belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🤔 Эрдаган хоча прадставіць на G20 свой план па замарожванні вайны ва Украіне

Ёсць верагоднасць, што ён не спадабаецца Украіне.

Выданне Bloomberg, мяркуе, што Эрдаган можа прапанаваць адтэрміноўку далучэння Украіны да NATO на 10 гадоў, што можа стаць саступкай у бок Расеі, а таксама стварэнне дэмілітарызаванай зоны на Данбасе. Таксама, сярод іншага, у межах прапановы ёсць ідэя размясціць міжнародныя сілы на тэрыторыі Данбаса, якая знаходзіцца пад кантролем Расеі з 2014 года. Гэта павінна стаць гарантыяй бяспекі. Як кампраміс Украіне прапануюць ваенную дапамогу ў абмен на згоду на замарожванне пытання аб далучэнні да NATO.

Читать полностью…

Белсат

📷 Беларускі фатограф выдаў кнігу, ад якой балюча за Беларусь

Валер Вядрэнка прэзентаваў фотаальбом «Незваротнае». Фота каштоўных руінаў Беларусі ён збіраў цэлых 15 гадоў.

Гарадок, Зембін, Губіна, Лыскава, Гулі, Белая Царква, Росіца, Завушша… Некаторыя беларусы, быць можа, і не чулі гэтых назваў. Але паглядзець там яшчэ, магчыма, ёсць на што. Альбо было б, калі б дзяржава шанавала архітэктурную спадчыну нашай краіны.

«Як фатограф я выконваю сваю функцыю — дакументую тое, што ўбачыў тут і зараз, — адзначае мастак. — І, цалкам верагодна, што некаторыя помнікі знікнуць, а некаторым аб’ектам з альбома пашанцуе — яны будуць закансерваваны альбо адноўлены. Гэта справа часу. Але ж пашанцуе не помнікам, а людзям, якія будуць жыць далей на нашай зямлі, — дадае фатограф. — Сама па сабе архітэктура нічога не вартая, калі яна не ўздзейнічае на чалавека, калі не вучыць быць уважлівым да мінулага, не несці адказнасць за будучыню».


Тыраж альбому абмежаваны, а набыць яго можна праз Беларускую асацыяцыю фатографаў.

Читать полностью…

Белсат

Уладзімір Зяленскі пракаментаваў звесткі пра дазвол на выкарыстанне дальнабойнай зброі

«Сёння шмат якія СМІ кажуць пра тое, што мы атрымалі дазвол на адпаведныя дзеянні. Але ўдары наносяць не словамі. Такія рэчы не анансуюць. Ракеты самі за сябе скажуць. Абавязкова»,


– заявіў прэзідэнт Украіны.

👆Інфармацыйнае агенцтва «Reuters» напісала, што Украіна плануе нанесці ўдары па тэрыторыі Расеі амерыканскімі дальнабойнымі ракетамі ўжо найбліжэйшымі днямі.

Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

Добрага панядзелку, сябры!

Жадаем вам лёгкага працоўнага тыдня і запрашаем пачытаць 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

⭕️ Аліна Коўшык: «Белсат» застанецца незалежным каналам

Коўшык адказала на вострыя пытанні ў інтэрв’ю «Белсату» адразу пасля прызначэння.

⭕️ Што стала інаўгурацыйным актам Беларускай рэвалюцыі?

Таццяна Шчытцова – пра сваю кнігу «Салідарнасць ашаломленых».

⭕️ Небяспека чатырохдзённага працоўнага тыдня

Як тэхналогіі могуць змяніць грамадства?

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

📍Былы амбасадар Украіны ў РБ патлумачыў праблемы з легалізацыяй нашых суайчыннікаў ва Украіне тым, што «цяжка адрозніць "дрэнных" і "добрых" беларусаў»

Ігар Кізім таксама паразважаў пра тое, ці мае Беларусь браць удзел у мірных перамовах і кім яна мусіць быць рэпрэзентаваная: уладамі ў Менску ці дэмакратычнымі сіламі.

👀 Чытайце падрабязней у нас на старонцы

Читать полностью…

Белсат

📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?

У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.

Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia

#галоўнае

Читать полностью…

Белсат

💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень»

У сённяшнім выданні:

🔸Рэдкія вызваленні і частыя затрыманні. Пра штучную «адлігу» ў Беларусі размаўляем з Аляксеем Лявончыкам

🔸Аналіз чарговых дакументаў ад BELPOL, якія сведчаць пра цяжкую сітуацыю ў айчыннай жывёлагадоўлі

🔸Размова з новапрызначанай кіраўніцай «Белсату» Алінай Коўшык. Што чакае канал далей і ці будзе гэты «Белсат» – «Белсатам»?

