🍿 Адбылася 96-я цырымонія ўручэння прэміі «Оскар»
Вось, хто там перамог:
🔸Найлепшы фільм – «Апенгеймер» (рэж. Крыстафер Нолан).
🔸Найлепшы дакументальны фільм – «20 дзён у Марыупалі».
🔸Найлепшая мужчынская роля – Кіліян Мёрфі («Апенгеймер»).
🔸Найлепшай актрысай прызнана Эма Стоўн.
🔸Адзіным «Оскарам», які дастаўся фільму «Барбі», стала ўзнагарода за лепшую арыгінальную песню «What Was I Made For». Яе напісала Білі Айліш разам з братам.
Дарэчы, стужку «Апенгеймер» можна лічыць сапраўды трыумфальнай. Фільм атрымаў сем «оскараў»: як найлепшы фільм, за галоўнага героя, актора другога плану, музыку, рэжысуру, аператара і мантаж.
💥 #галоўнае за 10 сакавіка
🔸 За ўдзел у пратэстах-2020 асудзілі беларускую спартоўку – два гады «хатняй хіміі»
🔸 Ва Ўроцлаве ў беларуса скралі дарагі БЧБ-мабіль. Гэты Porsche каштуе каля $200 тысяч
🔸 У Польшчы перахапілі паветраны шар з кантрабанднымі цыгарэтамі з Беларусі
🔸 Беларуская асацыяцыя журналістаў зрабіла заяву, датычную Зміцера Панкаўца
🔸 «Кіберпартызаны» ўзламалі сайт «ДОСААФ»
🫣 Мы можам неўзабаве даведацца пра асобу мастака Бэнксі!
Усё праз судовы пазоў, які можа раскрыць імя cамага сакрэтнага мастака свету. Два калекцыянеры падалі ў суд на кампанію Pest Control, якая належыць Бэнксі, з-за адмовы пацвердзіць сапраўднасць працы Monkey Queen.
Калекцыянеры Нікі Кац і Рэй Хаўз купілі працу Monkey Queen за амаль $40 тысячаў у 2020 годзе. Тры гады яны спрабавалі атрымаць ад кампаніі Бэнксі сертыфікат сапраўднасці на гэтую працу, але беспаспяхова. The Guardian піша, што пасля разбору мастаку, магчыма, давядзецца раскрыць сваё сапраўднае імя.
Pest Control – гэта адзіная кампанія, упаўнаважаная сведчыць сапраўднасць твораў Бэнксі.
Думаеце, сярод вашых знаёмых няма гвалтаўнікоў?
Паслухайце, што кажа пра маштабы хатняга гвалту журналістка Алена Дубовік ды якое выйсце з сітуацыі бачыць псіхолаг.
👀 Цалкам выданне пра праблему хатняга гвалту ў Беларусі глядзіце на YouTube-канале Белсат NEWS
🐳 Навукоўцы, якія назіраюць за марской фаўнай, заўважылі надзвычай рэдкага кіта каля берагоў Амерыкі
На пачатку сакавіка група супрацоўнікаў арганізацыі New England Aquarium вяла назіранні за акваторыяй Атлантычнага акіяну каля выспы Нантакэт. У нейкі момант навукоўцы пабачылі незвычайнага кіта, які «ўзлятаў» над паверхняю вады, а потым зноў ныраў (хутчэй за ўсё, збіраючы такім чынам сабе ежу).
Спецыялісты зрабілі фатаграфіі марской жывёлы, і пазней удалося вызначыць, што гэта не проста кіт, а вельмі рэдкі шэры кіт. Апошні раз ягоную прысутнасць у водах Атлантыкі каля берагоў ЗША фіксавалі яшчэ ў XIX стагоддзі.
🔹На Нямізе ў Менску здарылася аварыя – у аўтамабіля адарваліся колы
Так адбылося, бо 48-гадовы мужчына, які кіраваў KIA, адчуў сябе за рулём кепска. Ён наехаў на дарожны знак са святлафорам пасярод праезнай часткі, у выніку чаго машына атрымала сур'ёзныя пашкоджанні.
