🤷♀️Беларуская прапаганда запусціла флэш-моб падтрымкі заўзятаркі з чырвона-зялёным сцягам
Таццяна прыйшла з гэтым сцягам на матч «Легія» – «Дынама» ў Варшаве. У выніку відэазвароты з падтрымкай дзяўчыны запісалі не толькі футбалісты ФК «Дынама», але і вельмі нечаканыя ведамствы.
Што за яны і ў чым сутнасць флэш-мобу, распавядаем у нашым відэа ▶️
☝️Польскі прэм'ер намякае, што неўзабаве ЗША падрыхтуюць план заканчэння вайны ва Украіне
Ён таксама падкрэсліў, што Еўропа і Польшча будуць вымушаныя браць на сябе большую адказнасць за сваю бяспеку, незалежна ад таго, які курс прыме новая адміністрацыя ЗША.
🔍 Падрабязней па спасылцы
🔹Маргарыта Ляўчук паскардзілася, што праз украінскую бюракратыю яны з мужам не могуць даць імя нованароджанаму сыну
Цяпер спявачка жыве разам з дзіцём у Харкаве. Ейны муж (украінец) служыць у войсках супрацьпаветранай абароны.
У TikTok Ляўчук margarita.levchuk/video/7435303679328128311?embed_source=121374463%2C121468991%2C121439635%2C121433650%2C121404358%2C121477481%2C121351166%2C121331973%2C120811592%2C120810756%3Bnull%3Bembed_masking&refer=embed&referer_url=nashaniva.com%2F355006&referer_video_id=7435303679328128311">расказала, што праз ейнае беларускае грамадзянства ўкраінская міграцыйная служба не выдае неабходны дакумент, які б сведчыў, што Маргарыта мае дзіця.
Акрамя таго, у банку ёй не адкрываюць рахункі, яна не можа адкрыць ІП, легальна працаваць і атрымліваць выплаты на дзіця.
💊 Для Лукашэнкі вынайшлі лекі ад аблысення
📍У Швецыі на сцэну разам з сімфанічным аркестрам выйшаў робат-віяланчэліст
📍Твор AI-мастачкі прэзентавалі на аўкцыёне Sotheby`s
📍Навукоўцы распрацавалі «міелафон», здольны «перакладаць» на чалавечую мову гукі свінняў
👀 Глядзіце новы выпуск праграмы «Навіны з будучыні» на канале «Белсат LIFE»
🔺Расейскія ўлады: 22 беспілотнікі ляцелі на Маскву
Пра гэта паведаміў мэр расейскай сталіцы Сяргей Сабянін. Паводле чыноўніка, іх збілі ў Дамадзедава, Раменскім і Каломне.
У аэрапортах Дамадзедава і Жукоўскі часова абмежавалі працу.
Таксама Мінабароны Расеі сцвярджае, што 23 БПЛА былі збітыя над Курскай, Растоўскай, Бранскай і Белгародскай абласцямі.
🎥Відэа: расейскія ТГ-каналы
Дабрыдзень тым, хто ўжо прачнуўся!
Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй кавай? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
✔️«Калі ўжо і пераапранаць палітыкаў, то ў жаночыя сукенкі»
Гутарым з аўтаркай «Добрага амапаўца» Ташай Кацубай.
✔️«Водгукі пра Беларусь чуў толькі самыя лепшыя»
Тыль Швайгер распавёў пра вандроўку ў Менск.
✔️Беларус даслаў у расейскія школы загад вырабляць шапачкі з фольгі для абароны ад NATО
Што з гэтага атрымалася? Распавядаем у нашым артыкуле!
#штопачытаць
Гадавіна падзення Берлінскага муру
Роўна 35 гадоў таму Берлінскі мур абрынуўся пад ціскам жыхароў ГДР.
А яшчэ ў студзені 1989 года кіраўнік ГДР Эрых Гонэкер заявіў, што Берлінскі мур будзе існаваць і праз 50, і нават праз 100 гадоў. Аднак ужо праз 10 месяцаў гэтая пабудова ўвайшла ў гісторыю.
