студэнцкага інтэрнату выпала і насмерць разбілася дзяўчына
✔️ Літва пачне вытворчасць артылерыйскіх снарадаў
✔️ Начны абстрэл Харкаўшчыны
✔️ Першая жанчына-прэзідэнт будзе кіраваць Мексікай
✔️ Трагедыя на авіяшоу у Партугаліі
👉 Глядзіце ў кароткім выданні навінаў на Белсаце 💻
🔶 Колькасць адмоваў беларусам у атрыманні шэнгенскіх візаў вырасла ўдвая
Калі на пачатку года ў візавых цэнтрах стаялі вялізарныя чэргі, то цяпер усяго пара асобаў.
Чаму так склалася і як надоўга?
🤬 Сілавікі затрымалі супрацоўніка БДУ за тое, што «падтрымліваў апазіцыю»
«Медыязона» знайшла старонку выкладчыка ў сацсетках. Мужчыну завуць Алег Насань.
У 2020 годзе ён падпісаў зварот выкладчыкаў і супрацоўнікаў механіка-матэматычнага факультэту БДУ «супраць хлусні, гвалту і беззаконня».
На «пакаянным» відэа, якое змусілі яго запісаць сілавікі, Алег кажа, што быў падпісаны на «экстрэмісцкія каналы», звяртаўся ў бот праекту «Чорная кніга Беларусі» і «падтрымліваў апазіцыю».
Што цяпер з мужчынам – невядома.
📌 Польшча ўвяла санкцыі супраць «Мазырсоль»
☝️ Санкцыі прадугледжваюць замарожванне актываў і забарону на ўдзел прадпрыемства ў працэдурах дзяржзакупаў і конкурсаў.
У абгрунтаванні гаворыцца, што намеснік гендырэктара «Мазырсоль» Алег Эйбатаў ужо знаходзіцца пад санкцыямі Канады і Вялікай Брытаніі за саўдзел у вайсковай агрэсіі РФ супраць Украіны.
У Гомлі загінула студэнтка з Туркменістану
Яна выпала з вакна інтэрнату №4 Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэту. Трагедыя адбылася каля 20:30.
Адна са студэнтак адзначыла, што была побач у момант здарэння: «Божа, як яна плакала і крычала». Медыкі, якія прыехалі на месца здарэння, зафіксавалі ўжо смерць дзяўчыны.
У каментарах адзначалася, што ў дзяўчыны былі запазычанасці па аплаце навучання.