На шчасце, людзі (а ў машыне акрамя кіроўцы былі і пасажыры) не пацярпелі.
💭 Што азначае заява Зяленскага пра «дыпламатычную акупацыю» Беларусі?
Спыталі экспертаў ☝️
📍Беларуская асацыяцыя журналістаў зрабіла заяву, датычную Зміцера Панкаўца
Панкавец быў сябрам камісіі па этыцы БАЖ. Аднак не ўзначальваў яе (ды нават не атрымліваў такой прапановы, як сцвярджала ягоная былая жонка):
«БАЖ падкрэслівае, што Зміцер Панкавец ніколі не быў старшынём Камісіі па этыцы БАЖ.
Зміцер Панкавец не атрымліваў і не мог атрымліваць такую прапанову ад кіраўніцтва БАЖ, бо сябры камісіі абіраюцца выключна з’ездам БАЖ, а старшыня камісіі – выключна сябрамі самой камісіі. Гэта прапісана ў Статуце БАЖ.
Камісія па этыцы БАЖ вымушана спыніла сваю працу ў 2021 годзе ў сувязі з юрыдычнай ліквідацыяй арганізацыі.
Беларуская асацыяцыя журналістаў рашуча асуджае любы хатні гвалт і разлічвае на ўсебаковае расследаванне агучанага інцыдэнта».
🔹Ва Ўроцлаве ў беларуса скралі дарагі БЧБ-мабіль. Гэты Porsche каштуе каля $200 тысяч
Уладальнік спадзяецца, што машыну ўдасца хутка знайсці, бо яна мае досыць прыкметны выгляд.
Чытайце падрабязнасці на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️«Кіберпартызаны» «перадалі прывітанне» беларускаму ДОСААФ, узламаўшы сайт гэтай арганізацыі
На старонцы яны размясцілі віншаванне для Палка Каліноўскага, які быў створаны роўна два гады таму.
📍За ўдзел у пратэстах-2020 асудзілі беларускую спартоўку – два гады «хатняй хіміі»
Трыятланістка Валянціна Зелянкевіч пасля падзеяў лета-восені 2020 года нейкі час жыла і трэнавалася ў Расеі. Не так даўно яна вярнулася ў родную краіну і неўзабаве пасля гэтага была затрыманая.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇱🇹 Літоўскіх публічных асобаў хочуць абавязаць дэклараваць сувязі свайго бізнесу з РФ і РБ
Пытанне разгледзяць на вясновай сесіі Сейму, на пасяджэнне плануецца запрасіць усе зацікаўленыя бакі і прадстаўнікоў Міністэрства фінансаў Літвы.
Чытайце болей на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Прынеслі вам ранішняе чытво – 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺«BYPOL»: у 2020 годзе вонкавую вайсковую выведку кінулі на змаганне з пратэстамі
Праз VPN
Аляксандр Азараў раскрыў імёны некаторых супрацоўнікаў сакрэтнага фармавання.
🔺Фармаванне паводле стандартаў NATO. Палку імя Каліноўскага споўнілася 2 гады
Праз VPN
9 сакавіка 2022 года было абвешчана аб стварэнні батальёна імя Кастуся Каліноўскага. Цяпер гэта полк, які плануе пашырыцца да брыгады
🔺Беларускага журналіста абвінавацілі ў гвалце
Праз VPN
Былая жонка журналіста Змітра Панкаўца ў сваім Facebook апавяла пра хатні гвалт, з якім яна сутыкнулася
#штопачытаць
🦣 Стартап Colossal BioSciences хоча «вярнуць» на Зямлю мамантаў. Для гэтага прыдумалі генную «спецаперацыю»
У планах навукоўцаў – адрэдагаваць гены азіяцкага слана, каб у некаторых асобінаў гэтай жывёлы пачала расці поўсць і з'явіўся слой падкожнага тлушчу, які дазволіць выжываць у мінусавых тэмпературах.