📺 Яшчэ больш падрабязнасцяў глядзіце ў нашым галоўным выданні навінаў «Аб'ектыў» на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»
😨 У Берліне былі атакаваныя футбалісты ізраільскай моладзевай каманды
Гэта адбылося ўсяго праз дзень пасля таго, як на ізраільскіх заўзятараў напалі ў Амстэрдаме, дзе праходзіў матч Лігі Еўропы.
📍Чытайце па спасылцы, што адбылося гэтым разам
💬 «Я не думала, что Чемоданова в оппозиции... А я так ей верила!»
🕷Павук уключыўся ў гарачую перадвыбарчую гонку і стаў тэлефанаваць «ябацькам» з прапановаю падпісацца за Вольгу Чамаданаву. Аднак такога жадання не выказаў амаль ніхто 💁🏻♂️
Гайдукевіч, здаецца, таксама мала цікавіць прыхільнікаў стабільнасці.
👀 Чарговая порцыя дыялогаў Павука з ідэалагічнымі апанентамі – у свежым выданні «Шухер шоу» на канале «Белсат LIFE»
📍«Раснафту», «Газпрам нафту» і «Лукойл» хочуць зліць у адзінае прадпрыемства
У выпадку рэалізацыі гэтага плана новы холдынг стане другім па велічыні вытворцам нафты ў свеце.
Чытайце болей у нас на старонцы
🤯 У Расеі вырабляюць шапачкі з фольгі дзеля абароны ад NATO
І гэта не фэйк! Некаторыя школы правялі нават цэлую патрыятычную акцыю…
Вось толькі гэта не ініцыятыва ўладаў, а эксперымент беларуса, які робіць цікавае даследаванне. Якое — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Крыніца відэа:ByLOL_fun"> ByLOL
🇰🇵 Здаецца, «карэйскі сцэнар» у вайне ўжо рэалізоўваецца. Толькі ёсць нюанс
Словазлучэнне «карэйскі сцэнар» ужываюць у дачыненні вайны ва Украіне ўжо даўно. Аднак раней гаворка ішла выключна пра сцэнар «замарозкі» вайны па лініі фронту, як гэта калісьці адбылося на Карэйскай паўвыспе.
Цяпер жа словазлучэнне набывае новы нечаканы сэнс: у баявыя дзеянні на баку РФ усё актыўней уцягваюцца вайскоўцы з КНДР.
📍Да якіх наступстваў гэта можа прывесці? Чытайце нашую аналітыку ПА СПАСЫЛЦЫ
😨 Тэракт у Пакістане: смяротнік падарваў сябе на пероне чыгуначнай станцыі і забіў дзясяткі людзей
Гэта здарылася ў мястэчку Квэта правінцы Белуджыстан. У момант тэрарыстычнай атакі натоўп людзей чакаў цягніка ў Пешавар. Выбух патрапіў на камеры відэаназірання.
Вядома пра 20 загінулых, аднак іхная лічба можа вырасці, бо яшчэ некалькі людзей знаходзяцца ў крытычным стане. Усяго ж параненых не меней за 30 чалавек.
💬 «Хочацца працаваць з сучаснымі кантэкстамі. Якімі б жорсткімі і несправядлівымі яны ні былі – гэта ўсё роўна частка нашай культуры»
Паразмаўлялі з мастачкай і дызайнеркай адзення Ташай Кацубай пра ейнае бачанне таго, як мусіць выглядаць сучасная беларуская мода.
А яшчэ – пра пераезд у польскую «сталіцу моды» ды жаданне зрабіць калекцыю адзення па матывах «лукашэнкаўскай Беларусі».