🔸Для кагосьці – знішчаны акупантамі горад, а для кагосьці – проста месца працы. Як грамадзяне Беларусі дапамагаюць адбудоўваць акупаваны Расеяй Марыупаль

🔸Як лукашэнкаўскія спецслужбы спрабуюць пасварыць беларусаў з літоўцамі праз правакацыі ў Вільні. І ці атрымліваецца?

🔸Экскурсія па «беларускай» Варшаве з Юрасём Куўшынавым

Далучайцеся да нашага эфіру! 🔽

Читать полностью…

Белсат

😔 Удава беларускага добраахвотніка Ганса: «Дачка пытае "Калі тата ўпадзе з неба, каб мы з ім бавіліся?"»

Беларускі ваяр Зміцер Рубашэўскі з пазыўным Ганс, які загінуў у 2022 годзе, быў героем на фронце і атрымаў шмат узнагародаў. А якім ён быў для сваіх блізкіх? Пра гэта журналістам нашай прагамы «Ваяры» распавяла ягоная ўдава.

Паглядзіце!

🎥 Цалкам выданне глядзіце ў плэй-лісце «Ваяры» на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🔹У Рэспубліцы Чад вызвалілі з СІЗА беларуса і трох расейцаў

Адметна, што мінімум двое з затрыманых раней ужо затрымліваліся ў іншай афрыканскай краіне.

📍Вось што вядома пра гэтую «мутную» гісторыю

Читать полностью…

Белсат

📚 З'явілася яшчэ адна кніга, прысвечаная беларускай рэвалюцыі 2020-га: «Салідарнасць ашаломленых»

Беларуская салідарнасць была немагчымая. Але яна здарылася! Якім цудам? Пра гэта якраз і вядзецца ў кнізе.

«Нягледзячы на акадэмічны фармат, кніга пісалася для больш шырокай аўдыторыі, у першую чаргу – для тых, каму яна ўласна і прысвечаная», – гаворыцца ў прадмове.

🔍 Чытайце наш рэпартаж з прэзентацыі кнігі на фестывалі «Pradmova» па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News

🙌 Падпісвайцеся на нас (калі гэта бяспечна) і будзем разам прасоўваць беларускую мову ў Google.

Наша старонка ў Google News

Читать полностью…

Белсат

👆«Гэта рабскае стаўленне чалавека да сябе»

Улады ўсё часцей запускаюць прапагандысцкія флэш-мобы. Але чаму звычайныя людзі пагаджаюцца на ўдзел у іх?

Спрабуем разабрацца з экспертамі. Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

❌«Стварае пагрозу нацыянальнай бяспецы»

З такім абгрунтаваннем Ганне Карпікавай адмовілі ў відзе на жыхарства ў Літве, куды яна прыехала да сваёй партнёркі, грамадзянкі Літвы.

Падстава такога рашэння міграцыйнай службы шакавала дзяўчыну. Пра тое, чаму Ганне адмовілі ў легалізацыі і наколькі такія выпадкі частыя для беларусаў суседняй краіны, – у нашым відэа👆

Цалкам новае выданне «ПраCвет» глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️

Читать полностью…

Белсат

📍Хочаце як у Ісландыі? Там больш за палову работнікаў ужо перайшлі на 4-дзённы працоўны тыдзень

Аднак гэтая схема, паводле нашага эксперту, пасуе далёка не ўсім сферам і не ўсім краінам. Таму перспектыва займець лішні выходны пры захаванні той жа зарплаты ёсць у вас толькі пры пэўных умовах.

🔍 Чытайце на нашай старонцы вялікі аналітычны матэрыял пра тое, як тэхналогіі змяняюць падыход да арганізацыі працы ў свеце

Читать полностью…

Белсат

🤯Прадукт стагоддзя ад МТЗ: казка пра сякеру BELARUS

Як сталася так, што флагман беларускага машынабудаўніцтва выпусціў сякеру, і як яе рэклама ператварылася ў рэкламу Лукашэнкі, глядзіце ў новым выданні праграмы «Навіны з будучыні».

Читать полностью…

Белсат

☝️ Праваабаронцы падлічылі суды за «палітыку» за апошнія два тыдні. Лічба немалая

З 4 па 16 лістапада беларускія суды разгледзелі 91 крымінальную палітычна матываваную справу. У межах гэтых справаў былі асуджаныя 113 чалавек, з якіх 37 праходзяць за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах. Найменей 10 судоў прахозілі ў закрытым рэжыме, адзначаюць праваабаронцы «Вясны».