Праблемаю з'яўляецца тое, што ў дзікай прыродзе цяпер жыве не больш за 50 тысячаў азіяцкіх сланоў, а доступ да іхных яйцаклетак ды сперматазоідаў істотна абмежаваны. Калі ж біяматэрыял для экспертыменту ўсё ж удасца атрымаць, то ўдзельнікам стартапу трэба будзе ўнесці правільныя генетычныя змены ў клеткі сланоў, вырасціць з клетак сфармаваную маленькую жывёлу і вынайсці для «уваскрэшаных» мамантаў падыходзячы арэал.
Падтрымайце наш канал, націснуўшы ➡️ на спасылку (для ўладальнікаў Telegram-прэміум)
🇦🇲 Міністр замежных справаў Арменіі расказаў, што краіна разглядае варыянт далучыцца да Еўразвязу
Стасункі ж Арменіі з РФ цяпер знаходзяцца ў глыбокім крызісе. Пасля таго як стала канчаткова ясна, што Расея не збіраецца дапамагаць армянам у канфлікце з Азербайджанам, Ерэван стаў шукаць сабе новых саюзнікаў.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☕️ Добры дзень, шаноўныя!
Прынеслі вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы, каб пачытаць раніцою:
🔺Папа Рымскі ведае, як можна скончыць вайну ва Украіне
Праз VPN
Украіна і Расея мусяць сесці за стол перамоваў, нават калі гэта будзе прызнаннем паразы. Так заявіў кіраўнік Ватыкану. Пачытайце, хто, паводле пантыфіка, павінен мець мужнасць узняць «белы сцяг».
🔺Два гады Палку Кастуся Каліноўскага
Праз VPN
Беларускія ваяры ўжо два гады змагаюцца супраць расейскіх агрэсараў пад сцягам палка Каліноўскага. Распавядаем пра гераізм і ахвяру самага вядомага фармавання беларусаў.
🔺У Польшчу прыляцелі цыгарэты на паветраным шары
Праз VPN
Кантрабанда рэжыму Лукашэнкі выходзіць на новыя ўзроўні. Пра чарговы дзіўны «крэатыў» паведамілі польскія памежнікі.
#штопачытаць
🙀 Гэта коцікі, якія чыталі навіны апошніх дзён. І яны заклікаюць перастаць сварыцца!
Будзем верыць у меншую колькасць спрэчак і кепскіх навінаў на наступным тыдні 🫶🏻
🕺Вечар нядзелі – не найлепшы час для тусовак, але мы вам прапануем хуценька прайсціся па Зыбіцкай
Калісьці гэтая вуліца была цэнтрам гандлю ў Менску. Забудова тут з'явілася на працягу XVI-XVII стагоддзяў і была драўлянай. А назва «Зыбіцкая» ўзнікла з-за балоцістай (зыбкай) глебы.
Падчас археалагічных даследаванняў у раёне вуліцы была знойдзена піўная XVIII стагоддзя. Так што, здаецца, тут ужо даўно прынята праводзіць вечарыны ў барах.
Да 2000-х гадоў Зыбіцкая танула ў зеляніне, а зараз тут сканцэнтраваныя бары ды клубы – гэта самая папулярная вуліца сталіцы.
🔹Хтосьці «вынаходлівы» запусціў з Беларусі ў Польшчу паветраны шар з кантрабанднымі цыгарэтамі. Але не «пракаціла»
Нелегальны тавар памежнікі знайшлі 8 сакавіка каля вёскі Мінькоўцы на Падляшшы.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸 Ці дэмсілы сапраўды ў крызісе, ці варта ігнараваць выбары 2025?
🔸 Што адбываецца на літоўска-беларускай мяжы
🔸 Як псуе паветра і як намагаецца абысці санкцыі «Горадня-Азот»
🔸 Хваля прызнанняў жанчын, што перажылі гвалт
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/ZawRAhoUHnA
📷 Марш памяці забітай беларускі, чарговы пратэст фермераў у Варшаве, робатасабака 🤖 Тыдзень у фатаграфіях
Болей кадраў на нашым сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
⚽️ Беларус Ілля Шкурын забіў свой 12-ты гол у чэмпіянаце Польшчы
Цяпер ён ідзе на другой пазіцыі ў гонцы бамбардзіраў польскай лігі, саступаючы толькі іспанцу Эрыку Экспазіта (той адзначыўся 14-цю забітымі мячамі).