☝️Чытайце размову на нашай старонцы
Беларуску абакралі ў Варшаве — яе гісторыя кранула землякоў 💔
Яна — фатографка і кур’ерка, якая з сынам пераехала ў Польшчу тры гады таму. Спачатку жанчына працавала ў піцэрыі, але з-за цяжкай працы сарвала спіну. Каб знайсці новую, Яна прайшла фотакурсы і набыла патрэбную апаратуру, на якую нават дапамог збіраць грошы і яе 12-гадовы сын, прадаючы ліманад.
На жаль, у адзін з такіх фотадзён у варшаўскім Старым горадзе у Яны скралі заплечнік. Там знаходзіліся дарагія аб’ектывы і дакументы, неабходныя для яе працы. Яна неадкладна падала заяву ў паліцыю.
Гісторыя Яны хутка разышлася па сацсетках, крануўшы многіх беларусаў. Падтрымка прыйшла хутка: людзі пачалі актыўна запісвацца да яе на фотасесіі. Яна прызнаецца, што была глыбока расчуленая: «Я зразумела, што не адна».
Але гэта не адзіны цуд — злачынцы, відаць, таксама даведаліся пра гісторыю і вярнулі дакументы ў паштовую скрыню. Вось толькі беларуска ўжо падалася на новыя, што азначае, што старыя будуць лічыцца несапраўднымі. А злодзеяў цяпер будуць шукаць па камерах відэаназірання.
💁🏻♂️ Ужо традыцыйная справаздача па «Шагэдах» у беларускім небе: 10 заляцелі, тры кудысьці зніклі
Іх фіксавалі ў перыяд з апоўначы да 3-й гадзіны ночы.
👀 Чытайце болей на нашай старонцы:
📷 Перамога Трампа, наступствы жудаснай паводкі ў Іспаніі, пратэсты ў Тбілісі
Сабралі для вас традыцыйную фотападборку, якая адлюстроўвае найбольш важныя падзеі тыдня.
📍Таксама глядзіце на старонцы
💸Кошт біткоіна працягвае біць рэкорды: ужо ўшчыльную наблізіўся да $80 тысяч
Вось што стала прычынаю такога росту найпапулярнейшай крыптавалюты:
🇺🇸 У Трампа заклікалі Украіну перастаць разлічваць на дэакупацыю Крыма
Даўні стратэг рэспубліканцаў Браян Ланза заявіў, што ў выпадку, калі Зяленскі і ягоны офіс усё ж захочуць дамагацца вяртання паўвыспы пад кантроль Украіны, то на падтрымку амерыканскіх салдатаў разлічваць дакладна не варта.
☝️Праўда, пазней ад гэтай заявы ўсё ж адхрысціліся
🔍 Чытайце падрабязней на нашай старонцы
😊 Трошкі мілаты вам у стужку
Бацька на вяселлі дачкі так расхваляваўся, што забыўся пра яе. Паглядзіце!
💥 #галоўнае за 9 лістапада
✔️Беларускі пранкер «развёў» расейскіх настаўнікаў, загадаўшы ім правесці «патрыятычную акцыю» ў шапачках з фольгі
✔️У Менск прыехаў вядомы нямецкі актор Тыль Швайгер
✔️Аналізуем, да чаго можа прывесці ўдзел КНДР у вайне супраць Украіны
✔️Тэракт у Пакістане: смяротнік падарваў сябе на пероне чыгуначнай станцыі і забіў дзясяткі людзей
✔️35 гадоў таму абрынуўся Берлінскі мур
✔️У сцяне маяка ў Шатландыі знайшлі бутэльку з пасланнем ад людзей XIX стагоддзя
✔️«Раснафту», «Газпрам нафту» і «Лукойл» хочуць аб'яднаць у адзінае прадпрыемства
#рэпрэсіі:
▫️Блогеру Паўлу Спірыну хочуць дадаць яшчэ год зняволення
▫️Дзень народзінаў Віктара Бабарыкі – яму споўніўся 61 год. Ніякіх звестак пра Бабарыку-старэйшага няма больш за 1,5 года
Іх галоўная задача — падтрымка Лукашэнкі
Гаворка ідзе пра прафсаюзы Беларусі. Ці ведалі вы, што там ужо 4 мільёны чальцоў?