Найбольш часта для пакарання прымяняецца так званы «народны» артыкул (артыкул 342 Крымінальнага кодэксу РБ «Актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»), паводле яго было асуджана 37 чалавек.

Паводле дыфамацыйных артыкулаў (распаўсюд зневажальнай інфармацыі праз СМІ) асудзілі 59 чалавек. Сюды, як адзначаюць праваабаронцы, уваходзяць прысуды за інтэрнэт-каментары пра Лукашэнку, сілавікоў і прадстаўнікоў улады.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🔺У Сумах расейская ракета трапіла ў шматпавярховік. Ён загінулыя, сярод іх - дзеці

Вечарам 17 лістапада расейскія войскі абстралялі ўкраінскі горад Сумы. Адна ракета трапіла ў шматпавярховік і стала прычынай гібелі людзей.

У выніку атакі загінулі 11 чалавек, сярод іх хлопчык дзевяці гадоў і 14-гадовая дзяўчынка.

Агулам раненні атрымалі 55 чалавекі, сярод іх восем дзяцей.

Читать полностью…

Белсат

«Reform.news»: у кампаніі сяброў Лукашэнкі «Dana Astra» прайшлі затрыманні

Паводле крыніцаў выдання дырэктар фірмы Святлана Шчатко і ейны намеснік Павел Аўчароў цяпер у СІЗА.

Арышты пачаліся пасля правярання Дзяржкантролю, піша выданне. Праблемы ў будаўнічай кампаніі ўзніклі пасля публічнай рэакцыі Аляксандра Лукашэнкі на скаргі пакупнікоў кватэраў, што будавала фірма ў тым ліку ў комплексе «Менск Свет».

Падрабязней чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 17 лістапада

✔️The NYT: Байдэн даў Украіне дазвол на абстрэлы тэрыторыі РФ амерыканскай далёкабойнай зброяй. Неўзабаве стала вядома пра аналагічны дазвол ад Брытаніі ды Францыі

✔️
Уначы Расея маштабна атакавала з паветра Украіну: такога абстрэлу не было са жніўня

✔️«Беларускі Гаюн» заяўляе, што паветраная прастора Беларусі ў часе гэтай атакі не выкарыстоўвалася. Святлана Ціханоўская назвала абстрэл «актам тэрарызму»

✔️Вялікая размова з Алінай Коўшык, якая стала новай кіраўніцай нашага каналу

✔️Заяўкі на брытанскія візы ў Менску будзе апрацоўваць новая кампанія

✔️З'явілася яшчэ адна кніга, прысвечаная беларускай рэвалюцыі 2020-га: «Салідарнасць ашаломленых». Рэпартаж з прэзентацыі

✔️Былы амбасадар Украіны ў РБ параіў беларусам, якія маюць праблемы з легалізацыяй ва Украіне, самастойна іх вырашаць

✔️У Рэспубліцы Чад вызвалілі з СІЗА беларуса і трох расейцаў

Читать полностью…

Белсат

❗️Байдэн даў Украіне дазвол на абстрэлы тэрыторыі РФ амерыканскай далёкабойнай зброяй

Пра гэта паведамляе The New York Times.

Дазвол датычыцца сістэмаў ATACMS, з дапамогаю якіх украінцам можна будзе абараняць свае пазіцыі ў Курскай вобласці.

Паведамляецца, што Байдэн прыняў такое рашэнне пасля таго, як Расея паклікала на дапамогу ў Курскай вобласці жаўнераў арміі Паўночнай Карэі.

Читать полностью…

Белсат

💬 «Выступ Святланы Ціханоўскай [перад калектывам «Белсату»] быў падзякаю, а не ўмяшаннем у рэдакцыйную палітыку»

На гэтым тыдні вельмі рэзка і нечакана (у тым ліку для нас, супрацоўнікаў) «Белсат» займеў новую кіраўніцу і рыхтуецца займець новы статус – менш маштабны, чым раней.

📍У студыі праграмы «Тыдзень» вядоўца Сяргей Падсасонны задаў новай кіраўніцы нашага каналу Аліне Коўшык шэраг пытанняў, сярод якіх было нямала нязручных.

Прапануем паглядзець, якім атрымаўся гэты дыялог ☝️

Читать полностью…

Белсат

❗️Беларусь накіруе на пагашэнне замежных пазыкаў 10 мільярдаў рублёў

❗️Расейцы сталі купляць істотна менш МАЗаў

❗️Госць з загніваюшчага Еўразвязу атаварыў прадуктовы талон у беларускай краме і выклікаў хвалю абмеркаванняў у TikTok


❗️Вытворчасць абутку ў Беларусь з 2010-га года ўпала ў 2,5 раза

Уся дзіч са свету беларускай эканомікі, як заўсёды, у праграме «АтмаSфера» з Аляксандрам Кныровічам!