Сёння Шкурын дапамог свайму клубу «Сталь» (Мелец) перамагчы «Рух» (Хожуў) з лікам 3:1.
📹 Відэа: Ekstraklasa/videos">Ekstraklasa
😨 Гнілы слуп трохі сапсаваў святкаванне Масленіцы ў Берасці
Слуп, які паставілі ў берасцейскім Парку культуры і адпачынку (таксама вядомы як Парк «1 мая»), прызначаўся для традыцыйная масленічнай забаўкі – ахвочыя маглі ўскараскацца на яго ды атрымаць нейкі прыз.
Аднак у выніку драўляная канструкцыя павалілася, і гэты конкурс давялося выкрэсліваць з праграмы святкавання. Пацярпелых няма.
💬 «24 лютага прачнуўся ад выбуху. Паглядзеў стужку навінаў – нічога, нуль. Лёг спаць... І яшчэ адзін выбух»
Чарговы герой нашай праграмы «Ваяры» – аператар дронаў у Другім інтэрнацыянальным легіёне ЗСУ. Гэта беларус, які з'ехаў ад пераследу за пратэсты-2020: на Радзіме яму пагражала тры гады турмы.
Ваяр расказаў пра тое, як прачнуўся 24 лютага, пра значэнне беспілотнікаў у сучаснай вайне ды пра гумар, які ратуе ў цяжкіх сітуацыях на фронце.
👀 Глядзіце проста цяпер
📍У Воршы падлетак уварваўся ў краму з нажом і скраў грошы з касы
Гэта здарылася ўчора каля 21-й гадзіны. На кадрах з камеры відэаназірання відаць, што хлопец падбягае да касіркі, трымаючы ў руках нож. Жанчына вымушаная адбегчы ад касы, а рабаўнік (якому ўсяго 14 гадоў) пачынае збіраць грошы ў пакет.
Праўда, вытраціць скрадзеныя 450 рублёў школьнік усё роўна не паспеў. Па гарачых слядах яго затрымалі, адмаўляць сваю віну хлопец не стаў.
👑 Сёлетні тытул «Міс свету» дастаўся чэшцы Крыстыне Пышкавай
Дзяўчыне 23 гады, яна студэнтка юрыдычнага факультэту і мадэль.
Конкурс у гэтым годзе праходзіў у індыйскім горадзе Мумбаі. Прадстаўніцы Беларусі ды Расеі ўдзелу ў ім не бралі.
🏠 Рынак арэнды жытла ў Менску сціскаецца трэці год запар
У студзені 2022 года ў базе кватэраў для доўгатэрміновай арэнды было каля 5,7 тысячы прапановаў. З таго часу колькасць аб’ектаў стала зніжаецца, за выняткам некалькіх усплёскаў.
Чытайце аналітыку на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💥 #галоўнае за 9 сакавіка
🔸 У Беластоку судзяць кантрабандыстаў, якія вазілі цыгарэты праз беларуска-польскую мяжу
🔸 Дзе беларускам вучыцца самаабароне
🔸 Два гады таму быў сфармаваны батальён імя Кастуся Каліноўскага, які пазней стаў палком
🔸 У чацвер адбыўся «хапун» у Берасці ды Маларыце – затрымалі дзясяткі людзей
🔸 Былая жонка беларускага журналіста абвінаваціла яго ў хатнім гвалце
⛔️ Польшча плануе ўзмацніць пакаранне за згвалтаванне
Смерць 25-гадовай беларускі Лізаветы падштурхнула польскіх палітыкаў сур'ёзна ўзяцца за ўзмацненне пакарання за сэксуальны гвалт.
Паглядзіце ⤴️
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Што азначаюць заявы Зяленскага пра акупацыю Беларусі
🔸 2 гады Палку Каліноўскага: што ён уяўляе сёння?
🔸 Для чаго і навошта Расея вылучае грошы беларускім літаратарам?
🔸 Як Парыж рыхтуе захады бяспекі для правядзення летніх Алімпійскіх гульняў
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/TJ4aPKCM0F4