Якую місію ўлады для іх рыхтуюць, глядзіце ў відэа👆
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Чарговы флэш-моб ад лукашэнкаўскай прапаганды
🔸Італьянец Давідэ Карбанара, што збег у Беларусь, – фінансавы махляр
🔸У Пінску закрылі духоўную семінарыю імя Тамаша Аквінскага
🔸Гадавіна падзення Берлінскага муру
🔸Фестываль беларускай фальклорнай песні ў Вільні
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=UJ3jXouOYXo
🚗 Выезду ў Польшчу на КПП у Берасці чакаюць болей за 500 легкавікоў
У адваротны бок выехаць можна адносна без затрымак, хаця невялікія чэргі фіксуюцца і з боку Тэрэспаля.
📍Чытайце падрабязней у нас на старонцы
💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News
🙌 Падпісвайцеся на нас (калі гэта бяспечна) і будзем разам прасоўваць беларускую мову ў Google!
Наша старонка ў Google News
🍾 У сцяне маяка ў Шатландыі знайшлі бутэльку з пасланнем ад людзей XIX стагоддзя
Схаваны ў бутэльцы ліст датуецца 4 верасня 1892 года. У ім свае імёны ўвекавечылі інжынеры, якія ўсталёўвалі на 30-метровы маяк Корсўэл ліхтар новага тыпу.
Бутэльку выпадкова знайшоў падчас інспекцыі інжынер Рос Расэл. Дастаць яе ўручную было немагчыма, таму давялося выкарыстаць прыладу, якую змайстравалі з вяроўкі ды ручкі ад мятлы.
Адкрываць бутэльку з пасланнем Расэл сам не стаў: гэтую пачэсную місію даверылі наглядчыку маяка Бары Мілеру. «Гэта было так хвалююча. Нібы мы сустрэлі нашых калегаў з мінулага. Было адчуванне, нібы яны самі знаходзяцца тут, нібы яны – частка нашай цяперашняй каманды», – расказаў Мілер пра свае пачуцці.
📍Лукашэнкаўцы хочуць падоўжыць тэрмін зняволення яшчэ аднаму палітвязню
Робіцца гэта па адпрацаванай схеме: заводзіцца новая справа за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі», пасля адбываецца фармальны судовы працэс і чалавек атрымлівае да папярэдняга тэрміну яшчэ год няволі.
Такім чынам ужо дзейнічалі ў дачыненні Паліны Шарэнды-Панасюк, Змітра Дашкевіча ды іншых. Цяпер хочуць аналагічным чынам пакараць блогера Паўла Спірына.
🔍 Чытайце болей на нашым сайце
✊Жанчыны прымалі актыўны ўдзел у паўстанні 1863 года
Як выглядалі, і як склаўся лёс некаторых з гэтых жанчын, — глядзіце ў каруселі👆
Таксама больш даведацца пра тое, што насілі жанчыны ў часы паўстання, можна ў новай аўтарскай праграме «Нітка зорка. Майстэрня Кацярыны Ваданосавай» на YouTube-канале «Белсат HISTORY» 🎬
💬 «Зняў бы пра Беларусь фільм у жанры экшн»
Менск наведаў вядомы нямецкі актор і рэжысёр Тыль Швайгер. Святлана Ціханоўская прызналася, «што цяпер, калі ў краіне пануе тэрор», для яе «было вялікім расчараваннем» убачыць гэты візіт.
🔍 Што Швайгер рабіў у беларускай сталіцы? Чытайце па спасылцы
☀️ Выключаць страхі можам толькі мы самі
Змагацца са страхамі магчыма гэтак жа эфектыўна, як і пры правільным падыходзе натрэнаваць сваё цела ў спартовай зале. Наступныя парады маюць у гэтым дапамагчы ☝️