🆕 Новы выпуск ужо на канале «Белсат NEWS»!

Читать полностью…

Белсат

📍Святлана Ціханоўская адрэагавала ў сацсетках на чарговы маштабны абстрэл Украіны

Яна назвала гэта «яўным актам тэрарызму, накіраваным на цывільнае насельніцтва і аб'екты інфраструктуры».

🔍 Чытайце болей у нас на старонцы

Читать полностью…

Белсат

🕷Павук «забіў стрэлку» мужу лукашэнкаўскай суддзі – і той на яе прыехаў!

Праўда, не на той адрас, дзе Павук сапраўды жыве, таму ўсё скончылася мірна.

👀 Чарговая порцыя тролінгу сілавікоў ад «народнага пранкера» – у свежым выданні «Шухер Шоу» на канале «Белсат LIFE». Глядзіце да канца – там яшчэ і музычны бонус будзе! Павук зноў спявае дуэтам з прыгожай дзяўчынай (але гэтым разам ужо не з Маргарытай Ляўчук)

Читать полностью…

Белсат

📍З новага года апрацоўваць заяўкі на брытанскія візы ў Менску будзе іншая кампанія

Ужо з 4 снежня кліенты больш не змогуць карыстацца сваімі анлайн-акаўнтамі на платформе цяперашняга візавага цэнтру «TLScontact». А паслуга экспрэс-дастаўкі кур'ерам праз «TLScontact» недаступная ўжо цяпер.

🔍 Чытайце падрабязней, што зменіцца

Читать полностью…

Белсат

💬 «Прапанова ўзначаліць "Белсат" мне прыйшла пасля таго, як я дакладна ведала, што Аляксей Дзікавіцкі не застанецца на пасадзе»

Аліна Коўшык, якую прызначылі галоўнай рэдактаркай нашага каналу, расказала ў размове з Сяргеем Падсасонным, як адбываўся працэс змены кіраўніцтва і калі ёй паступіла прапанова стаць на чале «Белсату».

👀 Цалкам размову глядзіце і слухайце сёння а 20-й гадзіне (па беларускім часе) ў праграме «Тыдзень»

Читать полностью…

Белсат

☝️«Беларускі Гаюн»: расейскія ракеты, якія сёння абстрэльвалі Украіну, не праляталі праз беларускую паветраную прастору

Раней некаторыя ўкраінскія паблікі заявілі, што раніцай ракеты заляцелі ў Чарнігаўскую вобласць з Гомельскай.

🔍 Болей інфармацыі па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

📍Каманда Байдэна перад сваім сыходам можа абрубіць доступ да SWIFT расейскаму «Газпрамбанку»

У Еўропе санкцыі супраць банка не ўводзіліся, за выключэннем абмежаванняў з боку Вялікай Брытаніі.

🔍 Болей падрабязнасцей на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

⚔️ Лукашэнка ўзяўся ратаваць сельскую гаспадарку Віцебшчыны

💁🏻‍♂️ Так, у вобласці будуць будаваць новыя мяса-малочныя комплексы. Хаця тых жывёлаў, што ёсць, няма чым толкам карміць.

Раней беларускую вёску ўжо спрабавалі ўратаваць праз сістэму аграгарадкоў, аднак эфекты сумнеўныя: многія з іх дагэтуль стаяць пустыя.

👀 Зміцер Лупач у новым выданні сваіх фельетонаў разважае, чаму Лукашэнка ставіцца да сельскай гаспадаркі як да ваенных дзеянняў ды калі бясконцыя «бітвы за ўраджай» скончацца перамогаю

Читать полностью…

Белсат

🔺Расейцы зноў зладзілі масаваны абстрэл Украіны

У выніку серыя выбухаў была зафіксаваная ў Кіеве, таксама выбухі прагрымелі ў Адэсе, Крывым Розе, Паўлаградзе, Вінніцы, Мікалаеве, Роўна, у Хмяльніцкай, Львоўскай, Закарпацкай і Івана-Франнкоўскай абласцях.

У выніку ўдараў два чалавекі пацярпелі ў Кіеве, у Мікалаеве два чалавекі загінулі, шасцёра параненыя.

Падрабязнасці чытайце ў нашым артыкуле

Читать полностью…
Подписаться на канал